БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Кнігі... | Партнэры... | Гасьцёўня... | Форум...

стары сайт


Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён [Allegro.pl - największy serwis aukcyjny w Polsce]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Гісторыя
    Літаратура
    Пераклады
    Мова
    Крытыка
    Рэлігія
    Палітыка
    Грамадзтва

 ЧАСОПІСЫ
  •  Akcent
     
Białoruski

  •  АRCHE
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  •  БГА
  •  Беларус
  •  Белорусский
      Сборник

  •  Бельскі

      Гостінэць

  •  Гістарычны
      Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Паміж
  •  pARTisan

  •  Правінцыя
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы

  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў Belarus-NATO Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вокаwww.bialorus.pl ПАГОНЯ BrestOnline Вiльня ЗУБР Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Гаспадар Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Дзіма Завадзкі Беларусы ў Аўстраліі Ліра Вольны Край ZBM

 

 

ПУБЛІКАЦЫІ МАГІЛЁЎСКАГА ТАВАРЫСТВА БРАМА НА СТАРОНКАХ КАМУНІКАТУ

 
КРАЙ - KRAJ 3-4 / 2002

СТАГОДДЗЕ ХVІІІ: РАСІЯ Ў ЕЎРОПЕ – БУДАЎНІЦТВА ІМПЕРЫІ*

Уладыслаў Анджэй СЭРЧЫК
(Жэшув, Польшча)



Працэс стварэння імперыі не з’яўляецца ў гісторыі чалавецтва выключнай з’явай. Наадварот, яго нават можна вызначыць як свайго роду аб’ектыўную рэальнасць, што залежыць ад стадыі развіцця, якое ахоплівае дзяржаўную структуру. Цалкам верагодна, што істотную ролю ў той стадыі выконвае эканоміка краіны, якая вымагае ад улад ахоўных дзеянняў, вынікам якіх з’яўляецца не толькі ўзмацненне ўласнай мілітарысцкай магутнасці, але і працэдуры, што выходзяць за межы дзяржавы, уключаюць у сябе тэрытарыяльную экспансію. Істотным элементам гэтага працэсу з’яўляецца стварэнне імперскай свядомасці, што ахоплівае не толькі эліту і прывілеяваныя колы, але і ўсё грамадства.

Расія паступова ўваходзіла ў стадыю фармавання імперыі, у сувязі з чым не мела звязанасці пачатку таго працэсу ні з пэўнай датай, фактам ці манархам. Характарыстычнай з’явай для Расіі, якая адрознівае яе ў гэтых адносінах ад іншых дзяржаў, быў паступовы пераход ад этапу збірання зямель рускіх, праз этап умацавання цэнтральнай улады (значыць, фармавання асаблівасцей абсалютнай дзяржавы), ажно да фазы пэўнай імперскай дзяржавы. Той працэс пачаўся ўжо ў ХІV стагоддзі і працягваўся да канца ХVІІ – пачатку ХVІІІ стагоддзя. Значыць, панаванне Пятра І было не толькі пачаткам будавання імперыі, а і заканчэннем таго працэсу, за якім – як можна дапусціць – разгортваўся пачатак удасканальвання імперскай свядомасці грамадзян. Звычайнае і даволі пашыранае разуменне відавочнасці вялікадзяржаўнай ролі Расіі мае, як відаць, моцныя карані, якія ідуць з глыбінь гісторыі Расійскай дзяржавы.

Таксама належыць падкрэсліць як ісціну, што кожная імперыя мае ўласцівасці шматнацыянальнай дзяржавы; аднак спосаб вырашэння нацыянальнай праблемы ў Расіі меў агульны памер, таму што рэдка накіроўваўся да прымірэнчых спраў, якія межавалі б з кампрамісамі.

У ХVІІІ стагоддзі Расія не мусіла будаваць асновы імперыі, бо яны ўжо існавалі; замест таго яна свядома ішла наперад у пошуках такога месца ў Еўропе, якое б давала ёй магчымасць прыняцця выключнага рашэння па меншай меры аб выглядзе цэнтральна-ўсходняй часткі кантынента. Выключнасць асобы Пятра І заключалася ў тым, што ён быў першым у справах Расіі манархам, які разумеў, што яго асабістае значэнне залежыць выключна ад значэння і магутнасці дзяржаўнай улады, а не наадварот, як было да таго часу.

Менавіта пагэтаму галоўным кірункам удару, які быў абраны Пятром І, стаў паўночна-заходні кірунак, хоць на пачатку (традыцыйна), яго цікавілі турэцкія справы. Аднак пазней яны мелі выключна дадатковы характар: пераважна мелася на ўвазе ўтварэнне бяспечнага тылу для спраў стратэгічнага значэння.

Пасля кіравання Пятра І у Расіі на працягу некалькіх дзесяткаў год не было асобы, якая магла б працягваць палітыку “вялікага” цара. Справы асабістых амбіцый, а таксама інтрыгі, якія разгортваліся ў палацах (“oraz rozgrywki koterii dworskich”), засланілі пачынанні вынаходлівых дыпламатаў, якія спрабавалі вывесці сістэму да спазматычных парыванняў пошуку вайсковых пераваг над прусамі, дадамо – у апіранні на вельмі слабых саюзнікаў, якія будуюць sui qeneris палітычнай сістэмы, сфармаванай і кіраванай Расіяй.

Толькі Кацярына ІІ зразумела ў поўнай меры, якую важную ролю можа выконваць Расія ў Еўропе. Новы вобраз жаданай для сябе дзяржавы яна імкнулася сфармаваць з дапамогай шырокіх прапагандысцкіх акцыяў і стварэння своеасаблівага інтэлектуальнага lobby на захадзе Еўропы. На паўстагоддзе раней Пётр спрабаваў зрабіць тое асабіста: праз уласны прыклад, а таксама праз прадстаўляемыя заходнееўрапейскай грамадскай думцы інфармацыйныя матэрыялы. Кацярына ІІ выкарыстоўвала вайну як сродак дасягнення мэты толькі ў крайнім выпадку, але пры гэтым была безагляднай уладаркай.

Калі першую палову панавання Кацярыны ІІ можна параўноўваць з кіраваннем Пятра І (пры значна эфектыўнейшай дыпламатыі праз выкарыстанне спробы асветы Цэнтральна-Усходняй Еўропы не ад поўначы, а ад поўдня: расійска-турэцкая вайна 1768–1774 гадоў і жаданне вырашэння так званай заходняй праблемы); то на другую прыпадае заангажаванне манархіні да ўтрымання ancien reqime’ów у Заходняй Еўропе і актыўнай абароны старога свету ад новага рэвалюцыйнага парадку. Тым болей, Расія (з шырока разгалінаваным промыслам, разнастайнай аграрнай прадукцыяй, а таксама з замежным гандлем, які атрымліваў пашырэнне), раз ступіўшы на імперскі шлях, не тое што задумвалася, а і не магла з яго збочыць, каб не прывесці сябе да самазнішчэння.

З пункту погляду малых, толькі слабейшых, народаў існаванне імперскай Расіі парушала іх суверэннасць, з пункту погляду вялікіх дзяржаў – адзіна прымушала ўлічваць новыя рэаліі пры планаванні новых саюзаў.

Пераклаў з польскай мовы
Алесь МАКАРЭВІЧ
© МТ “Брама”, 2002

SUMMARY

Vladislav Andzhej SERCHYK

XVIII Century: Russia in Europe – building up the empire

In the context of development of state structures and economy the process of formation of the Russian empire in XVIII century is described. The author points out the reasons of the increasing Russian influence and the beginning of territorial expansion – transition from the stage of uniting Russian lands to the stage of building up the imperial state.

РЕЗЮМЕ

Владислав Анджей СЕРЧИК

Век ХVІІІ: Россия в Европе – строительство империи

В контексте развития государственных структур и экономики описывается процесс образования Российской империи в ХVIII веке. Анализируются причины возрастания влияния России и начала территориальной экспансии – перехода от этапа собирания русских земель к этапу строительства имперского государства.


* © Władysław Andrzej SERCZYK. Wiek XVIII: Rosja w Europie – budowanie imperium: Konspekt wykładu w ІX WSL 2000 UW (Warszawa, 1 lipca 2000 r.).

Літаратура

Hoffmann P. Rusland im Zeitalter des Absolutismus. Berlin, 1988.

Kamiński Sulima A. Republic vs.Autocracy. Poland-Lithuania and Russia, 1686–1697. Cambrige (MA), 1993.

Madariaga I. de. Russia in the age of Catherine the Great. London, 1982.

Pipes R. Rosja carów. Warszawa, 1990.

Raeff M. Understanding Imperial Russia. Stare and society in the Old Regime. New York, 1984.

Scott Thomson G. Catherine the Great and the eхpansion of Russia. London, 1965.

Serczyk W.A. Katarzzna II carowa Rosji. Warszawa, 1997.

Serczyk W.A. Piotr I Wielki. Wrocław і іnn., 1990.

Sorel A. Kwestia wschodnia w ХVІІІ wieku. Pierwszy podiał Polski i traktat kainardżyjski. Warszawa, 1981.

Sumner B.H. Peter the Great and the Emergence of Russia. London, 1966.

Wojcik Z. Dieje Rosji 1533–1801. Warszawa, 1971.

Анисимов Е.В. Россия в середине ХVІІІ века. Борьба за наследие Петра. Москва, 1986.

Кабузан В.М. Народы Росии в ХVІІІ веке. Численность и этнический состав. Москва, 1990.

Соловьев С.М. История России с древнейших времен. Москва, 1962–1966. Кн. VІІ–ХV. Т. 13–29.


Публікуецца на сайце з ласкавай згоды Магілёўскага Таварыства БРАМА
 кантакт: epostbox@tut.by

 

УВЕРХ


   Dzied Talasz

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
kamunikat@poczta.onet.pl
Інфармацыйная падтрымка - Беларуская Рэдакцыя Радыё Палёнія