|
ДРУГАЯ ЦЭНТУРЫЯ ВЫБРАНЫХ ПОЛЬСКІХ ПРЫКАЗАК І ІХ БЕЛАРУСКІЯ АДПАВЕДНІКІ (працяг)*
Яўген ІВАНОЎ
(Магілёў)
Пры супастаўленні парэміялагічных сістэм двух моў, пра што варта нагадаць яшчэ раз (параўн. Іваноў 2000), абавязкова трэба папярэдне вырашыць, прынамсі, два істотныя пытання. Па-першае, неабходна дакладна вызначыць, якія менавіта парэміялагічныя адзінкі ў гэтых мовах наогул мажліва параўноўваць. Па-другое, вельмі важна высветліць, наколькі тыя парэміі, што параўноўваюцца, супадаюць у фармальным плане і паводле свайго зместу.
Пры першым жа поглядзе на парэміялагічныя сістэмы любых дзвюх моў у аспекце супастаўлення змястоўнага і фармальнага планаў парэмій, вельмі лёгка заўважыць, што апошнія ў розных мовах могуць: 1) супадаць цалкам паводле свайго зместу і не супадаць у фармальным плане; 2) супадаць цалкам паводле свайго зместу і толькі часткова ў фармальным плане; 3) супадаць цалкам як паводле свайго зместу, так і ў фармальным плане; 4) супадаць толькі часткова паводле свайго зместу і не супадаць у фармальным плане; 5) супадаць толькі часткова як паводле свайго зместу, так і ў фармальным плане; 6) супадаць толькі часткова паводле свайго зместу і цалкам у фармальным плане; 7) не супадаць як паводле свайго зместу, так і ў фармальным плане; 8) не супадаць паводле свайго зместу, але супадаць часткова ў фармальным плане; 9) не супадаць паводле свайго зместу, але супадаць цалкам у фармальным плане.
Аб’ектам параўнання могуць быць парэміялагічныя адзінкі ўсіх тыпаў, акрамя тых парэмій, якія не супадаюць як паводле свайго зместу, так і ў фармальным плане. Аднак толькі адзінкі першых шасці тыпаў могуць разглядацца як эквівалентныя, г.зн. здольныя функцыянаваць у адных і тых жа кантэкстах, і таму з’яўляцца прадметам канфрантатыўнага (ці кантрастыўнага) аналізу парэміялагічных сістэм моў незалежна ад паходжання (генетычнай роднасці) апошніх. Магчымыя ж міжмоўныя супадзенні ў фармальным плане парэміялагічных адзінак, якія не супадаюць па сваім змесце, могуць быць толькі аб’ектам кампаратывістыкі, таму што дэтэрмінаваныя выключна альбо агульным паходжаннем дзвюх дадзеных моў, альбо адпаведнымі іншамоўнымі запазычаннямі.
Трэба заўважыць, што міжмоўныя супадзенні ў фармальным плане змястоўна не эквівалентных парэмій характаразуюцца як вельмі і вельмі рэдкая з’ява. Увогуле пры параўнанні парэміялагічных адзінак розных моў істотна пераважаюць супадзенні ў плане зместу, чым у фармальным плане, а не наадварот. Гэта можна вытлумачыць не толькі прынцыповай агульнасцю парэміялагічных сістэм розных моў у адлюстраванні тых заканамернасцей рэчаіснасці, якія эпістэмалагічна актуальныя для чалавека безадносна яго прыналежнасці да той ці іншай этнічнай і/або нацыянальнай культуры, але і тоеснасцю саміх кагнітыўных спосабаў асэнсавання і фармулявання гэтых заканамернасцей, пры тым, што канкрэтныя моўныя сродкі адлюстравання апошніх звычайна адрозніваюцца ў кожнай мове (што, дарэчы, вельмі яскрава прадэманстраваў Р.Л.Пермякоў у сваёй шырока вядомай логіка-семантычнай класіфікацыі парэмій народаў свету).
З ліку тых парэміялагічных адзінак, якія супадаюць у змястоўным плане, найбольшую цікавасць пры міжмоўным супастаўленні выклікаюць найперш усе тыя, змест якіх цалкам супадае незалежна ад іх магчымага супадзення або несупадзення ў фармальным плане, а таксама тыя, змест якіх супадае толькі часткова, а фармальны план цалкам не супадае. Выпадкі ж частковага міжмоўнага супадзення зместу парэміялагічных адзінак пры іх поўным або частковым несупадзенні ў фармальным плане ёсць (як і для цалкам або часткова фармальна супадаючых, але не тоесных паводле зместу парэмій) вынікам агульнага паходжання або іншамоўнага запазычання і не з’яўляюцца паказальнымі пры супастаўленні парэміялагічных сістэм розных моў з прычыны непрадуктыўнасці развіцця полісеміі, аманіміі або параніміі прыказак і прымавак.
Дыферэнцыяваны падыход да парэміяграфічнага апісання міжмоўных адпаведнікаў прыказак і прымавак вымагае неабходнасць існавання адпаведнай сістэмы іх размяшчэння і абазначэння ў супастаўляльнай частцы слоўнікавага артыкула.
Размяшчаць парэміялагічныя адпаведнікі бачыцца найбольш мэтазгодным паводле змяншэння ступені іх супадзенняў у фармальным і змястоўных планах з дадзенай іншамоўнай прыказкай ці прымаўкай і павелічэння, у сваю чаргу, ступені адпаведных разыходжанняў. Напр., польск. Człowiek strzela, Pan Bóg kule nosi параўн. з бел. (1) Чалавек страляе, а бог кулі носіць, што супадае з польскай прыказкай цалкам як паводле свайго зместу, так і ў фармальным плане, (2) Стралец страляе, а бог кулі носіць або Чалавек страляе, а чорт кулю носіць, што супадаюць цалкам паводле свайго зместу і толькі часткова ў фармальным плане, (3) Чалавек думае, а бог робіць або Чалавек думае так, а выйдзе зусім іначай або Думаеш адно, а яно перавернецца на дно або Не так сталася, як гадалася або Не ўсё тое збываецца, на што чалавек спадзяваецца, што супадаюць цалкам паводле свайго зместу і не супадаюць у фармальным плане, (4) Ніхто наперад не знае, што каго чакае, што супадае толькі часткова паводле свайго зместу і не супадае ў фармальным плане, і г.д. Вызначаныя групы парэмій не аднолькавыя не толькі ў якасных, але і ў колькасных адносінах, што можа перашкаджаць іх адэкватнаму ўспрыманню без адпаведнага графічнага афармлення.
Найлепшым параграфемным сродкам абазначэння пэўных тыпаў міжмоўных парэміялагічных адпаведнікаў бачацца ўжо прапанаваныя мной раней сімвалы матэматычнай логікі ( = ,
@
, ~ , ≈ ), таму што яны ў адрозненне ад адвольнай сімволікі, а таксама нумарацыі або тых ці іншых графічных параметраў тэксту (фармату шрыфтоў, абзацаў і г.д.), дазваляюць не толькі тыпалагічна размежаваць парэміялагічныя адпаведнікі і размясціць іх у пэўным парадку ў слоўнікавым артыкуле, але і рэпрэзентаваць сам характар тыпаў міжмоўных супадзенняў і разыходжанняў прыказак і прымавак (гл. Іваноў 2000, Иванов, Даниленко, Иванова 2000).
Выбар менавіта згаданых чатырох сімвалаў абумоўлены тым, што іх лінгвістычны сэнс так ці інакш матываваны адпаведным значэннем у тэрмінах матэматычнай логікі або матэматыцы. У прыватнасці, знак = быў абраны для азначэння тых міжмоўных парэміялагічных адпаведнікаў, якія супадаюць цалкам як паводле свайго зместу, так і ў фармальным плане, перш за ўсё таму, што і ў матэматычный логіцы, і ў самой матэматыцы ён традыцыйна (і найбольш пашырана) скарыстоўваецца для азначэння абсалютнай раўназначнасці. У сваю чаргу, сімвалам ≈ азначаюцца тыя міжмоўныя парэміялагічныя адпаведнікі, якія супадаюць толькі часткова паводле свайго зместу і не супадаюць у фармальным плане, што дэтэрмінавана выкарыстаннем гэтага знака ў матэматыцы ў значэнні “прыблізна раўназначна”, хаця ў тэрмінах матэматычнай логікі ён ужываецца як сінонім-дублет знака = (‘раўназначна’). Сімвалы @ і ~ скарыстаны для азначэння тых міжмоўных парэміялагічных адпаведнікаў, якія супадаюць цалкам паводле свайго зместу і толькі часткова ў фармальным плане або, адпаведна, супадаюць цалкам паводле свайго зместу і не супадаюць у фармальным плане, што абумоўлена значэннямі гэтых знакаў у матэматычнай логіцы (@ ‘моцная эквівалентнасць’ і ~ ‘звычайная эквівалентнасць’). Такім чынам, прапанова выкарыстоўваць памянёныя логіка-матэматычныя сімвалы ў якасці параграфемных сродкаў дыферэнцыяцыі і кваліфікацыі тыпаў міжмоўных парэміялагічных супадзенняў і разыходжанняў не павінна сустрэць пярэчанняў з боку спецыялістаў ні з пункту гледжання сваёй матываванасці, ні паводле сваёй рэпрэзентатыўнасці.
У такім выпадку супастаўляльная частка слоўнікавага артыкула паводле вызначанага парадку размяшчэння парэміялагічных адпаведнікаў (па змяншэнні ступені іх супадзенняў у фармальным і змястоўных планах з дадзенай іншамоўнай прыказкай ці прымаўкай і павелічэнні, у сваю чаргу, ступені адпаведных разыходжанняў) мусіць мець наступны выгляд. Параўн.: Pieczone gołąbki nie przylecą same do gąbki = Печаныя (пячоныя) галубы не лятуць (не ляцяць) да губы @ Пячоныя галубы не ляцяць на дубы ~ Каб рыбу есці, трэба ў ваду лезці. Лежачы яды не дабудзеш. Нішто само ў рукі не прыходзіць » Ад работы ўцякаць – дабра не відаць. Дзе работа, там і густа, а ў лянівым доме пуста. Работа і корміць і поіць.
Ніжэй зроблены вопыт супастаўляльнага апісання яшчэ 100 выбраных польскіх прыказак і прымавак і больш за 750 іх эквівалентаў у беларускай мове на аснове вызначанай тыпалогіі міжмоўных парэміялагічных адпаведнікаў і прапанаваных прынцыпаў іх лексікаграфічнай рэпрэзентацыі з выкарыстаннем сістэмы параграфем.
Крыніцай польскіх прыказак і прымавак была абрана фундаментальная “Nova księga przysłów i wyrażeń przysłowiowych polskich” (1968–1978) пад рэдакцыяй Ю.Кржыжаноўскага. Выбар тых ста польскіх парэмій, што параўноўваліся з беларускімі прыказкамі і прымаўкамі, быў цалкам адвольны і ніяк не звязаны ні з самой колькасцю беларускамоўных адпаведнікаў, ні са ступенню магчымых змястоўных і/або фармальных супадзенняў vs. адрозненняў польскіх і беларускіх парэмій.
У якасці крыніц беларускамоўнага матэрыялу былі выкарыстаны найперш зборнікі прыказак і прымавак І.Насовіча (1874), Е.Раманава (1886), Я.Ляцкага (1898), М.Федароўскага (1935), Я.Рапановіча (1974), Ф.Янкоўскага ([1957]1992), а таксама зборнік “Прыказкі і прамаўкі” (1976) і такія парэміялагічныя слоўнікі, як “Крынічнае слова: Беларускiя прыказкi i прымаўкi” (1987) І.Шкрабы і Р.Шкрабы, “Слоўнік беларускіх прыказак” (1996) І.Я.Лепешава і М.А.Якалцэвіч, лінгвакраіназнаўчы “Слоўнік беларускіх прыказак, прымавак і крылатых выразаў” (1997) С.Ф.Івановай і Я.Я.Іванова, “Малы руска-беларускi слоўнiк прыказак, прымавак i фразем” (1991) З.Санько і шасцімоўны слоўнiк прыказак, прымавак i крылатых слоў “Рrоvеrbiа еt dictа” (1993) пад рэдакцыяй Н.А.Ганчаровай. Пры гэтым тыя беларускія прыказкі і прымаўкі, якія адрозніваліся ў розных крыніцах толькі тымі ці іншымі адзінкавымі кампанентамі сваёй лексіка-семантычнай ці -граматычнай пабудовы, падаваліся як адна адзінка з адпаведнымі варыянтнымі (у круглых дужках) ці факультатыўнымі (у ламаных дужках) часткамі без уліку гістарычных асаблівасцей іх ужывання ў складзе пэўнай парэміі. Апошняе дазволіла рэпрэзентаваць беларускія прыказкі і прымаўкі не толькі ў глыбокай дыяхранічнай перспектыве, але і як своеасаблівы парэміялагічны кантынуум беларускай мовы, прынамсі, на працягу апошніх двух стагоддзяў яе развіцця.
Другая цэнтурыя выбраных польскіх прыказак і іх адпаведнікі ў беларускай мове (каля 1150 адзінак)
101.Bez pracy nie ma kołaczy @ Без працы з неба кашка не будзе сыпацца. Без працы не <будзеш> есці калачы (пірагоў). Без працы не будзеш есцi каляцы. Без працы не з’ясi акуляцы. Без працы нечага (няма чаго) <і> хлеба шукаці ~ Арэх не раскусіш – зерня не з’ясі. Бачаннем жураўля не зловіш. Без мазаля на руках не будзе (не будзеш мець) хлеба ў зубах. Вады не засіліш не паварушыўшыся, рыбы не зловіш не памачыўшыся. І да грыба трэба нагнуцца. Каб вады напіцца, трэба ёй пакланніцца. Каб рыбу есці, трэба ў ваду лезці. Калі хочаш хлеб(-a) мець, <то> трэба зямліцы глядзець. Лежачы яды не дабудзеш. Мацей, успацей, калі хлеба захацей (захацеў). На ўжыткі трэба калаціць лыткі. Не капаўшы студні, не нап’ешся вады. Не папрацуеш – не пад’ясi. Не раскусіш (не раскусіўшы) арэх, зерня не з’ясі. Нікому з неба само не спадае (спадзе). Нічога само не зробіцца. Нішто само ў рукі не прыходзіць. Па дарозе ідучы, грыбоў не набярэш. Паносіш мазалёў – пад’ясі хлеба. Папрацуеш да поту – пад’ясі ў ахвоту. Пячоныя галубы не ляцяць (не лятуць) да губы (на дубы). Трэба нахіліцца, каб з ручая напіцца. Хочаш есці калачы, дык не сядзі на пячы ≈ Ад работы ўцякаць – дабра не відаць. Без працы не будзе шчасця. Вось на свеце як бывае: хто працуе, той і мае. Дзе работа, там і густа, а ў лянівым доме пуста. Дзе шчырая праца, там густа, а дзе лянота, там пуста. Праца чалавека корміць, а лянота псуе. Працаваць не любіш – чалавекам не будзеш. Работа і корміць і поіць. Работы да поту – і яды ў ахвоту. Седзячы, нічога не выседзіш. Старца кій корміць. Хочаш быць шчаслівы – не будзь лянівы. Хто дбае (працуе), той і мае. Хто працуе, з голаду не ўмрэ. Хто хлеба хоце (хоча), той мусіць быць у поце. Шчасце адчуеш, калі папрацуеш. Гл. Kot w rękawiczkach myszy nie złapie; Kto chce orzech zjeść, musi zgryźć łupinę.
102.Co kraj, to obyczaj = Што край – то абычай @ Дзе край, так і абычай. Кажан край мае свой абычай. У кожнай старане свой звычай. Што край – то абычай, што старана (сяло) – то навіна. Што край – то абычай, што сяло – то нораў, што галава – то розум. Што ні край, то свой звычай. Што сяло, то нораў, што край, то абычай ~ Дзе сялцэ, там і нараўцэ. Іншы горад – іншы гонар. Кожнае сяльцо мае сваё нараўцо. Што горад, то нораў <, а што старана, то інша навіна>. Што двор, то нораў. Што ні хата, то свой комін. Што старана, то барана (навіна). Што хутарок – то гаварок, што сяльцо – то слаўцо ≈ Які край, такі і абычай.
103.Co ma dobry (zły) początek, dobry (zły) koniec miewa ~ Ад пачынку залежыць дзела. Добры запеў – усяму парадак. Як ля парога, такая й дарога. Які зацін, такі й зачын. Які пачатак, такі канчатак ≈ Добры пачатак – блізка канчатак. Добры пачатак – палова справы. Пачын даражэй за грошы. Гл. Jaki początek, taki też i koniec bywa; Początek dobry – połowa roboty.
104.Co masz jutro zrobić, zrób dziś, a co masz dziś zjeść, zjedz jutro @ <Ніколі> не адкладай (не адкладвай) на заўтра <тое>, што можна (паспееш) зрабіць сёння (сягоння). Тое, што можна зрабіць сёння, не трэба адкладваць на заўтра. Тое, што можна зрабіць сёння, ніколі не адкладвай на заўтра. Што зробіш сёння, не трэба будзе рабіць заўтра ~ Лепей цяпер, чым у чацвер. Сон на заўтра адкладзі, а справу сёння давядзі. Сон назаўтра адлажы, а работу сягоння зрабі. Яду (абед) на вечар адкладзі, а бульбу сёння пасадзі ≈ Адклад не ідзе на (у) лад. Адклады не ідуць на лады. З адкладу няма ладу. “Няхай” або “пачакай” – Божа, не дай. “Няхай” ды “пачакай” – нядобрыя людзі. Сёння зробіш – заўтра як знойдзеш. Гл. Nie odkładaj do jutra, co dziś możesz zrobić.
105.Co z oczu, to z myśli = Як з вачэй, то і з думкі @ Абы з воч, дык i з памяцi проч. З ваччу сышоў і з памяці зваліўся. З вачэй (з воч) далоў і з сэрца вон (прэч). Сышоў з воч, дык і з памяці проч. Як з вачэй, то i з сэрца ~ Вочы не бачаць, то й душа (сэрца) не балiць. Чаго вочы не бачуць, аб тым не плачуць.
106.Dobre drzewo dobry owoc rodzi ~ У добрых бацькоў і дзеці добрыя. Як добрае семя, дык i добрае племя ≈ Ад дрэннага семя не чакай добрага племя. Недалёка ад дзерава яблыка ўпала. Яблык (яблычак) ад яблыні (ад дрэва) далёка не адкоціцца (не адкочваецца, не коціцца, не падае). Яблык ад яблыні недалёка падае (коціцца). Яблыка недалёка коціцца ад яблыні. Якi род, такi плод. Якiя бацькi, такiя дзецi. Якая матка, такое й дзіцятка. Якая хатка, такі і тын, які бацька, такі і сын. Які дуб (целяш, явар), такі <і> клін (тын), які бацька, такі <і> сын. Які куст, такі і адростак (парастак). Які куст, такія і адросткі. Які млын, такі і ставок, які бацька, такі і сынок. Які мяшок, такая і латка. Якія бацькі, такія і дзеці. Якое дрэва, такі <і> клін, які бацька, такі <і> сын. Якое дрэва, такія і адросткі (плады). Якое карэнне, такое <і> насенне. Якое семя, такое i племя.
107.Doćwiadczenie mądrym człowieka czyni ~ Без навук, як без рук. Без навукі і лапця (пастала) не спляцеш ≈ Ад навукі спрытнеюць (дужэюць) рукі. Лапці сплесці нада ўмець. Ніхто ўмелым не родзіцца. Гл. Doćwiadczenie rzeczy – mistrzem; Nikt się mistrem nie rodzi.
108.Doćwiadczenie rzeczy – mistrzem ≈ Ад навукі спрытнеюць (дужэюць) рукі. Без навук, як без рук. Без навукі і лапця (пастала) не спляцеш. Да ўсяго трэба прахтыкі. Лапці сплесці нада ўмець. Гл. Doćwiadczenie mądrym człowieka czyni; Nikt się mistrem nie rodzi.
109.Dużo krzyku, mało wełny ~ Вялікі вор, ды малы збор. Вялікі целам, ды малы дзелам. З вялікага грому малы дождж бывае. З языком – і сюды і туды, а на справе – нікуды. І шыла, і мыла, і прала, і ткала – і ўсё языком. Не столькі таго мёду, колькі смуроду. Не столькі той брагі, колькі звягі ≈ Многа чуецца, ды мала верыцца. На грош піва, на ўсё сяло дзіва. Не столькі піва, колькі дзіва. Шмат дзіва, але мала мліва. Гл. Kura, która dużo gdacze, mało jajek nosi; Krowa, która dużo ryczy, mało mleka daje; Kto wiele mówi, mało czyni.
110.Dzieło mistrza chwali ~ Па рабоце майстар (майстра) вiдаць (знаць) ≈ Дзела дзельніка баіцца. Дзела (справа) майстра баіцца. Дзельніка дзела баіцца. Добра зрабіць – не ў далоні пляскаць. Умеламу рукi не баляць. Што возьме, усё зробіць. Гл. Z dzieła poznaje się mistrza.
111.Dzwon głośny, bo próżny ~ Парожняя бочка гучыць, а поўная маўчыць. Пустую бочку далёка чуваць ≈ Колас, што зярнят не мае, угару лоб задзірае. Пустыя каласы высока трымаюцца. Пусты колас заўсёды нос кверху дзярэ. Пусты колас угару тырчыць. Гл. Naczynia próżne najwięcej dzwonią.
112.Gdy się panowe za łby biorą, to poddanym włosy trzeszczą @ Пан з панам б’ецца, а ў мужыка лоб балiць (трашчыць). Паны б’юцца (дзяруцца), а ў мужыкоў чубы трашчаць. Паны дзяруцца, а ў мужыкоў хахлы (чупрыны) трасуцца. Як паны дзяруцца, то на мужыках кудры трасуцца.
113.Gdzie cienko, tam się rwie = Дзе тонка, там i рвецца @ Дзе каротка (коратка), там рвецца <, дзе балюча (больна), там б’ецца>. Дзе каротка (коратка, куца, тонка), там ірвецца (і рвецца) ~ Дзе баліць, там і вытнешся ≈ На балючае вока ўсё парушына ляціць.
114.Gdzie diabeł nie może, tam babę pośle = Дзе чорт не можа, там бабу пашле @ Айдзе чорт сам няймець, там бабу пашлець. Дзе чорт не можыць, баба дапаможыць. Дзе чорт не можыць, там бабу спасылаець. Дзе чорт <сам> не дойдзе (не зможа, не зробіць, не справіцца), туды (там) бабу пашле. Дзе <сам> чорт не даступiцца (не ўспее), туды бабу пашле ~ Баба мудрэй чорта ≈ Чорт ды баба – адна рада.
115.Gdzie kucharek sześć, tam nie ma co jeść = Дзе кухарак шэсць, там няма чаго есць @ Дзе кухараў шэсць, там нечага (няма чаго) есць ~ Віш, дзіця бязного, мусіць, нянек многа. Дзе бабаў многа, там хата немяцёна. Дзе багата гаспадыняў, там хата не меценая. Дзе багата нянек, там дзеці бязносыя. Дзе гаспадыняў многа, там ладу няма. Дзе многа нянек, там <часта> дзіця без носу (бязносае). Дзе нянек многа, там дзіця без носа (бязнога, мурзатае). Дзе прыгляднікаў многа, там поспеху мала. Дзе сабак многа, там двор не аббрэхан. У сямі нянек дзіця без вока (без носа) ≈ Дзе трое на куце сядзіць, там у гаршку трасца кіпіць.
116.Góra z górą się nie zejdzie, ale człowiek z człowiekiem zejść się może @ Гара з гарой(-ою) не сходзіцца (не сходзяцца, не сыйдзецца), а чалавек з чалавекам заўсёды (заўсягды, усягды). Гара з гарою не сходзіцца (не сходзяцца, не сыйдзецца), а чалавек з чалавекам зыйдзецца (сойдзецца, сыдзецца, сыйдуцца, трапляецца). Гара з гарою не сходзяцца, а людзi сходзяцца.
117.Grosz oszczędzony przerabia się w miliony ~ Грош гроша нажывае. Грош грошу таварыш. Грошы грошы робяць. Капейка рубель беражэ. Паберажы капейку – знойдеш рубель. Рубель без капейкі не бывае. Рубель з граша (гроша) паходзіць. Рубель з грашоў складаецца. Рубель рубля робіць ≈ З малога дойдзе да вялікага. Зерне да зерня, будзе поўная мерня. Колас да коласа – сноп будзе. Па кропельцы – рэчка, па травінцы – копка, а па копцы – стог. Гл. Pieniądz robi pieniądz.
118.Jak krzykniesz, tak echo odpowie @ Як аўкнецца, так і адгукнецца. Як гукаюць, так і адгукаецца (адгукаюцца, адгукваюць). Як гукнеш, так адзавецца (адгукнецца, адгукнуць, адклікнецца). Як клічуць, так і адклікаюцца. Як паклічаш, так і адгукнуцца ~ Як мы да людзей, так і людзі да нас. Як ты да людзей, так i людзi да цябе. Як ты да людзей, так і да цябе людзі. Як ты людзям, так <і> людзі табе. Як у лес, так і з лесу. Які “здароў будзь”, такі i “на здароўе” ≈ На добрае запытанне (пытанне) добрае і адпавяданне. Нарабiў лiха – не чакай дабра. Пажыві для людзей – пажывуць і для цябе. Удар аб стол – нажычкі адгукнуцца. Шануй людзей, то і цябе пашануюць. Як баба да дзеда, так і дзед да бабы. Як вы нам, так і мы вам. Як вы нашым, так мы вашым. Як ён к народу, так і народ да яго. Як ты мне, так і я табе. Які прывет, такі прыём. Якое пытанне, такі адказ. Якое пытанне, такое <і> адпавяданне. Гл. Jak kto huka, tak mu echo odpowiada.
119.Jak kto huka, tak mu echo odpowiada @ Як аўкнецца, так і адгукнецца. Як гукаюць, так і адгукаецца (адгукаюцца, адгукваюць). Як гукнеш, так адзавецца (адгукнецца, адгукнуць, адклікнецца). Як клічуць, так і адклікаюцца. Як паклічаш, так і адгукнуцца ~ Як мы да людзей, так і людзі да нас. Як ты да людзей, так i людзi да цябе. Як ты да людзей, так і да цябе людзі. Як ты людзям, так <і> людзі табе. Як у лес, так і з лесу. Які “здароў будзь”, такі i “на здароўе” ≈ На добрае запытанне (пытанне) добрае і адпавяданне. Нарабiў лiха – не чакай дабра. Пажыві для людзей – пажывуць і для цябе. Удар аб стол – нажычкі адгукнуцца. Шануй людзей, то і цябе пашануюць. Як баба да дзеда, так і дзед да бабы. Як вы нам, так і мы вам. Як вы нашым, так мы вашым. Як ён к народу, так і народ да яго. Як ты мне, так і я табе. Які прывет, такі прыём. Якое пытанне, такі адказ. Якое пытанне, такое <і> адпавяданне. Гл. Jak krzykniesz, tak echo odpowie.
120.Jak sobie pościelisz, tak się wyśpisz = Як пасцелеш(-ся), так і выспішся ~ Як зварыш, так і з’ясі. Як зробіш, так і будзе. Як пасееш, так і пажнеш ≈ Пасееш буйным зярном, будзеш з хлебам і віном. Якім зярном хто сее, такім <і> збірае. Якое семя, такое і емя.
121.Jaki pan, taki sługa ~ Які пастух, такая й чарада. Які пастух, такое i стада. Які поп, такі і прыход ≈ Без правадыра войска гіне. За ваяводам гожым усё зможам. За добраю радай красуе грамада. У добрага атамана ўсе хлопцы смелыя (дужыя). У хвацкага атамана і я не паганы. Хвала ваяводзе, што войска ў згодзе. Якая рада, такая і грамада. Які поп (ксёндз), такое і бласлаўленне. Якія музыкі, такое і вяселле. Якія мы самі, такія нашы сані. Гл. Jaki pasterz, taka i owczarnia; Jaki proboszcz, tacy parafianie.
122.Jaki pasterz, taka i owczarnia @ Які поп, такі і прыход ~ Які пастух, такая й чарада. Які пастух, такое i стада ≈ Без правадыра войска гіне. За ваяводам гожым усё зможам. За добраю радай красуе грамада. У добрага атамана ўсе хлопцы смелыя (дужыя). У хвацкага атамана і я не паганы. Хвала ваяводзе, што войска ў згодзе. Якая рада, такая і грамада. Які поп (ксёндз), такое і бласлаўленне. Якія музыкі, такое і вяселле. Якія мы самі, такія нашы сані. Гл. Jaki pan, taki sługa; Jaki proboszcz, tacy parafianie.
123.Jaki początek, taki też i koniec bywa = Які пачатак, такі канчатак @ Які зацін, такі й зачын ~ Як ля парога, такая й дарога ≈ Ад пачынку залежыць дзела. Добры запеў – усяму парадак. Добры пачатак – блізка канчатак. Добры пачатак – палова справы. Пачын даражэй за грошы. Гл. Co ma dobry (zły) początek, dobry (zły) koniec miewa; Początek dobry – połowa roboty.
124.Jaki proboszcz, tacy parafianie @ Які поп, такі і прыход ~ Які пастух, такая й чарада. Які пастух, такое i стада ≈ Без правадыра войска гіне. За ваяводам гожым усё зможам. За добраю радай красуе грамада. У добрага атамана ўсе хлопцы смелыя (дужыя). У хвацкага атамана і я не паганы. Хвала ваяводзе, што войска ў згодзе. Якая рада, такая і грамада. Які поп (ксёндз), такое і бласлаўленне. Якія музыкі, такое і вяселле. Якія мы самі, такія нашы сані. Гл. Jaki pan, taki sługa; Jaki pasterz, taka i owczarnia.
125.Jakie drzewo, taki klin, jaki ojciec, taki syn = Якое дрэва, такі <і> клін, які бацька, такі <і> сын @ Якая хатка, такі і тын, які бацька, такі і сын. Які дуб (целяш, явар), такі <і> клiн (тын), які бацька, такі <і> сын. Які млын, такі і ставок, які бацька, такі і сынок ~ Калі бацька рыбак, то і сын глядзіць на ваду. Калі бацька рыбак, то й сын у воду паглядае. Калі бацька рыбалка, дык і дзеткі глядзяць у ваду. Якi бацька, такое i дзiцятка ≈ Ад дрэннага семя не чакай добрага племя. Ад злой маткі злыя і дзеткі. Недалёка ад дрэва яблыка ўпала. У добрых бацькоў і дзеці добрыя. Яблык ад яблыні (ад дрэва) далёка не адкоціцца (не коціцца). Яблык ад яблыні недалёка падае (коціцца). Яблыка (яблычак) ад яблыні далёка не адкочваецца. Яблыка ад яблыні далёка не падае. Яблыка недалёка коціцца ад яблыні. Як восы злыя – і дарослыя і малыя. Як добрае семя, дык i добрае племя. Якая матка, такое i дзiцятка. Якая мая мама, такая я і сама. Які куст, такі і адростак (парастак). Які куст, такія і адросткі (парасткі). Які мяшок, такая і латка. Які род, такі <і> плод. Якія бацькі, такія <і> дзеці. Якое дрэва, такія і адросткі (плады). Якое карэнне, такое <і> насенне. Якое семя, такое i племя.
126.Jedna owca parszywa całe stado zarazi = Адна паршывая аўца ўсё стада заразіць ~ Дурны баран усю чараду збянтэжыць. За адным паршивым баранам усё стада пагана. Праз аднаго барана ўвесь статак паганы. Праз аднаго барана ўсё стада пагана. Праз аднаго Іванка ўсім заганка ≈ Адна паганая аўца ўсю стаду порце. <Адна> паршывая (шалудзівая, паганая) авечка (аўца) увесь статак (гурт, усю чараду) псуе (сапсуе). <Адна> паршывая авечка (аўца) усё стада запаганiць (заражаець, порце). Адна паршывая аўца ўвесь статак паскудзіць. Паршывая аўца ўвесь статак паскудзіць.
127.Jedność to siła ~ Адзiн дасуж(-ы), ды не дуж(-ы). Адзiн дуб у полi – то не лес. Адзiн у полi не воiн. Адзін і ў кашы няспорны (прападзеш). Адна галавешка (галаўня) <і> ў печы гасне (не гарыць, тлее) <, а дзве і ў полі гараць (не гаснуць, не тухнуць)>. Адна галавешка не гарыць, а толькі тлее. Адна галаўня не гарыць і не гасне. Адна ластаўка вясны не дзелаець. Адна махнытка не гарыць, а цьмеець. Адна пчала <многа> мёду не наносіць. Адна рука і вузла не завяжа. Аднаму і ў кашы няспорна. Адной рукой і вузла не завяжаш. Адным калом плоту не падапрэш. Адным канём усё поле не аб’едзеш. Адным пальцам вузла не завяжаш. Грамада – вялікі чалавек. Дзесяць аднаму дапамогуць, а адзін дзесяці не дапаможа. Калi робiш укупе, не балiць у пупе. Моцны статак чарадою, а людзі грамадою. Рой гару павярнуў ≈ Дзе дружна, там i хлебна. Дружна i горы раўняюць. Гл. Jednością silni.
128.Jednością silni ~ Адзiн дасуж(-ы), ды не дуж(-ы). Адзiн дуб у полi – то не лес. Адзiн у полi не воiн. Адзін і ў кашы няспорны (прападзеш). Адна галавешка (галаўня) <і> ў печы гасне (не гарыць, тлее) <, а дзве і ў полі гараць (не гаснуць, не тухнуць)>. Адна галавешка не гарыць, а толькі тлее. Адна галаўня не гарыць і не гасне. Адна ластаўка вясны не дзелаець. Адна махнытка не гарыць, а цьмеець. Адна пчала <многа> мёду не наносіць. Адна рука і вузла не завяжа. Аднаму і ў кашы няспорна. Адной рукой і вузла не завяжаш. Адным калом плоту не падапрэш. Адным канём усё поле не аб’едзеш. Адным пальцам вузла не завяжаш. Грамада – вялікі чалавек. Дзесяць аднаму дапамогуць, а адзін дзесяці не дапаможа. Калi робiш укупе, не балiць у пупе. Моцны статак чарадою, а людзі грамадою. Рой гару павярнуў ≈ Дзе дружна, там i хлебна. Дружна i горы раўняюць. Гл. Jedność to siła.
129.Kąsek żółci beczkę miodu zepsuje = Лыжка дзёгцю псуе бочку мёду @ <Адна> лыжка дзёгцю псуе бочку (кадку) мёду. Кропля смуроду псуе гарнец мёду ≈ Маленькая моль шкоду вялiкую робiць.
130.Każda Marta trafi na swego Gotarta ~ Гаршчок аб гаршчок i то цярнецца. Конь з канём, вол з валом, а свіння з вуглом. Кулiк кулiка бачыць здаляка. Роўны з роўнага цешыцца. Роўны роўнага шукае. Рыбак рыбака бачыць здаляка (здалёку). Сарока сароку бачыць здалёку. Сваяк (свой) сваяка бачыць здаляка. Свіння каля свінні пройдзе і то зарохкае. Свой на свайго натрапіў. Суджанага канём не аб’едзеш ≈ Брат брату – паняволі прыяцель. Дудар дудару дарма грае. Жабрак жабраку відаць (відзён) па кійку. Злодзей злодзея здалёк пазнае. Ліхі ліхога шукае. Свой свайго пазнаў і на вячэру (на пачостку, на піва, на пір) пазваў. Свой свайму паняволі брат (рад). Чорт чорта пазнаў i на вячэру (на пачостку, на піва, на пір) пазваў. Гл. Każda swego znajdzie; Każda Rózia znajdzie Józia; Każda potwora ma swego adoratora.
131.Każda potwora ma swego adoratora ~ Гаршчок аб гаршчок i то цярнецца. Конь з канём, вол з валом, а свіння з вуглом. Кулiк кулiка бачыць здаляка. Роўны з роўнага цешыцца. Роўны роўнага шукае. Рыбак рыбака бачыць здаляка (здалёку). Сарока сароку бачыць здалёку. Сваяк (свой) сваяка бачыць здаляка. Свіння каля свінні пройдзе і то зарохкае. Свой на свайго натрапіў. Суджанага канём не аб’едзеш ≈ Брат брату – паняволі прыяцель. Дудар дудару дарма грае. Жабрак жабраку відаць (відзён) па кійку. Злодзей злодзея здалёк пазнае. Ліхі ліхога шукае. Свой свайго пазнаў і на вячэру (на пачостку, на піва, на пір) пазваў. Свой свайму паняволі брат (рад). Чорт чорта пазнаў i на вячэру (на пачостку, на піва, на пір) пазваў. Гл. Każda Marta trafi na swego Gotarta; Każda Rózia znajdzie Józia; Każda swego znajdzie.
132.Każda Rózia znajdzie Józia ~ Гаршчок аб гаршчок i то цярнецца. Конь з канём, вол з валом, а свіння з вуглом. Кулiк кулiка бачыць здаляка. Роўны з роўнага цешыцца. Роўны роўнага шукае. Рыбак рыбака бачыць здаляка (здалёку). Сарока сароку бачыць здалёку. Сваяк (свой) сваяка бачыць здаляка. Свіння каля свінні пройдзе і то зарохкае. Свой на свайго натрапіў. Суджанага канём не аб’едзеш ≈ Брат брату – паняволі прыяцель. Дудар дудару дарма грае. Жабрак жабраку відаць (відзён) па кійку. Злодзей злодзея здалёк пазнае. Ліхі ліхога шукае. Свой свайго пазнаў і на вячэру (на пачостку, на піва, на пір) пазваў. Свой свайму паняволі брат (рад). Чорт чорта пазнаў i на вячэру (на пачостку, на піва, на пір) пазваў. Гл. Każda Marta trafi na swego Gotarta; Każda swego znajdzie; Każda potwora ma swego adoratora.
133.Każda swego znajdzie ~ Гаршчок аб гаршчок i то цярнецца. Конь з канём, вол з валом, а свіння з вуглом. Кулiк кулiка бачыць здаляка. Роўны з роўнага цешыцца. Роўны роўнага шукае. Рыбак рыбака бачыць здаляка (здалёку). Сарока сароку бачыць здалёку. Сваяк (свой) сваяка бачыць здаляка. Свіння каля свінні пройдзе і то зарохкае. Свой на свайго натрапіў. Суджанага канём не аб’едзеш ≈ Брат брату – паняволі прыяцель. Дудар дудару дарма грае. Жабрак жабраку відаць (відзён) па кійку. Злодзей злодзея здалёк пазнае. Ліхі ліхога шукае. Свой свайго пазнаў і на вячэру (на пачостку, на піва, на пір) пазваў. Свой свайму паняволі брат (рад). Чорт чорта пазнаў i на вячэру (на пачостку, на піва, на пір) пазваў. Гл. Każda Marta trafi na swego Gotarta; Każda Rózia znajdzie Józia; Każda potwora ma swego adoratora.
134.Każdemu ptakowi swoje gniazdko miłe ~ Дарагая тая хатка, дзе радзіла мяне матка. Дома і салома ядома, на чужыне і гарачы тук стыне. Ідзі ў родны край, там – і пад елкаю рай. Лепш нічога няма свайго роднага вугла. Мілей свая хата, як чужая вёска. Родная зямелька як зморанаму пасцелька. У родным краю, як у раю ≈ На чужой старонцы рад сваёй варонцы. Чым за морам віно піць, лепш з Нёмана вадзіцу. Гл. Każdy tam ciągnie, gdzie się ulęgnie.
135.Każdy tam ciągnie, gdzie się ulęgnie ~ Дарагая тая хатка, дзе радзіла мяне матка. Дома і салома ядома, на чужыне і гарачы тук стыне. Ідзі ў родны край, там – і пад елкаю рай. Лепш нічога няма свайго роднага вугла. Мілей свая хата, як чужая вёска. Родная зямелька як зморанаму пасцелька. У родным краю, як у раю ≈ На чужой старонцы рад сваёй варонцы. Чым за морам віно піць, лепш з Нёмана вадзіцу. Гл. Każdemu ptakowi swoje gniazdko miłe.
136.Każdy, co się rodzi, umrzeć musi = Хто нарадзіўся, той <і> паміраць мусіць @ Не памрэ толькі той, хто не нарадзіўся. Яшчэ той не радзіўся, хто б не памёр ~ Ад смерці доктара няма. Ад смерці не адкупішся (не адмолішся) <і не адпросішся>. Ад смерці не адперці. Ад смерці не выкруцішся, не вымалішся. Ад смерці нікога не вылечыш. Ад смерці ніхто не збароніць. Ад старасці і <ад> смерці няма лекаў на свеце. Два вякі жыць не будзеш. Калі возьме за векі, не памогуць і лекі. Колькі не вярці, а ўмерці трэба. Колькі ні вярці, а прыйдзецца памярці (умярці). Колькі ні красуйся, усё туды гатуйся. Круці не вярці, а прыйдзецца ўмерці. Круці не круці (не вярці), а трэба памерці. Круці не круці, <а> трэба (мусіш) ўмярці. На смерць няма зелля. Не дапамогуць лекі, калі прыйшло навекі. Ніхто свету не перажыве. Смерці не заперці, калі трэба памерці. Смерці не заперці: хоць калі трэба памерці. Смерці ў бутэльку не заткнеш. Смерць не глядзіць у зубы. Смерць не ручаіна – не пераскочыш. Усё можа мінуць, толькі смерць не пераміне. Хоць доктар з неба, а памерці трэба. Як ні жывеш, а труны не мінеш. Як ні круці, а прыйдзецца памярці. Як ні хадзі, а смерці не абыдзеш ≈ Бог даў, Бог ўзяў. Два разы не памiраць, а раз – не мiнаваць. Двум смярцям не бываць, а адной не мiнаваць. Думы за гарамі, а смерць за плячамі. Раз жыць, раз і паміраць. Смерць і радзіны не выбіраюць гадзіны. Цешыўся старац, што перажыў марац, ажно ў маю нясуць яго да гаю. Чалавечае жыццё на валаску вісіць. Шукаць смерці не трэба – сама прыйдзе. Як не грэе дух, то не сагрэе кажух.
137.Kłamstwo ma krótkie nogi ~ Лгаў, лгаў ды пралгаўся. На абмане далёка не ўедзеш. Хлусня, як алiва, – заўсёды выйдзе наверх ≈ Няпраўдаю свет пройдзеш, а назад не вернешся.
138.Kłamstwo przeminie, prawda nie zginie ~ Ад праўды нікуды не дзенешся. Праўда на агнi не гарыць i ў вадзе не тоне. Праўда наверх выйдзе. Праўда не ўтоне i не згарыць. Праўда нідзе ніколі не ўкрыецца. Праўда ў вадзе не тоне i ў агні не гарыць. Праўда, як алей (алiва), выйдзе наверх. Праўда, як алей: што ні рабі, то яна наверх выйдзе. Праўду <у яму> не закапаеш. Праўду і ў полымі не спаліць, і ў вадзе не ўтапіць. Праўды не скрыеш. Праўды ў моры не ўтопіш. Усё мінецца, адна праўда застанецца ≈ Праўда з дна мора выносіць. Праўда спраўдзіць. Гл. Prawda jak oliwa, zawsze na wierzch wypłynie.
139.Klin klinem wybić = Клін клінам выбіваюць @ Клін выбіваецца клінам. Клін кліна паганяе (выбивае). Клін клінам выганяюць ~ На крутое дрэва трэба круты клін ≈ Сіла сілу ломіць. Хваробы лечаць і атрутамі (М.Багдановiч). Церахам на клін.
140.Kot w rękawiczkach myszy nie złapie ~ Арэх не раскусіш – зерня не з’ясі. Бачаннем жураўля не зловіш. Без мазаля на руках не будзе (не будзеш мець) хлеба ў зубах. Без працы з неба кашка не будзе сыпацца. Без працы не <будзеш> есці калачы (пірагоў). Без працы не будзеш есцi каляцы. Без працы не з’ясi акуляцы. Без працы нечага (няма чаго) <і> хлеба шукаці. Вады не засіліш не паварушыўшыся, рыбы не зловіш не памачыўшыся. І да грыба трэба нагнуцца. Каб вады напіцца, трэба ёй пакланніцца. Каб рыбу есці, трэба ў ваду лезці. Калі хочаш хлеб(-a) мець, <то> трэба зямліцы глядзець. Лежачы яды не дабудзеш. Мацей, успацей, калі хлеба захацей (захацеў). На ўжыткі трэба калаціць лыткі. Не капаўшы студні, не нап’ешся вады. Не папрацуеш – не пад’ясi. Не раскусіш (не раскусіўшы) арэх, зерня не з’ясі. Нікому з неба само не спадае (спадзе). Нічога само не зробіцца. Нішто само ў рукі не прыходзіць. Па дарозе ідучы, грыбоў не набярэш. Паносіш мазалёў – пад’ясі хлеба. Папрацуеш да поту – пад’ясі ў ахвоту. Пячоныя галубы не ляцяць (не лятуць) да губы (на дубы). Трэба нахіліцца, каб з ручая напіцца. Хочаш есці калачы, дык не сядзі на пячы ≈ Ад работы ўцякаць – дабра не відаць. Без працы не будзе шчасця. Вось на свеце як бывае: хто працуе, той і мае. Дзе работа, там і густа, а ў лянівым доме пуста. Дзе шчырая праца, там густа, а дзе лянота, там пуста. Праца чалавека корміць, а лянота псуе. Працаваць не любіш – чалавекам не будзеш. Работа і корміць і поіць. Работы да поту – і яды ў ахвоту. Седзячы, нічога не выседзіш. Старца кій корміць. Хочаш быць шчаслівы – не будзь лянівы. Хто дбае (працуе), той і мае. Хто працуе, з голаду не ўмрэ. Хто хлеба хоце (хоча), той мусіць быць у поце. Шчасце адчуеш, калі папрацуеш. Гл. Bez pracy nie ma kołaczy; Kto chce orzech zjeść, musi zgryść łupinę.
141.Kropla po kropli kamień drąży = Кропля па кроплі і камень ламае @ Кропля дзяўбе камень. Кропля камень крышыць (дзяўбе) ~ Вада i мельнiцу ламае. Вада камень прабiвае. Вада млыны i грэблю рве ≈ Цiхая вада <далёка> берагi мые (падмывае, рве). Цiхая вада берагi разрывае. Цiхая вада грэблi рве.
142.Krowa, która dużo ryczy, mało mleka daje ~ Вялікі вор, ды малы збор. Вялікі целам, ды малы дзелам. З вялікага грому малы дождж бывае. З языком – і сюды і туды, а на справе – нікуды. І шыла, і мыла, і прала, і ткала – і ўсё языком. Не столькі таго мёду, колькі смуроду. Не столькі той брагі, колькі звягі ≈ Многа чуецца, ды мала верыцца. На грош піва, на ўсё сяло дзіва. Не столькі піва, колькі дзіва. Шмат дзіва, але мала мліва. Гл. Dużo krzyku, mało wełny; Kura, która dużo gdacze, mało jajek nosi; Kto wiele mówi, mało czyni.
143.Kruk krukowi oka nie wykole @ Воран ворану вока не клюець. Воран ворану глаза не выклюнець, а хаця i выклюнець, ды не выташчыць. Груган гругану вока не клюе. Грач грачу не дзярэ ачу. Драч драчу не дзярэ аччу. Крук крука за чуб не бярэ (не бярэць). Крумкач крумкачу вока не выдзеўбе ~ Воўк ваўка (воўка) нiдзе яшчэ не з’еў. Вужака вужаку не джаліць. Гад гада не джаліць. Змяя змяю не кусае ≈ Злодзей злодзея не выдасць. Гл. Pies psa nie zje.
144.Kto chce orzech zjeść, musi zgryźć łupinę @ Арэх не раскусіш – зерня не з’ясі. Не раскусіш (не раскусіўшы) арэх, зерня не з’ясі ~ Бачаннем жураўля не зловіш. Без мазаля на руках не будзе (не будзеш мець) хлеба ў зубах. Без працы з неба кашка не будзе сыпацца. Без працы не <будзеш> есці калачы (пірагоў). Без працы не будзеш есцi каляцы. Без працы не з’ясi акуляцы. Без працы нечага (няма чаго) <і> хлеба шукаці. Вады не засіліш не паварушыўшыся, рыбы не зловіш не памачыўшыся. І да грыба трэба нагнуцца. Каб вады напіцца, трэба ёй пакланніцца. Каб рыбу есці, трэба ў ваду лезці. Калі хочаш хлеб(-a) мець, <то> трэба зямліцы глядзець. Лежачы яды не дабудзеш. Мацей, успацей, калі хлеба захацей (захацеў). На ўжыткі трэба калаціць лыткі. Не капаўшы студні, не нап’ешся вады. Не папрацуеш – не пад’ясi. Нікому з неба само не спадае (спадзе). Нічога само не зробіцца. Нішто само ў рукі не прыходзіць. Па дарозе ідучы, грыбоў не набярэш. Паносіш мазалёў – пад’ясі хлеба. Папрацуеш да поту – пад’ясі ў ахвоту. Пячоныя галубы не ляцяць (не лятуць) да губы (на дубы). Трэба нахіліцца, каб з ручая напіцца. Хочаш есці калачы, дык не сядзі на пячы ≈ Ад работы ўцякаць – дабра не відаць. Без працы не будзе шчасця. Вось на свеце як бывае: хто працуе, той і мае. Дзе работа, там і густа, а ў лянівым доме пуста. Дзе шчырая праца, там густа, а дзе лянота, там пуста. Праца чалавека корміць, а лянота псуе. Працаваць не любіш – чалавекам не будзеш. Работа і корміць і поіць. Работы да поту – і яды ў ахвоту. Седзячы, нічога не выседзіш. Старца кій корміць. Хочаш быць шчаслівы – не будзь лянівы. Хто дбае (працуе), той і мае. Хто працуе, з голаду не ўмрэ. Хто хлеба хоце (хоча), той мусіць быць у поце. Шчасце адчуеш, калі папрацуеш. Гл. Bez pracy nie ma kołaczy; Kot w rękawiczkach myszy nie złapie.
145.Kto milczy, zezwala ~ Маўчанне азначае згоду. Маўчанне – знак згоды.
146.Kto nie ryzykuje, nic nie ma = Хто не рызыкуе, той не мае @ Хто не рызыкуе, той не трацiць ~ <Або (альбо, ці)> пан або (альбо, ці) прапаў. Або сена клок, або вілы ў бок. Адна галава на век. Адна галава на карку. Адна казе смерць. Альбо пакойнік, альбо палкоўнік. Альбо повен двор, альбо корань вон. Альбо рыбка, альбо піпка. Альбо сена клок, альбо вілы ў бок. Баючыся воўка, <і> у лес не iсцi (не хадзіць). Баяўшыся трэску, i ў лес не трэба хадзiць. Баяцца дразгу, то i ў лес не хадзiць. Ваўкоў (ваўка, воўка) баяцца – у лес не хадзіць. Выйграю не выйграю, а рызыкнуць можна. Два разы не паміраць, а раз давядзецца. Калі не памру, той жыў буду. Раз галаве балець. Раз жыць, раз і паміраць. Раз казе (чалавеку) смерць. Раз паміраць, а не дзесяць. Раз радзіла маці, раз трэба паміраці. Хто баiцца воўка, нех да лесу не iдзе. Што будзе, то будзе <, а дзве смерці не будзе> ≈ Або (альбо) грай, або (альбо) грошы (скрыпку) аддай. Або гэтак (сяк), або так. Або хібіў, або трапіў. Ад ліхога канца нідзе не ўцячэш. Дзе чорт не араў, там і сеяць не будзе. Душа чалавечая рагата, без пары не вылезе. Калі павесяць, дык не ўтопяць. Не бываюць дзве смерці, а раз трэба памерці. Спроба не хвароба. Чым чорт не араў, тым <і> сеяць не стаў (не будзе). Гл. Kto się nie waży, nie ma nic.
147.Kto się lubi, ten się czubi = Хто каго любіць, той таго чубіць. Хто любіцца, той чубіцца @ Хто каго кахае, той таго й чапае ~ Мілыя сварацца – толькі цешацца. Удзень – як каты, у начы – як галубы. Няма чаму дзiвiцца, калi гаспадар з жонкаю ўзялiся сварыцца ≈ Добрая сварка – у хаце папраўка. Свае дзесяць раз паб’юцца (пасварацца) і памірацца. Свае сабакі хоць пакусаюцца, то і (й) паліжуцца. Свае чэрці пагрызуцца (паб’юцца) да (дый) <і> памірацца.
148.Kto się na gorącym sparzy, na zimne dmucha = Апарыўшыся на гарачым, то і на халоднае дмухаеш ~ Абпарыўшыся на малацэ, <то> і (й) на ваду падмухаеш (студзіш). Ажогшыся на малацэ, велена на воду дуць. Апёкся на малацэ, дык і на халодную ваду дзьмуць будзеш. Апёкся на параным малацэ і на воду студзіць. Апёкшыся малаком, ваду студзяць. Апёкшыся на малацэ, <і> на ваду дзьмеш (дзьмухаеш). Апёкшыся на малацэ, і на халаднік студзіць будзеш. Малаком апёкся – на ваду станеш дзьмуць. На малацэ апёкся, дык і на ваду дзьмеш. Хто апарыўся малаком і на халодную ваду дуе. Хто апарыцца на малацэ, той і на ваду дзьмухае. Хто апёкся на малацэ, той і ваду студзіць. Хто на малацэ апарыўся, той <і> на <халодную> ваду дзьмухае (дмухае). Цыган апарыўся на капусце ў гаршку, то й на агародзе дзьмухаў ≈ Напалоханая (напужаная) варона і вераб’я баіцца. Напужаў мех, дык торбы баіцца. Палоханая варона і кусту не давярае. Пужаная варона <і> куста баіцца.
149.Kto się nie waży, nie ma nic @ Хто не рызыкуе, той не мае (не трацiць) ~ <Або (альбо, ці)> пан або (альбо, ці) прапаў. Або сена клок, або вілы ў бок. Адна галава на век. Адна галава на карку. Адна казе смерць. Альбо пакойнік, альбо палкоўнік. Альбо повен двор, альбо корань вон. Альбо рыбка, альбо піпка. Альбо сена клок, альбо вілы ў бок. Баючыся воўка, <і> у лес не iсцi (не хадзіць). Баяўшыся трэску, i ў лес не трэба хадзiць. Баяцца дразгу, то i ў лес не хадзiць. Ваўкоў (ваўка, воўка) баяцца – у лес не хадзіць. Выйграю не выйграю, а рызыкнуць можна. Два разы не паміраць, а раз давядзецца. Калі не памру, той жыў буду. Раз галаве балець. Раз жыць, раз і паміраць. Раз казе (чалавеку) смерць. Раз паміраць, а не дзесяць. Раз радзіла маці, раз трэба паміраці. Хто баiцца воўка, нех да лесу не iдзе. Што будзе, то будзе <, а дзве смерці не будзе> ≈ Або (альбо) грай, або (альбо) грошы (скрыпку) аддай. Або гэтак (сяк), або так. Або хібіў, або трапіў. Ад ліхога канца нідзе не ўцячэш. Дзе чорт не араў, там і сеяць не будзе. Душа чалавечая рагата, без пары не вылезе. Калі павесяць, дык не ўтопяць. Не бываюць дзве смерці, а раз трэба памерці. Спроба не хвароба. Чым чорт не араў, тым <і> сеяць не стаў (не будзе). Гл. Kto nie ryzykuje, nic nie ma.
150.Kto wiele mówi, mało czyni ~ Вялікі вор, ды малы збор. Вялікі целам, ды малы дзелам. З вялікага грому малы дождж бывае. З языком – і сюды і туды, а на справе – нікуды. І шыла, і мыла, і прала, і ткала – і ўсё языком. Не столькі таго мёду, колькі смуроду. Не столькі той брагі, колькі звягі ≈ Многа чуецца, ды мала верыцца. На грош піва, на ўсё сяло дзіва. Не столькі піва, колькі дзіва. Шмат дзіва, але мала мліва. Гл. Dużo krzyku, mało wełn; Kura, która dużo gdacze, mało jajek nosi; Krowa, która dużo ryczy, mało mleka daje.
151.Kura, która dużo gdacze, mało jajek nosi ~ Вялікі вор, ды малы збор. Вялікі целам, ды малы дзелам. З вялікага грому малы дождж бывае. З языком – і сюды і туды, а на справе – нікуды. І шыла, і мыла, і прала, і ткала – і ўсё языком. Не столькі таго мёду, колькі смуроду. Не столькі той брагі, колькі звягі ≈ Многа чуецца, ды мала верыцца. На грош піва, на ўсё сяло дзіва. Не столькі піва, колькі дзіва. Шмат дзіва, але мала мліва. Гл. Dużo krzyku, mało wełny; Krowa, która dużo ryczy, mało mleka daje; Kto wiele mówi, mało czyni.
152.Lepsza trocha pewnego, niż wiele niepewnego ~ Блізкая саломка лепш за далёкае сенца. Лепей (лепш) варона злоўленая, чым сокал пад небам (у небе). Лепей мала, чым (як) нічога. Лепш (лепшая) сiнiца ў руках (у руцэ, у жмені), чым (як) журавель (жораў) пад небам (пад небясамi, у небе). Лепш верабей у руцэ, чым (як) голуб на даху (на страсе). Лепш верабей у руцэ, чым жораў пад небам. Лепш злавіць маленькую рыбку, чым вялікую жабу. Лепш пагана ехаць, чым добра ісці ≈ Блiзкая капейка дальнi рубель перацягне. Хто хоча надта многа, той не мае і мала. Гл. Lepszy wróbel w garści, niż gołąb na dachu; Lepsze dziś jajko, niż jutro kokosz; Lepsze jedno dziś, niż dwoje jutro.
153.Lepsze dziś jajko, niż jutro kokosz ~ Блізкая саломка лепш за далёкае сенца. Лепей (лепш) варона злоўленая, чым сокал пад небам (у небе). Лепей мала, чым (як) нічога. Лепш (лепшая) сiнiца ў руках (у руцэ, у жмені), чым (як) журавель (жораў) пад небам (пад небясамi, у небе). Лепш верабей у руцэ, чым (як) голуб на даху (на страсе). Лепш верабей у руцэ, чым жораў пад небам. Лепш злавіць маленькую рыбку, чым вялікую жабу. Лепш пагана ехаць, чым добра ісці ≈ Блiзкая капейка дальнi рубель перацягне. Хто хоча надта многа, той не мае і мала. Гл. Lepsza trocha pewnego, niż wiele niepewnego; Lepszy wróbel w garści, niż gołąb na dachu; Lepsze jedno dziś, niż dwoje jutro.
154.Lepsze jedno dziś, niż dwoje jutro ~ Блізкая саломка лепш за далёкае сенца. Лепей (лепш) варона злоўленая, чым сокал пад небам (у небе). Лепей мала, чым (як) нічога. Лепш (лепшая) сiнiца ў руках (у руцэ, у жмені), чым (як) журавель (жораў) пад небам (пад небясамi, у небе). Лепш верабей у руцэ, чым (як) голуб на даху (на страсе). Лепш верабей у руцэ, чым жораў пад небам. Лепш злавіць маленькую рыбку, чым вялікую жабу. Лепш пагана ехаць, чым добра ісці ≈ Блiзкая капейка дальнi рубель перацягне. Хто хоча надта многа, той не мае і мала. Гл. Lepsza trocha pewnego, niż wiele niepewnego; Lepszy wróbel w garści, niż gołąb na dachu; Lepsze dziś jajko, niż jutro kokosz.
155.Lepszy wróbel w garści, niż gołąb na dachu = Лепш верабей у руцэ, чым (як) голуб на даху @ Лепш верабей у руцэ, чым (як) голуб на страсе. Лепш верабей у руцэ, чым жораў пад небам ~ Блізкая саломка лепш за далёкае сенца. Лепей (лепш) варона злоўленая, чым сокал пад небам (у небе). Лепей мала, чым (як) нічога. Лепш (лепшая) сiнiца ў руках (у руцэ, у жмені), чым (як) журавель (жораў) пад небам (пад небясамi, у небе). Лепш злавіць маленькую рыбку, чым вялікую жабу. Лепш пагана ехаць, чым добра ісці ≈ Блiзкая капейка дальнi рубель перацягне. Хто хоча надта многа, той не мае і мала. Гл. Lepsza trocha pewnego, niż wiele niepewnego; Lepsze dziś jajko, niż jutro kokosz; Lepsze jedno dziś, niż dwoje jutro.
156.Miłość jest ślepa ~ Каханне разумнага асляпляе ≈ З каго кпіла, смяялася, таму сама папалася. Сэрцу не загадаеш, каго любiць. Сэрцу не падкажаш.
157.Młodość musi się wyszumieć @ Маладое піва заўсёды (яшчэ) шуміць ~ Гуляй, дзяцiна: твая гадзiна! Зелена – молада. Маладое піва – выхадзіцца. Маладосць – <усё> дурность. Маладосць – буйносць. Малады розум – палявы вецер: бяжыць і гудзіць ≈ Тады перастанець, як галава сіва станець. Тады ўспакайнее, як галава пасiвее. Тады хiба перастанець, калi ўся сарока бела станець.
158.Mowa jest srebrem, a milczenie złotem @ Слова – серабро (срэбра), <а> маўчанне – золата ~ Маўчок – пятачок, а два – грывеннік. На тое ў чалавека язык, каб умець маўчаць. Прамоўчанае слова не псуець ≈ Больш слухай, менш гавары. Меней гавары – болей ведаць будзеш. Многа ведай, ды мала гавары. Не дурань, хто маўчыць. Разумны маўчыць, а дурань крычыць. Слухай многа, а гавары мала. Слухаць – добрай рады не шкодзіць. Усё знай, ды не ўсё бай.
159.Na naukę nigdy nie jest za późno @ Вучыцца ніколі не позна ~ Будзем вучыцца, пакуль смерць лучыцца (налучыцца). Век жывем, век вучымся. Век жывеш, век вучышся. Век жыві <і> век вучыся <, а ўсё дурнем памрэш>. Покi чалавек жыве, то ўсё вучыцца <, а дурнем памiрае>. Чалавек да смерцi розуму вучыцца <, а дурнем памiрае>. Чалавек цэла жыццё вучыцца <, а дурнем памiрае>. Што жывем, то вучымся. Што жывеш, што вучышся ≈ Колькі робіш, столькі вучыся. Як не ўчысь, а дурнем умiраеш.
160.Naczynia próżne najwięcej dzwonią ~ Парожняя бочка гучыць, а поўная маўчыць. Пустую бочку далёка чуваць ≈ Колас, што зярнят не мае, угару лоб задзірае. Пустыя каласы высока трымаюцца. Пусты колас заўсёды нос кверху дзярэ. Пусты колас угару тырчыць. Гл. Dzwon głośny, bo próżny.
161.Najlepszy gnój na rolę – pańskich stóp ślady ~ Калi хочаш хлеб мець, то трэба зямлiцы глядзець ≈ Калi гаспадар па гнаі ходзiць, тады ў яго хлеб родзіць. Не ўсякаму зямелька родзiць. Гл. W tym się polu dobrze rodzi, po którym gospodarz chodzi.
162.Napisano pod figurą lwa: nie czekają dwaj na jednego kra ~ Сямёра аднаго не чакаюць.
163.Nawarzyli piwa, nich je piją @ Наварыў піва, сам і папівай здароў ~ Сам(-і) заварыў (заварылі) кашу, сам(-і) і расхлёбвай (расхлёбвайце). Сам заварыў кашу, <дык> няхай (хай) сам і расхлёбвае. Сама кашы наварыла, сама і еш. Сама наварыла – сама з’ела.
164.Nie chodź z bębnami na zające ~ Не чакай, каб певень яйцо знёс ≈ Страляй у куст – вiнаватага бог знойдзе.
165.Nie ma złej drogi do swej niebogi ~ Дзе міла – сем вёрст не крыва ≈ Дзеля друга няма круга. Старцу (для старца) міля не круг.
166.Nie od razu Kraków zbudowany = Не разам Кракаў будаван @ Масква не адразу будавалася. Не адразу Вільня будавалася. Не адразу Кракаў (Вільню) пабудавалі. Не адразу Масква будавалася. Не за год Масква пастаўлена. Не за дзень Вільня станавілася ~ Не глядзi, каб скора, а глядзi, каб добра ≈ Хутчэй жабу надоiш, чым дзела зробiш. Дзелай дзела не спяша: была б слава хараша. Не скора, да спора. Што скора, то i не спора.
167.Nie odkładaj do jutra, co dziś możesz zrobić = Не адкладай (не адкладвай) на заўтра <тое>, што можна зрабіць сёння (сягоння) @ <Ніколі> не адкладай (не адкладвай) на заўтра <тое>, што можна (паспееш) зрабіць сёння (сягоння). Тое, што можна зрабіць сёння, не трэба адкладваць на заўтра. Тое, што можна зрабіць сёння, ніколі не адкладвай на заўтра ~ Лепей цяпер, чым у чацвер. Сон на заўтра адкладзі, а справу сёння давядзі. Сон назаўтра адлажы, а работу сягоння зрабі. Што зробіш сёння, не трэба будзе рабіць заўтра. Яду (абед) на вечар адкладзі, а бульбу сёння пасадзі ≈ Адклад не ідзе на (у) лад. Адклады не ідуць на лады. З адкладу няма ладу. “Няхай” або “пачакай” – Божа, не дай. “Няхай” ды “пачакай” – нядобрыя людзі. Сёння зробіш – заўтра як знойдзеш. Гл. Co masz jutro zrobić, zrób dziś, a co masz dziś zjeść, zjedz jutro.
168.Nie pchaj nosa w cudze interesa @ Дзе сава і сыч, там носа не тыч. Не твая палоса – не сунь носа. Не тычы носа не ў свае калёса. У чужое проса не тыч (не ткні) носа ~ Не лезь туды, дзе табе не трэба. Не лезь, куды цябе не клічуць. Не руш, не чапай, не твая тут справа. Не твайго носа палоса ≈ Дай спакой рэчы такой, то суседская справа. Не тваім зубам гэта кусаць. Не тваім носам дзяўбаць. Свае б’юцца, а чужы не мяшайся. Схавай свае тры грошыкі (грошы). Што табе за справа: не твой хлеб есць, не тваю сарочку носіць. Гл. Nie wtykaj nosa, gdzieś nie dał grosza.
169.Nie to ładne, co ładne, ale co się podoba = Не тое хораша, што хораша, але тое, што каму даспадобы @ Не тое міла, што міла, а тое міла, што дорага ~ Не прыгожая прыгожа, а каханая прыгожа. Гл. Zakochanemu i koza Diana.
170.Nie w czas oszczędzamy, gdy dna dobieramy ~ Згубіўшы (зняўшы) галаву (голаў), па валасах не плачуць. Не да парасят, калі свінню смаляць. Не па шэрсці плакаць, калі скуру пачнуць драпаць. Няма чаго зубы правяраць, калі сэрца становіцца. Прапала кароўка – няхай прападае (прападзе) <і> вяроўка. Прапала кароўка – прападай <і> вяроўка. Узяў чорт кароўку, няхай бярэ і вяроўку. Чорт па той траве, калі барану па галаве. Як не стала хлеба, дык і нож не трэба.
171.Nie wtykaj nosa, gdzieś nie dał grosza @ Дзе сава і сыч, там носа не тыч. Не твая палоса – не сунь носа. Не тычы носа не ў свае калёса. У чужое проса не тыч (не ткні) носа ~ Не лезь туды, дзе табе не трэба. Не лезь, куды цябе не клічуць. Не руш, не чапай, не твая тут справа. Не твайго носа палоса ≈ Дай спакой рэчы такой, то суседская справа. Не тваім зубам гэта кусаць. Не тваім носам дзяўбаць. Свае б’юцца, а чужы не мяшайся. Схавай свае тры грошыкі (грошы). Што табе за справа: не твой хлеб есць, не тваю сарочку носіць. Гл. Nie pchaj nosa w cudze interesa.
172.Nieszczęścia chodzą parami @ Адна бяда не ідзе, другую за сабой вядзе. Адна бяда не ходзіць <, другую за сабою водзіць>. Бяда iдзе i другую за руку вядзе. Бяда адна не ходзіць <, другую за сабой водзіць>. Бяда адна не ходзіць <, за сабою другую водзіць>. Бяда не ходзiць адна, а двойкамi. <Калі> адна бяда ідзе, <то й> другую за ручку вядзе ~ Адна бяда міне – другая будзе. Адна бяда не ходзiць, адно лiха не бывае. Бяда за бядою, як рыба за вадою. Бяда на бядзе едзе бядою паганяе. Бяда па бядзе як па нiтачцы (па нітцы) iдзе. Гора з бядою ў абдымку ходзяць. Заўсёды бяда бяду вядзе. Лiха iдзе i бяду за сабою вядзе. Лiха адно не бывае – бяду за руку трымае ≈ Едзе скора – услед гора, едзе цiха – услед лiха. Як пойдзе ліха з рання – аж да змяркання.
173.Nikt się mistrem nie rodzi @ Ніхто ўмелым не родзіцца ~ Да ўсяго трэба прахтыкі. Не стараўшыся, нічога ў рукі не ўлезе. Нічога само не зробіцца ≈ Ад навукі спрытнеюць (дужэюць) рукі. Без навук, як без рук. Без навукі і лапця (пастала) не спляцеш. Лапці сплесці нада ўмець. Само нішто не прыходзіць у рукі. Гл. Doćwiadczenie mądrym człowieka czyni; Doćwiadczenie rzeczy – mistrzem.
174.Noc przynosi radę ~ Пераначуем, <то> болей (больш, лепей) пачуем. Ранак мудрэйшы за вечар. Раніца мудрэйшая (мудрэй) за вечар. Ранняя адна гадзіна варта трох вечаровых. Утра вечара разумней ≈ Думай звечара, а рабі зрання. Пажывём – пабачым (убачым). Пажывём далей – пабачым болей. Пажывём далей, угледзiм (павідзім) болей. Пажывем, пабачым больш. Хто дажыве, той паглядзіць. Што было, то бачылі (ведаем), а што будзе, <то (тое)> пабачым (угледзім) <, калi жывы будзем>. Гл. Przyjdzie czas, przyjdzie rada.
175.Oko za oko, ząb za ząb = Вока за вока, зуб за зуб ~ Кроў за кроў, <а> смерць за смерць ≈ Як вы нашым, так i мы вашым. Як ты мне, так я табе.
176.Ot złego dłużnika dobre i plewy ~ З паршывага (шалудзівага) сабакі хоць шэрсці (воўны, поўсці) клок (касмык). З паршывай (шалудзівай) авечкі хоць шэрсці (воўны, поўсці) клок (касмык).
177.Papier jest cierpliwy @ Папера ўсё сцерпіць ≈ Не пішы пяром, а пішы ўмом.
178.Pieniądz robi pieniądz = Грошы грошы робяць @ Грош гроша нажывае ~ Грош грошу таварыш. Капейка рубель беражэ. Паберажы капейку – знойдеш рубель. Рубель без капейкі не бывае. Рубель з граша (гроша) паходзіць. Рубель з грашоў складаецца. Рубель рубля робіць ≈ З малога дойдзе да вялікага. Зерне да зерня, будзе поўная мерня. Колас да коласа – сноп будзе. Па кропельцы – рэчка, па травінцы – копка, а па копцы – стог. Гл. Grosz oszczędzony przerabia się w miliony.
179.Pierwszy krok najtrudniejszy ~ Кажан (кожны) пачатак цяжкi. Найгоршы – пачатак. Найтрудней – пачаць. Найтрудней (найцяжэй), пакуль з месца. Самае цяжкае – пачатак. Цяжка пачаць, ды лёгка канчаць ≈ Ад пачынку залежыць дзела. Без зачатку і канца не было б. Без падпалу дровы не гараць. Галоўнае – пачын. Добры пачатак – палова справы. Пачын даражэй за грошы. Як ёсць пачатак, будзе й канчатак. Гл. Początek każdej rzeczy jest trudny.
180.Pies na sianie leży, sam go nie je, a krowie go nie da @ Сабака на сене ляжыць: нi сам не есць, нi другiм не дае. Сабака на сене ляжыць: сам не гам і другому не дам. Сабака на сене: сам не есць і другім не дае. Як сабака на сене: нi сам не гам, нi другому не дам ~ сам не гам, i другому не дам ≈ Горка з’есцi i шкада кiнуць. Гл. Pies ogrodnika – sam nie zje i innym nie da.
181.Pies ogrodnika – sam nie zje i innym nie da @ Сабака на сене ляжыць: нi сам не есць, нi другiм не дае. Сабака на сене ляжыць: сам не гам і другому не дам. Сабака на сене: сам не есць і другім не дае. Як сабака на сене: нi сам не гам, нi другому не дам ~ сам не гам, i другому не дам ≈ Горка з’есцi i шкада кiнуць. Гл. Pies na sianie leży, sam go nie je, a krowie go nie da.
182.Pies psa nie zje ~ Воран ворану вока не клюець. Воран ворану глаза не выклюнець, а хаця i выклюнець, ды не выташчыць. Воўк ваўка (воўка) нiдзе яшчэ не з’еў. Вужака вужаку не джаліць. Гад гада не джаліць. Грач грачу не дзярэ ачу. Груган гругану вока не клюе. Драч драчу не дзярэ аччу. Крук крука за чуб не бярэ (не бярэць). Крумкач крумкачу вока не выдзеўбе. Змяя змяю не кусае ≈ Злодзей злодзея не выдасць. Гл. Kruk krukowi oka nie wykole.
183.Po pracy nie wadzi się ucieszyć ~ Скончыў (кончыў) дзела – гуляй смела ≈ На ўсё свой час. Гл. Po robocie miły odpoczynek.
184.Po robocie miły odpoczynek ~ Скончыў (кончыў) дзела – гуляй смела ≈ На ўсё свой час. Гл. Po pracy nie wadzi się ucieszyć.
185.Początek dobry – połowa roboty = Добры пачатак – палова справы @ Добры пачатак – блізка канчатак ~ Ад пачынку залежыць дзела. Добры запеў – усяму парадак. Пачын даражэй за грошы ≈ Як ля парога, такая й дарога. Які зацін, такі й зачын. Які пачатак, такі канчатак. Гл. Co ma dobry (zły) początek, dobry (zły) koniec miewa; Jaki początek, taki też i koniec bywa.
186.Początek każdej rzeczy jest trudny @ Кажан (кожны) пачатак цяжкi ~ Найгоршы – пачатак. Найтрудней – пачаць. Найтрудней (найцяжэй), пакуль з месца. Самае цяжкае – пачатак. Цяжка пачаць, ды лёгка канчаць ≈ Ад пачынку залежыць дзела. Без зачатку і канца не было б. Без падпалу дровы не гараць. Галоўнае – пачын. Добры пачатак – палова справы. Пачын даражэй за грошы. Як ёсць пачатак, будзе й канчатак. Гл. Pierwszy krok najtrudniejszy.
187.Podróże kształcą ~ Чужая старана прыбавiць ума ≈ Чужая старана тугою арана, слёзкамi засявана.
188.Pracuj, nieboże, a Bóg ci dopomoże = Працуй, нябожа, то і бог паможа @ Памажы божа, але й ты не ляжы, нябожа ~ Бог то Бог, дый сам не будзь плох. Богу багаваць, а нам працаваць. Богу маліся, а сам працуй <, бо згаладаеш>. Божа памажы, але і сам не ляжы. Божа памажы, але й сам падбяжы. “Божа, памажы”, а сам не ляжы. На Бога надзейся, а сам не плашай. На Бога надзейся, калі хлеб у торбе.На Бога спадзявайся, а (ды) сам не давайся (не агінайся, не зявай). На Бога спадзявайся, а сам, нябога, спарамляйся. На Бога спадзявайся, але (ды) і сам старайся ≈ Надзейся, нябожа, а сам сей збожжа. Чакай збавення з неба, а тым часам хлеба трэба.
189.Prawda jak oliwa, zawsze na wierzch wypłynie = Праўда, як алей (алiва), выйдзе наверх @ Праўда, як алей: што ні рабі, то яна наверх выйдзе ~ Ад праўды нікуды не дзенешся. Праўда на агнi не гарыць i ў вадзе не тоне. Праўда наверх выйдзе. Праўда не ўтоне i не згарыць. Праўда нідзе ніколі не ўкрыецца. Праўда ў вадзе не тоне i ў агні не гарыць. Праўду <у яму> не закапаеш. Праўду і ў полымі не спаліць, і ў вадзе не ўтапіць. Праўды не скрыеш. Праўды ў моры не ўтопіш. Усё мінецца, адна праўда застанецца ≈ Праўда з дна мора выносіць. Праўда спраўдзіць. Гл. Kłamstwo przeminie, prawda nie zginie.
190.Prawda w oczy kole = Праўда ў вочы коле @ Кожнаму праўда ў вочы коле(-ець, -iць). Праўда вочы коле(-ець, -iць) ~ За праўду людзi злуюць. Праўда – як соль у вочы. Праўды людзi не любяць ≈ Кожны праўду знае, ды не кожны яе любіць. Праўда як восы: лезе ў вочы. Скажы праўду – нажывеш ворага.
191.Prawdziwych przyjaciół poznajemy w biedzie @ Дружба (прыяцель) пазнаецца ў няшчасці. Жычлівага чалавека ў няшчасці пазнаеш. Зычлівага прыяцеля ў няшчасці пазнаюць. Прыяцеля пазнаеш у няшчасці. Прыяцеля ў няшчасці пазнаеш. У бядзе друга (cябра) пазнаюць. У няшчасці прыяцеля пазнаць. У шчасці шмат прыяцеляў, а ў няшчасці няма ніводнага ~ Той не можа быць другам, хто абыдзе ў бядзе кругам. Шукай сабе сябра ў бядзе ≈ Не тагды, калі салодка, но тагды, калі горка прыяцель патрэбен. Хто ў бядзе <і ў вялікім няшчасці> не быў, той <і> праўдзівых прыяцеляў не знае.
192.Przyjdzie czas, przyjdzie rada ~ Пераначуем, <то> болей (больш, лепей) пачуем. Ранак мудрэйшы за вечар. Раніца мудрэйшая (мудрэй) за вечар. Ранняя адна гадзіна варта трох вечаровых. Утра вечара разумней ≈ Думай звечара, а рабі зрання. Пажывём – пабачым (убачым). Пажывём далей – пабачым болей. Пажывём далей, угледзiм (павідзім) болей. Пажывем, пабачым больш. Хто дажыве, той паглядзіць. Што было, то бачылі (ведаем), а што будзе, <то (тое)> пабачым (угледзім) <, калi жывы будзем>. Гл. Noc przynosi radę.
193.Przysłowie to stare: we wszystkim mieć miarę @ На ўсе ёсць мера ~ З вялікае яды няма наўды: не забагацееш, а апузацееш. Лішняга і свінні не ядуць. Лішняга то і свіння не есць. Лішняя нітка палатну завада. Праз меру і свінні не ядуць. Праз сілу і конь не вязе. Усё добра, што ўмеру, а што зашмат, тое не ў лад. Што задужа (занадта), то (тое) не здрова (не здарова). Што занадта, тое і свіння не есць. Што надта, таго і свінні не ядуць ≈ Шырокая лыжка рот дзярэ.
194.Starość nie radość = Старасць – не радасць @ Старасць – не радасць, а горб – не карысць. Старасць – не радасць, а маладосць не на век. Старасць – не радасць, а смерць – не пацеха. Старасць – не радасць, косці не гнуцца ≈ І сабака на старасці не брэша. На старасці і ўлетку холадна. Старая баба і ў пятроўку на печы мерзне. Як малое падае, то анёл з пярынкаю, а як старое, то чорт з бараною.
195.Trzy razy mierz, a raz tnij @ Дзесяць раз мерай, пакуль раз адрэжаш. Сем разоў (раз) адмерай, а раз адрэж. Сем разоў адмер (адмерай, прымер), адзін раз адрэж. Сем разоў адмервай, а раз адрэзвай ~ Сем (дзесяць) разоў (раз) мер – і то не вер ≈ Без меры няма веры. Дзе няма меры, там няма веры. Мера – вера. Перш правер, а потым вер. Пяць раз падумай, адзін раз скажы. Сем разоў глядзі, а назад не вядзі. Скажаш – не вернеш, адсячэш – не прыточыш.
196.W tym się polu dobrze rodzi, po którym gospodarz chodzi ~ Калi хочаш хлеб мець, то трэба зямлiцы глядзець ≈ Калi гаспадар па гнаі ходзiць, тады ў яго хлеб родзіць. Не ўсякаму зямелька родзiць. Гл. Najlepszy gnój na rolę – pańskich stóp ślady.
197.Z dzieła poznaje się mistrza ~ Па рабоце майстар (майстра) вiдаць (знаць) ≈ Дзела дзельніка баіцца. Дзела (справа) майстра баіцца. Дзельніка дзела баіцца. Добра зрабіць – не ў далоні пляскаць. Умеламу рукi не баляць. Што возьме, усё зробіць. Гл. Dzieło mistrza chwali.
198.Zakochanemu i koza Diana ~ Не тое міла, што міла, а тое міла, што дорага. Не тое хораша, што хораша, але тое, што каму даспадобы. Не прыгожая прыгожа, а каханая прыгожа. Гл. Nie to ładne, co ładne, ale co się podoba.
199.Zła nowina rzadko się odmieni ~ Добрае чуваць далёка, a ліxoe (благое) яшчэ далей. Добрая слава далёка чуваць, а кепская яшчэ далей. Добрая слава ў кошыку ляжыць, а благая па дарожцы бяжыць. Гл. Złe nowiny (wieści) mają skrzydła.
200.Złe nowiny (wieści) mają skrzy ~ Добрае чуваць далёка, a ліxoe (благое) яшчэ далей. Добрая слава далёка чуваць, а кепская яшчэ далей. Добрая слава ў кошыку ляжыць, а благая па дарожцы бяжыць. Гл. Zła nowina rzadko się odmieni.
* Пачатак у папярэднім нумары, гл.: Іваноў Я.Я. 100 выбраных польскіх прыказак і іх адпаведнікі ў беларускай мове // Край = Kraj [1’2000]: Дыялог на сумежжы культур. Магілёў, 2000. С. 116–138.
Літаратура
Fеdеrоwski М. Lud białoruski na Rusi litewskiej. Т. IV. Warszawа, 1935.
Nova księga przysłów i wyrażeń przysłowiowych polskich: T. I–IV / Red. Julian Krzyżanowski. Warzsawa, 1968–1978.
Беларускiя прыказкi, прымаўкi, фразеалагiзмы / Склаў Ф.[М.]Янкоўскi. 3-е выд., дапрац. і дап. Мінск, 1992.
Иванов Е.Е., Даниленко С.И., Иванова С.Ф. Принципы сопоставительного описания паремий в русско-белорусском словаре пословиц и поговорок // Frazeografia słowiańska: Teoria i praktyka, tradycje, teraźniejszość, przysłość: Tezy referatów mięndzynarod. konf. nauk. (6–8 września 2000 r.) / Pod red. M.Balowskiego i W.Chlebdy; Un-t Opolski. Opole, 2000. S. 50–51.
Іванова С.[Ф.], Іваноў Я.[Я.] Слоўнік беларускіх прыказак, прымавак і крылатых выразаў: Лінгвакраіназнаўчы дапаможнік. Мінск, 1997.
Іваноў Я.Я. Польска-беларускія парэміялагічныя паралелі // Dziedzistwo przeszłości związków językowych, literackich i kulturowych polsko-bałto-wschodniosłowiańskich: T. I–IV / Pod red. J.F.Nosowicza. Białystok, 2000. T. III: Językoznawstwo. S. 33–54.
Лепешаў І.Я., Якалцэвіч М.А. Слоўнік беларускіх прыказак: Даведнік. Мінск, 1996.
Ляцкий Е.А. Материалы для изучения творчества и быта белорусов: Пословицы, поговорки, загадки. Москва, 1898.
Носович И.И. Сборник белорусских пословиц. Санкт-Петербург, 1874.
Прыказкi i прымаўкi: У 2 кн. / Склад. М.Я.Грынблат. Мінск, 1976.
Рапановiч Я.Н. Беларускiя прыказкi, прымаўкi i загадкi. 2-е выд., дап. i перапр. Мінск, 1974.
Ргоvегbiа еt dictа: Шасцiмоўны слоўнiк прыказак, прымавак i крылатых слоў / Н.А.Ганчарова, I.М.Шчарбакова, Л.Г.Кaлядка i iнш. Мінск, 1993.
Романов Е. Белорусский сборник. Т. 1. Вып. 1–2. Песни, пословицы, загадки. Киев, 1886.
Санько З.[Ф.] Малы руска-беларускi слоўнiк прыказак, прымавак i фразем. Мінск, 1991.
Шкраба I.[Р.], Шкраба Р.[В.] Крынiчнае слова: Беларускiя прыказкi i прымаўкi. Мінск, 1987.
Публікуецца на сайце з ласкавай згоды Магілёўскага Таварыства БРАМА
|