|
Шляхі к нацыяльнаму адрадженню: беларускі і чэшскі досьвед
4–6 ліпеня 2006 г. у Празе (Чэшская рэспубліка) на Факультэце Гуманітарных даследванняў Карлава універсітэта ў супрацоўніцтве с Кафедрай Славістычных і Ўсходнееўрапейскіх даследванняў Філасафічнага факультэта Карлава універсітэта ў Празе адбылася Міжнародная навуковая канферэнцыя “Шляхі к нацыяльнаму адрадженню: беларускі і чэшскі досьвед”.
Міжнародная навуковая канферэнцыя праводзілася пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Чэшскай рэспублікі.
Мэтай канферэнцыі з’яўляліся агульнае параўнанне і аналіз працесаў нацыянальнага адраджэння ў Беларусі і Чэхіі ў XIX - пачатку XX стст., абмеркаванне заканамернасцяў і асаблівасцяў нацыянальных рухаў чэхаў і беларусаў, а таксама актывізацыя супрацоўніцтва паміж чэшскімі і беларускімі навукоўцамі. Акрамя беларускіх і чэшскіх даследчыкаў у канферэнцыі прынялі удзел таксама навукоўцы з Літвы, Германіі і Польшчы.
Важным элементам канферэнцыі было параўнанне зместу чэшскай і беларускай супольнасцей (значэнне мовы, гістарычнай свядомасці і г.д), таму ў якасці сферы закранання была параўнана не толькі сацыяльна-палітычная думка, але і галіна культуры.
На канферэнцыі былі закрануты наступныя пытанні:
1. Параўнанне і аналіз працэсаў нацыянальных рухаў у Беларусі і Чэхіі.
2. Роля суседніх народаў (палякі, немцы, рускія і інш.) у працэсах нацыянальна-культурнага Адраджэння чэхаў і беларусаў.
3. Прычыны актывізацыі нацыянальных працэсаў сярод чэхаў і беларусаў.
4. Пошук нацыянальнай ідэі і асаблівасці нацыянальнай ідэалогіі.
5. Працэс стварэння нацыянальнай дзяржаўнасці
6. Беларуска-чэшскія культурныя і палітычныя сувязі.
|