БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

Пошук...КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Партнэры... | Кнігі...Аўтары..

 
Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён  
[Allegro.pl]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Дасьледваньні
    Гісторыя
    Грамадзтва
    Літаратура
    Мова
    Палітыка
    Пераклады
    Правы чалавека
    Рэлігія
    Слоўнікі
    Турыстыка

 ЧАСОПІСЫ
  •  Абажур
  •  Akcent

     
Białoruski

  • 
Annus
      Albaruthenicus
  •  АRCHE
  • 
Асамблея
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  • 
БГА
  •  Беларус
  •  Беларускія
     Ведамасьці

  •  Белорусский
     Сборник

  •  Бельскі
     Гостінэць

  •  Гістарычны
     Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Дзеяслоў
  •  Druvis
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Палітычная

       
сфера

  •  Паміж
  •  pARTisan
  •  Правінцыя
  •  Праўнік
  •  Рэзыстанс
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы
  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў ARCHE ФРАГМЭНТЫ Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вока www.bialorus.pl БАЖ ПАГОНЯ Вiльня Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Беларусы ў Аўстраліі Ліра ZBM

 

 
 Людміла Зарэмба, Слова ў зменлівым свеце

РАССТАННЕ З ВЕКАМ

Маім ты голасам cказала… 
Ян Чыквін

Час на мяжы стагоддзяў выклікае да сябе крыху містычныя адносіны. Усё, што ў ім дзеецца, набывае шматзначнасць: момант выніковасці і прадказальнасць, Такі ж водбліск мае на сабе і кніга польскай паэзіі па-беларуску Лісце срэбнай таполі. 3 польскай лірыкі XX ст. Выбраў і пераклаў Ян Чыквін. Вельмі значны падзагаловак З... лірыкі XX ст. настройвае чытача на роздум пра людскія справы гэтага перыяду гісторыі. А ён аб’ядноўвае дзве сусветныя вайны, Кастрычніцкую рэвалюцыю, савецкі і наш час.

У кнігу ўвайшлі творы пяцідзесяці чатырох майстроў мастацкага слова (адразу ўзнікае асацыяцыя з вядомым аўтабіяграфічным зборнікам Пяцьдзесят чатыры дарогі, Мінск І963), Парадак чарговасці — у адпаведнасці з датамі нараджэння. Сам паэт, перакладчык і ўкладальнік Ян Чыквін выступае ў ролі стваральніка абагуленага вобраза чалавека канца XX стагоддзя, які на развітанні з векам, перачытваючы польскую паэзію, выбраў для сябе ў ёй блізкае, роднаснае. Узнікае нібыта новае лірычнае “я”, сумоўны вобраз аўтара ўсіх вершаў, пераказаных беларускай моваю.

Мастацкі прыём, скарыстаны тут укладальнікам-перакладчыкам, здаецца вельмі ж сімптаматычным для нашых дзён і падзей. Яшчэ свежы ў памяці час, калі пануючай была ідэалагічная сістэма аб'ектывісцкай акцэнтацыі. Падпарадкаванасць асобы грамадскім мэтам здавалася непарушнай арыентацыяй. І вось жа менавіта яна аказалася парушанай і скампраметаванай глабальнымі дэструктыўнымі праявамі. Таму зусім натуральна, што сёння чалавек (а не дзіўная сінтэтычная істота "сацыялізм з чалавечым тварам") становіцца галоўным прадметам увагі літаратуры, той умоўнай кропкай маральнага апірышча, на якой мастакі слова імкнуцца пабудаваць свой сусвет.

Кніжка Яка Чыквіна стала свайго кшалту рэзанансам пульсу нашай эпохі, увасобіла "форму і змест часу". Зборнік перакладаў, відаць, адбыўся не столькі як інфармацыя пра дыялектыку польскай паэзіі на працягу стагоддзя, а перад усім іншым — як найцікавейшая з'ява беларускай паэзіі.

Ды і, трэба дадаць, увабраў адметнасці паэтычнага стылю самога паэта-перакладчыка. Ён прадстаўляў мастакоў, не азіраючыся на іх ідэалагічна-палітычную пазіцыю або ступень папулярнасці, нават абраныя творы мажліва аспрэчваць, ці найбольш тыповыя яны для кожнага пісьменніка. Імёны, напрыклад, Юльяна Тувіма, Яраслава Івашкевіча, Баляслава Лесьмяна, Леапольда Стафа, Уладыслава Бранеўскага, Юльяна Пшыбася, Тадэвуша Ружэвіча суседнічаюць з менш вядомымі Януша Ст. Пасерба, Анджэя Бурсы, Рафала Ваячака. Гэтаксама Я. Івашкевіч прадстаўлены толькі вершам Да Расіі, У. Бранеўскі — Рабочы з Радома і т. д., што падаецца не зусім апраўданым, калі гаварыць пра раскрыццё эстэтычнай своеасаблівасці кожнага з іх. Ян Чыквін імкнуўся выявіць іншае. Звернем увагу: гады нараджэння і смерці пісьменнікаў фармуюць ва уяўленні чытача такое збіральнае "ego", умоўную персону, што ўступіла ў бягучае стагоддзе ў 33-гадовым узросце (першым прадстаўлены Баляслаў Лесьман, 1877 –...) і на працягу свайго сталага жыцця (апошнім — Ян Рыбовіч,... – 1990) спасцігала складанасці быцця. Абагульненая лірычная асоба развіталася з эмпірычнай рэальнасцю якраз на парозе новага веку, не ўратаваўшы сусвет, пакінуўшы людзям толькі свае назіранні, роздум, вызначыўшы стан маральнага напружання і вагання перад адказным, рашаючым крокам:

...амаль усе стаяць
на тонкай грнніцы
між шаленствам і геніяльнасцю.
Хопіць зрабіць адзін крок наперад. 
(Край перавернуты)

Што ж увасабляе сабой духоўны свет гэтага лірычнага героя, якія яго адносіны да знешніх падзей, прыродных, грамадскіх, палітычных, як рэагуе і ўплывае на іх, і, нарэшце,як змяняецца ён у гэтым зменлівым свеце?

Пазначаныя аспекты зместу ўнутранага свету амаль усебакова прадстаўлены ў паэзіі зборніка, хоць яны і не выдзелены графічна, а як у музычным творы перацякаюць адзін у другі, развіваюцца, звязаныя агульнымі дыялектычна зменлівымі настроямі. Таму кніга толькі і можа быць зразумета як суцэльная з'ява, праяўляючы сваё найбольшае эмацыянальнае ўздзеянне пры паслядоўным чытанні, нібы "разгортванні" паэтычнай прасторы. У ёй XX стагоддзе прадстае перад намі як серыя ўражанняў-успамінаў, як карцінная галерэя, якую аглядаў даўно-даўным (Марак Ваўжкевіч Боль). Збіральны яе лірычны герой — моцных, канцэнтраваных пачуццяў, жыве напружаным інтэлектуальным жыццём, у думках сваіх адказны за ўсё і ўся на Зямлі і не толькі. Пачувае сябе адзінкавым у цэлым космасе, і усё, з чым судакранаецца, – экстраардынарнае. Ён не барацьбіт, не палітык-змагар, успрыманне і ўздзеянне яго на сусвет перанесена ў сферу маральна-этычную, і ў гэтым плане можна гаварыць пра вынікі яго "пераўтваральнай" уплывовасці.

У той спрэсаванай паэтычнай прасторы вершаў на роўных адгукаецца герою ў яго перажываннях жывёла (Б. Лесьмян Конь) і нехта "Ты", якога пачынаюць шукаць... досвіткам і ў трывозе і які, аказваецца, праз усё жыццё ўсё следам крочыў за мною (Л. Стаф Я выйшаў шукаць…). Гэтая тэма высокага душэўнага яднання ўзнікае на першых жа старонках кнігі і вар'іруецца ў рамантычнай абагуленасці розных праяў: імкненні растаць і ўвасобіцца ў тым, што бясконцае, – ім (Марыя Паўлікоўска-Яснажэўска Апусціце мяне ў Яго), у пачуцці праяў вечнасці, нязменным імкненні мастацтва спасцігнуць жаноцка-генетычны пачатак жыцця — жанчын, якія ткуць (К. ВяжынскІ Жанчыны, якія ткуць). І як вышэйшая ступень абсалютнай прыналежнасці да існасці сусвету — каханне.

Затым узнікае новая хваля спазнання — шматзначнай і лакалізаванай у часе эмпірычнай рэальнасці. Тут фармуецца мноства ўзаемапранікаючых матываў, яны паўтараюцца, іх сэнсавыя змены — як напамін пра рух часу, пазначаны ў лічбах гадоў (датах нараджэння паэтаў). Умоўна гэтыя матывы можна было б назваць Прырода і чалавек, Бог і Боскі пачатак быцця, Духоўны і матэрыяльны бакі жыцця, Паэзія сучасная і вечная, дачыненні з паэтамі былога, Айчына, Польшча і менталітэт паляка, Польшча — Расія, Сацыяльныя, палітычныя праблемы, Фашызм, Дакор сучаснікам і вера ў патэнцыяльны духоўны ўзлёт чалавека і т. д. Звяртае на сябе ўвагу адсутнасць традыцыйнай нам тэмы сацыяльнай няроўнасці, Імперыялістычнай вайны, рэвалюцыі, эканамічных пераўтварэнняў у грамадстве – усяго гэтага як бы не ведала польская лірыка XX стагоддзя, нібыта ніхто з паэтаў, прадстаўленых у кнізе, не перажыў падзей і не быў удзельнікам другой сусветнай вайны. Апошняя тэма прысутнічае як успамін, разважанні над лёсам адышоўшага пакалення. Таму можна сказаць, што ў кнізе адлюстраваны духоўны вопыт сённяшняга сярэдне-старэйшага пакалення, праз яго эмацыянальныя "назапашванні" бачацца і людзі былых эпох (XIX стагоддзе), і акрэсліваюцца сучасныя маладыя, пераемнікі "аўтарскага" часу.

Разгортванне ў шматлікіх напрамках гэтага комплексу праблем пачынаецца адразу ж пасля аб’яднаных эмацыянальныма адзінствам вершаў, падобных да прэлюдыі: Конь Б. Лесьмяна і Мілаванне К. Вяжынскага. Наступныя Вясна хамаў Юліяна Тувіма, Да Расіі Яраслава Івашкевіча, Рабочы з Радома Уладыслава Бранеўскага, як і Людзі на свеце Беаты Абертынскай — энергічныя мажорныя замалёўкі, моцныя паўнатой жыццёвай сілы, шчырым жаданнем і мажлівасцю разабрацца ў складаных пытаннях жыцця, да поўнай яснасці зразумець усё.

Аб чым я сказаць павінен табе, Расія, ці тое, што 
Пушкін — паэт узлётаў нябесных? 
Ці аб тым, што пагардаю сцёбаў мяне Дастаеўскі?.. 
Ці сказаць, што я ненавіджу цябе? Ці прызнацца, 
што ты мною каханая? —

так упершыню становіцца прадметам для роздумаў шматзначная Расія'. Далей у вершах Рафала Ваячака Роlоniа Rеstіtutа, Адама Загаеўскага Расія ўваходзіць у Польшчу (прысвечаны Іосіфу Бродскаму) адбываецца разам з ускладненнем мастацкай формы і сэнсавае ўскладненне праблемы ў свядомасці пасляваеннага пакалення (абодва паэты нарадзіліся ў 1945-м). Адраджэнне Польшчы пераплятаецца з выбуховай абуранасцю самім фактам прысутнасці Расіі ў існаванні, у думках, у вершах (Расія ўваходзіць у Польшчу). У другіх вершах пазначанага вышэй эмацыянальнага накірунку (Ю. Тувім — Б. Абертынска) няпросталінейнасць асвятлення тэм становіцца ўсё больш моцнай. Узнёслае захапленне людзьмі на свеце (Ах, што за збожжа!... Як бы хто сонца сыпаў лапатай...) суправаджаецца антанімічным катрэнам 0, божая цярплівасць! Паншкадуй нас! Гэту, напраўду, галоту!; даверлівыя словы пра магутнасць паэзіі (падобную да жазла Маісея і павінную гаварыць пра ўсё станоўчае) пераплятаюцца з бяздоннасцю гора па страчаным сыночку. Здаецца, невыпадкова, што гэты псіхалагічны пасаж распачаты Вясной хамаў Ю. Тувіма. Парадаксальнасць быцця тут літаральна ўрываецца ў радкі і найперш парушае гармонію Б Лесьмяна — К. Вяжынскага ўжо ўвядзеннем зніжанага, з сацыяльнай падсветкей хам, і, па-другое, усёй сістэмай ідэйна-мастацкіх параўнанняў.

Бадзёрае захапленне Ю. Тувіма раскаванай моцай прыроды вясноваю парой выклікае, аднак, унутраную насцярожанасць з-за бунтарскай антырэлігійнасці сваіх паралеляў (дзень узмацняў чортавыя звадкі, радасць... у неба брукам, бунтам у светлыя высі, па даху свету страляе каналія, свабода хамская ў нябёсы валіць) і зусім ужо супраціўленне — акрыленай радасцю ваяўнічасці ў вуснах славяніна, якой поўніцца верш:

І успыхнула вясна — ашаламляльна!
Нібы вайна. І ў кватэры — з грукам.

Метафарычнасць малюнка дапаўняецца і развіваецца сэнсавай арыентацыяй параўнанняў раптоўныя і надзвычайныя дадаткі, крыклівая армія, гром гармат.

Тэма вайны яшчэ і яшчэ ўзнікае на старонках выдання. Адносіны да тых падзей выказаны пэўна праз непарыўную маральную эстафету пакаленняў у вершы Станіслава Рышарда Дабравольскага На Пэр Ляшэз:

Побач злучаных з Парыжам касцей камунараў,
побач зветранага плашча паўстанца 
Валерыя Врублеўскага...
святыя астанкі маёй маці... 
Бледныя рукі з мармуру цягнуцца ў неба
– чаго?.. 
Але ведаю, што заўтра — хутчэй смерць,
чымсьці ганьба другі раз.

Напрыканцы кнігі пад пяром паэта Рышарда Крыніцкага ізноў узнікае гэтая тэма, каб даведзенай быць да поўнай яснасці, каб прамоўлена было тое слова, якога, здаецца, унутрана жахаючыся, пазбягаў перакладчык-укладальнік — фашызм. Паэт-аўтар звяртаецца нават да натуралістычных выяў (распырсканы мозг раздаўленай гусеніцай танка…), каб падкрэсліць рэзкую адмоўнасць з'явы, жудасць пагрозы яе:

Фашысты зноў мяняюць кашулі. 
Чорныя кашулі на светлыя гадзіны,
на белыя плямы ў закрытых газетах...

Не менш цікава прасачыць развіццё процілеглага — бо ратавальнага — прадмета паэтычных роздумаў: Бога. Калі на пачатку кнігі гэта — пошукі і шчасце спасціжэння адзінства з Ім (ужо згаданы твор Я выйшаў шукаць...), то пазней такія ж пакутлівыя перажыванні звязваюцца са страхам мукі адрачыся (Павел Гайнтш, нар. 1924, Шукаю цябе, Божа), табе згаснуць (Януш Ст. Пасерб, 1929—... Псалом). У вершах паэтаў, народжаных у 1930-я гады, Ежы Гарасымовіча Лэмкаўская элегія, Песня XXV, Аліцыіі Патэй Грабоўскай Ад злога, Эдварда Стахуры Соnfіtеоn паслядоўна прадстаўлена разбурэнне рэлігійнасці ў соцыуме і моцная вера ў душы асобнага чалавека:

І на дне сэрца майго 
Заплаканы твар іконы
(Песня XXV) 

Босыя на вуліцах свету 
Голыя на вуліцах свету 
Галодныя на вуліцах свету
мая віна 
мая віна 
мая вялікая віна 
Соnfіtеоr)

Завяршаецца гэтае мінорнае гучанне нотаю адчаю, разуменнем поўнай немагчымасці дасягнуць вышыні Усявышняга — у вершы Збігнева Яжыны з выразнай назвай Блажэнны. Ад імя гэтага персанажа робіцца супастаўленне таго, хто стварыў з творам і гучыць поўная горычы выснова:

Прыгажосць, паўтораная,
прыносць невымоўны боль 
сваім пустым падабенствам...
Святло такое можна ўбачыць толькі раз — і толькі
ў такую форму яго ўнаявіць.
А потым ужо навокал цемра
і зямлі мілаванне.

Вышыня духоўнага ідэалу падкрэслена жахлівай неадпаведнасцю ёй чалавечага жыцця. Але ж тут няма абсалютнай антыноміі, бо само веданне пра духоўны ідэал і нязменнае супастаўленне з ім у функцыі эталона ужо пэўным чынам абнадзейвае. Гэта значыць, скразны лірычны герой усіх вершаў, як і з'яднаны ўмоўны вобраз іх Аўтара, што так блізкі паэту-перакладчыку, нязменна ўтрымлівае ў глыбіні сваіх пачуццяў агонь альтруізму, любові, надзеі. I нясе яго праз усе адчаі, страты, жахі ўласнагэ лёсу, сацыяльнага абсурду, ганьбы індывідуальнасці Чалавека. Духоўнасць, маральнасць заўсёды ў яго на першым плане, яна — мера ўсіх каштоўнасцей.

Вельмі цікавы ў гэтых адносінах верш Яна Леханя Князьнін і жаўнер. Звар'яцелага Князьніна, што дажываў век у Пулавах несвядомы канца той драмы ні землякоў цярпення, ні лесу Касцюшкі, пабачыў малады жаўнер і мовіў: А гэты ўладкаваўся вельмі дорба. Вось бы, здавалася, просталінейная выснова — пагарда матэрыяльным і ўхваленне вышынь ідэальных. Аднак жа перашкаджае адна дэталь:

той малады салдат вярнуўся з свае далёкае дарогі без нагі. І ўжо нашы судзейскія шалі завагаліся, страцілі першапачатковую выразнасць паказчыкаў. Шкалярскае павярхоўнае асуджэнне ўскладнілася шкадаваннем, прадчуваннем адчаю юнака. Гэтая інтэлектуальна-эмацыянальная хваля (можа, назваць яе хрысціянскай любоўю?) дасягае сваёй амаль публіцыстычнай вышыні ў вершы Выправадзіце мяне нарэшце з гэтай бойні... Казіміра Ратаня:

Выправадзіце мяне з бойні што завеце жыццём 
ад карыт з памыямі што завеце ведамі
ад лёзаў гільяцін што завеце сумленнем 
Выправадзіце мяне з месцаў якіх прагну і ненавіджу... 
выправадзіце мяне каб не памёр
я ад літасці.

На гэтым неразумным свеце ўсё так зблыталася, ён бясконца выпрабоўвае героя на духоўную моц, і гэты матыў найчасцей гучыць у зборніку:


Сяджу перад сабою ноччу 
я ў цыліндры я босы 
а там у вёсцы з вяселяя 
мяне з нажом у спіне выносяць
(Тадэвуш Новак Псалом пра нож у спіне)

Хіба што каханне здольнае стаць у гэтай •сітуацыі ратавальным апірышчам. Менавіта пра яго ў найшчаслівейшай іпастасі гаворыцца ў тым сугуччы пяці вершаў Б. Лесьмяна і К. Вяжынскага. Далей яно прадстае ў рэчышчы шматлікіх іншых перажыванняў чалавека пры кантактах з сусветам. Але ж нязменна займае сярод іх галоўнае месца, з'яўляецца жыццядайнай крыніцай, а згуба яго робіць пакуты героя непераказальнымі звычайнымі чалавечымі словамі:

Ён (Дантэ. — Л. 3.) так мовіў ці, можа, вада, ці мовіла поўня...
"Няма неба й зямлі, няма пекла й прадоння, 
Толькі ёсць Беатрычэ. І яе няма менавіта".
(Ян Лехань Сустрэча)

Тэма кахання пераплятаецца з выкрыццём амаральнасці, пануючай у грамадстве, і тэмай смерці.
Падобны ж напрамак у сваім развіцці мае асэнсаванне ролі паэзіі ў чалавечым жыцці. Ад шчырага захаплення яе цудоўнай моцай (У. Бранеўскі) да горычы і раздражнення, што яна страціла сваю высокую функцыю (Тадэвуш Ружэвіч Ад нейкага часу), інтуітыўнага спадзявання на адраджэнне яе пазітыўнай сутнасці (Віслава Шымборска Некаторыя любяць паэзію), іроніі:

Паэт мучыцца за мільёны
ад 10 да ІЗ2º
• але, ах, колькі ж гэта дае задавальнення 
(Анджэй Бурса Паэт)

Так мы бачым, што многія з пералічаных тэм у сваім развіцці скіраваныя да адмаўлення, згубы той высокай місіі, якой надзелены былі раней. І апошні верш як эмацыянальны вузел яднае ўсе тэмы ў іх вектарнасці, ён невыпадкова мае назву Край перавернуты:

У гэтым краі паэты прыкідваюцца вар'ятамі,
пісьменнікі — ідыётамі,
палітыкі — марыянеткамі,
а жывыя прытвараюца мёртвымі.

Аўтар гэтых радкоў Ян Рыбовіч, які памёр у 1990 годзе, як бы запаветам сваім папярэджвае аб шаленстве ў гэтым краі Наадварот. А цеплыня пакрыёмых надзеі і любові ў трагічных перажываннях з-за адступлення ад высокіх маральных каштоўнасцей утвараюць свядомае спадзяванне, што той адзіны крок наперад будзе менавіта ў геніяльнасць.
У гэтай будове кнігі вельмі ж пазнаецца сам паэт Ян Чыквін з яго бездакорным мастацкім густам, непасрэдна-дзіцячым даверам да быцця, і часта праз адчай незгасальнага душэўнага агню — спадзяваннем на шчасце. 3 яго, дадамо, не зусім звычайнай сёння ў нас перакладчыцкай манерай. У кожнага з польскіх паэтаў ён браў да ўвагі нешта яму, Чыквіну, блізкае і праводзіў праз уласны эстэтычны космас, сваю канцэпцыю бачання XX стагоддзя. На паштоўцы ад 9.04.2000, дасланай аўтару гэтых радкоў, паэт пабежна тлумачыў: Вершы польскіх паэтаў я не то што спецыяльна шукаў — гэта яны, вобразна гаворачы, ішлі мне насустрач, таму што ў мяне была пэўная ідэя.

 

УВЕРХ


   

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
webmaster