БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

Пошук...КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Партнэры... | Кнігі...Аўтары..

 
Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён  
[Allegro.pl]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Дасьледваньні
    Гісторыя
    Грамадзтва
    Літаратура
    Мова
    Палітыка
    Пераклады
    Правы чалавека
    Рэлігія
    Слоўнікі
    Турыстыка

 ЧАСОПІСЫ
  •  Абажур
  •  Akcent

     
Białoruski

  • 
Annus
      Albaruthenicus
  •  АRCHE
  • 
Асамблея
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  • 
БГА
  •  Беларус
  •  Беларускія
     Ведамасьці

  •  Белорусский
     Сборник

  •  Бельскі
     Гостінэць

  •  Гістарычны
     Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Дзеяслоў
  •  Druvis
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Палітычная

       
сфера

  •  Паміж
  •  pARTisan
  •  Правінцыя
  •  Праўнік
  •  Рэзыстанс
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы
  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў ARCHE ФРАГМЭНТЫ Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вока www.bialorus.pl БАЖ ПАГОНЯ Вiльня Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Беларусы ў Аўстраліі Ліра ZBM

 

 
 Людміла Зарэмба, Слова ў зменлівым свеце

Вершы родзяць новыя вершы...
УЗАЕМАЎПЛЫЎ ТВОРЧЫХ ІНДЫВІДУАЛЬНАСЦЕЙ: ЯН ЧЫКВІН — УЛАДЗІМІР ГАЙДУК

У тыя часы, калі мы “даведаліся” пра існаванне літа-ратурнага замежжа, то былі найперш уражаны асобнымі постацямі мастакоў слова, іх арыгінальнасцю і самабыт-насцю. Зараз настала пара гаварыць і пра іх сукупнасць, еднасць – узаемаўплыў творчых індывідуальнасцей як ад-ну з найгалоўных складальных шматграннага нацыяналь-нага культурнага працэсу1.
Зацікаўленасць аднаго пісьменніка творчасцю друго-га калегі найчасцей прыводзіць да своеасаблівага “элек-тролізу” эстэтычных фактаў: рэзкага падзелу на тое, што блізкае, імпануе, дае стымул для роздуму і што проста не заўважаецца. Для першага, быццам нечакана, знаходзяцца адпаведная вобразнасць, лексіка, схема маўлення. Яны замацоўваюцца ў свядомасці самастойнай мастацкай фор-май, якая пазней можа пераасэнсоўвацца, станавіцца срод-кам выяўлення зусім іншага зместу, уласнага лірычнага “я”. Словам, адбываецца тое, што паэт вызначыў як цу-доўную з'яву, калі
кнігі чытаюць кнігі,
а вершы родзяць новыя вершы2.

Творчасць Яна Чыквіна і Уладзіміра Гайдука ў гэтым плане ўяўляе сабой найцікавейшы матэрыял. (Абодва — паэты, землякі, з сялян, амаль аднагодкі, дэбютавалі ў друку ў 1957 і 1956 гадах, кожны са сваім жыццёвым лёсам і сваім жа літаратурным шляхам.) Відавочна, гэта тэма мае перспектыву выліцца ў аб`ёмнае даследаванне. Уступна ж варта засяродзіцца на канкрэтным выпадку су-дакранання творчых сфер гэтых цікавых творчых індыві-дуальнасцей..

У лірыцы Яна Чыквіна знешні свет, акаляючыя рэчы, прырода, як звычайна, утвараюць з лірычным героем псі-халагічную атмасферу суладдзя, сяброўства. Яна тыповая і пашыраная ў большасці вершаў (Агарод, Светлы міг, Сад, Майстэрня паэта, Мядовая грэчка, А дом наш..., Маўклівая песня, Нейк сталася, Жураўлі і г.д.3 — з кніг Светлы міг, Кругавая чара, Свет першы і апошні). Нават само паняцце “лірызм” Чыквін разумее як антыінтэлек-туальнае рашучае адабрэнне жыцця ва ўсёй яго непасрэд-насці4:

Жыву распаўсюджаны ў цесным пакоі, 
У паасобных трываю прадметах — 
Паломнік — паверыўшы ў шчасце зямное...

У гэтых радках з верша Пад ліпамі душна, як ў форме санета...(СМ) нам важна, што ў дыялектычным адзінстве, процілеглым лірычнаму герою, абрана менавіта прад-метнае акружэнне. Сярод гэтых дзвюх узаемадапаўняю-чых плыняў жыцця матэрыяльны, рэчыўны свет усё ж бліжэй да негатыву, старасці, небыцця-смерці.

Мы жывём. Якая радасць гэта!
Мы жывём, як антытэза да прадметаў...
(Мы жывём. Якая радасць гэта СМ)

У хвіліне той..., што апошняй...
Прадметы... слухмяна зыркаюць у тую
Страшную шчыліну быту, у якую
Загадаў перш ім глядзець...
(Tessera hospitalis СПіА)

Гармонія паэтычнага свету зусім парушаецца, калі размова ідзе пра такія выявы недухоўнага, як сацыяльныя сілы (Хочаш не хочаш…СМ, Хацеў зрабіць крэсла...КЧ) або палітыка (Выгіб полымяКЧ, Пілсудскі-дзед глядзіць на ўсход...КЧ). Такіх вершаў, аднак, у паэта няшмат.

Надзвычай паказальна, што канфліктнае процістаянне ўзнёслай сферы і бездухоўнага, матэрыяльнага ў тым выглядзе, як яно выяўляецца ў лірыцы Чыквіна, — заў-сёды вырашальнае. Калі маюцца на ўвазе дзве іпастасі персанажа — душа і цела (ВяртаннеСМ, Tessera hospi-talisСПіА) — то панацэяй аказваецца ўсплёск пачуцця ка-хання: 

Праз губ вільготных мост
Мы вярнуліся ў маладосць...
Там, дзе душам — светлыня
І дзе целы прамяняць.
(Праз губ вільготных мост...)СПіА

Канфлікт можа быць “зняты” і пераходам жывой істоты ў іншы план існавання — у свет дрэў, зелля, гушчару, дажджу (Старасць, ПрымірэннеСМ). Бывае, што гэтыя два імкненні — ад нежыцця да кахання і да ажыўлення нежывога — перакрыжоўваюцца, як ў вершах Клён і вішняКЧ, Тужу па зялёнавокай князёўне...СПіА. Тады ўздзеянне духоўнага імпульсу на нежывую прыроду набірае яшчэ большую моц:

Мне рукі забралі абедзве, найменей,
І вярбе аддалі за акном.
(Шпіталь)СПіА

Так адчуваючы і апяваючы свет і чалавека, Чыквін успрымае як жорсткі алагізм быцця ўсялякае змушанае падпарадкаванне лёсу паэта аб`ектыўным абставінам сацыяльнага, матэрыяльнага планаў. І чуйна заўважае парыванні пратэсту, нязгоды ў вершах калег, узрушана выказвае свае адносіны да кожнага канкрэтнага выпадку5, прынамсі, У. Гайдука называе самотнікам ў свеце рэчаў. Уласна гэтак шматзначна названы артыкул пра паэта-селяніна, што пабачыў свет найперш у часопісным варыянце ў 1994 г., а пасля — у кнізе Далёкія і блізкія, 1997.) У крытычных разважаннях 1994 г. чытаем: 

Уладзімір Гайдук выдаў два паэтычныя зборнікі — томік “Ракіта” выйшаў у 1971 годзе, а “Блакітны вырай” амаль дваццаць гадоў пазней, у 1990. Гэты разрыў у часе сведчыць не толькі аб ненармальнасці развіцця беларускага літаратурнага руху ў Польшчы, але таксама і ў адносінах да самога паэта... З прычыны чыста матэрыяльнай беднасці, з выпадку сямейнага неласкавага адбору..., каб магчы проста-напраста жыць на гэтым божым свеце і мець што есці, вымушаны быў вярнуцца назаўсёды на хутар і там — зусім адзін — араць, і сеяць, і касіць, і звозіць, і вывозіць, і гадаваць. І зноў ад пачатку: араць, сеяць, касіць, звозіць, вывозіць, гадаваць... І зноў тое самае, з года ў год.

Здавалася б, тут самая важная біяграфічная акаліч-насць адкрыта і зусім ясна абазначана. Але крытык-паэт развівае далей сваю думку, узнімаецца да пафаснага абагульнення спосабу існавання матэрыяльнага, рэчыў-нага – таго, што створана чалавекам і што адначасова пануе над чалавекам:

Матэрыя, прадметы, рэчы вельмі любяць, калі іх даты-каюць, гладзяць, выкарыстоўваюць, перастаўляюць, папіхаюць, таўкуць, націскаюць, круцяць да сёмых патоў і разаграваюць да белай гарачкі. Прадметны свет штодня, кругласутачна дама-гаецца чалавечай рукі, цеплыні ягонай душы. Чапляецца чалаве-ка, не адпускае ад сябе, засмоктвае6.

Пераадолець актыўную запатрабаванасць побытавага, прадметнага свету, супрацьпаставіцца ёй творчымі памк-неннямі, сілаю духоўнаю – галоўная задача чалавечай экзістэнцыі. Уласна ідзе пра тое – адбыцца паэту або не.

Драматычны лёс — ... ёсць усведамленне свайго таленту, творчай патэнцыі, а крылы не ўздымаюць вышэй... у свет напрацаванай чалавечай культуры, іншабыту, дзе маюцца свае законы і вартасці. Матэрыяльныя ўмовы моцна трымаюць паэта пры зямлі, прыніжаюць яго, ставяць у недарэчную залежнасць. Не дазваляюць... споўніцца ў духоўнай прасторы7.

У якасці прыкладу прыводзяцца вершы Думкі аратага і У чатырох сценах...8. Крытык гаворыць, што яны спараджаюць адчуванне спутанасці лёсам, выкліка-юць мінорны настрой, бо, адкрыўшы вочы, паэт бачыць усё тую ж сваю найбольш рэальную рэальнасць, прад-метны свет, які, вырачыўшы бельмакі, глядзіць адусюль на свайго гаспадара, чакаючы яго спрытных рук ды мускулаў9.

Лірычны герой (верш У чатырох сценах), пазбаўлены магчымасці бачыць звыклыя і дарагія яму пейзажы, ізаляваны ад іх, успрымае чатыры сцяны жытла як хаос і пустэчу. Дый вытканы ж яму лёс — самой вялікай май-стрыхай Арахнай, што спаборнічала з багіняй Афінай, а затым ператворана была апошняй за дзёрзскасць ў павучыху. Апісаны ў вершы псіхалагічны зрух ад узбу-джэння надзей да краху, прыгнечанасці, зразумела, можа быць суаднесены з біяграфічнымі перыпетыямі, менавіта з адлучэннем ад прафесіянальнай працы вершатворцы. Ды, як здаецца, такой інтэрпрэтацыяй змест твора не вы-чэрпваецца.

Думкі аратага ўтвараюць песімістычны настрой, па-лермантаўску выбуханосны, але тэкст твора таксама не дае падстаў звязваць яго сэнс выключна з бунтам супраць матэрыяльнага. Цень, крыло крумкача, што закрываюць квяцістае воблака, нараджаюць асацыяцыі з фальклорнай сімволікай, з вечным процістаяннем смерці і жыцця. Гэтая антытэза ўяўляецца лірычнаму герою такой жа напру-жанай, цяжкой, як невыказанае слова паэта. Верш мае найменне Думкі аратага, а гэты персанаж традыцыйна ўвасабляе рысы чалавека, умудронага вопытам, неска-ронага, роздумы якога акумулююць філасофскія і рэальна-практычныя адносіны да свету.

Звернемся да творчай гісторыі верша. Першадрук — пад такой жа назвай у 1967 годзе, затым — зборнік Блакітны вырай, 1990 год. У апошнім варыянце бачыцца імкненне асэнсаваць станы ўнутранага жыцця паэта, якія могуць быць суаднесены з парой ранняга юнацтва і спе-лых гадоў. Момант унутранай псіхалагічнай апазіцый-насці героя ў дачыненні да халоднага, чужароднага, што прысутнічае ў абедзвюх частках твора (айсбергі адчу-жаных думак — надзея ў душы; крыло крумкача — сло-ва), магчыма, мог стаць нагодай дзеля вытлумачэння: знешняе — гэта значыць матэрыяльнае, антаганістычнае ўнутранаму, духоўнаму. Араты тады, чалавек фізічнай працы, — ахвяра гэтых уздзеянняў, з іх прычыны слова яго застаецца і назаўсёды застанецца недаказаным. Сапраўды, у зборніку былі змешчаны вершы блізкай ідэйнай арыентацыі, дзе сялянская праца ўспрымалася, як разбуральная ў дачыненні да паэзіі (Вясна, Сялянская вясна10). Але ж нідзе не гаварылася пра вымушаную матэрыяльную неабходнасць яе, ды і побач можна было прачытаць узнёслую хвалу ёй — крыніцы духоўнага ўздыму. Напрыклад, Селянін-мастак, Сенакос:

Праца рытмам касы абнімае прастор.
Сенакос! Сенакос!
У жылах бунтуецца кроў.
То цана акуплення нязнанай свабоды.
(Сенакос)

Важна адзначыць, што ў вершах зборніка Пах аернага хлеба апошні тэматычны аспект прадстаўлены цудоўным рытмічным трыялетам Як жняя, а папярэдні ўвогуле адсутнічае. Думаецца, што калі ў творчым лёсе Гайдука праблема дух — матэрыя сапраўды раней ады-грывала значную ролю, то ў 90-х гадах на старонках но-вага зборніка пануе гармонія лірычнага героя з акаляю-чым светам.

Відаць, аддаючы належнае важнасці ўзнятай прабле-мы і адначасова разумеючы яе прамінулую актуальнасць, бачачы новыя адносіны да жыцця і паэтыку У. Гайдука (Ян Чыквін — рэдактар кнігі Пах аернага хлеба), даслед-чык вяртаецца да роздумаў у гэтай сферы пытанняў. Аднак цяпер яны ўжо становяцца фактам яго ўласнай паэтычнай творчасці, але што цікава, — на матэрыяле тэкста, у якім ахарактарызаваны мастацкі свет Гайдука.

Сярод паэтычнай падборкі Я. Чыквіна ў часопісе Полымя (1996, № 10) быў надрукаваны верш Матэ-рыя... — два ўзнёслыя сказы запісаныя кароткімі радкамі ў слупок (варыянт з Далёкіх і блізкіх). А праз інтэрвал, які паэт асабліва пазначыў, дапісаны быў яшчэ адзін радок Верш загучаў як сцвярджэнне роднасці прадметнага, матэрыяльнага свету, што прымае чалавека ў сябе як арганічна блізкага, любіць яго ўвагу, дотыкі. Нежывая матэрыя імкнецца да чалавека і ажывае ад ягонай цеплыні душы. Першапачатковае слова рэч-у-сабе графічна пазба-вілася працяжнікаў і тым самым пэўнай “халоднасці” філасофскага сэнсу як непазнавальная і таму патэн-цыяльна варожая, адчужаная ад жывой істоты праява матэрыі.

Новы варыянт гэтага твора знаходзім у кнізе Чыквіна Свет першы і апошні (1997). Тут перадапошні радок на-быў выгляд прыпадобніць да рэчаў у сябе. Гэта значыць, што прадметны свет... хоча прыпадобніць чалавека да рэчаў, “жывучых” у ім, у іх прадметным свеце. Сапраўды, чалавек функцыянуе выключна сярод рэчаў, карыстаецца імі, і яны любяць яго ўздзеянні, дотыкі, а лірычны герой, у сваю чаргу, адчувае ў іх сваіх братоў і сясцёр.

Паэзіі Чыквіна ўвогуле ўласцівы такі art-пачатак, што ўтварае рухомасць сэнсаў, пазбаўляе іх адназначнай дэ-кларатыўнасці маральных імператываў11. Адсюль частыя ў яго творчасці выпадкі, калі непасрэдным штуршком для раскрыцця ўласных пачуццяў, для ўласных вершаў можа стацца не ўласна пэўны факт рэчаіснасці, а ўжо зробленае раней яго славеснае ўвасабленне.

Лірыка Чыквіна ў гэтым плане здаецца надзвычай "адкрытай" для іншых у сваёй шырокай мажлівасці ўс-прымаць імпульсы свету, у тым ліку і чужога мастацкага, а потым ужо на гэтых падвалінах утвараць сваю не-паўторнасць зместу і формы. Так, у страфічных парале-лізмах У. Гайдука Не так проста чытаем:

Не так проста разгадаць істотны сэнс:
Што ў жыцці вялікае, а што малое12.

Дастаткова банальная антытэза "вялікае – малое" тоіць у сабе шматлікія нераскрытыя адценні, стымулюе да спасціжэння нюансаў чалавечых узаемаадносін. І эстэ-тычная неабходнасць удасканалення падобных выказ-ванняў падштурхоўвае тут на традыцыйны шлях пошукаў "нечаканых", больш дакладных лексічных проціпас-таўленняў. Ян Чыквін у гэтай сітуацыі знайшоў свой арыгінальны мастацкі шлях. Відаць, занатаваўшыся ў паэтычнай свядомасці, нявычарпанасць "інфармацыі" антанімічнага вобраза "вялікае – малое" ў дадзеным спалучэнні вырашылася ў яго тэксце. Філасофскі верш За тым мурам быў завершаны Я. Чыквіным 17.02.9513. У ім адзначаем гэтую ж "мадэль" мыслення, толькі ў новай кантамінацыйнай форме, якая выдатна ўвасабляе пера-цякаючую зменлівасць кшталтаў розных з'яў нашага быцця як суцэльнай існасці:

І хтосьці даў мне разуменне сябе і свету,
і патрэбу будавання сэнсу вялога і малікагаСПіА.

Імкненне да ўсеабдымнасці аб'ектаў мастацтва, паэ-тычных імпульсаў і нязменны пошук роднаснага, шляхоў да з'яднання з іншымі творцамі ў эстэтычнай сферы – істотная прыкмета лірыкі Чыквіна, ды і ўвогуле яго літаратурнага светасузірання. Нават у крытычным цыкле біяграфій паэтаў14, дзе ён распавядаў пра вельмі непа-добных асоб, заўсёды рабіў гэта з апалагетычных пазіцый спачування ў нязгодах лёсу, жадання атуліць сваёй ду-шэўнай цеплынёй. І тады крытыка станавілася знітаванай з іх імпрэсіямі, а ў эсэістычнай прозе выспявалі чык-вінскія версэты.

Крыху інакшае паэтычнае светаадчуванне ўваса-бляецца ў вершах У. Гайдука. Ён устойліва дэкларуе пэўную індывідуальную адасобленасць, нават "замкнё-насць" свайго ланцужка суадносін: "аб'ект адлюстраван-ня – верш". У 1967 годзе гэтая думка знайшла ўва-сабленне ў безназоўных радках на старонках Нівы ад 7 мая:

Ёсць краіна думак
свет замкнуты
Ў адным я 

Не прабуй разблытаць
Сяброўскай прыслугай
Таго што ў цябе няма 

У 1990 годзе гэты ж верш быў уключаны ў зборнік Блакітны вырай. У зборніку 1997 года Пах аернага хлеба чытаем роднасныя выказванні аб прыўзнятай ізаляванасці творчага акту над чужым вытлумачэннем:

Падумала спадарыня хоць раз аб тым,
Чытаючы паэтаў строфы –
Шлях Ісціны і шлях Галгофы...
(Падумала спадарыня ...) 

Такім чынам, у судакрананні дзвюх індывідуальных творчых сфер (У. Гайдук — Я. Чыквін), відаць, вядучая роля належыць Чыквіну. Але будзем помніць, што мастац-кі працэс гэта ў значнай ступені падводная плынь, і не заўсёды адразу праяўляецца ў ім тое, што выказана словам логікі, радком крытыкі — яно можа стаць (ці не станецца) асабістым адкрыццём творцы. Апошняя кніга У. Гайдука сведчыць, што ён змог засяродзіцца і даверыцца ўласным пачуццям, звярнуцца да славянскай міфалогіі, фальклору, плённа працаваць у гэтым напрамку.

Як бачым, кожны з літаратараў у гэтым тонкім і надзвычай далікатным кантакце ідэйна-эстэтычных кан-цэпцый змог не толькі захаваць і праявіць сябе як Асобу, але і, што асабліва важна, атрымаў дадатковы імпульс для развіцця сваёй арыгінальнай, непаўторнай, самабытнай індывідуальнасці.

1998 г. 



1 Гл.: Ян Чыквін, Далёкія і блізкія: Беларускія пісьменнікі замежжа, Беласток 1997, 201 с.; Т. Zaniewska, Strażnicy pamięci: Poezja białoruska w Polsce po roku 1956, Białystok 1997, 246 s.

2 Ян Чыквін, Крэйдавае кола, Беласток 2002, с. 44.

3 Ян Чыквін, Светлы міг, Мінск 1989; Кругавая чара, Беласток 1992; Свет першы і апошні, Беласток 1997. (Далей у тэксце: СМ, КЧ, СПіА).

4 Ян Чыквін, Далёкія і блізкія, с. 15

5 Тамсама, с. 10, 17, 25, 55, 57, 108 і г.д.

6 [У:] „Czasopis” 1994, № 4, s. 18.

7 Ян Чыквін, Далёкія і блізкія, с. 132.

8 У. Гайдук, Пах аернага хлеба, Беласток 1997.

9 Ян Чыквін, Далёкія і блізкія, с. 133.

10 Пар.: Усе паэтычныя настроі 

быццам рукою адняло.
Надаядае быць героем
І працы цяжкае рабом...
(Сялянская вясна).

11 Як слушна адзначаў Дз. Ліхачоў, Живое участие познающего дела-ет... произведение искусства постоянно меняющимся... В особенно вы-соких произведениях... бывает два и больше осмысления... Пушкин дос-тигает пределов изображения личности, пределов, при которых не-возможна однозначная оценка – Петра, капитана Миронова, Пугачева (Д. Лихачев, Искусство и наука (мысли), «Русская литература» 1992, № 3, с. 6, 3, 7).

12 У. Гайдук, Ракіта, Беласток 1971, с. 7.

13 Ліст Яна Чыквіна да аўтара гэтых радкоў ад 9.11.1997.

14 Гл.: Ян Чыквін, Далёкія і блізкія.

 

УВЕРХ


   

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
webmaster