БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Кнігі... | Партнэры... | Гасьцёўня... | Форум...

стары сайт


Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён [Allegro.pl - największy serwis aukcyjny w Polsce]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Гісторыя
    Літаратура
    Пераклады
    Мова
    Крытыка
    Рэлігія
    Палітыка
    Грамадзтва

 ЧАСОПІСЫ
  •  Akcent
     
Białoruski

  •  АRCHE
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  •  БГА
  •  Беларус
  •  Белорусский
      Сборник

  •  Бельскі

      Гостінэць

  •  Гістарычны
      Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Паміж
  •  pARTisan

  •  Правінцыя
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы

  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў Belarus-NATO Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вокаwww.bialorus.pl ПАГОНЯ BrestOnline Вiльня ЗУБР Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Гаспадар Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Дзіма Завадзкі Беларусы ў Аўстраліі Ліра Вольны Край ZBM

 

 

 ЛЯВОН ЮРЭВІЧ

Лявон Юрэвіч - дзейны сябра Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва (Ню Ёрк), сябра рэдакцыйнай калегіі часапісу "Запісы БІНІМ", сябра Прэзыдыуму Рады БНР, ганаровы сябра Беларускага ПЭН Клюбу.

Нарадзіўся 30.06.1965 у Менску. Па заканчэньні менскай сярэдняй школы #35 працаваў у дзіцячай бібліятэцы. У 1983 г. паступіў на філялягічны факультэт Беларускага Пэдагагічнага Ўнівэрсытэту імя Максіма Танка (тады - Максіма Горкага), які скончыў (з перапынкам на службу ў арміі) у 1990 г. Выкладаў беларускую мову ў Лінгвістычным Унівэрсытэце. У 1990 г. паступіў у аспірантуру Інстытуту Літаратуры Акадэміі Навук Беларусі. У 1993 г. выехаў у ЗША. У Ню Ёркаўскай Публічнай Бібліятэцы працаваў у Славянскім Аддзеле (1993-1995), у Аддзеле Архіваў (да 2000). З 2000 г. узначальвае аддзел Падарункаў і Абмену.
Магістар філялёгіі. Mагістар бібліятэказнаўства.

Л. Юрэвічу належыць аўтарства дасьледаваньняў "Архіўная кніга" (Ню Ёрк, 1997); "Беларуская мэмуарыстыка на эміграцыі" (Ню Ёрк, 1999), "Камэнтары" (Менск, 1999), "Жыцьцё пад агнём. Партрэт беларускага ваеначальніка й палітычнага дзеяча Барыса Рагулі на фоне яго эпохі" (Менск, 1999), "Вырваныя бачыны. Да гісторыі СБМ" (Менск, 2001), "Літаратурны рух на эміграцыі" (Менск, 2002). Ягоныя артыкулы друкаваліся ў зборніках "Вяртання маўклівая споведзь" (Менск, 1994), "Культура беларускага замежжа" (Менск, 1998), "Пераклад збліжае народы" (Менск, 2002), "Роля беларускай дыяспары ў захаваньні і разьвіцьці беларускай культуры" (Лёндан, 2003), "Запісах БІНІМ" (Ню Ёрк), энцыкляпэдыі "Гісторыя Беларусі" (Менск) ды інш., пэрыядычных выданьнях Беларусі, ЗША, Ангельшчыны. 

Укладальнік, аўтар уступных артыкулаў, камэнтароў, бібліяграфій, рэдактар выдадзеных у БІНІМ зборнікаў Ул. Дудзіцкага (1994), М. Цэлеша (1995), Юркі Віцьбіча (1996), Лявона Крывічаніна (1998), Антона Адамовіча (2003). Укладальнік (разам з В. Грышкевіч) бібліяграфічнага паказальніка "Фр. Скарына. Жыццё і дзейнасць" (Менск, 1995). Аўтар запісу й літаратурнай апрацоўкі ўспамінаў Б. Рагулі "Беларускае студэнцтва на чужыне" (Ню Ёрк, 1996). 

Піша мастацкія творы (драма "Загадка Антона Адамовіча" - ARCHE, 2000). 

Шчыльна супрацоўнічае зь Беларускім Гістарычным Аглядам (каардынатар Г. Сагановіч), дзе пры ягоным удзеле выйшлі кнігі С. Кандыбовіча "Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі", Ф. Кушаля "Стварэньне беларускага войска", М. Панькова "Хроніка беларускага жыцьця на чужыне, 1945-1984", "Слуцкі збройны чын 1920 г. у дакумэнтах і ўспамінах" ды іншыя.

 

УВЕРХ


   Dzied Talasz

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
kamunikat@poczta.onet.pl
Інфармацыйная падтрымка - Беларуская Рэдакцыя Радыё Палёнія