БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Партнэры... | Выдавецкія сэрыі...Аўтары...

 
Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён  
[Allegro.pl]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Гісторыя
    Літаратура
    Пераклады
    Мова
    Крытыка
    Рэлігія
    Палітыка
    Грамадзтва

 ЧАСОПІСЫ
  •  Абажур
  •  Akcent

     
Białoruski

  • 
Annus
      Albaruthenicus
  •  АRCHE
  • 
Асамблея
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  • 
БГА
  •  Беларус
  •  Белорусский
     Сборник

  •  Бельскі
     Гостінэць

  •  Гістарычны
     Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Дзеяслоў
  •  Druvis
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Палітычная

       
сфера

  •  Паміж
  •  pARTisan
  •  Правінцыя
  •  Рэзыстанс
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы
  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў Беларуская Палічка Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вокаwww.bialorus.pl ПАГОНЯ BrestOnline Вiльня ЗУБР Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Гаспадар Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Дзіма Завадзкі Беларусы ў Аўстраліі Ліра Вольны Край ZBM

 

 

ПУБЛІКАЦЫІ МАГІЛЁЎСКАГА ТАВАРЫСТВА БРАМА НА СТАРОНКАХ КАМУНІКАТУ

 
КРАЙ - KRAJ 1-2 / 2001

ХХ СТАГОДДЗЕ: НАЦЫЯНАЛЬНЫЯ ЗМЕНЫЎ ЦЭНТРАЛЬНАЙ І ЎСХОДНЯЙ ЕЎРОПЕ*

Пётр ЭБЕРХАРТ
(Варшава)

Цэнтральная і Усходняя Еўропа як своеасаблівая частка еўрапейскага кантынента па-рознаму разглядалася навуковымі даследчыкамі на працягу ўсяго ХХ стагоддзя. Гэта было звязана з нестабільнасцю палітычных падзелаў. Пастаянныя змены міждзяржаўных межаў, стварэнне і ўпадак палітычных адзінак з’яўляліся прычынай пастаяннай дэстабільнасці ў гэтай частцы Еўропы. Па гэтай прычыне дакладнае вызначэнне прасторавых межаў было цяжкім і выклікала навуковыя контрверсіі. Гаворачы пра Цэнтральную і Усходнюю Еўропу, нельга абмінуць і той факт, што яе тэрытарыяльны памер і размяшчэнне межаў інакш ацэньвалі нямецкія географы і палітолагі, адрозна – рускія, адметна – англасаксы. Даследчыкі, якія былі родам з гэтай часткі Еўропы, у залежнасці ад месца паходжання, таксама мелі розны погляд на памер і геаграфічныя абсягі той тэрыторыі, якая нас цікавіць.

Для Германскай імперыі, Веймарскай Германіі, не гаворачы ўжо пра ІІІ Рэйх, група сярэдніх і малых дзяржаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы разам з Германіяй была вызначана як т.зв. Цэнтральная Еўропа (“Mitteleuropa lub Zenraleuropa”) – своесаблівы вобраз фактычнага альбо патэнцыяльнага дамінавання новай вялікай Германіі (przyszłych wiеlkich Niemec). Расійскі панславізм таксама імкнуўся да падпарадкавання сабе гэтай часткі Еўропы. Сфармуляваная зараз новай Расіяй канцэпцыя т.зв. “бліжняга” і “дальняга” замежжа і ўсталяванне новых прынцыпаў апекі над ёй з’яўляюцца сігналам для зацікаўленасці краінамі, якія знаходзяцца на ўсходзе ад Германіі.

Для географаў і англасаксонскіх палітолагаў яны з’яўляліся далёкай і экзатычнай Усходняй Еўропай, і толькі нешматлікія амерыканцы бачылі своеасаблівасць Цэнтральнай і Усходняй Еўропы як спецыфічнай адзінкі, якая знаходзіцца паміж захадам і ўсходам Еўропы. Найбольш зацікаўленыя жыхары гэтага рэгіёна, якія, адчуваючы культурную з’яднанасць з Захадам і з сярэднеземнаморскім светам, неахвотна прымалі сваю прысутнасць ва ўсходнім блоку. Нават такія краіны, як Украіна, не гаворачы ўжо пра каталіцкія і пратэстанцкія дзяржавы, без ахвоты атаясамлівалі сябе з Усходам, падкрэсліваючы сваё палажэнне на мяжы еўрапейскай культуры: заходняй і ўсходняй.

Далучэнне Цэнтральнай і Усходняй Еўропы пасля другой сусветнай вайны да савецкай еўразійскай імперыі не было вынікам натуральнага геаграфічнага прыцягнення ці інтарэсаў ствараемых там ідэалагічных альбо культурных узораў. Пасля выхаду з-пад апекі савецкай Расіі некаторыя з дзяржаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы схільныя да ўмацавання сувязей з Захадам і хуткага выхаду да заходнееўрапейскіх супольнасцей. Пры аграмаднай розніцы ў эканамічным узроўні мяжа, якая аддзяляе Цэнтральную і Усходнюю Еўропу ад Заходняй Еўропы, з’яўляецца для бліжэйшай перспектывы (не да бясконцасці) часовай. У выніку сфарміравалася група дзяржаў, размешчаных паміж усходам і захадам Еўропы. Гэта становіцца падставай для ўстанаўлення тэрытарыяльных межаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, якая групуе дзяржавы паводле іх геаграфічнага, эканамічнага і дэмаграфічнага падабенства.

Зварот да вывучэння мэтаў названага саюзу дзяржаў часта трактуецца як падстава для стварэння геапалітычных тэорый. Гэта выклікае крытыцызм і стварае неабгрунтаваныя падазрэнні ў мадэляванні па-за нацыянальных палітычных утварэнняў.

Даследаванне ў па-над дзяржаўным маштабе, якое ахоплівае сваім абсягам шмат краін, будзе накіравана толькі да акрэслівання спецыфікі ўсёй тэрыторыі. Значыць, паўстае шмат праблем, звязаных з працягласцю тэрыторыі і вызначэннем яе знешніх межаў. Як звычайна, у такіх сітуацыях неабходна прыняць пэўнае арбітральнае рашэнне.

Пасля пераўтварэнняў, выкліканых другой сусветнай вайной, кіруючыся дзяржаўнымі і геапалітычнымі прадпасылкамі, да т.зв. “Цэнтральнай” і “Усходняй” Еўропы былі далучаны пераважна ўсе еўрапейскія сацыялістычныя краіны, якія знаходзіліся ў сферы непасрэдных альбо апасродкаваных уплываў Савецкага Саюза. Да Цэнтральнай і Усходняй Еўропы было залічана восем дзяржаў: Польшча, Германская Дэмакратычная Рэспубліка, Чэхаславакія, Венгрыя, Румынія, Балгарыя, Югаславія і Албанія.

Вялікія гістарычныя змены, звязаныя з развалам Савецкага Саюза, аб’яднання Германіі, а таксама з дэзынтэграцыйнымі працэсамі, якія праявіліся на тэрыторыях Югаславіі і Чэхаславакіі, дыяметральна змянілі палітычны вобраз той вялікай часткі еўрапейскага кантынента. Можна зрабіць выснову, што пасля ўтварэння суверэннай Украіны, Беларусі і Малдовы, атрымання незалежнасці трыма балтыйскімі дзяржавамі, распаду Югаславіі і падзелу Чэхаславакіі канчаткова закончыўся этап фарміравання аднародных нацыянальных дзяржаў. У вельмі кароткі час узнікла (побач з існуючымі пяццю дзяржавамі: Польшай, Венгрыяй, Румыніяй, Балгарыяй і Албаніяй) трынаццаць новых палітычных адзінак: Украіна, Беларусь, Эстонія, Латвія, Літва, Малдова, Чэхія, Славакія, Славенія, Харватыя, Боснія, Герцагавіна, новая паменшаная Югаславія і Македонія. Дадаткова належыць уключыць да гэтай групы дзяржаў Калінінградскую вобласць, якая належыць да Расійскай Федэрацыі.

Згаданыя палітычныя змены могуць стаць падставай для вылучэння новай геаграфічнай прасторы дзяржаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Фармальна прымаючы палітычныя прадпасылкі як падставы для дэлімітацыйнай працэдуры, неабходна адзначыць, што ў адносінах да перадваеннага і пасляваеннага перыяду тэрыторыя, занятая суверэннымі нацыянальнымі дзяржавамі, павялічылася ў параўнанні з 1990 годам амаль удвая і ахапіла таксама тэрыторыі, якія раней адносіліся да Усходняй Еўропы (напрыклад, Беларусь і Украіна).

Залічваючы названыя дзяржавы да Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, неабходна разумець умоўнасць такога выбару. Яго прыняцце вызначыла актуальная геапалітычная сітуацыя, бо справа была ў сумесным саюзе ўсіх дзяржаў, якія знаходзяцца паміж Еўрапейскім Звязам і сфарміраванай на новых прынцыпах Расійскай Федэрацыяй. Пераўтвораныя палітычныя адзінкі пасля змены ладу стаяць перад неабходнасцю пабудовы суверэнных і дэмакратычных дзяржаў.

Прынцыповай мэтай даследавання з’яўляецца характарыстыка нацыянальнай структуры Цэнтральнай і Усходняй Еўропы паводле актуальна існуючага палітычнага падзелу.

Характарыстыка пэўнага стану нацыянальных спраў патрабуе ўліку гэтай праблематыкі ў прапарцыянальнай (“skwantyfikowanej”) форме. Абагульнена прадстаўляючы колькасць асобных нацыянальнасцей і іх прасторавае размяшчэнне, можна ацаніць іх геапалітычнае значэнне. На жаль, вызначэнне сціслых статыстычных дадзеных, якія тычацца нацыянальных стасункаў, заўсёды было і ёсць вельмі цяжкай справай. Усё ХХ стагоддзе з’яўлялася перыядам развіцця нацыяналістычных рухаў і народна-вызваленай барацьбы. Нацыянальная статыстыка была адным з інструментаў той барацьбы. Кожны з народаў, які знаходзіўся ў канфрантацыі з суседзямі, жадаў прадэманстраваць сваю колькасную перавагу (“silę liczebną”). З аднаго боку – тэндэнцыйна маніпулюючы статыстыкай, даказваў свой большы дэмаграфічны патэнцыял, з другога – тым самым зніжаў колькасць сваіх суседзяў. Гэта тычылася не толькі праблемы колькасці; яшчэ большыя скажэнні праяўляліся пры вызначэнні абсягаў размяшчэння асобных нацыянальнасцей. Гэта звычайна мела сувязь з канфліктамі адносна дзяржаўных межаў. З мэтай прад’яўлення праў да вызначанай тэрыторыі маніпулявалі этнічнымі аргументамі. Гэтаму служыла нацыянальная статыстыка, якая падкрэслівала, што дадзеная тэрыторыя павінна належыць толькі той, а не іншай дзяржаве. Асабліва гэта тычылася этнічна змешаных тэрыторый, на якіх насельніцтва не мела нацыянальнага самавызначэння (“nie w pełni zdeklarowana narodowościowo”). Гэта давала магчымасць статыстычнай маніпуляцыі. У выніку дадзеныя перапісу знаходзіліся пад уплывам палітычных фактараў і мэтанакіравана скажаліся. Звычайна іх верагоднасць была не вельмі высокай, становячыся, аднак, адзінай крыніцай інфармацыі. Праверка сапраўднасці гэтых дадзеных не з’яўляецца простай справай.

Сучасны даследчык, аналізуючы нацыянальную статыстыку мінулых гадоў, знаходзіцца пад уплывам небяспечнай тэндэнцыі, якая вядзе да актуалізацыі самой статыстыкі. Узнаўленне некалі існуючай нацыянальнай сітуацыі з’яўляецца цяжкай справай. Вынікі розных нацыянальных перапісаў (у дзяржавах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы) ацэнены як тэндэнцыйныя. Такая пазіцыя слушная; але звычайна апаненты, якія крытыкавалі гэтую тэндэнцыйнасць, самі таксама прадстаўлялі карціну, далёкую ад аб’ектыўнай рэальнасці. Усе перапісы, а затым нацыянальныя статыстыкі звычайна рабіліся калектывамі кампетэнтных людзей, але рэалізуючымі эмацыянальным спосабам пэўную палітычную канцэпцыю дзяржавы. Нацыянальная статыстыка была найчасцей казытлівай праблемай, болей ці меней падвяргалася мэтанакіраванаму скажэнню. Акрамя свядомых скажэнняў ці злоўжыванняў існавала цэлая гама выпадковых памылак. Усё адзначанае падводзіць да высновы, што афіцыйныя нацыянальныя статыстыкі патрабуюць вялікай асцярожнасці ў іх інтэрпрэтацыі.

Незалежна ад добрасумленнасці статыстычных апрацовак, зменам падлягала само паняцце “народ” альбо таксама “нацыянальнасць”: яно было вызначана неадназначна. Урэшце, і да цяперашняга часу яно не дачакалася апошняга ўсталяванага ў навуцы азначэння. Гэтае паняцце па-рознаму акрэслена, у залежнасці ад прынятага крытэрыю. У статыстыцы паняцце “нацыянальнасць” адпавядала звычайна мове маці ці бацькі альбо мясцовым дыялектам. У першай палове ХХ стагоддзя табліцы па выніках перапісу насельніцтва (“spisy ludności”) прызнавалі мову як паказчык нацыянальнасці. У выпадках палітычных канфліктаў падкрэслівалася значэнне гістарычнага радаводу дадзенай нацыі. Пры такім разуменні гэтага паняцця народ павінна была ствараць агульнасць, якая аб’ядноўвала людзей аднаго і таго ж этнічнага паходжання, адной і той жа расы альбо крыві; затое недаацэнена воля адзінак, якія мусілі падпарадкоўвацца агульнасці паходжання. Таксама былі сфармуляваны канцэпцыі народа як масы адзінак, звязаных паміж сабой культурнай агульнасцю, часта на рэлігійнай глебе. З паняццем “нацыянальнасць” у этнічным значэнні часта ўступала ў канфлікт паняцце “грамадзяне”. У Францыі, напрыклад, французскі народ складаюць – згодна з заканадаўствам – усе яе грамадзяне.

Па меры “працякання” гадоў і ўзрастаючага ўзроўню адукацыі грамадстваў з кожным разам больш шырокімі становяцца прызнанні даследчыкаў перамогі прынцыпу суб’ектыўнага самавызначэння адзінкі. Яго цяжка прымяняць на практыцы. Бывае, што прызнанне сваёй нацыянальнасці выклікае ў адносінах да асобы цкаванне альбо праследаванні, а таму часта вымагае ад яе вялікай адвагі. Таксама нестабільныя палітычныя адносіны могуць уплываць на кан’юнктурнасць чалавечых паводзін. Атрыманы статыстычны вынік не адлюстроўвае існуючай рэчаіснасці, не гаворачы ўжо пра тое, што на тэрыторыях памежжа ёсць невызначальныя супольнасці ў адносінах да сваёй нацыянальнай прыналежнасці, культурна звязаныя з двума суседнімі народамі. Акрамя таго, праяўляецца з’ява болей ці меней эвалюцыйнага пераўтварэння цэлых груп насельніцтва, якая прыводзіць да пераўвасаблення ранейшай народнасці ў іншую. Усё гэта разам выклікае канчатковае крытычнае стаўленне да нацыянальных статыстык.

Для здзяйснення аналізу нацыянальных змен, якія адбываюцца ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе на працягу ХХ стагоддзя, прынята наступная спрошчаная даследчыцкая працэдура. Для ацэнкі змен узяты два часавыя зрэзы. Першы з іх будзе тычыцца мяжы ХІХ і пачатку ХХ стагоддзяў, г.зн. у набліжэнні да 1900 года. Для ўсёй прасторы, якая ахоплівае тэрыторыю, што знаходзіцца ў межах 18 прынятых дзяржаў (уключаючы сюды Калініградскую вобласць), аб’яднана прадстаўлены дадзеныя, якія аднесены да нацыянальнасці насельніцтва, што пражывае на той тэрыторыі. Другі часавы зрэз будзе тычыцца канца 80 – пачатку 90 гадоў (дакладней, 1989–1992 гадоў). Для абодвух гэтых часавых зрэзаў мы маем у карыстанні адпаведную нацыянальную статыстыку. Параўнанне дэмаграфічна-нацыянальных змен, раздзеленых амаль стогадовым часавым прамежкам, прадстаўляе нацыянальныя змены, якія адбыліся ў ХХ стагоддзі.

У пачатку апошняга стагоддзя Цэнтральная і Усходняя Еўропа належала, у асноўнай сваёй частцы, да трох вялікіх дзяржаў: Расійскай імперыі, Германскай імперыі, а таксама габсбургскай дуалістычнай манархіі. Толькі невялікія, перыферыйныя тэрыторыі гэтага рэгіёна, знаходзіліся ў турэцкай залежнасці альбо ўваходзілі ў склад такіх дзяржаў, як Балгарыя, Сербія і Румынія, якія мелі характар буферных зон.

Працэсы фарміравання народнасцей у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе пачаліся пазней, чым у Заходняй Еўропе. Яны адбываліся па-рознаму, але прыводзілі да ўзнікнення нацыянальных дзяржаў. Фарміраванне некаторых народнасцей (напрыклад, польскай альбо венгерскай) працягвалася стагоддзі. Што тычыцца чэшскага і балгарскага народаў, то зварот да іх гістарычнай спадчыны адбыўся толькі ў ХІХ стагоддзі. Абуджэнне нацыянальнай свядомасці ў іншых народаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы наступіла ў канцы ХІХ стагоддзя. Этнічныя межы паміж народамі гэтага рэгіёна былі часта даволі заблытанымі, што прыводзіла да войнаў альбо этнічных канфліктаў. З’явілася праблема нацыянальных меншасцяў, якая асабліва ў міжваенны перыяд была прычынай істотных палітычных вынікаў. Падзеі апошніх гадоў, асабліва распад Савецкага Саюза, а затым Югаславіі, з’яўляліся вынікам працэсаў, якія свае прынцыповыя падмуркі заклалі ў канцы ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя.

Дэмаграфічна-нацыянальныя змены, што адбываліся ў гэтай частцы Еўропы, былі вельмі складанымі. Зыходным палажэннем для фармулёўкі агульных ацэнак і высноў у сувязі з гэтымі пераменамі будзе стан, якія існаваў у канцы ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя.

На тэрыторыі сучаснай Эстоніі, Латвіі, Літвы, Калінградскай вобласці, Беларусі, Украіны, Польшчы, Чэхіі, Славакіі, Венгрыі, Румыніі, Малдовы, Славеніі, Харватыі, Босніі і Герцагавіны, Югаславіі, Македоніі, Балгарыі і Албаніі на аб’яднанай тэрыторыі 2090,8 тыс. км2 у канцы ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя жыло 112,3 млн. чалавек. Колькасць насельніцтва падлічана на падставе дадзеных расійскага перапісу 1897 года, а таксама наступных перапісаў: нямецкага, аўстрыйскага, балгарскага ад 1900 года, румынскага ад 1899 года; акрамя таго, выкарыстаны іншыя крыніцы ацэнак, якія тычыліся тэрыторый, што не балі ахоплены перапісам насельніцтва.

Як ў цяперашні час, каля 1900 года ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе жыло шмат этнічных груп. Яны карысталіся рознымі мовамі: славянскімі, германскімі, раманскімі, балтыйскімі альбо угорскімі. На гэтай тэрыторыі дзейнічалі розныя цэрквы. Побач са шматлікімі рымакатолікамі і грэкакатолікамі тут жылі не менш шматлікія праваслаўныя вернікі. Цэнтральная і Усходняя Еўропа была найбольшым у свеце асяродкам прыхільнікаў юдаізму; тут жылі таксама мусульмане. Аднак найболей складанай была нацыянальная структура гэтага рэгіёну. Яна выклікала найбольшыя супярэчнасці як у палітычнай, так і пазнавальнай сферы. Прадстаўленая тут спроба размежавання гэтай структуры мае толькі дэмаграфічнае вымярэнне, а карацей кажучы – колькаснае. Гэтае абмежаванне прывяло да пэўнай аднабаковасці ацэнак і вывадаў. Тым не меней, без колькасных абагульненняў цяжка ацэньваць грамадска-дэмаграфічныя з’явы і працэсы, якія адбываліся на тэрыторыі.

Падрабязныя даследаванні паказалі, што ў канцы ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя для Цэнтральнай і Усходняй Еўропы была характэрна наступная нацыянальная структура насельніцтва (дадзеныя апрацоўкі прыведзены з кнігі Eberhardt 1996, якая пабачыла свет некалькі гадоў таму, значыць, большая яе частка актуалізавалася, а таксама адбылася праверка сапраўднасці статыстычных дадзеных).

Агульная колькасць

112269,3 (тыс. чал.)

100 %

Украінцы

21601,3

19,2 %

Палякі

15892,6

14,1 %

Немцы

14730,7

13,1 %

Румыны і малдаване

9678,0

8,7 %

Венгры

8126,3

7,2 %

Жыды

7148,8

6,4 %

Чэхі

5853,7

5,2 %

Сербы і чарнагорцы

4375,9

4,0 %

Беларусы

4220,1

4,0 %

Рускія

3219,9

2,8 %

Балгары

3017,7

2,7 %

Харваты

2568,2

2,3 %

Славакі

1937,0

1,7 %

Літоўцы

1701,5

1,5 %

Латышы

1357,1

1,2 %

Славенцы

1000,0

0,9 %

Албанцы

1000,0

0,9 %

Эстонцы

906,1

0,8 %

Туркі

600,0

0,5 %

Мусульмане

600,0

0,5 %

Македонцы

600,0

0,5 %

Іншыя нацыянальнасці

2134,4

1,8 %

У прадстаўленай табліцы паказана колькасць найбольш значных народнасцей, якія жылі ў той час у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. Найбольш шматлікімі народамі былі ўкраінцы і палякі (разам 1/3 агульнага насельніцтва). Вялікі дэмаграфічны матэрыял прадстаўлялі немцы. Істотную ролю адыгрывалі венгры, а таксама румыны з малдаванамі. Сто гадоў таму ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе было сканцэнтравана больш як 7,1 мільёнаў жыдоў. Аналізуемая тэрыторыя з’ўлялася найбольшай канцэнтрацыяй жыдоў у свеце. Да найбольш значных народаў з пункту погляду колькасці належылі чэхі, сербы з чарнагорцамі, а таксама беларусы.

Акрамя колькасных паказчыкаў, важнай з’яўляецца праблема прасторавага размяшчэння і канцэнтрацыі асобных этнічных груп. Акрамя народаў, якія размяшчаліся на невялікіх тэрыторыях (напр., літоўцаў альбо балгараў), існавалі народы, якія жылі рассеяна (напрыклад, жыды), а таксама такія, што, акрамя ўласнай этнічнай прасторы, асядалі таксама на іншых тэрыторыях (напрыклад, немцы, палякі альбо венгры). Зыходзячы з гэтага, варта звярнуцца да кароткай характарыстыкі асобных этнічных груп, маючы на ўвазе іх колькасць і размяшчэнне.

Украінскі народ, які налічваў 21,6 мільёнаў чалавек, займаў вельмі пашыраную тэрыторыю, ад Дона і Кубані на ўсходзе да Буга на захадзе, ад чарнаморскага прыбярэжжа на поўдні да Палесся на поўначы. Украінцы жылі на тэрыторыі сучаснай Украіны – 20171,9 тысяч чалавек, Польшчы – 775,7, Беларусі – 287,0, Малдовы – 194,6, Славакіі – 99,1 і Румыніі – 73,0. Украінцы, якія жылі ў іншых краінах характарызуемага рэгіёну, былі ўжо нешматлікія і статыстычна не ўлічаны.

Польскі народ, які ў пачатку ХХ стагоддзя налічваў каля 16 мільёнаў чалавек, пражываў у тагачасным Царстве Польскім, Заходняй Галіцыі, Вялікапольшы, Апольскай Сілезіі (Opolszczyznę) частцы Памор’я, Мазовіі і Варміі. Вялікая колькасць палякаў жыла на Віленшчыне, Гродзеншчыне, Валыні, а таксама ва Усходняй Галіцыі. На тэрыторыі сучаснай Польшчы насельніцтва польскай нацыянальнасці налічвала каля 1900 года – 12708,8 тысяч чалавек, на тэрыторыі Украіны – 1643,6, Беларусі – 838,9, Літвы – 482,8, Чэхіі – 128,9 і Латвіі – 65,2. Няшмат палякаў было на румынска-малдаўскай зямлі – 17,1 тысяч чалавек, на тэрыторыі Паўночна-Усходняй Прусіі – 5,0 і Эстоніі – 2,3.

Немцы, якія налічвалі амаль 15 мільёнаў чалавек, мелі шчыльную аседласць на ўсім Заходнім Памор’і, большай частцы Усходняй Прусіі, Ніжняй Сілезіі і чэшскага памежжа. Шмат немцаў жыло, акрамя таго, на Гданьскім Памор’і, Верхняй Сілезіі і ў Вялікапольшчы. На ўсёй Цэнтральнай і Усходняй тэрыторыі існавала шматлікая нямецкая дыяспара (ад балтыйскіх дзяржаў на поўначы да Семіграддзя i Банацыі (Banat) на поўдні). На тэрыторыі сучаснай усходняй і паўночнай Польшчы, якая ў той час была інтэгральнай часткай Германскай імперыі, размяшчалася немцаў – 8116,8 тысяч чалавек, у Чэхіі –3149,2, у паўночнай частцы Усходняй Прусіі – 931,0, на румынскай зямлі – 568,4, украінскай – 550,0, венгерскай – 544,7, у балканскіх краінах – 400,0 тысяч чалавек, у Славакіі – 169,4, Латвіі – 137,0, Літве – 117,7, Эстоніі – 34,1 і Малдавіі – 12,4.

Агульная колькасць румынаў і малдаван аб’яднана складала каля 10 мільёнаў чалавек. Гэтая народнасць пражывала на Валыні і ў Малдавіі; вялікая колькасць таксама была прадстаўлена на шырокіх тэрыторыях Сяміграддзя. На тэрыторыі, якая належыць сучаснай Румыніі і Малдавіі, агульная іх колькасць складала – 9212,0 тысяч чалавек. На правабярэжнай Украіне жыло іх – 180,0, а ў Венгрыі – 27,0. Агульная колькасць румынаў у балканскіх краінах складала каля 250,0.

Венгерскае насельніцтва, якое налічвала каля 8,4 мільёнаў чалавек, пражывала на ўсёй Паноніі i Сяміграддзі. Этнічная венгерская прастора значна выходзіла ў той час за межы сучаснай Венгрыі. Шматлікія венгры жылі не толькі ў Сяміграддзі, а таксама ў Ваяводзіне альбо на нізінах, якія прасціраюцца ад Браціславы на захадзе да Ужгарада на ўсходзе. Венгры канцэнтраваліся на тэрыторыі сучаснай Венгрыі – 5541,0 тысяч чалавек, Румыніі – 1428,3, Славакіі – 627,0, у балканскіх краінах – 400,0 і на Украіне – 130,0.

Жыды пражывалі галоўным чынам у гарадах Літвы, Беларусі, цэнтральнай Польшчы, Галіцыі, Валыні, Падолля, Славакіі і Румыніі. Жыдоўскае насельніцтва пражывала ва ўсіх названых у аналізе краінах. Найболей іх было на тэрыторыях гістарычнай Рэчы Паспалітай альбо на тэрыторыях Заходняй Украіны – 2596,7 тысяч чалавек, Польшчы – 1658,3, Беларусі – 910,9, Літвы – 364,7 і Латвііі – 122,6. Акрамя таго, шматлікімі яны былі ў Румыніі – 454,5 тысяч чалавек, Венгрыі – 410,0, Малдавіі – 190,0, Славакіі – 183,0 і Чэхіі – 143,1. Меней жыдоўскага насельніцтва было ў балканскіх краінах (каля 100,0 тысяч чалавек), у паўночнай частцы Усходняй Прусіі – 10,0, а таксама ў Эстоніі – 5,0.

Чэшскае насельніцтва (звыш 5,8 мільёнаў чалавек) канцэнтравалася ў чэшскай катлавіне, на Маравіі, а таксама ў Апаўскай і Цешыньскай Сілезіі (Śląsku Opawskim i Cieszyńskim).

Сербы і чарнагорцы, аб’яднаная колькасць якіх складала каля 4,4 мільёнаў чалавек, пражывалі на тэрыторыі, якая прасціралася ад Дуная ажно да Косава і Чарнагорыі. На тэрыторыі Босніі і Герцагавіны змешаны яны былі з харватамі і з мусульманскім насельніцтвам.

Беларусы (4,5 мільёнаў чалавек), насельніцтва галоўным чынам вясковае, займала шырокія тэрыторыі паміж Смаленшчынай на ўсходзе і Вільняй і Гародняй на захадзе. Палескі бар’ер на поўдні аддзяляў іх ад украінскай народнасці.

Рускія (звыш 3,1 мільёнаў чалавек) былі ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе народнасцю прышлай, пражываючай галоўным чынам на Украіне і Беларусі. У краінах Балтыі, а таксама ў Царстве Польскім яны выконвалі галоўным чынам адміністрацыйныя функцыі. Найбольш іх было на тэрыторыях цяперашняй Украіны – 2500,0 тысяч чалавек, Беларусі – 224,5, Латвіі – 154,7, Польшчы – 112,2, Літвы – 96,0, Малдовы – 86,8 і Эстоніі – 45,7.

Балгарскае насельніцтва, якое налічвала 3,0 мільёны чалавек, засяліла адваротным чынам тэрыторыю ад поўдня Дуная, паміж прыбярэжжам Чорнага мора на ўсходзе ажно да гор Пірын (Pirin) на Захадзе.

Каталіцкія харваты (каля 2,6 мільёнаў чалавек) былі размешчаны даволі нерэгулярна. На поўдні яны займалі доўгую паласу далматыйскага прыбярэжжа, на поўначы тэрыторыя іх аседласці даходзіла да Славакіі.

Славакі (1,9 мільёнаў чалавек) займалі горныя тэрыторыі заходніх Карпат, ад ракі Ваг на захадзе ажно амаль да ракі Уж на усходзе.

Літоўскі этнічны абшар, на якім жыло 1,7 мільёна літоўцаў, быў абмежаваны прыбярэжжам Балтыйскага мора ў раёне Палангі, а з усходу ўсё болей польскай Віленшчынай.

Латышы (каля 1,4 мільёнаў чалавек), якія межавалі з літоўцамі, займалі Курляндыю, Латгалію, Семігалію і паўднёвыя Інфлянты.

Славенцы, якія налічвалі 1,0 мільён чалавек, жылі на тэрыторыі, што працягвалася ад падножжа Альп да паўвострава Істрыя, размешчанага над Адрыятыкай. Гэты нешматлікі славянскі народ межаваў з нямецкамоўнай Аўстрыяй і італьянскамоўнай Італіяй.

Албанская народнасць, адрозніваючыся мовай і культурай ад сваіх суседзяў, налічвала 1,0 мільён чалавек; яна займала тэрыторыю ўласна Албаніі, сербскага Косава, а таксама Заходняй Македоніі.

Самы нешматлікі прыбалтыйскі народ – эстонцы (звыш 900,0 тысяч чалавек); яны шчыльна засялялі тэрыторыю, размешчаную паміж прыбярэжжам Балтыйскага мора і возерам Пейпус (Pejpus).

Турэцкая народнасць (600,0 тысяч чалавек), яе рэшткі ад панавання Асманскай імперыі ў Еўропе, канцэнтравалася галоўным чынам у Балгарыі, а таксама на сербскіх тэрыторыях.

Падобным было паходжанне мусульманскай народнасці (600,0 тысяч чалавек), якая пражывала найперш у Босніі і Герцагавіне. Нягледзячы на карыстанне мусульман сербскахарвацкай мовай, ад каталіцкіх харватаў і праваслаўных сербаў іх адрознівала прыналежнасць да ісламу. Адрозненне ў веравызнанні станавілася падмуркам для ўтварэння гэтай нацыянальнай супольнасці.

Этнічнай групай з няпэўна акрэсленай нацыянальнай свядомасцю былі македонцы (600,0 тысяч чалавек). Яны займалі тэрыторыю, якая знаходзілася на балгарскім, грэчаскім, сербскім і албанскім памежжы.

Меншыя нацыянальныя групы (агульнай колькасцю каля 2 мільёнаў чалавек) рассеяна жылі на вялікай тэрыторыі паміж Балтыкай, Адрыятыкай і Чорным морам.

З прадстаўленага вельмі скарочанага агляду вынікае, што Цэнтральная і Усходняя Еўропа ў канцы ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя была тэрыторыяй, вельмі дыферэнцыраванай у нацыянальных адносінах. Насяляючае яе вялікакультурнае грамадства, вельмі ўспрымальнае да нацыяналістычных плыняў, у момант абуджэння нацыянальнай свядомасці – гэта адбылося ў ХХ стагоддзі – зрабіла тую прастору аб’ектам нацыянальных спрэчак і канфліктаў. Адбываліся яны галоўным чынам у перыяд першай і другой сусветных войнаў, але ў апошні час сталі таксама прычынай узброенай барацьбы. Нацыянальныя праблемы былі таксама прычынай шматразовых зменаў палітычных межаў.

Найбольш актуальнымі з’яўляюцца дадзеныя перапісаў, у якіх утрымліваецца інфармацыя, што тычыцца колькасці і размяшчэння асобных нацыянальнасцей у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе ў перыяд 1989–1992 гадоў (даныя, якія адносяцца да 2000 года, будуць даступныя толькі каля 2005 года). Для той самай тэрыторыі, якая была прадметам сутнасна-статыстычнага аналізу (перыяд канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя), прадстаўлены аналагічныя дадзеныя, што тычацца нацыянальнай структуры ў пэўнай ступені сучаснага перыяду. На ўзятай для даследавання тэрыторыі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы пражывала ў 1990 годзе каля 197,6 мільёнаў жыхароў, якія належалі да наступных нацыянальнасцей.

Агульная колькасць

197624,4 (тыс. чал.)

100 %

Украінцы

38928,8

19,7 %

Палякі

38519,6

19,5 %

Румыны і малдаване

23713,6

12,0 і 7,9 %

Рускія

15719,8

6,5 %

Венгры

12922,6

5,0 %

Чэхі

9797,9

4,6 %

Сербы і чарнагорцы

9100,0

4,5 %

Беларусы

8863,7

4,1 %

Балгары

8033,8

4,1 %

Албанцы

5274,0

2,7 %

Славакі

4953,5

2,5 %

Харваты

4662,2

2,4 %

Літоўцы

3006,2

1,5 %

Мусульмане

3363,1

1,2 %

Славенцы

1749,4

0,9 %

Македонцы

1591,0

0,8 %

Латышы

1336,0

0,7 %

Эстонцы

966,6

0,5 %

Туркі

862,2

0,4 %

Жыды

780,9

0,4 %

Немцы

573,1

0,3 %

Іншыя нацыянальнасці

3864,4

1,9 %

Гэтак жа, як і ў пачатку ХХ стагоддзя, найбольш шматлікім этнасам у канцы апошняга стагоддзя былі ўкраінцы і палякі. Адносна значным дэмаграфічным патэнцыялам вызначаліся румыны разам з малдаванамі. У выніку міграцыйных рухаў узрасло значэнне рускіх, якія з пункту погляду колькасці занялі чацвёртае месца. Пасля страты ў выніку І сусветнай вайны 2/3 сваёй гістарычнай тэрыторыі адбылося суадноснае зніжэнне (“uległa relatywnemu obniżeniu”) ролі венграў. Блізкім адзін другому дэмаграфічным патэнцыялам валодаюць зараз чатыры славянскія этнасы: чэхі, сербы з чарнагорцамі, беларусы і балгары. У выніку высокага натуральнага прыросту ўзвысіў свае пазіцыі на Балканскім паўвостраве албанскі народ. Сучасныя дэмаграфічныя даныя паказалі невялікую колькасць жыдоў і немцаў, якія да другой сусветнай вайны адыгрывалі нязменна важную ролю ў гэтай частцы Еўропы.

Акрамя колькасці, важным элементам аналізу з’яўляецца праблематыка тэрытарыяльнага размяшчэння асобных нацыянальнасцей. З пункту погляду значнасці гэтай праблемы яна прадстаўлена ў тэрытарыяльных суадносінах (сістэме, расстаноўцы, палажэнні), вызначаных існуючымі палітычнымі адзінкамі. Палітычныя падзеі апошніх гадоў і атрыманне суверэннасці вялікай групай дзяржаў вызначылі сітуацыю, пры якой колькасць дзяржаў адпавядае колькасці важнейшых нацыянальных груп. На падставе апошніх матэрыялаў перапісаў вызначана актуальная нацыянальная структура Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Параўнальнае супастаўленне даных нацыянальных і палітычных класіфікацый прыводзіць да цікавых назіранняў як з геапалітычнага, так і з пазнавальнага пункту погляду. Ёсць шмат дзяржаў, дэмаграфічны патэнцыял якіх значна перавышае колькасць тытульнай нацыі (“rodzinnego narody”). Прыкладам гэтаму можа быць Украіна. Дзяржава налічвае каля 51,5 мільёнаў жыхароў, а ва ўсёй Цэнтральнай і Усходняй Еўропе ўкраінцаў пражывае толькі 38,9 мільёнаў чалавек. А Венгрыя, напрыклад, мае 10,4 мільёнаў жыхароў, колькасць жа венграў дасягае 12,9 мільёнаў чалавек. У прыкладзе з Польшчай і палякамі існуе вялікае падабенства (цесная тоеснасць) абедзвюх гэтых велічынь. З закранутымі праблемамі звязаны акутальныя пытанні нацыянальных меншасцяў. З пункту погляду значэння гэтых праблем ніжэй прыводзіцца апісанне тэрытарыяльнага размяшчэння асобных народаў паводле сучасных дадзеных.

Украінцы – 38928,8 тысяч чалавек (з іх на самой Украіне 37419,1, у Малдове 600,4, на Беларусі 291,0, у Польшчы 265,0, у Латвіі 92,1, у Румыніі 65,8, у Калініградскай вобласці 62,8, у Літве 44,8, у Славакіі 30,4, у Эстоніі 48,3 і ў Чэхіі 9,1 тысяч чалавек).

Палякі – 38519,6 тысяч чалавек (з іх у самой Польшчы 37486,0, на Беларусі 417,7, у Літве 258,0, на Украіне 219,2, у Латвіі 60,4, у Малдове 4,7, у Калініградскай вобласці 4,3, у Румыніі 4,2, у Эстоніі 3,0 і ў Славакіі 2,7 тысяч чалавек).

Румыны і малдаване – 23713,6 (у тым ліку румыны 20595,3) тысяч чалавек (сярод іх у самой Румыніі 20408,5 і ў Малдове 2794,7, на Украіне 459,3, (у тым ліку румыны 134,8), на тэрыторыі былой Югаславіі 43,4 і ў Венгрыі 8,7 тысяч чалавек).

Рускія – 15719,8 тысяч чалавек (у тым ліку на Украіне 11355,6, на Беларусі 1342,1, у Літве 905,5, у Калінінградскай вобласці 683,6, у Малдавіі 562,1, у Літве 344,0, у Эстоніі 478,8, у Румыніі 38,6 і ў Польшчы 13,0 тысяч чалавек).

Венгры – 12922,6 тысяч чалавек (з іх у самой Венгрыі 10172,5, у Румыніі 1624,9, у Славакіі 567,3, на Украіне 163,1, у Сербіі 344,1, у Харватыі 22,3, у Чэхіі 19,9 і ў Славеніі 8,5 тысяч чалавек).

Чэхі – 9 797,9 тысяч чалавек (з іх у самой Чэхіі 9726,1, у Славакіі 52,9, у Харватыі 13,1, у Румыніі 5,8 тысяч чалавек).

Сербы і чарнагорцы – 9100,0 (у тым ліку сербы 8530,0) тысяч чалавек (з іх у самой Югаславіі (Сербіі) 7023,8, у Босніі і Герцагавіне 1369,3, у Харватыі 581,7, у Славеніі 47,9, у Македоніі 44,9, у Румыніі 29,4 і ў Венгрыі 3,0 тысячы чалавек).

Беларусы – 8863,7 тысяч чалавек (з іх у самой Беларусі 7904,6, на Украіне 440,0, у Польшчы 215,0, у Латвіі 119,7, у Калініградскай вобласці 73,9, у Літве 63,2, у Малдове 19,6 і ў Эстоніі 27,7 тысяч чалавек).

Балгары – 8033,8 тысяч чалавек (з іх у самой Балгарыі 7674,8, на Украіне 233,8, у Малдавіі 88,4, у Сербіі 26,9 і ў Румыніі 9,9 тысяч чалавек).

Албанцы – 5274,0 тысячы чалавек (з іх у самой Албаніі 3117,6, у Югаславіі (Сербіі) 1714,8, у Македоніі 429,6, у Харватыі 12,0 тысяч чалавек).

Славакі – 4953,5 тысяч чалавек (з іх у самой Славакіі 4519,4, у Чэхіі 314,9, у Сербіі 66,9, у Польшчы 20,0, у Румыніі 19,6 і ў Венгрыі 12,7 тысяч чалавек).

Харваты – 4662,2 тысячы чалавек (з іх у самой Харватыі 3736,4, у Босніі і Герцагавіне 755,9, у Сербіі 111,6, у Славеніі 54,2 і ў Румыніі 4,1 тысяч чалавек).

Літоўцы – 3006,2 тысячы чалавек (з іх у самой Літве 2924,3, у Латвіі 34,6, у Калінінградскай вобласці 18,1, на Беларусі 17,6, у Польшчы 9,0 і ў Эстоніі 2,6 тысяч чалавек).

Мусульмане – 2363,1 тысяч чалавек (з іх у Босніі і Герцагавіне 1905,8, у Сербіі 336,0, у Македоніі 51,0, у Харватыі 43,5 і ў Славеніі 26,8 тысяч чалавек).

Славенцы – 1749,4 тысяч чалавек (з іх у самой Славеніі 1727,0 і ў Харватыі 22,4 тысячы чалавек).

Македонцы – 1591,0 тысяча чалавек (з іх у самой Македоніі 1314,3, у Балгарыі 224,9, у Сербіі 47,1 і ў Албаніі 4,7 тысяч чалавек).

Латышы – 1396,0 тысяч чалавек (з іх у самой Латвіі1 387,8, у Літве 5,1 і ў Эстоніі 3,1 тысяч чалавек).

Эстонцы – 966,6 тысяч чалавек (з іх у самой Эстоніі 963,3 і ў Латвіі 3,3 тысячы чалавек).

Туркі – 862,2 тысячы чалавек (з іх у Балгарыі 764,8 і ў Македоніі 97,4 тысячы чалавек).

Жыды – 780,9 тысяч чалавек (з іх на Украіне 486,3, на Беларусі 111,9, у Малдове 65,7, у Венгрыі 50,0, у Латвіі 22,9, у Польшчы 15,0, у Літве 23,3, у Румыніі 9,0, у Эстоніі 4,6 і ў Калініградскай вобласці 3,2 тысячы чалавек).

Немцы – 573,1 тысяч чалавек (з іх у Польшчы 350,0, у Румыніі 119,5, у Чэхіі 48,6, у Венгрыі 37,5, у Малдове 7,3, у Славакіі 5,4, у Эстоніі 3,5 і ў Калініградскай вобласці 1,3 тысячы чалавек).

У выніку першай і другой сусветнай вайны, міжваеннага перыяду, як і пяцідзесяцігадовага дамінаваня на ўсёй аналізуемай тэрыторыі камуністычнай маскоўскай улады, наступілі вялікія пераўтварэнні не толькі ў дэмаграфічным вымярэнні, а і нацыянальным. Асабліва істотныя наступствы выклікалі геапалітычныя змены, якія прынесла другая сусветная вайна.

Змены палітычных межаў у цэнтральнай і ўсходняй частцы Еўропы паміж 1938 і 1945 гадамі выклікалі істотныя пераўтварэнні (“reperkusje”). У выніку ў вялікай ступені яны змянілі фарміраваны на працягу стагоддзя этнічны ўклад.

Рэвалюцыйна адкрытыя пераўтварэнні наступілі ў паўночнай частцы рэгіёна. Асабліва яны тычыліся Польшчы і тэрыторый, якія межавалі з ёй. Змены, што адбыліся ў той час, захаваліся да сёняшняга дня. Заходняя мяжа польскай аседласці перасунулася – вызначым гэта абагульнена – з версальскай мяжы на падсдамскую. Польска-нямецкая палітычная мяжа стала нацыянальным размежаваннем, а разам з тым і веравызнальнай мяжой паміж пратэстантанцтвам і каталіцтвам. Падобныя змены, хоць у меншай ступені і з меней прынцыповымі вынікамі, наступілі на землях, якія Польшча страціла на карысць Савецкага Саюза. Лічаная польская меншасць аказалася выселенай з тэрыторый заходняй Украіны. Гэтае самае адбывалася на тэрыторыях сучаснай заходняй Беларусі і заходняй Літвы. Высяленні не ахапілі, аднак, усіх палякаў. На сучасным літоўска-беларускім памежжы захаваліся ў большасці сваёй этнічна польскія тэрыторыі.

Прапанаваныя статыстычныя матэрыялы, якія тычацца балтыйскіх краін, асабліва Літвы і Эстоніі, паказалі, што ў міжваенны перыяд там адбыліся сур’ёзныя нацыянальныя змены, выкліканыя з’яўленнем шматлікай рускай меншасці. Акрамя таго, пераважная большасць частак тэрыторыі Латвіі і Эстоніі, не гаворачы ўжо пра Літву, захавалі сваё нацыянальнае аблічча. Гэта звязана з тым фактам, што прышлае расійскае насельніцтва канцэнтравалася ў вялікіх гарадах.

Аналагічная з’ява, хоць і ў большай, непараўнальнай, ступені праявілася на Беларусі і Украіне. З пункту погляду тэрытарыяльнага аспекту размяшчэнне беларускага і ўкраінскага насельніцтва ў пасляваенны перыяд не падлегла вялікім зменам. Заходнія абсягі этнічнай беларускай і ўкраінскай тэрыторыі не змяніліся ў прынцыпе, акрамя масавай эміграцыі рускіх. Той наплыў у асноўным быў скіраваны ў прамысловыя гарады і акругі. Больш пашыранымі тэрытарыяльна былі працэсы моўнай русіфікацыі беларусаў і ўкраінцаў. У такім кантэксце існавала выразная дыферэнцыяцыя паміж усходняй і заходняй часткамі гэтых краін. На вясковых тэрыторыях і ў далейшым, аднак, пераважала карэннае насельніцтва. Часта яно станавілася двухмоўным і абыякава адносілася да праблем незалежнасці. Тым не меней, у чарговых перапісах і ў далейшым карэннае насельніцтва вызначалася як беларускае альбо ўкраінскае. Іншая сітуацыя пераважала ў гарадах, дзе пад мацнейшым русіфікацыйным і савецкім ціскам у найвышэйшай ступені навязваўся працэс адыходу ад уласнай мовы, а таксама наступнага самазнішчэння ў расійскай супольнасці (“następnie wtapiana się w społeczność rosyjską”).

Сур’ёзныя этнічныя змены ахапілі чэхаў, мараваў і чэшскую Сілезію. У выніку высялення пасля вайны звыш 3 мільёнаў немцаў з Чэхіі чэшска-нямецкая мяжа стала адначасова і этнічнай мяжой. На тэрыторыі Судзетаў, якая да другой сусветнай вайны ў этнічых адносінах мела нямецкі характар, з’явілася новая этнічная мяжа, аддзяляючая палякаў ад чэхаў.

Паўднёвая, нізінная частка Славакіі, захавала – гэтак жа, як і да вайны – венгерскі характар. Зона, на якой пражывалі венгры, падлягала, аднак, паступоваму скарачэнню. Адначасова раёны з прыгнятаемай перад гэтым большасцю венгерскага насельніцтва паступова пачалі пераўтварацца ў тэрыторыі дзвюх народнасцей. Гэта было звязана з паступовым наплывам з поўначы славацкага насельніцтва.

У адрозненне ад паўночнай часткі, надбалтыйскай, Цэнтральнай і Усходняй Еўропы ў паўднёвай яе частцы, якая знаходзіцца бліжэй да Адрыятыкі, адносна Чорнага мора, падзеі, звязаныя з другой сусветнай вайной, прынеслі значна меншыя этнічныя змены. На тэрыторыях, што знаходзяцца на поўдні ад Карпат, нацыянальныя змены былі больш эвалюцыйнымі і не прывялі да радыкальных пераўтварэнняў. У асноўным захаваўся стан, які існаваў у міжваенны перыяд. Аднак пэўныя змены адбыліся. Паступова знікалі шматлікія “астравы” (“wyzpy”) нямецкай аседласці ў Венгрыі, Румыніі і Югаславіі. Румынскія ўлады мэтавымі дзеяннямі паслаблялі венгерскую меншасць. Ліквідацыя аўтаноміі, спрыянне наплыву румынаў на этнічныя венгерскія тэрыторыі, змены ў адміністрацыйных падзелах – усё гэта былі крокі, што прывялі да памяншэння лічбы тэрытарыяльных адзінак, якія мелі перавагу ў сваім этнічным складзе венгерскай народнасці. Падобным чынам скарачаліся раёны венгерскай аседласці ў Ваяводзіне. Венгерскую народнасць, як у Югаславіі, так і ў Румыніі, характарызаваў ніжэйшы натуральна прырост, чым у іх суседзяў. На працягу доўгага часу гэта было вынікам зніжэння колькасці венграў і скарачэння тэрыторый, на якіх яны пражывалі.

Інакш выглядала сітуацыя ў Балгарыі. Барацьба ўладаў з турэцкай меншасцю праходзіла розныя фазы. Многія туркі былі вымушаны выехаць з Балгарыі. Турэцкая народнасць вызначалася, аднак, значна вышэйшай нараджальнасцю (“rozrodczością”), чым балгарская. У некаторых рэгіёнах краіны доля турэцкага насельніцтва выразна павялічвалася.

Да апошняй сербска-харвацкай вайны, а таксама грамадзянскай у Босніі і Герцагавіне нацыянальныя змены ў Югаславіі мелі эвалюцыйны характар і вынікалі толькі з узроўню працоўнай эміграцыі альбо розніцы ва ўзроўні натуральнага прыросту асобных народаў. Высокай нараджальнасцю (“rozrodczością”) вызначалася мусульманская і албанская народнасцi, а адносна нізкай – харвацкае і славенскае насельніцтва. У Босніі і Герцагавіне паступова павялічваліся тэрыторыі, якія займала мусульманскае насельніцтва. Таксама праяўлялася прасторавая прымусовая экспансія албанскай народнасці, якая ахоплівала не толькі Косава, але Македонію і нават Чарнагорыю.

Этнічныя працэсы, якія адбываліся ў пасляваенныя гады, не змянілі, аднак, прынцыповых асноў этнічнага ўкладу, якія фарміраваліся стагоддзямі. Толькі распад Югаславіі і змаганні на этнічнай глебе змянілі тую тэрыторыю, асабліва ў Босніі і Герцагавіне, таксама на харвацка-сербскім памежжы.

Параўнанне дэмаграфічна-нацыянальных дадзеных, зробленых у ХІХ і ХХ стагоддзях, а таксама ў канцы ХХ стагоддзя, дае карціну нацыянальных змен, якія праявіліся на аналізаванай тэрыторыі, якой належаць цяпер 18 краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы (уключаючы тэрыторыю Калінінградскай вобласці).

Нацыя-нальнасць

Колькасць насельніцтва (тыс. чал.)

Прырост (тыс.чал.)

Колькасць насельніцтва (тыс. чал.)

Змены (у %)

ХІХ – пач. ХХ ст.

1989 1992

ХІХ – пач. ХХ ст.

1989 – 1992

Украінцы

21601,3

38928,8

+17327,5

19,2

19,7

+0,5

Палякі

15892,6

38519,6

+22627,0

14,1