АЎТАРЫ PAL
БАСІН Якаў – супрацоўнік Union of Councils for Soviet Jews (Мінск).
БІДАР Герман – прафесар Зальцбургскага універсітэта (Аўстрыя). Знаны спецыяліст у галіне ўсходнеславянскай філалогіі і культуры.
ВІНЕЦКІ Ян – прафесар, рэктар Польска-Нямецкага універсітэта Віадрына ў Франкфурце-на-Одэры (Германія).
ГРЫНКЕВІЧ Юзэфіна – прафесар, рэктар Вышэйшай эканоміка-гуманітарнай школы ў Скернявіцах, загадчык кафедры сацыяльнай палітыкі ў Інстытуце прыкладных грамадскіх навук Варшаўскага універсітэта. Кіраўнік “Праграмы сацыяльнай палітыкі” ў Інстытуце грамадскіх праблем. Даследуе сістэмы грамадскай палітыкі, пытанні сацыяльнага забеспячэння і прыватызацыі сацыяльных паслуг.
ГУТШМІТ Карл – прафесар Інстытута славістыкі Тэхнічнага універсітэта ў Дрэздэне (Германія). Скончыў Берлінскі універсітэт імя В.Гумбальта і Сафійскі універсітэт (1955–1960). Доктар філалогіі (1966), доктар габілітаваны (1976). Прафесар Берлінскага універсітэта імя В.Гумбальта (1982–1991), Гамбургскага універсітэта (1991–1995). Доктар honoris causa Сафійскага універсітэта (1998). Знаны спецыяліст у галіне параўнальнага мовазнаўства і гісторыі славянскіх моў.
ІВАНОЎ Яўген – старшы выкладчык кафедры рускай мовы факультэта славянскай філалогіі Магілёўскага дзяржаўнага універсітэта імя А.А.Куляшова (з 1996), выканаўчы дырэктар Магілёўскага таварыства інтэлектуальных і культурных ініцыятыў “Брама” (з 1997). Скончыў з адзнакай філалагічны факультэт Магілёўскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А.А.Куляшова (1991), аспірантуру Беларускага дзяржаўнага універсітэта пры кафедры тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства (1995). Працаваў у Гуманітарна-эканамічным недзяржаўным інстытуце (1995). Стажыраваўся ў Інстытуце славістыкі Польскай акадэміі навук (1998), Беластоцкім універсітэце (1998), Варшаўскім універсітэце (2000). Сябра Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў (1999). Аўтар першага ў беларускім мовазнаўстве лінгвакраіназнаўчага “Слоўніка беларускіх прыказак, прымавак і крылатых выразаў” (Мінск, 1997) разам з С.Ф.Івановай, кніг “Сацыякультурная прастора мовы (сацыяльныя і культурныя аспекты вывучэння беларускай мовы)” (Мінск, 1998) разам з праф. Н.Б.Мячкоўскай і С.Ф.Івановай, “Изучение языковой природы афоризма в русистике 1960–1980 гг.: (Проблемы формирования лингвистической теории афоризма” (Минск, 1999), “Языковая природа афоризма” (Могилев, 2001), “Мовазнаўцы МДУ імя А.А.Куляшова: (Агульнае і славянскае мовазнаўства): 1930–2001” (Магілёў, 2002) разам з праф. В.І.Рагаўцовым і інш., а таксама больш за 90 навуковых публікацый па праблемах агульнай і ўсходнеславянскай фразеалогіі і парэміялогіі, тэорыі мовы, лінгвістыкі тэксту і інш.
КАРАТКЕВІЧ Вячаслаў – выкладчык кафедры беларускай літаратуры факультэта славянскай філалогіі Магілёўскага дзяржаўнага універсітэта імя А.А.Куляшова (з 1993). Скончыў філалагічны факультэт Магілёўскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А.А.Куляшова (1993), аспірантуру Магілёўскага дзяржаўнага універсітэта імя А.А.Куляшова пры кафедры беларускай літаратуры (2002). Даследуе мадэрнізм у сучаснай беларускай і польскай драматургіі. Мае больш за 10 навуковых публікацый у беларускіх і замежных выданнях.
КАТЛЯРЧУК Андрэй – кандыдат гістарычных навук, супрацоўнік Sodertorns hogskola of University College of South Stockholm (Швецыя).
МАЛІЦКІ Ян – дырэктар Інстытута Усходняй Еўропы і Сярэдняй Азіі Варшаўскага універсітэта (з 1989), кіраўнік Усходняй Летняй школы Варшаўскага універсітэта (з 1991). Скончыў гістарычны факультэт і факультэт класічнай філалогіі Варшаўскага універсітэта (1885). Знаны спецыяліст у галіне палітычных, эканамічных і культурных праблем Цэнтральна-Усходняй Еўропы і краін былога СССР. Рэдактар часопісаў “Obóz” (з 1983) і “Przegląd Wschodni” (з 1991).
МЭНЦВЭЛЬ Анджэй – прафесар, дырэктар Інстытута польскай культуры Варшаўскага універсітэта.
ПЛАЖЭЎСКІ Ежы – знаны польскі гісторык кінематаграфіі, кінакрытык, ініцыятар штогодных узнагарод “Варшаўская сірэна”, а таксама Фестываля Кінафестывалей (папулярных і адначасова элітных “Кінаканфрантацый”). Заснавальнік і мастацкі кіраўнік Кінатэатра лепшых фільмаў “Веды” (“Wiedza”). Рэдактар польскага часопіса “Кіно”. Старшыня навуковай рады “Нацыянальнай фільматэкі”. Аўтар 21 кнігі пра польскае і сусветнае кіно.
РАДЗІК Рышард – вядомы польскі сацыёлаг, доктар габілітаваны, дацэнт Інстытута сацыялогіі Люблінскага універсітэта імя Марыі Кюры-Складоўскай. Скончыў эканамічны факультэт Люблінскага універсітэта імя Марыі Кюры-Складоўскай, абараніў дактарат па сацыялогіі ў Варшаўскім універсітэце. Аўтар больш за 100 навуковых і навукова-папулярных прац пераважная большасць якіх прысвечана сацыялогіі нацыі, у тым ліку і манаграфіі “Między zbiorowością etniczną a wspólnotą narodową (Białorusini na tle przemian narodowych w Europie Środkowo-Wschodniej XIX stulecia)” (Lublin, 2000). Вывучае працэсы фармавання нацый у ХІХ і ХХ стагоддзях у Цэнтральна-Усходняй Еўропе, у прыватнасці на ўсходняй тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай. З канца 1980-х гадоў даследуе развіццё беларускага грамадства, этнічнай и нацыянальнай самаідэнтычнасці беларусаў у двух апошніх стагоддзях. Віцэ-прэзідэнт Польскай асацыяцыі беларусістаў.
РАЎНЕЙКА Святлана – аспірантка Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта імя А.С.Пушкіна (з 2000). Скончыла гістарычны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта імя А.С.Пушкіна (2000). Даследуе гісторыю Беларусі новага часу.
СЭРЧЫК Уладзіслаў Анджэй – прафесар Вышэйшай педагагічнай школы ў Жэшуве (з 1998). Скончыў Ягелонскі універсітэт (1956). Працаваў кіраўніком аддзела гісторыі Заходняй Еўропы ў Ягелонскім універсітэце (1970–1986), дырэктарам Ягелонскай бібліятэкі (1974–1978), прарэктарам Ягелонскага універсітэта (1978–1981), прарэктарам Варшаўскага універсітэта (1994–1997), дэканам гуманістычнага факультэта універсітэта ў Беластоку (1997–1998), у філіяле Варшаўскага універсітэта ў Беластоку (1986–1998). Выкладаў ва Універсітэце Альберта (Эдмантан, Канада), Гарвардскім універсітэце (ЗША), Амерыканскім інстытуце еўрапейскай адукацыі (Бадэн, Аўстрыя), Вольным універсітэце (Frei Universität) у Берліне, а таксама ў многіх універсітэтах Германіі, Украіны (Кіеў, Чарнаўцы), Беларусі (Гродна) і інш. Даследуе гісторыю Усходняй Еўропы. Апублікаваў 37 манаграфій, 125 навуковых артыкулаў, 30 матэрыялаў выступленняў на навуковых канферэнцыях, 94 рэцэнзіі, а таксама каля 2300 нарысаў, папулярна-навуковых артыкулаў і інш. Асноўныя працы: “Historia Ukrainy” (1919, 1990, 2000), “Katarzyna II carowa Rosji” (1974, 1983, 1989, 1995, 1997), “Poczetr władców Rosji. Romanowowie” (1992), “Na dalekej Ukrainie: (Dzieje Kozaczyzny do 1684 r.)” (1984–1986), “Dieje Europy” (1998), “Koliszczysna” (1968), “Kultura rosyjska ХУІІІ wieku” (1984) і інш. Мае адзнакі і ўзнагароды, сярод якіх – Krzyż Oficerski Polonia Restituta (1999).
ФІРЫСЮК Томаш – дактарант Варшаўскага універсітэта.
ЧАРНАВОЛ Ігар – дацэнт Львоўскага універсітэта (Украіна). Даследуе польска-украінскія узаемаадносіны канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя. Аўтар манаграфіі “Польсько-українська угода 1890–1894 рр.” (Львів, 2000).
Падрыхтаваў Сяргей ВЕНІДЗІКТАЎ