БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Партнэры... | Выдавецкія сэрыі...Аўтары...

 
Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён  
[Allegro.pl]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Гісторыя
    Літаратура
    Пераклады
    Мова
    Крытыка
    Рэлігія
    Палітыка
    Грамадзтва

 ЧАСОПІСЫ
  •  Абажур
  •  Akcent

     
Białoruski

  • 
Annus
      Albaruthenicus
  •  АRCHE
  • 
Асамблея
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  • 
БГА
  •  Беларус
  •  Белорусский
     Сборник

  •  Бельскі
     Гостінэць

  •  Гістарычны
     Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Дзеяслоў
  •  Druvis
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Палітычная

       
сфера

  •  Паміж
  •  pARTisan
  •  Правінцыя
  •  Рэзыстанс
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы
  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў Беларуская Палічка Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вокаwww.bialorus.pl ПАГОНЯ BrestOnline Вiльня ЗУБР Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Гаспадар Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Дзіма Завадзкі Беларусы ў Аўстраліі Ліра Вольны Край ZBM

 

 

ПУБЛІКАЦЫІ МАГІЛЁЎСКАГА ТАВАРЫСТВА БРАМА НА СТАРОНКАХ КАМУНІКАТУ

 
КРАЙ - KRAJ 1-2 / 2001

ПАЛІТЫКА ЗША Ў АДНОСІНАХ ДА СССР І РАСІІ АД 1980 ГОДА ДА СЁННЯШНЯГА ДНЯ*

Анджэй КАРБОНЬСКІ
(Лос-Анжэлес)

Мэтай дадзенага артыкула з’яўляецца акрэсліць асаблівасці палітыкі Злучаных Штатаў у адносінах да Савецкага Саюза і посткамуністычнай Расіі ад 1980 года да цяперашняга часу. Хтосьці мог бы, натуральна, запытаць, а чаму менавіта ад 1980 і менавіта да 2000 года? Адказ на такое пытанне даволі просты. Менавіта 1980 год быў сведкам перамогі ў выбарах Рональда Рэйгана, які распачаў новую палітыку ў адносінах да СССР і астатніх краін т.зв. “сацыялістычнага лагера”. Гэтая палітыка на працягу няпоўнага дзесяцігоддзя прывяла да падзення камунізму найперш у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, а два гады пасля і ў Савецкім Саюзе, што азначала de fakto фіналу халоднай вайны. Трэба памятаць таксама, што Рэйган – гэта амерыканскі прэзідэнт, які не толькі прымусіў Саветы пакарыцца, але адначасова і ўзвысіў ЗША да ўзроўню адзінай супер-дзяржавы ў свеце. Але з гэтай тэзай не ўсе згаджаюцца. І найперш наступнік Рэйгана, Джорж Буш, у часе кіравання якога пачаўся распад былога савецкага блоку. Я, у сваю чаргу, гатовы прапанаваць выснову аб тым, што апошняя перамога Злучаных Штатаў на працягу 50-ці гадоў халоднай вайны была вынікам палітыкі, якая праводзілася шэрагам прэзідэнтаў абедзвюх палітычных партый, – палітыкі, для якой была характэрна надзвычайная бесперапыннасць ад моманту заканчэння другой сусветнай вайны.

І

Амерыканска-савецкія адносіны ў прамежку 1945–1980 гадоў нагадваюць вясёлы местачковы rollercoaster: пасля заканчэння агрэсіўнасці з боку Саветаў наступалі эфектыўныя дзеянні, якімі кіраваў Белы Дом; потым зноў вяртаўся перыяд савецкай агрэсіўнай тэндэнцыі і амерыканскай стрымліваючай рэакцыі ў падобным тоне. У кожны адпаведны час гэты працэс перарываўся параўнальна непрацяглымі адносінамі détente паміж Масквой і Вашынгтонам.

Тут можна вылучыць шэраг прычын, якія адпавядаюць такому стану рэчаў. Найважнейшыя з іх мелі справу з развіццём і паказным пашырэннем навуковага арсеналу аднаго з сапернікаў, які аўтаматычна вымушаў другога да падобнай палітыкі ў межах сіндрому “акцыя vs. рэакцыя”. У пэўных адносінах эскалацыя гонкі ўзбраенняў прымушала абодва бакі апамятацца і зменшыць напружанне, што ў адпаведнасці з правіламі палітычнай гульні працягвалася нядоўга. Добрым прыкладам у гэтым кантэксце можа быць балканскі крызіс 1962 года, што падвёў ЗША і СССР да спынення ядзернай вайны – гэта з аднаго боку, а з другога – закончыўся падпісаннем пагаднення аб заканчэнні ядзерных выпрабаванняў (Partial Nuclear Testban Treaty). Аднак у хуткім часе рашэнне Крамля, якое не дазваляла паўтарэння падобнага паражэння, выклікала вялізарнае павелічэнне савецкага навуковага арсеналу, што ў сваю чаргу пераканала Белы Дом у канечнасці пераходу ад “палітыкі канфрантацыі да палітыкі перагавораў” з Масквой, і гэта прыспешыла ў 1972 годзе падпісанне пагадненняў SALT i ABM, якія паклалі пачатак двухбаковаму доўгаму перыяду пацяплення адносінаў паміж Злучанымі Штатамі і Савецкім Саюзам.

Іншым фактарам была глабалізацыя канфлікту паміж дзвюма супердзяржавамі і яго экспансія з Еўропы ў трэці свет. У гэтым выпадку ініцыятыва зыходзіла ад Савецкага Саюза, кіраўніцтва якога прыйшло да высновы, што шансы пашырэння ўплываў у Еўропе былі хутчэй за ўсё невялікія, прыняў рашэнне канфрантацыі з ЗША ў трэцім свеце, які да таго часу заставаўся на другім плане канфлікту. Пачынаючы ад Блізкага Усходу, той канфлікт паступова дасягнуў Паўднёвай Амерыкі, Паўднёва-Усходняй Азіі і Афрыкі. Той перыяд быў таксама сведкам таго, што мы называем савецкім “імкненнем да глабалізацыі”, што азначала амбіцыі Масквы дзеля пераносу лініі фронту з еўрапейскага кантыненту на другія часткі свету пры дапамозе перааснашчанага акеанскага флоту і авіяцыі дальняга дзеяння, якія павінны былі канкурыраваць з ЗША ва ўсіх частках свету.

Трэцім фактарам былі значныя змены ў сусветнай “канфрантацыі сіл”. Гэта ў першую чаргу азначала ўзрастаючае значэнне Кітая як атамнай “дапамогі” і з’яўленне Японіі і Еўрапейскага Звязу як эканамічнай “дапамогі” супраць СССР. Да пэўнай ступені савецка-кітайскі ядзерны канфлікт вымагаў ад СССР перагляду сваёй стратэгіі, і хаця неспакойныя сігналы з Цэнтральнай і Усходняй Еўропы не былі ў той час яшчэ вытлумачаны Масквой задужа сур’ёзна, яны прадказвалі магчымасць больш сур’ёзных клопатаў у будучым. Узрастаючая эканамічная дапамога Японіі Еўрапейскаму Звязу падкрэслівала адрозненне, якое ўсё пашыралася, паміж багатым Захадам пад кіраўніцтвам Злучаных Штатаў і бедным Усходам, што знаходзіўся яшчэ пад кантролем Савецкага Саюза, які ўсё радзей і радзей мог дазволіць сабе ісці нага ў нагу з ЗША ў гонцы ўзбраення.

Хаця для наглядальніка збоку тады было ўжо відавочна, што паступова ЗША выйгравалі канфлікт з СССР, пазнейшыя 70-я гады як бы “запратэставалі” супраць гэтага. Хоць Злучаныя Штаты і дасягнулі пэўных поспехаў на Блізкім Усходзе, шмат іншых фактараў паказвала на слабнучую ролю Амерыкі. Найперш Злучаныя Штаты праходзілі праз нацыянальныя траўмы, выкліканыя крызісам, звязаным з афёрай Ватэргата і з заканчэннем вайны ва В’етнаме, якая ўвогуле ацэнена як адна з найхваравіцейшых параз, што мелі ЗША. З таго моманту Амерыка пачала хварэць на “в’етнамскі сіндром”, які час ад часу паралізаваў выкананне ключавых рашэнняў. Амерыканскае грамадства было падзелена, страціла, па меншай меры, часова сваю трываласць і дынамізм, а ў дадатак стала сведкам часта неўтаймавальных адзінкавых непарадкаў і студэнцкіх пратэстаў. Эканамічная нестабільнасць у выніку энергетычнага крызісу з пачатку 70-х гадоў нагнятае адчуванне глыбокага эканамічнага крызісу.

Сітуацыя па-за межамі дзяржавы не выглядала лепей. Перамога камуністаў у Анголе і Эфіопіі сведчыла аб імпатэнцыі Вашынгтона і дынамізме Масквы. Наяўнасць навейшых ракет СС-20, нацэленых на Заходнюю Еўропу, несла адказнасць за крызіс даверу ў адносінах да Злучаных Штатаў як верагоднага саюзніка Заходняй Еўропы, з якой ў той самы час заігрывала Масква абяцаннямі finlandzyzacji. Савецкая інтэрвенцыя ў Афганістане бачылася як яшчэ адзін нацэлены ўдар у паслаблены прэстыж Амерыкі, які ўжо перад тым пацярпеў з выпадку страты Ірана, які ўспрымалі як адданага саюзніка ЗША на Цэнтральным Усходзе, а таксама праз шырока абвешчаны замах на амерыканскіх заложнікаў у Тыране, які застаўся беспакараным.

Усё паказвала на тое, што Злучаныя Штаты, у цэлым успрымаемыя як адна з дзвюх супер-дзяржаў, нагадвалі хутчэй гіганта на гліняных нагах, захутанага ва ўнутраныя і знешнія цяжкасці, якія ў адзіночку ён не мог здужаць.

ІІ

Перамога Рэйгана над прэзідэнтам Дж.Картэрам у выбарах 1980 года паклала пачатак новаму раздзелу ў амерыканска-савецкіх адносінах. У сваёй выбарчай кампаніі Рэйган падкрэсліваў слабасць ЗША ў параўнанні з СССР і абяцаў змяніць існуючую сітуацыю з дапамогай масіўнага павелічэння абароннага бюджэту. Ён хоць і востра крытыкаваў пагадненне ОСВ ІІ (SALT ІІ), падпісанае прэзідэнтам Картэрам і Брэжневым у 1979 годзе ў Вене, не адпрэчваў магчымасці працягу перамоў аб скарачэнні ўзбраенняў, але не раней узмацнення амерыканскай абароннай сістэмы, што дазволіла б яму весці перамовы з пазіцыі сілы.

Прэзідэнт стрымаў свае абяцанні, і здань паўторнай халоднай вайны яшчэ раз пачала крочыць па свеце. Рэйган таксама не выбіраў выразы, і яго антысавецкая рыторыка закранула нават яго саюзнікаў. Яму ўдалося пераканаць кангрэс у неабходнасці значнага павелічэння асігнаванняў на абарону; першы раз за шмат гадоў нават пачалі гаварыць пра тое, што атамная вайна не толькі дапушчальная, але і што яе можна таксама выйграць. Рэйган пры гэтым хутка зрэагаваў на крызіс “Салідарнасці” ў Польшчы, асцерагаючы Маскву ад інтэрвенцыі, а пасля абвяшчэння вайсковага палажэння ў Варшаве ўвёў жорсткія эканамічныя санкцыі супраць Польшчы і Савецкага Саюза, які падазравалі ў аказванні націску на Польшчу. З пункту погляду на дэфіцыт пасоўвання наперад у перамовах, якія тычацца ракет СС-20, накіраваных на Заходнюю Еўропу, Рэйган рашыўся на пасланне да некаторых дзяржаў НАТА палепшаных ракет “Першынг ІІ” і снарадаў “cruise”. Нарэшце ў 1983 годзе прэзідэнт звярнуў увагу на ідэю абароннай стратэгічнай ініцыятывы (Strategik Defense Initiatiwe), якая павінна была абараніць тэрыторыю Злучаных Штатаў ад савецкіх ракет. На замежных назіральнікаў Белы Дом рабіў уражанне самай ідэалагічнай амерыканскай адміністрацыі з канца другой сусветнай вайны, якая хваравіта ўспрымае небяспеку камунізму нават у такіх месцах, як Нікарагуа ці Грэнада. Няма нічога дзіўнага ў тым, што ўсё часцей пачалі гаварыць аб магчымасці новай халоднай вайны паміж супер-дзяржавамі.

Напачатку савецкія дыпламаты не адносіліся да Рэйгана з асаблівай павагай, але з часам прыйшлі да высновы, што яны памыляліся і што Масква павінна адрэагаваць на факт палітычнага існавання Рэйгана так ці інакш дзеля захавання ўласнага іміджу не толькі сярод сваіх саюзнікаў, але таксама і ў адносінах з астатнім светам. Крэмль аказаўся ў цяжкай сітуацыі: з аднаго боку, ён спрабаваў любой цаной мець выгаду з эфектыўнасці SDI, а з другога боку, Масква не магла дазволіць сабе таго, каб выпрабоўваць і не збудаваць сваю ўласную сістэму супрацьракетнай абароны. Час ад часу Саветы таксама рабілі што маглі дзеля пераканання Вашынгтона, што SDI з’яўляецца парушэннем пагаднення АВМ ад 1972 года, абвінавачванне, якое Белы Дом катэгарычна адкідваў. У той самы час Савецкі Саюз праходзіў праз беспрэцэдэнтны крызіс “вярхоў” з чатырма зменамі ўлады ў Крамлі на працягу пяці гадоў: Брэжнеў, Андропаў, Чарненка і Гарбачоў. Сярод першых трох толькі Андропаў праявіў жаданне ісці адзіным крокам з ЗША, але ён не жыў так доўга, каб дасягнуць поспеху. Частыя змены ў Крамлі дапамаглі Рэйгану, які выкарыстоўваў іх дзеля таго, каб не ўцягвацца ў сур’ёзныя перамовы з Масквой з мэтай скарачэння ядзернай зброі.

Адваротная пазіцыя ў амерыканска-савецкіх адносінах мела месца ў 1985 годзе, на пачатку другога тэрміну паўнамоцтваў Рэйгана, калі да ўлады ў Крамлі прыйшоў Міхаіл Гарбачоў; яна (пазіцыя) вымагала змяншэнне напружання ў міжнародных адносінах. “Новае мысленне” ў Крамлі азначала пачатак дыялогу са Злучанымі Штатамі, Заходняй Еўропай і Кітаем, які ў апошні час падышоў да неабходнасці ўзнаўлення détente паміж Усходам і Захадам; сімвалам новага мыслення стаў шэраг сустрэч на вышэйшым узроўні паміж двума прэзідэнтамі, некалькі пагадненняў аб атамнай зброі, а таксама пагадненне CFE (Coventional Forces in Europe), якое паслабляла ўмоўнасці па абодва бакі ранейшай жалезнай заслоны.

Наколькі лёгка можна растлумачыць матывацыю Гарбачова ў адносінах да нармалізацыі стасункаў з ЗША, настолькі цяжка зразумець матывы Рэйгана. Верагодна, што яны (прэзідэнты) мелі справу з высокім коштам узбраенняў і ўзрастаючым дэфіцытам бюджэтаў, які пачаў аказваць негатыўны ўплыў на амерыканскую эканоміку. Не выключана, што эканамічны крызіс, які хутка развіваўся ў СССР, пераканаў прэзідэнта ў магчымасці пры ўзнікненні выпадку пачаць перамовы з Савецкім Саюзам. Нарэшце сігналы з Масквы, як, напрыклад, адхіленне ад улады ворагаў прымірэння са Злучанымі Штатамі (такіх, як Андрэй Грамыка) і прымірэнчая прамова Гарбачова на 27-м з’ездзе Камуністычнай партыіі Савецкага Саюза – усё гэта падмацавала перакананні Вашынгтона, што надышоў час пачатку дыялога з Масквой, які (дыялог) вельмі падтрымліваўся Заходняй Еўропай, прагнучай паўторнага déttente паміж Усходам і Захадам.

Першая з сустрэч на вышэйшым узроўні адбылася ў Жэневе ў лістападзе 1985 года. Хоць на ёй і не былі вырашаны ключавыя праблемы, абодва бакі ацэньвалі гэтую сустрэчу як вялікі поспех; было прынята рашэнне аб працягванні дыялогу. Праўда, даволі хутка арганізаваную другую сустрэчу ў вярхах у Ісландыі з цяжкасцю можна было назваць поспехам, аднак быў дасягнуты поступ па меншай меры на двух франтах: скарачэнне тэрмаядзерных ракет у Еўропе і абмежаванне канвенцыйных сіл. Гарбачоў таксама працягваў раней пачатую палітыку паступовага змяншэння ўплыву на трэці свет, галоўным чынам праз змяншэнне эканамічнай дапамогі для савецкіх саюзнікаў у Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыцы, у Паўднёвай і Усходняй Азіі і на Блізкім Усходзе. У межах той палітыкі Крэмль таксама пачаў перамовы адносна вываду савецкага кантынгенту з Афганістана.

У той час Масква паступова наблізілася да высновы, што надышоў час пераасэнсавання стасункаў з былымі дзяржавамі-сатэлітамі ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. У другой палове 80-х гадоў ранейшы маналіт пачаў даваць глыбокія расколіны. Рашэнне Гарбачова аб дэвальвацыі “дактрыны Брэжнева”, якая за апошнія дваццаць гадоў гарантавала гегемонію Крамля ў гэтай частцы Еўропы, не прынесла жаданых вынікаў, і працэс дэзінтэграцыі ранейшага савецкага блоку паступова рухаўся наперад. У канцы дзесяцігоддзя стала зразумелым, што верхавенства Масквы хутка імкнулася да фіналу і што адзінай надзеяй для Гарбачова было ўтрыманне ля ўлады рэфарматараў у некаторых камуністычных краінах. Найбольшай апаскай было хуткае пагаршэнне эканамічнай сітуацыі ў ранейшым блоку, якое пагражала палітычнай стабільнасці і вымусіла Гарбачова да пошукаў дапамогі з амерыканскага боку ў форме новага плана Маршала.

Усё гэта назіралася Вашынгтонам і толькі яшчэ болей павялічвала жаданне да працягу дыялога з Масквой. Папулярнасць Рэйгана не намнога зменшылася ў час другога тэрміну паўнамоцтваў; як і кангрэс, так і грамадская думка ў Злучаных Штатах падтрымлівалі змены ў адносінах прэзідэнта да СССР. Дыялог паміж Белым Домам і Крамлём ператварыўся з часам у тое, што можна было назваць “надзвычайнымі адносінамі”, якія пратрымаліся без змен на працягу ўсяго тэрміну паўнамоцтваў Буша.

Чатыры гады кіравання Буша (1978–1982) былі сведкам найболей драматычных змен у адносінах паміж Захадам і Усходам з канца другой сусветнай вайны. Гэтыя змены аналізаваліся і дыскутаваліся ў літаратуры, а таму тэзісна іх нагадем: упадак камунізму ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе падчас 1989 года, разбурэнне берлінскай сцяны, якое праз год прывяло да аб’яднання Германіі, вывад савецкіх войскаў з Афганістана і пачатак непарадкаў у Савецкім Саюзе, якія выклікалі апаскі за стабільнасць у дзяржаве і перажыванні Гарбачова.

Імклівыя змены ў былым савецкім блоку былі вялікай нечаканасцю для Белага Дома. Хоць ЗША з сімпатыяй назіралі за ўпадкам камуністычных урадаў у розных краінах, якія рассейваліся, як клубы дыму, удзел Вашынгтона ў тых зменах быў хутчэй сціплы, за выключэннем перамоў, звязаных з аб’яднаннем Германіі, у час якіх ЗША праявілі вялікую ініцыятыву. Эканамічныя цяжкасці ў Злучаных Штатах зрабілі немагчымым прызнанне эканамічнай дапамогі, і ідэя новага “плана Маршала” знікла адразу пасля нараджэння.

У той час прэзідэнт Буш пачаў цікавіцца зменамі ў Савецкім Саюзе, якія стваралі пагрозы для Гарбачова. Адзін Гарбачоў не спрабаваў затрымаць працэс “развальвання” ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе і ў час сустрэчы ў вярхах у снежні 1989 года запэўніў Буша, што не меў намеру ўжываць сілу ў тым рэгіёне і што яго жыхары могуць выбраць сваю ўласную палітычную і эканамічную сістэму. Замест гэтага Белы Дом, апасаючыся за лёс Гарбачова, быў гатовы ўзмацніць яго слабнучую пазіцыю ў Крамлі. Распад Варшаўскага Дагавора, вывад савецкіх войскаў з Венгрыі і Чэхаславакіі і аб’яднанне Германіі з рознымі яго вынікамі ацэньвалася шматлікімі ворагамі Гарбачова як вялікае паражэнне Савецкага Саюза, якое мела вызначальны характар у працэсе хуткага распаду СССР як супер-дзяржавы.

Больш-менш у сярэдзіне свайго тэрміну паўнамоцтваў прэзідэнт Буш прыйшоў да высновы, што ўтрыманне Гарбачова ля ўлады знаходзілася ў полі дзяржаўных інтарэсаў Злучаных Штатаў. Вынікам гэтага была моцная падтрымка ізаляванага прэзідэнта СССР, асабліва ў час крытычнага 1991 года, прыкладам чаго было вядомае выступленне ў Кіеве ў пачатку жніўня, якое заклікала Украіну застацца ў Савецкім Саюзе, а таксама няспешнае прызнанне незалежнасці балтыйскіх краін – усё гэта сведчыла аб жаданні Белага Дома ўтрымання статуса quo і перадухілення распаду Савецкага Саюза.

Блізкія адносіны паміж двума прэзідэнтамі прайшлі выпрабаванне на трываласць у часе вайны ў Персідскім заліве, калі Буш здолеў пераканаць Гарбачова ў захаванні нейтральнасці, акрамя блізкіх стасункаў з Ізраілем. У жніўні 1991 года Буш наведаў Маскву з мэтай падпісання пагаднення Старт ІІ і новага сведчання падтрымкі Гарбачова. Нягледзячы на гэтыя намаганні, у снежні 1991 года наступіў развал Савецкага Саюза, і Вашынгтон знайшоў новага партнёра ў асобе прэзідэнта Барыса Ельцына.

Распад СССР азначаў, што ў пачатку 1992 года Злучаныя Штаты засталіся на полі бою адзінай супер-дзяржавай у свеце. Той распад наступіў так хутка і неспадзявана, як знікненне камунізму ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. Адначасова прэзідэнцкія выбары ў 1992 годзе былі фіналам 12-гадовага кіравання рэспубліканцаў; гэтыя выбары прынеслі перамогу Білу Клінтану, які, як сам прызнаўся, не меў шмат вопыту ў міжнародных справах. Новы гаспадар Белага Дома цяпер меў нялёгкую задачу фарміравання палітыкі вакол Крамля ў дыяметральна супрацьлеглых умовах.

ІІІ

Адзіным з канкрэтных вынікаў распаду Савецкага Саюза было раздваенне амерыканскай палітыкі ў адносінах да Усходу. Палітыка Вашынгтона ў адносінах да Цэнтральнай і Усходняй Еўропы да 1989 года была ў вялікай ступені паходняй яго палітыкі вакол СССР. Зараз гэта змянілася, хаця не поўнасцю. Усе тры важныя рашэнні, якія былі прыняты прэзідэнтам Клінтанам і тычыліся Варшаўскага Дагавора, – стварэнне Паўночна-Атлантычнага Савета па супрацоўніцтве (North Atlantic Cooperation Council), стварэнне Партнёрства Бяспекі (Partnership for Peace), і як кульмінацыя залічэнне Чэшскай Рэспублікі, Польшчы і Венгрыі ў НАТА – былі прыняты ЗША пры тым ці іншым удзеле Расіі.

З самага пачатку палітыка Клінтана вакол Расіі знаходзілася пад уплывам дзвюх розных тэндэнцый. Адна з іх, якую з-за недахопу вызначэння можна назваць “гегеманічнай” альбо “імперскай”, мела мэты захавання для Злучаных Штатаў статуса адзінай супер-дзяржавы ў свеце. Прыхільнікі такой палітыкі, сярод іх З.Бжэзінскі і Г.Кісінджэр, меркавалі, што гэта былі Злучаныя Штаты, а не Расія, якія выйгралі халодную вайну, і таму Вашынгтон не павінен браць пад увагу рэакцыю Масквы. Другую тэндэнцыю можна назваць “негатыўнай”; яна абапіралася на перакананне, што, нягледзячы на паражэнне ў халоднай вайне, былы Савецкі Саюз у далейшым застаецца важным іграком на міжнароднай арэне, які даўно мае магутны ядзерны арсенал. Акрамя неабходнасці ўспрыняцця Расіі з павагаю, яна адначасова заслугоўвала эканамічнай дапамогі дзеля будаўніцтва дэмакратыі і вольнай рынкавай эканомікі. Паралельна з той тэорыяй існавала перакананне, што не варта “дражніць параненага мядзведзя”, прыгадваючы паводзіны прэзідэнта Кенэдзі пасля перамогі ў кубінскім крызісе трыццаццю гадамі раней.

Калі гутарка ідзе пра выбар адной з пазітыўных тэндэнцый, Клінтан абапіраўся ў вялікай ступені на рэкамендацыі свайго таварыша і намесніка дзяржсакратара, Строуба Тальбата, вядомага як эксперта савецка-расійскіх спраў, які пачаткова па меншай меры быў прыхільнікам памяркоўных адносін да Масквы. За адносна кароткі прамежак часу новаму прэзідэнту ўдалося наладзіць блізкія адносіны з Ельцыным, сведчаннем чаго былі адносна частыя сустрэчы вярхоў у Ванкуверы, Будапешце, Вашынгтоне і Хельсінках. У сярэдзіне 90-х гадоў усё выглядала так, што абедзве дзяржавы былі на добрым шляху калі не падпісання фармальнага прымірэння, то па меншай меры да прыязных адносін.

Якраз у той самы час у Злучаных Штатах мелі месца дэбаты на тэму магчымасці змены паводзін Расіі на міжнароднай арэне праз уключэнне яе ў саюз дзяржаў, якія “захоўваюць спакой” і кантралююць міжнародныя нормы. Адной з магчымых форм магла б быць эканамічная дапамога і другое прадстаўленне Расіі статуса дзяржавы, напрыклад у межах арганізацыі G-7. Аграмадныя патрэбы ў крэдытах і пазыкі з боку Крамля сутыкнуліся з адпорам з боку Кангрэса Злучаных Штатаў і міжнародных крэдытных арганізацый. Прызнанне статуса дзяржавы выглядала вельмі перспектыўна, але рашэнне аб пашырэнні НАТА, выпадкі на Балканах, як і радыкальная змена ў стаўленні Расіі ў адносінах да ЗША, перакрэслілі шансы паразумення.

ІV

Апошнія два гады былі сведкамі яшчэ адной змены ў адносінах паміж Масковой і Вашынгтонам. Яна была звязана з пазіцыяй ЗША, што расійскія спробы будавання дэмакратыі і рэфармавання эканомікі ў аснове сваёй не прынеслі поспеху. Адміністрацыя Клінтана спрабавала прыняць найлепшую з магчымых інтэрпрэтацый сітуацыі ў Расіі, якая змяншала значэнне другой вайны ў Чачні, ігнаруючы ў вялікай ступені варожае стаўленне Масквы да прымірэнчых акцый НАТА ў Босніі і Косаве, церпячы нязменную апазіцыю Крамля да далейшага пашырэння НАТА і захавання Саветаў на Блізкім Усходзе.

Фінансавы крызіс у Расіі восенню 1998 года даў нагоду для своеасаблівага параду прэм’ераў федэрацыі, што сведчыла аб новым крызісе ўлады ў Крамлі і падаючым аўтарыцеце прэзідэнта Ельцына. Да агульнага здзіўлення, апошнім з кандыдатаў, якія часта мяняліся, на пасаду прэм’ера ўзышоў мала вядомы супрацоўнік КДБ Уладзімір Пуцін, якога Ельцын меў на ўвазе як свайго пераемніка. Нечаканае, хоць увогуле ў перспектыве дапускальнае, адрачэнне Ельцына ўзвысіла ў Крамлі практычна невядомага афіцэра тайнай паліцыі, які вясной 2000 года быў абраны прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі. Ельцын быў вядомы ў Белым Доме па меншай меры дзесяць год, у той час як Пуцін з яго праграмай, якая ў аднолькавай меры тычылася спраў унутранай і знешняй расійскай палітыкі, быў tabula rasa.

Між тым, часткова новая і часткова старая праблема яшчэ раз узмацніла напружанне ў адносінах паміж Усходам і Захадам. Клінтан пад ціскам рэспубліканскай партыі прыняў рашэнне аб стварэнні дзяржаўнай супрацьракетнай сістэмы абароны (Nacional Missile Defenste), абмежаванай версіі сітэмы SDI, скіраванай супраць традыцыйных дзяржаў-агрэсараў, такіх як Карэя, Ірак і Іран. Нягледзячы на вартасці гэтага рашэння, яно адначасова выклікала пратэст не толькі з боку Расіі, але таксама і з боку Заходняй Еўропы. Паводле Масквы, гэтае рашэнне супярэчыла пастановам дагавору ад 1972 года, які прызнаваўся Крамлём за камень спатыкнення ў пытаннях расійска-амерыканскай ядзернай раўнавагі. Для лідэраў Еўрапейскага Звязу, у прыватнасці лідэраў Францыі і Германіі, то быў наступны крок у кірунку ўзрастаючага пахаладання адносін паміж Заходняй Еўропай і Амерыкай. Нядаўні візіт Клінтана ў Еўропу, а таксама сустрэча з Пуціным у Маскве не прынеслі вырашэння нарастаючага канфлікту.

На працягу многіх гадоў Масква спрабавала забіць клін паміж ЗША і еўрапейскімі членамі НАТА, і выглядала так, што яе мары паволі станавіліся яваю. З самага пачатку Пуцін праявіў сябе здольным і прагматычным іграком, які ўмела выкарыстоўваў рознасць поглядаў сярод членаў Атлантычнага Саюза, якія мелі ў апошні час справу з рашэннем аб стварэнні сіл хуткага рэагавання хутчэй у дыспазіцыі Еўрапейскага Звязу, чым ЗША. У дадатак, Пуцін не толькі пераканаў расійскі парламент у неабходнасці ратыфікацыі адкладзенага ў бясконцасць пагаднення Старт ІІ, але таксама і ў неабходнасці зацвярджэння дамоўленасці аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі (Nuclear NonProliferation Treaty), адхіленай год таму амерыканскім сенатам. Адначасова Пуцін пачаў “флірт” з Заходняй Еўропай, унушаючы неабходнасць стварэння супольнай расійска-еўрапейскай сістэмы супрацьракетнай абароны.

Да гэтага часу Злучаныя Штаты і Расія не прыйшлі да паразумення ў справе NMD, але адначасова згадзіліся на працяг дыялога ў гэтай справе. Прадстаўнікі Расіі павярнуліся таксама да Бруселя дзеля ўдзелу ў кансультацыях, звязаных з НАТА, якія спынілі як знак пратэсту ў часе крызісу ў Косаве. У адказ на гэта прадстаўнікі НАТА ў апошні час пачалі падаваць амбівалентныя сігналы ў адносінах далейшага пашырэння НАТА на Усход. Адносіны паміж Вашынгтонам і Бруселем застаюцца відавочна напружанымі, але можна выказаць меркаванне, што ні адзін з бакоў не гатовы на поўны разрыў, хаця ў апошні час з’явіліся галасы ў ЗША, якія сігналізуюць адступленне Амерыкі з Еўропы і перанос цэнтра цяжару на Азію.

А як выглядае перспектыва ў святле будучых прэзідэнцкіх выбараў у Амерыцы? Любая спроба прадказання будучыні – гэта ў пэўнай ступені гульня ў латарэю, але, відаць, варта рызыкнуць. Калі ў выбарах пераможа віцэ-прэзідэнт Гор, шансаў істотных змен у палітыцы ЗША адносна Расіі хутчэй за ўсё не будзе. З самага пачатку сваіх паўнамоцтваў у 1992 годзе Клінтан кансультаваўся з Горам па справах замежнай палітыкі, і Гор на працягу шэрагу гадоў разам з прэм’ерам Чарнамырдзіным быў сукіраўніком дзяржаўнай амерыканска-расійскай камісіі. Гэта азначае, што яго веды аб Расіі значна большыя, чым яго саперніка, губернатара Дж.Буша. Апошні, па яго ўласных словах, не мае вялікага вопыту ў знешняй палітыцы, але спадзяецца на сваіх дасведчаных дарадцаў, вядомых сваім падазроным стаўленнем да Крамля. Найбліжэйшым жа яго дарадцам з’яўляецца бацька, былы прэзідэнт Буш, які ў свой час праводзіў прымірэнчую палітыку ў адносінах да Масквы. Толькі час пакажа, якое з гэтых дапушчэнняў спраўдзіцца праз абранне кандыдата ад рэспубліканскай партыі.

Пераклаў з польскай мовы
Алесь МАКАРЭВІЧ
© МТ “Брама”, 2001


* © Andrzej KORBOŃSKI. Polityka Stanów Zjednoczonych wobec Związku Sowieckiego i Rosji od 1980 do chwili obecnej: Wykład w ІХ WSL UW (Wrocław, 10 lipca 2000 r.).


Публікуецца на сайце з ласкавай згоды Магілёўскага Таварыства БРАМА
 кантакт: epostbox@tut.by

 

УВЕРХ


   

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
webmaster