БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

Пошук...КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Партнэры... | Кнігі...Аўтары..

 
Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён  
[Allegro.pl]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Дасьледваньні
    Гісторыя
    Грамадзтва
    Літаратура
    Мова
    Палітыка
    Пераклады
    Правы чалавека
    Рэлігія
    Слоўнікі
    Турыстыка

 ЧАСОПІСЫ
  •  Абажур
  •  Akcent

     
Białoruski

  • 
Annus
      Albaruthenicus
  •  АRCHE
  • 
Асамблея
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  • 
БГА
  •  Беларус
  •  Беларускія
     Ведамасьці

  •  Белорусский
     Сборник

  •  Бельскі
     Гостінэць

  •  Гістарычны
     Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Дзеяслоў
  •  Druvis
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Палітычная

       
сфера

  •  Паміж
  •  pARTisan
  •  Правінцыя
  •  Праўнік
  •  Рэзыстанс
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы
  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў ARCHE ФРАГМЭНТЫ Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вока www.bialorus.pl БАЖ ПАГОНЯ Вiльня Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Беларусы ў Аўстраліі Ліра ZBM

 


Далёкія і блізкія, Беларускія пісьменнікі замежжа, Ян ЧЫКВІН

Прадмова



Думка напісаць гэту кнігу з’явілася ў мяне яшчэ ў васьмідзесятых гадах, пасля першага наведвання беларускай бібліятэкі ў Лондане, дзе я меў магчымасць пазнаёміцца з некаторымі значнымі літаратурнымі творамі беларускіх пісьменнікаў, якія — стаўшы ў выніку другой сусветнай вайны эмігрантамі — жылі, пісалі і публікаваліся на Захадзе. Іх творчасць была тады яшчэ амаль цалкам невядомая ні ў Польшчы, ні тым болей у былой БССР, дзе такіх асоб агулам, ананімна кляймілі як ворагаў народа і нічога іхняга, вядома, не дапускалі да свайго, савецкага чытача. Менавіта тады я і пачаў — праўда, досыць павольна з-за вышэйназваных аб’ектыўных прычын — збіраць эміграцыйны матэрыял, што існаваў ці то ў аказіянальна выдадзеных аўтарскіх зборніках, часта за свой кошт, на рататары, без прафесійнай падрыхтоўкі тэксту, ці ў форме часопісных публікацый, рассыпаных па шматлікай калісь тамашняй перыёдыцы.

Вялікі ўклад у справу парадкавання гэтай літаратурнай спадчыны зрабіў Беларускі інстытут навукі і мастацтва (Нью-Йорк), які, здаўна маючы неацэнныя архіўныя матэрыялы і гэтакім чынам стаўшыся для ўсіх эмігрантаў своеасаблівым культурна-навуковым і літаратурна-выдавецкім цэнтрам, з канца сямідзесятых гадоў пачаў выдаваць поўныя або выбраныя творы эміграцыйных паэтаў і празаікаў. Дасюль у БІНІМаўскай серыі (з літаратуразнаўчымі каментарыямі, біяграфічнымі і бібліяграфічнымі даведкамі, аўтарамі якіх з’яўляюцца Антон Адамовіч, Вітаўт Кіпель, Зора Кіпель, Янка Запруднік, Томас Бэрд, Лявон Юрэвіч, Алена Юрэвіч) выйшлі наступныя кнігі: Натальля Арсеньнева, Між берагамі. Выбар паэзіі. 1920-1970 (1979 г.), Алесь Салавей, Нятускная краса. Збор твораў (1982 г.), Аляксандра Саковіч, У пошуках праўды. Апавяданьні і аповесьці (1986 г.), Міхась Кавыль, Міжагнёўе. Выбраныя творы (1990 г.), Уладзімер Дудзіцкі, Напярэймы жаданьням. Збор твораў (1994 г.), Мікола Цэлеш, Хмары над Бацькаўшчынай (1995 г.).

Другім па-за межамі Бацькаўшчыны адметным беларускім культурным і літаратурна-выдавецкім цэнтрам стаўся з канца пяцідзесятых гадоў Беласток. З сакавіка 1956 года тут пачала выходзіць „Ніва”. Яна рашучым чынам, што слушна падкрэслівае ў сваім эсэ „Сучасныя беларускія пісьменнікі ў Польшчы” Шырын Акінэр, паўплывала на адраджэнне нашага беларускага культурнага жыцця. „Яна стварыла новае пачуццё ўзаемнага даверу, адчыніла новыя шляхі паразумення і форум дзеля абмену думкамі ды поглядамі наконт нацыянальнае гісторыі і культуры”1.

На выхад у Беластоку „Нівы” адгукнуліся сэрцам не толькі пачаткоўцы, часта яшчэ вучні сярэдніх школ, але і тыя, хто, як напрыклад В. Швед, ступіў на сваю творчую дарогу ў саракавых гадах, і тыя, што, як Антон Васілеўскі і Вінцук Склубоўскі, друкаваліся ўжо і ў дваццатых. Адгукнуліся на выхад беларускай газеты ў Польшчы і вершаскладальнікі з народа — адвечныя шукальнікі дабра, праўды і справядлівасці. Раз-пораз на яе старонках з’яўляліся фальклорныя апрацоўкі і літаратурна-мастацкія творы такіх аўтараў, як Андрэй Сошка, Уладзімір Гайдук, Дзмітры Шатыловіч, Віктар Швед, Мікалай Буцылін, Янка Беразавец, Васіль Юравец, Аляксандр Каленік, Аркадзь Ляўшук, Уладзімір Сасім, Сцяпан Луневіч, Хведар Хлябіч, Уладзімір Дарашкевіч, Мікола Базылюк, Антось з Лепля, Васіль Баршчэўскі, Мікола Гайдук, Уладзімір Ільяшук, Янка Дубіцкі, Сакрат Яновіч, Пётр Ластаўка, Вінцук Склубоўскі, Станіслаў Вагурка, Сымон Раманчук, Зося Бусловіч, Леапольд Танкевіч, Яша Бурш, Алесь Свісёк, Алесь Барскі, Віктар Рудчык, Юрка Зубрыцкі, Лявон Майсеюк, Уладзімір Паўлючук і шмат іншых.

Створанае ў 1958 годзе Беларускае літаратурнае аб’яднанне — у 1962 годзе атрымаўшае назву „Белавежа” — у хуткім часе пачало выдаваць альманахі („Рунь”, 1959 г., „Мой родны кут”, 1963 г., „Белавежа 1”, 1965 г.), а таксама кнігі сваіх найбольш плённых аўтараў: А. Барскага, Белавежскія матывы (1962 г.) і Жнівень слоў (1967 г.), Я. Бурша Прамень думкі (1964 г.), В. Шведа Жыццёвыя сцежкі (1967 г.), С. Яновіча Загоны (1969 г.). Сёння, за амаль сорак гадоў творчай дзейнасці „белавежцаў”, гэтых кніг на іх рахунку налічваецца звыш сотні.

З перспектывы гадоў у лёсе творцаў беларускай эміграцыі і „белавежцаў” мне выразна праглядае тыпалогія жыццёвых абставін. І адны, і другія, апынуўшыся за межамі Беларусі, без надзеі быць пачутымі, засталіся верныя роднаму слову, нібыта абраныя спавядаюць яго насуперак неспрыяльным сацыяльным варункам. Доўгі час замежная беларуская літаратура — з цэнтрам у Нью-Йорку і з цэнтарм у Беластоку — не прызнавалася афіцыйным беларускім літаратуразнаўствам, была нязнанай „дома”, і гэтая адсутнасць у роднай культуры з’яўлялася стратнай найперш для цэласнасці.

Апошнія гады дзякуючы паступоваму пераадольванню састарэлых метадалагічных і ідэалагічных вызначэнняў прынеслі істотныя зрухі ў даследаванне мастацкай літаратуры і ў Беларусі. Дагэтуляшняе ігнараванне творчасці пісьменнікаў беларускага замежжа паволі пераходзіць у зацікаўленасць ёю акадэмічнай навукі, а ранейшае замоўчванне — у патрэбу гістарычна-літаратурнага і культурна-нацыянальнага яе далучэння і засваення.

У шырокім плане кніга „Далёкія і блізкія” — гэта спроба спасціжэння менавіта часткі цэлага. Прычым у працы не ставіліся задачы ўсебаковага ахопу і аналізу творчасці ўсіх беларускіх пісьменнікаў замежжа. Асноўнай мэтай бачылася найперш асэнсаванне творчай індывідуальнасці тых майстроў прыгожага пісьменства, хто сваімі творамі, асаджанымі ў агульнаеўрапейскім літаратурным, культурным і філасофскім кантэксце, выразна выказвае сваё адметнае слова. Тых майстроў, чые творы не зліваюцца з прадукцыяй масавага ўжытку. Пошукі гэтай, у кожным выпадку сваёй, непаўторнасці, што робіць аднаго пісьменніка непадобным да другога, і вызначылі той галоўны шлях, на якім прапануемая кніга разгортваецца структурна і кампазіцыйна.

З намовы калег і са згоды самога аўтара, доктара філасофскіх навук Уладзіміра Конана, я дазволіў сабе ўключыць у кнігу ягоны артыкул „Быццё і час у люстэрку паэзіі”.

Пры цытаванні ў кнізе захоўваецца правапіс арыгінала выданняў мастацкіх тэкстаў.

Бельск-Падляскі, снежань 1996

 


1 Шырын Акінэр, Сучасныя беларускія пісьменнікі ў Польшчы, Беласток 1982, с. 6 (пераклад з ангельскае мовы Яраслаў Яновіч).

 

УВЕРХ


   

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
webmaster