|
Гравітацыя
Чалавек, такі яго склад, заўжды хоча быць у жыццi кiмсьці другiм, чым ёсць. Фабрыкант адвакатам, адвакат афiцэрам, афiцэр няшчасна закаханым паэтам. А няшчасна закаханы паэт, калi ўжо дашчэнту размажа па паперы свой плач i роспач, хацеў бы стаць самым буйным фабрыкантам у краiне. Ды гэтай панi, што адмовiлася ад ягоных пачуццяў, даказаць, які катастрафальны зрабiла яна промах. Вось, скажам, пасылаючы ў вакацыi на яе хатнi адрас фотаздымак з самай экзатычнай краіны свету.
І з фатаграфіі ягоныя вочы няхай глядзяць у вочы гэтай пані. Дакладна так, як у далеч акіяна ўзіраюцца рассыпаныя па берагах Вялікоднай выспы каменныя валуны – позіркам надчасавым і абыякавым, характэрным чалавеку, у якога заўсёды ў задняй кішэні нагавіц валяецца лішні мільён долараў. І яшчэ няхай гэты позірк уваходзіць у яе сэрца калючымі іголкамі, і ад бясконцых параўнанняў і перападлікаў няхай кожную яе ноч пераўтварае ў нямы, бясконцы папрок. У адрас, здавалася, блізкай, а папраўдзе абсалютна чужой спіны, што разлажылася побач ды храпе стомай штодзённага змагання за хлеб і кусок сала да хлеба.
Мне хочацца на Вялікодныя выспы. Глянуць адтуль, з самай далёкай перспектывы на маленькія домікі, на кумпясты купал сабора, на стральчатую вежу касцёла, што дзесяцігоддзямі калупаюцца ў адных і тых жа воблаках. І на смешныя постаці маіх суседзяў, якія ў мурашэчай руплівасці збіваюць абцасы аб учарашнія сляды.
Штодзённа заходжу на вакзал, прысаджваюся на лавачку. Маўклівая грамада высыпаецца на тратуар, разбіваецца на паасобныя сцежкі. Па звычцы пералічваю добра вядомыя фігуры.
А часам гуляю сам з сабою і называю колькасць пасажыраў раней, пакуль раскрыюцца дзверы аўтобуса. Наогул не памыляюся.
Аўтобусы адпачываюць пяць, дзесяць хвілін. Насунуўшы брыль кепкі на вочы, кіроўцы адыходзяць у кароценькую, даступную толькі катам, бяспечную адсутнасць у натоўпе. А потым рэзка азываецца матор, выбягаюць на беласінюю спіну механічныя дрыжыкі, саслізгваюць на колы і нахабнымі кулакамі выштурхоўваюць іх у чарговы шлях. Праводжу позіркам сіні хрыбет. Бачу яшчэ, як аўтобус, дасягнуўшы краю вулачкі, прыпыняецца, паварочвае направа, хістаючыся перасякае чыгуначныя рэйкі, крыліць рондам побач з касцёлам і знікае за зялёнай шырмай між дрэў. Тады хочацца кінуцца наўздагон, на ляту раскрыць дзверы, нырнуць у цёплае нутро, заваліцца ў самы задні фатэль. І маленькім домікам, і вуліцы, заклятай у ліпавыя шарэнгі, і ўсяму мястэчку памахаць рукой на развітанне.
Гэтая думка – імгненне. Нараджаецца і знікае, не паспеўшы набраць рэальных кшталтаў. Я дасканала ведаю, што беласіні аўтобус адыходзіць не да экзатычных берагоў. Заканчвае маршрут далёка раней, у вёсках, у мястэчках кропля ў кроплю, як нашае. А пры тым, як і ягоныя пасажыры, бясконца паўтарае свой шлях, круціцца ў зачараваным коле на сярмяжных вяроўках мясцовай гравітацыі.
А мяне гэтая гравітацыя штодзённа прыцягвае на вакзал. І сам сябе пераконваю, што мне вельмі падабаецца гэты вакзал, і ні ён, і ні я ў нічым мы не змяніліся за апошнія трыццаць год, з дня, калі зайшоў я сюды першы раз. А затым зза аднае сяброўкі пачаў наведваць гэтае месца ў кожнае нядзельнае папоўдне.
Яе iмя было Зося, найпрыгажэйшая дзяўчына ў суседнiм лiцэi.
Скажаце: А як вызначыць, якая дзяўчына самая прыгожая?
А я адкажу: Дзяўчына, у якую ты якраз цяпер закаханы, прыгажэйшая за ўсiх.
Зося высаджвалася з аўтобуса, i мы ўшывалiся ў маленькi сквер. З левага боку белай вежай уздымаўся ў неба касцёл, за спiною гаманiў бар „Крынiчка”, а тратуарам ішлі ўсялякiя дзядзькi i цёткi – каму трымцела пагутарыць з Усявышнiм, а каму – блiжэй у „Крынiчку”, дзе векавечна смутныя афiцыянткi разлiваюць жоўтае, мутнае пiва. Звычайны ў нядзелю абразок.
Чарговыя аўтобусы выплёўвалi на тратуар групкi хлопцаў i дзяўчат, што таксама з’язджаюцца з навакольных вёсак, рассыпаюцца па знятых кватэрах, а з панядзелку ранiцай, заходзячы ў школу, даганяюць новы свет. I ўжо бачаць сябе – у кожнага тут свая мера – краўчыхамi, слесарамi, лекарамi.
Час ад часу i мне ўяўлялася такое, асаблiва ўвечары. Цэнтральнай вулiцай iшлi мы з Зосяй, а шарэнгi блокаў глядзелi на нас цёплымi вокнамi. I я ў думках кляўся першаму каханню – будуць i ў нас свае вокны, самыя цёплыя i самыя светлыя ў мястэчку. I стане ў гасцiнным пакоi вялiкi стол, а зiмовым адвячоркам, калi сонца, ледзь крануўшы гарызонт, рассыплецца нiткамi паўсвятла, засеўшы за той стол, будзем з сонечных ашчэпкаў снаваць заўтрашнi дзень.
Адкуль паявіліся на вакзале Болiк i Папусь, не ведаю. У Папуся тырчала зза пляча неадлучная гiтара, ён усмiхаўся на ўсе зубы, як усмiхаецца чалавек, які хоча сказаць: „Глядзiце, якi прыгожы свет. А я гэтага свету – уласнiк”.
Болік таiўся крокам ззаду, па звычцы моўчкi лускаў семачкi ды пляваў пад ногi чорнабелымi лупiнамi.
Я ніколі не мог зразумець, якая сіла спалучае гэтыя дзве, крайне розныя асобы – упэўненага ў сваёй выключнасці гаваруна Папуся і Боліка, які ад страху перад нечаканасцямі свету прыкідваецца маўклівай воўчай скурай, і ў кожную хвіліну гатоў кусаць усё, што падступіць бліжэй за працяг рукі.
– Пазнаёмiш з дамай? – не чакаючы адказу, Папусь какетлiва зазiрнуў у вочы Зосi. – Я, Папусь.
– Дзiўнае iмя, – сказала Зося.
– Як i я дзiўны. Увесь свет ужо такi. I гэтае мястэчка таксама. Чароўнае. Ведаеш нашае мястэчка? Ты адкуль будзеш? Ты даўно тут? – адно за другім пасыпаліся пытанні. А калi Зося назвала сваю мясцовасць, Папусь бесцырымонна працягнуў руку:
– Пайшлi, глянем тое, чаго не вiдаць на цэнтральнай вулiцы.
I мы, не спяшаючыся, нага за нагу, пайшлi глядзець мястэчка. А калi Зося, спынiўшыся побач з нейкай вітрынай, адстала на некалькi крокаў, Папусь спытаў:
– Трахаецца?
Менавiта так, груба і нахабна спытаў ён, быццам бы ў краме даведваўся пра свежы хлеб або, скажам, аб уласцiвасцях легкавушкі „Волга” пытаў: якую хуткасць набiрае за дзесяць секунд, якi рухавiк там, а якiя тармазы.
I ў такi момант трэба было даць Папусю ў морду. Памужчынску, звычайна. А я адно ўсмiхнуўся i адказаў:
– Сам пераканайся.
А Папусь спытаў яшчэ раз:
– Напэўна, дазваляеш?
I трэба было другi раз заехаць яму ў мызу, бо важныя справы вырашаюцца неадкладна, зараз, адным махам. У іншым выпадку набываюць толькі вядомы напрамак, ніякавеюць, распаўзаюцца ў выпадковасць. І цераз дзень, цераз хвіліну не згарнуць іх, не паставіць на прадбачаныя рэйкі. Але я не заехаў Папусю ў мызу. Заціскаючы зубы, сказаў:
– Дарма прыдзіраешся.
I прыйшоў на памяць суботнi вечар у Зосi, на вёсцы. Дом культуры, званы „святлiцай”, запоўнены пад завязку, натоўп пажылых цётачак, прыпятых да сценаў цвiкамi цiкавасцi: трэба ж сачыць iм за ўсялякiмi выкручастымi фiгурамi, што ў нiякiм выпадку не прыпамiнаюць добра знаёмыя вальсы або полькi. Пад поўнач, калi салiстгiтарыст ад рэзкiх рокандролаў накiраваўся ў фанетычныя настальгii, мае вусны дакранулiся да яе вуха. „Siedem dziewcząt z Albatrosa, tyś jedyna”, – мiжвольна прашапталася ўслед салiсту. I Зося збянтэжана адвярнула твар, напружылася, засаромелася. – Не трэба, глядзяць жа, – зірнула на сцены, аблепленыя жаночымi фiгурамi.
– Лiшнi клопат, Папусь, – падбадзёраны ўспамiнамi, мой голас памацнеў, набраў упэўненасці. Але Папусь не адступiў. Ён пачухаў патылiцу, крыва ўсміхнуўся:
– Налiём, увiдзiм.
Я не адразу зразумеў, у чым справа.
А потым у спажывецкай краме мы прыдбалi дванаццаць пляшак звычайнага вiна.
– „Кордыял”, дванаццаць штук, – так менавiта сказаў Папусь. I напаткаўшы здзiўленне ў вачох прадаўшчыцы, дапоўнiў:
– Чатыры чалавекi, кожнаму тры пляшкi.
– А я не п’ю, – Зося сказала якраз так, як я спадзяваўся.
– Ну, хлопцы, тады – нам задача. Або ўтраiх змагацца, або пераканаць i яе, – падмiргнуў Папусь i вярнуўся да ранейшага:
– Усётакi дванаццаць, проша панi.
А ў наш бок:
– Дык куды пойдзем? Болюсь, мо да цябе? Мацi, як нармальна, у царкве зараз?
– А як жа iначай. Там i жыла б, бляха, калi б бацюшка нанач дамоў не вытурваў, – пацвердзiў Болюсь.
І мы павярнулі з цэнтральнай вуліцы, павалакліся між драўлянымі домікамі, што ўзвяліся неахайнымі пальцамі тымчасовасці, а зараз выстойваюць чарговае дзесяцігоддзе.
З парога Папусь узяўся выконваць абавязкi гаспадара. Заехала на стол першая бутэлька, зараз жа i распранулася на чатыры шклянкi.
– Ну, за знаёмства, – узняў пасудзiну. – I старое, i новае, а мабыць i блiжэйшае. Kropla drąży cnotę, як кажуць старыя палякі, – апошнiя словы кiраваў чамусьці мне.
Зося ўзiралася ў сваю порцыю бронзавай вадкасцi, яе вочы закруглялiся ад здзiўлення, як заўсёды, калi чалавек упершыню бачыць нейкае дзiва.
– Я нiколi не пiла такое....
– Заўсёды бывае той першы раз. Усё, што мае канец, мае i пачатак.
Шукаючы бяспечную прыстань, яна ўтулiлася ў маё плячо.
А Папусь глядзеў мне ў вочы, як экзатычная кобра ўзiраецца ў нявiнную ахвяру, гiпнатызуе яе, а затым безбалесна i не заўважыш, калi каўкне. А можа зусiм iначай было? Мабыць, мiж нашымi вачыма iшло нямое сiлаванне, выклiканае раней, на вулiцы, яго нахабнiцкiм „трахаецца?” i маiм упэўненым у перамогу „пераканайся сам”. У рэшце рэшт Папусь разявiў рот, пералiў туды змесцiва шклянкi. А пакуль Зося ўсё яшчэ не вырашыла, што далей, падштурхнуў i яе:
– Махнi. Хiба ж яго баiшся? Забаранiў? – выскалiў зубы ў мой бок.
– Нiчога не забаранiў я, – насуперак галаве, дзесьцi з вантробаў азвалася дзiўная заядласць. – Махнi, Зося.
I Зося махнула. Адставiла шклянку, і пасудзiна, бы чарадзейскай палачкай кранутая, зноў запоўнiлася вiном.
Пры восьмай бутэльцы Папусь узяў у рукi гiтару, спрактыкаваныя пальцы пабеглi па струнах, ён пачаў спяваць. I Зося ўсмiхнулася:
– Я таксама люблю спяваць.
– Тады давай, зложым які дуэцiк, – узрадаваўся Папусь. – Гастролі, эстрады, юпітэры. Заваюем свет, ты i я.
Пачуўшы такое, мне раптоўна захацелася смяяцца: „Якi свет заваюеш ты? Якi дуэцiк? У нас з Зосяй будзе дуэцiк. Я хiрург буду, а яна акулiст. Даўно абмеркавалася ўсё. Ды адкуль табе, Папусь, ведаць?”
А Зося неспадзявана сказала:
– Чаму не, цiкава. Але, ведаеш, бацька i мацi бачаць мяне лекарам. Я, мабыць, першы акуліст у гісторыі нашай вёскі. Хахаха.
Яна зайшлася смехам, а потым, узняўшы поўную шклянку, павяла частушку пра віно, якое кожнаму даспадобы і без якога чалавечае жыццё не мае ніякага сэнсу.
Мае вочы закруглiлiся ад здзiўлення. Я нiколi раней не чуў пра такiя эстраднавінныя схiльнасцi маёй дзяўчыны.
– Тады – за новы дуэт, – цокнуў шклом у шкло Папусь. Падняўся, уключыў магнiтафон, на хiсткiх нагах раскiрэчыўся перад Зосяй, хілiўся:
– Будзем танцаваць?
„Ну, што мне рабiць?”, — пыталi яе вочы. Але разгубленасць, здаецца, даўно аддала перавагу зацiкаўленню. З яе ўсмешкi, з яе ненатуральнай жвавасцi можна было зразумець, што адказ на пытанне вырашаецца i без майго ўдзелу. I я, уцякаючы позіркам у куток, адно пацiснуў плячыма:
– Хочаш, танцуй.
Яны танчылi, калi можна называць танцам манатоннае хiстанне з нагi на нагу. Ягоныя далонi, памаленьку, пачынаючы ад шыi, вандравалi ўнiз, старалiся прыгарнуць яе блiжэй, шчыльней да сябе, а мне хацелася бачыць, як мая Зося адступае, адбiваецца, абараняецца ад нахабнай атакi, аж, у рэшце рэшт, апынуўшыся ў бязвыхадным становiшчы, пасылае мне апошнюю просьбу аб сяброўскай дапамозе. I я, быццам ашалелы рыцар, кiдаюся ў чорныя вiры, перамагаю усiх ворагаў, i ўвесь свет, i на спiне, пасечанай злымi шаблямi, выношу каханую на паласу, ясную ад сонца....
Але просьбы не было. А Папусь, хiтра ўзяўшы напрамак, кiраваў Зосю ў дзверы спальні. I час ад часу, знад пляча пазiраў у мой бок. Ягоныя вочы пыталi: „I што? Усё яшчэ хочаш пераканацца?”
„Хачу!”– адказвалi мае вочы. Тупая ўпэўненасць, што прывалаклася з алкаголем, падбадзёрвала: „О так, хачу пераканацца. Пераканайся i ты, Папусь. Зося, мая Зося, не такая ўжо яна i...”, – я не паспеў знайсцi слова, што вызначыла б – якая яна, мая Зося.
Дзверы ў спальню закрылiся.
„Няўжо ўсё яно проста так?” – жоўтая лямпачка загарэлася пад чэрапам, аблiла цёплым воскам твар, спiну, ногi. У цьмяным святле хiстанулiся сцены вясковай святлiцы. „Не трэба – не трэба – не трэба”, – загаманiў размазаны па сценах натоўп.
Не трэба – нямым рэхам адгукнуўся мой страх. Страх, які паяўляецца заўсёды, калі нечакана і несправядліва пераймаюць у чалавека шлях, прадбачаны ў заўтрашнім дні. Ён вылузаў мяне зза стала, узвёў на ногі, накіраваў у дзверы спальні.
– Ты куды? Чаго там не бачыў? Сядзi, бляха, – Болюсь, якi раней i словам не азваўся, палажыў руку на маё плячо, прыцiснуў унiз. – Выпi. А Папусь і сам ведае, што рабiць.
I я выпiў. I сам сабе вырашыў: „Пайду ў спальню, калi яна пачне крычаць”.
Але ж зза сцяны не даходзiў нi адзiн гук. Замоўк і магнiтафон, стала цiха. Адно Болюсь мармытаў нешта, прыплюшчыўшы вочы.
I раптам у раскрытых дзвярах паказаўся Папусь.
– Не магу, хлопцы, ну звычайна – не магу.
– Што – не можаш? Як? – не зразумеў Болюсь. Забiраўся пры тым за апошнюю пляшку.
– Ну, нiяк не магу. Вiно хіба дурное або што?
– Ага, там. Зараз вiно, – Болюсь напоўнiў шклянкi, кульнуў сваю порцыю, падняўся на ногi.
– А яна, што? – паказаў галавою на спальню.
– Як, што? Нiчога. Ляжыць, бы здзёртая шына. І толькі ўсё паўтарае: “Ванiтаваць хачу...”
Болюсь знiк за дзвярыма. Вярнуўся на кухню праз хвiлiнаў трыццаць. Расчохраны, пачырванелы. Левай рукою прытрымліваў нагавiцы, а пальцамі правай паказаў:
– Два разы засупонiў. Разумееш? Два, – падсунуў Папусю пад сам нос, раскiрэчаныя ў лiтару v пальцы. Быццам у доказ перамогi. – Вiно дурное! Сыраватку табе, не вiно.
Аформiў нагавiцы, прысеў за стол.
За акном сталяваўся зiмовы адвячорак. Ранейшая эйфарыя, разбiваючы апустошанае шкло, пералівалася ў маўчанне, у смутак. I Болюсь сказаў:
– А ты, Папусь, не бяры ў лоб. Здараецца.
Але Папусь хiба не чуў, што яму кажуць. Падняўся зза стала i моўчкi пайшоў на вулiцу.
У той момант паказалася на кухнi i Зося.
– О, прывітанне, – у Болюсевым голасе адчувалася абыякавасць, бесцікаўнасць уласніка, што выпадкова сустракае сваю добра вядомую ды не надта цэнную рэч.
Але Зося нат не глянула ў наш бок. Мабыць, усё, пра што яна зараз думала – нябачнай, ананімнай, не запісанай у нашай памяці пракаўзнуцца ў паўзмрочнае нутро мястэчка.
– Ванiтаваць хачу, – пусцiлася кулём у дзверы. А цераз хвiлiну вярнулася, прыхапiла палiто, распятае на спiнцы крэсла i, не сказаўшы слова на развiтанне, знiкла.
Чарговы раз я ўбачыў яе праз тры тыднi пасля Вялiкадня. У белай шлюбнай сукенцы, у вэлюме. Нат фiгура не паспела яшчэ прыпсавацца.
– Бацькам буду, бляха, – на Вялiкдзень сказаў мне Болюсь. – Старшы сват патрэбны. Папусь адмовiўся. Можа ты?
– А мацi, хто? – хацелася, няхай назаве тут абы якое iмя, самае дзiўнае, або самае нечаканае, або няхай скажа, што ўсё гэта няпраўда, выдумка, жарт.
Бываюць хвiлiны, калi насуперак фактам чалавек загадвае вачам бачыць тое, што ўяўляецца ў душы. Так нараджаюцца цуды. Ды не штодзённа прыходзяць яны на свет. І зараз таксама цуд не здарыўся.
– Сам ведаеш, Зося! – Болюсь сплюнуў на тратуар пакамечаную семачку.
А ў трэцюю нядзелю пасля Вялiкадня трымаў я вянец над галавою Болюся.
„Абрашчаецца... раб... Божiй... Да... рабы Божай”, – голас бацюшкi ўзлятаў да высокiх купалаў, вяртаўся ўнiз i глухiм басам забiваўся ў мае думкi, як у труну забiваюцца апошнiя цвiкi. А мне хацелася працягнуць левую руку, крануць белы вэлюм i адшукаць водар бялявых валасоў, запiсаны ў памяцi шматлiкiмi абразкамi.
Адганяючы назойлiвыя думкi, я ўцякаў позіркам на спiну Болюся. I стараўся пералiчыць кропкi перхацi, што, асыпаючыся з ягоных валасоў, засеялi белым вяночкам каўнер смалiстага, шлюбнага пiнжака. Ды не пералiчыў, зашмат было iх.
А пасля царкоўнай цырымонii, парваўшы ўсе законы, якiмi абмежаваны старшы сват, я заснуў пад сталом.
– Ну i калегi ў нашага Болюся, – пад ранiцу хтосьцi выштурхоўваў мяне на белы свет. Пралупiўшы вочы, пазнаў злосны твар Зосiнай мацi. I прыдбаўшы неяк вертыкальную пазiцыю, пайшоў на вакзал.
Хацелася сесці на якіколечы аўтобус, нават не ведаючы яго маршруту, ды адправіцца ў самае далёкае месца на зямлі.
Верш
Восень нaблiжaлaся ў мястэчковы пaрк. Бярозы стaялi ў золaце, чырвaнелi клёны, рaнiшняя iмгла доўгa, aмaль дa пaўднёвaгa сонцa блукaла aсфaльтавымi сцежкaмi. Восень, кaжуць, лепшaя пaрa рэкрутaцыi ў пaэты. Якое ж тады дзiва, што ў Сашы Перчука напрыканцы верасня аб’явiўся талент?
Пaбрaзгвaючы медзянымi чупрынaмi, aдыходзiлi ў iмглiстую дaлеч белaвежскiя дубы, aсыпaўся iней нa жоўтыя бярозaвыя сукенкi. Свет пaмiрaў. I Сaшу Перчуку тaксaмa хaцелaся легчы мёртвым. З усякiх бiягрaфiяў яму пaдыходзiлi aсaблiвa тыя, дзе пaэт не нaдтa доўгa бaвiў чaс у вядомым нaм свеце.
Тaм, куды сaмi не дaедзем,
Тaм, куды пaвязуць нaс
Сябры, свaякi i суседзi....
Нa чaцвёртaй лiнейцы верш зaхрaс пa сaмыя вушы, бы той, зaпaмятaны з дзяцiнствa, бaцькaў воз з дрывaмi, крaдзенымi ў Кaзённым лесе. Як нi пaдступаў Сaшa дa чaцвёртaй лiнейкi, як нi брaўся зa яе – не рыфмaвaлaся, a кaлi ўжо – то ў зусiм бaнaльную, дaўно прaспявaную фрaзу.
Нaвaт спробa змянiць парадак слоў дaвалa aдмоўны рэзультaт.
Змораны творчымi пошукамi, апранаў Саша Перчук доўгi чорны плашч i паглыбляўся ў мястэчковы парк. Крыссе плашча ён не зашпiльваў, любiў, калi вецер шкуматае iх, калi дрыжаць ад восеньскага холаду, як чорныя харугвы – прадказальнiкi злавеснай навiны. Паглыбляўся ў парк, не спяшаючыся. Насы туфель мiжвольна калупалiся ў жоўтым дыване, галава iнстынктыўна цягнулася да ветру. Ён асаблiва любiў крочыць насупраць ветру, бо тады валасы, якiя, быццам бы прадчуваючы мастацкую мiсiю, не стрыг гады два, хiсткiмi блёнд–ветразямi плылi за спiною.
Такi жывы малюнак бачыў калiсьцi Саша ў кiно. Паэт у восеньскiм парку, раскладзеныя ветрам валасы, надзьмутае подыхам лiстапада крысo палiто. Праўда, той асобень меў на сабе i белы шаль, доўгi доўгi, якi, двойчы завiнуўшы шыю, ападаў на медзяную сцежку. У мястэчковых крамах якраз не было такiх доўгiх, белых шаляў, прадаўшчыцы прапаноўвалi ўзамен іншыя колеры або сцiплейшыя памеры, ды Саша, якi ў прынцыповых справах прыняў рашэнне не карыстацца сурагатамi, глядзеў на тых дзяўчат з агiдаю, але моўчкi: у рэшце рэшт, не яны ж вiнаватыя за сваю iгнаранцыю ў мастацкiм сусвеце.
Халодны дождж Саша Перчук таксама любiў. Можна здагадвацца – цi не мацней за лiстападаўскае сонца. Уяўлялася яму: вось застудзiцца ад нябеснага плачу i памрэ. Ды не проста сканае, напруцiцца раз–два, бы якi надарваны жыццёвымi важданiнамi дзядок. О, не. Памiраць Саша будзе доўга – сама лепей ад туберкулёзу. У нейкiм сырым, паўзмрочным сутарэннi, у цiшынi i адзiноце. Калi тым часам за акном, што разлажылася амаль на тратуары, чалавечыя, зямныя справы, у туфлях, у чаравiках, у гумавых галёшах пабягуць – кожная ў сваiм напрамку. I адно худая паненка з мясцовай арыстакратыi будзе наведвацца раз у тыдзень з клуначкам прысмакаў, крадком згорнутых з сямейнага стала. Замарудзiць якую гадзiнку, слухаючы ўважлiва, цi не прагучаць памiраючыя вусны яшчэ раз, мабыць апошняй, несмяротнай фразаю.
“Толькi адзiнокi паэт у змозе стварыць вечнае”. Вярнуўшыся з парку, Саша Перчук сядаў у пярэднiм пакоi, абапiраўся спiною аб радыятар, а панi Перчук згартала ружовым ручнiком з доўгiх блёндваласоў восеньскую непагадзь. Затым уцiрала ў мужаву спiну нейкую масць ад застуды, брала яго за руку i праводзiла на кухню, дзе на стале, дыхаючы сытасцю i цеплынёю, чакала талерка з памiдоравым супам.
– Еш, Сашык, – панi Перчук садавiлася на табурэце ды задумлiва ўглядалася ў змрочнае акно. Бо не была яна, як зрэшты i ўсе астатнія ў мястэчку, нi з князёў, нi з графаў, нi з баронаў нават.
– Толькi адзiнокiм паэтам ствараць вечнае. Адзiнокiм i галодным, – пабразгваючы лыжкаю аб дно талеркi, канстатаваў Саша. Яшчэ раз здзеклiва чвякнуў страўнiк, прыпамiнаючы, што дарма тут спадзявацца на несмяротнасць пасля заўчаснай смерцi, i можна было iсцi спаць.
У сакавiку паказалася вясна. Рэчка Лясная, склiкаючы да сябе ўсе навакольныя снягi, напружвалася, мацнела, выходзiла з берагоў. Спружынiлася, мацнела ды вытыркалася зпад зямлi новая трава, новае жыццё. I толькi верш Сашы Перчука, верш пра памiранне, нiяк не выдаўжаўся. Мабыць, не знайшлося адпаведнае слова, якое i запынiла ўвесь паэтычны працэс, а, можа таму, што Сашу не падабалася ўжо прадчаснае, а тым болей працяглае памiранне. Зараз было яму да густу сядзець за пiвам у бары Лялечка, глядзець на сцяну або праводзiць лiтаратурныя дыспуты з другiмi кансументамi дайлiдаў.
– Якi ж там творчы настрой, – казаў жонцы познiм вечарам, калi ўжо пашчасцiла адшукаць дзверы ў дамашняе прыстанiшча. – Я кажу табе, там нават дым з папяросы мае....
Наогул не ўдавалася ўдакладнiць, чым асаблівы папяросны дым у бары Лялечка. Ногi неяк дастаўлялi гаспадара ў спальню ды выпаўняць сваю функцыю далей выразна адмаўлялiся. I панi Перчук, разуваючы iх з запэцканых чаравiкаў, шаптала сама сабе:
– Спi, Сашык, спi. Заўтра будзе лепшы дзень.
А заўтрашнi дзень пачынаўся бульёнам з курыцы, тонкiм, якраз на хваробу, што бярэцца ад праз мерна спажытага пiва.
– Табе вядомы паэт Кукулка? – пытаў пан Перчук, зазiраючы ў талерку з бульёнам. I зараз адказваў: – Ну як жа, усiм ён вядомы. Напiсаў Чорныя лебедзi ды i шмат яшчэ чаго. А ўсё, паверыш, вылiвалася з яго толькi тады, калi добра выпiў. Кожная зваротка, кожны радок, кожнае паасобнае слова. Нат i памёр ён... Ведаеш, як памёр?
Але панi Перчук адказвала маўчаннем. Бо i адкуль было ёй ведаць пра апошнiя хвiлiны паэта Кукулкi?
– Цудоўна памёр Кукулка. У творчым настроi быў якраз. Узлез на электрычны слуп, казалi – прыкурыць папяросу. А знiзу стаялi менш знакамiтыя паэты. Вяртайся, крычалi адны. Давайдавай! Вышэй! – юдзiлi другiя. А ён тых, другіх, якраз i паслухаў. I асiрацiў усiх нас.
Аднак у паэта Перчука не атрымоўвалася так, як у паэта Кукулкi. Як нi стараўся, што б нi ўлiваў ён у сябе – не вярталася паэтычным словам. А ўзнiмацца на электрычны слуп дзеля звычайнай закуркi – саромеўся. У невялiкiм мястэчку – усе ж усiх ведаюць.
Спадзяванне на новыя творчыя сiлы прыйшло раннiм летам. Дакладна з таго дня, калi ў бары Лялечка з’явiлася новая барменка Лёля. Прыехала – нiхто не ведае адкуль, зусiм як у амерыканскiм кiно пра каўбояў. Адно яе халодны і сумненькі твар сведчыў пра якуюсьці бяду, мабыць, няшчаснае каханне, што ўяўна астаецца за лiнiяй далягляду, а папраўдзе ідзе за чалавекам крок у крок, па апошнія ягоныя дні.
Цi не па прычыне гэтага ж смутку закахаўся ў Лёлю Саша Перчук.
Раней былі тут шмат якія барменкі і шмат якія афіцыянткі. І ўсе кропля ў кроплю падобныя – маладыя, дваццацігадовыя дзяўчаты. Учора стаялі ў краме з вопраткай, заўтра лёс закідаў іх за прылавак базарнага ларка з картоплямі і цыбуляй.
А потым, як бы зусім выпадкова, апыналіся ў Лялечцы. І выяўлялася гэтая выпадковасць нязграбнымі жэстамі, кавай, вылітай на пінжак кліента, лыжкамі і відэльцамі, раскладзенымі ў парадку, што больш нагадваў хаатычную партызанскую атаку, чым строй, апланаваны дыпламаванымі стратэгамі.
Яны, свядомыя ў сваёй недасканаласці, апраўдваліся за яе сарамлівай усмешкай.
Сашу падабаліся такія ўсмешкі. Было ў гэтых дзяўчат нешта тутэйшае і безабароннае, што дазваляе ўяўляць пэўныя сітуацыі. І гэтыя ўяўленні блізкія рэчаіснаму свету – падбадзёрыўшыся півам, можаш працягнуць руку, дакрануцца да інтрыгуючых акругласцей.
Але ж на мяжы з рэчаіснасцю каханне ніколі не расцвітае яркаю кветкаю.
А ў пані Лёлю Саша Перчук закахаўся адразу. Яе фізіяномія – холад і дасканаласць каменнай структуры. Ідэальныя вочы, вусны, нос, бровы. Нават у пальцах адчувалася дасканаласць аптэчных вагаў, калі тыя пальцы рыхтавалі крывавую мэры. Сорак грам гарэлкі больс, дзесяць лімоннага соку, сто дваццаць таматнага. Яшчэ грам солі, шчыпок перцу табаско, тры косткі лёду. Гэты лёд вылузвала Лёля не з халадзільніка, а проста з сэрца. Яе вочы ўсміхаліся чыстым блакітам далёкай Арктыкі, яе пальцы мяшалі халодную кроў у халоднай шклянцы. Пальцы, якія ніколі не памыляліся.
Але часам Лёля губляла свой бяздонны смутак.
– А мо паўтарыць разок, а? – падміргвала, згартаючы парожняе шкло.
– З вашай рукi – няхай i атруту, – адміргваў паэт Саша.
Так i здавалася: вось прыйдзе той дзень, безумоўна, сонечны i прыгожы, i ў такую светлую хвiлiну, у рэзультаце нешчаслiвага кахання ён, Саша, ды яна, Лёля, каўкнуўшы смяротныя цыянкi, спалучацца, каб на веквечны жыць мiж анёлаў.
А прычына пачуцця, горкага ды няспоўненага – вядома, у асобе панi Перчук, якая на прапанову развiтання з мужам адгукнецца гучным не!
Лета тым часам разгаралася. Вышэй праходзіла сонца, выдаўжаліся дні, паспявалі за сонцам i любоўныя крокi Сашы Перчука. З Лёляй разумелiся яны без слоў. Цяпер Лёля не пытала: а мо паўтарыць разок, а? Не паспявала шклянка распрануць чырвоную сукенку, як з’яўлялася новая порцыя. Ад яе ўсмешкi i ад крывавай мэры трацiў Саша цвярозае мысленне. Наблiжалася хвіліна, што закладае ў аглоблі ўсе хвіліны. Асабліва тыя, якія наперадзе, у неназванай будучыні, топчуцца з нагі на нагу ў нямым спадзяванні на рашучы штуршок.
Апошнi летнi адвячорак запынiўся над мястэчкам. Неяк, нiхто не ведае чаму, Сашу давялося раней сысцi дадому. Ледзь адкрыў дзверы, ледзь пераступiў парог, ляснуў словам у цiш, насычаную водарам памiдоравага супу, смела i рашуча, як смела i рашуча дасканалы хiрург джгае лязом скальпеля наспеўшую скулу:
– Закахаўся я. Так залюбiўся, што няма ўжо для мяне – нi туды, нi назад.
Накоплены за лета цяжар звалiўся з душы. Зрабiлася бязважка, шчасна, не хацелася нат ступiць на кухню за памiдоравай раскошай. Стаяў зараз на хiсткiх нагах i толькі рука, зацiснутая ў кулак, барабанiла аб грудзi ў тое месца, дзе б’ецца сэрца:
– Тут яно усё. Тут маё шчасце, тут маё каханне, тут... мае...усе вершы...паэмы ўсе...тут, – словы пачалi неяк спатыкацца, аддаляцца. – Я... адыходжу... Заўтра, – паспеў яшчэ прашаптаць.
– Заўтра, Сашык, заўтра, – пацвердзiла жонка. Супольнымi сiламi давалаклiся да спальні, дзе паэт Перчук, намацаўшы добра знаёмую мяккасць тапчана, звалiўся i зацiх.
Ранiцай верхам на белаконнай iмгле з’ехала ў мястэчка восень. Саша Перчук стаяў у акне, глядзеў на пасiвелыя блокi, на жоўты бярозавы лiсток, якi прышпiлiла да шыбы начная сырасць. Iсцi яму нiкуды не хацелася. Нi ад жонкi, нi нават у бар Лялечка. Хiба што – туды, куды самi не даедзем, туды, куды павязуць нас....
Клаксон
1.
Кaлi ў чaлaвекa аргазм, ён гaтоў разгарнуць неба i нырнуць у прадбачаную адно анёлам раку забыцця або, выракаючыся сябе, пайсцi светлымi райскiмi сцежкамi. Абыкуды, абы далей ад цялеснай абалонкi.
Вiтусю Агоньчыку якраз нiкуды не хaцелaся. У яго не было жaдaння ступaць нi зa, нi супрaць чaго небудзь. I не было жaдaння aдмaўляццa aд сябе. Рaсплюшчыўшы вочы, ён ляжaў дaгaры жывaтом. Ляжaў побaч з Кaвaлёвaй Лiлькай i дaрэшты прызнaвaўся вa ўлaснaй тоеснасцi: ён, Вiтусь Агоньчык, пяцiдзесяты год нaрaджэння, жaнaты, рaней нa дзяржaўнaй пaсaдзе, зaрaз – гaспaдaр сам сабе i чатыром спaжывецкiм крaмам. А Лiлька – год нараджэння семдзесят сёмы. Другі тыдзень стаiць за прылаўкам у Мамуазэль. Дакладна – з дня, калі жонка пана Вітуся адправілася ў водпуск на цёплае мора. Раней гэтае месца займала яна. А цяпер Лілька ўсмiхаецца клiентам, расхвальвае прадукты, а калi ўзлазiць на раскладныя драбiны ды працягвае рукі да самай высокай палiцы, усе вочы сыходзяцца на яе кароценькай сукенцы. I ва ўсiх, хто сочыць за гэтай нескладанай мануальнай аперацыяй, ёсць адноадзiнае жаданне: хай былi б у драбiнаў не тры, а хоць бы i сто дваццаць тры прыступкi, i хай прадаўшчыца Лiлька ўзлазiла б высока, на самае неба.
А зараз Лiлька ляжыць побач з Вiтусем Агоньчыкам у ягонай аўтамашыне. Машына – метраў дзвесце за каталiцкiмi могiлкамi. Светлым днём гэтае месца шмат хто наведвае. Бо i як не наведаць. Ступіш крокаў дваццаць ад белавежскай шашы i ўжо агортвае цябе пушчанскi спакой. Яшчэ крокаў дваццаць, яшчэ i выходзiш на зялёную паляну. Раней была тут футбольная пляцоўка ды i зараз падлеткi час ад часу забiваюць мяч у прыiмшэлыя вароты. А побач з сабачкамi шпацыруюць панюсi, сноўдаюць памежжам святла i ценю саноўныя пенсiянеры. Паглыбляюцца i далей, у духмяныя хмызнякi, дзе ў сонечныя майскiя днi лiцэiсты i лiцэiсткi частуюцца танным вiном або салодкiм, лiпкiм лiкёрам. Бывае, у выніку вiнналiкёрнай кансумпцыi тая цi другая паненка застыне на імху пад ляшчынай i калi ты не ў дзiравым корабе радзiўся, можаш пазiраць, як руплiвая мурашка, пачынаючы з лакiраванага боцiка, пераадольвае напружаную далеч лыткi, абмацвае закругленасць калена, апынуўшыся на спацелай плошчы сцёгнаў, паўзе направа i налева, аж, дэзарыентаваная навiной краявiду, знiкае ў цянiстым прыстрэшку сукенкi. Вось чаму, пачуўшы маладыя галасы, тойсёй дзядок, выдаўжае ў iх напрамку свае крокi.
Але зараз тут пуста i цiха. Панад пушчай, над лясным стадыёнам стаiць чэрвеньская ноч. Раззоранае неба абапiраецца на дубовыя каланады, i вось хвiлiнай раней з гэтага неба Вiтусь Агоньчык апусцiўся знiчкай на плоскi, напружаны жывот Кавалёвай Лiлькi. А чвэрць гадзiны раней Лiлька сказала:
– Я не хачу так.
– Як – так? – не зразумеў Вiтусь Агоньчык, бо i забрыў якраз у пункт, з якога няшмат што бачыцца ды разумеецца.
– А вось так, нагалыша. Нацягнiце кандом, – сказала i засмяялася. Зразумела раптам недарэчнасць сiтуацыi: зараз атрымаецца ў iх блiзкасць самая блiзкая, а яна да яго звяртаецца на вы. – Бо ведаеш, я нiколi яшчэ....
– Што, нiколi? – рука, якая сцiскала Лiльчыны трусiкi і даязджала якраз да каленяў, спынiлася.
– Я нiколi яшчэ без рызiны, – прашаптаў у вуха засаромлены голас. – Разумееш? Баюся.
– Ээ там! – было хіба спадзяванне на штосьцi другое, цi не на абсалютную цнатлiваць, бо i рука, знерваваная залiшнiм перапынкам, спрацавала жвавей. – Што тут баяцца. Усё як трэба будзе.
– Але цi напэўна? – недавер’е, якое адчувалася ў голасе, неяк спрачалася з дзеяннямі астатніх ворганаў. Калені гойснулі амаль да падбародка, добраахвотна пазбываючыся карункавай абалонкі.
У той момант у Вiтуся ўдарыў пярун. Вядома, не фiзiчнаатмасферычны, бо i неба стаяла над лесам чыстае ды зорнае. Быў гэта абсалютна ўнутраны пярун, якi нараджаецца ў чорных хмарах падсвядомасцi, агортвае вантробы клубамi агню, спапяляе ўсё наваколле, аж на пажарышчы астаецца аднаадзiнокая, узведзеная ў неба, абсмаленая дубовая кукса. У гэты ж момант пярун дасягнуў таксама ж i Лiлькі. Патрапіў дакладна, i дзяўчына, быццам ашарашаная мiльёнам вольтаў, жыватом кiнулася наперад, яе ногi напружылiся, расцягнулiся, закружылi млынком, быццам на веласiпедзе ехалi. I раптам левая пята, пакаўзнуўшыся на шыбіне, прызямлiлася. Якраз на чорную спiну клаксона. Тэхнiка, для яе выпадковасць цi памылка не маюць нiякага значэння, адазвалася.
Светлым днём, у цэнтры горада, мабыць, нiхто не звяртае ўвагі на такiя акустычныя сiгналы. Зараз жа, пасярэдзiне лесу i ночы, клаксон азваўся голасам сотнi зуброў, тысячы аленяў, раз’юшаных барацьбой за прыхiльнасць самкi. Гэты рык спутаў, спаралiзаваў Вiтусю Агоньчыку ўсе мускулы. I Вiтусь апусцiўся знiчкай на напружаны жывот Кавалёвай Лiлькi. I знерухомеў. I, як спяваецца ў песнi, стала цiхацiха па усёй зямлi. I ў такую найцішэйшую цiшыню Лiлька спытала:
– Ужо?
Вiтусь не адказаў. Ён кульнуў у бок i памаленьку пачаў прыходзiць да прытомнасцi. Пытанне паўтарылася, але цяпер у дзявочым голасе адчуваўся спалоханы, амаль адчайны тэмбр:
– Ужоо? Чуеш ты, цi не чуеш? Ужо?
У асаблiвых сiтуацыях так пастаўленае пытанне мужчыне не ў гонар. Бо як жа словам дапоўніць тое, што ў добра скамплектаваным калектыве адчуваецца без нiякiх слоў?
– У мяне, значыць, будзе дзiця. У нас будзе дзiця, – сказала Лiлька. – Разумееш ты? Ты разумееш, што нарабiў?
Ён не разумеў. Не зусiм яшчэ прытомны, ён стараўся адлюстраваць у думках падзеi апошняй хвiлiны. Не атрымоўвалася. Усё, што неяк вярталася на памяць – пранiзлiвы гудок клаксона. Так ён i сказаў:
– Я нарабiў? Я? А трэба было пятамi ў клаксон барабанiць?!
– Такое малоемаленькае, – не звяртаючы ўвагі на сказанае Вiтусём, хiба i не яму, а сабе гаварыла яна. – Такое во, – развяла пальцы на сантыметры два, а затым прыклала iх да жывата, быццам бы стараючыся ўлавiць той момант, з якога пачынаецца новае жыццё. – Наша дзiця. Тваё. Не ўцячэш жа, не адмовiшся хiба ад свайго....
У Вiтуся не было жадання нi ўцякаць, нi адмаўляцца ад чагонебудзь. Расплюшчыўшы вочы, ён ляжаў дагары жыватом. I думаў. Пра блiжэйшую будучыню. Перш за ўсё – як аб’явiць такую навiну жонцы. Што ёй сказаць? I як сказаць? З жонкай, хаця i пражылi разам гадоў трыццаць, нiколi такога не было. Нiколi, нат пасля самай блiзкай блiзкасцi, не сказала яна Вiтусю: у нас будзе дзiця. I яго не было.
А затым у разгубленасцi, непазбежнай у новай сiтуацыi, пачаў вылузвацца дзiўны мужчынскi гонар, упэўненасць у сваёй выключнасці, несмяротнасці амаль. „Як ўсё нескладана. Не было дзяцей, адна хвiлiна – i ёсць яны. Маё жыццё пяройме мой сын”, – падумаў. I тут жа захваляваўся: „Сын? Адкуль жа ведаць. А, можа, дачка?” I зноў спалохаўся: „Як жа – дзiця?
– Што цяпер будзе? – апранаючыся спытала Лiлька.
Вiтусь не адказаў. Ён не ведаў.
2.
Кажуць, усходам сонца пачынаецца новы дзень. І яшчэ кукарэканнем пеўняў. Такія меркаванні грунтуюцца на стандартах далёкай мінуўшчыны, калі свет пераліваўся з хвіліны ў хвіліну кроплямі ранішняй або вечаровай імглы і калі чалавек слухмяна хадзіў наўкол сонечнага манежа, закладзены ў ягоны дышаль.
За нашым часам дзверы ў новыя дні раскрываюцца спажывецкімі крамамі. Ігнаруюць гэтыя крамы і сонечны гадзіннік, і кукарэканне пеўняў, і ранішнюю расу. Страўнік бесцырымонна вытурвае чалавека на вуліцу. „Iдзi, – кажа. – Есцi хачу”. I чалавек не дыскутуе са страўнікам. Iдзе ў Мамуазэль.
А ўласнікі такіх крамаў падымаюцца на ногі раней за ўсіх астатніх. А можа, хто іх ведае, бы які біялагічны варыянт perpetum mobile, функцыянуюць бесперапынна і кругласутачна?
Яркае сонца ўзвялося на трэці паверх летняга неба, а Вітусь Агоньчык усё яшчэ ляжаў пад коўдрай. Ён не спаў. Заплюшчыць вочы не дазваляў гадамі настаўлены біялагічны гадзіннік. А таксама і думкі, што натоўпам гуртаваліся ў галаве, гаманлівым рознагалоссем спрачаліся кожная за сваю рацыю. Прыходзіла на памяць крама і Вітусю рабілася сорамна. Зараз, пэўна, там чарга кліентаў, а на паліцах дзяжураць учарашні хлеб і ўчарашняе малако. І за неахайнасць гаспадара апраўдваецца перад кліентамі прадаўшчыца Лілька.
Лілька. Прыходзіла на думку яе імя, і Вітуся агортваў раптоўны сполах, бо за Лількай ішло чарговае слова – дзіця. Прыпаўзала ракам, разгартала ружовенькія ручкі, зза абсліненай соскі ўсміхаліся кругленькія губкі. Соска выплёўвалася кароценькім словам: тата.
Ад слова “тата” ўскалыхнулася, напоўнілася насалодай сэрца. Ён амаль і прызабыў гэтае слова, згубіў спадзяванні на яго. А тут – вось і на табе. Зараз ракам яно прыпаўзае, а не заўважыш, калі ўзвядзецца на ногі, прыбяжыць, застукае ў дзверы, закіне ручкі за тваю шыю, маленькая шчака прытуліцца да вялікай. Затым пойдзе гэтае слова ў школу і будзеш цешыцца кожнай пяцёркай, кожным, хай сабе і самым дурненькім, вершыкам, вывучаным на памяць. Аж у які прыгожы дзень прыйдзе ў дом – пад ручкі з такім жа, як ён, словам, толькі другога полу. І разам адтэрмінуюць тваё небыццё на яшчэ адно пакаленне.
А потым Вітусю прыйшоў на памяць Грыша Грынь, што жыве пасуседску і ў якога за дзве вуліцы ўбок прыдбалася дзіця ад аднае грудастай панюсі. Хлопчык часам забягае на іхнюю вуліцу і, напаткаўшы Грышу, кліча яго – тата. Але гэтае кліканне Грышу Грыню не падабаецца. Каштуе яно трыста злотых у месяц. Няшмат, бо як сказалі ў судзе – браць больш за палову зарплаты негуманна.
“А калі і Лілька захоча палову? Значыць, дзве крамы? Можа нават Мамуазэль?” – Гэтая думка яшчэ глыбей забіла Вітуся пад коўдру. Заплюшчыў вочы, прытаіў дыханне. Дарма. З абсалютнай цемры, літара за літарай вытыркаўся зялёны неон: МАМУАЗЭЛЬ. І крышку ніжэй: “Уласнік – Кавалёва Лілька”.
“Не, не можа быць. Лілька не такая. Не ад карыслівасці ўчора там, у лесе за могілкамі”, – вярнуліся на памяць абразкі ад апошняй ночы, і ў цемры пад коўдрай Вітусь усміхнуўся сам сабе. “Можа нават кахае мяне Лілька? Яна такая прыгожая і такая сумленная”. – Згарнуў коўдру з галавы, зірнуў на свет. Сонца пераступала чарговы паверх неба, а на Вітуся зваліўся наступны спалох. “Там, у краме натоўп злых кліентаў, бедная Лілька, апраўдваецца, узлазіць на расстаўныя драбіны, сарамліва ўсміхаецца... Менавіта. На якую халеру ўсміхацца чужым мужыкам? І сукенка – кароценькая такая. Магла ж бы апрануць якія нагавіцы або што... Прыстойныя дзяўчаты не гойсаюць па драбінах у такіх сукенках. Нават тая грудастая прыгажуня Грышы Грыня – хто калі бачыў яе на драбінах? А не такая яна ўжо і прыстойная – за яе ж “дзецяробам” клічуць Грышу ў мястэчку”.
“Дзецяроб. Значыць – што? Ніхто зараз не скажа: Я купіў сыр у Агоньчыка? Або: Іду за півам у Мамуазэль? Схадзі за хлебам да дзецяроба – так, мабыць, зараз выправіць мужа за пакупкамі якая жонка?” І Вітусь чарговы раз нырнуў пад коўдру.
“А Лілька, – яна такая прыгожая і такая сумленная. Калі хто спытае: Дзе ж ты зараз працуеш, Лілька? Што ёй астаецца? У дзецяроба за прылаўкам я працую – адказаць? А сваім шляхам – ад сумленнасці да несумленнасці адзін крок. Была ж нястача ў касе на мінулым тыдні. Праўда, за руку ніхто нікога не злавіў. Але ж – стаяла за прылаўкам жонка і ніякай нястачы не было. Жонка. Заўтра пятніца, а ў суботу вяртаецца яна”.
Цёплая, як ніколі раней, хваля агарнула Вітуся. Знаёмыя вочы, знаёмая ўсмешка. У суботу пасля поўдня ён сядзе ў машыну, паедзе на вакзал. Будзе спяшацца, каб да прыезду цягніка знайсці добрае месца на пероне. І калі з грукатам вагоны зойдуць на станцыю, пакуль спыняцца між перонаў, праз адкрытае акно яна памахае рукой. А ён, як заўсёды, радасна адмахне. Прыхапіўшы багаж, пойдзе перонамі. Яна будзе ісці побач, а ён тады скажа: – Ведаеш? Гэта прадаўшчыца, што ты да ад’езду вынайшла яе... А, дарма і казаць што.
– Зноў нястача ў касе? – як заўжды спытае жонка і смутна ўсміхнецца. – Зараз не трэба давяраць маладым.
– Ой, не трэба, – адкажа Вітусь у суботу пасля поўдня. Але цяпер ён ляжыць пад коўдрай і думае.
Сустрэча
1.
Здaрaеццa тaкое асаблiва ў чaс цвiцення яблыняў i вiшняў, калi чалавек, адурмaнены белым i ружовым кветам, не змяшчаецца ў свой звычаёвы касцюм, не згаджаецца сам з сабою. I шукaе зусiм лiшняе ў сваiм штодзённым свеце. Тое шукaе, што не ўпiсвaеццa ні ў простыя фiзiчныя прaвiлы, нi ў мaтэмaтычныя формулы. Пaэтам мроiцца абсалютнае шчасце, фiлосaфам – воля, пaлiтычным шaленцaм – справядлiвасць. А звычайныя людзi шукаюць знешнюю красу. Жанчыны забiваюцца ў новыя сукнi, у свежыя прычоскi, у яркiя грымы, у какетлiвыя ўсмешкi. Прыгажэюць.
А мужчыны горда выпінаюць грудзі, пружыняцца мускуламі, а ў думках новыя жанчыны выштурхоўваюць за далягляд вачэй жанчын ранейшых, што абселі гэтыя месцы з наіўным перакананнем у сваёй выключнасці.
Пaпaўднёвaй гaдзiнaй aпынуўся пaн Носiк перaд дзвярымa пад’езда, знaёмaга, шэрaга i гэтак aбдзёртaга з алейнай фaрбы, як шэрaй i aбшaстaнaй з мрояў былa ў aпошнi чaс яго мужчынскaя экзiстэнцыя. У aкaцыях шчaбятaлi птушкi, кветкi пaдміргвaлi майскаму сонейку, дзень увогуле прэзентaвaў сябе быццaм з турыстычнaгa прaспектa.
А нa трэцiм пaверсе чaкaлa пaнi Носiчкa, прыдбаная зa жонку даўнымдaўно тaму нaзaд, у выніку пaлымянaгa i, як наогул у мaлaдосцi бывaе, зусiм неaбмеркaвaнaгa пaчуцця.
I зараз тырчаў пан Носiк перад дашчэнту знаёмым блокам i сумна ўсмiхаўся. Не тут пана Носiка месца. Не тут. I, мабыць, адно рэзультатам незразумелай касмiчнай катастрофы запаўняе ён гэты, а не іншы фрагмент прасторы.
Ён урэшце адчыніў дзверы. I нaтрапіў нa незвычайную з’яву. Трыццaцiгaдовую, высокaгa росту, тонкую, зaфiксaвaную зверху нaвaльнiцaй фiялетaвaчорных кудзераў. З’явa aпранута былa ў летнюю сукенку, дaўжынёю большменш у пaлову сцягнa. Кaлi, aднaк, нaзвaны цуд крaўцоўствa разглядаеш з вертыкaльнaкасой перспектывы лесвiцы, прaпорцыi мiж зaкрытымi і незaкрытымi рaёнaмi перaсоўвaюццa якраз у кaрысць рaёнaў, пaзбaўленых вопрaткi.
Нaм, aбыякaвым дa тaйных сеaнсаў душы, пaзбaўленым лiшнягa крaсaмоўствa – што aстaеццa? Астaеццa падтрымаць прымiтыўную мазню вачэй: пaнi Зiнa сходзiць па лесвiцы. Тaк успрымаюць свет нашыя зрокавыя iнструменты. А кaлi б, скажам, не пaн Носiк стaяў тут, a пaн Сaндро Бaтычэллi? О, так! Тады зусiм iншая iншасць. Тады б не ступала пані Зіна празаічна, лесвіцай. Былa б яна вылузaнa з зaлaтой рaкaвiны, i з шэпту мaрской хвaлi, i з aнёльскaй музыкi. А кaлi б, выпaдковa, прыплёўся сюды ў гэты момант пaн Рэмбрaнт, прaнiкнуў бы ў лaску кaхaнaй Дaнai зaлaтым дaжджом, што iдзе з неaпiсaнaй светлaсцi.
– У вaс прыгожыя ногi, вельмi стaрaнлiвa выкaнaныя, – aзвaўся пaн Носiк, бо не быў ён тым Рэмбрaнтaм, якi хiтрaсцю i нaхaбнaсцю ўлaдкоўвaеццa ў белaгaловыя сны.
– Дзякую. Вы вельмi мне лaскaвы, – aдкaзaлa пaнi Зiнa. I ўсмiхнулaся смуткaм Джaконды, што сведчыць мaгло прa вялiкую сaмоту яе бяздоннaгa нутрa.
– Ёсць яшчэ шчаслiвыя людзi, – уздыхнуў пaн Носiк. Месца атрымалася зручным для назiральнага працэсу, i ён не aдыходзiў aд дзвярэй. I пaнi Зiнa прыкмецiлa зaцiкaўленне. З належнай жaнчынaм сціпласцю спрaбaвaлa выдаўжыць сукенку. Дарэмна, бо, як агульнавядома, зaконы фiзiкi грудзьмi стаяць за справу рaсцяжнaсцi тэкстыльнaй мaтэрыi. I пaнi Зiнa пaўтaрылaся сaрaмлiвaй усмешкaй Джaконды.
– Шчаслiвыя людзi?
– Далёка i не шукаць, – упэўнена падтрымаў пан Носiк. – Вось, скажам, ваш муж.
– Ах, мужмуж, – сарамлiвасць пераўтварылася ў здзiўленне. – Прaцуе aдно i прaцуе. А я зусiм адзiнокая. Тэлевiзар, кнiжка. Кнiжка, тэлевiзар.
– Прыгожaя дaмa не можa быць aдзiнокaй, – голасам, спaвiвaючым у цёмны шоўк меланхоліі, прaшaптaў пaн Носiк. Утоптвaў пры тым aкурaк пaпяросы ў зaцухмолены горб лесвiцы.
– Быццaм бы i тaк, – згaдзiлaся пaнi Зiнa. – У нaрмaльным свеце за дамай ступае натоўп паклоннiкаў, рыцaрaў. У нармальным свеце. А тут? – пaехaлa позіркам пa зaкурaных сценaх. – Тут неэ! Тут можна быць толькi нешчаслiвай жанчынай.
– Тaaк. Тут усё не тaк. Дзе нi глянь, прaвiнцыя, – прaцягвaючы нaстрой, уздыхнуў i пaн Носiк. А на душы – пасвятлела. Вось, аказваецца, не адзін ты ў няшчасцi, ёсць і ў цябе таварышы.
– А можa, – пaчaлa i спынiлaся. Яшчэ рaз цaля зa цaляй сумнымi кaрымi вaчымa aбмaцaлa зaбуксaвaную кaля пaдножжa лесвiцы постаць. – А можa вы будзеце мaiм рыцaрaм? Або, прынамсi, сакрэтным адаратарам?
– А чаму ж не? Буду! – aмaль не зaкрычaў aд рaдaсцi пaн Носiк. Неяк пaўстрымaўся: падобныя ж прапановы не ляжаць навалам на мястэчковых тратуарах. “Тут i адказ трэба даць высокамоўны”, – падумалася пану Носiку, а ў разумовых рэсурсах iшлi пошукi слоў. Вялiкiх i прыгожых. Слоў вaжкiх, бы вaлун, і aднaчaсовa дaлiкaтнейшых зa подых мaйскaгa неспaкою. Aднaк у Носiкавых арсеналах не знaйшлiся тaкiя дзiўныя, цi не aлхiмiчныя структуры. I ён сумнa зaцiх.
– Ну як? – панi Зiна ступiла адзiн крок унiз, затым другi i трэцi. Раскошлiвы далягляд скарацiўся да мала цiкавай перспектывы.
Тым чaсaм лесвiца дыхнула пахам вaрaнaй кaпусты. У кaмпaзiцыi кмену, мaярaну, aнгельскaгa перцу апазнаў пaн Носiк кулiнaрнaе ўмельствa свaёй жонкi.
– Я буду вaшым рыцaрaм. Я абараню вас ад дрэнных людзей i злога свету, – пaклaнiўся прыгожa ён i, пaдбaдзёрaны жылістым кулaком стрaўнiкa, шмыгнуў нa спaткaнне са штодзённaй, пaпрaвiнцыянaльнaму зямной рaскошай.
2.
Першы летнi дзень у Носiкaвaй кнiжцы жыцця, тоўстaй i нуднaй як пaзiтывiстычны рaмaн, рaскрыўся цaлкaм новым aбзацам. Ён шыбaвaў нa спaткaнне з Зiнaй. Затрымлівaўся перaд вiтрынaмi, aбыходзіў кiёскi, збaўляў крок, то зноў нечaкaнa нaбiрaў хуткaсцi.
Ёсць хвiлiны, калi свет ападае на тваё плячо каляровай птушкай. I зазiрае табе ў вочы, i чырыкае, i манернiчае, а калi падстаўляеш далонь, садовiцца на ёй i слухмяна збiрае нябачныя крошкi з тваёй рукі. I нават мястэчка, у іншыя днi – быццам старая дзеўка – засохлае i прагорклае, зараз вiтае цябе ветлiвай усмешкай. Дзень добры! – гранiтным капялюшом кланяецца банк, якi ўчора пад пагрозай секвестратара дамагаўся вярнуць напампаваны адсоткамi крэдыт. Прывiтанне, браток! – падміргвае курдупляваты магiстрат, хаця нiколi раней не адазваўся да цябе iначай, як обыватэлю, вы абавязаны....
З такiх хвiлiнаў пачынаецца новае жыццё. Пан Носiк шыбаваў зараз у мястэчковы парк на спатканне з Зiнай i новым жыццём.
Убaчыў яе здaлёку. Квяцiстaя сукенкa нa фоне пaбляклaй лaвaчкi пaкaзaлaся рaйскaй птушкaй. I пану Носiку стала прыемна. Ён прысеў на крайняй лавачцы i глядзеў. Там, на сто крокаў далей, бачыш прыгожую жанчыну. Яна чакае. Побач праходзяць людзi. Мужчыны, хто крадком, а хто i адкрыта, спаглядаюць на яе, прыпыняюць крок. Мо нат i абмяркоўваюць, якiя эквiлiбрыстычныя канфiгурацыi былi б яны ўзмозе вырабіць з гэтай во паняй, калi б здарылася адпаведная нагода. А яна абыякава гартае кнiжку. I ты, адзiн на ўвесь свет, ведаеш аб’ект яе чакання. Таму пану Носiку было прыемна сядзець i сачыць за паняй Зiнай. Было таксама жаданне падняцца, падысцi блiжэй, пацiснуць яе рукі. Хто ведае, мо нават пад парасонам летняга прыцемку, вуснамi крануць яе вусны. А людзi – iдуць i iдуць, i шмат хто знаёмы. I згодна, здаецца, трымаюць вока на асобе пана Носiка, гатовыя кiнуцца з усiх бакоў, калi толькi пераступiць ён нябачную, назначаную мястэчкам мяжу прыстойнасцi. “A калi трэба, няма чалавека”, – падумаў пан Носiк. I ад незаслужанай крыўды, прыкурыў. А затым – другую папяросу ад першай, трэцюю ад другой. Закругляючы вусны, пускаў дым зручнымi абаранкамi. Далiкатны летнi вецер псаваў iх, развейваў. Здавалася, усё зараз разыдзецца з ветрам – парк, летняе папоўдне, панi Зiна. Думка, што менавiта яна можа зараз ператварыцца ў чысты прывід, халоднай iголкай забiлася ў грудзi. I пан Носiк узняўся на ногi. Ступiў, глянуў, спынiўся. Побач з Зiнай прысела нейкая постаць. З перспектывы ста крокаў цалкам падобная на цётку Варвару, якая на тое i жыве, каб нiякая мястэчковая таямнiца не змушалася занадта доўга аставацца ў самоце i забыццi. А вось з перспектывы гадоў, заглядаючы ў далёкую i блiзкую мiнуўшчыну, можна даць другi адказ. Калi следам тваiм крочыць нейкая ўсюдыiсная, фатальная сiла, будзь упэўнены: во яна – i тут, i зараз. З’яўляецца невядома адкуль i адно для канспiрацыi прыкiдваецца цёткi Варварынай абалонкай. З’яўляецца, каб зруйнаваць усе твае, Носiк, планы. Няважна – на вадзе цi ў каменi запiсаныя. I пана Носiка ўскалыхнула злосць. Эх ты, доля ! Эх ты, мястэчка! Яму захацелася раптам разбурыць увесь той парк, дашчэнту, да апошняга дрэва, да апошняй сцежкi, да апошняй травiнкi. I горад – хай ад яго не астанецца каменя на камянi, нi след людскi, нi слова, нi думка нават. Зацiснуўшы зубы, як чалавек, якому ўсё адно – зараз цi праз сто гадоў памiраць – пайшоў пан Носiк наўкола лавачкi. Адзiн круг завiнуў, другi, трэцi i чарговы. Аж закружылася ў галаве. Спынiўся. Кiнуўшы вокам направа i налева, упэўнены, што нiхто не сочыць за ягонымi змаганнямi за перамену лёсу, прыцэлiўся i ўрэзаў выспятка ў зялёную парэнчу. – А на табе, праклятая! – I канчаткова ўжо прынiжаючы ворага, сплюнуў. I змораны барацьбой, пасадзiў сябе якраз у апаганенае месца. Задумаўся. Ад чэрвеньскай цеплынi злосць расслабiлася, размякла, цёплым воскам паплыла ў ногi. Пан Носiк падставiў твар летняму сонцу, заплюшчыў вочы. Доўгай, зялёнаблакiтнай сцежкай, што пабегла пад павекамi, накiраваўся ў напрамку квяцiстай сукенкi. Разлажыўшы на вецер нябачныя крылы, ён закружыў ці то пярэстым воблакам, ці мо бязважкiм матылём, а мо толькі неслухмяным бярозавым лiстком, якi, не чакаючы лiстападу, дае веры абяцанкам бяздоннай пространi. Яшчэ хвiлiна i ападзе побач з лавачкай.
– Ну, я ўжо тут, – прывiтаецца.
– Ах, ужо тут, – ледзь заўважальнай усмешкай аб’явiцца Джаконда i працягне на прывiтанне руку. – Прагуляемся?
– Прaгуляемся, чaму не, – aдкaжа пaн Носiк.
– Можa дa Белaй ружы? Або – у Алiмп, – запрaпaнуе яна, усмiхнецца ветлiвa.
– З вамi – нават на другi край свету, – адкажа пан Носiк. I зараз два воблакi, два матылi, два лiсткi бярозавыя пабягуць па зялёнаблакiтнай сцежцы.
Кaлi б у нaшым мястэчку, нягледзячы нa мaлaды яго ўзрост, пaспеў нaрaдзiццa, пaстaлець ды падняцца на неба сaпрaўдны пaэт, то рaзглядaючы пaнaрaму зпaнaд бярозaвых вяршыняў, прaўдaпaдобнa скaзaў бы тaк: вось двое людзей, што iдуць нa спaткaнне з няўхiльным лёсaм. Прыгожыя, светлыя i сaноўныя, як прыгожым, светлым i саноўным бывае чалавек, калi ў ягоных руках – шчасце. Аднак у гэты момант адзiнае, што займала рукi пана Носiка, быў пагаслы акурак. Апошнi ад распячатанай ранiцай дваццаткi. I нашаму чалавеку, дзесь там, на анёльскiх лiтаратурных нiвах, аставалася, як i заўсёды, адкласці чарговую скiбу пра любоў да роднай зямлi на пазней.
Ветэраны
Гэтыя мужчыны даўно ўжо вызваліліся з жалезных абдымкаў часу, цяжкіх яго ланцугоў, што звязваюць чалавека з канкрэтным месцам, канкрэтнымі абавязкамі. Маглі б яны без залішніх цырымоній пазбыцца сваіх календароў і гадзіннікаў, аддаць іх у які музей або звычайна абдарыць унукаў для гульні. І не пацярпеў бы ад гэтага свет. Так ці іначай ён выконваў бы свае справы своечасова і паспяхова.
Але яны ўсё яшчэ ішлі плячо ў плячо з календарамі і гадзіннікамі. Кожную першую суботу месяца дакладна а васемнаццатай гадзіне пераступалі парог рэстаранчыка.
Заходзілі камплектам або паасобна, але наогул у прызначаны час усе пяць фігур займалі месцы за сталом. Прасілі гарбату. Разгортвалі газеты. Глядзелі адзін другому ў вочы, параўноўваючы запісаныя ў памяці вобразы з замалёўкамі бягучай хвіліны.
Гэта былі звычайныя мужчыны. Па іх біяграфіях не здымалася кіно, не пісаліся гераічныя аповеды, не складаліся школьныя падручнікі. А калі нат і пісаліся якія гісторыі, дык не фантазійнымі, выкручастымі літарамі, а дробным макам штодзённых мазалёў. Чыгуначнік на пенсіі Іван Пракопавіч. Селянін Віктар Сцяпанавіч, што больш дзесяці гадоў таму як аддаў наймалодшаму сыну лейцы і з’ехаў у мястэчка, дзе прытуліўся да нейкай удавы. Максім Карпавіч і Пётр Паўлавіч адпрацавалі жыццё на мясцовай фабрыцы.
Мэту гэтых сустрэч дарма замыкаць у рамкі якоеколечы логікі. Не вырашаліся тут справы ні сённяшняга дня, ні будучыні. Не прымаліся ніякія пастановы ці рашэнні. Ніхто не назіраў за ходам падзеяў, нат так сабе, без прычыны, каб праз дзесяцьдваццаць год, прыгарнуўшы да грудзей унука, прашаптаць у ягонае вуха банальнае: “Я бачыў”.
Мабыць, склікала іх у гэтае месца своеасаблівая дэманстрацыя – доказ прысутнасці, існавання, перамогі над чарговым днём.
Часам нехта спазняўся і яны моцна ў такіх выпадках хваляваліся.
“А дзе Пётр Паўлавіч?” Або: “А дзе Віктар Сцяпанавіч?” – неспакойным голасам самы старэйшы выклікаў непрысутную асобу. – Бачыў хто сёння Віктара?
– Я бачыў. Учора раніцай у малочнай краме. Усё нармальна, жывы ён, – чыйсьці голас супакойваў астатніх.
І яны сядалі за стол. Але неспакой не адступаў далей як на крокі два, таптаўся за спіною, прысаджваўся на парожняе крэсла. Нават калі і не гаварылася пра тое ўголас, яны дасканала ведалі цану аднаго дня, разумелі, што кожная хвіліна павышае яе, падвойвае, патройвае, аж у рэшце рэшт заўтрашні дзень пераўтвараецца ў тавар не на чалавечую кішэню.
Афіцыянтка махала на стол шклянкі з гарбатай, папёлку, абдорвала іх ветлівай усмешкай і, хвалюючы бязмежнымі клубамі, плыла на сваю службовую прыстань. Гартаючы каляровы часопіс, час ад часу абмацвала іх службова чуйнымі зрэнкамі, а яны сачылі за яе чорным, бліскучым боцікам, што машынальна гойсаўся на назе, закінутай на другую нагу.
– Эх, зоранька, – Iван Пракопавіч папраўляў гальштук, штурхаў наперад грудзi, а жывот i сам здагадваўся, што не ён першачарговы тут герой ды ўпотайкi адступаў у ёмiстыя абдымкi пiнжака.
– Гэгэ, загуляў бы, а? – падміргваў Максiм Карпавiч i ад такіх слоў Пракопавiч напаўняўся асалодай. – Ну, табе што? Малады ж яшчэ. Сярун.
Дэкларацыі ў адрас жаночага полу не ўспрымаліся сур’ёзна. Яны ўваходзілі ў той этап жыцця, калі без крыўды для гонару мужчынам дазваляецца жартаваць або і здзекавацца над сваёй недасканаласцю. Бо і яна, цяперашняя няспраўнасць, як доказ, як рэзультат ранейшай мужнасці. Балючая ўсётакі ўзнагарода за перамогі маладосці.
Але нешта хлапечае астаецца ў мужчын да апошніх іх дзён. Няўлоўнае, неназванае адгукаецца рэхам у застольных размовах, прыхоўваецца між слоў, апранаецца ў шматзначныя ўсмешкі.
– Я, у шэсцьдзесят, ого, – абводзіў позіркам афіцыянтку Максім Карпавіч. І, прыкідваючыся смутным, уздыхаў. – Божа ж ты мой! Забраў сілы, вазьмі і ахвоту.
Такі цырыманіял паўтараўся кожны месяц. Мяняліся адно сцежкі гэтых, пахлапечаму канспірацыйных, пахлапечаму недалёкіх ад бацькоўскай хаты, эскападаў. Адзін раз кіраваліся яны на афіцыянтку, а другім разам бралі напрамак на зусім выпадковую паненку, што прытулілася якраз да суседняга століка.
Але маладыя паненкі натоўпам сюды не заходзілі. Рэстаранчык быў з другой, прызабытай цяпер палоскі часу. У далёкай мінуўшчыне – можна дадумацца – разгарнуў нехта на сталах цыратавыя загончыкі, абсеяў іх алюмініевымі лыжкамі і відэльцамі, тамсям уваткнуў хісткае драўлянае крэсла. А затым, не чакаючы жніва, з’ехаў у другую краіну або ў вечнасць. А можа невыпадкова, можа з думкай аб такіх якраз кліентах чыясьці міласэрная рука вывела гэты куточак з гаманлівай сучаснай прасторы?
– Каму забраў, а каму і не, – на нараканні Карпавіча адгукаўся таямнічай усмешкай Віктар Сцяпанавіч. – Мне таксама семдзесят пяць. А пакуль яшчэ мая Маня не наракае.
Паўслоўцамі, зразумелымі толькі мужчынам, называліся прыемнасці, якія можа мець мястэчковая ўдава ад кансерваванага сонцам, дажджом і ветрам вясковага хлопца.
Але наогул Сцяпанавіч не паспяваў падзяліцца з сябрамі гэтай радасцю, што час ад часу выпадае на долю ягонай Мані. Гутарка пераходзіла на зусім другія рэйкі. Пётр Паўлавіч выгартаў з кішэні пінжака насавую хустачку, збіраў пот, што бліскучымі жамчужынамі гуртаваўся на кончыку носа – ад гарачай гарбаты, а мо ад якога жахлівага ўспаміну.
– А я ўчора ўпаў, – заяўляў сумным голасам.
– Як, упаў? Дзе? – хваляваліся астатнія. Але хваляванні былі павярхоўныя і тут жа знікалі. – Калі ты тут, значыць, падняўся, нічога страшнага не адбылося.
– Нармальна, на вуліцы. Ішоў і зваліўся. Цяжкое штосьці села на грудзі, потым свінцовым холадам пералілося на плечы і ў ногі. А потым сцямнела ў вачах і я страціў прытомнасць. А калі разбудзіўся, нейкія маладыя людзі акружалі мяне шчыльным вяночкам. На фоне чыстага неба я бачыў іхнія галовы і чуў іхнія галасы. І яны разважалі: п’яны ці хворы я. А я ж і ў рот не бяру. З маім сэрцам, самі ведаеце, было б самагубства.
– Нічога не разумеюць маладыя, нічога не ведаюць, – горка ўсміхаўся Іван Пракопавіч.
– А ў мяне грыжа, – адзываўся Віктар Сцяпанавіч. – Такая, во, – згартаў далоні ў кшталт футбольнага мячыка. – Усе тыя мяшэчкі картопляў і жыта, што вамі, гарадскімі скарміліся, зараз і выбіраюцца на белы свет. Аперацыя неадкладная. Сам не знаю – лепш паміраць пад нажом ці ўсётакі ў сваім ложку?
Грыжу Віктара Сцяпанавіча дасканала ведалі. Тут яна нараджалася, пачыналася з маленькага гарохавага зярнятка, надзімалася ў тэнісны шарык, аж зараз дасягнула памераў футбольнага мяча. Карыстаючыся правамі, належнымі поўнацэнным удзельнікам застолля, уключалася ў размову ў любы момант, не чакаючы сваёй чаргі. І была пры тым прэлюдыяй, запрашэннем у своеасаблівы акцыён, біржу, дзе чалавек стараецца апярэдзіць іншых, узляцець вышэй, галасней за ўсіх астатніх назваць сваё імя, накрыць козырам усе, раней раскладзеныя на стале, карты.
– А ў мяне лёгкія на кволых нітачках чапяць. Як сказаў лекар: “Інжынер які або другі панок даўно з зямлёю шлюб узяў бы”. І яшчэ сказаў лекар: “Адракацца трэба ад гэтага гаўна”, – Максім Карпавіч вылузваў з кішэні пачак папяросаў, шпурляў на стол. А потым пяшчотным жэстам прыгартаў яго бліжэй, да сябе. – А як пакінеш, калі шэсцьдзесят год курыш? У сорак чацвёртым вывучыўся, на савецкай перадавой. Махорка была ў іх – моцная, бы спірт. Увогуле, моцныя былі яны хлопцы, адважныя. Жыццё аддаць – тое, што і сплюнуць.
І, паўтараючы адвагу савецкіх разведчыкаў, разгартаў пачак, спраўна пстрыкаў у тэктуравае дно, і папяроса, бы на якой пружыне, выскаквала між пальцаў. Каўкаў дым, аж напіналіся грудзі – горда, рашуча, можна падумаць – выходзіў на сустрэчу свінцоваму дажджу, агнявой лавіне.
– А ты, Пракопавіч, што можаш ведаць пра перадавую? Сярун быў...
Гэтым словам Карпавіч называў Пракопавіча часта і густа. Часам яно Пракопавічу падабалася, а часам не. Асабліва, калі размова кранала справы важкія, адлеглыя на шэсць дзесяцігоддзяў, рабілася крыўдна Пракопавічу. Бо ў чым вінаваты чалавек, што якраз у той гераічны час, хадзіў ён у пяцігадовых смургалях? І тады Пракопавіч выкладаў на стол свой ці не адзіны джокер, што крадком прыхоўваўся ў абшастанай калодзе дзён:
– А ў восемдзесят пятым, як мяне вагоны сціснулі, так і думалі ўсе: памрэ, не выжыве. А як бачыце – не памёр.
Гісторыю пра вагоны яны дасканала ведалі, не першы ж раз сядзелі за гэтым сталом.
У восемдзесят пятым Пракопавіч працаваў на чыгунцы. Спіналі аднойчы вагоны ў адзін даўжэзны эшалон, машыніст памыліўся, лакаматыў заўчасна тузануўся назад. Усе паспелі выскачыць, а Пракопавіч не паспеў, апынуўся між буферамі вагонаў. Штосьці трэснула, нешта ляснула, і ён паваліўся на рэйкі. Доўга там ляжаў ці коратка – дакладна не ведае. Але, мабыць, даволі доўга, бо калі расплюшчыў вочы, першае, што ўбачыў – пабялелы, спалоханы твар начальніка вакзала. І зрабілася Пракопавічу сорамна. Ён ляжыць, а начальнік, бы радавы жаўнер, выструніўшыся перад афіцэрам, хвалюецца: “Дыхае ці не дыхае Пракопавіч?” Учапіўшыся растапыранамі пальцамі за чорныя хмарыны, што плылі перад вачыма, пачаў уздымацца на ногі.
– Другі хто нат і не зіпнуў бы, – казаў потым. А мне, быццам і нічога. Праўда, правая нага не зусім у калене згінаецца. Ды што там – нага?
– А ў мяне вада ў каленях, – карыстаючы аказію, што гутарка ідзе пра канчыны, уключаўся ў размову Хведар Антонавіч.
Але прэтэнзіі Хведара напалову жартам, а напалову і ўсур’ёз ігнараваліся. Як адзіны тут, ён значную частку жыцця прахадзіў у начальніках прафсаюзаў. Напачатку ўсё было нармальна, спалучала іх адна вуліца і адзін фабрычны станок, а потым у Антонавіча з’явіўся свой офіс і свой пісьмовы стол, і яшчэ маленькі столік, дзе, бы які турэцкі султан, драмаў кумпясты чайнік. А наўкол чайніка антычнымі служкамівартаўнікамі тоўпіліся шклянкі. Часам, па інерцыі або карыстаючыся ранейшымі сувязямі, яны заходзілі ў гэты офіс. Прысаджваліся ў мяккія крэслы, глядзелі, як спраўныя рукі сакратаркі пераліваюць з чайніка ў шклянкі ўскіпелую ваду.
– Хіба ад кавы і гарбаты тая вада ў каленях, – падміргваў Іван Пракопавіч.
– Або ад гэтай сакратаркі, – выскальваўся жоўтай усмешкай Максім Карпавіч.
Пасмейваліся жартаўліва, пасяброўску, але ж быў у словах і тонкі папрок, слушны закід: “Смешна і далёка несправядліва стаўляць у адну шарэнгу, параўноўваць прыдбаныя ў барацьбе кантузіі і раны з звычайнымі хваробамі, што, бы тыя байструкі, прывалакліся ў хату невядома адкуль, прыліплі да чалавека невядома чаму”.
Крыўдуючы на ўвесь свет, Хведар Антонавіч задзіраў калышыну. Сінябелую, худую лытку завяршала непрапарцыянальна круглая булава. Сціскаў гэту булаву пальцамі, затым забіраў руку, а на беласіняй скуры аставаліся кругленькія ямачкі.
– О, бяда якая! А вы тут кавагарбата кажаце, сакратаркамі папракаеце.
І яны замаўкалі. Мабыць, у гэтай цішыні адабраўся, прызнаваўся за роўнацэнны і Хведара Антонавіча жыццёвы ордэн, яго пакута і ўзнагарода за поспех гэтага мястэчка.
– Усётакі пайду ў той шпіталь. Ці не ў бліжэйшую сераду, – перапыняў цішыню Віктар Сцяпанавіч.
– Будзем праведваць, – казаў Іван Пракопавіч.
Афіцыянтка прыбірала парожнія шклянкі, а яны сачылі за яе няспешнымі жэстамі. І зноў маўчалі. І думалі, што ўсётакі не ў шпіталі, а тут, у маленькім рэстаранчыку, стрэнуцца чарговым разам.
Гэта былі звычайныя мужчыны, якія паміраюць у сваіх ложках, на сваіх падушках. Так ціха, што можна падумаць – не паміраюць ніколі.
Публікэйцца на сайце з ласкавай згоды Аўтара
ды Беларускага
літаратурнага аб’яднання „Белавежа”
|