БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Партнэры... | Выдавецкія сэрыі...Аўтары...

 
Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён  
[Allegro.pl]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Гісторыя
    Літаратура
    Пераклады
    Мова
    Крытыка
    Рэлігія
    Палітыка
    Грамадзтва

 ЧАСОПІСЫ
  •  Абажур
  •  Akcent

     
Białoruski

  • 
Annus
      Albaruthenicus
  •  АRCHE
  • 
Асамблея
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  • 
БГА
  •  Беларус
  •  Белорусский
     Сборник

  •  Бельскі
     Гостінэць

  •  Гістарычны
     Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Дзеяслоў
  •  Druvis
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Палітычная

       
сфера

  •  Паміж
  •  pARTisan
  •  Правінцыя
  •  Рэзыстанс
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы
  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў Беларуская Палічка Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вокаwww.bialorus.pl ПАГОНЯ BrestOnline Вiльня ЗУБР Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Гаспадар Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Дзіма Завадзкі Беларусы ў Аўстраліі Ліра Вольны Край ZBM

 

 

ПУБЛІКАЦЫІ МАГІЛЁЎСКАГА ТАВАРЫСТВА БРАМА НА СТАРОНКАХ КАМУНІКАТУ

 
КРАЙ - KRAJ 1-2 / 2001

ПРАГРАМА ЎЗМОЦНЕНАГА ВЫКЛАДАННЯ ЛІТОЎСКАЙ МОВЫ ДЛЯ ВУЧНЯЎ 8–9 КЛАСАЎ ВІЛЕНСКАЙ БЕЛАРУСКАЙ ШКОЛЫ *

Рамуальда ЯЦКЯВІЧЭНЕ
(Вільнюс)

Вывучэнне літоўскай мовы ў нелітоўскіх школах – задача актуальная і нялёгкая. Веды літоўскай мовы выпускнікамі гэтых школ мусяць быць на ўзроўні 2-й ці 3-й кваліфікацыйных катэгорый дзяржаўнай мовы, каб яны маглі надалей вучыцца ў літоўскіх вышэйшых установах, актыўна ўдзельнічаць у эканамічным і культурным жыцці дзяржавы.

Асабліва гэта важна для беларускай школы. Праграма і падручнікі літоўскай мовы пісаліся для рускай школы, таму ў іх не прадугледжана тое, што літоўскую мову вывучаюць і іншыя нацыянальныя меншасці Літвы. З гэтай прычыны дадзеная Праграма з’яўляецца першай спробай звязаць вывучанне літоўскай мовы з беларускай мовай і гісторыяй Беларусі.

Беларуская школа ў Вільні – адзіная беларускамоўная школа за межамі Беларусі. Вельмі важна, каб вучні гэтай школы не толькі вывучалі мову сваіх продкаў, культуру, звычаі, але і сталі паўнапраўнымі грамадзянамі Літвы.

Асноўныя задачы Праграмы ўзмоцненага выкладання літоўскай мовы для вучняў 8–9 класаў беларускай школы палягаюць у тым, каб (1) дапамагчы вучням беларускай нацыянальнасці інтэгравацца ў літоўскае асяроддзе, (2) навучыць моўнаму кантакту на дзяржаўнай мове, (3) ацаніць уплыў знакамітых людзей беларускай нацыянальнасці на развіццё беларускай і літоўскай культур, (4) пазнаёміць беларускіх вучняў з радзімай іх продкаў, культурай, гісторыяй, звычкамі і абрадамі, (5) выхоўваць прадаўжальнікаў традыцый беларускай інтэлігенцыі ў Літве.

Для рашэння гэтых задач прапаноўваюцца такія тэксты, якія дапамогуць не толькі пашырыць звесткі пра Беларусь, яе гісторыю, культуру, народную творчасць, узаемасувязь з культурай Літвы, але і адчуць розніцу. Усе тэксты падзяляюцца на некалькі тэматычных блокаў. Блок 1 – “Радзіма продкаў” (прыкладныя тэксты “Як пазнаць Беларусь”, “Беларуская мова”, “Мінск”, “Белавежская пушча”). Блок 2 – “З гісторыі Беларусі” (прыкладныя тэксты “Развіццё дзяржаўнасці ў Беларусі”, “Геральдыка”, “Беларусы ў Літве”, “Грамадства літоўцаў-беларусаў”). Блок 3 – “Народныя звычаі, творчасць” (прыкладныя тэксты “Беларуская народная творчасць”, “Беларуская народная казка “Лёгкі хлеб”, “Народныя святы. Купалле”). Блок 4 – “Знакамітыя людзі” (прыкладныя тэксты “Францыск Скарына”, “Францішак Багушэвіч”, “Янка Купала”, “Якуб Колас”, “Іван Луцкевіч”, “Браніслаў Тарашкевіч” і інш.). Гэтыя тэксты стымулююць камунікацыйнае навучанне літоўскай мове, развіваюць вусную і пісьмовую мову. Тэмы ўрокаў развіцця вуснай мовы злучаны з асноўнымі тэмамі, лексікай, граматычнымі заданнямі.

Граматычны матэрыял асноўваецца на матэрыяле абітурных экзаменаў літоўскай мовы. Моўны матэрыял сканцэнтраваны ў 5 блоках: марфалогія, прыназоўнікі і прыслоўі, выкарыстанне дзеясловаў і дзеепрыметнікаў, дзеяслоўных форм, сінтаксіс. Прадугледжаны заданні па паўтарэнні фанетыкі.

Усё гэта адлюстроўваецца і ў разнастайнай дзейнасці: у чытаннях тэкстаў і іх аналізе, пісьмовых практыкаваннях (фанетыка, граматыка і інш.), перакладах, праслухоўваннях аўдыязапісаў, дыялогах, крыжаванках, разнастайных навучальных гульнях, а таксама ў дыскусіях пасля прагляду відыязапісаў, экскурсіях, сустрэчах з пісьменнікамі Беларусі, прадстаўнікамі беларускай інтэлігенцыі Літвы. Дасягнуць мэты дапаможа і падручнік са зборнікам тэкстаў з граматычнымі заданнямі “Нас злучаюць берагі Нёмана” (падрыхтаны Р.Яцкявічэне), аўдыя- і відыязапісы, энцыклапедыі, слоўнікі. Настаўнік павінен стварыць вучням як мага болей умоў для зносінаў на дзяржаўнай мове не толькі на ўроку, але і ў пасляўрочны час.

Пераклала з літоўскай мовы
© Рамуальда ЯЦКЯВІЧЭНЕ, 2001


* © Romualda JACKEVIČIENE. Sustiprinto lietuvių karbos mokymo programa 8–9 kl. [Vilnius, 2000].


Публікуецца на сайце з ласкавай згоды Магілёўскага Таварыства БРАМА
 кантакт: epostbox@tut.by

 

УВЕРХ


   

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
webmaster