БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Партнэры... | Выдавецкія сэрыі...Аўтары...

 
Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён  
[Allegro.pl]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Гісторыя
    Літаратура
    Пераклады
    Мова
    Крытыка
    Рэлігія
    Палітыка
    Грамадзтва

 ЧАСОПІСЫ
  •  Абажур
  •  Akcent

     
Białoruski

  • 
Annus
      Albaruthenicus
  •  АRCHE
  • 
Асамблея
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  • 
БГА
  •  Беларус
  •  Белорусский
     Сборник

  •  Бельскі
     Гостінэць

  •  Гістарычны
     Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Дзеяслоў
  •  Druvis
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Палітычная

       
сфера

  •  Паміж
  •  pARTisan
  •  Правінцыя
  •  Рэзыстанс
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы
  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў Беларуская Палічка Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вокаwww.bialorus.pl ПАГОНЯ BrestOnline Вiльня ЗУБР Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Гаспадар Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Дзіма Завадзкі Беларусы ў Аўстраліі Ліра Вольны Край ZBM

 

 

ПУБЛІКАЦЫІ МАГІЛЁЎСКАГА ТАВАРЫСТВА БРАМА НА СТАРОНКАХ КАМУНІКАТУ

 
КРАЙ - KRAJ 1-2 / 2001

ПАЛІТЫКА ФРГ У АДНОСІНАХ ДА ПОЛЬШЧЫ І СССР ПАСЛЯ 1980 ГОДА*

Дзітар БІНГЕН
(Дармштат)

“Польскае лета” 1980 года прадказвала змены парадыгмаў у еўрапейскай палітыцы, якая да моманту выбуху забастовак і ўтварэння “Салідарнасці” яшчэ не прадбачылася. Таксама цяжка было ў 1980 годзе прадбачыць, што Польшча зробіць апасродкаваны вырашальны ўнёсак у змену парадыгмаў у нямецка-польскіх адносінах, што адбылося дзевяццю гадамі пазней. У 1989 годзе палітычныя і грамадзянскія хваляванні ў Польшчы своечасова паставілі пытальнік пад асноўным узорам угрунтаванай еўрапейскай палітыкі, філасофіяй палітыкі паслаблення напружання як палітыкі стабілізацыі. З моманту памятных падзей у Польшчы летам 1980 года наступіў болей як сямігадовы тэрмін канфрантацыі “рэалістычных” і “ідэалістычных” уяўленняў аб палітыцы (ажно да часу дыскусіі за польскім “круглым сталом” вясной 1988 года), што не адбылося ў пачатку халоднай вайны ў канцы 40-х гадоў.

Усходняя і нямецкая палітыка Бона, асабліва палітыка вакол Польшчы, была справакавана больш падзеямі ў Польшчы, чым усходняя палітыка іншых заходнееўрапейскіх дзяржаў. “Філасофія” адзінай палітыкі паслаблення напружання сямідзесятых гадоў была вылучана на апрабацыю. Нават у перыяд інтэнсіўнейшых міжнародных кантактаў адносіны з Польшчай займалі тое ж самае месца сярод прыярытэтаў бонскай палітыкі, на якім яны знаходзіліся ў пяцідзесятых гадах. Палітыка Бона ў адносінах да Польшчы была падпарадкавана “нямецкай палітыцы”, якая ў практычным сэнсе як палітыка адзінства была рэалізавана толькі ў працэсе “2+4”. Была працягнута звыш саракагадовая традыцыя падпарадкавання стасункаў з Польшчай адносінам ФРГ з Савецкім Саюзам. Савецкі Саюз як адна з чатырох дзяржаў, перамогшых у сусветнай вайне і адказных за “цэласнасць” Германіі, трымаў у руках ключ ад нямецкага адзінства і быў прызнаны ўсходнееўрапейскімі рэжымамі як гегемон. Маскву патрэбна было заўсёды мець на ўвазе. Усе канцлеры Федэратыўнай Рэспублікі – ад Конрада Адэнауэра да Гельмута Коля – прымалі наказ “найперш Масква”.

Пазіцыю Гельмута Шміта ў адносінах да “Салідарнасці” і ўвядзення ваеннага палажэння дыктавала боязь савецкай інтэрвенцыі і зрыву нямецка-нямецкага дыялогу. Нежаданне Вілі Бранта спаткацца ў снежні 1985 года з Лехам Валенсам можна прызнаць як пэўную недаацэнку факта, што вядомы ў свеце нямецкі нобелеўскі лаўрэат можа такім чынам утаймаваць рэжым Войцэха Ярузельскага. Гэта Ярузельскі не мог сабе дазволіць ні аднаго скандалу, а не Брант. Такія палітыкі, як Брант, якія мелі за плячыма драматычны вопыт (берлінскі крызіс) канфрантацыі Усходу з Захадам, лічылі непарушным гарантаваны Савецкім Саюзам парадак ва Усходняй Еўропе.

Дарадца Гельмута Коля па справах міжнароднай палітыкі яшчэ ў сярэдзіне васьмідзесятых гадоў пацвярджаў першачарговае значэнне адносін з Савецкім Саюзам для міжнароднай бонскай палітыкі ва Усходняй Еўропе. Толькі пасля другой паловы васьмідзесятых гадоў федэральны ўрад пастараўся праз асцярожныя двухбаковыя дзеянні пры дапамозе кантактаў з “салідарнасцевай апазіцыяй” падаць Польшчы сігнал аб магчымасці выйсця з дылемы бонскай палітыкі. Але менавіта заходнееўрапейскае становішча ў спрэчках канферэнцыі “2+4” яшчэ раз пацвердзіла ў 1990 годзе, што Польшча збіраецца ўвайсці ў гульню толькі тады, калі будуць высветлены прынцыповыя пытанні аб міжнародных аспектах нямецкага аб’яднання.

Нягледзячы на другараднае значэнне Польшчы ў міжнароднай палітыцы Бона і схільнасці да злоўжывання польскай праблемай з мэтамі ўнутранай палітыкі, нямецкай палітыцы ў адносінах да Польшчы не пагражала – cum qrano salis – небяспека страты ўласнай своеасаблівасці ў іерархіі міжнароднай палітыкі Федэральнай Рэспублікі. За гэта выступалі маральныя і гістарычныя погляды, пазней – рэальныя палітычныя акалічнасці, а ад 1991 года – спецыфічнае значэнне Польшчы як гаранта стабільнасці ўсходніх межаў Германіі і найважнейшага кандыдата ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе на членства ў розных еўрапейскіх і паўночнаатлантычных саюзах. Ужо ў межах праўлення Адэнауэра Польшчы прысвечана болей увагі ў параўнанні з іншымі ўсходнееўрапейскімі дзяржавамі. Бонскія колы заўсёды ставіліся да яе як да галоўнай (пасля Савецкага Саюза) дзяржавы-ўдзельніцы Варшаўскага Дагавора, як да ключа, які адчыняе дзверы да меншых усходнееўрапейскіх дзяржаў. Разблакіраванне адносін з Усходняй Еўропай пасля 1969 года наступіла дзякуючы пагадненням з СССР і Польшчай.

У палітыцы вакол Польшчы ажно да 1990 года ў агульных адносінах выяўляліся ўзаемныя высновы: ад маральнасці да інтарэсаў. Нямецкія лідэры акцэнтавалі на іх увагу на працягу ўсяго пасляваеннага часу. Натуральна, што вынікам маючай быць сітуацыі былі розныя дзеянні. У першыя пасляваенныя гады, нягледзячы на нязначную часова зробленую дыстанцыю ад нямецкіх злачынстваў, маральная ўражлівасць дзяржаўных колаў у Федэратыўнай Рэспубліцы Германіі на “польскую праблему” была – парадаксальна – адносна нязначнай. Яна ўзрасла разам з рухам часу: ад моманту грамадскага заняпаду сацыялізму.

Для Конрада Адэнауэра маральнасць заключаецца ў тым, каб не ісці на дыялог з камуністычным урадам і дажыць да паразумення з вольным народам. Для Вілі Бранта было яго перакананнем, што права трэцяй генерацыі, якая жыве на былых усходніх нямецкіх тэрыторыях, павінна ахопліваць не толькі “права на жыццё ў межах тых мясцовасцей”, якое было атрымана ад урада Курта Георга Кісенджэра, а таксама выразныя гарантыі мяжы з боку Федэратыўнай Рэспублікі. Для Гельмута Шміта маральнасць выяўлялася ў тым, каб абмінуць пытанне аб лігітымнасці польскай улады і, прымаючы пад увагу нямецкую віну, устрымацца ад маральнай ацэнкі падзей у Польшчы ў 1980–1982 гадах. Яго разуменне адказнасці забараняла якую-небудзь падтрымку імкненняў да вольнасці, калі не ўдаецца прадбачыць упадку рэальнага сацыялізму.

Еўрапейская змена парадыгмаў у 1989–1990 гадах пазбавіла палітыку Бона адносна Польшчы і Еўропы ад прынцыповых дылем, якія мусіла пераадольваць Федэратыўная Рэспубліка Германія, пачынаючы ад праўлення Адэнауэра (1949–1963), а таксама Эрхарда (1963–1966), Кісінджэра (1966–1969), Бранта (1969–1982), ажно да першых год праўлення Коля (1982–1998).

Схаванае напружанне паміж палітычным рэалізмам і маральнымі наказамі ва ўсходняй палітыцы, асабліва ў палітыцы вакол Польшчы, немагчыма было зняць ва ўмовах халоднай вайны і антаганізму паміж сістэмамі. У некаторых момантах яно (напружанне) не праяўляла сябе адкрыта, у іншых сітуацыях балюча адчувалася. Як магло дайсці да ўз’яднання з народам, калі неабходна было праводзіць перамовы з уладай, якая не была легітымавана народам? Для Конрада Адэнауэра камуністычныя кіраўнікі ў Варшаве былі свайго роду прычынай для бяздзейнасці. Вілі Бранту пашанцавала, што ў яго часы ў Польшчы яшчэ не было ніякай апазіцыі, а яго сістэма разумнай мяжы супрацьстаяла ў роўнай мерцы кіруемым і кіраваным. Гельмут Шміт у найменшай меры здолеў змагацца з той дылемай. Затое Гельмуту Колю лёс проста спрыяў.

Пераклаў з польскай мовы
Алесь МАКАРЭВІЧ
© МТ “Брама”, 2001


* © Dieter BINGEN. Polityka Republiki Federalnej Niemiec wobec Polski i ZSSR po 1980: Konspekt wykładu w ІХ WSL UW (Wrocław, 9 lipca 2000 r.).

Літаратура

Bingen D. Polityka Republiki Bońskiej wobec Polski od Adenauera do Kohla 1949–1991. Kraków, 1997.
Bonn – Warschau 1945–1991. Die deutsch-polnischen Bieziehungen. Analise und Dokumentation / Hrsg. H.-A.Jacodsen, T.Mieczysław. Köln, 1993.
Brandt W. Erinnerungen, 4. Frankfurt/M., Berlin, 1992.
Carton Ash T. Im Namen Europas. Deutschland und der geteilte Kontinent. München – Wien, 1993. (Wyd. polskie jako “W imieniu Europy”, Warscawa, 1993).
Das Madrider KSZE – Folgetrefen. Der Fortgang des KSZE – Prozesses in Europa. Beiträge und Dokumente aus dem Europa – Archiw. Hrsg. H.Volle, W.Wolfgang. Bonn, 1984.
Die “Koalition der Vernuft”. Deutschlandpolitik in der achziger Jachren / Hrsg. H.Potthoff. München, 1995.
Domin C. Sąsiedzka pomoc w klęsce stanu wojennego // Od nienawiści do przyjaźni. O problemach polsko-niemieckiego sąsiedztwa / Red. F.Pflüger, L.Winfreid. Warszawa, 1994. S. 297–301.
Hainicz A. Ze sobą czy przeciw sobie. Polska – Niemcy 1989–1992. Warszawa, 1996.
“Hart und kompromißlos durchgreifen”. Die SED contra Polen 1980–1981. Geheimakten der SED-Führung über die Unterdrückung der polnischen Demokratibewegung / Hrsg. M.Kubina, W.Manfred i inn. Berlin, 1995.
Link W. Außen- und Deutschlandpolitik in der Ära Schmidt 1974–1982 // Republik im Wandel 1974–1982. Die der Ära Schmidt; Hrsg. W. Jäger, L.Werner. (Geschichte der Bundesrepubliek Deutschland. Bd. 5, 2). Stuttgart – Mannheim, 1987. S. 275–432.
Maćków J. Die Entspannungspolitik der Bundesrepubliek Deutschland gegenüber der Entwicklung in Polen in der siebcieger und achtziger Jahren // Zeitschrift für Politik. 1993. 4. S. 372–392.
Malinowski K. Polityka Republiki Federalnej Niemiec wobiec Polski w latach 1982–1991. Poznań, 1997.
Mehlton L. Polska w polityce NRD. Wymuszona przyjaźń czy partnierstwo? // Od nienawiści do przyjaźni. O problemach polsko-niemieckiego sąsiedztwa / Red. F.Pflüger, L.Winfreid. Warszawa, 1994. S. 244–251.
Misczak K. Deklarationen und Realitäten. Die Beziehungen zwischen der Bundesrepubliek Deutschland und der (Volks-) Republik Polen von der Unterzeichnun freundschaftliche Zusammenarbeit (1997–1991). München, 1993.
Reiff K. Als deutscher Diplomat an der Weichsel. Bonn, 1990.
Schmidt H. Die Deutschen und ihre Nachbarn. Menschen und Mächte II. Berlin, 1990.
Schmidt H. Menschen und Mächte. Berlin, 1987.
Węc J.J. FDP wobec polityki wschodniej RFN 1969–1982. Poznań, 1990.


Публікуецца на сайце з ласкавай згоды Магілёўскага Таварыства БРАМА
 кантакт: epostbox@tut.by

 

УВЕРХ


   

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
webmaster