|
| |
|
ЛІТАРАТУРНАЯ
КРЫТЫКА - РЭЦЭНЗІІ - ГІСТОРЫЯ ЛІТАРАТУРЫ
|
| Людміла Зарэмба, Слова ў зменлівым свеце
|
|
Разважаннем, абраным тут у якасці эпіграфа, Мікола Гайдук распачаў свой артыкул Ці «Слова пра паход Ігаравы» было напісана на беларускіх землях?. Вынесенае ў загаловак пытанне лакалізацыі, месца ўзнікнення помніка, найчасцей паўставала на Беларусі, у сваю чаргу адносна Кіева, Чарнігаўшчыны – на Украіне, уплыў бранскіх гаворак і нават ноўгарадскія рысы адзначалі рускія даследчыкі, звярталася ўвага і на шматлікія цюркізмы... І гэта цалкам зразумела: Слова... ўсімі сваімі параметрамі блізкае кожнаму з усходнеславянскіх народаў. Твор гэты прасякнуты абвостраным пачуццём Радзімы, Бацькаўшчыны, якую любяць і якою ганарацца. Яна паўстае з бязмежнымі прасторамі, вялікімі гарадамі, магутная ў сваёй вайсковай славе і перамогах над чужынцамі, аднак, часам і безабаронная, параненая, у слязах, паланёная. Яе ўнутранае палітычнае несуладдзе перажываецца як скруха кроўна родных, і разам з героямі Аўтар пакутуе ад ростані з ёю:
О Руская земле! Уже за шеломянемъ еси....
>
падрабязна <
|
| Аляксандар Баршчэўскі, Беларуская эміграцыйная пісьмовасьць,
ч. 1 |
|
Беларуская эміграцыйная пісьмовасьць зьяўляецца арганічнай часткай нацыянальнай культуры. На гэтую пісьмовасьць складаюцца: публіцыстыка ды зьвязаная зь ёю пэрыёдыка, мастацкая літаратура – паэзія, проза, драматургія, літаратурная крытыка, урэшце навуковыя ці папулярна-навуковыя дасьледаваньні. Эміграцыйная пісьмовасьць выдатна ўзбагаціла нацыянальную культуру, уводзячы ў яе такія непрысутныя ў беларускай савецкай публіцыстыцы, літаратуры й навуцы інтэрпрэтацыі й каштоўнасьці, як: самабытная трактоўка гісторыі Беларусі, дэмаскацыя сталінскіх і бальшавіцкіх злачынстваў, асуджэньне сілавой калектывізацыі беларускай вёскі, супраціў у адносінах да русыфікацыі Беларусі, аб’ектыўная карціна дэмакратычных прынцыпаў і нормаў у жыцьці заходніх краін, пахвала і ўзьвелічэньне духа поўнае свабоды мастака й вучонага, нескаваных прынцыпамі й наказамі сацыялістычнага рэалізму ды марксістоўска-ленінскай мэтадалёгіяй....
>
падрабязна <
|
| З крыніц. Зборнік артыкулаў |
|
Уладзімір Гніламёдаў,
Феномен творчасці Сакрата Яновіча
-- -- Bazyli Białokozowicz, Białoruś znana i nieznana w twórczej interpretacji Sokrata Janowicza
-- -- Арнольд Макмиллин, Стихотворения в прозе Сократа Яновича 60?х годов: текст и контекст
-- -- Норберт Рандаў, Сучасная беларуская літаратура ў Нямеччыне
З крыніц. Зборнік артыкулаў (матэрыялы з канферэнцыі прысвечанай творчасці Сакрата Яновіча, Беласток, 8 чэрвеня 1996 года), Бібліятэчка Беларускага літаратурнага аб’яднання „Белавежа”. Серыя заснавана ў 1990 годзе. Кніжка пятнаццатая, Беласток 1996...
>
падрабязна <
|
| Анатоль Раманчук. Гарыць мая свяча, Творчая індывідуальнасць Яна Чыквіна |
|
У свет сапраўднай паэзіі заўсёды ўвайсці няпроста. Гэта не абавязкова залежыць ад складанасці і своеадметнасці вобразнай сістэмы або фармальна-стылёвай арыгінальнасці вершаў. Тут, калі хочаце, патрабуецца пэўнае супадзенне духоўна-эстэтычных каардынат, поглядаў аўтара і чытача, іх суіснаванне ў адным вымярэнні, каб адкрылася эдэмская брама паэтычнага сусвету, прырода мастацка-творчага акту.
Ян Чыквін – грамадзянін Польшчы і беларус па паходжанні. Прафесар, тонкі знаўца класічнай паэзіі. Удумлівы крытык і адкрыты паэт-лірык. Яго творчасць у многім з’яўляецца адным з тых звенняў... >
падрабязна <
|
| Аляксей
Ненадавец, Чорт у легендах і паданнях
беларусаў |
|
На
багатым матэрыяле беларускіх народных
легендаў і паданняў (у тым ліку і
сучасных запісаў) робіцца спроба
апісаць традыцыйныя ўяўленні
беларусаў пра чорта (яго назвы, знешні
выгляд, прасторавую лакалізацыю,
паводзіны, сувязі з чалавекам),
засцярогі ад чорта, а таксама
трансфармацыю архетыпа чорта ў
хрысціянскай традыцыі. Для тых, хто
вывучае фальклор і міфалогію ўсходніх
славян.... >
падрабязна <
|
| МІФ І РАДЗІМА, Сяргей Даніленка |
|
Аналізуецца рытуальна-міфалагічны кампанент літаратуры Беларусі першай паловы XIX ст. праз вычлянне і асэнсаване агульных асаблівасцей і заканамернасцей працэсу сакралізацыі вобраза дзяржавы-Радзімы ў творах Я. Чачота, В. Дуніна-Марцінкевіча і Я. Баршчэўскага ў кантэксце рытуальнай практыкі і міфалагічнага дыскурса індаеўрапейскай архаікі і хрысціянскай кніжнасці. Апісваюцца формы і трансфармацыі асноўных касмалагічных, міфалагічных і рытуальных канцэпцый... >
падрабязна <
|
| Мікола
Мішчанчук, ЗЯМЛЯ ЧУЖАЯ НЕ САГРЭЕ... Нарысы літаратуры беларускай эміграцыі |
|
Дарагі, паважаны, дапытлівы чытач! Ты адкрыеш гэтую невялікую кніжку-брашуру, каб з большага даведацца пра нашу гнаную, але не скораную літаратуру замежжа. Пра тую літаратуру, якая забаранялася, збэшчвалася, закрэслівалася ў таталітарным грамадстве па ідэалагічных меркаваннях. Для таго, каб накласці вета на яе, дастаткова было анкетных дадзеных пра творцаў прыгожага. Наталля Арсенева – вязень сталінскага ГУЛагу, “фашыстоўская прыслужніца”, аўтарка твораў пра... >
падрабязна <
|
|
У
сваім разьвіцьці гістарычныя жанры
жывяцца матар’яламі зь міталёгіі,
гістарычных кронікаў, летапісаў,
мэмуараў, навуковых досьледаў. Пакуль
грамадзкія патрэбы задавальняюцца
выключна паэтычнымі жанрамі —
паданьні, легенды застаюцца
дастатковаю крыніцай тэмаў, калізій,
характараў. Празаічныя жанры
патрабуюць больш канкрэтнага
гістарычнага матар’ялу, чым паэтычныя.
І хаця міталёгія па-ранейшаму
застаецца істотнай крыніцай для малых
празаічных формаў, прозе, асабліва
раману... >
падрабязна <
|
| Далёкія
і блізкія, Беларускія пісьменнікі
замежжа, Ян ЧЫКВІН |
|
Думка
напісаць гэту кнігу з’явілася ў мяне
яшчэ ў васьмідзесятых гадах, пасля
першага наведвання беларускай
бібліятэкі ў Лондане, дзе я меў
магчымасць пазнаёміцца з некаторымі
значнымі літаратурнымі творамі
беларускіх пісьменнікаў, якія — стаўшы
ў выніку другой сусветнай вайны
эмігрантамі — жылі, пісалі і публікаваліся
на Захадзе. Іх творчасць была тады яшчэ
амаль цалкам невядомая ні ў Польшчы,
ні тым болей у былой БССР, дзе такіх
асоб агулам, ананімна кляймілі як
ворагаў народа і нічога... >
падрабязна <
|
| Літаратурны
рух на эміграцыі, Лявон ЮРЭВІЧ |
|
Эміграцыйная
літаратура Беларусі мае доўгую, яшчэ ад
Францішка Скарыны, гісторыю.
Бэрлінская газэта «Раніца» 28 траўня 1944
г. зьмясьціла на сваіх бачынах верш «Туга
на чужой старане» Вінцэся Каратынскага,
назваўшы аўтара «піянэрам беларускае
эміграцыі». Асобныя парасткі былі і ў
20–х г. мінулага стагодзьдзя: часопіс «Крывіч»
у Коўне (1923—1926), паэзія Ўладзімера
Жылкі ды зборнік «Замежная Беларусь»,
выдадзены ў Празе ў 1926 г. Яшчэ —
творчасьць Кастуся Езавітава й
Віктара Вальтара ў Латвіі...
>
падрабязна <
|
|
ЯКУБ
КОЛАС – ЛЕТАПІСЕЦ БЕЛАРУСКАГА ЖЫЦЬЦЯ
- Якуб Колас (сапраўднае прозьвішча
Канстанцін Міцкевіч) нарадзіўся 3
лістапада 1882 г. у вёсцы Акінчыцы
Менскай губэрні. Дзяцінства Якуба
Коласа можна назваць шчасьлівым. Рос ён
у вялікай, згоднай, працавітай сям’і, у
якой істотную ролю адыгрываў дзядзька
Антось – калярытна апісаны Коласам у
паэме Новая зямля. Закончыўшы ў 1902 г... - Аляксандр БАРШЧЭЎСКІ
>
падрабязна <
|
|
ЯНКА
КУПАЛА – НАЦЫЯНАЛЬНЫ ГОНАР БЕЛАРУСАЎ - Янка
Купала (сапраўднае прозьвішца Ян
Луцэвіч) нарадзіўся ў дробнашляхоцкім
асяродзьдзі 7 ліпеня 1882 г. Пачатак XX ст.
аказаўся асабліва драматычным для сям’і
Луцэвічаў. На працягу аднаго тыдня
памерлі бацька й дзьве сястры будучага
паэта. У такіх абставінах цяжар
утрыманьня сям’і Луцэвічаў лёг перад
усім на плечы найстарэйшага ў сям’і
Янкі... - Аляксандр БАРШЧЭЎСКІ
> падрабязна <
|
|