БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Партнэры... | Выдавецкія сэрыі...Аўтары...

 
Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён  
[Allegro.pl]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Гісторыя
    Літаратура
    Пераклады
    Мова
    Крытыка
    Рэлігія
    Палітыка
    Грамадзтва

 ЧАСОПІСЫ
  •  Абажур
  •  Akcent

     
Białoruski

  • 
Annus
      Albaruthenicus
  •  АRCHE
  • 
Асамблея
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  • 
БГА
  •  Беларус
  •  Белорусский
     Сборник

  •  Бельскі
     Гостінэць

  •  Гістарычны
     Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Дзеяслоў
  •  Druvis
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Палітычная

       
сфера

  •  Паміж
  •  pARTisan
  •  Правінцыя
  •  Рэзыстанс
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы
  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў Беларуская Палічка Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вокаwww.bialorus.pl ПАГОНЯ BrestOnline Вiльня ЗУБР Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Гаспадар Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Дзіма Завадзкі Беларусы ў Аўстраліі Ліра Вольны Край ZBM

 

 

ПУБЛІКАЦЫІ МАГІЛЁЎСКАГА ТАВАРЫСТВА БРАМА НА СТАРОНКАХ КАМУНІКАТУ

 
КРАЙ - KRAJ 1-2 / 2001

БЕЛАРУСКАЯ ШКОЛА Ў ЛІТВЕ

Леакадзія МІЛАШ
(Вільнюс)

Яшчэ ў XVI стагоддзі Васіль Цяпінскі ў прадмове да Евангелля, якое ён пераклаў на беларускую мову, выказаў заклапочанасць, што некаторыя беларусы “ў польскія школы або іншыя сябе і дзеці свае без устыду заправуюць”. Канец XVI стагоддзя лічыцца “залатым” у беларускай культуры княства Літоўскага. Тады беларуская мова была багатай і шырока вядомай у свеце. На ёй не толькі пісаліся законы, але і друкаваліся кнігі, ішло навучанне ў школах, нават вялася перапіска паміж дыпламатамі. Аб беларускай мове на пачатку XVI стагоддзя віленскі прэлат Эразм Вітэлій у сваёй прамове да папы рымскага казаў: “Ліцвіны [жмудзіны] маюць собскую мову. Але для таго, што русіны [беларусы] пасяляюць пасяродак дзяржавы, усе звычайна карыстаюцца іхнаю моваю, бо яна далікатнейшая і больш лёгкая”. Беларуская мовы тады мела вялікі ўплыў на развіццё моваў і культур суседніх народаў, польскага і рускага. Беларуская культура ў Вялікім Княстве развівалася імкліва, таму што на Беларусі здаўна была пашырана асвета і школьніцтва. Ужо ў Х стагоддзі, калі толькі на Беларусь прыйшло хрысціянства, пры манастырах адкрываліся школы, дзе навучалі чытаць і пісаць кандыдатаў у духоўны сан. Такія школы былі ў Полацку, Смаленску, Тураве і іншых гарадах. Яны закладваліся праваслаўным духавенствам, разам са школамі ўзнікалі бібліятэкі. Пазней дзякуючы праваслаўным магнатам паўставалі і вышэйшыя школы, дзе навучанне часткова ішло па-беларуску. Так пры Свята-Траецкім манастыры ў Вільні ў пачатку XVI стагоддзя была заснавана так званая грэка-лаціна-руская школа. Яна канкурыравала з віленскаю і полацкаю акадэміямі таму і называлі яе неафіцыйна акадэміяй. Сярод яе выкладчыкаў у канцы XVI і пачатку XVII стагоддзя быў і такі выдатны дзеяч, як Лаўрэнцій Зізаній – беларускі пісьменнік і аўтар беларускай граматыкі.

Першыя каталіцкія школы пачалі з’яўляцца ў канцы XVI стагодззя Найбольш вядомыя з іх: Віленская, Медніцкая, Троцкая. У гэтых школах, апроч духоўных навук, літаратурных твораў, вывучалі беларускую грамату і мову, якая тады была ўрадавай. Усе школы, хоць і належалі розным канфесіям, мелі шмат агульнага. Яны з’яўляліся крыніцамі ведаў, дзякуючы ім пашыралася пісьменнасць сярод магнатаў, шляхты, духавенства. Для сялян школы гэтыя былі недаступныя, але ўжо тады знаходзіліся на Беларусі людзі, якія думалі аб асвеце шырокіх мас, “люду паспалітага”. Гэта славутыя Францыск Скарына, Васіль Цяпінскі і Сымон Будны. У прадмове да Бібліі, выдадзенай на беларускай мове, Ф.Скарына пісаў, што яна павінна быць “дзецям малым пачатак усякае навукі, дарослым памнажэнне ў навуцы”.

Мяняліся часы, Беларусь трапляла пад уціск то адных, то другіх дзяржаў. Паўстанцы 1863 года першымі запатрабавалі адкрыцця беларускіх школ. Кастусь Каліноўскі пісаў: “Адкрываем школы маскоўскія, дзе беларускія?”. У пачатку ХХ стагоддзя адносіны палякаў у дачыненнях да беларусаў і літувісаў збліжалі гэтыя два народы, і 11 лістапада 1920 года ўрады Летувы і Беларусі падпісалі новую ўмову аб узаемнай дапамозе.

У час першай сусветнай вайны, калі расійскую ўладу змяніла нямецкая, больш ліберальная да культурных патрабаванняў нацыянальных меншасцей, у 1915 годзе ў Вільні з’явілася магчымасць адкрыць беларускія класы, а ў канцы 1918 года сярод беларускага грамадства выспела думка стварыць поўную беларускую школ. Ініцыятарам гэтага быў Іван Луцкевіч. Ужо 1 лютага 1919 года пачаліся заняткі ў Беларускай гімназіі, і на працягу чвэрці стагоддзя ў ёй узгадоўваліся кадры нацыянальна свядомай беларускай інтэлігенцыі. Зачынена гімназія была савецкімі ўладамі толькі ў 1944 годзе.

У 1921 годзе ў Вільні было створана Таварыства беларускай школы (ТБШ), якое вяло асветніцкую работу, закладвала прыватныя беларускія народныя і сярэднія школы, старалася, каб былі адчынены беларускія дзяржаўныя школы, выдавала кніжкі і свой часопіс “Летапіс ТБШ”. Яно налічвала 10297 сябраў, больш за 500 гурткоў, 11 акруговых упраў, больш за 250 бібліятэк-чытальняў, больш за 100 народных дамоў, некалькі кнігарняў, шмат розных драматычных секцый, хораў і аркестраў. У 1937 гаду ТБШ было забаронена польскімі ўладамі. У тым жа годзе, у сувязі з польскай школьнай рэформай, у Беларускай гімназіі закрылі старэйшыя класы, але замест іх не адчынілі ліцэя, як гэта было ў польскіх гімназіях. Пры тым, Беларуская гімназія перастала быць самастойнай навучальнай установай, а стала філіяй польскай гімназіі імя Ю.Славацкага. Колькасць вучняў таксама абмяжоўвалася. Так, напрыклад, у 1937 гаду ў першы клас беларускай філіі ў Вільні здалі экзамен 80 кандыдатаў, а прынялі толькі 40. Такія дзеянні польскіх улад у дачыненні да беларускага школьніцтва прымусілі арганізоўваць навучанне моладзі тайна, у хатах. Былі выдадзены беларускі лемантар “Першыя зярняткі” (кірыліцай) і “Засеўкі” (лацінкай). Але неўзабаве лемантары былі канфіскаваны паліцыяй і знішчаны.

Пасля закрыцця Віленскай беларускай гімназіі амаль паўстагоддзя пра яе нават не згадвалася. І толькі дзякуючы “перабудове” ў краіне з’явілася магчымасць адрадзіць беларускае школьніцтва на Літве. Спачатку ў 1991 годзе адкрыліся нядзельныя факультатывы беларускай мовы, у 1993 годзе з’явіліся беларускія класы пры рускай школе, а ў 1994 годзе пачала працаваць беларуская сярэдняя школа № 68 у Вільні, якая зараз носіць імя Ф.Скарыны. Беларуская школа ў Вільні адкрылася дзякуючы той інтэлігенцыі, якая ў свой час закончыла Віленскую беларускую гімназію, – гэта Лявон Луцкевіч, (пляменнік Івана Луцкевіча), Лявон Кароль (бацька – Сымон Кароль выкладаў у Віленскай беларускай гімназіі), ёсць з каго браць прыклад, ёсць традыцыі, якія трэба працягваць. Усю арганізацыйную працу прарабіла кафедра беларусістыкі Віленскага педуніверсітэта.

Цяпер у Віленскай беларускай школе вучыцца 152 вучні, працуюць 37 настаўнікаў, у тым ліку 6 выкладчыкаў замежных моваў. З кожным годам аўтарытэт школы расце, вучні атрымліваюць добрыя веды, валодаюць некалькімі мовамі. Ёсць добрая матэрыяльная база, падтрымка Міністэрства адукацыі Літвы і Міністэрства адукацыі Беларусі (падручнікі, абсталяванне, кампутары, аўтобус, нацыянальныя касцюмы, экскурсіі па гістарычных мясцінах Беларусі і г.д.). Дзякуючы апошняму кожны год настаўнікі школы павышаюць кваліфікацыю ў Беларусі, а навучэнцы маюць магчымасць адпачываць у беларускіх летніках. Каля 7 тысяч кніг налічвае бібліятэка школы. Ужо адбылося 5 выпускаў, амаль усе выпускнікі школы паспяхова вучацца ў ВНУ Літвы і Беларусі. Разам з тым Віленская беларуская школа мае цяжкасці з наборам вучняў, яны ездзяць у школу не толькі з Вільні, але і з прыгарада, і з навакольных вёсак. Раней беларусы, якія прыязджалі ў Літву не ведалі родную мову, многія з іх і да гэтага часу мараць аб вяртанні ў недалёкае мінулае. Таму і дзяцей сваіх больш ахвотна аддаюць – раней у рускія, цяпер у літоўскія, часам у польскія школы. Але сітуацыя мусіць змяніцца, як толькі зменіцца становішча ў самой Беларусі, узрасце павага да беларускай мовы і дзяржавы ў суседніх краінах і ўвогуле ў свеце.


Публікуецца на сайце з ласкавай згоды Магілёўскага Таварыства БРАМА
 кантакт: epostbox@tut.by

 

УВЕРХ


   

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
webmaster