КУПЛЯЙ КНІГІ ПОШТАЙ
knihi.net

БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

Пошук... | КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Кнігі... | Партнэры... | Аўтары...

 
Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён  
[Allegro.pl]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Дасьледваньні
    Гісторыя
    Грамадзтва
    Літаратура
    Мова
    Палітыка
    Пераклады
    Правы чалавека
    Рэлігія
    Слоўнікі
    Турыстыка

 ЧАСОПІСЫ
  •  Абажур
  •  Akcent

     
Białoruski

  • 
Annus
      Albaruthenicus
  •  АRCHE
  • 
Асамблея
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  • 
БГА
  •  Беларус
  •  Беларускія
     Ведамасьці

  •  Белорусский
     Сборник

  •  Бельскі
     Гостінэць

  •  Герольд
     Litherland

  •  Гістарычны
     Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Дзеяслоў
  •  Druvis
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Палітычная

       
сфера

  •  Паміж
  •  pARTisan
  •  Правінцыя
  •  Праўнік
  •  Рэзыстанс
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы
  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Еўрапейскае радыё для Беларусі Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Беларускі Маладзевы Рух Амерыкі Васіль Быкаў ARCHE ФРАГМЭНТЫ Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вока www.bialorus.pl БАЖ ПАГОНЯ www.wolnabialorus.pl Вiльня Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт Настаўнік.org ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Беларусы ў Аўстраліі Ліра ZBM

 

 
 Залатыя дыскі беларускага рок-н-рола

Залатыя дыскі беларускага рок-н-рола1984. ПЕРШЫ МАГНІТААЛЬБОМ

ГУРТ СУЗОР'Е

"Рок-тэрапія"

“Сузор'е” можна лічыць першым рок-гуртом Беларусі ў поўным сэнсе гэтага слова, бо ніхто дагэтуль у нашай краіне не наважыўся граць такую “празаходнюю” музыку, пабудаваную на цяжкіх гітарных рыфах. Што цікава, гурт нават узялі на сталую працу ў Філярмонію ў 1981 г., іх дзейнасьць была “ўзаконеная”. Да гэтага часу з 1977 г. музыкі выступалі ў асноўным у сталічнай кавярні, якое й дало назоў групе — “Сузор'е”. Але ўлетку 1983 г. скончылася “культурніцкая адліга”, выкліканая правядзеньнем у СССР Алімпійскіх гульняў. Міністэрства культуры вырашыла выправіць становішча ў савецкай музыцы ды забараніць дзейнасьць некаторых асабліва модных сярод моладзі музычных гуртоў. Сярод усіх пад гэтую справу трапіў і менскі гурт “Сузор'е”. Па словах удзельніка калектыва Андрэя Філатава супраць іх былі накіраваныя колькі “гнеўных допісаў” і групу расфармавалі на загад Мінкульта БССР. Маўляў, “музыкі правакуюць моладзь на недастойныя паводзіны”.

Тым не менш, удзельнікі гурта засталіся на працы ў Філярмоніі. “Хацелася мець стабільную працу, граць на добрай апаратуры, а пайшлі б тады ў падпольле, былі б зараз на адной прыступцы з “Машиной времени” і “ДДТ”,— згадвае Філатаў. “Сузор'е” пераўтварылася ў акампанавальны састаў Сьвятланы Кульпо, Надзеі Мікуліч. У 1984 г. у вольны ад філярманічнай працы час, музыкі сабраліся ў сутарэньнях Тэатральна-мастацкага інстытуту, дзе рэпэтаваў тады гурт “Студыя 7” (будучая “Бонда”), каб запісаць матэрыял, назапашаны цягам некалькіх год. Дзеля гэтага запісу нават запрасілі зь Ялты сьпевака Аляксандра Брынцава, які выступаў раней з “Сузор'ем” на адказных гастролях. З дапамогай стужкавага магнітафона й мікшэрскага пульта “Электроніка” за тры дні запісалі з тузін песень. Гукарэжысэрам быў Іван Чвялёў, на адной зь песень — “Где мы были вчера” (яна не ўвайшла ў канчатковую вэрсію) — на губным гармоніку падыграў Ігар Варашкевіч. Альбом намагаліся зрабіць цэласным, вытрыманым у стылістыцы хард-року, таму шмат вядомых песень на касэту так і не патрапілі (“Сентябрьская река”, “Падарожжа”, “На шляху дзікіх гусей” ды інш.).

Тыражаваньнем таго запісу адмыслова ніхто не займаўся, але ён разышоўся па краінах СССР прыкладным накладам у 10.000 асобнікаў. У 1988 г. на “Мелодыі” выйдзе кружэлка “Сузор'я” “Сентябрьская река”, куды з “Рок-тэрапіі” патрапілі песьні “Фортуна”, “Старый мост”, “Капитан”. 10 тысячаў асобнікаў тады не хапіла, прыйшлося рабіць яшчэ адно выданьне.

“Сузор'е” распалася ў 1991 г. Аляксей Казлоўскі й Валянцін Пучынскі зьехалі ў Амэрыку, Андрэй Філатаў і Аляксей Казлоўскі граюць зараз у “Mojo Blues” (а Філатаў яшчэ бубнач у “Краме”), Аляксандр Брынцаў сьпявае ў маскоўскіх рэстарацыях. У 2000 г. старыя запісы “Сузор'я”, у тым ліку “Рок-тэрапія” і так не скончаная рок-опера “Песьня пра зубра”, былі перавыдадзеныя на дысках. На сваё 25-годдзе ў 2003 г. гурт сабраўся ізноў, каб даць некалькі канцэртаў у тойсама кавярні на вул. Б.Хмяльніцкага, дзе ўсё пачыналася. Але гісторыя “Сузор'я” скончылася ўсё ж на мінорнай ноце: увосень 2003 г. у Чыкага заўчасна памёр Валянцін Пучынскі.

Сяргей БУДКІН

ДЫСКАГРАФІЯ

1. “Рок-тэрапія” (МС 1984, СD 2000)
2. “Сентябрьская река” (LP, 1988)
3. Сузор'е і Нэлі Дзенісава (СD, 2000)


Публікуецца на сайце з ласкавай згоды Беларускага Калегіюму

 

УВЕРХ


   

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
webmaster