КУПЛЯЙ КНІГІ ПОШТАЙ
knihi.net

БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

Пошук... | КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Кнігі... | Партнэры... | Аўтары...

 
Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён  
[Allegro.pl]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Дасьледваньні
    Гісторыя
    Грамадзтва
    Літаратура
    Мова
    Палітыка
    Пераклады
    Правы чалавека
    Рэлігія
    Слоўнікі
    Турыстыка

 ЧАСОПІСЫ
  •  Абажур
  •  Akcent

     
Białoruski

  • 
Annus
      Albaruthenicus
  •  АRCHE
  • 
Асамблея
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  • 
БГА
  •  Беларус
  •  Беларускія
     Ведамасьці

  •  Белорусский
     Сборник

  •  Бельскі
     Гостінэць

  •  Герольд
     Litherland

  •  Гістарычны
     Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Дзедзіч

  •  Дзеяслоў
  •  Druvis
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Палітычная

       
сфера

  •  Паміж
  •  pARTisan
  •  Правінцыя
  •  Праўнік
  •  Рэзыстанс
  •  Свабода
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы
  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Еўрапейскае радыё для Беларусі Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Беларускі Маладзевы Рух Амерыкі Васіль Быкаў ARCHE ФРАГМЭНТЫ Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вока www.bialorus.pl БАЖ ПАГОНЯ www.wolnabialorus.pl Вiльня Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт Настаўнік.org ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Беларусы ў Аўстраліі Ліра ZBM

 

 
 Саюз Вызваленьня Беларусі. 1946—1947 гг. 

Саюз Вызваленьня Беларусі. 1946—1947 гг.Злачынцы ці гэроі?

Слова “ахвяры” вельмі трапна характэрызуе эпоху, таму што падразумявае таксама існаваньне і катаў. І ці магчыма сёньня вызначыць той кошт, якім належыць кампэнсаваць пакуты людзей, большасьць зь якіх ужо спачывае ў нашай гаротнай зямлі? Жывым жа хоць перад сконам неабходна даказаць сваю нявінаватасьць. І ходзяць людзі па чыноўніцкіх габінэтах... Справядлівасьць вяртаецца цяжка.

Цяпер, калі імкліва адбываецца пераасэнсаваньне шмат якіх гістарычных фактаў і ўчынкаў канкрэтных людзей, наша мысьленьне павінна быць абсалютна цьвярозым. Мяне, як юрыста, асабліва хвалюе стан сучаснай прававой думкі, якая на працягу многіх дзесяцігодзьдзяў абапіралася на пануючыя паўсюдна ідэалягічныя догмы.

Вярхоўны суд Беларусі і вабласныя суды рэспублікі, акрамя сваёй звычайнай работы па разгляду крымінальных і грамадзянскіх спраў, займаюцца пытаньнямі рэабілітацыі ахвяраў палітычных рэпрэсій. Пасьля азнаямленьня зь вялікай колькасьцю так званых “контррэвалюцыйных” спраў даведваешся, напрыклад, што сьледчым НКУС заробак налічвалі ў залежнасьці ад вызначаных нормаў “выпрацоўкі”. За што толькі не судзілі па сутнасьці безабаронных людзей! Напаўпісьменныя маладыя лейтэнанты і нават сяржанты дзяржбясьпекі на некалькіх аркушыках паперы адназначна вырашалі лёс вучонага і калгасьніка, юнака і маці маленькіх дзяцей. Суды ж толькі фіксавалі бяз усякага разбору ўжо прадвызначаныя рашэньні.

Гісторыя, аб якой пойдзе гаворка, заснавана цалкам на матэрыялах канкрэтнай судовай справы. Устаноўленым па ёй фактам хочацца выказаць сваю асабістую палітычную і юрыдычную ацэнку...

Наваградчына — неад'емная частка нашай гісторыі. Некаторы час мне давялося там працаваць. Я спазнаў мясцовых людзей — простых і спагадлівых, якімі заўсёды ведаў беларусаў. Сагнутыя пад цяжарам галоў, бабулькі пры ўваходзе ў памяшканьне суда здымалі абутак. Судовыя рашэньні абскарджваліся надзвычай рэдка, што мела яўны кантраст з Гарадзенскім раёнам, дзе я працаваў дагэтуль. 

Гара Міндоўга, замчышча, касьцёлы і цэрквы непаўторнай эўрапэйскай архітэктуры, яўрэйская забудова, Любча, Шчорсы, Усялюб, Нянькава і разам зь імі Адам Міцкевіч, Ян Чачот, Ігнат Дамейка, Уладзіслаў Дыбоўскі, Саламея Русецкая і шмат іншых гістарычных мясьцін і імёнаў. Незвычайная гэта зямля. Менавіта тут усталёўвалася наша дзяржаўнасьць. Нашчадкам ня сорамна за справы, зьдзейсьненыя нашымі славутымі продкамі ў часы Вялікага Княства Літоўскага і пазьней...

У канцы траўня 1947 года сьледчымі аддзеламі УМДБ Баранавіцкай вобласьці была заарыштавана група моладзі, усяго 18 чалавек, якіх абвінавачвалі ў стварэньні антысавецкай падпольнай арганізацыі, што ставіла сваёй канчатковай мэтай — шляхам актыўнай барацьбы з савецкай уладай — утварэньне незалежнай беларускай дзяржавы.

Як вынікае з матэрыялаў справы, гэтая арганізацыя была ўтворана па ініцыятыве Г. Казака. Акрамя апошняга, найбольш актыўнымі яе сябрамі зьяўляліся А. Усюкевіч, К. Рамановіч, М. Кожыч, С. Пярловіч — усе жыхары Наваградка. Праз некалькі месяцаў папярэдняга сьледства вайсковы трыбунал войскаў МУС Баранавіцкай вобласьці выняс прымуд, згодна зь якім усе сябры “Саюза Вызваленьня Беларусі” былі пакараны пазбаўленьнем волі на тэрмін ад васьмі да дваццаці пяці гадоў лягераў з усімі вынікаючымі з гэтага наступствамі.

На працягу мінуўшых сарака зь лішкам гадоў іх справа неаднаразова пераглядалася ў самыя розныя пэрыяды нашай гісторыі, у тым ліку і сёлета — Гарадзенскім вабласным судом. Асуджаныя і іх родныя атрымлівалі толькі адзін адказ: вінаватыя, таму што зьдзейсьнілі дзяржаўнае злачынства. Як судзьдзя, лічу некарэктным пераацэньваць пастанову Прэзідыума вабласнога суда па гэтай справе. Як прыватная асоба, як навуковец і, нарэшце, як беларус, лічу магчымым прапанаваць свой аналіз сутнасьці абвінавачваньня нашых землякоў.

Зноў вяртаемся ў пасьляваенны час. Большасьць зь ліку асуджаных — гэта зусім яшчэ маладыя хлопцы, якія нарадзіліся пераважна ў другой палове дваццатых гадоў, у часы панскай Польшчы. Як і ўсе, вучыліся, шмат хто працаваў, настаўнічалі. Не выклікае сумненьня іх адукаванасьць, цяга да роднага слова, веданьне гісторыі Беларусі, а таксама і беднасьць, якая даходзіла да галечы. 

Па-рознаму склаліся іх лёсы пад час вайны. Усюкевіч, Кожыч, Дземянчук ваявалі супраць немцаў, мелі ўрадавыя ўзнагароды. Казак быў вывезены ў Нямеччыну, дзе нейкі час працаваў на заводзе, а потым уцёк і наладзіў сувязь з кіраўнікамі Беларускага легіёну Б. Рагулем і гэнералам К. Езавітавым, пра лёс якіх нядаўна пісала “Зьвязда”. Дарэчы, Б. Рагуля — ураджэнец былога Любчанскага раёну — цяпер жыве і працуе ў Канадзе, зьяўляецца прафэсарам аднаго з унівэрсітэтаў. Беларускі легіён ня меў намеру ваяваць на баку немцаў, таму і здаўся хаўрусьнікам СССР.

Акрамя Нямеччыны, Г. Казак пабываў у Аўстрыі і Францыі. М. Капціловіч некаторы час быў удзельнікам вайсковага фарміраваньня так званай Беларускай Краёвай Абароны, аб якой мы ведаем толькі па выказваньнях бальшавісцкіх прапагандыстаў. Між іншым, асабіста мне, а таксама маім знаёмым зь ліку сучасных сьледчых КДБ і гісторыкаў невядома ніводнага факта, калі б ад дзеяньняў БКА пацярпелі жыхары Беларусі. Іншая справа — Польская Армія Краёвая, але гэта ўжо асобная тэма.

Немцы пад прымусам прыцягвалі нашых хлопцаў і дзяўчат да ўдзелу ў аблавах на партызанаў. Але гэты ўдзел насіў яўна пасіўны характар, хоць тут варта было б ацэньваць дзеяньні кожнага паасобку. Што датычыць астатніх сябраў “СВБ” (так скарочана называлася арганізацыя), то яны нічым асаблівым не вылучаліся. С. Пярловіч, да прыкладу, настаўнічаў, пісаў нядрэнныя вершы. Адным словам, моладзь уяўляла сабой мясцовую беларускую інтэлігенцыю, якую ў сталінскія часы папросту зьнішчалі. 

Адразу зазначу, што створаны па ініцыятыве Г. Казака “Саюз Вызваленьня Беларусі” праіснаваў паўгода. Што канкрэтна ўяўляла гэтая арганізацыя? Як узгадвалася вышэй, канчатковай мэтай яе дзейнасьці ставілася ўтварэньне незалежнай беларускай дзяржавы. Для таго часу гэта мара была неажыцьцявімай і больш стасавалася зь ідэямі утапістаў. Тым ня менш, хлопцы дзеля яе ажыцьцяўленьня вырашылі аб'яднацца.

З пратаколу допыта А. Усюкевіча: “Антысавецкія нацыяналістычныя погляды ўзьніклі ў мяне на глебе перажываемых намі матэрыяльных цяжкасьцей”. Сьледчы запісаў гэтыя словы ў патрэбным гучаньні, але сутнасьці іх заставалася некранутай. Маладыя і адукаваныя беларусы, годныя да любой стваральнай працы, вярнуліся з Эўропы, дзе пабачылі, што, працуючы, можна жыць заможна, але на радзіме такой магчымасьці народ ня меў. Пачыналася калектывізацыя, стала жыць цяжэй, чым пры панскай Польшчы.

Меліся ўсе фармальныя наяўнасьці арганізаванай структуры: аргкамітэт, упаўнаважаныя прадстаўнікі ў раёнах, сяброўскія складкі і нават пячатка з выявай “Пагоні”, што ставілася ў віну зь нейкім асаблівым акцэнтам. Як вынікала з праграмных дакумэнтаў, асноўным мэтадам барацьбы за выхад з СССР павінна была быць антысавецкая агітацыя. На допытах хлопцы прызналі, што ня выключалі шлях узброенай барацьбы. Як бы сёньня гэта ня было сьмешна, пры вобыску знайшлі чатыры пісталеты, прывезеныя з фронту, якія адыграі рашаючую ролю ў справе “подпольной националистической повстанческой организации”. Далей прапаганды беларускай гісторыі справа не дайшла і, зразумела, дайсьці не магла, аднак палітычная афарбоўка справе была нададзена.

Турма ў Баранавічах сярод палітычных зьняволеных была вядома пад назвай “Крывое кола”. Асуджаныя неаднаразова ўказвалі ў сваіх скаргах, што ў адносінах да іх выкарытоўваліся недазволеныя мэтады вядзеньня сьледства. Ды што там мэтады! Маршалаў зьбівалі да паўсьмерці, а тут нейкія дзівакі самастойнасьці захацелі.

Я наўмысна не спатыкаўся ні з кім з гэтых людзей, каб максімальна пазьбегнуць суб'ектыўнасьці ў ацэнках. Але ж трэба мець на ўвазе, што і сьледства, і суд спрацавалі па раней прыгатаванай схэме. Сярод прозьвішчаў сьледчых, пракурораў і судзьдзяў я не сустрэў ніводнага беларускага. Хіба хто нам тады спачуваў? Кіраўніцтва на розных узроўнях амаль усё было прыезжым, і прыжылося тут няблага. Іх дзеці і ўнукі сёньня таксама любяць пакіраваць.

Беларусу, як заўсёды, застаецца толькі шчыра працаваць на зямлі. Нават зараз мы яшчэ саромеемся размаўляць на роднай мове, наша моладзь выхавана такім чынам, што яе нічога не цікавіць, акрамя грошаў і сэксу. Мы ж разьлічваем на тое, што менавіта з прыходам маладых таленавітых палітыкаў істотна зьменіцца наша жыцьцё. Адкуль жа яны прыйдуць?

Між іншым, наваградскія хлопцы ўсе свае скаргі пісалі толькі на беларускай мове. Лепшыя гады іх жыцьця прайшлі ў лягерах. За ідэю. Рана ці позна іх рэабілітуюць, і нават больш таго, іх імёны трапяць у падручнікі па гісторыі Беларусі. У рэшце рэшт ня ў гэтым справа. Вельмі горка за свой гаротны народ, пра які так шмат кажуць добрых словаў. Ня хочам мы яго абараніць...

Ня так даўно давялося быць на Ўкраіне. Там былыя сябры Ўкраінскай Паўстанцкай Арміі, што непадзельна зьвязана зь імем Сцяпана Бандэры, прыроўніваюцца да ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Хоць і ня ўсё там адназначна ацэньваецца, але галоўнае тое, што на Ўкраіне за сябе змаглі пастаяць. Дарэчы, і беларусаў там цэняць высока.

У той час, калі мы вельмі рупліва вышукваем састаў злачынства ў дзеяньнях беларускіх патрыётаў, злачыннасьць, самая сапраўдная, разрастаецца ў грамадзтве як гідра. Забойствы і згвалтаваньні, злоўжываньні чыноўнікаў усіх рангаў, карупцыя ў дзяржаўным апараце няўмольна цягнуць нас усё глыбей у яму. Як мне здаецца, кіраўніцтва нашых праваахоўных ворганаў упарта ня хоча гэтага бачыць...

У Наваградку жывуць М. Кожыч і С. Пярловіч, у Пінску — К. Рамановіч, пра іншых мне нічога невядома.

І. ЕНКА
Пагоня (Горадня), 1992, № 7, 11-24 верасьня.

 

Саюз Вызваленьня Беларусі. 1946—1947 гг.Из-за них следователи НКВД начали читать “Молодую гвардию”

…В Новогрудке поэта Самсона Перловича знают практически все. Читают его стихи и так, и со сцены, приглашают выступать в учебные заведения и школы. Но даже в самой глухой деревне можно услышать примерно такое:

— Далеко пошел бы. Да биография “подгуляла”. Кажется, с фашистами сотрудничал — был в “рагулевцах”. 

Такие же слова слышал и я в детстве. Уже позже, в районной газете, удивлялся, когда редактор не очень жаловал поэта:

— Нечего всяким газетные полосы предоставлять. С ним еще надо разобраться. Ведь до сегодняшнего дня не реабилитирован.

С Самсоном Георгиевичем мы быстро подружились. Многое объединяло: тревога за судьбу белорусского языка, история Новогрудчины, недовольство партийным диктатом. И конечно же — литература. И с первой встречи меня тянуло спросить:

— Неужели вы в войну с фашистами сотрудничали? И почему были в “рагулевцах”?

Но как бы это более деликатно сделать? Помог случай. В Новогрудок приехали выступать белорусские писатели Вячеслав Адамчик и Олег Лойко. Мы с Перловичем были на встрече, а потом решил его проводить домой. Заспорили о белорусской национальной армии — “рагулевцах”, — и я спросил:
— А правда, что вы за службу в этом батальоне сидели?
— 
— Что?! — удивился Самсон Георгиевич. — Да я в войну пацаном был вывезен в Австрию. Несколько раз бежал, ловили, мучили. Какие “рагулевцы”? Ну ладно, расскажу всю правду.

Мы присели на скамейку в сквере.

— Вот, послушай:
І ноччу, і днём падхалімы скуляць,
Пра росквіт жыцьця, пра свабоду.
Ад гэтай “свабоды” аж стогне зямля,
А ў росквіце тым — сьмерць народу.
Люцыпар — кат Сталін — старых і малых,
Запрогшы ў калгасныя ёрмы,
Нявіннай крывёй суцяшае іклы,
Каму колькі жыць ставіць норму…

Перлович прочитал это стихотворение до конца и спросил:

— Знаешь, когда оно было написано?

— ??

— В 1947 году. За него меня к самому Цанаве вызывали…

— В тот вечер я узнал, что в 1946 году в Новогрудке была создана подпольная организация, которая своей целью ставила освобождение Белоруссии от сталинской диктатуры.

Первыми чувствами было удивление и… радость. Ведь как набило оскомину отношение к белорусам как к народу, который может терпеть любое рабство. Но ведь это не так. И если в самые страшные сталинские годы были люди, пытавшиеся бороться против существующего порядка, обвинения в “раболепии” беспочвенны. 

Правда, до сегодняшнего дня члены “Саюза вызвалення Беларусі” (СВБ) не реабилитированы. Я разговаривал по этому поводу с начальником Новогрудского отдела УКГБ и услышал: 

— Вряд ли их реабилитируют — имели оружие. Возможно, даже были связаны со спецслужбами Америки…

Члены СВБ не признают этих обвинений.

Михаил Игнатьевич Кожич, один из основателей СВБ, работает сейчас заместителем директора Новогрудского торгово-экономического техникума. Он пишет воспоминания. Не для печатания, а для детей, внуков. Сыновья попросили.

ИЗ ВОСПОМИНАНИЙ М. И. КОЖИЧА:

“После демобилизации в 1946 году и работы учителем в Полберегской НСШ вместе с друзьями я поступил учиться в десятый класс новогрудской вечерей школы. Хотя у нас уже было образование (закончили Новогрудскую учительскую семинарию в 1944 году), Советская власть его не признавала. Поэтому, чтобы поступить в высшее учебное заведение, надо было закончить десятый класс. Поступил я вместе с Дем[ен]чуком Петром и Усюкевичем Шурой. Все трое жили на квартире. Было трудновато, ведь раньше мы учились только на белорусском языке, а здесь все дисциплины — исключительно на русском. Но учились все-таки хорошо. В вечерней школе появились новые друзья. Было обидно, что в Белоруссии началась русификация. Так случилось, потому что работали, как правило, русские люди. В восточных областях был голод, у нас же народ жил сравнительно неплохо. Ведь колхозов пока не создавали, хотя такая политика уже начала проводиться.

В октябре 1946 г. возникла мысль создать организацию под названием С.В.Б. (“Саюз вызвалення Беларусі”). Цель организации — борьба против сталинского террора и гнета, которые господствовали в Белоруссии. У нас был разработан устав и программа организации, которые предусматривали видеть Белоруссию независимой и свободной. Мы исключали террор и убийства, а решили вести только просветительскую работу среди населения против сталинской политики.

Руководителем нашей организации был Козак Геннадий, которого мы хорошо знали...”

Еще сегодня сохраняется отличие между Западной и Восточной Белоруссией. Бывалые люди утверждают: “Сюда только после войны “пришли” колхозы. У людей осталась тяга к земле — не успели вытравить”. Видимо, в этом есть большая доля правды. Помню рассказы матери о том, как она, сирота, вместе с сестрой убегали в лес — прятались от партийных агитаторов. Если уж сироты не хотели вступать в колхоз, то что говорить о более зажиточных? Да и к Советам здесь было отношение настороженное. Помнили, как в 1939 году начали вывозить в Сибирь людей. Сейчас, похоже, история повторялась.

Недовольных было немало, но люди боялись и молчали. Члены СВБ решили, что на это не имеют права. Кстати, у них была печать с национальным гербом “Погоня”. Сегодня — это государственный символ, а вспомните — до недавнего времени чуть ли не фашистский знак.


Вначале меня очень удивило, что активное ядро СВБ составляли бывшие фронтовики. Михась Кожич, Петро Дем[ен]чук и Александр Усюкевич ушли на войну в 1944 году. Ни для кого не секрет, что сегодня ветераны — не только ярые сторонники коммунистической системы, но и Сталина зачастую вспоминают только добрым словом. Оказывается, не у всех было такое отношение. Ведь на солдат, которые жили под оккупацией, смотрели с подозрением. Как-то, читая списки погибших в годы войны из “Книги Памяти”, заметил, что в 1944 году в одном и том же месте погибло множество людей из одних деревень. Все просто: необученных юнцов бросали в самое пекло. Они первыми и погибали...

Как известно, после войны началась новая полоса репрессий. Сталин и его окружение понимали, что люди, отдавшие кровь за Родину, захотят и жить лучше. Было и другое. Раньше, до войны, большинство наивно верило, что в Советском Союзе жизнь самая “сладкая”, а за границей бедные труженики мучаются. Но фронтовики прошли половину Европы и сравнили. Многие были просто шокированы. Армейские трофеи у солдат хранятся и теперь. И самому наивному стало понятно, что жили не лучше. Понимали это фронтовики, но старались помалкивать.

Люди, вкусившие чувство победы, прошедшие через самое страшное, — опасны для любой диктатуры. Ведь декабристы тоже вышли из Отечественной войны 1812 года. Члены СВБ вышли из Великой Отечественной. 

—...Молоды мы были, — рассказывает Михаил Игнатьевич Кожич. — Опыта никакого, вот и решили позаимствовать его у... “Молодой гвардии”. Позже, в тюрьме, следователи возмущались — начальство заставило всех прочитать недавно напечатанное произведение.

Да, интересную роль сыграла “Молодая гвардия”, чего Фадеев наверняка и представить не мог.

Чтобы избежать провала, решено было создать “тройки”. Многие члены “троек” познакомились только после ареста. Каждый имел подпольную кличку. 

Почему же они, законспирировавшись, провалились? Все просто. Появился провокатор.

Самсон Перлович:

— В 1946 году я познакомился с литсотрудником барановичской обласной газеты. Сам я в то время работал литсотрудником новогрудской райгазеты. Встречались с ним, сошлись во взглядах. Он рассказал, что в Барановичах тоже существует подпольная организация “Чайка”. А сам он находится в высшем звене подпольной структуры. Короче, начальник. Я верил ему.

Михаил Кожич:

— Когда после суда мы все находились в одной камере, то пришли к выводу, что он провокатор. Хотя “провалились” и барановичские хлопцы, он задержан не был. А знал практически всех. Козак утверждал, что он постоянно подстрекал к экстремистским действиям, убеждал собирать оружие. Знал он и все явки.

Так считают члены СВБ. Но правда ли это? Возможно, ответ со временем можно будет найти в спецархивах НКВД. Но очень и очень трудное это дело. Понимая праведный гнев арестованных, не хотелось бы, чтобы тень упала на невинного человека...

ИЗ ВОСПОМИНАНИЙ М. И. КОЖИЧА:

“В 1947 году 30 мая в 2 часа ночи наша квартира была окружена солдатами и людьми в “гражданке”. В двери ворвалось человек 10 и под дулами пистолетов нас поставили к стенке. Начался обыск квартиры. Среди учебников нашли от руки написанную программу организации. Больше в нашем присутствии ничего не нашли. Позволили одеться (мы стояли в одних трусах), надели наручники и по одному в сопровождении двух “гражданских” и двух автоматчиков отвели в помещение МГБ. Здесь, по команде, посадили нас на пол, где уже сидели Гена Козак, Романович Кастусь и несколько незнакомых человек.

Через несколько часов нас, 10 человек, посадили в машину, на бортах которой были автоматчики, и повезли в Барановичи на “Крывое кола”. Туда привезли утром. Каждого начали водить в кабинеты. Меня отвели к следователю Прикацину. Первые его слова были: “Ну, что, убийцы, попались!” Я ответил, что никого мы не убивали. Тогда он задает вопрос: “Расскажи подробно, как вы хотели убить Сталина и Цанаву”. Я впервые услышал фамилию Цанавы. Прикацин сразу открыто и сказал, что такое “Крывое кола”. Отсюда, мол, не выходят чистыми — все признаются, если не хотят получить 9 граммов. С первой встречи дал понять, что заставят говорить то, что нужно им. А если этого не случится, то здесь мы и сгинем...”

Были допросы, известные сегодня по многочисленной сегодня литературе: не давали сутками спать, отправляли в карцер. Никакие возражения не принимались в счет. Решили защищаться на суде.

29 августа 1947 года был объявлен трибунал. Члены СВБ от защитников отказались. В здание суда заводили по одному. Обвиняемые не могли узнать друг друга: заросшие, небритые. Суд длился три дня. Члены СВБ признали только очевидное: программу, устав. От других обвинений (сотрудничество с американской разведкой, хранение оружия) категорически отказались. Приговор был суров: руководителю Геннадию Козаку — 25 лет (на этапах он умер), остальным — в основном по 10.

После суда всех поместили в одной тюремной камере. Стало веселее, даже иногда пели белорусские патриотические песни.

В это же время Самсона Перловича отвозят в Минск. Вот как он рассказывает:

— Захожу в кабинет. Там полно высших чинов НКВД. Выходит из-за стола какой-то горбоносенький человек. Это был Цанава. Показывает текст моего стихотворения и спрашивает:

— Твое?

— Мое.

— Да как же ты посмел так писать о гениальном человеке?! Сталин — отец народов.

— Для вас, может, и отец народов, а для белорусского народа — палач.

Самсон Георгиевич добавляет:

— Молодой был, горячий, да и срок уже знал. Как теперь вижу: Цанава весь раскраснелся и говорит по-белорусски:

— Не мані!

Не стоит описывать все трудности лагерей. У политзаключенных они схожи. Некоторые из членов СВБ встречались на “зоне”, помогали друг другу.

После освобождения многие в Новогрудке не жили — здеь смотрели на них как на прокаженных. Пройдут годы, и в местной газете напечатают стихотворение Перловича о строителе М. Кожиче. А после этого редактор будет стоять на ковре в горкоме партии и получать нагоняй за то, что посмел пустить на странцы газеты “происки врагов”. 

Сегодня члены счастливы как никогда. Осуществилась их давняя мечта — Белоруссия стала суверенным государством. Но и теперь они, повторюсь, не реабилитированы. Может, наконец, восторжествует правда? Тем более, что они — не только не враги, но и настоящие патриоты.

К сожалению, не удалось встретиться со всеми. Точнее, с теми, кто остался жив. Но думаю, стоит знать фамилии и остальных подпольщиков. Это Константин Романович, Александр Лепешко, Михаил Каптилович, Александр Усюкевич, Петр Деменчук, Иван Макар, Михаил Мазан, Евгений Лишко, Анатолий Родевич, Сафрон Стома, Виталий Губаревич, Геннадий Козак.

Недавно мне стало известно, что некоторые документы по реабилитации отправлены в Прокуратуру Республики Беларусь. Надеюсь, там примут правильное решение. А нам стоит помнить, что пришло время писать правдивую историю нового государства — Беларуси.

Михаил ТОЛОЧКО
Советская Белоруссия, 1992, 2 сьнежня.

 

Саюз Вызваленьня Беларусі. 1946—1947 гг.Жыццё — за імгненьні: да 50-годдзя Саюза вызвалення Беларусі

Першага красавіка 1992 года прэзідыумам Гарадзенскага абласнога суда разглядаліся заявы грамадзян Кожыча М. І. і Рамановіча К. Я. з просьбай аб рэабілітацыі як былых палітвязняў “самай вольнай у свеце краіны”.

Асуджаны яны былі прысудам ваеннага трыбунала войскаў МУС тагачаснай Баранавіцкай вобласці ў жніўні 1947 года за ўдзел у “антысавецкай арганізацыі Саюз вызвалення Беларусі, прымалі актыўны ўдзел у праводзімых пасяджэннях, з'яўляліся членамі аргкамітэту, распрацоўвалі праграму контррэвалюцыйных дзеянняў” і г. д. У выніку былы франтавік, 19-гадовы Міхась Кожыч “па сукупнасці злачынстваў” атрымаў 10 год, Кастусь Рамановіч, які толькі год таму вярнуўся з ГУЛАГа, дзе адбываў пакаранне за членства ў Саюзе беларускай моладзі, — 10 год пазбаўленьня волі і 5 год паражэння ў правах.

Прайшоўшы лагерныя пакуты і прадыўшы жыццё з кляймом “контрыкаў”, абодва старых чалавекі, якія дагэтуль захавалі мару аб незалежнасці сваёй краіны, паспрабавалі дабіцца рэабілітацыі. Ім у ёй было адмоўлена. Падстава: “сведчаннямі Кожыча, Рамановіча і іншых асоб, асуджаныхпа гэтай справе, вызначана, што ў лістападзе 1946 года па ініцыятыве Генадзя Козака быў створаны камітэт Саюза вызвалення Беларусі (СВБ), які ставіў мэтай аддзяленне Беларусі ад СССР і стварэнне самастойнай беларускай дзяржавы. Членамі камітэту з'яўляліся Кожыч і Рамановіч. Кожыч меў мянушку “Дубовы” і ўзначальваў арганізацыйны аддзел, а Рамановіч пад мянушкай “Сокал” узначальваў фінансавы аддзел...”

...Роўна 50 гадоў аддзяляюць ад змрочнай, у дыме і попеле, восені 47-га. Кажуць, зброі тады навокал было хоць пруд прудзі. Чатырохгадовая акупацыйная зіма абарвалася вызваленнем і чаканнем чагосьці трывожнага, а чаго — наўрад ці каму было зразумела. Першы пасляваенны год ішоў крокамі цяжкай безнадзейнасці і, падавалася, назаўсёды знішчаў надзею на нейкае іншае вызваленне, вызваленне ад галечы, бяспраўя, ад няспыннага прыніжэння і страху. У рускамоўных школах беларускія “акупацыйныя” дзеці вучылі яшчэ адну іншую мову і чыталі толькі што створаную “Маладую гвардыю” Фадзеева, а навучэнцы Наваградскай вячэрняй школы стваралі паўдзіцячую падпольную арганізацыю, якая ставіла мэтай вызваленне ад сталінскай дыктатуры. Потым шмат хто здзіўляўся: няўжо ў страшныя тыя гады былі людзі, што паўставалі супраць рэжыму, з якіх нават вайна не вытравіла пачуцця адказнасці за сваю, менавіта сваю Радзіму?

На зямлі, дзе нараджалася беларуская дзяржаўнасць, у год 1946 дзесяцікласнікі вячэрняй школы рабочай моладзі стваралі “падпольную арганізацыю”, як пройдзе яна ў пратаколах следчых НКУС, наўрадці ведаючы, што пад такой назвай 19 год таму існавала патрыятычная арганізацыя В. Ластоўскага, якой ён кіраваў да самага арышту. Праз 19 год узышоў расток, кінуты ў беларускую глебу. У арганізацыйны камітэт увайшлі Генадзь Козак, Міхась Кожыч, Пятрусь Дземянчук, Алесь Усюкевіч, Кастусь Рамановіч. 

Са сведчанняў былога суддзі Гарадзенскага аблсуда І. Енка, які меў дачыненне да дадзенай справы: “Боьшасць асуджаных — зусім маладыя хлопцы, якія нарадзіліся ў другой палове 20-х у часы панскай Польшчы. Вучыліся, шмат хто працаваў, настаўнічалі. Не выклікала сумнення іх адукаванасць, цяга да роднага слова, веданне гісторыі Беларусі, а таксама і беднасць, якая даходзіла да галечы”.

Некаторыя з СВБ-цаў паспелі паваяваць супраць немцаў, нават мелі ўрадавыя ўзнагароды. Генадзь Козак у свой час быў вывезены ў Нямеччыну, там нейкі час працаваў на заводзе, уцёк. Пабываў у Аўстрыі і Францыі, меў сувязі з Беларускім швадронам Барыса Рагулі, які дзейнічаў у акупацыі. Аб ім варта распавесці хаця б коратка, бо прыналежнасць да яго таксама шмат год ставілася ў віну некаторым удзельнікам СВБ.

Аб падзеях акупацыйнага перыяду распавядае М. І. Кожыч, які прайшоў усе колы пекла і дагэтуль жыве ў Навагрудку: “Шмат настаўнікаў засталося на Наваградчыне, якія працавалі тут яшчэ пры Польшчы, атрымлівалі адукацыю ў беларускіх гімназіях у Наваградку і Вільні. Застаўшыся ў акупацыі, у 1943 годзе [праўдападобна, памылка, бо школы пачалі адчыняцца ўжо ўвосень 1941 г. — Заўвага рэд. “БР”] яны сталі дабівацца адкрыцця школ у вёсках, дзе было шмат моладзі, бо не хацелі, каб жыццё яе прайшло ў невуцтве, а чым усё скончыцца — ніхто не ведаў. Удалося ўлады ўгаварыць, адкрыліся школы ў Наваградку, у Любчы, яшчэ ў некалькіх месцах. Мэта — выкласці асноўныя дысцыпліны: мову, гісторыю, арыфметыку. Паколькі настаўнікаў было мала, дазволілі шасцімесячныя настаўніцкія курсы. Пайшла на іх моладзь, якая пры Савецкай уладзе паспела набыць амаль што сярэднюю адукацыю, а пасля яе паслалі па вёсках вучыць чытаць-пісаць, прычым старыя настаўнікі строга наказвалі: у палітыку не лезці. Палітыку забаранілі катэгарычна, бо нікому не верылі і дзяцей блытаць у яе не хацелі. Таксама спадзяваліся на тое, што дазволяць у Наваградку прагімназію і семінарыю. Арганізатарамі школ былі старыя настаўнікі Пётр Скрабец, браты Плескачы, Мікалай Гутар, Аляксандр Орса. Потым, пасля вызвалення, іх усіх рэпрэсіравалі, і жывымі з іх ніхто ўжо не вярнуўся, бо пажылыя ўжо былі. Яны казалі заўсёды: “Немцы — ворагі, але і савецкай прапаганды не трэба”. Да школы прэтэнзій не было ні ў каго, немцы наогул ніколі не заходзілі, партызаны часам наведвалі, сядзелі на ўроках, здаралася, глядзелі, ці няма прапаганды. Настаўнічаць мне пасля курсаў (а вучылася нас на іх чалавек 300, кожны раз усёй грамадой, як ідзём праз вёскі з песнямі — усе выходзяць сустракаць, а мы ім — “нічога, хутка вось армію сваю зробім”) давялося ў роднай сваёй вёсцы Паўбераг. Там вучыўся сам пры Польшчы ў 4-класнай школе, мы зрабілі сямігодку. Яе партызаны ў 1944-м спалілі. Падстава — быццам бы ў будынку яе хацелі змясціць нешта для паліцыі, вось і спалілі тры школьных дома, хаця нічога такога мы не чулі. Наш хутар стаяў каля лесу, часта партызаны да нас прыходзілі, мы з бацькамі дапамагалі ім. Яны мяне і папярэдзілі, што будуць паліць школу. Я ў іх спытаў: “Што ж мне, з вамі ісці?” — “Не, ідзі ў горад працаваць, толькі зброю ў рукі не бяры”.

Я і пайшоў. Там ізноў убачыў Барыса Рагулю. Той з'явіўся ў нас на пачатку вайны, ён быў з вельмі адукаванай сям'і, дзядзька ягоны быў дэпутатам Польскага сейма. Афіцэрам служыў ён у польскай арміі, трапіў з пачатку Другой сусветнай вайны ў палон да немцаў і ўцёк адтуль толькі на трэці раз. Вярнуўся сюды яшчэ пры Саветах, пайшоў выкладаць у школу гімнастыку і нямецкую мову. Быў вельмі адукаваны чалавек, нягледзячы на маладосьць. Але нехта данёс, што быў ён у палоне, і забралі яго ў Мінск, у турму, што ў народзе звалі “амерыканкай”. Там яго заспела вайна. Перад адступленнем вывялі ўсіх “зэкаў” на двор, сталі пытацца, па якому артыкулу. Акадэмікі, вучоныя, што па 58-му, праўду сказалі, іх тут жа ў двары і расстралялі, а Барыс сказаў: за тое, што на лесанарыхтоўках не працаваў. Яго далучылі да “бытавікоў”, пагрузілі на машыну і кудысьці павезлі. Па дарозе наляцелі самалёты, пачалася бамбёжка. “Попкі”-вартаўнікі павыскоквалі і хавацца, Барыс “зэкам” таксама загадаў: класціся на зямлю, а потым яны проста пабеглі да лесу, пакуль бамбёжка ішла. Каго пазабівала, а Барыс уцёк, зноў сюды вярнуўся, пайшоў настаўнічаць, і ў хуткім часе арганізаваў з вучняў Беларускі швадрон. Мэта была — кавалерыя, хоць і з дазволу немцаў, але Барысу галоўнае было ўзяць зброю, а там глядзець, што з ёй рабіць. Ніхто ніколі не паскардзіўся, што хоць аднаму чалавеку дрэнна зрабілі. Наадварот, усе, хто тут былі — і ўласаўцы, і казакі, і эстонцы — усе ставіліся да нас як да варожага камуністычнага насельніцтва, таму швадрон быў — адна абарона. З партызанамі добрыя стасункі ў Рагулі былі. Неяк аднойчы ўсім швадронам яны праехалі ўсімі партызанскімі тропамі, да тых завіталі. Перад самым вызваленнем партызаны казалі: “Ты, Барыс, дрэннага нічога не зрабіў, але цябе нічога не выратуе, таму лепш з'язджай”. Ён і з'ехаў — перабраўся праз Віслу, скінуў форму і пайшоў жыць далей. Зараз — прафесар у Канадзе.

Я ж у швадроне не быў, хоць Барыс і клікаў мяне, працаваў у Наваградскай паліклініцы ў рэгістратуры. Пасля вызвалення вярнуўся зноў у вёску. Партызаны, што зараз уладу ўзялі, прапаноўвалі зноў ісці настаўнічаць, але парыў быў у мяне — пайсці на фронт, адпомсціць за брата”.

На фронце Міхась Кожыч стаў мінёрам 5-й Ударнай арміі, змагаўся на Вісленскім плацдарме, фарсіраваў Одэр, дзе быў цяжка паранены, нават пахаванка дахаты прыйшла. А далей, бадзяючыся па шпіталях, пабачыў усю Германію і Польшчу, зруйнаваны, знявечаны кавалак Еўропы, дзе нават у такіх умовах людзі жылі непараўнальна лепш з краінай Саветаў.

У шматлікіх былых франтавікоў, якія таксама прайшлі Еўропу і зараз разам з Міхасём сталі працягваць перарваную на 5 год адукацыю ў вячэрняй школе, уражанні былі такімі ж горкімі. Пераможцы зноў сталі жабракамі. Да таго ж пайшлі чуткі, што зноў будуць арганізоўвацца калгасы, чым сяляне былі моцна незадаволены. У Заходняй Беларусі да вайны стварыць калгасы не паспелі, але пасля вайны на захад пацягнулася людская безліч з Усходняй Беларусі, дзе лютаваў “калгасны” голад, што прымушаў ехаць у заходнія вёскі мяняць на бульбу апошнюю падраную вопратку. Там, на ўсходзе, людзей нішчылі за каласкі, і тут аб гэтым ужо ведалі.

Не падабалася тое, што вучоба ў школе пачалася па-расійску. Вучням, прыйшоўшым з “акупацыйных” школ, гэта было вельмі цяжка. А хлопцам, прыйшоўшым з Еўропы, незразумела было, чаму ўлады не ведаюць літасьці да тых, хто добра гаворыць на заходні строй. Арганізаваны Г. Козакам, М. Кожычам, былым удзельнікам Беларускай краявой абароны Міхасём Капціловічам, таленавітым і ўжо вядомым сярод моладзі юным паэтам Самсонам Пярловічам СВБ праіснаваў паўгода. Іх мара — незалежная беларуская дзяржава — была на той час утапічнай, але абуджаныя ў школах, дзякуючы настаўнікам, пачуцці патрабавалі выйсця. Да таго ж — і гэта ледзь не галоўнае — прайшло вельмі мала часу, каб пачалі адыходзіць у нябыт успаміны аб рэпрэсаваных настаўніках, “рагулёўцах”, СБМ-цах, якімі былі амаль усе школьнікі. Ядром сталі франтавікі, якія не маглі дараваць Саветам яшчэ і таго, што пасля 1944-га на салдат, узятых з акупаваных тэрыторый, глядзелі як на ворагаў і першымі кідалі пад кулі.

...Далей прапаганды беларускай гісторыі і антысавецкіх поглядаў справа не пайшла і пайсці не магла. Што маглі зрабіць два дзесяткі юнакоў супраць дзяржаўнага монстра? Але следчыя атрымалі прэміяльныя за раскрыццё “супер-падполля”, таму што меліся ўсе наяўнасці арганізаванай структуры: аргкамітэт, упаўнаважаныя прадстаўнікі ў раёнах, сяброўскія складкі, пячатка з выявай Пагоні, што асабліва ставілася ў віну. Удзельнікі СВБ старанна захоўвалі пратаколы ўсіх сваіх пасяджэнняў, таму недахопу ў “доказах” не было. Пры допытах некаторыя з іх да таго ж не хавалі, што не выключаюць шляху ўзброенай барацьбы, хаця наўрад ці маглі канкрэтна яго сабе ўявіць. Пры вобыску таксама было знойдзена некалькі пісталетаў, што пагоршыла справы хлопцаў. Гэта зброя падштурхнула абвінаваціць іх у сувязях са спецслужбамі Амерыкі, хаця знайсці зброю ў той час цяжкасцей не ўяўляла. А паколькі вопыту не было, то ўсю канспірацыю здзіралі з “Маладой гвардыі”. Следчыя абураліся: іх прымусілі кнігу падчас следства прачытаць. Паміж сабой жа хлопцы пазнаёміліся толькі пасля арышту: дагэтуль снавалі “тройкі”. 

Здаў іх правакатар, карэспандэнт тагачаснай Баранавіцкай гарадской газеты Бажко. Ён у большай ступені і справакаваў дзейнасць СВБ, даючы загады Г. Козаку, як і што рабіць. Сябе называў пры гэтым кіраўніком баранавіцкага падполля, які быццам бы марыць аб'яднаць усе маладзёжныя групоўкі. Дарэчы, здаў ён сапраўды і баранавіцкую групу “Чайка”, якая існавала з тымі ж памкненнямі, што і СВБ.

...30 мая 1947 года ў дзве гадзіны ночы салдатамі і людзьмі ў цывільным была акружана кватэра, дзе жылі М. Кожыч, П. Дземянчук і А. Усюкевіч. У дзверы ўварваліся чалавек дзесяць і паставілі ўсіх да сцяны. Пачалі вобыск, знайшлі ад рукі напісаную праграму арганізацыі. Надзелі наручнікі і па аднаму ў суправаджэнні двух цывільных і двух аўтаматчыкаў пацягнулі ў памяшканне МГБ. Тут ужо былі Г. Козак, К. Рамановіч і незнаёмыя хлопцы. А праз некалькі гадзін пад канвоем аўтаматчыкаў усіх вязлі ў Баранавічы, у “Крывое кола” — самую жудасную сталінскую турму на Беларусі. “Ну што, забойцы?” — так іх сустрэлі. 

Пасаджаных па адзіночках юнакоў выклікалі на допыты па начах, не даючы спаць удзень. Прызнанні ў супрацоўніцтве з Амерыкай, падрыхтоўцы забойства Сталіна і Цанавы выбіваліся жорстка. Адразу растлумачылі: з “Крывога кола” шлях вядзе толькі па этапах у лагеры. Інакш быць не магло.

Падчас працэсу ўдзельнікі СВБ ад адваката адмовіліся. Прызналі толькі праграму, агітацыю, пошук новых членаў. Але пасля суда, апынуўшыся нарэшце разам, павесялелі, пачалі спяваць. Тэрміны атрымалі ад 8 да 25 год. Г. Козак і яшчэ некалькі чалавек памерлі на этапах. Астатнія, прайшоўшы сібірскія лагеры, працавалі ў Казахстане, атрымаўшы паражэньне ў правах. Потым пражылі ўсё астатняе жыццё з кляймом здраднікаў, увесь час адчуваючы насцярожанае стаўленне да сябе. Таму не ўсе рызыкнулі вярнуцца на Беларусь. І ўдвая здзіўляльная адданасць гэтых людзей, якім засталася толькі безабароннасць старасці, справе беларускага адраджэння, у якой яны па-ранейшаму нікому не саступаюць свайго месца. Наступным пакаленням, нажаль, гэта часам падаецца незразумелым.

Ціна Клыкоўская
Беларуская маладзёжная, 1996, № 2 (69), студзень.

 

Саюз Вызваленьня Беларусі. 1946—1947 гг.Саюз Вызваленьня Беларусі (СВБ)

Падпольная маладзёвая антысавецкая арганізацыя ў Наваградку ў 1946-1947.

Створаны ў лістападзе 1946 зь ініцыятывы сябры Беларускай Незалежніцкай Партыі Генадзя Казака. Быў створаны аргкамітэт, падрыхтаваная праграма, былі прызначаныя ўпаўнаважаныя прадстаўнікі ў раёнах. Арганізацыйны аддзел узначаліў Міхась Кожыч (“Дубовы”), а фінансавы — Кастусь Рамановіч (“Сокал”). Галоўнай мэтай СВБ было “аддзяленьне Беларусі ад СССР і стварэньне самастойнай беларускай дзяржавы”. Асноўным мэтадам барацьбы СВБ была антысавецкая агітацыя, але й не выключаўся ўзброены супраціў.

СВБ быў разьбіты на “тройкі”. Аднак сыстэма кансьпірацыі была ненадзейная. Напрыклад, вяліся пратаколы пасяджэньняў кіраўніцтва арганізацыі, якія пасьля трапілі ў рукі МГБ.

У канцы траўня 1947 сьледчым аддзелам УМГБ Баранавіцкай вобласьці было арыштавана 18 сябраў СВБ, выдадзеных правакатарам. 31.08.1947 Ваенны трыбунал войскаў МВД Баранавіцкай вобласьці прысудзіў удзельнікаў СВБ да зьняволеньня на тэрмін ад 8 да 25 гадоў канцлягероў.

Вядомыя наступныя прозьвішчы 15 удзельнікаў наваградзкага патрыятычнага падпольля “Саюз Вызваленьня Беларусі”, якія былі засуджаны па гэтай справе савецкім ваенным трыбуналам у Баранавічах 29-31.08.1947: Генадзь Казак, Міхась Кожыч, Міхась Капціловіч, Самсон Пярловіч, Кастусь Рамановіч, Аляксандар Ляпешка, Аляксандар Усюкевіч, Пятро Дземянчук, Іван Макар, Міхась Мазан, Яўген Лішко, Анань Родзевіч, Сафрон Стома, Віталь Губарэвіч, Адам Шабоцька.*

Актыўны ўдзел у згаданым падпольлі прымаў і Алесь Бажко, але ён ня быў арыштаваны і засуджаны, а ў далейшым выступаў як публіцыст, які змагаўся з нацыяналізмам.


Літаратура:
Енка І. Злачынцы ці гэроі? // Пагоня (Горадня), № 7, 11-24.09.1992; Клыкоўская Ц. Жыццё за імгненні: да 50-годдзя Саюза Вызвалення Беларусі // Беларуская маладзёжная, № 2 (69), студзень 1996; Рамановіч К. “Мы стварылі Саюз Вызваленьня Беларусі” // Навіны, № 105, 2.10.1998; Валахановіч І. Барацьба вакол ідэі “беларускай незалежнай дзяржавы” (другая палова 40-х — пачатак 50-х гг.) // Беларускі гістарычны часопіс, 1999, № 1, б. 58-62.
Сяргей Ёрш, 
[Васіль Супрун]
Антысавецкія рухі ў Беларусі: 1944-1956 / Даведнік. — Менск: АНГ, 1999, б. 148-149.

*У даведніку “Антысавецкія рухі...” В. Супрун, на падставе паведамленьня С. Пярловіча, піша пра ўдзельніка СВБ Адама Шабоцьку (б. 105-106), аднак К. Рамановіч і М. Кожыч падаюць яго прозьвішча ў іншым варыянце — Чабоцька (Рамановіч К. За волю Беларусі. Успаміны пра сябе і сваіх сяброў. Слонім — Менск, 2005, б. 71, 79-81, 112).

 

Саюз Вызваленьня Беларусі. 1946—1947 гг.Беларускае слова: Самсон Пярловіч

Паднімецца крыўда

І ноччу і днём падхалімы скуляць
Пра росквіт жыцця, пра свабоду.
Ад гэтай “свабоды” аж стогне зямля.
А ў росквіце тым — смерць народу.

Тыран-дэспат Сталін старых і малых
Запрогшы ў прыгонныя ёрмы,
Нявіннай крывёй суцяшае іклы,
Каму колькі жыць — ставіць нормы.

Людзей, каб прымусіць пакорна маўчаць
Пад страхам, як вязьняў бяспраўных,
Са зграяй сваёю пачаў вынішчаць
Народа сыноў самых слаўных.

А каб заглушыць і праклёны, і боль,
Кляймом страшным — “Вораг народа”
Кляймяць чалавека, ды ўсё што раз больш
Знішчаюць людзей з кожным годам.

Калі б удалося ўсе косці сабраць
Усюды, дзе палі ахвяры,
З касцей тых, напэўна, паўстала б гара,
Што рвала б вяршыняю хмары.

А слёзы і кроў, што замучаны люд
У горы бязлітасным выліў,
Калі б не праніклі ў матулю-зямлю,
І сонца, мабыць, патушылі б.

Ці ж выцерпіць крыўда? Мільёнам галоў
Яна яшчэ грозна паўстане!
Хіба хто апошнім сумленнем аглох, 
Той толькі мо сцерпіць маўчаньне!


***

Аб сустрэчы крывавай з эмдэбістам Цанавам
Як забойца — наган
Сваім вокам смяртэльным,
Аўта-чорны груган
Сваім здзекам пякельным
Нават бачыцца ў сне,
То здалёку, то зблізку...
Мяне ў тым “гругане”
Валачылі па Мінску,
Бы ў забітай труне,
Да сустрэчы крывавай
Набліжаў ён мяне
З эмдэбістам, Цанавам,
Жар мне сэрца паліў,
Слеплі вочы ад мукі,
Пот змахнуць не маглі
Закаваныя рукі.
А пасля гнаў канвой —
Уцячы немагчыма —
Двух было прада мной,
Ды і двух за плячыма.
У іх прывід не гас,
Што з уцёкам я ў змове —
Аўтаматы ўвесь час
Неслі напагатове.
Аж нарэшце ўсплыў гмах
І паверх той паднебны.
Кайданы на руках
Не былі больш патрэбны.
Дык паспешна іх тут
Канваіры зрывалі.
Для далейшых пакут
Вязня ў залю загналі.
Там, бы кроў, дываны
Ззялі бляскам чырвоным,
А навокал чыны —
Залатыя пагоны.
Помню: пульс не дрыжыць
На руцэ малакроўнай,
Бо — памерці, ці жыць —
Мне было ўжо ўсё роўна.
Так стаяў, маладзён,
Бледны я, безвалосы.
У цывільным жа ён
Уляцеў, гарбаносы.
Бы каршун, бы сава,
З барадаўкаю велькай — 
Лысая галава,
Пуза пад камізэлькай.
Заскакаў з кута ў кут,
Ды ўсё рукі разводзіў,
Быццам страшных пакут
Мне ніяк не знаходзіў.
Той, пра Сталіна, меў
Верш мой у цэлафане,
Ды раз-пораз грымеў
Вось такое пытанне:
“Як ты смеў! Гавары!
Так біць “бацьку народаў”?!!
Цешыўся б, каб стварыў
Яму некалькі одаў.
Заслужыў жа — турму!
Вось табе і адплата!”
Адказаў я яму:
“Не магу славіць ката”.
Зашыпеў, бы змяя,
Ён тады, ды стаў енчыць.
Мабыць, прагнуў, каб я
Стаў маліцца, ды кленчыць.
Уяўляў, мабыць, як
Будзе з хеўрай дзівіцца,
Калі, быццам чарвяк,
Каля ног пачну віцца,
Літасць каб аказаў
Ды жыцця не пазбавіў,
Каб упала сляза,
Каб цяпер хоць іх славіў.
Нат здзіўлёна глядзеў
І зноў рукі разводзіў.
І мясцечка нідзе
Зноў сабе не знаходзіў.
І прыкметна, бы раб,
Гнеў суняць свой стараўся.
Пра той верш, каб хаця б
Сталін сам не дазнаўся.
Злыдзень ведаў даўно —
Хто пра “Бацьку” са злобай
Чуў хоць слова адно —
Знішчыць кожнага “Коба”.
Дык, нарэшце, як мыш,
Ды ўжо і не па-руску
Піскнуў: “Што ты маніш?!”
Гэтак па-беларуску.
Хітра тым знак ён даў:
Мову цэніць, не бэсціць...
Пра мяне ж загадаў:
“Закаваць і адвесці!”
Па завулках пачаў
“Воран” зноў свае танцы.
Ізноў карцар чакаў
Мяне ў “Амерыканцы”.
Хай двўно ўжо няма
Валадарскага тога,
З яго імем турма
Людзей душыць, ой многа!..

А пасля ў халадах
Зноў этапы, гулагі,
Дзе ў бясконцых лядах
Лёс клянуць дахадзягі.
Дошкі мулкія нар,
І крык дзікі канвоя...
Памяць сэрцы ахвяр
Болем век беспакоіць.


***

Несмяротная Пагоня
Святая, грозная Пагоня,
Век Беларусь ты бараніла,
Таму ў трывожны час і сёння,
Ты — гонар наш і наша сіла.

Падчас, у жудасным бяздонні
Хоць сілы нас і пакідалі,
Твае і рыцары, і коні
Зноў дух на бітву паднімалі.

Малюся, хоць няхай і злягу,
Каб вечна велічнай выявай
Пад Бел-чырвона-Белым сцягам
Ты ззяла над усёй Дзяржавай.

Грамі захопнікаў і здраду!
Удар твой Богам бласлаўлёны,
Бо служыш нам не для нападу,
А служыш нам для абароны.

Друкуецца паводле публікацыі ў газэце “Наша слова” ад 28 ліпеня 1999 г. 

 

Саюз Вызваленьня Беларусі. 1946—1947 гг.Кастусю Рамановічу — 75

1 студзеня 1927 г. у вёсцы Лозкі (Наваградчына) нарадзіўся Кастусь Рамановіч. Падчас янмецкай акупацыі ён быў сябрам Саюзу беларускай моладзі, а ўвесну 1944 г. вучыўся ў менскай афіцэрскай школе БКА, дзе “прыняў прысягу на вернасьць Беларусі (гэта была першая і апошяя прысяга)”. Саветы прыпомнілі яму ўдзел у СБМ, выслаўшы пры канцы 1944 г. на тры гады ў Варкуту. У 1946 г. Рамановіч вярнуўся на Бацькаўшчыну і ў тым самым годзе ўзяў удзел у заснаваньні Саюзу вызваленьня Беларусі — моладзевай падпольнай патрыятычнай арганізацыі, што ставіла мэтай змаганьне за незалежнасьць Беларусі. Галоўным сродкам змаганьня была антысавецкая агітацыя. У траўні 1947 г. СВБ разграмілі органы бясьпекі. 18 сяброў атрымалі тэрміны зьняволеньня ад 8 да 25 гадоў. Рамановічу далі 10 гадоў лягераў. У Беларусь вярнуўся толькі ў 1972 г., пасяліўся ў Пінску. Зараз Кастусь Рамановіч бярэ актыўны ўдзел у ТБМ, сацыял-дэмакратычным руху, друкаваўся ў незалежнай прэсе з успамінамі пра СБМ і СВБ. Быў ён летась на зьезьдзе беларусаў сьвету. Іхная групка былых СБМаўцаў (Кастусь Рамановіч, Надзея Дземідовіч, Вера Касмовіч, Янка Жамойцін) трымалася адасоблена. Было што паўспамінаць.

Алег Гардзіенка
Наша ніва, 2002, 25 студзеня, № 4

 

 

УВЕРХ


   

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
webmaster