БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

Пошук...КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Партнэры... | Кнігі...Аўтары..

 
Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён  
[Allegro.pl]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Дасьледваньні
    Гісторыя
    Грамадзтва
    Літаратура
    Мова
    Палітыка
    Пераклады
    Правы чалавека
    Рэлігія
    Слоўнікі
    Турыстыка

 ЧАСОПІСЫ
  •  Абажур
  •  Akcent

     
Białoruski

  • 
Annus
      Albaruthenicus
  •  АRCHE
  • 
Асамблея
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  • 
БГА
  •  Беларус
  •  Беларускія
     Ведамасьці

  •  Белорусский
     Сборник

  •  Бельскі
     Гостінэць

  •  Гістарычны
     Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Дзеяслоў
  •  Druvis
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Палітычная

       
сфера

  •  Паміж
  •  pARTisan
  •  Правінцыя
  •  Праўнік
  •  Рэзыстанс
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы
  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў ARCHE ФРАГМЭНТЫ Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вока www.bialorus.pl БАЖ ПАГОНЯ Вiльня Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Беларусы ў Аўстраліі Ліра ZBM

 

 
 Рыгор Барадулін, Дуліна ад Барадуліна

Вельмі паветраныя пацалункі.

Шаноўныя чытачкі й іншыя маральна няўстойлівыя асобы! Праявіце ўстойлівасьць і не чытайце ў гэтай кнізе старонкі 178—189!

Дарагія бацькі непаўналетніх! Хавайце гэтую кнігу ў недаступным для дзяцей месцы да дасягненьня паўналецьця!

Бедныя інтэрнэт-залежныя! Не распаўсюджвайце ва ўсясьветным сеціве адно згаданыя дванаццаць старонак!

Паважаныя астатнія грамадзяне! Не чытайце гэтыя старонкі ўголас у грамадзкім транспарце, са сцэны, падчас дажынак і іншых масавых гуляньняў!

Непадкупныя пракуроры й судзьдзі! Не вырывайце вышэйзгаданыя старонкі з

кантэксту й не судзіце сувора тых, хто ўсё ж будзе чытаць іх уголас!

Вельмішаноўныя чытачы старонак 5—254! Віншуем вас з новай сустрэчай са свабодным паэтам і паэтам свабоды!

Раней Рыгор Барадулін даваў «Свабодзе» сур’ёзныя інтэрвію, пасьля чытаў ля мікрафона мілагучныя вершы й пераклады, затым пачаў пісаць эсэ на грамадзка значныя (с. 160—177) і агульначалавечыя тэмы (с. 178—189). Але за вясной прыйшло лета 2004 году, і дзядзька Рыгор штодня стаў круціць дуліны ў эфіры старым і новым сябрам і знаёмцам, а пасьля агледзеўся й на адным дыханьні паслаў яшчэ паўсотні паветраных пацалункаў журналістам і слухачам «Свабоды».

Мы былі аслупянелі й вось выдалі кнігу — а што рабіць? Паэты, як вядома, не даюць пацалункаў без узаемнай любові, у якой мы расьпісваемся — бяз дулі ў кішэні.

Аляксандар Лукашук,
неаб’ектыўны пэрсанаж дуліны на с. 236

 

УВЕРХ


   

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
webmaster