|
Публіцыстыка Вінцэнта Гадлеўскага Загадка “Беларускага фронту”
“БЕЛАРУСКІ ФРОНТ”, незалежная народна-радыкальная газэта ў Заходняй Беларусі. Выдавалася з траўня 1936 да 1939 у Вільні на беларускай мове. Выходзіла штомесячна, з 1939 — 2 разы ў месяц. Адказны рэдактар В. Гадлеўскі. У склад рэдкалегіі ўваходзілі Гадлеўскі, Л. Дубейкаўскі, В. Пануцэвіч, М. Шкялёнак. Рэдакцыя “Беларускага фронту” падтрымлівала ідэі Беларускай Народнай Рэспублікі. Газэта ставіла сабе за мэты падтрымку незалежніцкай, вольнай ад чужых уплываў беларускай палітычнай лініі, абарону інтарэсаў беларускага народу і яго нацыянальных каштоўнасьцей, барацьбу за роўныя палітычныя, грамадзкія і культурныя правы беларусаў. Асьвятляла жыцьцё суайчыньнікаў у Польшчы і БССР, дзейнасьць беларускіх нацыянальных арганізацый, міжнародныя падзеі. Друкавала матэрыялы пра беларуска-польскія,беларуска-літоўскія і беларуска-ўкраінскія ўзаемаадносіны, ролю Беларусі ва Ўсх. Эўропе, жыцьцё беларускай эміграцыі ў Чэхаславакіі, Францыі, Канадзе, рабіла агляды беларускага друку. Асобныя нумары “Беларускага фронту” былі канфіскаваныя польскімі ўладамі. За публікацыю рэдакцыйнага артыкула “Залежнасьць ці незалежнасьць” (1936, № 3) Пануцэвіч быў асуджаны. Энцыкляпэдыя гісторыі Беларусі, т. 1, Менск, 1993, б. 456. Гэтая і іншыя публікацыі сьведчаць пра заснаваньне “Беларускага фронту” у 1936 годзе. “Беларуская энцыкляпэдыя” (т. 2, Менск, 1996, б.. 460) падае, што “Беларускі фронт” пачаў выходзіць не з траўня, а з чэрвеня. І толькі адна крыніца прапануе іншую дату — 1933 год. Паводле дасьледчыка В. Амбрамавічуса (Амбрамавичус В. Библиография белорусских периодических изданий 1861 — 1944. Вільня, 1949; машынапіс // зборы Нацыянальнай бібліятэкі РБ), “Беларускі фронт” пачаў выходзіць яшчэ ў 1933 годзе. У “Библиографии...” пад № 375 згадваецца “незалежны радыкальны часопіс” “Беларускі фронт”, рэдактарам-выдаўцом якога быў В. Гадлеўскі. Першы нумар ад 1933 г. быў аддрукаваны на пішучай машынцы (тамсама, б. 79). У 1934 г. пабачылі сьвет яшчэ два нумары: у сакавіку і чэрвені. Першы быў рататарны, другі — зроблены з друкарні Ляўковіча (тамсама, с. 80). Амбрамавічус згадваеі № 1 (6), але не падае даты (праўдападобна, ад 1935 г.). Аддрукаваны ён быў у нейкагаДзялова (тамсама, б. 81). З 1936 г. “Беларускі фронт” стаў выходзіць рэгулярна, толькі друкам. Пра гэты пэрыяд газэты больш вядома, але існаваньне “Беларускага фронту” ў 1933-35 гг. пакуль застаецца малавывучанай старонкай у біяграфіі Гадлеўскага.
Ніжэй зьмешчаны дзьве малавядомыя публікацыі В. Гадлеўскага з газэты “Беларускі фронт”.
Патрэба новай грамадзка-палітычнай арганізацыі
Закладаючы “Бел. Фронт” мы мелі на ўвазе змаганьне з рознымі чужацкімі фронтамі, якія раз'ядаюць наш народ. Проціўдзеючы гэным фронтам, мы заклікалі ўсё незалежніцкае беларускае грамадзянства да стварэньня свайго беларускага фронту, вольнага ад уплываў чужых і варожых нам сілаў і іх агентураў. У першым нумары нашай газэты мы паставілі сабегалоўную мэту: вырабляць і паддзержываць незалежніцкую лінію пасярод беларускага народу і гуртаваць каля сябе тых беларусаў, якія дзяржацца гэтай лініі...
Мэту гэтую мы паводле магчымасьці споўнілі: мы выясьнілі шкоднасьць чужацкіх ар'ентацыяў — і ўсходніх, і заходніх; далі агляд беларускага палітычнага жыцьця ў мінуўшчыне і сучаснасьці; крытычна прагледзелі ўсе фактычныя і магчымыя беларускія ар'ентацыі, а так-жа згуртавалі каля сябе прыхільнікаў незалежнай беларускай думкі. А цяпер перад намі стаіць пытаньне, ці нам далей ісьці гэтым шляхам г. зн. гуртаваць каля сябе сваіх аднадумцаў бяз ніякіх арганізаваных форм, ці прыступіць да арганізаваньня новай грамадзка-палітычнай групы (партыі)? Пасьля ўсебаковага разгляду і абсуджэньня сучаснага беларускага жыцьця, мы прышлі да пракананьня, што выявілася патрэба стварыць новую палітычную групу, якая-б моцна дзяржала сьцяг, які ўжо некаторымі дзеячамі адкідаецца.
Выдаючы паўгода таму назад першы нумар нашай газэты, мы пісалі, што ў будучыне пакажацца, ці наш кірунак выльецца ў нейкія арганізаваныя формы, ціне. Вось-жа гэта будучыня паказала, што такія арганізаваныя формы патрэбны.
Але можа знойдуцца і такія, што скажуць, што і так ёсьць даволі ў беларускім руху партыяў легальных і нелегальных, дык нашто яшчэ адна партыя? На гэта адкажам, што ўсе існуючыя партыі не здавольваюць усіх беларусаў і ў беларускім палітычным жыцьці выяўляецца пустое месца, якое трэба запоўніць новай арганізацыяй.
Каб пераканацца ў гэтым, мы коратка разгледзім усе існуючыя беларускія палітычныя партыі. Праўду кажучы, ёсьць іх ня так многа, бо толькі чатыры: тры легальных — Бел. Нар. Аб'еднаньне, Бел. Нац-Сацыялісты і Бел. Сац. Рэвалюцыянэры — і адна нелегальная — КПЗБ. Пакідаючы ў старане апошнюю, мы разгледзім толькі тры першыя.
Бел. Народн. Аб'еднаньне, якое паўстала з Бел. Хр. Дэмакрацыі, апошнім часам перажывала крызыс. Гэта партыя, называючыся яшчэ БХД, высоўвала на першае месца, побач з нацыянальнымі і рэлігійныя клічы. Аднак праканаўшыся, што рэлігійныя клічы ў беларускім народзе ня маюць належнага послуху, пашукала для сябе новай праграмы і новых дарог. Праграма гэтая, апроч стушаваньня рэлігійных мамэнтаў, болей улева не пайшла, а пад некаторым узглядам пайшла нават управа (зямля з дзяржаўным выкупам, што потым аднакбыло скасавана). Выбіўшыся з даўнейшай хадэцкай лініі, БНА ня ведала спачатку, чаго дзяржацца: папскіх энцыклік, саветызму (прынцыпу радаў) ці буржуазнага дэмократызму — і ў рэзультаце злучыла ўсе тры элемэнты разам. Але зараз пасьля апублікаваньня новай праграмы зьяўляюцца жаданьні паправак, асабліва ў справе зямельнай, што і было зроблена. Дык хістаньне ў праграме відавочнае.
Яшчэ большае хістаньне праяўляецца ў тактыцы. Ужо мы ня раз пісалі, што БНА шукае новых дарог. Аб гэтым шуканьні гавораць усе... апроч толькі сяброўБНА, каторыя цьвердзяць, што аб гэтым нічога ня ведаюць. З усяго відаць, што партыя згубіла пэўны і правільны шлях, а да такой партыі, якая ня мае яснага для ўсіх і ведамага шляху, ня ўсе могуць належаць.
Адносна двух другіх партыяў — бел. нац-сацыялістаў і бел. эсэраў — трэбасказаць тое, што з іх праграмай таксама ня ўсе годзяцца. Кажуць, што эсэрыслаўны сваей мінуўшчынай, а нац-сацыялісты сваей будучыняй. Усё магчыма— і мы з гэтым спрачацца ня будзем. Але факт астаецца фактам, што многія беларусы да гэтых партыяў маюць свае засьцярогі і мусіць дзеля гэтага, паміма ўсіх сымпатыяў да іх саматужнай працы, тыя партыі ня змаглі набрацьбольшага разгону ў бел. грамадзянстве. Орган нац-сацыялістаў — “Новы Шлях”, і орган эсэраў — “Золак” выходзяць вельмі рэдка.
З гэтага ўсяго вывад, што патрэбна новая група, новая палітычная партыя, ілюдзі, якія групуюцца каля нашага часапісу, пастанавілі такую партыю стварыць.
Якія-ж нашы галоўныя мэты?
Першай нашай мэтай ёсьць вялікі Ідэал незалежнасьці Беларусі. Пачынаючы выдаваць “Беларускі Фронт”, мы пісалі, што “палітычнагаі грамадзкага ладу ня маюць права накінуць нам ані фашысты, ані камуністы, а павінен яго стварыць сам Беларускі народ. Але гэта залежыць ад увядзеньняў жыцьцё акту 25 сакавіка”.
Дзеля гэтага мы адкідаем усе ар'ентацыі, якія ў цэласьці або ў частцы не вядуць да асягненьня гэтага найвышэйшага для кожнага народу Ідэалу. Тут сьцьвярджаем, што г. зв. Савецкая Беларусь ня мае ані сувэрэннасьці, ані незалежнасьці.
Другой нашай мэтай ёсьць падняцьце нашага сялянства на магчыма найвышэйшую ступеню грамадзкага і культурнага жыцьця, з тым, каб яно было сапраўды рэзэрвуарам жывых беларускіх сіл. Паводле нашага пагляду сялянства ёсьць асноўнай базай і ядром кожнага народу. Няма сялянства — няма народу. Разглядаючы гістарычнае жыцьцё і грамадзкі склад народаў, мы прыходзім да пракананьня, што ядром народу ня ёсьць ані мяшчанства, ані пролетарыят, ані нават інтэлігенцыя, а ядром ёсьць толькі сялянства. Яно пераховывае народную мову, народную творчасьць, звычаі і ўсе народныя вартасьці. Гэтакай ролі не спаўняюць іншыя клясы народу.Яны болей інтэрнацыянальны, падобны да лётнага пяску, які сягоньні тут, заўтры там. Сялянства-ж астаецца на месцы пры кожнай нагодзе і выдае з сябемяшчанства, інтэлігэнцыю і пролетарыят.
Трэцяй нашай мэтай ёсьць пашана да працы. Усё адно якой працы: земляробскай, фабрычнай ці “інтэлігенцкай”. Уважаем, што працай будуецца ўсё на сьвеце, а ў тым ліку і Беларусь. Чалавек не працоўны ў нашай партыі месца мець ня будзе.
Гэта ёсьць тры галоўныя, фундамантальныя пункты нашай праграмы. У будучыне будзем гэтыя пункты разьвіваць.
Адносна назову ёсьць праект такі: Беларуская Народна-Радыкальная Партыя (БНРП). Але справа назову будзе аканчальна вырашана на найбліжэйшай партыйнай канфэрэнцыі.
Беларускі фронт (Вільня), 1937, № 1 (10), 5 студзеня. Ані камунізм, ані фашызм
Прыгледаючыся ўважна да сяньняшняга жыцьця, мы спасьцерагаем узрастаючае з кожным днём змаганьне двух кірункаў: фашыстоўскага і камуністычнага. Змаганьне гэтае дзеліць увесь сьвет на дзьве часьці, якія варожа выступаюць проціў сябе, хватаючыся нават за аружжа. Прыкладам гэтагаёсьць Гішпанія. Трэба прызнаць, што небясьпека пашырэньня гэтага змаганьня на іншыя краі (Бэльгія, Францыя і др.) нарастае з кожным днём.
Камунізм і фашызм — гэта ёсьць ня толькі палітычныя, але і грамадзкія кірункі, якія імкнуцца да зрэфармаваньня дагэтуляшняга грамадзкага жыцьця ў яго найглыбейшых асновах: дзеля гэтага выклікаюць такое вялікае зацікаўленьне ў усіх думаючых адзінак. Ніводзен думаючы і дзейны чалавек ня можа прайсьці роўнадушна каля гэтых двух кірункаў.
Мэты камунізму ведамы: пры помачы дыктатуры камуністычнай партыі дайсьці да магчымай роўнасьці грамадзян, да зьнішчэньня падзелу грамадзянства на клясы, да скасаваньня прыватнай уласнасьці, да зьнясеньня рэлігіі і ўсякага культу, да завядзеньня новага, безклясавага, пралетарскага грамадзянства. У гэтым грамадзянстве і вытворчасьць, і спажываньне было-б абапёрта на супольных, камуністычных асновах.
А мэты фашызму такія: не касаваць клясаў і прыватнай уласнасьці, але ўзяць пад дзяржаўную кантролю прылады вытворчасьці (капітал)і абапёрці грамадзкі лад на салідарызьме клясаў, з тым, каб усе клясы былісалідарны ў агульнанацыянальных справах. Дабро нацыі для фашыстаў — гэта найвышэйшая мэта. Дзеля гэтага яны проціў барацьбы клясаў, якая аслабляе народ. Да сваіх мэтаў яны ідуць пры помачы дыктатуры фаш. партыі.
Як бачым, рожніцы паміж камунізмам і фашызмам аграмадны. Фашызм нацыяналістычны, а камунізм інтэрнацыянальны; фашызм прызнае прыватную ўласнасьць, а камунізм у апошніх сваіх мэтах яе касуе; фашызм стаіць за салідарнасьць усіх клясаў у працы для агульнага дабра нацыі, а камунізм стаіць на грунце змаганьня кляс, з тым, каб зьнішчыць усе клясы і абярнуць усіх у пралетарыят і гэтым стварыць адну пралетарскую клясу.
Ёсьць пашыраным пагляд, што наш народ знаходзіцца пад уплывам камунізмуі хоча яго. Аднак гэтакі пагляд ня зусім адказвае сапраўднасьці, бо камунізму, як формы жыцьця, у нас мала хто хоча. Імкненьні шырокіх народных масаў ня ідуць у кірунку камунізму, г. зн. супольнасьці маемасьці, вытворчасьці і спажыцьця, але ў кірунку здабыцьця ўласнага варштату працы (напр. кавалка зямлі), які мог-бы забясьпечыць існаваньне. Гэта ёсьцьнайбольшым ідэалам нашага працоўнага сялянства. А што датыча камунізму,дык калі некаторыя і жадаюць яго, то жадаюць як меншага зла, як выхаду з цяперашняга цяжкога палажэньня. Каб праканацца ў гэтым, мы разгледзім яшчэ прычыны, якія вядуць нашае сялянства да камуністычнае ар'ентацыі. Прычыны пашырэньня ў нас г. зв. палітычнага камунізму такія: 1) эканамічная бяда, беззямельле, безрабоцьце, цесната на вёсцы, немагчымасьць эміграцыі ў гарады і заграніцу, вялікія падаткі і інш. цяжары; 2) адносіны да беларусаў паліцыі, адміністрацыйных, школьных і самаўрадавых уладаў; 3) даўнейшая і цяперашняя польская палітыка, якая не забесьпячае беларускіх нац. жаданьняў. Прычыны, як бачым, “не камуністычныя”, а зусім іншага характару. Рэзультаты ведамы — і яны проста незразумелы: большасьцьнашага сялянства ар'ентуецца на камуністычны ўсход, не хочучы камунізму... Значыць, яны шукаюць камунізму з бяды, а гэта зусім ня тое, што каб даць нашаму народу лепшы быт, дык гэты “бядовы” камунізм згінуў-бы сам сабою...
Каб памагчы бядзе, некаторыя беларусы, якія маюць засьцярогі да камунізму, пачалі ар'ентавацца на фашызм, чакаючы адтуль выбаўленьня. Але нам здаецца, што гэта надзея ня мае пад сабою рэальнага грунту, аб чым мы ўжо пісалі ў 9-ым н-ры нашага часапісу. Урэшце засьцярогі да фашызму і агітацыя супраць яго ў бел. народзе настолькі вялікія, што няма ніякай надзеі ані страху, каб ён скора прывіўся.
Што другое камунізм, ён мае яшчэ дагэтуль нейкую вялікую прыцягваючую сілу. Тады калі на Захадзе і на ўсім сьвеце камунізм з наступаючых пазыцыяўпераходзіць на абаронныя, у нас дзеецца наадварот: камунізм у сваім наступе здабывае штораз новыя пазыцыі, так, як гэта было год таму ў Гішпаніі іФранцыі, дзе “людовыя” фронты дайшлі да ўлады... Там наступ камунізму выклікаў рэакцыю ў форме фашызму, і пачалася страшэннаябарацьба паміж гэтымі двама кірункамі...
Беларускі народ апынуўся паміж двама вялікімі блёкамі: камуністычным іфашыстоўскім, якія рыхтуюцца да апошняга рашучага бою. У гэтай важнай гістарычнай часіне кожны сьведамы беларус сілай абставін пастаўлены перад важным пытаньнем: з кім ісьці — з фашызмам ці з камунізмам? Некаторыя кажуць здэцыдавана: з фашызмам, а некаторыя кажуць: з камунізмам. Мы-ж дзяржымся іншай тактыкі і іншага кірунку: мы заяўляем, што ў імя дабра Беларускага народу ня пойдзем ані за фашызмам, ані за камунізмам!
Чаму мы гэтак робім?
Бо як адзін, так і другі кірунак не нясе Бел. народу незалежнасьці і сувэрэннасьці, але нясе яму залежнасьць і палітычную, і эканамічную.
Як адзін, так і другі кірунак імкнецца да фізычнага і духовага нішчэньняБел. народу.
Як адзін, так і другі кірунак нясе няволю, перад якою гаснуць усе даўнейшыя няволі. А ў няволю мы самахоць ня пойдзем. Стаўшы на грунт незалежнасьці, мы адкідаем залежнасьць і ад камунізму, і ад фашызму. Беларускі фронт (Вільня), 1937, № 2 (11), 5 лютага.
ІДЭОЛЁГІЧНЫ СТАТУТ
БЕЛАРУСКАГА НАЦЫЯНАЛЬНАГА ФРОНТУ УСТУП
Беларускі народ у апошніх дзесятках гадоў стаўцьвёрда і здэцыдавана на шлях будаўніцтва вольнае і незалежнае свае Бацькаўшчыны. Разам з гэтым прадстаўнікамі Беларускага народу былі пастаўлены на парадак дня пытаньні аб палітычным і грамадзкім ладзе ў вольнайі незалежнай Беларусі. Розныя кірункі беларускай палітычнай думкі розна разьвязвалі гэтыя пытаньні. БНФ разьвязвае беларускія палітычныя і грамадзкія праблемы, апіраючыся на псыхіцы, імкненьнях, жыцьцёвых варунках і патрэбах Беларускага народу. Дзеля гэтага Ідэолёгічны Статут БНФ ёсьць ідэолёгіяй Беларускае Нацыі. Гэты Ідэолёгічны Статут дзеля большае яснасьці ўняты ў паасобныя разьдзелы, у якіх пададзены ня толькі ідэолёгічныя тэзы, але часта і доказы гэтых тэзаў.
I. МЭТЫ БНФ
Галоўнай мэтай БНФ у сучаснасьці ёсьць здабыцьцё для Беларусі самастойнасьці і незалежнасьці. Да гэтай мэты павінны ісьці усе нацыянальныя беларускія сілы як у краі так і на эміграцыі, бо гэтая мэта ёсьць найвышэйшым ідэалам кожнае Нацыі, у тым ліку і Беларускае. Даўней ішло змаганьне за волю людзей, як адзінак, цяпер ідзе змаганьне за волю паасобных народаў або Нацыяў. Волі для кожнае Нацыі, таксама як і для кожнае чалавечае адзінкі, дамагаецца нацыянальны гонар кожнага народу, ягонае права быць не аб’ектам у міжнародным жыцьці, але суб’ектам, гэта значыць поўнапраўным сябрам у сям’і народаў. Гэтакай волі і гэтакіх правоў для кожнага народу дамагаецца так-жа агульначалавечаясправядлівасьць. Апіраючыся на гэтых агульна-прынятых правох да самаазначэньня народаў, Беларуская Нацыя абвесьціла вуснамі сваей РАДЫ дня 25-га сакавіка 1918 году сваю самастойнасьць і незалежнасьць. Гэтае абвешчаньне самастойнасьці і незалежнасьці Беларусі мы называем Актам 25-га Сакавіка і гэты Акт уважаем за найвялікшае Слова Беларускае Нацыі ў апошніх часох. Да рэалізацыі гэтага Акту ідзе кожны беларускі нацыяналіст, кожны беларускі патрыёт.
Што дае народу незалежнасьць?
Незалежны народ можа устанавіць свой собскі палітычны лад у сваім Гаспадарстве, можа ўвесьці сваю Канстытуцыю /Дзяржаўны Статут/,можа выбраць свайго Прэзыдэнта /Гаспадара/, вызначыць свой урад, выдаць свае законы, устанавіць суды, армію і г. д. Апроч гэтага незалежны народ можа ўвесьці ў сябе свой собскі грамадзкі лад, выплываючы з ягонай псыхікі і датасаваны да ягоных жыцьцёвых варункаў і патрэбаў. Дагэтуль разам з палітычным ладам нам накідалі чужынцы так-жа свой грамадзкілад, ня лічачыся з волей Беларускага народу, з ягонымі патрэбамі і жыцьцёвымі варункамі. Польшч нясла нам свой шляхоцкі грамадзкі лад, абапёрты на вялікай уласнасьці польскае шляхты і магнатаў. Расея прынясла нам камуністычны лад, чужы і шкодны для Беларускага народу, так як і польскае абшарніцтва. Кожная з гэтых дзяржаў, устанаўляючы ў нашым краі свой палітычны лад /сваю дзяржаўнасьць/, устанаўляла разам з ім свой грамадзкі /сацыяльны/ лад. Як бачым, грамадзкі лад цесна зьвязаны з палітычным ладам. З гэтага вывад, што калі Беларускі народ хоча завесьці ў сябе свой собскі грамадзкі лад, ён павінен быць вольным і незалежным.
Разам з палітычным і грамадзкім ладам вяжацца эканамічны дабрабыт народу, бо паўстаюць варштаты працы не для чужых, але для сваіх людзей: для беларускіх сялян даюцца надзелы зямлі, для беларускіх работнікаў работа ў фабрыках, для беларускіх рамесьнікаў іхныя варштаты працы,для беларускіх купцоў адчыняюцца магчымасьці гандлю, для людзей вольных прафэсіяў /дактароў, інжынераў, адвакатаў і іншых/ адкрываецца доступ да працы ў галіне іхнай спэцыяльнасьці, апроч гэтага беларусы займаюць усе становішчы ўрадавыя і самаўрадавыя /адміністрацыя, школьніцтва, суды,пошта, чыгунка, воласьць і г. д./. Усё гэта мае народ пры сваім собскім незалежным жыцьці.
Але ня толькі эканамічны быт палепшаецца пры незалежнасьці народу, яшчэболей разьвіваецца і ўзвышаецца ягоная культура. Незалежны народ закладае свае ніжэйшыя, сярэднія і вышэйшыя школы, у каторых маладое пакаленьне здабывае для сябе патрэбную асьвету. Людзі, вучачыся і навучаючы ў роднай мове, разьвіваюць гэту мову, пішуць у ёй кнігі літаратурнага і навуковага зьместу, гэтым самым будуецца беларуская навука і літаратура. Разам з навукай і літаратурай разьвіваецца беларускае мастацтва ў іншых галінах жыцьця, як малярства, будаўніцтва і іншыя, закладаюцца акадэміі, бібліятэкі, музэі — словам, разам з незалежнасьцяй народ здабывае для сябе поўныя магчымасьці палітычнага, грамадзкага, эканамічнага, культурнагаразьвіцьця. Тады народ можа сказаць: маю свой собскі дом, у гэтым доме я ёсьць гаспадар і магу ў ім завадзіць такі парадак, які для мяне будзе карысны.
Дзеля гэтага, маючы на ўвеце, што толькі собская гаспадарсьцьвеннасьць забесьпячае ўсебаковае разьвіцьцё народу, БНФ імкнецца да стварэньня з усіх беларускіх этнаграфічных земляў Незалежнага Беларускага Гаспадарства.
Здабыцьцё незалежнасьці ёсьць першай і галоўнай мэтай БНФ. Але нятолькі трэба здабыць незалежнасьць, трэба яе так-жа ўтрымаць і абараніць як ад вонкавых так і нутраных ворагаў. А гэтых ворагаў, асабліва на пачатку тварэньня беларускае дзяржаўнасьці будзе многа. Магчыма, што гэтыя ворагі будуць мець вялікія матар’яльныя сродкі, якімі будуць карыстацца ў сваім змаганьні з Беларускім народам: з гэтымі ворагамі трэба будзе правесьці ў беларускіх масах здэцыдаванае і пераможнае змаганьне. Адначасна трэба будзе ўстанаўляць у Беларускім Гаспадарстве свой беларускі палітычны і грамадзкі лад, трэба будзе правесьці у беларускіх масах глыбокае нацыянальнае ўсьведамленьне, каб гэтыя масы зразумелі ўсю важнасьць незалежнасьці сваей Бацькаўшчыны і ў абароне гэтай незалежнасьці гатовы былі выступіць з цэлай самаахвярнасьцяй. Значыць, абарона незалежнасьці Беларусі, устанаўленьне ў ёй беларускага палітычнага і грамадзкага ладу, узгадаваньне беларускіх масаў у нацыянальным і патрыятычным кірунку — усё гэта ёсьць так-жа мэтамі “Беларускага Нацыянальнага Фронту”.
II. ШЛЯХІ ДА МЭТАЎ.
Каб дайсьці да гэтых мэтаў, БНФ арганізуе ўсе дзейныя беларускія нацыянальныя сілы, як у краі так і на эміграцыі, якія гатовы пасьвяціць сябе змаганьню за найвышэйшыя Ідэалы Беларускае Нацыі.
БНФ у сваім змаганьні за незалежнасьць Беларусі апіраецца перш за ўсё на сілах свайго Беларускага народу. Дзеля гэтага імкнецца да паглыбленьня нацыянальнай сьведамасьці ўбеларускіх масах, да прабуджэньня у іх ахвоты да змаганьня і да выяўленьня сваей волі чынам тады, калі гэтага надыйдзе адпаведная часіна. Беларускі народ ня можа прапусьціць аказіі да здабыцьця незалежнасьці, бяз розніцы, ці гэтая аказія надарыцца з прычыны нутранога раскладу Савецкага Саюзу, ці з прычыны рэвалюцыйных выступленьняў прыгнечаных народаў, ці зпрычыны ваеннага канфлікту. На ўсякую магчымасьць Беларускі народ павінен быць прыгатаваны.
Апіраючыся на свае ўласныя сілы, Беларускі народ можа і павінен, паводлеБНФ, выкарыстаць тое міжнароднае палажэньне, у якім ён апынецца ў часе рэалізацыі сваіх мэтаў. У сучаснасьці найбольшым ворагам Беларускага народу ёсьць Савецкі Саюз, які знаходзіцца пад дыктатурай камуністычнай партыі. Гэта партыя, хоць мае нібы інтэрнацыянальны характар, зьяўляецца ўсваей сутнасьці прыладай вялікадзяржаўніцкай расейскай палітыкі і імкнецца да маральнага і фізычнага зьнішчэньня Беларускага народу, як Нацыі. Дзеля гэтага кожны вораг расейскага камунізму ёсьць нашым прыяцелем.Усе тыя дзяржавы, якія імкнуцца да стварэньня вялікай Польшчы або вялікай Расеі коштам Беларусі, ёсьць нашымі натуральнымі ворагамі, з якімі мы павінны змагацца.
III. АДНОСІНЫ ДА СУСЕДЗЯЎ.
Свае адносіны да суседзяў Беларускі народ будуе на падставе ўзаемнай пашаны прыналежных кожнай Нацыі правоў і на падставе саюзаў з тымі народамі, з якімі Беларускі народ будзе зьвязаны супольнасьцю інтарэсаў.
IV. ПАЛІТЫЧНЫ ЛАД.
Распрацоўваючы праграму дзейнасьці ня толькіна бліжэйшую, але і на далейшую будучыню, трэба разьвязаць праблемы, якіястануць на парадку дня адначасна з рэалізацыяй незалежнасьці Беларусі.Наўперад стане перад намі пытаньне, які палітычны лад, побач з грамадзкім, маем завадзіць у самастойнай і незалежнай Беларусі? Гэтае пытаньне трэба разьвязаць цяпер, не адкладаючы яго на потым, каб адразу з гатовым плянам прыступіць да будаўніцтва Беларускае дзяржаўнасьці.
Беларускае незалежнае Гаспадарства мае быць Рэспублікаю, у якой найвышэйшая ўлада будзе належаць да Беларускае Нацыі. Беларуская Нацыя праз сваіх прадстаўнікоў устанаўляе для сябе палітычны і грамадзкі лад. Беларуская Нацыя выконывае сваю ўладу праз Гаспадара, Раду Міністраў і Гаспадарскую Раду.
Гаспадар ёсьць носьбітам найвышэйшай выканаўчай і судовай улады, перададзенай яму Беларускаю Нацыяй праз яе прадстаўнікоў і ёсьць перад Нацыяй адказным за сваю дзейнасьць. Гаспадар ад імя Нацыі выдае законы, ухваленыя Гаспадарскай Радай, вызначае ўрад і суды.
Урад складаецца з прэм’ера і міністраў, вызначаных Гаспадаром і перад ім адказных.
Гаспадарская Рада ёсьць законадаўчым органам Гаспадарства і складаецца: з Гаспадара, як старшыні, з сяброў ураду /міністраў/, з намесьнікаў усіх намесьніцтваў, з пакліканых Гаспадаром спэцыялістаў /з дарадчым голасам/і з дэлегатаў ад прафэсыянальных арганізацыяў, зтым, каб кожная прафэсія была прадстаўлена ў Радзе прапарцыянальна да колькасьці сваіх сяброў. У Радзе павінны быць прадстаўлены: сялянства, работніцтва, рамесьніцтва,промысел, гандаль і вольныя прафэсіі. Усе пастановы Рады маюць для Гаспадара забавязваючае значэньне. У Радзе кожны сябра мае права голасу і крытыкі. Гаспадар забавязаны склікаць Раду прынамся раз у год на звычайнаепаседжаньне для разгляду і прыняцьця гаспадарсьцьвеннага бюджэту, а так-жа перад выданьнем важнейшых законаў і пастановаў. Рада выбірае Гаспадара на 5 гадоў. Калі-б Гаспадар ня мог спаўняць сваіх абавязкаў, яго заступае прэм’ер. Першую Раду выбірае Кангрэс БНФ. Гэтая Рада вызначае ўрад, ухваляе Канстытуцыю для Беларускага Гаспадарства і выбірае Гаспадара.
БНФ проціў гэтак званага парлямэнтарнага дэмакратызму, даючага права голасу ўсім грамадзянам, бяз розьніцы нацыянальнасьці. Паводле БНФ устанаўляць у Беларусі як палітычны так і грамадзкі лад маюць права толькі прадстаўнікі Беларускае Нацыі. Іншыя нацыянальнасьці, як жыды, палякі, расейцы, якія выказалі столькі варожасьці да Беларускага народу ў найцяжэйшыя мамэнты ягонага існаваньня, ня могуць прыймаць удзелу ў палітычным і грамадзкім будаўніцтве Беларусі.
Форма беларускага палітычнага ладу павінна быць сільнай, абапёртай на аўтарытэце Гаспадарскае Рады, Гаспадара, ураду і дзяржаўных законаў. Законам павінны падлягаць усе грамадзяне, пачынаючы ад Гаспадара і міністраў, а канчаючы на сялянах і работніках. Павінна быць роўнасьць усіх перад законам. Гэтакім парадкам забясьпечваецца кантроль над урадам, урадаўцамі і дзяржаўнымі ўстановамі. Аўтарытэтнасьць, злучаная з законнасьцю, павінна быць падставай урадаваньня кожнае беларускае дзяржаўнае ўстановы.
БНФ, стоячы на грунце аўтарытэтнасьці і дапускаючы ў прыпадку канечнасьці дыктатуру, імкнецца праз нацыянальнае ўсьведамленьне і патрыятычнае ўзгадаваньне Нацыі да дэмакратызму нацыянальнага, зтым, каб кожны сябра Беларускае Нацыі меў права голасу. Ідэйныя працаўнікі БНФ, арганізуючы і ўзгадоўваючы беларускія масы ў кірунку нацыянальным, прыгатаўляюць іх гэтым самым да дэмакратызму нацыянальнага, паводле якога кожны беларус бярэ адказны ўдзел у жыцьці сваей Нацыі. Гэтак зразумелы нацыянальны дэмакратызм павінен быць лёгічнай і консэквэнтнай мэтай кожнага нацыяналіста, г. зн. працаўніка для Нацыі. Формы нацыянальнага дэмакратызму распрацоўваюцца і ўстанаўляюцца Гаспадарскай Радай.
Беларускае Гаспадарства дзеліцца на намесьніцтвы, паветы, воласьці і грамады. Намесьніцтвы творацца на падставе адміністрацыйнай дагоднасьці, а так-жа на падставе спэцыяльнай зямельнай або прамысловай структуры краіны. Намесьніцтвы маюць налічваць меней-болей каля аднаго мільёна насельніцтва, паветы — каля 100 тысяч, воласьці — каля 10 тысяч, а грамады — каля 1 тысячы. На належную арганізацыю гэтых адміністрацыйных адзінак БНФ будзе зварочваць асабліўшую ўвагу, прыгэтым грамада мае быць першай арганізацыйнай клеткай дзяржаўнага, а яшчэ болей нацыянальнага жыцьця. На грамады маюць быць падзелены ня толькі вясковыя адміністрацыйныя адзінкі /воласьці/, але і гарады. У кожным горадзе блёк дамоў, налічваючы меней-болей 1 тысячы душ, будзе станавіць грамаду. На чале грамады стаіць павадыр грамады, які зьяўляецца ня толькі сьведамым і выпрабаваным нацыяналістам, але ўзгадаваўцам і настаўнікам яе. Для правадыроў грамадаў патрэбны будуць спэцыяльныя курсы. У грамадзе праводзіцца ня толькі адміністрацыйная, але перш за ўсё ўзгадаваўчая праца ў кірунку палітычна-нацыянальным і грамадзка- маральным.
V. ГРАМАДЗКІ ЛАД.
1/ Агульныя прынцыпы.
БНФ стаіць на грунце абмежаванай прыватнай уласнасьці і на гэтым грунце хоча абапёрці будаўніцтва грамадзкага ладу ў Беларусі. Гэтакі лад найболей адказвае жыцьцёвым варункам і патрэбам Беларускага народу і найболей адказвае беларускай псыхіцы. Трэба сьцьвердзіць, што беларус ня любіць працаваць на каго, але ён любіць працаваць на сябе, зтым, каб плады ягонай працы былі аддадзены яму. У гэтым ён відзіць пануку ў сваей працы. Апроч гэтага прыватная ўласнасьць дае магчымасьць грамадзкай ініцыятывы і свабоды, што вельмі карысна для гаспадарчага разьвіцьця народу. Урэшце палітычна-эканамічныя абставіны Беларускага народу такія, што вымагаюць не камуністычнага, а індывідуальнага гаспадарчага ладу. У Беларусі патрэбна жывая цяглая сіла, пры помачы якой можна было-б заараць поле, патрэбна гадоўля жывёлы і то ў вельмі шырокім маштабе, каб здаволіць патрэбы краю і мець што вывезьці заграніцу. БНФ уважае, што шырокая гадоўля жывёлы пры камуністычным грамадзкім ладзе немагчымая, бопры гадоўлі жывёлы дае найбольшыя рэзультаты не камуністычная, калектыўная безадказнасьць, але індывідуальная карысьць гаспадара. Гэтыя прычыны прымушаюць нас стаць на грунце прыватнай уласнасьці.
Але гэтая прыватная ўласнасьць павінна мець іншыя формы, чым гэта было даўней. Усе капіталістычныя формы ўласнасьці, як абшарніцтва, прыватнае ўладаньне фабрыкамі або іншымі прыладамі вытворчасьці, зграмаджанымі ўадных руках з крыўдай для грамадзянства, у Беларусі будзе недапушчальна.. Прыгэтым кожная нерухомая прыватная ўласнасьць будзе разглядана не якабсалютная ўласнасьць адзінкі, але як уласнасьць з даручэньня Нацыі. Зверхнім і абсалютным ўласьнікам усіх багацьцяў і ўсяго дабра на беларускіх землях ёсьць Беларуская Нацыя, якая выконывае гэту зьверхнасьць пры пасярэдніцтве свайго Гаспадарства, Гаспадара і Нацыянальнага Трыбуналу.Кожная ўласнасьць на нярухомую маемасьць, ці гэта будзе ўласнасьць прыватных асоб ці юрыдычных адзінак, бярэ сваю праўную сілу з даручэньня абоінакш кажучы, з мандату Нацыі.
Мандат на ўласнасьць выдае Беларускі Нацыянальны Трыбунал. Гэты мандататрымліваюць толькі грамадзяне Беларускага Гаспадарства і яны зьяўляюцца адказнымі за даручаную ім маёмасьць. У прыпадку дрэннага гаспадараваньня маемасьцяй, не прыносячага карысьці для Нацыі, мандат на ўласнасьць можа быць Нацыянальным Трыбуналам адняты. Грамадзяне, якія маюць мандат на ўласнасьць, пераказваюць яго свайму патомству правам спадкаемства.Усе даўнейшыя тытулы ўласнасьці на нерухомую маемасьць на прасторы Беларускага Гаспадарства касуюцца.
Асабістаю ўласнасьцю кожнае адзінкі ёсьць тое, што чалавек здабыў сваеюфізычнаю або духоваю працаю і гэтаю ўласнасьцю можа распараджацца паводле сваей волі, з карысьцяй для Нацыі.
2/ Зямля, лясы, воды.
Зямля, лясы і воды на беларускай тэрыторыі зьяўляюцца ўласнасьцю Беларускае Нацыі і аддаюцца Нацыянальным Трыбуналам у вечнае і спадковае карыстаньне прыватным асобам або юрыдычным адзінкам. Уласьнікамі зямлі могуць быць толькі беларускія грамадзяне або залегалізаваныя ў дзяржаве юрыдычныя адзінкі. Надзелы зямлі даюцца тым грамадзянам, якія на ёй працуюць. Зямля, лясы і воды ў Беларускім Гаспадарствене зьяўляюцца таварам і прадметам вольнае куплі і прадажы. Атрыманая зямельная ўласнасьць можа быць прададзена толькі з дазволу дзяржаўных уладаў.
Карыстаньне зямлёю, так як і ўласнасьць на яе, можа быць або паасобнае абокалектыўнае /каапэратыўнае/, згодна з жаданьнем працуючых на ёй і з угляду на карысьць Нацыі. Паасобным сем'ям або калектывам /каапэратывам/ даецца столькі зямлі, сколькі яны могуць сваімі сіламі абрабіць з карысьцяй для сябе і для Нацыі. Усякія зямельныя рэформы ў Беларускім Гаспадарствеправодзяцца згодна з інтарэсамі Беларускае Нацыі.
Выконываючы сваё зьверхняе права, Беларуская Нацыя можа адабраць зямлюад адзінкі, якая марнуе гаспадарку. Адабраньне можа наступіць толькі нападставе судовае пастановы Нацыянальнага Трыбуналу.
БНФ стаіць на тым становішчы, што Беларускае Гаспадарства павінна ўсебакова памагаць разьвіцьцю земляробства, агародніцтва, садоўніцтва, лесаводзтва і іншых галін, зьвязаных з зямельнай культурай. Такая пляновая іінтэнсыўная гаспадарка дасьць Беларускаму народу магчымасьць падняцьця свайго жыцьцёвага ўзроўню, пазваляючы прыгэтым на вываз большай колькасьці прадуктаў на загранічныя рынкі. Маючы загранічную валюту, Беларускае Гаспадарства зможа даставаць з заграніцы ўсе патрэбныя для насельніцтва тавары, прадукты, машыны і розныя фабрыкаты. Дбаючы аб разьвіцьціземляробскае культуры, Беларускае Гаспадарства павышае гэтым самым жывёлагадоўлю, што прыносіць яшчэ большую карысьць Нацыі і Гаспадарству. Каб падняць земляробства і гадоўлю жывёлы, улады павінны закладаць адпаведныя школы, курсы, прыкладныя гаспадаркі, дастаўляць новыя пароды скаціны, прадукаваць адпаведныя сарты збожа, фруктовых дрэваў і г. д.
Праз разумную зямельную і гаспадарчую палітыку ўзмацняецца ня толькі сялянства, як стрыжэнь Нацыі, але і іншыя адламы насельніцтва, а гэтым самым узмацняецца ўся Беларуская Нацыя і Беларускае Гаспадарства.
3/ Прамысловыя прадпрыемствы, фабрыкі і заводы.
Усе вялікшыя прамысловыя прадпрыемствы, фабрыкі і заводы належаць да Нацыі і знаходзяцца пад кіраўніцтвам Гаспадарства /ураду/. Вялікшым прадпрыемствам лічыцца тое, у якім працуе болей як 10 наёмнікаў. Імкненьнем БНФ ёсьць, каб усе прыватныя прадпрыемствы, у каторых працуюць наёмнікі, былі сарганізаваны на падставах каапэратывізму, паводле якога ўсе працуючыя ў прадпрыемстве былі-б уласьнікамі прадпрыемства. Гэтакі парадак з аднаго боку забясьпечаў-бы індывідуальную ініцыятыву, а з другога — перашкаджаў-бы паўставаньню прыватных капіталістаў.. З прыватным капіталізмам, г. зн. з зграмаджаньнем вялікага капіталу ў руках прыватных асобаў, БНФ будзе весьці здэцыдаванае змаганьне, як з крыўдным для грамадзянства і Нацыі зьявішчам. БНФ проціў вытварэньня і змаганьня кляс у беларускім грамадзянстве, бо гэтакае змаганьне аслабляе сілыНацыі.
Важныя для Гаспадарства галіны прамысловасьці, хоць-бы былі сарганізаваны на каапэратыўных асновах, павінны знаходзіцца пад гаспадарсьцьвенным наглядам. Беларускае Гаспадарства рупіцца аб разьвіцьці свайго промыслу, зтым, каб належна выкарыстаць усю краёвую сыравіну, даць працу і заработак беларускаму работніцтву і заспакоіць патрэбы насельніцтва ў краі.
Беларускае Гаспадарства, паводле БНФ, павінна вырашыць у як найхутчэйшым часе з цэлай здэцыдаванасьцю работніцкае пытаньне, такяк і сялянскае. Першым варункам вырашэньня работніцкага пытаньня ёсьцьзабясьпечаньне работнікам працы, другім варункам — забясьпечаньне жыцьця і здароўя работнікаў. Дзеля правядзеньня ў жыцьцё гэтага апошняга варунку неабходнай зьяўляецца будова гігіенічных работніцкіх дамоў, закладаньне сталовак, утрымліваньне бальніці лекарскіх пунктаў, а так-жа шырокае сацыяльнае абясьпечаньне з боку Гаспадарства. Імкненьнем БНФ ёсьць, каб беларускі работнікбыў сьведамым і адказным працаўніком Беларускае Нацыі, так як і беларускі селянін. Беларускае работніцтва і беларускае сялянства павінны быць злучаны ў адну вялікую нацыянальную беларускую сям'ю, у якой не было-б ніякіх клясавых прывілеяў і падзелу паміж горадам і вёскай, паміж промысламі земляробствам.
Праца, як жарало нацыянальнага багацьця, ставіцца вельмі высока ў Беларускім Гаспадарстве, а працаўнікі знаходзяцца пад абаронай гаспадарсьцьвенных законаў. Паводле БНФ, праца для Нацыі і Гаспадарства ёсьць жаралом усіх заслуг.
Праца моладзі і жанчын рэгулюецца адпаведнымі законамі.
Безрабоцьце, гэтая ганьба капіталістычных краін, у Беларусі існаваць непавінна. Клічам БНФ ёсьць: “Не дапамогі для безработных, але працы для іх”.
4/ Нярухомасьць па гарадох.
БНФ, стоячы на прынцыпе, што ня можа быць даходу бяз працы, і што ўсякая нярухомая маемасьць павінна быць у беларускіх руках, праводзіць нацыяналізацыю нярухомасьці па гарадох. Апроч зямельныхучасткаў абвяшчаюцца ўласнасьцю Нацыі ўсе дамы, маючыя большы лік кватэраў, празначаных унаймы. Далейшае будаўніцтва рэгулюецца адпаведнымі законамі.
Зямельныя гаспадаркі, якія-б апынуліся ў межах гораду, або іншая нярухомая маемасьць, могуць быць астаўлены ў прыватным уладаньні беларускіх грамадзян на падставе мандату ўласнасьці, выданага Нацыянальным Трыбуналам.
5/ Гандаль.
Як усе іншыя галіны працы, так і гандаль у Беларусі павінен перайсьці ў беларускія рукі. Дробны гандаль або дробныя гандлёвыя прадпрыемствы дапушчаюцца на падставе агульных правіл для дробных прамысловых прадпрыемстваў. Вялікія гандлёвыя прадпрыемствы іогуць быць толькі гаспадарсьцьвенныя або каапэратыўныя. Замежны гандаль вядзецца гаспадарсьцьвеннымі, каапэратыўнымі і прыватнымі гандлёвымі прадпрыемствамі пад гаспадарсьцьвенным кантролем.
Банкі дапушчаюцца гаспадарсьцьвенныя і каапэратыўныя.
6/ Каапэратыўнае жыцьцё.
БНФ стаіць за тое, каб Беларускае Гаспадарстваспагадала ўсімі магчымымі спосабамі разьвіцьцю вытворчай /зямельнай іпрамысловай/, гандлёвай, крэдытнай, спажывецкай і ўсякай іншай каапэрацыі, рэгулюючы яе адпаведнымі законамі.
VI. АБАВЯЗАК ПРАЦЫ.
Грамадзкі лад у Беларускім Гаспадарстве павінен апірацца на прынцыпе: “Дабро Нацыі вышэй за дабро адзінкі”, дзеля гэтага кожны беларус павіненаддаць сябе служэньню Нацыі. Служэньне Нацыі адбываецца праз: 1/ працу і 2/ ахвярнасьць з маемасьці і жыцьця.
У Беларускім Гаспадарстве павінна існаваць ня толькі права да працы, але і абавязак працы. Кожны беларус, здольны да працы, павіненпрацаваць у выбранай сабою галіне, за дастатковую плату. Хто ня мае працы,той яе атрымлівае ад Гаспадарства. Для моладзі павінен быць уведзены спэцыяльны абавязак працы: для хлапцоў 2 гады перад вайсковаю службаю, для дзяўчат — ад 18 да 20 гадоў. Замужнія жанчыны ад гэтага абавязку звольнены. Якдля хлапцоў, так і для дзяўчат даецца адпаведная для іх веку, плоці і сілаў праца. Яны могуць адбыць свой абавязак працы на адпаведных для сябе курсах /зямельнай культуры, рамясла, ткацтва, гаспадарчых і хатніх работаў/ або пры іншых падобных занятках. Абавязак працы для студуючай моладзі рэгулюецца адпаведнымі правіламі.
Абавязак працы мае вялікае ўзгадаваўчае значэньне: праз гэты абавязак моладзь узгадоўваецца ў нацыянальным духу, разьвіваюцца ў ёй пачуцьці нацыянальнай суспольнасьці і грамадзкай адказнасьці, прыгэтым моладзь навучаецца цаніць ня толькі духовую, але і фізычную працу, што для беларускае псыхікі мае асабліўшае значэньне. Моладзь прывыкае да грамадзкай дысцыпліны, вучыцца працаваць ня толькі для сябе, але так-жа для Нацыі і Гаспадарства. Абавязак працы павінен даць большае тэхнічнае вырабленьне для моладзі, працуючай ужо ў нейкім фаху, а пашану для працы кожнаму. Дзеля гэтага БНФ уважае, што добра сарганізаваны абавязак працы прыносіць шматкарысьці для грамадзянства.
Рабочыя дружыны, зложаныя з моладзі, або з старэйшых безработных, працуюць пры зямельных мельярацыях, пры будове дамоў, праводжаньні дарог, капаньні каналаў, асушцы балот, рэгуляцыі рэк, саджэньні лясоў і пры іншых гаспадарсьцьвенных работах, а так-жа памагаюць сем'ям у гаспадарцы, асабліва тым, якія пацярпелі ад якога няшчасьця, пажару, паводкі і г. д. Моладзь магчыме так-жа працаваць пры Беларускім Чырвоным Крыжы.
VII. САЦЫЯЛЬНАЕ АБЯСЬПЕЧАНЬНЕ.
БНФ стаіць за тое, каб кожны беларускі грамадзянін, які супроць сваей волі, з прычыны калецтва, хваробы або старасьці, аказаўся няздольным да працы, атрымаў з боку Гаспадарства і грамадзянства дапамогу, якая-б абясьпечывала ягонае жыцьцё. Сацыяльнае абясьпечаньне ўБеларускім Гаспадарстве павінна знаходзіцца ў руках гаспадарсьцьвенных уладаў. Гэтае абясьпечаньне датычыць усіх грамадзян, у першую чаргу тых, якія ня маюць зямельнай або якой іншай маемасьці. Складкі на сацыяльнае абясьпечаньне бярэ Гаспадарства ад усіх грамадзян у форме агульнагападатку.
VIII. АСЬВЕТА І КУЛЬТУРА.
Прыймаючы пад увагу, што розныя акупанты беларускіх земляў сумысьля і сьведама трымалі Беларускі народ у цемнаце, не даючы яму належнае асьветы,што вельмі шкодна адбівалася на ягоным асьведамленьні і разьвіцьці, БНФстаіць за тое, каб у Незалежнай Беларусі справа асьветы, як ніжэйшай так сярэдняй і вышэйшай, знайшлася пад асабліўшаю апекаю Гаспадарства. Толькі шляхам школьнае і зашкольнае асьветы Беларускі народ зможа дагнаць іншыя культурныя народы і належна арганізаваць усе галіны свайго жыцьця.
Навучаньне ў пачаткавых школах абавязкавае і бясплатнае для ўсіх дзяцей ад 7-га году жыцьця. Для здольнай і стараннай моладзі далейшая навука адбываецца на кошт Гаспадарства. Гаспадарства рупіццааб адкрываньні рознаякіх школаў, патрэбных для Беларускага народу, як агульна-асьветных так і фаховых. Памагаючы вучыцца здольнай і стараннай моладзі, Беларускае Гаспадарства адкрывае таленты ў Беларускай Нацыі, павялічвае рады творчае інтэлігенцыі і прычыняецца да разьвіцьця беларускае культуры і навукі.
БНФ стаіць за тое, каб у Беларускім Гаспадарстве было ўтворана адумысловае міністэрства Культуры, якое-б дбала аб усебаковым разьвіцьці беларускае культуры і аб кульутральным узгадаваньні Нацыі.
Беларускае Гаспадарства рупіцца так-жа аб разьвіцьці фізычных сіл і фізычнай культуры Беларускае Нацыі і дзеля гэтага дбае аб фізычным узгадаваньні моладзі, апякуецца спартовымі таварыствамі і г. д.
Кожны друк у Беларускім Гаспадарстве павінен быць скіраваны на дабро і на карысьць Беларускае Нацыі і яе культуры. Друкарні ў Беларускім Гаспадарстве пераходзяць на ўласнасьць Нацыі.
IX. РЭЛІГІЙНЫЯ СПРАВЫ.
Рэлігія, як вялікі духовы фактар, павінна служыць дабру і сіле Беларускае Нацыі. Дзеля гэтага праводзіцца плянова і кансэквэнтна беларусізацыя Царквы і Касьцёла на беларускіх землях, творыцца беларуская гіерархія як праваслаўная так і каталіцкая, уводзіццабеларускі нацыянальны дух у касьцельнае і царкоўнае жыцьцё. Касьцёл і Царква павінны перастаць быць прыладамі польскае і расейскае палітыкі набеларускіх землях. Палянізацыя Беларускае Нацыі праз Касьцёл і русыфікацыя праз Царкву павінны быць спынены самымі здэцыдаванымі спосабамі.
Рэлігія, паколькі яна датычыць не Нацыі, але адзінак, павінна быць справай асабістых пракананьняў і сумленьня кожнага беларускага грамадзяніна.. Кожны грамадзянін у Беларускім Гаспадарстве можа належаць або не належаць да Касьцёла або Царквы. Усе грамадзяне, без угляду на іх прыналежнасьць ці непрыналежнасьць да рэлігійнага веравызнаньня, маюць поўныя палітычныя, грамадзкія і ўсякія іншыя правы ў Беларускім Гаспадарстве. На тэрыторыі Беларусі па гарадох і валасьцёх уводзяцца ўрады цывільнага стану, у якіх маюць быць рэестраваны абавязкава ўсе акты нарадзінаў, жанімстваў і сьмерці грамадзян. Гэтакія-ж акты могуць быць роблены духавенствам для рэлігійных мэтаў.
Зямельных надзелаў духавенства не атрымлівае. Цэрквам і касьцёлам прызнаецца Нацыянальным Трыбуналам толькі зямлі, колькі зьяўляецца неабходным для выконываньня рэлігійнага культу /пляц пад сьвятыню, парахвіяльныя будынкі, магільнік і г. д./. Утрымліваньне сьвятынь і духавенства ляжыць на плячох вернікаў. Гаспадарства дае матар'яльную помач вышэйшай, як праваслаўнай так і каталіцкай, гіерархіі ў арганіз[а]ваньні беларускага рэлігійнага жыцьця, калі гэта будзе карысна для Нацыі.
Навука рэлігіі ў ніжэйшых і сярэдніх школах адбываецца на жаданьне бацькоў.
БНФ за поўную свабоду сумленьня і за поўную рэлігійную талеранцыю, паколькі яна ня шкодзіць інтарэсам Нацыі. БНФ проціў рэлігійнага змаганьня іваюючага сэктанства, аслабляючага сілы Нацыі. БНФ за згоднае супрацоўніцтва беларусаў праваслаўных і каталікоў для дабра Нацыі і Гаспадарства.
X. СЯМ'Я І МАРАЛЬНАСЬЦЬ.
Беларускае Гаспадарства апякуецца сям'ёю, як бацькамі так і дзяцьмі, прыгэтым дбае ня толькі аб матар'яльны, але і маральны дабрабыт беларускае сям'і, як першае арганічнае клетачкі Беларускае Нацыі. Маральнае і фізычнае здароўе сем'яўсьведчыць аб такім-жа здароўі Нацыі. Добрая беларуская маці, узгадавальніца дзяцей у духу беларускім і грамадзкім, павінна мець пашану у Беларускім Гаспадарстве. Сем'і, якія маюць шматлікае і добра гадаванае патомства, павінны атрымліваць помач ад Гаспадарства. Дзяцюкі, якія да 28 году не ажаніліся, плацяць прагрэсыўны з бегам часу падатак на карысьць шматлікіх, патрабуючых дапамогі сем'яў.
XI. САМАЎРАДЫ, АРМІЯ, ВАЛЮТА ІПАДАТКІ.
Самаўрады, якія маюць праяўляць сваю дзейнасьць галоўна на грунце гораду і воласьці, супрацоўнічаюць з Гаспадарствам у справе асьветы, дабрадзейнасьці і грамадзкай /сацыяльнай/ апекі, аховы здароўя, камунікацыі і іншых справах. Закладаньне і ўтрымліваньне прытулкаў для сіротаў, калекаў,бедных, бяздомных павінна ляжаць так-жа на плячох самаўрадаў. Утрыманьне такога прытулку на вёсцы, пры магчымасьці складак натураю, не павінна прадстаўляць большае труднасьці. Кіраўніцтва прытулкаў дбае аб працу для прытульных, паводле іх сіл і магчымасьці,а так-жа аб іх маральна-грамадзкае ўзгадаваньне. Самаўрады супрацоўнічаюць з Гаспадарствам так-жа ў справе аховы здароўя насельніцтва, пры закладаньні і ўтрымліваньні бальніц, лекарскіх пунктаў і г. д.
Беларускае Гаспадарства творыць сваю нацыянальную армію. Да вайсковае службы забавязаны кожны беларускі грамадзянін. Войска, так як і рабочыя дружыны, паглыбляе ў маладым пакаленьні нацыянальнае пачуцьцё, абавязкавасьць і духа самаахвярнасьці.
Беларускае Гаспадарства мае сваю валюту.
Падаткі ў Беларускім Гаспадарстве плацяцца ад маемасьці і даходу.
XII. АБАВЯЗКІ І ПРАВЫБЕЛАРУСКІХ ГРАМАДЗЯН.
Першым і галоўным абавязкам кожнага беларускага грамадзяніна ёсьць творчая, фізычная або духовая праца на карысьць сваей і свайго Гаспадарства. Для могучых, але няхочучых працаваць уводзіцца азначаны законам прымус працы.
Другім абавязкам ёсьць ахвярнасьць з маемасьці і жыцьця. Дагэтуль беларусы жылі ў чужых дзяржавах, дзе дамагаліся для сябе правоў, але не пачуваліся да абавязкаў адносна гэтых дзяржаў. З паўстаньнем незалежнае Беларусі паўстануць так-жа абавязкі адносна свайго гаспадарства. Трэба будзе гэтае Гаспадарства ўтрымаць і абараніць. Баронячы і ўзмацоўваючы сваё ўласнае Гаспадарства, беларусы бароняць і ўзмацоўваюць сваю Нацыю, бо Нацыі могуць нармальна разьвівацца толькі ў сваіх собскіх дзяржавах.
Побач з абавязкамі беларусы маюць у сваім Гаспадарстве поўныя палітычныя, грамадзкія, эканамічныя і ўсе іншыя правы. Беларусы займаюць у сваім Гаспадарстве ўсе кіруючыя і ўрадавыя мясцы, маюць у сваім уладаньні зямлю, промысел, гандаль і ўсе прыродныя багацьці краю, маюць доступ да навукі і культуры, беларусы маюць голас у справах Беларускае Нацыі і Беларускага Гаспадарства на выпадак народнага плебісцыту, выбараў у самаўрады і г. д.Словам, Беларусы ў сваім Гаспадарстве атрымліваюць усе магчымасьці фізычнага і духовага разьвіцьця. Поруч з гэтакімі правамі ідуць ня меншыя абавязкі адносна свайго Гаспадарства.
Праступкі грамадзян проціў Нацыі і Гаспадарства цяжэй караюцца, чы[м] праступкі проціў адзінкі. Шкоды, зробленыя Нацыі або Гаспадарству, напраўляюцца ня так карай, як працай для дабра Нацыі і Гаспадарства. Статут Законаў Беларускага Гаспадарства будуецца на прынцыпе пашаны Нацыі, Гаспадарства, сям'і і адзінкі.
Усе даўнейшыя князёўскія, графскія, шляхоцкія і іншыя падобныя тытулы іпрывілеі касуюцца, а ўводзяцца новыя, абапёртыя на заслугах, на працы і ахвярнасьці для Беларускае Нацыі і Беларускага Гаспадарства.
XIII. АСАДНІЦТВА І ЧУЖЫЯ ЭЛЕМЭНТЫ.
Усе чужыя для Беларускае Нацыі элемэнты, як жыды, цыганы, стараверы /расейцы/, польскія, расейскія і ўсякія іншыя асаднікі і каляністы прымушаны будуць на працягу азначанага законам часу з Беларусі выехаць. На іх месца павінны вярнуцца беларускія эмігранты, якім гразіць дэнацыяналізацыя ўчужых краёх і якія яшчэ не парвалі сувязі з сваею Нацыяй.
Масонства і іншыя тайныя арганізацыі ў Беларусі забаронены.
XIV. АЎТАРЫТЭТНАСЬЦЬ БЕЛАРУСКАГА ЎРАДУ.
Дзеля таго, што тварэньне Беларускага Гаспадарства будзе адбывацца ў вельмі трудных вонкавых і нутраных абставінах, БНФ стаіць за сільны і аўтарытэтны Беларускі Ўрад, які мог-бы правесьці пастуляты Беларускае Нацыі.. Усе нацыянальныя беларускія элемэнты павінны прыйсьці з помачай свайму Ўраду ў будаўніцтве новае Беларусі на беларускіх нацыянальных асновах. Беларускі Ўрад павінен складацца з чэсных і ідэйных беларускіх нацыяналістаў і добрых патрыётаў, для якіх дабро Нацыі і Гаспадарства будзе вышэй за ўсе асабістыя карысьці.
Бяручы пад увагу, што Беларускае Гаспадарства будзе служыць разьвіцьцюдуховых, фізычных і матар'яльных сіл Беларускае Нацыі, сябры БНФ аддадуць усе свае сілы будаўніцтву Беларускага Гаспадарства.
ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!
Друкуецца паводле асобніка, які захоўваецца ўзборах Навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Акадэміі навук Беларусі. Уарыгінале — на лацінцы. Месца і час выданьня не пазначаныя. Паводле кнігі “Беларускі й беларусаведны друк на Захадзе. Асобныя выданьні. Бібліяграфія” (складальнікі Зора і Вітаўт Кіпел. БіНіМ, Нью-Ёрк — Менск, 2003),“Ідэолёгічны Статут БНФ” выйшаў кірыліцай у 1941 г. на 11 балёнках у Бэрлінеі Ліцманшафце, яго выданьне на лацінцы (ужо на 12 бал.) пабачыла сьвет у тым жа 1941 г., праўдападобна, у Бэрліне. У 1956 г. статут перавыдаваўся ў скароце на эміграцыі, верагодна, бэцээраўцамі (бал. 29, 30, 172,
173) Працаваць для дабра нацыі
З выступу В. Гадлеўскага на курсах для менскіх настаўнікаў 10 студзеня 1942 г.:
“Галоўная мэта курсаў — гэта будаўніцтва нацыянальнай школы. Гэтая школа павінна выхоўваць беларускую моладзь у нацыянальным беларускім духу. Гэта значыць, што беларуская моладзь павінна адчуваць у сабе кроўную сувязь са сваім народам, са сваёй нацыяй. Нацыя — гэта вялікая сям'я, якая мае адну агульную мову, адныя звычаі, адну псыхіку, адну тэрыторыю, — сям'я,якая сьвядома адносіцца да свайго жыцьця, да сваіх правоў.
Моладзь абавязана ведаць, што яна належыць гэтай сям'і-нацыі. Моладзь павінна любіць свой народ-нацыю таксама, як яна павінна любіць і сваю ўласную сям'ю, і сваю мову, і песьню, і нацыянальнае адзеньне, і свой край. І ўсё гэта абавязана ўнушыць і прывіць ёй нацыянальная беларуская школа.
Беларуская моладзь не павінна быць толькі пасыўным назіральнікам свайго народу, — яна павінна быць дзейным творчым элемэнтам гэтага народу. Інакш кажучы, яна абавязана працаваць для матэрыяльнага й духоўнага дабра нацыі…
Да гэтага часу беларускай нацыянальнай школы ў поўным значэньні гэтагаслова ня было, і ня было дзе даць дзецям поўнае нацыянальнае выхаваньне. Цяпер магчымасьць гэтая відавочная.
Так будзем жа будаваць сваю нацыянальную школу, сваю нацыянальную Беларусь…”. Белорусская школа (Менск), № 1-2, студзень-сакавік 1942, с. 16. Падпольная публікацыя
Зьмяшчаем малавядомы тэкст Вінцэнта Гадлеўскага з падпольнай пэрыёдыкі часоў нямецкай акупацыі. Артыкул “Апошнія гады” быў зьмешчаны ўнелегальным “Бюлетэні Беларускай Незалежніцкай Партыі”. Ён падпісаныкрыптанімам “с.”, але аўтарства артыкула “Апошнія гады” намі вызначаецца з дапамогай аналізу тэксту.
Аўтар дае параўнальны аналіз немцаў 1941-га і 1917-га гадоў, што мог зрабіць хтосьці з старэйшых дзеячоў, але не рэдактар Міхась Рагуля, ні Ўсевалад Родзька, якім было крыху больш за 20 гадоў. Немцаў 1917-га памяталі незалежнікі Аляхновіч, Гелда, Шкялёнак, але яны ня мелі дачыненьня да беларускага школьніцтва ў “генэральным камісарыяце “Беларусь”, да таго ж жылі па-за яго межамі (у Вільні, Беластоку, Бэрліне). Наадварот, непасрэдна школьнымі справамі займаўся галоўны школьны інспэктар камісарыяту, былы дзеяч БНР Гадлеўскі. Таму ня дзіўна, што ў артыкуле ня добрым словам згадваецца непасрэдны начальнік Гадлеўскага “поўпаляк, поўчэх Сівіца”, выказваецца занепакоенасьць адсутнасьцю дазволу немцаў на арганізацыю сярэдняга і вышэйшага школьніцтва. Найбольш гэта балела Вінцэнту Гадлеўскаму. Так балела, што ён не стрымаўся і ўставіў гэтыя радкі ў падпольны артыкул, што магло яго раскансьпіраваць. У іншым месцы ён, наадварот, маскіруецца, калі піша пра аўтараў адозвы да беларускага народу з заклікам уступаць у шэрагі Беларускай самааховы, якія не пратэставалі супраць “нямецкага ашуканства”. Сярод іншых тую адозву падпісваў і Гадлеўскі.
Фактычна, артыкул “Апошнія гады” быў праграмнай публікацыяй Беларускага Руху Супраціву. Гадлеўскі адзначае, што адна толькі моладзь цьвёрда трымаецца незалежніцкіх ідэалаў і рыхтуецца да барацьбы за незалежную Беларусь. Ён акрэсьліваў сваё бачаньне пэрспэктываў нямецка-савецкай вайны. Абодва ворагі мусілі аслабець, а беларускі народ узмацніцца, арганізавацца, узброіцца і чакаць сыгналу да выступленьня. “Нам даволі вызваліцеляў і апекунства, нам ня трэба нацыянальнай ласкі ад чужынцаў— мы самые здабудзем сабе нацыянальные правы”, — пісаў В. Гадлеўскі. А П О Ш Н І Я
Г А Д Ы
1939 год на Беларусі быў поўны тайнага чаканьня некіх вялікіх пераменаў, некай рашучай разьвязкі напружанага соцыяльнага і палітычнага жыцьця абапал польска-савецкай мяжы.
У Захадняй Беларусі польская акупацыя прыбірала што раз найастрэйшыя формы, сьпіхаючы беларусаў маною і тэрорам на самы ніз соцыяльнай і культурнай драбіны і выразна імкнучыся затапіць беларускую праблему хваляю асадніцтва, абшарніцтва і рознай “стшэльцкай” ці “КОП-аўскай” ваеншчыны. Гэта кінуло ўжо раней пазбаўлены сваіх павадыроў народу капцюры бальшавіцкай прапаганды, альбо зацятай пасыўнасьці, будзячы адначасова глыбокую, заядлую ненавісьць да акупанта.
У гэтым самым часе БССР не магла яшчэ апомніцца ад жахаў 1937 году, калі рэшткі беларускае інтэлігэнцыі апынуліся ў камэрах НКВД сярод дзесяткаў тысячаў падобных сабе з усяго СССР. Выкарыстаны да апошніх межаў народ, аддаўшы ўсю маёмасьць і ўсе сілы на ўзбраеньне 10-мільённай арміі, баяўся думаць аб якіх небудзь зьменах, але падсьведама чакаў іх як збаўленьня.
Зьмены прыйшлі. Захаднюю Беларусь “вызвалілі” бальшавікі ад “белапольскага іга”, а інсцэніраванай на хуткую руку камэдыяй народнага плебісцыту далучылі яе да СССР. Аднак за “вызваленьне” прыйшлося дорага плаціць— спачатку эканамічна, бо галодныя “вызваліцелі” з нечаканай хуткасьцю выелі і выкупілі ўсе “предразсудочные блага гнілого капіталістіческого запада”, а, пазьней жывою народнаю сілаю — тысячамі вывезеных, арыштованых, загінуўшых на фінскім фронце. Усходняя Беларусь крыху свабаднейдыхнула, паколькі апека НКВД сканцэнтравалася на нова занятых абшарах.
Вайну 1941 году народ спаткаў са страхам і радасьцяй адначасова. Аднак каліпрайшла першая хваля зьнішчэньня, страх мінуў і народ радасна кінуўся да супрацоўніцтва з новым “вызваліцелям”. Паверыўшы абяцаньням нямецкайпрапаганды ўвесь актыў чэсна прыступіў да “адбудовы бацькаўшчыны”.
Прыйшлі першыя разчараваньні. Немцы 41 году ня былі немцамі 17 году — не адзначаліся ня толькі гуманнасьцю, але нават мінімальнаю дозаю здаровага палітычнага розуму. Пьяныя перамогамі папярэдніх гадоў і хворыя маніяй свае надчалавечнасьці, упоенай недарэчнасьцямі расавай тэорыі — разглядалі прасторы ўсходня-славянскіх народаў як новаздабыты каляньяльны абшар. Аўтарам гэтае думкі быў партыйны ідэолёг — Розэнбэрг, тэорыі каторага можа нават часам і гэніяльныя на першы пагляд у практыцы аказваліся бязглуздымі і нерэальнымі.
Беларусь апынулася ў асяродзьдзі ўсходнекаляніяльнай нямецкай палітыкі. На месца праўна існуючай беларускай дзяржавы — БССР твораць нейкуюдзяржаўную пародыю: “Генэральны камісарыят Беларусі”, каторы нават не зьяўляецца самастойнай адміністрацыйнай адзінкай, бо ўваходзіць у склад “Усходняга краю — “Остлянду”.
Пачынаюць у новаздабытай калёніі сваю працу нямецкія псэўда-палітыкі. Пад акампаньямэнт казкі аб новай Эўропе і яе “штурмовым батальёне — Беларусі” пачынаецца паступовая эксплёатацыя беларускіх белых нэграў. Ідучы за славамі Кубэ, што “беларусы — народ мужыкоў”, адзін зь яго памочнікаў — поўпаляк, поўчэх — Сівіца заяўляе, што асьвета мужыкам не патрэбная — хопіць пачатковых чатырохгодак, у рэдкіх выпадках сямігодак, а далей хай вучацца рабіць боты альбо стругаць дзерава — рамесьнікі немцам патрэбныя. Аб сярэднім і вышэйшым школьніцтве няма і гутаркі.
Але затое калгасы зьмяняюцца ў “абшчыны” і польскіх абшарнікаў не дапускаецца на Беларусь. Цікавасьць якая ў гэтым розьніца — хіба тая, што з калгасу браў бальшавік, а з абшчыны немец і што на месца польскага пана сядзіць грубы нямецкі мужык з польскім лісьлівым поўпанкам за памочніка.
Мужыку можна ня толькі адмяраць 10 ці 20 палак як кару, але і не афіцыяльналупіць пры кожнай нагодзе нагайкаю ці то ў вёсцы, ці нават калі ён служыць у самаахове ці “ахране”.
Трэба нямецкаму мужыку парабкаў — праводзіцца “дабравольны набор” пры помачы жандармаў і паліцыі і едуць у Нямеччыну эшалоны “дабравольцаў”працаваць за 30 фэнігаў у дзень. Адначасова нямецкія ўрадаўцы і каляністыза дзесяткі тысячаў рублёў наладжваюць разкошныя памешканьні, праядаюць па меншай меры 10% пастаўленых для арміі прадуктаў, пьюць і бавяцца. Што здабыў сваёю крывёю і сваім жыцьцём нямецкі салдат — тое нішчыць дурноюпалітыкай банда апранутых у жоўты мундзір чыноўнікаў — недарма названая беларускім селянінам “жоўтай заразай”.
Нажаль у гэтакім палітычным разладзе апынулася і беларускае грамадзянства. Частка кар'ерыстаў і амбіцыянэраў верачы ў нямецкую перамогу ня можа адарвацца ад нямецкага бота. З пародыяй павадыра — умеючага толькі публічна біць брава і складаць голд сваім панам — Ермачэнкай на чале забаўляюцца ў народнае прадстаўніцтво альбо спэкулююць грамадзкай справай. Ім на забаву кінулі немцы БНС — калі ж арганізацыя гэтая выказала па акругах нечаканы ўздым — агранічылі яе правы.
Ім і частцы інтэлігэнцыі заінсцэніраваў благі палітык Юрда тварэньне беларускай праваслаўнай аўтакефальнай царквы: царквы са зьняволеным у манастыры мітрапалітам і некананічным саборам. Адначасова каталіцкіх беларускіх сьвятароў разстрэльваюць альбо вывозяць, пакідаючы частку народу на ахвяру польскай ксяндзоўшчыны.
Другая частка грамадзянства, пераважна моладзь з радоў ахраны і паліцыі, ідучы ў сьляды сваіх “апекуноў” занялася пьянствам і грабяжом, настройваючы гэтым самым народ варожа да сябе. Трэба аднак памятаць, што толькі немцы здольныя падтрымоўваць падобнае сваявольле сярод службы парадку— у беларускай дзяржаве было-б яно найгоршаю ганьбаю і каралася-б як бандытызм.
Нялюдзкае абыходжаньне з палоннымі на пачатку вайны было аснаўною прычынаю паўстаньня партызаншчыны, а пазьнейшыя аблавы дзеля здабыцьця рабочай сілы ці ліквідацыі “камуністычнага актыву” колькасьць партызанаў усё зьвялічвалі, выганяючы ў лес тысячы нашае моладзі.
Гэтая моладзь, ідучы часта за фальшывымі бальшавіцкімі лёзунгамі, безадказна нішчыла свой-жа ўласны актыў нібыта супрацоўнічаючы з немцамі не разумеючы, што ў гэтакі спосаб ідзе толькі ўсім нашым ворагам на руку — аслабляючы сілы народу. Нямецкія ліквідацыйныя акцыі супроць партызанаў,праводжаныя пры помачы літвіноў, украінцаў, казакаў, латышоў ці нават самых беларусаў аранічваліся пераважна да паленьня вёсак і разстрэлаў цывільнага жыхарства.
І гэтае вынішчэньне ня выклікало ніводнага пратэсту з боку “прадстаўнікоў народу” ў Менску — наадварот, розныя Казлоўскія з “Беларускай Газэты” хвалілі яго пад нямецкую дыктоўку. І калі народ сам захацеў справу вырашыць радасна вітаючы вестку аб стварэньні самааховы, дык немцы падразьніўшыся ашукалі народ, а нашыя дзеячы падпісаўшыя “гарачую” адозву да народу не здабыліся нават на найменшы пратэст супраць нямецкага ашуканства.
Бязумоўна, што ў гэтакіх абставінах аснаўная маса народу пахіснулася ў сваёй веры ў будучыню Беларусі. Пачалі вяртацца розныя сымпатыі да таго ці іншаго з нашых даўных “апекуноў”. Адным заімпанавала казка аб арміі Сікорскага і Польшчы “од можа до можа”, другія пачалі дароўваць усе віны і праступкі савецкаму НКВД, трэція паверылі ў нямецкую казку аб павароце царскіх залатых пагонаў.
Што казаць — нават партызаны з пад знаку чырвонае зьвязды паверылі ў нямецкі прапагандовы “трук” і пачалі прапаганду на карысьць “русской народной арміі”, увялі ў сябе афіцэрскае “благородіе” і пачалі купляць у насельніцтва заплесьнеўшыя царскія эпалеты. Нажаль усё гэта казкаю пана Гэббэльса толькі і застанецца, а чырвоны сьцяг будзе і далей крывава панаваць над савецкай рэчаістасьцяй.
І адзіная можа толькі моладзь не вярнулася лёгкаверна ў службу нашых даўных, як-жа нешчасьлівых для народу “-фільстваў”, трымаючы стойка фронт супраць польскай, бальшавіцкай ці расейскай прапагандзе і чакаючы баявога кліча — за Незалежную Беларусь.
Ад гэтага палітычнага хаосу ў народзе мы мусім сёньня вызваліцца.
Ня будзем гаварыць аб нашых адносінах да немцаў, бо іх дыктуе кожнаму нацыянальнае пачуцьцё і нацыянальная гордасьць. Сёньня перад намі заданьне важнейшае — адзіночыць народ, не даваць яму разваліцца і зброіць маральна і фізычна на змаганьне, каторае надыходзіць.
Нам даволі вызваліцеляў і апекунства, н а м н я т р э б а н а ц ы я н а л ь н а й ла с к і а д ч у ж ы н ц а ў — м ы с а м ы е з д а б у д з е м с а б е н а ц ы я н а л ь н ы е пр а в ы. А каб іх здабыць мусім зарганізавацца.
Мы ня маем права прымаць удзелу ў самазьнішчэньні альбо дапусьціць да яго, да барадзьбы беларуса-партызана з беларусам-валасным старшынёй, беларуса-паліцыянта з беларусам-партызанам. Сёньня мы ўсе беларусы зпад аднаго бела-чырвона-белага сьцягу, злучаныя адною ідэяю барадзьбы за незалежную Бацькаўшчыну, а кожная стрэльба ў беларускіх руках — гэта адзін козыр болей у вырашаючым розыгрышу.
А гэты розыгрыш ужо блізка. Нашыя ворагі змагаюцца між сабою і слабеюць зкожным днём — мы, гуртуючы свае сілы, мацнеем. Ні Нямеччына ні бальшавікіўжо ня будуць у сілах вырашыць аб нашай будучыні — аб гэтым вырашыць самузброены, зарганізаваны народ. Аб гэтым павінен ведаць кожны і паліцыянт і партызан і кожны цывільны жыхар — здольны трымаць стрэльбу у руках.
Надыходзіць апошняе змаганьне, каторае вырашыць нашым і наступных пакаленьняў Беларусі. Мы спаткаем яго ў шчыльных радах, з паднятаю галавою, моцныя воляю перамогі — бо толькі моцныя могуць існаваць. - с. [ГАДЛЕЎСКІ]
- Бюлетэнь БНП, № 2, [1942 г.]. Апошні артыкул
23 сьнежня 1942 году менская “Беларуская газэта” надрукавала вялікіяўспаміны Вінцэнта Гадлеўскага пра Першы Ўсебеларускі Кангрэс. На першай старонцы гэтага нумару газэты — непадпісаная зацемка “Менск адзначыў 25-я ўгодкі адчыненьня Ўсебеларускага Кангрэсу”. У ёй чытаем:
“25-я ўгодкі адчыненьня Ўсебеларускага Кангрэсу ў 1917 годзе, якія прыпадаліна 20 сьнежня сёлета, хоць і сьціпла, былі адзначаныя ў Менску.
Удзень, а 1-й гадзіне, у памешканьні Менскага гарадзкога тэатру — тымсамым, у якім 25 год таму адчыніўся Кангрэс — перад канцэртам для работнікаў чатырох менскіх заводаў мела месца невялікая прамова, прысьвечаная слаўным угодкам. Зала тэатру ўвесь дзень была ўпрыгожаная беларускімі й нямецкімі нацыянальнымі сьцягамі.
А 3-й гадзіне дня адбылося адмысловае паседжаньне Рады Беларускае Народнае Самапомачы, на якім з рэфэратам-успамінамі аб Кангрэсе выступіў удзельнік Кангрэсу сп. В. Гадлеўскі”.
Артыкул, а дакладней успаміны Гадлеўскага пра Кангрэс друкаваліся на другой старонцы “Беларускай газэты”. Яны наскрозь пранятыя сьветлым патрыятызмам. Аўтар шчыра і эмацыйна распавядаў чытачам пра адзін з найважнейшых эпізодаў беларускага вызвольнага змаганьня ў ХХ стагодзьдзі, нібыта будзячы ў іх душах прагу да барацьбы супраць ворага-акупанта. І зусім невыпадкова ў артыкул В. Гадлеўскага быў завярстаны баявы й сьмелы верш Натальлі Арсеньневай “Годзе!”: “/.../
Годзе!
Годзе нарэшце,
годзе
чарвякамі зьвівацца, поўзаць!
Хоць нас доля й дагэтуль зводзіць,
хоць ісьці нам парой і коўзка, —
насьмяёмся яшчэ і з ліха!
Досыць падаць прад кажным ніцма!
Лепш на момант
агнём успыхнуць,
Чымся літасьцяй век давіцца!
Што далі нам калі чужыя?
Ці калі хто — наш плач усьцішыў?
Дось!
Напружым пастронкі жылаў,
самі злыбеды нашы скрышым! /.../”. Гэта быў апошні артыкул Гадлеўскага. На наступны дзень ён будзе арыштаваны СД і расстраляны ў Трасьцянцы... У 25-я ўгодкі скліканьня Ўсебеларускага Кангрэсу
Сёлета ў сьнежні мінае 25 гадоў ад часу скліканьня ЎсебеларускагаКангрэсу. Гэты гістарычны Кангрэс быў ня толькі выяўленьнем волі ўсяго беларускага народу, але ён даў кірунак усёй пазьнейшай беларускай палітыцы, ён стварыў Раду Беларускай Народнай Рэспублікі і ён урэшце палажыў асновы беларускай дзяржаўнасьці. Дарма, што ён быў разагнаны бальшавікамі — гэты факт ня толькі не паменшыў ягонага значэньня, але йшчэ ўзвысіў. Дзеля ўсяго гэтага беларускае грамадзянства, абходзячы сёлета, ізноў-жа ў гэтакіх важных гістарычных часінах, памяць скліканьня свайго нацыянальнага Сходу, павінна прысьвяціць гэтаму Сходу, як найбольш увагі, зразумела, наколькі гэта магчыма ў сёньняшнія ваенныя часы. Як навочны сьведкападзеяў з 1917-18 году, я пачуваюся да абавязку падзяліцца з беларускім грамадзянствам сваймі ўспамінамі аб скліканьні й аб адчыненьні гэтага гістарычнага Кангрэсу.
Перш-на-перш — трэба дасьледзіць генэтычныя вытокі й прычыны, а таксамамэты скліканьня Кангрэсу.
Беларускі рух, які гэтак буйна расьцьвіў пасьля лютаўскае рэвалюцыі 1917 году, прайшоў на працягу аднаго году аж колькі фазаў. Зараз пасьля рэвалюцыі і зрынуцьця царызму быў скліканы ў Менск на 25.III.17 г.зьезд беларускіх дзеячоў, рассыпаных ваеннымі падзеямі ня толькі па Беларусі, але і па ўсёй Расеі. На зьезд прыехалі ўсе беларускія нацыянальныя працаўнікі, хто толькі мог. Зьезд трываў два дні (25—26.III) і выбраў Беларускі Нацыянальны Камітэт у складзе 18-цёх асоб. Гэты Камітэт выдаў адмысловую палітычную дэклярацыю і быў цэнтрам, каля якога гуртаваліся ўсе беларускія партыі і арганізацыі.
Жыцьцё тады йшло наперад шпаркім тэмпам. Праз колькі месяцаў утварыласяпа розных гарадох шмат палітычна-грамадзкіх арганізацыяў і настала патрэба скліканьня ўжо ня зьезду паасобных дзеячоў, а прадстаўнікоў беларускіх партыяў і арганізацыяў.
Гэткі зьезд быў скліканы на 8 ліпеня 1917 году і на гэтым зьезьдзе была выбраная Цэнтральная Рада беларускіх арганізацыяў і партыяў. З паўстаньнем Цэнтральнае Рады пачаўся новы этап у беларускім жыцьці. Гэтая Рада пераймае ужо ня так кіраўніцтва беларускім палітычым жыцьцём, якрабіў Беларускі Нацыянальны Камітэт, але рэпрэзэнтацыю беларускага народу. Разам із гэтым гэта былі пачаткі заканадаўнага органу беларускаганароду.
Але побач із Цэнтральнай Радай беларускіх арганізацыяў і партыяў творыцца другая Цэнтральная Рада, — Цэнтральная Вайсковая Рада. Справа ў тым, што ўвосень 1917 году адбываюцца зьезды беларускіх ваякаў усіх чатырох фронтаў: Паўночнага, Заходняга, Паўдзённа-Заходняга й Румынскага. Кажны зьезд выбірае сваю раду, а дэлегаты гэтых Франтовых Радаў ствараюць у Менску Цэнтральную Вайсковую Раду. Каб усьцерагчыся ў будучыні блытаніны ў назове й кампэтэнцыі дзьвюх цэнтральных радаў, цывільнай і вайсковай, была ўтвораная ў кастрычніку месяцы на другой сэсіі Цэнтральнай Рады беларускіх арганізацыяў і партыяў адна рада, якая прыняла назоў Вялікае Беларускае Рады. Выканальны Камітэт гэтае рады называўся часам “Малой Радай”. Вялікая Беларуская Рада існавала ня доўга,усяго паўтара месяца і на ейную долю выпала скліканьне Ўсебеларускага Кангрэсу.
Ідэя скліканьня Ўсебеларускага Кангрэсу паўстала ўжо на другой сэсіі Цэнтральнае Рады, — але тады йшчэ яна ня была аформленая юрыдычна й фактычна. Дый урэшце беларускія дзеячы баяліся склікаць агульны сход, каб ня трапілі туды варожыя дзейнікі, якія маглі выкарыстаць гэты сход дзеля сваіх мэтаў. А гэтых варожых дзейнікаў было шмат. Наўперад бальшавікі, якія яўна й скрыта выступалі проці беларускага руху, распушчаючы аб ім розныянебывалыя чуткі. Далей выступалі расейцы розных палітычных кірункаў, пачынаючы ад эсэраў, а канчаючы на “чорнай сотні” — усе яны стаялі на грунце “единой и неделимой”, заяўляючы, што ніякай Беларусіняма й быць ня можа. Проці Беларускае Рады выступалі таксама польскія арганізацыі, якія разьвівалі шырокую дзейнасьць, асабліва пасярод беларусаў-каталікоў, цягнучы іх на свой бок. На Беларусі паўстаюць нават польскія вайсковыя фармацыі. Усе гэтыя дзейнікі, разам узятыя, былі запраўды грозныя для маладога беларускага руху, пры гэтым цікавая рэч, што проці беларусаў усе яны выступалі адзіным фронтам.
І вось, калі на другой сэсіі Цэнтральнае Рады беларускіх арганізацыяў іпартыяў, беларускія дзеячы выказвалі свае сумлевы й страхі перад гэтымісупольнымі ворагамі, дык сталася тое, чаго чакалі ўжо здаўных усе беларусы: прабуджэньня беларускае вайсковае сілы. На гэнай сэсіі выступіла першы раз у вабарону Беларусі шэрая беларуская жаўнерская маса. Памятаю, якцяпер, тую часіну, калі адбываліся на сэсіі доўгія дыскусіі над тагачасным палажэньнем беларускага народу і ня можна было знайсьці з гэтага палажэньня жаданага выхаду, выступіў з шэрае жаўнерскай масы, якая была на паседжаньні Рады, адзін жаўнер і, падышоўшы да прэзыдыяльнага стала, прамовіў менш-больш гэтымі словамі: “Браты, я прыехаў сюды з фронту ад сваіх таварышоў беларусаў, якія сядзяць у вакопах. Яны мне сказалі: едзь у Менск, у Беларускую Раду і скажы там, каб яны будавалі Беларусь чым-хутчэй, бо ворагі разьдзяруць яе. Я прыехаў. І вось тут чую толькі гутаркі і страх перад ворагамі. Дык я вам кажу, што мне мае таварышы, якія мяне сюды паслалі, заявілі, што яны гатовы із зброяй у руках прыйсьці ў Менск і змагацца з ворагаміБеларусі, усё адно, якія яны будуць”. Пры гэтым салдат, скончыўшы сваю гарачую прамову, стукнуў здаровым жаўнерскім кулаком па прэзыдыяльным стале.
Гэтая простая, кароткая, а разам з гэтым шчырая й моцная прамова зрабіла на ўсіх вялізарнае ўражаньне. Некаторыя жанчыны, у тым ліку ведамая Палута Бадунова, пачалі плакаць ад радасьці, што ўрэшце знайшлася беларускаясіла, якая здолеець адбудаваць Беларусь і бараніць яе ад ворагаў. Для ўсіх гэтыя словы былі навукай, што пара скончыць ізь лішнімі гутаркамі, а ўзяцца за рэальную работу. За такую рэальную работу ўважалі тварэньне беларускіх вайсковых аддзелаў і скліканьне Ўсебеларускага Кангрэсу. “Няхайсам народ скажа, — гаварылі ў Радзе, — чаго ён хоча і няхай дасьць для выкананьня свае волі сваю народную сілу”.
Паседжаньні Рады адбываліся ў даўнейшым губэрнатарскім доме, што пры Пляцы Волі. Гэты дом быў зарэквізаваны беларускімі вайскоўцамі для патрэбаў Беларускае Рады.
Ад тае другое сэсіі Беларускае Цэнтральнае Рады (сэсія адбывалася ад 15 да 24 кастрычніка 1917 году) пачынаюцца падрыхтоўныя захады да скліканьня Ўсебеларускага Кангрэсу. Справа гэта была ня так лёгкая, як із фармальнага, так і із практычнага боку. Перш-наперш трэба было паставіць ясна мэту зьезду, а гэтай мэтай было стварэньне Беларускае Краёвае ўлады; трэ было выпрацаваць дакладны парадак дня Кангрэсу; трэ было ўстанавіць лік прадстаўнікоў ад беларускіх арганізацыяў і партыяў, а таксама ад гарадоў і воласьцяў. Было пастаноўлена, што беларускі арганізацыі й партыі высылаюць прадстаўнікоў паводле ліку сваіх сяброў, гарады таксама паводле ліку свайго жыхарства, а воласьці — па два прадстаўнікі ад кажнае. Кангрэс быў вызначаны на 5-га сьнежня 1917 году (старога стылю) з такім парадкамдня:
1. Міжнароднае становішча Беларусі (вайна й мір).
2. Зямельная справа.
3. Палітычны лад на Беларусі.
4. Стварэньне органаў Краёвай Улады.
Тымчасам ужо на самым пачатку здарыліся перашкоды, якія адбіліся на даце адчыненьня Кангрэсу. Справа ў тым, што ў Петраградзе ў той час стварыўся пры Ўсерасейскім Савеце Сялянскіх Дэпутатаў гэтак званы Беларускі Абласны Камітэт, які хацеў стаць канкурэнтам Беларускае Вялікае Рады ў кіраўніцтве беларускай справай. Ня трэба хіба ўспамінаць, што гэны “Беларускі Абласны Камітэт” быў яўна русафільскім і цягнуў у “единую и неделимую”. Гэты, толькі зь імя беларускі, Камітэт выдаў адозву, у якой заклікаў таксама на Ўсебеларускі зьезд, толькі не на 5-га, а на 15-га сьнежня. Паўстала блытаніна. Беларускія воласьці й гарады, атрымаўшы дзьве запросіны з рознымі датамі, ня ведалі, шторабіць і накалі ехаць у Менск. Трэба было рассылаць спэцыяльныя паведамленьні, што зьезд, вызначаны Вялікай Беларускай Радай, адбудзецца не 15-га, а пятага сьнежня.
Аказалася, што аўтарытэт Вялікае Беларускае Рады ў беларускім народзе быў мацнейшым за аўтарытэт “Абласьнікоў”, як мы іх называлі, — і дэлегатыз усіх канцоў Беларусі пачалі зьяжджацца ў Менск на 5-га сьнежня. Але ня ўсе — некаторыя ўсё йшчэ думалі, што зьезд адложаны на 15-га сьнежня. Пачакаўшы два дні (наколькі мне помніцца), дня 7-га сьнежня 1917 году (старога стылю, а новага 20-га сьнежня), Кангрэс быў урачыста адчынены ў Менскім Гарадзкім Тэатры. Тэатар быў поўны — паўнюсенькі, набіты народам ад нізу аж да верху, кажны хацеў быць на гэткай урачыстасьці, як адчыненьне Ўсеагульнага Беларускага Сходу. Кажу “Усеагульнага”, бо землі, якія былі адрэзаныя фронтам (Гродзеншчына, Наваградчына, часткава Віленшчына) былі рэпрэзэнтаваныя беларускімі ўцякацкімі арганізацыямі.
А каторай гадзіне быў адчынены сход, добра ня помню. Здаецца, пад вечар. Адчыніў Кангрэс Старшыня Беларускае Вайсковае Рады ад імя Вялікай Беларускай Рады Сымон Рак-Міхайлоўскі, пазьнейшы пасол у польскі сойм, пазьней“грамадавец”, засуджаны польскім судом на 10 гадоў катаргі, а пазьней выменены й зьліквідаваны бальшавікамі. У сваёй прамове Рак-Міхайлоўскі прадставіў тагачаснае, як вонкавае, так і нутраное, палажэньне Беларусі, даў агульны нарыс патрэбаў беларускага народу, азначыў мэты Кангрэсу і заклікаў да працы. Пасьля прамовы Рак-Міхайлоўскага пачаліся прывітаньні ад розных партыяў і арганізацыяў, як беларускіх, так і расейскіх, украінскіхі іншых. Прывітаньняў было гэтулькі, што здавалася ім і канца ня будзе. Усіх іх ня помню. Ды ўрэшце, кажны прамоўца хацеў паказаць у даўгой прамове сваё красамоўнае мастацтва. Прывітаньні, агулам кажучы, усе былі спрыяльныя для Беларускага Кангрэсу. Усе пажаданьні былі скіраваныя на карысьць беларускага народу, толькі адно прывітаньне ўнесла вялікі дысананс у вадчыненьне Кангрэсу — прывітаньне нейкага бальшавіка. Выступіў ён ад нейкай бальшавізуючай арганізацыі і ў сваёй прамове кідаў бальшавіцкія інтэрнацыянальныя клічы. Пры канцы свайго “прывітаньня” ён паказаў пальцам на беларускі нацыянальны сьцяг і заявіў, “нашто тут вісіць гэтая ануча (тряпка)?” Пасьля гэтых словаў у тэатры ўзьнялася фармальная бура пратэсту. Ужо перад гэтым у часе ягонае прамовы чуваць былі ўвагі на ягоныя некаторыя сказы, але цяпер што пачало тварыцца, дык запраўды і апісаць цяжка.Увесь тэатр крычэў: “вон яго, прыйшоў прывітаць Беларускі Кангрэс, а зьневажае беларусаў, ганеце яго вон і г. д.”. Пасыпаліся вельмі няпрыемныя словы на адрыс бальшавіка, і той прымушаны быў скончыць сваё “прывітаньне”. Атады ўстае з-за прэзыдыяльнага стала гэнэрал Аляксееўскі, які прыехаў на Кангрэс, як дэлегат ад жаўнераў Гэльсынгфорскага гарнізону (Фінляндыя),падыходзіць да беларускага нацыянальнага сьцягу й заяўляе: “Адзін нядобры чалавек абразіў нас і нашую сьвятасьць, наш сьцяг. Я зробленую крыўдуі абразу хачу нагарадзіць і цалую гэты сьцяг”. І тут беларускі гэнэрал пры бурных воплесках усяго тэатру маніфэстацыйна пацалаваў беларускі сьцяг... Доўга пасьля гэтага грымелі авацыі й воплескі на чэсьць беларускага нацыянальнага сьцягу, гэнэрала Аляксееўскага й прадстаўнікоў беларускага ваяцтва.
Пасьля гэтага інцыдэнту беларускія нацыянальныя сілы, якія склікалі Кангрэс, зразумелі, што Кангрэс пайшоў правільнай беларускай дарогай і што ніякія варожыя сілы для яго ня страшныя.
З прывітаньняў, якія былі сказаныя на адчыненьні Кангрэсу, я запамятаваў добра стройную прамову аднаго настаўніка, які, навязваючы да першых дзён тварэньня сусьвету, калі Бог сказаў, каб сталася сьвятло, заявіў, што пры тварэньні Беларусі патрэбнае першым чынам сьвятло, а гэтае сьвятло даешкола і настаўніцтва...
Запраўды, сьвятыя былі словы таго настаўніка! Як-жа яны актуальныя ў кажную часіну бытаваньня народу!
Пасьля сканчэньня прывітаньняў пачалася штодзённая праца Кангрэсу. Кангрэс перанёс сваю працу ў будынак даўнейшага “Дваранскага сабраньня”,што наўпроць тэатру (гэты будынак цяпер спалены), выбраў сэньёрэн-конвэнт і Раду зьезду дзеля кіраўніцтва ўсёй працай Кангрэсу. Былі выбраныя таксама адпаведныя камісіі, якія прыступілі да апрацоўваньня рэзалюцыяў.
У тым часе, калі працавалі камісіі, маса дэлегатаў Кангрэсу слухала адмысловых рэфэратаў, якія былі ладжаныя Радай Кангрэсу, каб пазнаёміць дэлегатаў з рознымі галінамі беларускага жыцьця, зь беларускай гісторыяй, мовай, літаратурай і зь іншымі пытаньнямі беларусаведы. Адзін такі рэфэрат на тэму “Беларускае самаазначэньне” прачытаў дня 13.XII і ніжэй падпісаны. Справаздачу аб гэтым рэфэраце П. Крычэўскі зьмясьціў у “Беларускай Радзе” (№ 10, 1917 г.), органе Беларускай Вайсковай Рады.
Усіх дэлегатаў, якія прыехалі на Кангрэс і якія зарэгістраваліся ў мандатнай камісіі Кангрэсу, было 1872 асобы, з гэтых 1167 з пастанаўляючым голасам, а 705 з дарадным. Ня ўсе яны былі на паседжаньнях Кангрэсу і ня ўсе яны прабывалі праз ўвесь час трываньня Кангрэсу ў Менску, некаторыя выяжджалі на правінцыю, каб там падзяліцца весткамі й атрымаць інструкцыі. У кажным выпадку на паседжаньнях Кангрэсу было заўсёды па колькі сот чалавек. Найбольш працавалі камісіі, якія апрацоўвалі рэзалюцыі. Там ішлі гарачыя змаганьні за кажны сказ, за кажнае слова.
У ноч з дня 17 на 18 сьнежня (старога стылю), калі былі пастаўленыя на галасаваньне апрацаваныя Камісіямі рэзалюцыі й была прынятая першая рэзылюцыяаб утварэньні Беларускае Краёвае Ўлады, Кангрэс быў разагнаны бальшавіцкай збройнай сілай. Беларуская газэта, 1942, № 96, 23 сьнежня.
|