БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Партнэры... | Выдавецкія сэрыі...Аўтары...

 
Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён  
[Allegro.pl]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Гісторыя
    Літаратура
    Пераклады
    Мова
    Крытыка
    Рэлігія
    Палітыка
    Грамадзтва

 ЧАСОПІСЫ
  •  Абажур
  •  Akcent

     
Białoruski

  • 
Annus
      Albaruthenicus
  •  АRCHE
  • 
Асамблея
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  • 
БГА
  •  Беларус
  •  Белорусский
     Сборник

  •  Бельскі
     Гостінэць

  •  Гістарычны
     Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Дзеяслоў
  •  Druvis
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Палітычная

       
сфера

  •  Паміж
  •  pARTisan
  •  Правінцыя
  •  Рэзыстанс
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы
  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў Беларуская Палічка Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вокаwww.bialorus.pl ПАГОНЯ BrestOnline Вiльня ЗУБР Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Гаспадар Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Дзіма Завадзкі Беларусы ў Аўстраліі Ліра Вольны Край ZBM

 

 

ПУБЛІКАЦЫІ МАГІЛЁЎСКАГА ТАВАРЫСТВА БРАМА НА СТАРОНКАХ КАМУНІКАТУ

 
С. Іванова, Я. Іваноў, Н. Мячкоўская, САЦЫЯКУЛЬТУРНАЯ ПРАСТОРА МОВЫ

НАЦЫЯНАЛЬНА-КУЛЬТУРНАЯ СЕМАНТЫКА БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ І ПРАБЛЕМА ЯЕ ЛІНГВАКРАІНАЗНАЎЧАЙ РЭПРЭЗЕНТАЦЫІ
(на матэрыяле моўнай афарыстыкі)

ШТО ТАКОЕ ЛІНГВАКРАІНАЗНАЎСТВА?

Асноўнай функцыяй мовы з’яўляецца камунікацыйная, – г.зн. служыць сродкам зносін паміж людзьмі. Разам з гэтым у мове назапашваецца і захоўваецца культурная інфармацыя аб умовах жыцця народа – носьбіта мовы, што складае яе т.зв. “кумуляцыйную” функцыю.

Беларуская мова (як і кожная іншая) вылучаецца сваёй “нацыянальна-культурнай семантыкай” – сукупнасцю значэнняў моўных адзінак, дзе адлюстравана своеасаблівасць грамадска-эканамічнага ўкладу Беларусі, яе гісторыі, літаратуры і мастацтва, побыту і звычаяў беларусаў, беларускай прыроды і пад. Таму той, хто жадае вывучыць беларускую мову, павінен добра ведаць і яе нацыянальна-культурную семантыку. Для гэтага прызначаны асобны накірунак вывучэння і выкладання беларускай мовы – “лінгвакраіназнаўчы”, які, на жаль яшчэ недастаткова тэарэтычна і практычна распрацаваны ў беларусістыцы.

Лінгвакраіназнаўства – гэта такі падыход да выкладання і вывучэння мовы як замежнай (або як няроднай ва ўмовах білінгвізму), калі раскрываецца сувязь моўных адзінак з культурай, гісторыяй, побытам народа і ажыццяўляецца т.зв. “акультурацыя” – засвойванне чалавекам, які вырас у асяроддзі адной нацыянальнай культуры, асноўных фактаў, норм і каштоўнасцей другой нацыянальнай культуры. Тэорыя і практыка лінгвакраіназнаўства як уласна філалагічнай (пераважна лінгвістычнай) і як лінгвадыдактычнай (метадычнай) дысцыпліны распрацоўваецца ўжо больш дваццаці гадоў. Асноўныя прынцыпы і метады лінгвакраіназнаўства ўпершыню былі выпрацаваны ў русістыцы (дэклараваныя ў Верещагин – Костомаров 1971 і абгрунтаваныя ў Верещагин – Костомаров [1973] 1990) пры стварэнні інтэграванай методыкі выкладання (і вывучэння) рускай мовы як замежнай, калі яно не абмяжоўваецца авалодваннем толькі адной “тэхнікі” мовы (resp. выпрацоўкай фанетычных, граматычных і інш. навыкаў), але арганічна ўключае ў сябе і вывучэнне нацыянальнай культуры народа, інфармацыя аб якой змяшчаецца ў мове ў выглядзе нацыянальна-культурнай семантыкі апошняй (амерыканская версія лінгвакраіназнаўства, т.зв. culturul literacy – “культурная пісьменнасць”, узнікла ў пачатку 80-х гг. і развіваецца незалежна ад яе рускага аналага, хаця і мае з ім шмат агульных канцэптуальных і метадалагічных палажэнняў, параўн. Костомаров 1989). Лінгвакраіназнаўства як навучальная дысцыпліна мае ўласны спосаб (канал) падачы інфармацыі – пры дапамозе самой мовы і пры яе вывучэнні.

Нацыянальна-культурная інфармацыя акумулюецца пераважна (і найбольш) у намінатыўных адзінках мовы, семантыка якіх (у проціпастаўленне рэляцыйным моўным значэнням, параўн. Ахманова 1966, 162 і 164) прама і непасрэдна адлюстроўвае прадметы, з’явы, якасці, працэсы і г.д. рэчаіснасці. Менавіта таму гэтыя адзінкі маюць цікавасць не толькі як сродак зносін, але яшчэ і як крыніца шматлікіх і разнастайных ведаў аб нацыянальнай гісторыі і культуры. Да намінатыўных адзінак мовы адносяцца, найперш, словы, фразеалагізмы (пераважна ў вузкім сэнсе – як адзінкі, што намінатыўна тоесныя слову, але па сваёй граматычнай пабудове з’яўляюцца словазлучэннямі) і афарызмы.

АФАРЫЗМ ЯК АДЗІНКА МОВЫ / МАЎЛЕННЯ І ЯК АБ’ЕКТ ЛІНГВАКРАІНАЗНАЎСТВА

Трэба адзначыць, што агульнапрынятага разумення як моўнай прыроды афарызма, так і наогул афарызма як спецыфічнага прадукту і спосабу маўленча-мысліцельнай дзейнасці (у тым ліку і ў яе разуменні як творчага акта), яшчэ не ўфармавалася. Лінгвістычнае асэнсаванне афарызма складаецца з мноства асобных, нярэдка супярэчлівых поглядаў у межах розных лінгвістычных дысцыплін і паддысцыплін (гл. Іваноў 1994а), у прыватнасці, і ў тэрмінах лінгвакраіназнаўства, таму патрабуе спецыяльнага вызначэння, што будзе далей разумецца пад афарызмам як адзінкай мовы / маўлення і як аб’ектам лінгвакраіназнаўства.

Звычайна пад афарызмам разумеецца выслоўе (толькі пэўнага аўтара або таксама і ананімнага паходжання), у якім сцісла, ёміста, абагульнена і, як правіла, ў стылістычна вытанчанай, нярэдка алегарычнай, і высокамастацкай форме адлюстроўваецца закончаная думка павучальнага ці сцвярджальнага характару, пераважна агульназначнай тэматыкі, глыбокага, істотнага і разам з тым вельмі часта дасціпнага ці нават парадаксальнага зместу.

Па сваёй моўнай прыродзе афарызмы – гэта своеасабліва семантычна, граматычна і прагматычна аформленыя выказванні, неаднатыпныя па сваім паходжанні і функцыянальна-стылістычных асаблівасцях. Усе яны падзяляюцца на афарызмы – літаратурныя (пераважна мастацкія) творы, крылатыя выразы-афарызмы, афарыстычныя прыказкі і прымаўкі, а таксама фразы, якія ствараюцца ў маўленні для абагульненага азначэння тых ці іншых сітуацый жыцця. Афарызмы першага і апошняга тыпу ствараюцца ў маўленні (гэта афарызмы “разавага ўжывання”), другога і трэцяга – узнаўляюцца, бо з’яўляюцца агульнаўжывальнымі. Менавіта таму прыказкі, прымаўкі і крылатыя выразы прынята лічыць фактам не толькі маўлення, але і мовы.

Прыказкі – гэта ўстойлівыя народныя выразы, у якіх абагульняецца практычны вопыт народа, яго ацэнка пэўных жыццёвых з’яў і якія адначасова маюць прамы і пераносны (вобразны) сэнс або толькі пераносны, напр.: вялікаму каню – вялікі хамут; галодны галоднаму спагадае, а як наеўся – вочы заплюшчыў; пазнаюць нашу дачку і ў андарачку.

Прымаўкамі з’яўляюцца ўстойлівыя народныя выразы, у якіх дасціпна і трапна абагульняецца пэўная з’ява жыцця і якія не ўжываюцца ў пераносным сэнсе, напр.: згуба не загуба; не ўздыхай, чаго няма, то няхай; як дбаеш, так і маеш.

Крылатыя выразы – гэта вобразныя і бязвобразныя афарыстычныя выслоўі – выказванні грамадскіх дзеячаў, цытаты з мастацкіх твораў і пад., якія набылі шырокае распаўсюджанне ў маўленні накшталт прыказак і прымавак, але ў адрозненне ад апошніх, як правіла, суадносяцца ў свядомасці носьбітаў мовы з іх аўтарам ці з творам, адкуль яны паходзяць, напр., асадзі назад (назва верша Якуба Коласа), усё мілагучна для слыху майго: і звонкае “дзе” і густое “чаго” (радкі з верша Пімена Панчанкі “Пад’язджаючы да Мінска...”), кожны чалавек – гэта цэлы свет (цытата з рамана Кузьмы Чорнага “Пошукі будучыні”).

Агульнаўжывальныя афарызмы ў адрозненне ад афарызмаў разавага ўжывання вызначаюцца як адзінкі мовы (моўныя афарызмы), падобныя па структуры і спосабах функцыянавання да іншых моўных адзінак – слоў і фразеалагізмаў. Разам з гэтым афарызмы адрозніваюцца сваёй уласнай спецыфікай: яны з’яўляюцца знакамі сітуацый або пэўных адносін паміж рэчамі, а не перадаюць толькі адно паняцце, і таму семантычна раўназначныя сказам, а не словам, як фразеалагізмы.

Паняцце афарызма як асобнай, спецыфічнай моўнай адзінкі адпаведнага ўзроўню моўнай сістэмы было упершыню ў лінгвістыцы эксплікавана ў сярэдзіне 70-х гг. пры лінгвакраіназнаўчай інтэрпрэтацыі рускай мовы. Пад “афарызмамі” ў сучасным лінгвакраіназнаўстве звычайна разумеюцца ўсе без выключэння прыказкі, прымаўкі і крылатыя словы (апошнія пераважна, але не абавязкова, са структурай фразы). Іх вылучэнне ў т.зв. “афарыстычны ўзровень мовы” (Верещагин – Костомаров 1990, 72) абгрунтоўваецца ў тэорыі лінгвакраіназнаўства, звычайна зыходзячы з наступнага.

Па-першае, прыказкі і прымаўкі па ўмовах свайго існавання ў мове не падобныя на фальклор, яны ніколі не “выконваюцца”, а “існуюць у мове і функцыянуюць у ёй” як адзінкі, “уласцівыя мове наогул” (меркаванне аб чым было ўпершуню выказана яшчэ ў Оссовецкий 1952, 98). Прыналежнасць да мовы крылатых фраз вызначаецца, зыходзячы з масавага характару іх узнаўлення, калі яны не дэкламіруюцца як творы “мастацкага слова” (літаратуры), а функцыянуюць як з’явы мовы – “камунікатыўна-прагматычнага выкарыстання слова” (Верещагин – Костомаров 1990, 72–73).

Па-другое, прыказкі, прымаўкі і крылатыя словы з’яўляюцца ізаморфнымі па структуры і спосабах функцыянавання іншым намінатыўным адзінкам мовы – словам і фразеалагізмам. Дарэчы, менавіта ў межах лінгвакраіназнаўства ўпершыню ў лінгвістыцы прыказкі, прымаўкі і крылатыя словы былі асэнсаваныя як адзінкі намінатыўнага плана мовы, г.зн. як цэласныя моўныя знакі. Дагэтуль прыказкі, прымаўкі і крылатыя выразы звычайна альбо разглядаліся ў якасці толькі камунікатыўных адзінак мовы нараўне са свабоднымі па сваёй структуры выказваннямі (resp. як наяўныя прэцэдэнтныя тэксты або ўстойлівыя ў маўленні фразы ненамінатыўнага характару), альбо наогул не аналізаваліся ў тэрмінах лінгвістыкі як знакі не ўласна моўнай прыроды. Па-за лінгвістыкай прыказкі і прымаўкі былі ўпершыню (і, дарэчы, яшчэ раней) асэнсаваны як ізаморфныя словам і фразеалагізмам уласна моўныя знакі (адной з галоўных функцый якіх з’яўляецца намінатыўная) у межах структурнай парэміялогіі (гл. Пермяков 1970, Пермяков 1988).

І па-трэцяе, прыказкі, прымаўкі і крылатыя выразы як моўныя адзінкі вылучаюцца сваёй спецыфікай у намінатыўным і фармальным плане, чым адрозніваюцца ад усіх іншых устойлівых у маўленні слоўных комплексаў – “уласна фразеалагізмаў”. У гэтым выпадку асаблівае значэнне набывае не толькі само па сабе вызначэнне прыказак, прымавак і крылатых слоў як спецыфічных моўных адзінак – “моўных афарызмаў”, але дакладнае вызначэнне крытэрыяў іх размежавання з фразеалагізмамі як адзінак розных узроўняў мовы (тут свядома не закранаецца пытанне аб правамернасці вылучэння такога ўзроўня мовы, як “фразеалагічны”, таму што ад таго ці іншага яго вырашэння ніяк не залежыць існаванне істотнай розніцы паміж фразеалагізмамі і ўстойлівымі ў маўленні афарыстычнымі фразамі).

“Лінгвакраіназнаўчае” разуменне афарызма ўжо паспела ўсталявацца ва ўсходнеславянскім мовазнаўстве (адзначана, у прыватнасці, у Прохоров 1979, 25; параўн. таксама вызначэнне афарызма як усякага кароткага выслоўя, якое мае закончаны змест і дасканалую форму, у Сцяцко – Гуліцкі – Антанюк 1990, 28), хаця і не з’яўляецца бясспрэчным нават у межах самога рускага лінгвакраіназнаўства (параўн. Иванов 1992).

Аднак аб’яднанне ўсіх без выключэння прыказак, прымавак і крылатых слоў у адну катэгорыю “афарызмы” выглядае надта павярхоўным, таму што засноўваецца больш на пазбытоўным разуменні паняцця афарызма як усякага агульнавядомага “кароткага абагульненага выказвання” (параўн. Прохоров 1979), але без уліку як структурна-семантычнага характару самога абагульнення, так і асаблівасцей яго фармальна-моўнага адлюстравання. Разам з тым відавочна, што далёка не кожнае ўстойлівае спалучэнне слоў, якое здольна, паводле трапнага вызначэння А.А.Патабні, азначыць у маўленні “шмат думкі” (гл. Потебня 1990, 100), з’яўляецца менавіта афарызмам паводле яго традыцыйнага разумення, параўн., напрыклад, і смех і грэх і да пары збан ваду носіць, какая смесь одежд и лиц (А.Пушкин) і нет мук сильнее муки слова (С.Надсон).

Формай выражэння афарыстычнай думкі служаць выказванні т.зв. абагульненай семантыкі. Яны проціпастаўляюцца кожнаму з іншых, не афарыстычных выказванняў перш за ўсё па адпаведна абагульнена-абстрактным або канкрэтна-факталагічным характары паведамлення аб пэўнай сувязі паміж тымі ці іншымі прадметамі, з’явамі і г.д. або аб пэўных іх уласцівасцях, прыкметах. Параўн. (прыклад Гаврилова 1986, 56) кніга ляжыць на стале (вось гэтая, канкрэтная кніга) і кніга вучыць нас жыць (усякая кніга, кніга наогул). Паколькі ў афарыстычных выказваннях паведамляецца не аб асобных, адзінкавых, канкрэтных фактах рэчаіснасці, а аб іх як агульных паняццях, таму і згаданыя ў афарызмах пэўныя ўласцівасці, прыкметы тых ці іншых рэалій або сувязі паміж імі набываюць яскрава агульны характар. У здольнасці якой-небудзь фразы азначаць агульныя сувязі паміж цэлымі класамі не адзінкавых рэалій выяўляецца якасць яе афарыстычнасці. Наяўнасць апошняй служыць неабходнай і дастатковай падставай для залічэння любой з такіх фраз у склад афарызмаў безадносна яе фармальна-граматычнага ці функцыянальна-генетычнага статусу.

Не ўсе прыказкі, прымаўкі і крылатыя выразы з’яўляюцца афарыстычнымі. Сярод іх ёсць не абагульненыя па зместу, якія належаць да фразеалагічнага састава мовы (і таму павінны ў яго і залічвацца), напр.: без мяне мяне ажанілі; з агню ды ў полымя; быў конь, ды з’ездзіўся; сарока на хвасце прынесла; вось табе, бабка, і Юр’еў дзень; я не я і кабыла не мая; абедаў, а жывот не ведаў; і тчэ, забыўшыся, рука, замест персідскага ўзору цвяток радзімы васілька (М.Багдановіч); хоць раз, ды добра агрызнуўся (Я.Колас); ёсць яшчэ порах у парахаўніцах (М.Гогаль) і на г.п. Але такога роду прыказак і прымавак, а таксама крылатых выразаў са структурай фразы, няшмат. Пераважную большасць парэмій фальклорнага і літаратурнага (ці гістарычнага) паходжання складаюць менавіта афарыстычныя фразы, напр.: ад хлеба не шукаюць хлеба; і дурань ведае, што ў нядзелю свята; міл той куток, дзе абрэзалі пупок; не падганяй, бо не вельмі паедзеш; чаго не ясі, таго ў рот не нясі; няма таго, што раньш было (М.Багдановіч); каб сонца засланіць – вушэй асліных мала (К.Крапіва); кіньма сваркі і звадкі (Я.Купала) і на г.п.

Моўныя афарызмы складаюць уласную сістэму ва ўнутранай пабудове мовы і павінны апісвацца асобна ад слоў і фразеалагізмаў (больш падрабязна гл. Иванов 1993, Иванов 1995).

НАЦЫЯНАЛЬНА-КУЛЬТУРНАЯ СЕМАНТЫКА БЕЛАРУСКІХ ПРЫКАЗАК, ПРЫМАВАК І КРЫЛАТЫХ ВЫРАЗАЎ

Беларускія афарыстычныя прыказкі, прымаўкі і крылатыя выразы маюць несумненную лінгвакраіназнаўчую каштоўнасць.

Найперш, яны адлюстроўваюць беларускую нацыянальную культуру як цэласныя моўныя знакі. Напр.

(1)

не заўсягды, як на Дзяды, а працы, як у нядзелю (прыказка) – ‘жыццё не можа складацца заўсёды толькі з адных святаў’

(2)

шэпты хату зводзяць (прымаўка) – ‘таемныя размовы, якія вядуцца з нядобрымі намерамі, становяцца прычынай сварак і звадак’

(3)

хваробы лечаць і атрутамі (М.Багдановіч) – ‘дапамагчы пераадолець бяду можа яшчэ большае зло’

Па-другое, прыказкі, прымаўкі і крылатыя выразы адлюстроўваюць нацыянальную культуру Беларусі адзінкамі свайго лексіка-семантычнага (і/або лексіка-граматычнага) складу. Гэта перш за ўсё тычыцца назваў рэалій матэрыяльнай і духоўнай культуры беларусаў, жывёльнага і расліннага свету Беларусі, імёнаў людзей і геаграфічных назваў і г.д., што згадваюцца ў моўных афарызмах. Напр.

(4)

ад жыгучкі трымай далей ручкі (дзе жыгучка – разм. ‘крапіва з дробным бледна-зялёным глыбока надрэзаным зубчатым лісцем, сабранымі ў галіністыя каласы кветкамі, вышынёй да сарака сантыметраў, больш пякучая ў параўнанні са звычайнай крапівай, расце каля жылля, дарог’)

(5)

багатаму шкода карабля, а беднаму кашаля (дзе кашэль – ‘вялікая кашолка для зерня, садавіны ці гародніны, звычайна з лучыны, пераважна паўшарападобнай формы з адной дугападобнай ручкай з тоўстага прута’)

(6)

да пары збан ваду носіць: вушка адарвецца і збан паб’ецца (дзе збан ‘высокая, пераважна паліваная гліняная пасудзіна, якая мае пукатыя бакі, цыліндрычнае горла, літок і ручку, часта ўпрыгожваецца раслінным ці геаметрычным арнаментам, выкарыстоўваецца для захоўвання малака, квасу, вады і на г.п.’)

(7)

злазь з даху, ды не псуй гонтаў (дзе гонты разм. ‘дахавы матэрыял у форме невялікіх дошчачак, востра заструганых з аднаго боку і з пазам – з другога’)

(8)

калок свой мілейшы, як чужыя клямкі (Ф.Багушэвіч) (дзе клямка ‘металічнае прыстасаванне, з дапамогай якога адчыняюць і зачыняюць дзверы, вароты, весніцы, вядомае на Беларусі з сярэднявечча, мае выгляд ручкі з расплясканымі канцамі, якімі мацуецца да дзвярэй знадворку, праз верхнюю яе частку і палатно дзвярэй прапускаецца латкападобны язычок, пры націсканні на які прыпадымаецца рычаг-замок з унутранага боку дзвярэй, на якіх ён рухома замацаваны адным канцом, а другім уваходзіць у кручок, убіты ў вушак дзвярэй’)

(9)

каму па каму, а каму два камы (дзе камы дыял. ‘галушкі з тоўчанай бульбы і мукі, якія начыняюцца грыбамі, кавалачкамі сала і іншымі прысмакамі’)

(10)

ліхтаром пушчы не асвеціш (дзе пушча ‘буйны масіў густога, цяжкапраходнага лесу, з’яўляецца адметнай формай расліннага ландшафту Беларусі, адным са старажытных нацыянальных увасабленняў краіны, напр., знакамітая Белавежская пушча’)

(11)

не заўсягды, як на Дзяды, а працы, як у нядзелю (дзе Дзяды ‘дні ўшанавання нябожчыкаў у беларусаў, а таксама рытуальны абед або вячэра, якія наладжваюцца ў гэтыя дні’)

(12)

няхай жыве беларуская птушка бацян (дзе бацян ‘вялікая пералётная птушка, адна з разнавіднасцей якой – белы бусел – распаўсюджана па ўсёй тэрыторыі Беларусі, будуе свае гнёзды побач з чалавечым жыллём, нават на дахах дамоў, лічыцца, паводле даўніх вераванняў беларусаў, свяшчэннай птушкай, якая, нібыта прыносіць шчасце’)

(13)

пазнаюць нашу дачку і ў андарачку (дзе андарак ‘народная паясная адзежына беларускіх жанчын – спадніца, якая шылася з даматканай шарсцяной ці паўшарсцяной тканіны ў клетку або ў падоўжныя ці папярочныя палосы, малюнак утвараўся на вішнёвым, сінім, зяліным, а таксама чорным фоне тканіны’)

(14)

хіцер Зміцер, але і Саўка не дурны (дзе Зміцер – беларуская народна-гутарковая форма мужчынскага імя Дзмітрый; Саўка беларуская народна-гутарковая форма мужчынскага імя Савелій)

(15)

чым за морам віно піць, лепш з Нёмана вадзіцу (дзе Нёман адна з буйнейшых рэк Беларусі, з’яўляецца адным з яе нацыянальна-гістарычных сімвалаў)

(16)

што кажух, то не вата, а што капуста, то не гарбата (дзе капуста ‘вараная страва з аднайменнай агароднай расліны, адзін з элементаў традыцыйнай ежы беларусаў’)

(17)

як шанцуе, тады і Халімон танцуе (дзе Халімон беларуская народна-гутарковая форма мужчынскага імя Філімон)

Пэўныя словы ў складзе моўных афарызмаў могуць належаць да т.зв. “безэквівалентнай лексікі” – такіх слоў, якія немагчыма супаставіць з якім-небудзь іншамоўным лексічным паняццем і ў адпаведнасці з гэтым нельга перакласці адным словам – патрабуецца словазлучэнне ці нават сказ. Напр., у прыказцы (18) ўжываецца безэквівалентнае (у рускамоўным дачыненні) слова дзядзіна – ‘дзядзькава жонка’, а ў прыказцы (19) – безэквівалентнае камы – ‘галушкі з тоўчанай бульбы і мукі, якія начыняюцца грыбамі, кавалачкамі сала і іншымі прысмакамі’.

І па-трэцяе, моўныя афарызмы адлюстроўваюць беларускую нацыянальную культуру сваімі “прататыпамі”, паколькі генетычна свабодныя спалучэнні слоў самім сваім з’яўленнем (і далейшым замацаваннем у маўленні) былі абавязаны пэўным звычаям, традыцыям, своеасаблівасцям побыту і духоўнага свету беларусаў, гістарычным падзеям, што ў розныя часы адбываліся на Беларусі і інш. Напр.

(20)

відаць пана па халявах

Прыказка узнікла ў тыя часы, калі Беларусь (як этнічная тэрыторыя) уваходзіла ў склад Рэчы Паспалітай (XVI–XVIII стст.). Вядомы ўкраінскі фалькларыст ХІХ ст. М.Номіс звязвае яе ўнутраную форму з тым, што калісьці польскія паны абувалі каляровыя саф’янавыя боты, якія пасля даношвалі слугі, прышыўшы да каляровых халяў чорныя галоўкі, зробленыя з грубай скуры, і гэтым вылучаліся сярод іншых (гл. Лепешаў 1993, 134). У гэтай прыказцы, дарэчы, яскрава адлюстравана стаўленне простага люду да фанабэрыстай панскай чэлядзі.

(21)

хоць, праўда, хлеб ядуць і з вуды, але не ўсе і не заўсюды (Я.Колас)

Прамы сэнс гэтага вядомага крылатага выразу становіцца зразумелым, калі згадаць, што даўней рыбная лоўля з’яўлялася звычайным заняткам беларускага селяніна, бо была дадатковым сродкам пражытку, хаця і не вельмі надзейным. Рыбалоўны промысел быў распаўсюджаны на Палессі і Паазер’і. Рыбачылі па адным і арцелямі. Былі нават цэлыя вёскі, жыхары якіх жылі толькі з рыбацтва. Іх штодзённае жыццё залежыла выключна ад удалай рыбнай лоўлі, якая акрамя ўмельства патрабавала яшчэ і шанцавання. Таму лічылася, што рыбацтва, таксама як і паляванне, з’яўляецца заняткам, які не можа стала забяспечыць сям’ю хлебам, гэта не гаспадары – гаварылі аб рыбаках.

(22)

поле бачыць, а лес чуе

Узнікненне прымаўкі звязваецца са старажытнымі ўяўленнямі нашых продкаў, калі ўвесь свет здаваўся адухоўленым. Сама зямля, нават камяні на ёй, розныя расліны ў полі, дрэвы ў лесе і ў балотах надзяляліся чалавечымі якасцямі, лічылася, што яны таксама жывуць – маюць душу, пачуцці, зрок і слых, сваю мову і на г.п. Незнарок амаль да пачатку нашага стагоддзя ў беларусаў існавалі перажыткі пакланення дрэвам, камяням і інш. Незнарок складаліся легенды, паданні, казкі, прыказкі і прымаўкі пра іх.

Такім чынам, у сучаснай беларускай літаратурнай мове існуе цэлы пласт моўных афарызмаў, адметны сваёй нацыянальна-культурнай семантыкай. Іх лексікаграфічная рэпрэзентацыя (як і іншых намінатыўных адзінак мовы, план зместу якіх змяшчае нацыянальна-культурны кампанент) павінна праводзіцца асобна ў межах т.зв. лінгвакраіназнаўчага слоўніка.

ПРАБЛЕМА ЛЕКСІКАГРАФІЧНАЙ РЭПРЭЗЕНТАЦЫІ НАЦЫЯНАЛЬНА-КУЛЬТУРНАЙ СЕМАНТЫКІ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ Ў ЛІНГВАКРАІНАЗНАЎЧЫХ СЛОЎНІКАХ

Лінгвакраіназнаўчыя слоўнікі прызначаны апісваць нацыянальна-культурную семантыку мовы, перш за ўсё такіх яе адзінак, як слоў, фразеалагізмаў і моўных афарызмаў. У лінгвакраіназнаўчых слоўніках даецца вучэбнае тлумачэнне гэтых адзінак. Са змястоўнай характарыстыкі слоў, фразеалагізмаў і моўных афарызмаў выбіраюцца звесткі, добра знаёмыя носьбітам мовы, але невядомыя іншаземцу, таму лінгвакраіназнаўчыя слоўнікі і прызначаны перш за ўсё апошнім.

Усе не ўласна моўныя звесткі падаюцца ў лінгвакраіназнаўчых слоўніках такім чынам, каб лепш засвоіць мову, таму падобныя слоўнікі з’яўляюцца не энцыклапедычнымі, а філалагічнымі. Аднак у адрозненне ад іншых філалагічных лексіконаў лінгвакраіназнаўчыя слоўнікі вызначаюцца сваёй спецыфікай перш за ўсё таму, што спалучаюць уласна лінгвістычную, лінгвадыдактычную і энцыклапедычную інфармацыю. Вызначэнне прынцыпаў рэпрэзентацыі моўных адзінак у лінгвакраіназнаўчых слоўніках з’яўляецца асобнай лексікаграфічнай праблемай і павінна распрацоўвацца ў тэрмінах адпаведнай тэорыі лінгвакраіназнаўчай лексікаграфіі.

У галіне лексікаграфічнай рэпрезентацыі нацыянальна-культурнай семантыкі беларускай мовы практыка пакуль што значна апярэджвае тэорыю. Праблемы распарацоўкі прынцыпаў укладання і структуры лінгвакраіназнаўчых слоўнікаў беларускай мовы на сённяшні дзень маюць толькі эмпірычную рэалізацыю на матэрыяле апісання нацыянальна-культурнай семантыкі беларускай моўнай афарыстыкі ў “Слоўніку прыказак, прымавак і крылатых выразаў: Лінгвакраіназнаўчым дапаможніку” (гл. Іванова – Іваноў 1997). Таму асноўныя пытанні лексікаграфічнай рэпрэзентацыі нацыянальна-культурнай семантыкі намінатыўных адзінак беларускай мовы можна ў самым агульным выглядзе акрэсліць і прааналізаваць на прыкладзе пабудовы адзінага пакуль што ў беларусістыцы лінгвакраіназнаўчага слоўніка моўных афарызмаў. Сама праблема лінгвакраіназнаўчага апісання апошніх, дарэчы, была ўпершыню акрэслена ў працы (Іваноў 1994б).

ПРЫНЦЫПЫ АПІСАННЯ НАЦЫЯНАЛЬНА-КУЛЬТУРНАЙ СЕМАНТЫКІ БЕЛАРУСКІХ МОЎНЫХ АФАРЫЗМАЎ У ЛІНГВАКРАІНАЗНАЎЧЫМ ВУЧЭБНЫМ СЛОЎНІКУ

Функцыі лінгвакраіназнаўчага слоўніка беларускіх прыказак, прымавак і крылатых выразаў

Лінгвакраіназнаўчыя слоўнікі паводле іх прызначэння павінны выконваць адначасова чатыры функцыі: нарматыўную, тлумачальную, лінгвадыдактычную і энцыклапедычную. Кожная з гэтых функцый павінна, у сваю чаргу, рэалізоўвацца ў лінгвакраіназнаўчых слоўніках не адасоблена, а ў цеснай сувязі з іншымі.

Лінгвакраіназнаўчы слоўнік беларускіх прыказак, прымавак і крылатых выразаў з’яўляецца лексікаграфічным апісаннем уласна беларускай моўнай афарыстыкі ў яе сучасным стане і ў гэтым сэнсе амаль нічым не адрозніваецца ад даведачных выданняў тлумачальнага характару, г.зн. можа выкарыстоўвацца ў якасці нарматыўнага тлумачальнага даведніка прыказак, прымавак і крылатых выразаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Будучы лінгвакраіназнаўчым дапаможнікам, слоўнік акрамя даведачнай, мае яшчэ і навучальную функцыю, якая рэалізуецца, найперш, у асаблівасцях пабудовы слоўнікавых артыкулаў, а таксама ў прызначэнні і структуры дадатку да слоўніка. Дзякуючы наяўнасці разнастайнай пазнавальнай інфармацыі, слоўнік можа быць выкарыстаны ў пэўнай ступені і як энцыклапедычнае выданне папулярнага характару.

Каму больш патрэбна лінгвакраіназнаўчае апісанне нацыянальна-культурнай семантыкі моўных афарызмаў беларускай мовы: іншаземцам або самім беларусам?

Лінгвакраіназнаўчы слоўнік беларускіх прыказак, прымавак і крылатых выразаў, як і кожны іншы лінгвакраіназнаўчы слоўнік, непасрэдна зарыентаваны на практыку вывучэння беларускай мовы як замежнай. Ён прызначаны тым, хто вывучае яе на развітым або вышэйшым этапе. Акрамя гэтага слоўнік разлічаны таксама і на выкарыстанне яго ў якасці тлумачальнага даведніка, вучэбнага дапаможніка і навукова-папулярнага выдання пры вывучэнні беларускай мовы як няроднай (другой ва ўмовах блізкароднаснага руска-беларускага двухмоўя).

Апошняе прызначэнне лінгвакраіназнаўчых слоўнікаў прапануецца ўпершыню ў галіне лексікаграфічнага адлюстравання нацыянальна-культурнай семантыкі мовы, аднак не павінна сустрэць пярэчання з боку спецыялістаў. У свеце існуе даволі вялікая колькасць моўных сітуацый, калі ў адной краіне (ці на адной тэрыторыі) функцыянуе больш чым адна этнічная мова, а г.зн. існуе (у той ці іншай ступені развіцця або захаванасці) больш чым адна этнічная культура. Пры гэтым можа назірацца сітуацыя, калі прадстаўнікі пэўнага этнасу ў межах пэўнай шматэтнічнай нацыі ў той ці іншай ступені знаёмыя з культурай іншага этнасу, але слаба ведаюць (ці зусім не ведаюць) яго мову, або наадварот, ў той ці іншай ступені знаёмыя з яго мовай, але слаба ведаюць (ці зусім не ведаюць) яго культуру. Такога кшталту сітуацыі, дарэчы, характэрныя для ўсіх краін на тэрыторыі былога СССР, як вынік шматгадовай дзяржаўнай нацыянальнай палітыкі татальнага “з’яднання” ў яго межах розных этнасаў у адну нацыю “савецкі народ”. Таму лінгвакраіназнаўчыя слоўнікі, не пазбаўляючы іх ад замежных карыстальнікаў, не менш карысныя і для тых, хто вывучае другую мову ва ўмовах білінгвізму, у прыватнасці, і для тых, хто жыве ў Беларусі і ведае рускую мову, бо пераважная большасць рускамоўных жыхароў нашай краіны натуральна зарыентавана на рускую культуру і мала знаёмая або зусім не знаёмая з беларускай. З улікам таго, што беларуская мова з’яўляецца адной з дзяржаўных і абавязкова вывучаецца ва ўсіх без выключэння сярэдніх вучэбных установах, такое разуменне прызначэння яе лінгвакраіназнаўчага вывучэння набывае асобную практычную значнасць і павінна спецыяльна распрацоўвацца як у беларускім лінгвакраіназнаўстве, так і ў межах агульнай тэорыі лінгвакраіназнаўства.

Якія моўныя афарызмы павінны апісвацца ў лінгвакраіназнаўчым слоўніку

Адной з праблем лінгвакраіназнаўства з’яўляецца праблема вызначэння аб’ёму і саставу адзінак, якія павінны апісвацца ў лінгвакраіназнаўчых слоўніках. Нягледзячы на ўсю відавочнасць адказу на гэтае пытанне (звычайна моўчкі мяркуецца, што апісвацца павінны ў першую чаргу тыя адзінкі, якія складаюць нацыянальна-культурны кампанент адпаведнай мовы), яно не з’яўляецца тэарэтычна канчаткова вырашаным, бо, па-першае, яшчэ не існуе спаразумення, што менавіта лічыць нацыянальна-культурным кампанентам мовы, а па-другое, не толькі не існуе ўніверсальных крытэрыяў вызначэння аб’екту лінгвакраіназнаўства для кожнай асобнай мовы, але і дакладнага вызначэння яго аб’ёму.

Моўныя афарызмы, якія ўвайшлі ў лінгвакраіназнаўчы слоўнік беларускіх прыказак, прымавак і крылатых выразаў, адбіраліся паводле двух крытэрыяў.

Па-першае, у слоўнік увайшлі толькі тыя прыказкі, прымаўкі і крылатыя выразы, што належаць да найбольш ужывальных у сучаснай беларускай літаратурнай мове. Напр.

(23)

блізка відаць, ды далёка дыбаць

(24)

бывайце здаровы, жывіце багата (А.Русак)

(25)

вялікаму каню – вялікі хамут

(26)

дзеду міла, а ўнуку гніла

(27)

каб сонца засланіць – вушэй асліных мала (К.Крапіва)

(28)

людзьмі звацца (Я.Купала)

(29)

мой родны кут, як ты мне мілы,забыць цябе не маю сілы (Я.Колас)

(30)

на лечаным кані далёка не паедзеш

(31)

пераначуем – болей пачуем

(32)

пра каго звоняць, таго і чэрці гоняць

(33)

сарока сароку бачыць здалёку

(34)

трапіў у вараны, крычы, як яны

(35)

хто дбае, той і мае

(36)

хваробы лечаць і атрутамі (М.Багдановіч)

(37)

хто парася ўкраў, у таго ў увушшу пішчыць

Па-другое, у слоўнік увайшлі толькі тыя з найбольш ужывальных у сучаснай беларускай літаратурнай мове афарыстычных адзінак, якія з’яўляюцца найбольш каштоўнымі з лінгвакраіназнаўчага пункту гледжання. Гэта, найперш, прыказкі і прымаўкі ўласна беларускага паходжання, у якіх адлюстраваны геаграфічныя, сацыяльна-гістарычныя і культурныя асаблівасці жыцця беларускага народа, яго светапогляд і маральна-этычныя каштоўнасці, побыт і звычаі. Напр.

(38)

або грай, або скрыпку аддай

Скрыпка на Беларусі вядома яшчэ з XVI ст., дарэчы, амаль на сто гадоў раней, чым у рускай культуры, як у прафесійнай музыкальнай культуры, так і ў народнай, дзе скрыпка была шчыльна звязана з традыцыйнымі земляробчымі і сямейнымі абрадамі, ігрышчамі і вечарынамі, рэпертуар народных музыкаў ахопліваў разнастайныя па жанрах і формах найгрышы, сама ж скрыпка з’яўляецца сімвалам народнай музычнай творчасці, а вобразу музыкі-скрыпача прысвечаны выдатныя творы беларускай літаратуры – паэма “Сымон-музыка” Я.Коласа, апавяданне “Страшная музыкава песня” М.Гарэцкага і інш.

(39)

багатым чорт дзяцей калыша

У беларусаў паняцце “чорт” агульнае для ўсёй нячыстай сілы, у тым ліку і для “дамавіка” – хатняга духа, адным з абавязкаў якога, паводле народных павер’яў, быў нагляд за дзецьмі.

(40)

зрання росна, у поўдзень млосна, а ўвечар камары <– усё не да пары>

Нядбайнасць, безгаспадарчасць, лянота высмейваюцца ў шматлікіх беларускіх прыказках і прымаўках, бо першаасновай чалавечага жыцця беларусы здаўна лічылі ўменне працаваць, станоўчае стаўленне да працы, якія з’яўляюцца асноўнымі крытэрыямі чалавечай годнасці, найвышэйшай пахвалой.

(41)

калі курэц, то насі люльку і тытунец

Люлькі на Беларусі вядомыя яшчэ з XVI ст., іх рабілі звычайна у выглядзе галоўкі з чашачкай для тытуню і цэўкі з гняздом для цыбука з дрэва, гліны, металу, косці, аздаблялі рознымі арнаментамі, выявамі чалавека і жывёл, нават жанравымі сюжэтамі, звычайна выраблялі пад асабісты густ, характар і звычкі, таму існавала павышаная патрабавальнасць да мастацкіх якасцей матэрыялу, з якога выраблялася люлька, яе колеру і фактуры.

(42)

кляні ты пана, пан таўсцее (сычае)

Узмацненне феадальна-прыгоннай залежнасці беларускіх сялян у канцы XVIII – першай палове ХІХ ст. пасля таго, як у 1795 г. Вялікае княства Літоўскае спыніла сваё дзяржаўнае існаванне і асноўная частка тэрыторыі Беларусі была захоплена Расійскай імперыяй, выклікала з’яўленне шматлікіх прыказак і прымавак пра паноў і шляхту, у якіх не проста выяўляецца нянавісць да паноў, але і з’едліва высмейваюцца ўласцівыя ім звычкі і рысы.

(43)

папраў казе хвост

У параўнанні з іншай свойскай жывёлай каза ў беларускай вёсцы не вельмі распаўсюджана, даўней яе называлі “бядняцкай каровай” і лічылі адзнакай крайняй беднасці, менавіта таму шматлікія прыказкі і прымаўкі, дзе згадваецца каза, маюць іранічны характар).

Лінгвакраіназнаўчую каштоўнасць маюць таксама ўсе без выключэння крылатыя выразы, якія паходзяць з мастацкіх твораў беларускіх пісьменнікаў ХІХ–ХХ стст. Напр.

(44)

вучыся, нябожа, вучэнне паможа (Я.Купала)

(45)

выбачайце, калі ласка (А.Макаёнак)

(46)

другі баран – ні “бэ”, ні “мя”, а любіць гучнае імя (К.Крапіва)

(47)

забілі зайца – не забілі, але ж, брат, гуку нарабілі (Я.Колас)

(48)

кожны чалавек – гэта цэлы свет (К.Чорны)

(49)

малому веліччу быць хочацца заўсёды (К.Крапіва)

(50)

назад не прыйдзе хваля тая, што з быстрай рэчкай уплывае (Я.Колас)

(51)

няма таго, што раньш было (М.Багдановіч)

(52)

проці цячэння вады зможа толькі жывое паплыць (М.Багдановіч)

(53)

рупная пчала ўмее ў соты мёд сабраць і з горкіх кветак (М.Багдановіч)

(54)

усё мілагучна для слыху майго: і звонкае “дзе” і густое “чаго” (П.Панчанка)

Названыя крытэрыі вызначаліся, зыходзячы з тых меркаванняў, што ў лінгвакраіназнаўчых слоўніках павінны апісвацца адзінкі, якія належаць толькі літаратурнай форме існавання мовы і якія складаюць яе нацыянальна-культурны кампанент. Нацыянальна-культурная семантыка адзінак тэрытарыяльных дыялектаў павінна апісвацца ў межах лінгвакраязнаўства – дысцыпліны, якая яшчэ чакае свайго эпістэмалагічнага і метадалагічнага вызначэння, але неабходнасць распрацоўкі якой (асобна або ў межах лінгвакраіназнаўства) цалкам відавочная, асабліва на матэрыяле тых моў, дыялектная дыферэнцыяцыя якіх дэтэрмінуе структуру моўнай камунікацыі адпаведнай нацыі ці адпаведнага этнасу. Нацыянальна-культурная семантыка адзінак сацыяльных дыялектаў таксама павінна апісвацца асобна, хаця менавіта лінгвакраіназнаўчая патрэба ў такіх апісаннях можа ўзнікнуць толькі тады, калі сацыяльна афарбаваная лексіка, фразеалогія і моўная афарыстыка не толькі мае значную ўдзельную вагу ў гутарковай мове (а г.зн. і ў мове сродкаў масавай камунікацыі, і ў мове публіцыстыкі, і ў межах асобных мастацкіх ідыястыляў), але і з’яўляецца паказчыкам пэўных сацыяльна-культурных адметнасцяў грамадства. Разам з гэтым асобныя намінатыўныя адзінкі тэрытарыяльных ці сацыяльных дыялектаў могуць быць прадметам лінгвакраіназнаўчага апісання нацыянальна-культурнай семантыкі мовы, але толькі тады, калі яны або шырока функцыянуюць у літаратурнай мове і вядомыя ўсім яе носьбітам, або ўжываюцца ў вядомых мастацкіх ці публіцыстычных тэкстах, якія, у сваю чаргу, з’яўляюцца вызначальным нацыянальна-культурным кампанентам сацыяльна-культурнай гісторыі пэўнага народа. Напрыклад, калі адной з актуальных праблем лінгвакраіназнаўчай рэпрэзентацыі рускай мовы бачыцца апісанне нацыянальна-культурнай семантыкі разнастайных слэнгаў, што з’яўляюцца (разам з прастамоўнымі формамі) адметнай часткай т.зв. “моў буйных гарадоў (Масквы, Санкт-Пецярбурга і інш.)” (параўн., напрыклад, McLovsky – Klyne – Chtchouplov 1997), то то пры лінгвакраіназнаўчым апісанні беларускай мовы актуальны зварот да тэрытарыяльных дыялектаў, намінатыўныя адзінкі якіх дастаткова шырока функцыянуюць у гутарковай мове і ў мове беларускай мастацкай літаратуры. Шмат дыялектызмаў ужываецца і ў моўных афарызмах. Напр.

(55)

або грай, або грошы (скрыпку) аддай

(56)

добраму чалавечку добра і ў запечку <, а якой благаце дрэнна і на куце>

(57)

каму па каму, а каму два камы

(58)

<карову> б’юць <за зык, а> бабу за язык

(59)

муж і жонка – найлепшая сполка

(60)

хто дужшы, той і прутшы

(61)

цешыцца старац, што перажыў марац, ажно ў маю нясуць яго да гаю

(62)

што каму рупіць, той тое і жупіць

Да нацыянальна-культурнага кампанента мовы трэба адносіць не толькі тыя яе намінатыўныя адзінкі, якія не запазычаны з іншых моў (належаць да нацыянальна-культурнага кампанента мовы як цэласныя знакі) і/або адлюстроўваюць нацыянальную гісторыю і культуру адзінкамі свайго лексіка-семантычнага (і лексіка-граматычнага) складу ці сваімі прататыпамі, але і тыя адзінкі, якія найбольш актыўна ўжываюцца і агульнавядомыя ўсім носьбітам мовы, – складаюць камунікацыйны мінімум ведання адзінак яе адпаведнай падсістэмы (для моўных афарызмаў – адпаведную частку т.зв. “парэміялагічнага мінімуму” мовы, паводле тэрміналогіі Пермяков 1988, 143–169). Прыналежнасць адзінак такога кшталту да нацыянальна-культурнага кампанента мовы можна абгрунтаваць тым, што ступень ужывальнасці тых ці іншых намінатыўных адзінак залежыць ад актуальнасці ў сацыяльным і культурным жыцці народа тых рэалій, якія азначаюцца гэтымі адзінкамі, а гэта значыць, што ў адпаведным “мінімуму” намінатыўных адзінак адлюстраваны асноўныя рэаліі існавання пэўнага этнасу ці пэўнай нацыі, своеасаблівы мікракосм тых рэалій і паняццяў, што вызначаюць унікальнасць дадзенага этнасу ці дадзенай нацыі.

Трэба адзначыць, што невялікую колькасць адзінак у лінгвакраіназнаўчым слоўніку беларускіх прыказак, прымавак і крылатых выразаў складаюць моўныя афарызмы, ужыванне якіх па розных прычынах абмежаванае, але яны вядомыя амаль кожнаму, для каго беларуская мова з’яўляецца роднай. Гэта перш за ўсё ўстарэлыя прыказкі і прымаўкі. Напр.

(63)

рэчкі не пераплыў – няма чаго панчохі сушыць

Гэтая прыказка прыводзіцца ў слоўніку таму, што сустракаецца ў творах класікаў беларускай літаратуры (гэтую прыказку, дарэчы, ужывае Якуб Колас у рамане-трылогіі “На ростанях”).

Тое самае тычыцца і некаторых моўных афарызмаў, ужыванне якіх стылістычна абмежаванае. Напр.

(64)

кожны чалавек – гэта цэлы свет

Гэты крылаты выраз – цытата з рамана Кузьмы Чорнага “Пошукі будучыні” (1943) – ужываецца пераважна ў пісьмова-літаратурнай разнавіднасці беларускай мовы.

Уключэнне ў слоўнік адзінак такога кшталту мае выключна лінгвадыдактычную мэту – адлюстраваць неабходны мінімум тых адзінак, якія складаюць нацыянальна-культурны кампанент толькі пэўнай формы існавання літаратурнай мовы (вуснай або пісьмовай), а таксама мовы мастацкай літаратуры (у тым ліку і ідыястыляў класікаў нацыянальнай літаратуры).

У лінгвакраіназнаўчым слоўніку беларускіх прыказак, прымавак і крылатых выразаў змешчана таксама невялікая колькасць прыказак і прымавак, якія з’яўляюцца зараз агульнаўжывальнымі ў беларускай, рускай, украінскай ці польскай мовах, а ў некаторых выпадках трапілі ў беларускую мову шляхам запазычання. Уключэнне ў слоўнік такіх адзінак апраўдваецца як іх шырокай распаўсюджанасцю, так і тым фактам, што яны набылі ў сучаснай беларускай літаратурнай мове статус яе нацыянальна-культурнага кампанента паводле свайго значэння або лексіка-граматычнага складу. Параўн.

(65)

а)

бел. відаць пана па халявах

 

б)

польск. znać pana po chołewach

(66)

а)

бел. вольнаму воля <, а шалёнаму – поле>

 

б)

рус. вольному воля <, спасённому рай>

(67)

а)

бел. на языку мядок, а на сэрцы лядок