БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Кнігі... | Партнэры... | Гасьцёўня... | Форум...

стары сайт


Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён [Allegro.pl - największy serwis aukcyjny w Polsce]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Гісторыя
    Літаратура
    Пераклады
    Мова
    Крытыка
    Рэлігія
    Палітыка
    Грамадзтва

 ЧАСОПІСЫ
  •  Akcent
     
Białoruski

  •  АRCHE
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  •  БГА
  •  Беларус
  •  Белорусский
      Сборник

  •  Бельскі

      Гостінэць

  •  Гістарычны
      Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Паміж
  •  pARTisan

  •  Правінцыя
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы

  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў Belarus-NATO Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вокаwww.bialorus.pl ПАГОНЯ BrestOnline Вiльня ЗУБР Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Гаспадар Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Дзіма Завадзкі Беларусы ў Аўстраліі Ліра Вольны Край ZBM

 


ЛІТАРАТУРНЫЯ ЮБІЛЕІ

ЯКУБ КОЛАС – ЛЕТАПІСЕЦ БЕЛАРУСКАГА ЖЫЦЬЦЯ 

Якуб Колас (сапраўднае прозьвішча Канстанцін Міцкевіч) нарадзіўся 3 лістапада 1882 г. у вёсцы Акінчыцы Менскай губэрні. Дзяцінства Якуба Коласа можна назваць шчасьлівым. Рос ён у вялікай, згоднай, працавітай сям’і, у якой істотную ролю адыгрываў дзядзька Антось – калярытна апісаны Коласам у паэме Новая зямля. 
Закончыўшы ў 1902 г. Настаўніцкую Нясьвіскую Сэмінарыю, Якуб Колас на працягу 4 гадоў працаваў настаўнікам у розных раёнах Беларусі. У 1906 г. прыняў удзел у нелегальным настаўніцкім зьезьдзе, які быў прычынай пазбаўленьня яго прафэсіі, а ў пазьнейшым часе – асуджэньня на 3 гады зьняволеньня. У царскім судзе бараніў Коласа адвакат - Паляк Урублеўскі, які некалькі дзесяткаў гадоў пазьней выступіў абаронцам Максіма Танка ў польксім судзе ў Вільні. 
На працягу пэўнага часу Якуб Колас працаваў у рэдакцыі „Нашай Нівы”, прымаючы такім чынам непасрэдны ўдзел у беларускім адраджэнскім руху. У сваіх аўтабіяграфічных матэрыялах пакінуў ён цэлы шэраг цёплых ацэнак, ськіраваных у адрас тагачасных беларускіх нацыянальных правадыроў – братоў Луцкевічаў. 
У пэрыяд І усясьветнай вайны Якуб Колас быў мабілізаваны ды ўключаны ў шэрагі царкасе арміі. У гэтым часе ягоная сям’я, уцякаючы перад расейска-нямецкцім фронтам, пераехала ў глыбіню Расеі, у Курскую губэрню. Зь цягам часу далучыўся да яе звольнены з арміі Колас. У 1921 г. сям’я Коласа вярнулася ў Беларусь і асела ў Менску.
У першыя дні савецка-нямецкай вайны Коласу ўдалося выехаць у Расею, адкуль вярнуўся ён у вызваленую Беларусь у 1944 г.
У БССР Якуб Колас дайшоў да многіх ганаровых тытулаў і званьняў: народнага пісьменьніка Беларусі, акадэміка, дэпутата Вярхоўнага Савету, сябры Ўсесаюзнага Славянскага Камітэту, ганаровага настаўніка Беларусі. Якуб Колас прысутнічаў на славутым XX Зьезьдзе КПСС, у часе якога Хрушчоў разаблачыў злачынствы Сталіна. Зусім магчыма, што пачутае й перажытае пісьменьнікам на зьезьдзе прысьпешыла надыход ягонай сьмерці. Памёр Якуб Колас 13 жніўня 1956 г.
Літаратурная творчасьць Якуба Коласа працягвалася амаль 60 гадоў. Першыя свае вершы напісаў ён падчас знаходжаньня ў Настаўніцкай Нясьвіскай Сэмінарыі ў канцы XІX ст. У гэтым часе пісаў вершы на расейскай і беларускай мовах, аднак не публікаваў іх з прычыны неіснаваньня беларускага друку.
Вялікія пэрспэктывы для ягонай творчасьці адкрыліся разам з нараджэньнем першых беларускіх масавых газэтаў: „Нашай Долі” й „Нашай Нівы”. Ужо ў 1 нумары „Нашай Долі” паявіўся ягоны верш пад назовам Наш родны край. Ідэйна-мастацкі характар гэтага верша быццам акрэсьліў галоўны напрамак усяе паэтычнае творчасьці Якуба Коласа дарэвалюцыйнае пары. Прывязанасьць да роднае зямлі, спачуваньне цяжкому лёсу Беларусаў, вера ў адраджэньне краіны вызначылі характар як названага твора, гэтак і ўсяе ягонае паэзіі да 1917 г. 
У дарэвалюцыйны пэрыяд Колас выдаў такія кнігі, як Песьні жальбы, Апавяданьня, Родныя зьявы. 
Трэба адзначыць, што дакастрычніцкая проза Якуба Коласа ў значнай ступені адрозьнівалася ад ягонай паэзіі. Тады, калі ў паэзіі дамінавалі мінорныя пэсымістычныя настроі, то ў ягонай прозе выступалі м.ін. элемэнты камічныя й сатырычныя, ськіраваныя сваім вастрыём ня толькі супраць пануючай царскай сыстэмы, але й супраць заганаў саміх Беларусаў.
У дарэвалюцыйны час Якуб Колас пачаў пісаць свае найвыдатнейшыя паэмы Нова зямля й Сымон – музыка. Закончаныя пасьля рэвалюцыі гэтыя творы даказвалі, што пісьменьнік валодаў шырокай гамай мастацкіх сродкаў і спосабаў. Творчы унівэрсалізм паэта праявіўся м.ін. і ў тым, што першая з гэтых паэмаў напісаная ў крытычна-рэалістычным стылі, а другая ўтрыманая ў каноне рамантычнага стылю. 
Новая зямля, часта называная энцыкляпэдыяй беларускага жыцьця, мела аўтабіяграфічны характар, і па сёньнішні дзень зьяўляецца адным з найбольш улюбёных твораў у колах белąрускіх чытачоў розных пакаленьняў. Прыгожым ушанаваньнем 120 угодкаў з дня народзінаў Якуба Коласа ёсьць выхад у бягучым годзе фундамэнтальнага трохмоўнага выданьня паэмы - у арыгінале ды ў перакладах на расейскую й польскую мовы. Дасканалы пераклад Новай зямлі на польскую мову зроблены Чэславам Сэнюхам.
Амаль на працягу ўсяго свайго жыцьця Якуб Колас пісаў алегарычныя навелы, якія злажыліся на зборнік пад назовам Казкі жыцьця. У гэтых сымбалічных творах пісьменьнік аднёсься м.ін. да такіх падзеяў, як кастрычніцкая рэвалюцыя. Некаторыя з Казак жыцьця сьведчаць пра тое, што Колас успрыняў рэвалюцыю як праяву шаленства, хаосу й трыюмфу чалавечай нянавісьці. Казкі жыцьця, як і многія вершы са зборніка Водгульле пярэчаць выразна тым крытыкам, якія стараліся даказаць, што Якуб Колас з энтузіязмам сустрэў кастрычніцкія падзеі. Прыгаданыя творы адназначна сьведчаць пра тое, што стварэньне Савецкага Саюзу Колас трактаваў пачаткова як спробу аднаўленьня ідэі царскае імпэрыі, якая сілаю гуртавала розныя народы ў адной дзяржаве. 
У гадох 1923-1954 выйшлі тры часткі трылёгіі Якуба Коласа На ростанях, якую крытыкі часта называюць Палескімі аповесьцямі. У гэтым вялікім аўтабіяграфічным творы на шырокім грамадзкім, палітычным і сацыяльным фоне паказаў пісьменьнік жыцьцё настаўніка Лабановіча ды ягоны актыўны ўдзел у асьветніцка-адраджэнскіх працэсах на Беларусі.
У 1931 г. Якуб Колас надрукаваў адзін з найгоршых твораў – Адшчапенец, у якім, насуперак сваім шчырым поглядам і пачуцьцям ды насуперак ідэалам, выступаючым у Новай зямлі, даказваў, што калектывізацыя зьяўляецца блаславенствам для беларускае вёскі. Зусім магчыма, што Адшчапенец быў формай ратаваньня свайго жыцьця, бо пісьменьніку пагражаў у той час арышт, зьняволеньне, а можа й сьмерць.
Істотную пазыцыю ў творчасьці Якуба Коласа заняла досыць схэматычная аповесьць Дрыгва, у якой паказаў ён барацьбу Беларусаў з войскамі Пілсудскага. 
У часе Айчыннай вайны Колас напісаў і выдаў паэтычныя кнігі: Адпомсьцім, Голас зямлі, Суд у лесе, Адплата. Зразумела, што ўсе яны былі насычаныя пачуцьцём нянавісьцьі ў адносінах да гітлераўцаў.
Вельмі істотным творам Якуба Коласа, закончаным пасьля вайны, была паэма Рыбакова хата, з прыгожай дэклярацыяй аб узаемнай пашане паміж Беларусамі й Палякамі. 
Якуб Колас быў таксама драматургам, публіцыстам і перакладчыкам, і гэтыя катэгорыі ягонай творчасьці ня страцілі да сёньня сваёй важнасьці й каштоўнасьці. 
Якуб Колас зьяўляецца, несумненна, адным з найбольш унівэрсальных і ўсебаковых беларускіх пісьменьнікаў.

Аляксандр БАРШЧЭЎСКІ 

 
ЛІТАРАТУРНЫЯ ЮБІЛЕІ

НАШ КУПАЛАГрамадская ініцыятыва – да юбілею паэта
Улучна юбілею народнага песняра Янкі Купалы Таварыства беларускай мовы пры падтрымцы дабрадзеяў выпусціла мастацкі календарык і плакат (дызайн мастака Ігара Марчкіна) на 2002 – 2003 год з выявай паэта на фоне касцёла Святога Роха і словамі верша "Бацькаўшчына". Друкаваная выданні знаходзяцца ў сядзібе Таварыства (Менск, вул. Румянцава, 13) і Літаратурным музеі Янкі Купалы.

 

УВЕРХ


   Dzied Talasz

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
kamunikat@poczta.onet.pl
Інфармацыйная падтрымка - Беларуская Рэдакцыя Радыё Палёнія