БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

Пошук...КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Партнэры... | Кнігі...Аўтары..

 
Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён  
[Allegro.pl]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Дасьледваньні
    Гісторыя
    Грамадзтва
    Літаратура
    Мова
    Палітыка
    Пераклады
    Правы чалавека
    Рэлігія
    Слоўнікі
    Турыстыка

 ЧАСОПІСЫ
  •  Абажур
  •  Akcent

     
Białoruski

  • 
Annus
      Albaruthenicus
  •  АRCHE
  • 
Асамблея
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  • 
БГА
  •  Беларус
  •  Беларускія
     Ведамасьці

  •  Белорусский
     Сборник

  •  Бельскі
     Гостінэць

  •  Гістарычны
     Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Дзеяслоў
  •  Druvis
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Палітычная

       
сфера

  •  Паміж
  •  pARTisan
  •  Правінцыя
  •  Праўнік
  •  Рэзыстанс
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы
  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў ARCHE ФРАГМЭНТЫ Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вока www.bialorus.pl БАЖ ПАГОНЯ Вiльня Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Беларусы ў Аўстраліі Ліра ZBM

 

 
 Кансьпіратар Беларускі

Кансьпіратар БеларускіПра “Кансьпіратар Беларускі”

Першы нацыянальны дапаможнік па арганізацыі грамадска-палітычнай барацьбы ў падпольных варунках. “Кансьпіратар Беларускі” на 120 старонках распавядае, як эфэктыўна дзейнічаць свабоднаму чалавеку ў таталітарным грамадзтве.

Выданьне адрасаванае актывістам дэмакратычнага супраціву, сябрам нелегальных арганізацыяў і рухаў. Укладальнікі працягваюць традыцыю, закладзеную польскім “Малым кансьпіратарам”, які 25 гадаў таму дапамагаў актывістам “Салідарнасьці” разумна змагацца з дыктатурай. “Кансьпіратар Беларускі” зьмешчае вытрымкі з “Малога”, аднак асноўная частка тэксту напісаная з улікам сучаснай беларускай практыкі. 

Сярод іншага, кніга дае практычныя рэкамэндацыі да наладжваньня інфармацыйнай працы, абароне носьбітаў інфармацыі і сродкаў камунікацыі. Распавядаецца пра выкарыстаньне даступных паспалітаму чалавеку шыфравальных і маскавальных прыстасаваньняў, прынцыпы вырабу, захаваньня і распаўсюду друкаванай прадукцыі, асновы вядзеньня электроннай перапіскі і выкарыстаньня тэлефонаў ва ўмовах татальнага сачэньня і перасьледу. Даюцца парады, як мінімізаваць наступствы канфіскацыі носьбітаў інфармацыі і кампутарнага абсталяваньня.

Асобная ўвага надаецца пытаньням наладжваньня бясьпекі ў памяшканьнях нелегальных арганізацыяў. Выкладзеныя падставовыя правілы паводзінаў падчас ператрусаў, допытаў, затрыманьняў і іншых сьледчых дзеяньняў. Даюцца парады, як не зрабіцца ахвярай брудных правакацыяў з боку спэцслужбаў, такіх як падкідваньня зброі, фальшывых грошаў альбо наркотыкаў.

Аўтары-ўкладальнікі брашуры падпісаліся псэўданімамі Фокс Малдэр, Дана Скалі, Агент Сьміт. У прадмове Яны вітаюць як мага шырэйшы распаўсюд "Кансьпіратара". Выданьне напісанае клясычным беларускім правапісам.

Замовіць бясплатную копію магчыма праз электронны адрас zamova_biaspeka @ yahoo.com

паводле
http://pahonia.promedia.by

 

УВЕРХ


   

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
webmaster