БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Партнэры... | Выдавецкія сэрыі...Аўтары...

 
Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён  
[Allegro.pl]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Гісторыя
    Літаратура
    Пераклады
    Мова
    Крытыка
    Рэлігія
    Палітыка
    Грамадзтва

 ЧАСОПІСЫ
  •  Абажур
  •  Akcent

     
Białoruski

  • 
Annus
      Albaruthenicus
  •  АRCHE
  • 
Асамблея
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  • 
БГА
  •  Беларус
  •  Белорусский
     Сборник

  •  Бельскі
     Гостінэць

  •  Гістарычны
     Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Дзеяслоў
  •  Druvis
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Палітычная

       
сфера

  •  Паміж
  •  pARTisan
  •  Правінцыя
  •  Рэзыстанс
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы
  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў Беларуская Палічка Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вокаwww.bialorus.pl ПАГОНЯ BrestOnline Вiльня ЗУБР Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Гаспадар Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Дзіма Завадзкі Беларусы ў Аўстраліі Ліра Вольны Край ZBM

 

 

ПУБЛІКАЦЫІ МАГІЛЁЎСКАГА ТАВАРЫСТВА БРАМА НА СТАРОНКАХ КАМУНІКАТУ

 
КРАЙ - KRAJ 1-2 / 2001

“КРАЙ” ПРЫЙМАЕ ВЫКЛІК “KULTURY”?… 
(Прамова за круглым сталом “Ежы Гедройц і Беларусь” 22 лютага 2001 года ў Мінску)

Яўген ІВАНОЎ
(Магілёў – Мінск)

Гэткім “правакацыйным” пытаннем адазваўся прафесар Адам Мальдзіс на маю прамову падчас прэзентацыі першага нумара квартальніка “Край” удзельнікам круглага стала “Ежы Гедройц і Беларусь” у Нацыянальным навукова-асветніцкім цэнтры імя Ф.Скарыны. І мімаволі ў чымсьці аказаўся правы…

Ідэя стварыць часопіс, прысвечаны супольнай гісторыі, сённяшнему жыццю і перспектывах грамадскага і культурнага развіцця трох сучасных незалежных краін – Беларусі, Польшчы і Літвы, – якія калісьці шмат стагоддзяў складалі адну дзяржаву, упершыню нарадзілася тры гады таму ў даждлівы восеньскі вечар падчас нетаропкай размовы з маім калегам і даўнім сябрам Сяргеем Даніленкам за шклянкай добрага віна ва ўтульнай кавярні універсітэцкага гатэля ў Варшаве. І нарадзілася, мусіць, не выпадкова, бо ў той час мы стажыравалі у Інстытуце славістыкі Польскай акадэміі навук, дзякуючы навуковай стыпендыі, атрыманай з ласкавай руплівасці менавіта Ежы Гедройца, які нарадзіўся ў Мінску, быў літоўцам па паходжанні і палякам па самасвядомасці, аднак вымушаны больш паловы свайго веку жыць і памерці ў Парыжы. Чалавека, які стаўся адным з сімвалаў польскай нацыянальнай ідэі ХХ стагоддзя, але ніколі, да самага канца свайго жыцця не забываўся ні пра свае этнічныя карані, ні пра сваю малую радзіму.

Славутае імя Ежы Гедройца звязваецца, вядома ж, перш за ўсё са знакамітым парыжскім часопісам “Kultura”, рэдактарам якога ён быў на працягу ўсёй другой паловы мінулага стагоддзя. Цяжка пераацаніць тую ролю, якую адыграў гэты часопіс у польскай культуры ХХ стагоддзя. Але яго чыталі не толькі ў Польшчы, а на яго старонках друкаваліся матэрыялы, прысвечаныя не толькі польскай тэматыцы. І вырашалася не толькі тое пытанне, што трэба зрабіць для Польшчы, але і што можна зрабіць увогуле для ўсёй Еўропы? Таму шмат увагі Ежы Гедройц надаваў і праблемам усходніх суседзяў Польшчы – Беларусі, Украіны і Літвы. Асабліва пяшчотна ставіўся Рэдактар да Беларусі, адкуль быў родам і якую заўжды жадаў бачыць незалежнай, квітнеючай і моцнай. Як вядома, Ежы Гедройц не шкадаваў ні сіл, ні часу, каб яго мара хутчэй увасобілася ў жыццё, нястомна пераконваў у гэтым занадта амбітных палітыкаў у Польшчы, нямала месца адводзіў у “Kultury” беларускай тэматыцы, прысвяціў Беларусі нават асобны нумар, каб пра яе праблемы пачулі ў Еўропе і ў свеце, шмат дапамагаў матэрыяльна. Самай, бадай, дзейснай дапамогай была вядомая стыпендыя Ежы Гедройца, дзякуючы якой многія беларускія даследчыкі атрымалі магчымасць вывучаць польскую культуру ў самой Польшчы і ў іншых еўрапейскіх краінах. Але памёр Рэдактар, пабачыў свет апошні, кастрычніцкі нумар “Kultury” і беларусы засталіся без адзінага Паляка, які быў упэўнены, што “моцная Беларусь – гэта моцная Польшча”, і які, так бы мовіць, “пазычыў” беларусам сваёй веры ў тую самую іх будучую моц. Мы ўсе, і асабліва тыя, хто асабіста “вінен” Ежы Гедройцу, мусім тую пазыку яму “вяртаць”…

У чымсьці менавіта як вяртанне такой асабістай “пазыкі” славутаму Рэдактару можна ацаніць гэты праект Магілёўскага таварыства “Брама” – выданне новага беларускага незалежнага квартальніка “Край” у межах рэалізацыі Праграмы “Рolonica – Аlbaruthenica – Lithuanica”. Мэта квартальніка палягае ў стварэнні шырокага міжкультурнага дыялогу ў інтэлектуальнай, сацыяльнай, культурнай і іншых сферах жыцця трох суседніх краінаў – Беларусі, Польшчы і Літвы, адлюстраванні супольнай гісторыі, карыснага вопыту і перспектыў іх развіцця ў ІІІ-ім тысячагоддзі.

У кастрычніку мінулага года (зноў жа згадаем рытарычнае пытанне дасціпнага Адама Мальдзіса) пабачыў свет першы нумар “Краю”, выдадзены сумесна з рэдакцыяй гістарычнага альманаха ”Магілёўская даўніна”. У ім змешчана шмат цікавых матэрыялаў, шэраг якіх варта тут нагадаць. Гэта, у прыватнасці, тэкст адной з апошніх лекцый знакамітага польскага гісторыка, былога прэзідэнта Польскай Акадэміі навук, ганаровага прафесара Оксфардскага універсітэта, парыжскай Сарбоны і многіх іншых славутых універсітэтаў свету, прафесара Аляксандра Гейштара (1916–1999), прысвечаная Вялікаму княству Літоўскаму, права на публікацыю якой рэдакцыі пашчасціла атрымаць літаральна перад яго смерцю. Гэта і невядомыя дагэтуль вершы славутага беларускага паэта XVII стагоддзя Сімяона Полацкага, якія ўдалося адшукаць у расейскіх архівах магілёўскаму гісторыку Ігару Марзалюку, і новыя пераклады вершаў выбітнага польскага пісьменніка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі Чэслава Мілаша, і першая публікацыя аповесці выдатнага польскамоўнага пісьменніка Беларусі ХІХ стагоддзя Ігната Ходзькі “Успаміны квестара”, перакладзеная на беларускую мову вядомым літаратуразнаўцам Міколам Хаўстовічам і шмат іншых вельмі цікавых тэкстаў беларускіх і польскіх аўтараў.

Першы нумар “Краю” быў прэзентаваны чытачам у снежні мінулага года ў Доме Польскім у Магілёве (разам з рэдакцыяй альманаха “Магілёўская даўніна”), а ў красавіку гэтага года ў Беларускім калегіуме ў Мінску. Але лічу вызначальным тое, што ўпершыню з новым беларускім квартальнікам паспелі пазнаёміцца не ў Беларусі, а менавіта за яе межамі. Яшчэ ў лістападзе мінулага года, амаль адразу пасля таго, як першы нумар “Краю” пабачыў свет, я меў гонар прэзентаваць квартальнік удзельнікам міжнароднай канференцыі “Dziedzistwo przeszłości związków językowych, literackich i kulturowych polsko-bałto-wschodniosłowiańskich” у Беластоцкім універсітэце ў Польшчы. Змястоўная і паліграфічная якасць выдання выклікала шчырае здзіўленне ў польскіх і літоўскіх калег, якія, па іх словах, нават не ўяўлялі сабе, што нешта падобнае яшчэ можа сёння з’яўляцца ў Беларусі. Як бачым, можа.

Наступны, здвоены (другі і трэці) нумар “Краю” зусім не падобны на першы ні па сваёй структуры, ні па прапанаваных чытачу тэкстах, ні па складу іх аўтараў. Найперш, з’явіліся новыя сталыя рубрыкі “Слова рэдактара”, “Інтэрв’ю PAL”, “Найноўшая гісторыя і сучаснасць” (а ў яе межах “Палітычная старонка”), “Міжэтнічныя стасункі”, “Узаемадзеянне і сінтэз культур”, “Канфесійная прастора”, “Гістарычная і культурная спадчына”, “Літаратура і мастацтва”, “Моўныя кантакты”, “Імёны і лёсы”, “Пераклады з бібліятэкі PAL”, а таксама “Рэцэнзіі”, “Інфармацыя” і “Новыя выданні”. Па-другое, змянілася змястоўная і жанравая спецыфіка тэкстаў, сярод якіх разам з навуковымі даследаваннямі і тэкстамі публічных лекцый, з’явіліся і нарысы, і эсэ, і зацемкі, і лісты ў рэдакцыю, і анонсы, і інфармацыйныя паведамленні, а пераклады перасталі абмяжоўвацца толькі мастацкімі творамі. І па-трэцяе, істотна пашырыўся склад аўтараў, сярод якіх можна сустрэць ужо не толькі прозвішчы пераважна самога рэдактара ды яго беларускіх калег і сябраў, але і шмат імёнаў вядомых спецыялістаў па самых розных праблемах Усходняй Еўропы, і не толькі з Беларусі і Польшчы, але і з Літвы, ЗША, Германіі. Гэта нумар, які павінен вызначыць твар квартальніка на бліжэйшую будучыню.

Рэдакцыя ўжо мае пераклады з літоўскай мовы апошняй кнігі знанага гісторыка прафесара Станіслава Лазуткі “Leonas Sapiega: Gyvenimas, valstybinė veikla, politinės ir filosofinės pažiūros” (Vilnius, 1998) і даследавання “Вільня як калыска польскага рамантызму” прафесара Арнольдаса Пірачкінаса, “Нарысы па біблейскай і агіяграфічнай вобразнасці геральдыкі Каралеўства Польскага і Вялікага княства Літоўскага” культуролага Сяргея Даніленкі, новая праца “Польшча і польскасць у свядомасці эліты Вялікага княства Літоўскага ў XIV–XVII стагоддзях” магілёўскага гісторыка Ігара Марзалюка, псіхасацыялагічнае апісанне адносінаў жыхароў паўднёва-заходняй часткі Беларусі да палякаў і ўкраінцаў, зробленае псіхолагам Алай Даніленка, невядомыя дагэтуль беларускія польскамоўныя літаратурныя помнікі XVI–XVII стагоддзяў, архіўныя матэрыялы пра жыццё польскай меншасці ва ўсходняй Беларусі ў міжваенныя гады, новыя пераклады твораў Адама Міцкевіча і іншых польскіх і літоўскіх пісьменнікаў – усё гэта, але і не толькі гэта, можна будзе пабачыць на старонках “Краю” яшчэ ў гэтым годзе.

Зразумела, што выдаваць сапраўдны квартальнік, разлічаны на патрабавальнага чытача ў нашай сённяшняй эканамічнай сітуацыі не толькі вельмі і вельмі цяжка, але і ў нечым авантурна. Як казаў падчас прэзентацыі першага нумара “Краю” ў Беластоку вядомы польскі гісторык Алег Латышонак, “выдаваць менавіта квартальнік такога кшталту на Беларусі – гэта вельмі амбітна”. Можа яно і так, але я спадзяюся, што “Край” будзе запатрабаваны беларускімі чытачамі, яго будуць чакаць у паштовых скрынях, пытацца ў шапіках Белсаюздруку і ў кнігарнях, інакш няма сэнсу ўвогуле нешта выдаваць. А гэта, безумоўна, залежыць ад зместу квартальніка, кожны нумар якога павінен складацца з як мага больш цікавых для чытача тэкстаў. Апошняе, натуральна, умоўна, бо колькі галоў, столькі і розумаў, а колькі розумаў, столькі і інтэлектуальных густаў. Але я ўпэўнены, што “Край” хутка знойдзе ў Беларусі свайго сталага чытача.

Гэты нумар, як і папярэдні, што пачынаўся артыкулам “Памяці Аляксандра Гейштара”, таксама мусіў адкрыцца сумным раздзелам “IN MEMORIA” з нагоды смерці Ежы Гедройца… Амаль у апошні момант было вырашана зняць ужо адрэдагаваны матэрыял, таму што квартальнік са сваіх першых нумароў пачаў неяк неўпрыкмет пераўтварацца ў пантэон вялікіх страт. Але ж беларусы, як і палякі і літоўцы, болей не жадаюць страчваць, бо яны так доўга марылі здабываць і набываць. Дабрабыт, веды, незалежнасць, лепшую долю. Няхай гэты квартальнік стане яшчэ адным іх набыткам на доўгім шляху ў ІІІ-ім тысячагоддзі. Сам Ежы Гедройц, з якім мы хацелі, аднак, на жаль, не паспелі абмеркаваць будучыню квартальніка, я ўпэўнены, гэтую б думку падтрымаў…


Публікуецца на сайце з ласкавай згоды Магілёўскага Таварыства БРАМА
 кантакт: epostbox@tut.by

 

УВЕРХ


   

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
webmaster