БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Партнэры... | Выдавецкія сэрыі...Аўтары...

 
Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён  
[Allegro.pl]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Гісторыя
    Літаратура
    Пераклады
    Мова
    Крытыка
    Рэлігія
    Палітыка
    Грамадзтва

 ЧАСОПІСЫ
  •  Абажур
  •  Akcent

     
Białoruski

  • 
Annus
      Albaruthenicus
  •  АRCHE
  • 
Асамблея
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  • 
БГА
  •  Беларус
  •  Белорусский
     Сборник

  •  Бельскі
     Гостінэць

  •  Гістарычны
     Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Дзеяслоў
  •  Druvis
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Палітычная

       
сфера

  •  Паміж
  •  pARTisan
  •  Правінцыя
  •  Рэзыстанс
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы
  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў Беларуская Палічка Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вокаwww.bialorus.pl ПАГОНЯ BrestOnline Вiльня ЗУБР Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Гаспадар Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Дзіма Завадзкі Беларусы ў Аўстраліі Ліра Вольны Край ZBM

 

 

ПУБЛІКАЦЫІ МАГІЛЁЎСКАГА ТАВАРЫСТВА БРАМА НА СТАРОНКАХ КАМУНІКАТУ

 
Міф і Радзіма: Сакралізацыя дзяржавы-Радзімы ў літаратуры польска-беларускага рамантызму 

ВЫСНОВЫ





Галоўная мэта дадзенага даследавання заключалася ў асансаванні з’яў літаратурнага працэсу Беларусі першай паловы XIX ст. у кантэксце рытуальнай практыкі і міфалагічнага дыскурса індаеўрапейскай архаікі і хрысціянскай кніжнасці. Пры гэтым нас перш за ўсё цікавілі як формы трансфармацыі асноўных касмалагічных, міфалагічных і рытуальных канцэпцый, якія вызначаюць характар беларускага этнічнага Космасу, у з’явы чыста літаратурнага кшталту, лёгшыя ў падмурак новай беларускай літаратуры, так i глыбінны змест гэтага працэсу.

Распрацоўка гэтага запатрабавала разгляду шэрагу больш прыватных праблем, у беларускім літаратуразнаўстве практычна нераспрацаваных.

Адной з такіх праблем стала рэканструкцыя мастацкай мадэлі свету ў творах Я. Чачота, Я. Баршчэўскага, В. Дуніна-Марцінкевіча і апісанне яе праз рытуальную апазіцыю «сакральнае-прафаннае» як найбольш агульную для любой архаічнай традыцыі. Апазіцыя «сакральнае-прафаннае» – гэта перш за ўсё апазіцыя «Космас-Хаос», дзе Космас утвараецца з Хаосу пры здзяйсненні першакасмагоніі, першарытуалу і адрозніваецца наяўнасцю Закону як асноўнага прынцыпу яго арганізацыі. Энтрапічная прырода Хаосу выклікае неабходнасць паўтарэння касмагоніі, дзе яна становіцца сакральным прэцэдэнтам, узорнай мадэллю для перыядычнага паўтарэння. Праз гэта сама ідэя дзяржавы-Радзімы як універсальная форма этнічнай самаарганізацыі і самаўпарадкавання з непазбежнымі узлётамі, падзеннямі і новымі ўзлётамі самым непасрэдным чынам звязана са сферай сакральнага, дзе касмаганічны рытуал дадзенай культурнай і міфалагічнай традыцыі заўсёды ёсць інварыянт шэрагу этнаганічных рытуалаў гэтай традыцыі.

Гэта абумовіла неабходнасць вычлянення з тканіны даследуемых мастацкіх тэкстаў фармальнай схемы рытуалу наогул і касмагоніі-ініцыяцыі ў прыватнасці. Асаблівую ўвагу ў гэтых адносінах прыцягнула адлюстраванне ў аналізуемых творах крызісных момантаў існавання дзяржавы – этнічных крызісаў: заснавання сталіцы i набыцця рэлігіі; пакарання за грахі са стратай дзяржаўнасці ў выніку гэтага пакарання; адраджэння страчанай дзяржаўнасці (у нашым выпадку, толькі мяркуемага) . У найбольш шырокім анталагічным кантэксце гэтыя тры фазы міфалагізаванай этнічнай гісторыі адпавядаюць фармальнай схеме ініцыяцыі: нараджэнню і сталенню («Радзівіл, альбо Заснаванне Вільні» Я. Чачота, «Стаўроўскія дзяды» В. Дуніна-Марцінкевіча), смерці («Падземны звон на горцы ў Пазяневічах», «Свіцязь», «Наваградскі замак» Я. Чачота, «Люцынка, альбо Шведы на Літве» В. Дуніна-Марцінкевіча), адраджэнню («Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» Я. Баршчэўскага).

Акрамя таго, кожны са згаданых этнічных крызісаў, які мае стваральны імпульс (заснаванне сталіцы і набыццё рэлігіі, постэсхаталагічнае адраджэнне дзяржаўнасці), мае выразную трохчленную падструктуру, якая ўключае ў сябе:

а) выяўленне старога сакральнага цэнтра свету, як найбольш касмалагізаванай кропкі прасторы, функцыяй якога з’яўляецца трансляцыя ў прасторы і часе гістарычнай памяці, скіраванай на захаванне пераемнасці сакральнай гісторыі этнасу;

б) заснаванне новага сакральнага цэнтра свету, мэтай якога з’яўляецца набыццё/аднаўленне новых/старых патэнцый развіцця грамадства, якія застаюцца нязменнымі на ўсім працягу сакральнай этнічнай гісторыі: прыярытэт духоўнага над матэрыяльным, класавы салідарызм, аўтарытэт продкаў;

в) засваенне соцыўмам новага сакральнага цэнтра свету з мэтай найбольшай актуалізацыі здабытых патэнцый і пашырэння іх уплыву на ўсё грамадства.

У сваю чаргу, кожны з гэтых этапаў мае сваю трохчленную падструктуру, якая, у сваю чаргу, з’яўляецца структурай ініцыяцыі:

а) герой-ініцыянт выходзіць за межы соцыўму;

б) герой-ініцыянт сімвалічна ці «рэальна» памірае праз ахвярапрынашэнне ці самаахвяраванне;

в) герой-ініцыянт адраджаецца да новага жыцця ў новым сакральным статусе.

Тым самым, у творчасці Я. Чачота, Я. Баршчэўскага і В. Дуніна-Марцінкевіча міфалагізаваная этнічная гісторыя прадстае як трохузроўневая сістэма са складанай іерархіяй, дзе кожнаму элементу вышэйшай трохчленнай структуры адпавядаюць тры элементы яе падструктуры. У рэальных мастацкіх тэкстах некаторыя элементы гэтай сістэмы могуць толькі кантэкстуальна абумоўлівацца, альбо могуць накладвацца адзін на адзін, аднак гэта не змяняе самой сутнасці сістэмы, якая пабудавана па агульных законах рытуалу, і якая яго логікай дэтэрмінуецца.

У творах Я. Чачота, Я. Баршчэўскага і В. Дуніна-Марцінкевіча фігуруюць жаночыя вобразы, якія лакалізуюцца ў сакральным цэнтры свету як найбольш касмалагізаванай кропцы прасторы. У сувязі. з гэтым, перад намі паўстала неабходнасць высветліць, у якой ступені гэтыя жаночыя вобразы могуць служыць мастацкімі персаніфікацыямі абстрактнай ідэі дзяржавы-Радзімы як сакральнага аб’екта. На падставе аналізу вобразаў “пастушкі”, Касі, Люцыны і Плачкі мы вызначылі, што ўсе яны маюць рысы Прыроды, Маці, Багіні (жрыцы), Горада, Царквы, што ў сукупнасці і вызначае паняцце дзяржавы-Радзімы.

Тым самым, мы вызначылі сутнасць анталагічнага аспекту сакралізацыі ў літаратуры як адносіны дынамічнай раўнавагі паміж сакральным і прафанным у мастацкай прасторы і часе, рэгулюемыя логікай рытуалу.

Анталагічны аспект сакралізацыі ўтварае знешнюю форму гэтага працэсу. Унутраны змест працэсу сакралізацыі складае яго ідэалагічны аспект, калі фармальны касмаганічны архетып уключаецца пісьменнікам у кантэкст вонкавай культурнай традыцыі, якая вызначае найважнейшыя этычныя прыярытэты этнасу. Такой культурнай традыцыяй і для новай беларускай літаратуры стала хрысціянства наогул і каталіцтва ў прыватнасці. Таму асноўныя пастулаты беларускай нацыянальнай ідэі, адлюстраваныя ў літаратурных творах першай паловы ХІХ ст., знайшлі сваё выяўленне ў паняццях і метафарах менавіта гэтай традыцыі.

Асноўны канфлікт любога міфалагічнага ці міфалагізаванага тэкста, а менавіта, канфлікт паміж сакральным і прафанным, у прааналізаваных творах вызначаецца як супрацьстаянне Закону Бога, Закону Кесара і Закону Прыроды.

У творах, у аснову якіх пакладзена паганская канцэпцыя светабудовы (“Радзівіл, альбо Заснаванне Вільні” Я. Чачота, «Стаўроўскія дзяды» В. Дуніна-Марцінкевіча, процістаянне сакральнага і прафаннага – гэта процістаянне Закону Багоў і Закону Кесара, з аднаго боку, і Закону Прыроды, з другога. У выніку рытуальнага паяднання ў сакральным цэнтры свету гэтых палюсоў сакральная этнічная гісторыя атрымлівае стваральныя імпульсы развіцця: набыццё сталіцы і дзяржаўнасці, набыццё рэлігіі.

Сама «смерць» этнічнага Космасу, якая абвясціла актуалізацыю новай хрысціянскай мадэлі свету («Падземны звон на горцы ў Пазяневічах», «Свіцязь», «Наваградскі замак» Я. Чачота, «Люцынка, або Шведы на Літве» В. Дуніна-Марцінкевіча), была выклікана тым, што гэтае рытуальнае адзінства было парушана на карысць Закону Кесара, калі Закон Багоў і Закон Прыроды, якія ў хрысціянскай мадэлі свету ўвасабляюць адзіны Закон Бога, былі выдалены на далёкую перыферыю соцыўму.

Таму, галоўнай задачай постэсхаталагічнай касмагоніі («Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» Я. Баршчэўскага) было новае рытуальнае аб’яднанне сакральнага Закону Бога і прафаннага Закону Кесара, калі, згодна з хрысціянскай дактрынай, сам Бог будзе сярод людзей адначасова і Богам, і Кесарам.

Натуральна, што з гэтай прычыны страчаная дзяржава-Радзіма пачала асэнсоўвацца як страчаны чалавекам за грахі Рай – Царства Божае, дзе ахвярны шлях народа да Радзімы – гэта шлях хрысціяніна да Бога. У той ступені, у якой пасрэднікам паміж хрысціянінам і Богам выступае Месія-Хрыстос, які прыняў ахвярную смерць на крыжы, пасрэднікам паміж народам і Радзімай павінен стаць этнічны Месія, які праз сваю ахвярную смерць сімвалічна заручаецца з Радзімай. Неадназначны статус этнічнага Месіі як сына-жаніха Радзімы цалкам ляжыць у рэчышчы міфалагічнай традыцыі і самым непасрэдным чынам звязаны з сімволікай ініцыяцыі. Менавіта таму ў творы Я. Баршчэўскага Радзіма набывае выразныя рысы як Сафіі, «нявесты Хрыстовай», так і Панны Марыі.

Такім чынам, у творах Я. Чачота, Я. Баршчэўскага, В. Дуніна-Марцінкевіча страчаная дзяржава-Радзіма набывае выключную сакральную вартасць, супаставімую з вышэйшымі каштоўнасцямі хрысціянства, калі служэнне Радзіме ўяўляецца менавіта «культавым служэннем».


Публікуецца на сайце з ласкавай згоды Магілёўскага Таварыства БРАМА

 кантакт: bramaorg@hotmail.com 

УВЕРХ


   

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
webmaster