БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Кнігі... | Партнэры... | Форум... | Аўтары...

 
Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён  
[Allegro.pl]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Гісторыя
    Літаратура
    Пераклады
    Мова
    Крытыка
    Рэлігія
    Палітыка
    Грамадзтва

 ЧАСОПІСЫ
  •  Абажур
  •  Akcent

     
Białoruski

  • 
Annus
      Albaruthenicus
  •  АRCHE
  • 
Асамблея
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  • 
БГА
  •  Беларус
  •  Белорусский
     Сборник

  •  Бельскі
     Гостінэць

  •  Гістарычны
     Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Дзеяслоў
  •  Druvis
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Палітычная

       
сфера

  •  Паміж
  •  pARTisan
  •  Правінцыя
  •  Рэзыстанс
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы
  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў Беларуская Палічка Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вокаwww.bialorus.pl ПАГОНЯ BrestOnline Вiльня ЗУБР Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Гаспадар Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Дзіма Завадзкі Беларусы ў Аўстраліі Ліра Вольны Край ZBM

 

 
Янка Юхнавец, Драмы.

Успамiны
(сцэнiчны начырк)

(Дзея першая i другая адбываецца бы ў кiно-фiльме; можна сказаць, гэты твор да чытаньня)

Дзея Першая

(Летнi сонячны дзень, нi хмурынкi на небе. Крыху воддальку вiднеяцца пушча, зiхнея лука ракi, i невялiкае балотнае возера. Двое, мужчыны, iдуць па ўзьбярэжжу досыць шыракаватай рэчкi, што ўпадае да ракi. У iхных руках рыбалоўчыя снадзiвы; iдуць памалу, часта прыпыняюцца: азiраюць рэчку. Iхная гутарка стала чутней.)


Першы: (прыпынiўшыся) Дык во-о што?
Другi: А нiчога. Уторвую нiчога! Гаворацца пра гэта бадай штодня, бо ведаюся з табой ад маленства... але я старэйшы за цябе, i я з досьведам жыцьця, таму не падкнiчавай мяне супроць цябе.
Першы: Жыцьцё? Жыцьцё як слова, i ягоны сэнс я цемлю разам з iншымi людзьмi адным наўцёмам: яно вось, пакуль iсную, я жадаю жыць, адчуваць i мець тое-сёе...
Другi: А прынамсi: што?
Першы: Зусiм маленькае... (ён пачанае крэсьлiць вудовiшчам квадраты на зямлi). Добрага суседа каля маёй сялiбы, хоць мая сялiба яшчэ не збудаваная... каб кожны раз, пасьля працы, ведаць: я вяртаюся да роднага кутка, дзе пахне любiмай стравай, дзе вадрыць маiм целам, дзе бачу рэчы цi партрэты людзей, якiя пачалi маё жыцьцё i памаглi мне ў нешчасьцi вайной, бо гэтакае было i здаралася... Пра маленькае, што належыць мне, я магу казаць шмат. Я люблю дарыць яго!..
Другi: А я супраць гэтаму!
Першы: (крыху ступаючы ў кiрунку рэчкi) Некаторыя людзi ад дастатку i дабрабыту губляюць чуцьцё меры ўласнасьцi, але толькi напакуль... Вось чаму торкаешся сваiмi думкамi, што напiсаў у невялiкай кнiжцы-успамiных: яны мае, яны належуць мне? Яно маё бяз азiрку!
Другi: (крыху крыўдна) ...i не аддам iх нiкому. Я кроўю аблiваў iх!
Першы: Сваю цi зь iншых?
Другi: У збанок не зьлiваў нi маю, нi iншых. Кроў ёсьць кроў! Ня твая справа далпасiць мне!
Першы: Я заўважыў, даўно заўважыў, што любiш аглядаць сябе бы пастаўленым вiдошна на пэдысталь... стаiш на iм, цi можа гнiбеш у сваiх мроях-выдумках?
Другi: Судзьдзём хочаш быць?
Першы: Не, падсудным жадаю. Падсудным, што ня любiць адказваць судзьдзям, а асуджваць iхныя пытаньнi й наўмеры асудзiць мяне выверчанай законамернасьцяй.
Другi: Лепш да ракi пабарзьдзiм, а то месца зоймуць наша... сяньня-ж нядзеля. (iдуць)
Першы: Зноў чую маё, маё.
Другi: Не падцяквай! Я таксама маю права шчасьлiвым чуцца, хоць i ў неспадобе свайму: хачу нюхаць свой пот. (моршчыць нос)
Першы: Але! Люблю маё...
Другi: Я разумею цябе, i не ўпiсваюся тваiм суседам быць...
Першы: ...бо старэiш.
Другi: Памыляешся. У старосьцi людзi становяцца больш цынiчнымi. Нахабна абмацоўваюць утрачанае ў ранейшым жыцьцi.
Першы: (пахопна-уцемна) Уваходзiш у газард, як калiсьцi вайной. Пашануй сябе! Даруй мне, я хацеў сказаць: пашануй iхных.
Другi: Я старэйшы за цябе. Мушу верыць у што паверыў. Таму магу назваць цябе самым брыдкiм словам, каб абаранiць сябе.
Першы: Абаранiць сябе? Вайны больш няма. Жывi цiхатой сваёй душы.
Другi: (крыху адвярнуўшыся) Сваёй душы? Я нiколi не дзялiў яе. Я толькi баяўся i баюся болi майго цела.
Першы: А душа ад цела ня жыве далёка.
Другi: Утопiя! Цела не адолея, душа твая надвор’я поўна сонца, няма хмараў, а неба захмараная — чакай перамены...
Першы: (урывiста) ...але дзень аб’яўляецца, прыходзiць!
Другi: Ты пачынаеш навучаць мяне?
Першы: Навука мiнула. Спадзяюся жыцьця. Я ня жыў яшчэ, як трэба чалавеку жыць.
Другi: Не разумней, калi ласка! Адчуваюся пакрыўджаным табой, таму дазволю ацанiць цябе, паказаць табе, хто ты... Ты як рэчка гэтая цячэ, iмкне зьлiцца iз ракой...
Першы: (зноў урывiста) А вось ад сяньня я нарывiсты чалавек, i гэтага-ж каня-чалавека, наравiстага, не запрагнуць больш. Ён хоча цягнуць толькi сваё жыцьцё, i клапацiцца пра дарожоных яму.
Другi: Што тады ад твае мэты астанецца?
Першы: Няхай шкiлет.
Другi: Навошта нiшчыць сябе?
Першы: Каб iншыя гэтага не рабiлi.
Другi: Што з табою сяньня?
Першы: Даўно героям быў. Хачу зноў адчуцца iм.
Другi: (бы насьмешна) Пасьля вайны памеркаваў?.. А ўсё-такi я зрабiў цябе героям... Памятаеш бункер каля мястэчка? Нiколi не забудзеш! Цьвярдзiў, бы цыркун ўзапечку: — Зьнiшчыць! Зьнiшчыць iх! Што не каштавала нас — зьнiшчыць!...
Першы: Карацей гавары. Карацей! Апраметныя ў гутарках i дзеях хутчэйшыя.
Другi: А-а, тады карацей! Падчас вайны з маiх кален кроў цякла таму, што абвярэдзiў паўзучы далей ад куляў. Маё аблiчча, здрапаная сухiмi тарчакамi пушчы, ведала калi трэба ўцякяць ад сьмерцi, наўпярэймай сьцiгаванага ваўка...
Першы: Не! Не! Пра мяне кажная даканчвай...
Другi: О-о, праўда! Ты да таго бункера першым падпоўз, бачыў праз бiнокаль. Калi зьбiраўся гранату кiнуць у празорыц, тваю нагу падстрэлiлi. I ты, мо ад страху, папярок празорца звалiўся, кулямёт варожы засланiў.
Першы: Я справiўся кiнуць гранаты ў празорцы бункера.
Другi: Мне ўсёдна! Бяз геройства ты мог забiтым звалiцца на кулямёт...
Першы: Мы сяньня рыбы не наловiм i перамовы: хто быў, i ня быў мець, тое што мае, няскончым... А прызнацца: я жадаў ад цябе пачуць. Даўно пачуць!..
Другi: А што?.. Мне ўсёдна, славячы цябе, i сам прыславiўся.
Першы: Шкадую, не казаў раней пра гэта.
Другi: Будзе мiр! Шаную тваю гордасьць людзкую, а ты шануй мяне?
Першы: Не жадаю!
Другi: Дзеля-вошта ўсё?
Першы: Пра ненавiсьць да цябе ня думай. Адно хачу сказаць, нарэшцi, пакiнь наўмер: — Я iнструктар твайму розаму... Надойчы ты адважыўся сказаць: Як блага гралi ўсе ў аркестры самадзейным пад тваiм кiраўнiцтвам.
Другi: Няўжо я гаварыў пра музыкаў?
Першы: (квялiва) Але першую нагароду прысудзiлi за тое, што некалiсьцi героям вайны быў... Так?
Другi: (кiдае рыбныя снадзiвы на зямлю) Штосьцi здарылася з табой... ну, больш сьвятарна: з тваёй душой!

Дзея Другая

(Шырокi затон ракi. Неба чыста-азяровае. Крыявiд высутупае на небакрай аж за зялёнай сьцяжы пушчы; усьцяжная сенажаць ад ракi)


Другi: Паставiм жыўцоў на шчупакоў, ды пад куст, у сьцень.
Першы: Я хачу на сонцы быць.
Другi: Зы мной не выпеш?
Першы: Не.
Другi: Тады з сабою падзялюся.
Першы: Iз сабой дзялiўся ты...
Другi: Пакiнь пра гэта думаць. Радзьвей думай, ад каго залежым. Не забывайся: мы залежныя ад улады.
Першы: Навошта прызнаешся?
Другi: Пра гэта думаў.
Першы: Няма прычыны?
Другi: Прычыны ад рэчаў i ад дзеi прыходзяць.
Першы: Не патрабуй салюту маiм дзеям i прылукам. Зьявiлiся ад таго: я жывы яшчэ.
Другi: Тады адкiнь прычыны ад прычынаў.
Першы: Я досьвед маю. Я непакiнуты сабе самiм.
Другi: Адкiнутым будзь у мамэнту асабiстае свабоды.
Першы: О не! Я нiколi не палажу галаву маю памiж тваiх ног. (пазiрае за вудаю) Сваё дзеля свайго жыцьця! Не скажу, ад прыроды злы i барбар. Я люблю падпраўку прыроды. Люблю — i добры, пакуль жывеш.
Другi: Ты сваё у свае асяродкi цягнеш... Не разхiнай жыцьця карэньнi — яны самi знойдуць прыць для iснаваньня... Вуду цягнi — нешта падчапiлася.
Першы: (не чапае вуду; iдзе пад куст дзе сядзiць Другi) У маёй дабротнасьцi да людзей i жыцьця не сумнiвайся.
Другi: Дай мне спакой. Прашу! Выпi са мной. Сяньня мой дзень, як ня глядзi: дзень народжаньня надараўся.
Першы: Потым?
Другi: А-а потым? (азiрае Першага) Дзеля чаго гутарка пра дабротнасьць? Ты-ж мяне ранiш i сябе самога.
Першы: (больш падступна) Мо ад таго такi прыгожы дзень, мо ад таго шукаем тых, што бяз часу пайшлi ў руку сьмерцi.
Другi: О неспадзеўны дзень! (у посе да неба) Ён адчуваецца сьвятым, i ў веры сьвятой, мiнулай вайны, сам дзеля сьвятасьцi гэтай, нiшчыў людзей i дабро iхнае. (пазiрае на Першага). I вось цяпер ты герой-гарой! Задавольваўся дзеля свайго геройства помстай i сьмерцяй.
Першы: Усё сказана сяньня, цi можа больш скажыш? А калi так, дык на сваю карысьць, на сваё апраўданьне. (прысядае каля Другога; глядзiць на вудовiшча — прыгiнаецца...) Вось скажы, чаму ты растрэлiў тую бабульку?
Другi: (упэўнена) Вайсковым плянам перашкаджала. Разам з намi старэча адступаць ня магла.
Першы: Памятаеш, што яна казала? Усё ахвяравала вам: сыноў дваiх i усе спажыткi iз сьвiрана; я хачу бачыць iх пасьля вайны жывымi, хачу зноў крануцца iх. А ты сказаў: — Айчына большая, чым ты i твае сыны!.. Расстрэлiць. Карнiкi ад яе пра нас даведаюцца... i ты сам растрэлiў яе. У маршчакi старэчага лобу стрэлiў.
Другi: Чаму-ж тады не заступiўся?
Першы: Шкадую... i можа не шкадую... бязумства творыць цароў.
Другi: (махнуўшы правiцай) Запозьненае шкадаваньне не памагае!.. Ты ў нянавiсьцi да немцаў, у спадзеве астацца жывым, кропляй розуму асiлiваўся як захавацца. Але Айчыну мець — не памылка! (парывiста) Я ўспомню больш. Памятаеш тую шырока-плечую, даўгатварую жанчыну?
Першы: Памятую.
Другi: Дык вось, сэрца-балючы, што любiць адказваць каротка цяпер, i як некалiсьцi, перад мной iз зброяй у руках: — Так ёсьць, камандзер, заданьня выканую!..
Паслухай, шаптаў мне: — тую жанчыну я пагарджаю. (крывiць аблiчча) Адважалася дзеля сваёй шкуры застрэлiць родная дзiцiня, каб яно не плакала ў пушчы i не выдавала нас усiх... А мы-ж сiла былi, мы абаранялiся ад ворага i нiшчылi яго... Ах, сябёр! Я даўно заўважаў: то не пашаны, нi прывiтаньня да мяне ня знойдзiш. Па-твойму, я вiна ўсiх пакутаў зямных? (зьменлiва) Прызнайся: ты пагарджаеш мяне, цi мо так, да сумленьня клiкаеш?
Першы: Да сумленьня? Яно не магчыма.
Другi: Ты як дурань захоўваешся... Што хочыш ад мяне? Каяньня? Разбурэньня, што тварыў я i ты?.. О не! Чалавечае жыцьцё кароткае! Пакаленьне наша знойдзе, што трэба разбураць, а што будаваць i тварыць, тварыць. (iдзе да вуды; падчэпленая рыба цягне валасьню ува ўсю шырынь ракi; пакiдае, зноў уторквае вудзiлiшча ў узьбярэжжа). А ўсё-такi, навошта на сьвеце вечная вiноўнасьць?
Першы: Бо злачынцы жыцьця ёсьць.
Другi: Ад гэтага прысуду ў мяне анiколькi ўражаньня. (да неба) Сяньняшняе неба поўная толькi сонцам, уразiць мяне. Вiтаю наша адвечная сьвяцiла! Сяньня ў мяне толькi страх. Страх, што я астаўся жыць. Страх ад мiнулых здарэньняў... Можна ня верыць у бога, але чалавеку трэба верыць... Наканаваньне было дурное для мяне. Таму i не паважаю тваё “мець”. Я жадаў “мець” ад свайго спрыту-здольнасьцi, каб потым “мець” прыносiла мне, дабаўляла, што разам дзялiлi ў нядолi вайны i змаганьня... Дзе развязка ў прызвольлi?
Першы: ...i не здарылася. (на твары i ў позiрку асуднасьць да Другога) Пуп астаўся на жываце — жывi!
Другi: Налiваю — вып’ем за маё народжаньне, за плебеяў, якiх у людзкiм жыцьцi вельмi й вельмi шмат.
Першы: Сам пачаў, сам i ўторвай.
Другi: (налiвае гарэлкi) Жыцьцё — прынука. Патрэбы жыцьця прымушаюць усiх да ўсяго. (падумаўшы) Няхай i да злога. Апошняе сказаў, каб цябе задаволiць. (выплёсквае гарэлку) Чаго нахмураўся? Вiтай мяне!
Першы: (адыйшоўся да ракi; паглядзеў на вудзiлiшча — яно зноў зыгнулася; Другi пазiрае за iм, замаркоцiў цiхотны напеў) А тады на зямлi усе вiноўныя. Вiноўнасьць зьнiшчаецца вiноўнасьцяй. (неспадзеўна) Даруй мне, але тое дзiцiня ад даўгатварай, у часе вайны ад цябе нарадзiлася. Пад кусьцiкамi рабiлася й пад кусьцiкамi пахавалася. Цi патрэбна помста за яго?
Другi: Яно не жыве — сцерана жыцьцём у патрэбе. У нас абаiх тое самая было. Амiн! Мой сусед знаёмы сябра! А-а! (ён спакмечвае. Першы пачынае яго бiць; разбуджаецца. Ускаквае нэрвова з пасьцелi, падбегае да вакна, шырока расчыняе яго. На знадворку раняшняе сонца; птушыны сьпеў; вакно у сад. Дзея, што адбывалася у сьне i паказана праз кiно-фiльм, працягваецца на яву. Iмя Другога — Зыбайла.)
Зыбайла: (адыходзiць ад акна, усхвалявана клiча) Алена! Алена!
Алена: (з кухнi) Чаго табе? Iду. (уваходзiць да спальнi)
Зыбайла: Сяньня нядзеля цi буднi дзень?
Алена: Ня буднi, а нядзеля — адпачынак.
Зыбайла: Ня буднi — а нядзеля. (сядае на ложак, падумаўшы) Страшна... страшны сон. Гэты Недабайла зь мяне жывога кiшкi цягне, нават у снох.
Алена: (абыякава) Блiны прыгараць. Слухаць няма часу адно i тое: сьнiў... i сьнiў. (выходзiць)
Зыбайла: (цiхотна) Блiны прыгараць. (ходзiць па пакоi спальнi; чуцень тахканьня насьценнага гадзiньнiка; глянуў на яго) Якая рань яшчэ, а ён? Сядзiць дзесьцi з Цiмкам-дурням i вудзiць рыбу. Цiмка апавядае яму, што белая можа пагаржаць чырвоная, сiнiм стацца; а потым вазьмi гэтую рыбiну - яна завялiкая для мяне. А потым ад Алены слухаць: шкада Цiмку... Шкада, шкада! Хто шкадаваў мяне? Добра, што жывым астаўся... Я люблю вайну... Цiмкамi i Недабайлымi толькi i камандаваць. (зноў падыходзiць да вакна; расставiўшы ногi, бы стаiць на чымсьцi хiсткiм) Зьлева: ворага кулямётным вагнём, зправа: Нядбайла гранатамi iх... Справядлiва, хлопцы! Справядлiва i дакладна! Наша узяла! (зноў ходзiць) Дурань! Самы сапраўдны дурань! Як Цiмка — я... Мне нiчога ня трэба. Мне 35 год — 35? Магло быць i 60, але быў-бы той самы Зыбайла. Маё прозьвiшча Зыбайла, яно ворагам прыносiць непакой. (клiча) Алена! (яна з кухнi — Няма часу) “Няма часу”. Час таксама гарыць, ад гарэньня попел астаецца”, — напэўна-б, сказаў Цiмка. (уваходзiць Алена)
Алена:(вясёлая, абдымае Зыбайлу) Будзь з мной добры i церпялiвы. Я цi не цяжарная. (усьмешна-пяшчотная). Нараджу табе дачку. Сыноў ня трэба. У кадэцкую школу выправеш — буду зноў адна. (бы не гаварыла ранейшая, пазiрае у вакно i на гадзiньнек на сьцяне) Добрае надвор’я сяньня. Мо пойдзем у рэку купацца?
Зыбайла: (дражлiва) Пойдзем... пойдзем. Хоць-бы раз было: ня пойдзем! Пабудзь са мной... дома, з дома вулiцы пачынаюцца, а рака пудаў ня творыць, — магчыма, сказаў твой брат Цiмка.
Алена: Неспадзеўна у злосьць кiнуўся?
Зыбайла: А навошта пытацца? Я чуюся непатрэбным, лiшнiм чалавекам каля цябе. Ты настаўнiца, а я герой... герой вайны — рахункавод на чыгуначнай станцыi... Даруй, Алена! (яна не зусiм уражлiвая — ня ўпершыню гэтакiя гутаркi зь iм) Дурны сон сьнiўся, таму ненатва чуюся. (люба) Гатуй сьняданьне, а тады на раку пойдзем. (падумаўшы) Нешта сын лiсты не прысылае...
Алена: Ты забыўся? Учора лiст прыслаў i фатаграфiю. (глядзiцца ў люстэрка на шафе) Мужайным зрабiўся. На цябе падобным робiцца — паўнея, а я люблю мужчын стрункiх. Таўстуны заўсёды бубнявяць, як бочкi парожнiя, а стрункiя хлопцы шумлiвыя, вясёлыя, як сасна ў бары.
Зыбайла: (прывольна-моцна) Тоўсьценькi! Таўставаты! Бубнявiць!
Алена: (азiрнуўшы ягоны твар, люба абдымае) Ня злуйся. Нараджу зноў сына... няхай сына, i табе будзе турбота: — Алена, ён мокры! Алена, дай малака яму — плача! (адступае) Апранайся — сьнедаць будзем. (выходзiць)
Зыбайла: (апранаецца) Малака дай... мокры ён... сына нараджу зноў. (сядае на ложак з незусiм апранутай кашуляй) Я ведаю, што я хачу. (рукой у бок дзьвераў) I тым часам, ня ведаю. Прынамсi, яна ведае: вучань Раман вельмi здольны ў алгэбры,вучань Iгнат разумны, але гультай, значыць, корань вылiчаны. Як яна спраўляецца iх навучыць усяму? (едлiва да сьцяны) А я ведаю, хоць i быўшы,але афiцэр армii, магучай армii. (апрануе кашулю, iдзе да вакна; за вакном летняя вясёласьць: клякочуць буслы, сьпяваюць птушкi) Я прызвычаiны да рэзьлiвых слоў, а не да сьпеваў птушак. Я афiцэр. Сынтымэнты з салдатамi не ратуюць жыцьцё афiцэра. Абавязкава гэтаму павучу сына... Ён таксама па мацеры ўдаўся: панцэры, тэхнiку спадабаў, шумець, як сосны ў бары. Лепш пяхотнiкам будзь — будзеш езьдзiць, будзеш бегаць, уцякяць ад куляў. (прыседае) Усё шпаркае, тэхнiчнае замоўкне прад табой... замоўкне, iржавець будзе. (з кухнi голас Алены: — Iдзi сьнедаць. ён не барзьдзiць: аглядае вайсковыя штаны) Яна здольная настаўнiчаць, гатаваць сьнеданьне, i хэ! — прымушае мяне купацца ў рацэ. (гадзiньнiк адбiрае ранiшнiя гадзiны) Я мушу папярэдзiць яе: наймi дамаведку. Не! Не! Што буду рабiць тады сам?.. Чакаю другога сына... Рахункавод чугуначнае станцыi лiча дзяцей ад настаўнiцы. (уваходзiць у кухню, там Цiмка) Ня чуў вашых галасоў.
Цiмка: Добрай ранiцы! Позна сьпiце, таварыш Зыбайла... А мы з Нядбайлым ужо лясны пажар патушылi. Ажно у вашай гасподзе дымам пахне... А ранiца, з ранiцаў цудоўная! (да Алены) Сястра, скажы Зыбайлу: ранiца чароўны час. (глядзiць на Зыбайлу)
Зыбайла: (налiў гарбату, удушлiва панюхаў паветра), I сапраўды смуродзiць iглiцымi пагарэлымi... А сястру, маю сужэнку, не турбуй. За вельмi, апошнi год, прыкараскаўся да яе. Чаму не пайшоў з Недбайлым рыбу вудзiць?
Алена: (урыдлiва) Ня твая справа, таварыш Зыбайла!
Зыбайла: (бязурзьвiла) А чаму не? Ты ведаеш, хто ён. (а потым бярэжлiва, што сказаць) Ён звычайны сацыяльны непатрэбак. На ганьбу, але так.
Алена: (з непаказнай празiрлiвасьцi да Зыбайлы) Цiма, садзiся, ах мой люботны, ты ўжо сядзiш, пi гарбату. Я радая, што ты прышоў. Даўно бачала цябе.
Цiмка: Дзякую! Так, сястра, даўно бачылiся, ажно два днi таму. (сьмяецца) Два днi таму, сястра! Дзьве ахвяры дзеля самiх сабе у любовi й спачуваньнi...
Зыбайла: (з невыйдным сарказмам) I за два днi, бы за два тыднi, што небудзь надумаў новае цi не? (сядае каля Цiмкi; Алена надалей каля кухонай плiткi)
Цiмка: (да Зыбайлы) А як сказаць? Адкажу на заўвагу вашэцiву. Вы гавораце пра сацыяльных непатрэбкаў? Так? Дык я сацыяльны непатрэбак, а нiчога толькi, патушыў лясны пажар.
Зыбайла: (дражлiва) Вы чалавек хцiвы — усюды пабарздiш. (папiвае гарбату)
Цiмка: Можа хцiвы дзеля свайго... Зыбайла, я патрэбны, ажно прашуся перад вамi. Я не сьвятыня ў стылi сучаснасьцi, але магу быць падмуркам яе. Не асуджваю, што першыя пачалi яе. Усе яны людзi, што палохаюцца дня-заўтра. Яны выбiраюць iнтырэс да свайго жыцьця... Зыбайла, вы таксама грамадская няроўнасьць.
Зыбайл: (адыходзiць) Я не хачу есьцi.
Алена: (да Цiмкi, падносiць блiны) А ты еш!
Цiмка: (усьлед Зыбайлу) Каб паслухалi мяне больш, дык, пэўна, знайшлi-б месца памiж вашых словаў маiм словам.
Зыбайла: (неазiраючыся) Добра, Цiмка. До-о-бра! (зачыняе дзьверы да спальнi)
Алена: (на аблiччы спачувальнасьць) Ты быў у лекароў? Цi мо зноў адмовiўся наведаць iх?
Цiмка: (усьмiхаецца, сядае вачней у крэсьле) Сястра, якая ты клапатлiвая!.. Лекары, лекары, а лекары чэрцi звычайныя, памагаюць людзям не памерцi, а самi першыя памiраюць... Я няхворы, сястра.
Алена: Слухайся лекароў. Памогуць, калi ня сяньня, дык заўтра. Мэдыцына зрабiла вялiкi прагрэс... Ты будзеш зноў настаўнiкам. Я i ты будзем настаўнiкамi аж да нашае сьмерцi.
Цiмка: (утаропна) Сястра i брат — настаўнiчкi, гардлiвыя сваiм наўмерам у жыцьцi... (хлопна на грудзях) Ужо колькi год не настаўнiчаю! Мiнула вайна, вайну чакаюць, а я? Сястра, я працаздольны пэнсiянэр, два днi на магiлiцах жыў. Маміну i татаву магiлу парадкаваў i ўпрыгожваў.
Алена: (гладзiць яго па скронi) Ты заўсёды добры i спачувальны. На гэтым сьвеце для мяне толькi ты i я... (цiха) Ня буду даканчаваць мой сказ... Сьнедай! Вяртаючыся ад ракi, зойдзям на магiлiцы. Ужо даўно ня была там. Пахаваныя, пахаваныя... А яны жывымi сьняцца...
Цiмка: (абы гаварыць; разсовае на сьцяж стала абое рукi) Дзякую, сястра! (Алена iдзе да спальнi, адтуль нямоцны Зыбайлы голас: — Бяз яго прашу... бяз вар’ятаў,калi ласка.)
Цiмка: (устае ад стала, i бы кажа, прымаўлае, цiхавата-пэўна) А па-мойму дурна думаць, што чалавек палохаецца сьмерцi. Ён найбольш палохаецца палiтычнага i сацыяльнага тэрору, якi аднiмае паўнату жыцьцёвых адчуваньняў, што зьявiлiся ад першага дня народжаньня... (ахоплiва) Не, грамадзяне, трэба iнакш сказаць. (рэзка адчыняе дзьверы кухнi на знадворак; спыняецца) Тым, што жывуць страхам сьмерцi, парадзiм не адмаўляцца шукаць месца ўва усялякiх страхах. Патомства людзкое стварылi вельмi шмат страхоцьцяў, яно насьледна ў iх астаецца...
Алена: (вяртаецца iз спальнi) Брат, зараз пойдзем. Са мной пойдзеш.
Цiмка: Я чуў: — Вар’ят, з вар’ятам дзе там вадзiцца? (бярэ Алену за руку) Я чую твае рукi, жывыя, цёплыя рукi. Я разумею цябе i ўсiх людзей побач... так-гэтак, я — вар’ят, я ня ўмею вясёлым быць. Не ўмею забыцца, што напаткаў пад час майго жыцьця, бо памятаю яго, як i ты памятаеш сяньня: брат, заўтра Цiмка.
Алена: Радзьвей да лекароў хадзi, вылечуць цябе.
Цiмка: Ха! Вылечуць. Што вылечуць? Высякуць, выдубавяць непатрэбнае дупло ў дуплiстым дрэве? А я не дупло. Я маю рукi й ногi. Вочы бачуць: я i ты жывём, але мне тхне ад людзей, якiя хлусяць, крыўдзяць iншых i сваё iснаваньне... Сястра, я — здаровы, жыцьцядайны Цiмка. Я магу навучаць дзяцей, i нават бацькоў iхных. (прыгнечана-лiрычна) Сястра, як люба было ранiцамi iсьцi да школы! Раса зiгцiць, або сьнег iскрыцца. Неба, зямля шугае уселякiм голасам да вуха. I дзецi, маленькiя, яшчэ не зусiм разумныя чалавекi, вiтаюць: — Добрай ранiцы, настаўнiк!
Алена: Не хвалюйся, брат! Усё будзе добра i шчасьлiва. Мы будзем разам навучаць дзяцей... Мы нiкуды не паедзем адгэтуль, хоць муж i дамагаецца пераезду-пераводу...
Цiмка: Сястра, мы-ж дрэвы, выраслыя на адным месцы.
Зыбайла: (уваходзiць) Каторая гадзiна?
Алена: (бяз увагi) Цiмка, я зараз перамяню вопратку i пойдзем да ракi... не турбуйся пра гадзiны. (выходзiць)
Зыбайла: (з вiдавочным квяленьням) А як з канцэртам? Памузычыш нам пра “Чарта i Музыку”?
Цiмка: Я адмовiўся. Я папрасiў дазволу зрабiць даклад...
Зыбайла: О-о! Даклад нават? А што па-твойму даклад значыць?
Цiмка: У нас, у чугуначным пасёлку, i у мястэчку не разумеюць ,чаму быў i не стала Цэзара; навошта прызыдэнты, прым’еры i правадыры ёсьць. (Зыбайла ўсьмiхаецца, а тады азiрае прычоску у кухоннай шкляной шафе) Людзi твораць няпiсаную эвангэлiю, самi сябе абожваюць. А жывуць, як усё людзкае жыве на зямлi... (падняўшы правiцу) Багi нябесныя, i наш Ярыла-бог, не хавайцеся за намi, мы вам сьвятло.
Зыбайла: (прысядае да Цiмкi) Слухую я зайздрошчу вам (скаратна-жартоўна) “Вам” можаце ўяўляць з вялiкай лiтары!
Цiмка: (спакойна) Вы, таварыш Зыбайла, чалавек канцылярскi, таму мусяце ведаць, дзе пiсаць зь вялiкай лiтары. (пахопна) А калi сястры маёй ня бачу, здаецца, ўсё пустое навакол...
Зыбайла: А вось, прынамсi, мы паедзем адгэтуль сяньня цi мо заўтра, што будзеш рабiць?.. Ты мусiш iсьцi да бальнiцы. Грэх вазiцца з табой...
Цiмка: У старавечнасьцi сьвятыя, а iх было шмат, цуралiся грэшных асалодаў жыцьця, але любiлi гладзiць жаночае цела, i казаць пра канец сьвету, а гэты не найбольшы грэх на iхных душах. Мабыць, Бог даручыў iм гэткая, а ня iхнае вяшчунства... Вы кажаце паедзеце ад гэтуль? Добра зробiце. Таму сьвятому чалавеку i было прыемна дакрануцца жаночага цела. Бо хто астаўся пакаленна сьвятым ад сьвятых? Цiмка? А я, нi сьвяты, бо ад гэтуль паеду, нiдзе нi канчаецца, i не пачынаецца тут на нашай зямлi i дзе небудзь у ненаскiх, iншых. Прырода памятая асобiнаў дзе пасялiлiся падобраму, або по???злачыннаму
Алена: (уваходзiць апранутая у летняю сукенку; у руках кашолка) Хадзем, брат.
Цiмка: (устае з крэсла) Сястра два днiн ня бачыў табе, i за два днi ты перамянiлася. Ты люба выглядаеш. (цалуе ейную руку) (Зыбайла пазiрае на iх, а тады устае ад стала, незнарок бы, на скраю буфэту скiдае вазоньнiк-кветку: не азiраецца iдзе да свае спальнi)
Цiмка: (падбiгае да вазы) Неблагому весьцiцца — ваза не разьбiлася.
Алена: Пакiнь, не падбiрай. (Цiмка спыняе рупнасьць падбраць вазу)
Цiмка: (пазiрней да Алены) Сястра, ня мрой: жыцьцё шчасьця. (цiшэй) Няўжо ён крыўдзiць цябе, маю даражоную сястру?
Алена: Брат, нам пара iсьцi. На магiлiцы трэба-ж завiтаць.
Зыбайла: (з-паўз адчыненых дзьвер спальнi) Можаце iсьцi. Я ??? прыду. Нядзеля аднойчы бывае пасьля сямi дзён працы, i гэты дзень мой адпачынак, асаблiва ўлетку.
Цiмка: Зусiм як праўда, тарыш Зыбайла! Нядзеля ня восьмы дзень. (Зыбайла пагардна азiрнуў яго, зачынiў дзьверы спальнi)
Алена: (стаўляе кашолку на стол, апiраецца на стол рукамi бы ў часе лекцыi ў клася, даволi спакойна але мацнавата) Брат, ты адзiнны у мяне! Мы застарымся i памром адзiн аднаго лiбячы, ды шануючы. (рукой у бок спальнi) Ён ня любiць цябе, хоча адгэтуль паехаць... А дом мой i твой ад бацькоў астаўся я нiколi не адважуся прадаць яго. З гэтай сялiбай у мяне шмат жыцьця i ўспамiнаў. Няхай едзе. А я буду жыць тут i памагаць табе...
Цiмка: (урыўна) Сястра, не гавары гэтак, не гавары даражоная. Мяне супакоiваеш, а сама хвалюшся. Не разумна гаворыш... (сядае на крэсла) ...успомнi лепш, у гэты дзень я скончыў настаўнiцiкi iнстiтут, а празь год i ты, тойсамы, у Рагачове. Нядзiўна, сястра, у Рагачове... мабыць, адтуль i пайшлi ў нашую буднасьць: рагач, рагачы. Рагач супраць рагачоў — бязконцыя рагаткi. яны можа не такiя калючыя. Успамiны толькi, сястра, успамiны памахаюць атрыхнуцца ад усяго нелюбiмага, i прцягваць зноў успамiны, якiя стануцца табе дастойныя... (падыходзiць да Алены) На дыплемных экзамiнах я азначаўся. Мяне вiталi, а потым прызналася: за апошнi рубель купiла мне падарунак. “Раскданае гняздо” Янкi Купалы. (Алена заплакала) Даражоная, ня трэба! Ты вось, пойдзеш на прастор, да кветак, захапiся сваiм целам i розумам. Алена, кветкi у болесьцi не плачуць!.. Лепш буду плакаць я па ????? (азiрна на адпачывальню; цiха) Няўжо ён крыўдзiць цябе, маю сястру?
Алена: (хватлiва выцерае сьлёзы) Хадзем — ня буду плакаць. (стук да уваходных дзьвяраў. Алена i Цiмка iдуць разам адчынiць iх; Алена адчыняе дзьверы)
Нядбайла: Добрай ранiцы! (не уваходзiць) Я да вас. (разводзiць рукамi) Цiмку шукаю, а ён тут як тут, бы баравiк знойдзены ў руках. Напэўна Цiмка разбудзiў сястру прад золакам. (Цiмка ў адказ хлопае люба Нядбайлу па плячу, i бадай уводзiць яго у хату) А ранiца як арэх ядзерны... Хто куды, а я з Цiмкам.
Алена: (пакуль iдуць да стала, неспакметна да Цiмкi) Зыбайла можа ня пойдзе з намi... (мацней) Сядзйце, калi ласка! Гарбату яшчэ маю, не астыла.
Нядбайла: (удзячыць, сядае) Собiла зноў для нас нiчога. Сапраўдная нiчога (пацiрае рукi) Але дабёмся, бязумоўна, дабёмся: дамбу на рэчцы Мажайцы збудуем. Спынiм, загародзiм хутка-цечную. Рыба будзе i млын будзе, i дынаму элетрычную круцiць прымусiць. Адно толькi быць нам упорыстымi дый шчырамi ў наўмеры.
Цiмка: (стаў адзадзя Недбайлы; як заўсёды азначальна) Так-так! Шчырасьць, бадай, прыродны закон. Усё дзеля свае сiлы: мець i быць. Адвечны крух iснаваньня рэчы, або прычыны уражаньня ад гэтае рэчы.
Алена: Я думаю ваша драўняная дамба ня вытрымае напору вады весьнянай. Трэба сiла стрыму... (усьмiхаецца) Можа гарбатай пачаставаць? (упораста глядзiць на Недбайлу) Цэйлонская нават. (а тады пагладзiла, бы кухарка, жывот, адвярнулася)
Нядбайла: Дзякую, толькi што ад свае... Што-што, а дзяцюк пра сьнеданьня, падумаў. (схватна азiрнуе Алену) Цiмка напэўна падзьвердзiць, ён таксама з маёй кагорты.
Цiмка: (не адходзiць ад Небайлы, да Алены) Сястра, мы дамбу збудуем. Я веру, збудуем. Чалавекi у сваiм бытаваньнi мусiць верыць, тады жывецца мiлей... Сястра, ты верыш што дамбу збудуем?
Алена: Збудуем, брат... я таксама памагу. Буду ў школе агiтаваць за твае наўмеры.
(уваходзiць Зыбайла)
Зыбайла: А-а, добрай ранiцы! Чую, чую, не ўтаiце — пра дамбу ўсё гутаркi. А памойму, гэта дурната, самая сапраўдная дурната патрабаваць растраты дзяржаўных грошаў, i адначасна карастаньня дарэмнай працай-суботнiкамi. Я пайду веiць маю сiлу вам. (Цiмка адыходзiць да вакна, водзiць пальцамi кругi на падваконьнiку, а тады разсовае фiранкi, расчыняе вакно, глядзiць на знадворак)
Цiмка: Я чую ўсё... Нядбайла i Цiмка ня будзе прыватнiкам у дзяржаве, мы толькi для дзяржаўных людзей вабiмся...
Алена: (сядае у блiзiнi Нядбайлы) Як люба паслухаць мужа майго i цябе. Прабачце мяне: больш нiчога не скажу...
Зыбайла: (схiнуўшыся прад Аленай) Да ведама вашага: раз, два, тры, мы з рахункавода у начальнiкi падвысiлiся, падвысiўся... Ад панядзелку, а там ажно да нядзелi, й гэтак далей, i далей, буду старшынём чугуначнага-эканамiчнага аддзелу. (адышоўся, ходзячы) Але не жадаецца быць i жыць сярод мядзьведзяў. (пачынае лiчыць на пальцах) Панядзелак, аўторак, сярада, чэцьвер, пятнiца. Ад Цiмкi хоць раз навучыўся, не памылiўся: тыдзень мае сем дзён.
Нядбайла: (жартаўлiва) А Цiмка мне ў помач. Будзе з гацi вада шумець, будзе дым мучны стаўбом, завознiкам, селяням нагода будзе пра усё i пра нiчога пагутараць, знойдзеце усё як у старыя гады...
Зыбайла: (пахопна) Я пра мясцовасьць кажу. Тут усё на вачох. Я не магу скратна падыйсьцi да ёлкi з буслывам гняздом i паслухаць iх клёкат, асаблiва увечары, бо Алена спадсьцерагае, а тады слцярэбiць пытаньням: — Няўжо табе гэта люба?.. Тут усё на вачох. Людзi ведаюць у нядзелю адпачываць, лавiць рыбу, спраўляць хрэзьбiны й вясельлi, а я афiцэр я хачу у вайну, хоцьбы i несапраўдную, а займацца ей. Трэба маладое пакаленьня рыхтаваць да вайны, а не да любошчаў... Шчыра кажучы: мы з Аленай паедзем ад гэтуль...
Алена: Так, мой муж, паедзем, паедзем, але туды, (разьвяла пясьцiмi) Руская гармошка.
Цiмка: (урыўна, не адварачваяючыся ад вакна) Сябры згадзiцца з тарышом Зыбайлым. Самя праўдзiвая на зямлi прырода: зьвер шукае сховiшча, а Цiмка зьвера любiць — паляўнiчы... Прымецеся у сваiх адчуваньнях: выпадкi не асудзiце па свойму. Праўдзiвасьць у адчуваньнi блiжэй да пробы iснаваньня.
Зыбайла: (упэўненна што Алена пагодзiцца зь iм; шапотна) Ужо час адкараскацца ад дурня. За вельмi пракраскаўся да нас. (раптам узбудрожана) Я найбольшы дурань што выратаваў яго у часе бойкi з немцамi.
Алена: Ты жадаеш сказаць: было-б добра каб ён загiнуў, а ты застаўся жыць?
Зыбайла: (да Нядбайлы) Я не магу вытлумачаць iсную праўду пра чалавека што ёсьць цяжаром грамадства.
Нядбайла: (вясёла) Вы супраць мяне таксама, бо дружу iз Цiмкам, i з ягонай сястрой.
Зыбайла: Вы крыху лагадней! Не зь ягонай сястрой, а з маёй сужэнкай, дазвольце заўважыць.
(Цiмка шумлiва зацягвае фiранкi, выходзiць на знадворак. Алена бярэ кашолку)
Нядбайла: Даруйце!
Алена: Хадзем, людзi добрыя, прырода клiчыць! (незласусна-дабраветлiва да Зыбайлы) Вярнуся да дадому, да майго дому, вытлумачу табе, усё вытлумачу, i так, што эканомiку нiчога не застанецца эканомiць. (вясёла-жартаўлiва) Пойдзеш чучалам стаяць у вайсковым музэi. (паказальным пальцам) Там будзеш пыл эканомiць. (шпарка выходзiць)
Нядбайла: У вас штосьцi не ў зладзе?
Зыбайла: (нясьмешнай усьмешкай) Не турбуйцеся! Сям’я — як уселякая сем’я, адзiн дзень: сям’я бяз нейкiх сумнiў, а на другi: капрызы. Багна якую можна перайсьцi, напэўна, нам уцьвердзiў Цiмка...
Нядбайла: Прабачце тады! Добрага дня вам! Я хоць i нядзеля сяньня, а заняты... Пазнавата, але iду на цэлы дзень вудзiць рыбу, дый i Цiмку запросiў пайсьцi з мной. Шкада яго — чалавек iз хiбамi... Да пабачаньня!
Зыбайла: (манiць пачакаць) Вы мне даруйце! Калi ласка, сябры! У мяне непрыемнасьцi з Аленай бываюць рэдка, а калi бываюць дык за Цiмку. Я ведаю ён не вар’ят, а неўранаважаны, цi як там, нэрвамi пасьля вайны хварэя. Ён добры i шчыры... але не падабаецца мне. Не паважае мяне ад часу сканчэньня вайны. Пры кажнай няўрымсцы ганьбiць мяне... мой талянт афiцэра. (падумаўшы) Я iншае прафесii нiколi не навучаўся. Эканамiст з мяне, найбольш рахункавод, ведаю упiсаць прыбыло i растрачана, а што казаў Карал Маркс пра эканомiю, нiколii ня ведаў... На працы мае вайсковыя арданы й заслугi зарабляюць мой хлеб надзённы... Шмат хто адчуў першую i другую сусьветную. Мне дастаткова аднэй: дрогой. (апiраецца на вушак; весялей) А падумаць добра, бяз вайсковай службы я нiчога няварты ў жыцьцi. Алена настаўнiца, з вышэйшай асьветай. А я? Хто я? Умею пускаць кулi. I я? Я не апраўдваю сябе. Магу што небудзь навучыцца, нестары яшчэ... (стукат у дзьверы) Калi небудзь пагаворым шчыра. (бярэ Нядайлу под руку; праводзiць) Хто там? (адчыняе дзьверы)
Нядбайла: (адыходзячы) Добрага дня! Шануйце, — заўсёды горшая да лепшага вядзе. (выходзiць паўз лiстаносца)
Лiстанош: Добрай ранiцы, Зыбайла! Вам тэлэграма. (падае канвэрт i кнiжацу) Распiшэцеся — атрымалi.
Зыбайла: (не барзьдзiць) Та-ак, гэта на маё iмя. (распiсваецца ў кнiжцы)
Лiстанош: Бывайце!
Зыбайла: Та—а-к — бывайце! (зачыняе дзьверы; кiдае тэлэграму на стол; iдзе да вакна, дзе перад выхадам стаяў Цiмка; зсовае фiранкi; вяртаецца зноў да стала, разрывае канвэрт; прачытаўшы) Я веры толькi сябе. (укорлiва) Алена, няўжо я зноў буду бяз цябе? (сядае прад шкляным буфэтам у кухнi; глядзiць у шкляны адсьвет; там ён бачыць сябе цьмяна, не ў люстэрку; сядае ляпей каб бачыць сябе усяго; прыплюшчвае зрэнкi й бачыць сябе у форме афiцэра; за iм паўзуць Нядбайла i Цiмка, ды iншыя яму падкамандныя; ён уяўляе iх, бы вавёркi узьбягаюцца на дрэва, хаваюцца. Прагаварвае: — Вы служаце i вы жадаеце злосьцяй дзеля сябе свайго: — Мы спакойна не асядзiм сябе ворагу, — скажа, зноў Цiмка, а ягоны сябра Недабайла — саўсёдны госьць у сям’i маёй, цыркулем растаўляецца: ад гэтуль дамбу збудаваць iз Цiмкам, а потым рыбу будзем лавiць. (клёкат буслоў; падбiгае да вакна — расхiнае фiранкi: — Я з вамi!

Дзея 4-я.

(Краявiд поўны сонца. Ад дарогi, па якой iдуць Алена i Цiмка у воддалi бор, аж да дарогi муражаная сенажаць i поле з недасьпелым збожжам. Яны iдуць памалу. На скраю дарогi Алена села на камень, які выглядае што высечаная на iм лаўка. Стаўляе упобач кашолку, папраўляе валасы, закручае iх у куклу. Цiмка спыняецца адзадзя каменя, апiраецца на яго, глядзiць у бок далавы памiж борам i дарогай. Ад камня паварот дарогi зарослы дзiкай бузiной.)


Алена: Пасяджу крыху. Можа Нядбайла дагонiць нас, напэўна не загаворацца з нашым Зыбайлам. (Цiмка водзiць кругi пальцамi па каменю, ён быццам ня слухае яе) Я сёньня, брат мой, i сумная i вясёлая. (пазiрае у прасьцяг) Табе нясьмешна чуць: вясёлая i сумная ёсьць сёньня я?
Цiмка: (прытна праводзiць пальцам усьцяж каменя) Сястра, што ты сказала: гэмятрычная, нявылiчаная формула, здаецца мне... Сястра, я паважаю цябе, я даражу цябе. Ня памятай благое ад мяне. Я люблю i шкадую усiх.
Алена: (не азiраючыся, спатыкае Цiмкiва аблiчча, мiла праводзiць даланёй па iм) Мы сяньня ня пойдзем на магiлiцы. Мы пойдзем да iх у думах. Уявiм што яны жывуць... А яны-ж маладымi памерлi.
Цiмка: Вельмi рана. Iм было-б цяпер 60 год. Над iмi вечнасьць.
Алена: Мы-б памагалi iм. Яны-б цешылiся намi... Цiма, памятаеш, тата пасеяў лiшнi сажань зямлi гарохам. Да нас прышоў мiлiцыянэр, пiсаў доўга пратакол мочучы хэмiчны аловак сьлюной, а скончаўшы, сказаў, тату: — Падпiшы, грамадзянiн!... Тата адмовiўся. Мiлiцыянэе з сiнiмi вуснамi ад алавiка, загадаў яму: — А, ну, правальвайце, за мной!... Тата пайшоў за iм. Мама не плакала, а плакала я, падцягнуўшы калены пад самы твар, i ты таксама плакаў схаваўшыся за мае плечы.
Цiмка: Усё мiнае — успамiны.
Алена: Я не люблю мiнулае.
Цiмка: Вось i разьвiтайся з мiнулым. Мiнулае — слых, якi дабавяць у навiны здароныя сяньня.
Алена: (быццам, неказаўшы ранейшае) Але i будачая — даль пад час ванроўкi. Трэба яе прайсьцi, або праехаць. (азiраецца на Цiмку) Я нiколi не гаварыла гэтак. Сяньня на маiм сэрцы нейкi грэх чуецца.
Цiмка: (махануўшы рукой) Пераконваць у сучаснасьцi пра грахi, бы пераконваць: у двадцатым стагодзьдзi, усе брытанцы задумалi перасялiцца у Францую. Грахi царкоўныя няхай напамiнаюцца ад iх нямiла i нягрэшна. Грахi асуджвай але карыстайся iмi зноў...
Алена: (цi не перарваць ягоную гутарку) Ты заўсёды разумны... Цiма, няўжо ты хворы?
Цiмка: Мне ўсёдна што мной здарылася, а можа неспадзеўна сталася. Мне плоцяць рэнту як iнвалiду вайны, i штодзённая жыцьцё плавае каля мяне, i мае адчуваньнi iснаваньня кранаюцца яго. Сястра, з вялiкай шаноўнасьцяй руплюся пра цябе... (рэзка праводзiць пальцам у прасторы) ...ах, не — я у любасьцi да усiх!
Алена: (устае) А iх няма... нi Нядбайлы, нi Зыбайлы. (далонiць па камнi-валуне) Камень астанецца тым самым: камень. Мы яго, Цiмка, ня створым меншым. (сьмяецца)
Цiмка: (захоплена) Ён прыцiскае складкi зямлi каб мы маглi хадзiць па ёй пакуль памром...
Алена: Цiмка, Цiмка, мой даражоны брат!... (неспадзеўна зьяўляецца селянiн з касой праз плячо)
Селянiн: Добрага ранку вам! (iдзе далей, на хаду) Нядзеля, а папрацаваць ня блага. (Цiмку) Твой бацька казаў гэта. (адыходзiць)
Цiмка: (пазiраючы яму усьлед, бы з жаўнерскай выпраўкай) Сястра, нашаму суседу усё iдзе па старому. Пра сваё наканаваньня ня думае. Пагаруе толькi тады калi каса добра ня косiць...
Алена: (бярэ Цiмку пад руку) А мне сумна сяньня. Каб ня ты, я нiколi ня думала: я жыву, жыву дзеля сябе, дзеля кагосьцi.
Цiмка: Усё мiнуе сястра. (шчыра хiхiкае) на ўсё — сэзон. (адступiўшы ад Алены)Вясна — пачатак адбудовы; лета — адчуваньня радасьцi ад працы; восень прыходзiць — бы газэты пiшуць пра нязгозы, пра парушэньнi межаў дзяржавы, пра тое чыя свабоды лепшыя, а чыя благiя; а пасьля восенi — зiма прыходзiць, а зiма — сьмерць. (бярэ Алену за руку) Хадзем, сястра, да ракi. Дзень сяньня — сьвята на зямлi! Здаецца, крылы, i я паляцеў-бы над узгоркамi над нiвамi, над вёскамi... А люблю маю краiну!
Алена: I я люблю.
Цiмка: (як заўсёды, з раптоўнай пераменай уражаньня) Сястра, калi народ-нацыя у небясьпецы вялiкай, ён робiцца наiўным, забывае на ???сваю багатую гiсторыю — спадзяецца яму памогуць iншыя народы. Але — шыш! У гэткiя дбi растуць дурныя фанатакi веры й палiтыкi. А народная маса паднявольнiк. Сястра, нам не патрэбен Кромвель каб даць такi-сякi парадак i закон.
(зьяўляецца Нядбайла з вудамi апрануты па спортаўнаму)
Нядбайла: (вясёлы, да Алены) Алюся, Цiмка напэўна навучае:
што зло найбольш iмпэтнае, чымсьцi дабро...
Алена: Ад Зыбайлы павучыўся?
Цiмка: Састра, дабро трымаецца людзьмi, як нявольнiк. Але даць дабру празьмерную волю яно яшчэ горшага зла. Гiстарычна-матэматычная формула: давядзi й адкажы: будзе!
Алена: (да Недайлы) Ты нешта за вельмi самапэўны. (блiжэй да яго, нямоцна) Ня крыўдзiце Цiмку! Ад Зыбайлы не набярэшся не паважаць яго.
Нядбайла: (бы не зразумеўшы Алену) Мы пераможым! Пераможым начальнiкаў у раённых аддзелах, пераможым i прыроду. Я падлiчыў што рэчка Мажайка патрэбная казулям ды птушкам, за дзьве часiны вылiвае ў раку адну тону вады...
Алена: Вы усе двое — дзiця малое.
Цiмка: (падняўшы пэўна руку) Ура! Не барзьдзi, сястра!.. Самая сьмешная, Нядбайла, калi людзi кажуць: перамагаць прыроду. чалавек часьлiнка прыроды. Ён молiцца ёй i забывае яе. Яна празмерба шчырая да нас, яна здраждьвае патаемнасьць магчымае творнасьцi. Калi не палохаецеся слухаць бязьбожжу у маёй гутарыцы, тады паверце: Ярыла наш харчаваўся усялякай пладзiнёй не дзеля таго каб быць нягрэшным перад Тварцом, а таму што ягоная цялесная моц раўнялася першапачатнай моцы Першатворнасьцi прыроды... Мабыць, сьмяхотна для вас?..
Алена: (урыўна) Мужчыны як заўсёды мужчыны. Будзьце хоць раз, ах ня ведаю, як сказаць, кiм быць! Кагадзе, дзядок, сусед наш, мiнуў нас, i для мяне ягоная палатняная кашуля вышатая чырвонамi нiткамi, ягоныя шызыя валасы, для мяне больш гаворуць чымсьцi ваша рэчка з тонай вады у дзьве часiны.
Нядбайла: (махнуўшы рукой) Гайда да ракi! Чаго стаяць тут? (бярэ Алену пад руку) Я чуў Цiмку вайсковую пэнсiю хочуць абсекчы? (да Цiмкi) Колькi атрымоваеш пэнсii?
Алена: (за Цiмку) Яму стане яе. А не стане, я памагу.
Нядбайла: (пяшчотна да Алены) Памагу i я.
Цiмка: Дзякую! Навошта рупiцца апекай над мной? (скiдае кашулю не пазiраючы на Алену i Недабайлу) Я упрашуся чытаць лекцыi па гiсторыi. Я-ж гiсторык!
Алена: (бярэ Цiмку пад руку — яна памiж Цiмкi й Недбайлы) Мой даражоны брат! Ты увесь у сваёй уладзе. Ты будзеш да самай сьмерцi з мной. Ты будзеш чытаць лекцыi па гiсторыi... i вучнi твае — чалавечкi стануцца дарослымi, будуць змагацца, працаваць, i будзе у iх сызон мацеры i бацькi, й будзе сызон у iх, што людзi ня любяць з прадвеку... Хадзем, хадзем, мужчыны. (пазiраючы на Недбайлу) Цiма наш сапраўдны сябра, i... больш чым сябра! (ахiнае Недбайлу аберуч; Цiмка вольны не глядзiць на iх; перакiдвае кашулю з рукi на руку; iдзе першым)
Цiмка: Да ракi пара... Самi сабе не заксьцянеце ад любасьцi. (зьнiкае за кустамi бузiны)
Алена: Да ракi, да ракi! Усьплёскi хваляў будзе мне музыка. Наша музыка!
Нядбайла: (цалуе Алену; iдуць) Алюся, ты сяньня збантэжная...
Алена: Мне шкада Цiмку... мне шка-а-да i цябе... я вiноўная. Я! Я!
Нядбайла: Даруй што сказаў: зьбянтэжана... На вачах тваiх сьлёзы — навошта?
Алена: Не. (з хлусьлiвай устмешкай) Праз iх усё ляпей бачацца i адчуваецца. А сяньня яны можа бы як Дабрыдзень i Дапабачаньня. (iдуць памалу у прасьцiнку за Цiмкам) Пачаў, дык i канчай... Вiноўная я. Жанчына заўсёды вiноўная — яе цела абяўляе вiноўнасьць. (праводзiць па жывату)
Нядбайла: Ня крыўдзi мяне, Алюся! (цалуе ейную руку) Мне шкада Цiмку. Наш плян гацi не падрымалi... не зацьвердзiлi. Мяне у раённай адмiнiстрацыi, назвалi: аднасобнiк. Па iхнаму усё жыцьцё пачынаецца i жыве як iмi надумаецца. А рэчка поўная вады цячэ, а было-б не аднасобнiкi, ад дзяржавы, рэчка запоўнiлася якаснай рыбай, i электрака здабывалася бадай за дарэмна для усяго мястэчка i суседнiх вёсак.
Алена: Ты зь iм застаўся. Зыбайла прыдзе цi не? 9прытка выцiрае хусьцiнкай сьлёзы; спыняюцца)
Нядбайла: Ня ведаю... Якая чароўная ранiца! Я хачу крыкнуць. Мне люба чуць рэха...
Алена: (урыўна) ...мы i так ужо зьвязаныя, сплецены рэхай сваiх адносiнаў.

Дзея 5-я.

(Рака. У воддалi нямоцныя скрыкi дзяцей. Iхныя скрыкi то зьнiкаюць, то зноў мацнеюць. Алена сядзiць на пяшчаным узьбярэжжы. Нядбайла прыладжвае вуду лавiць рыбу. Цiмка стаiць склаўшы рукi на грудзi, глядзiць у просьвiнь за ракой. Цiмка надалей бяз кашулi.)


Алена: Калi быць на прыродзе дык я люблю быць там дзе яна нярушная людзьмi. Добра што мы адыйшлiся ад урочашча з баракамi каля майго дому. (да Недбайлы) Ты любiш пад нагамi шорах пяску цi травы, цi мо рып падлогi ў бараках i скрыкi суседзяў да самай ранiцы?
Нядбайла: (закiдвае вуду) Як калi, Алюся... Ты сяньня нясьцерпная у адчуваньнi да прыроды. (сьвядомка усьмiхаецца)
Алена: Памойму уздумалася мая перамена адчуваньня пасьля таго як ты астаўся адзiн на адзiн з Зыбайлым? (не адрывае позiрк на Недбайлу; Цiмка крыху адступае ад iх) Твой усьмех сказаў гэта, а можа сказаць табе: ваш?
Нядбайла: (глядзiць на Алену) Зыбайла нiчога важнага не гаварыў мне. (паўза) ...яму усё лёгка i спадзеўна, i нясьцерпнасьцi да жыцьця яму зразумелыя. Аднойчы пасьля вайны, прызнаўся: — Я Зыбайла — сын i сэрца жывое вайсковага прагрэсу. Жывi армiя — i армiя жыве!
Цiмка: (садзiцца каля Алены; як заўсёды незнарока) А па мойму самыя нясьцерпныя людзi да жэцьця i несправядлiвасьцяў былi й застаюцца ува усiх эпохах, людзi творчасьцi. Аднойчы на мастацкай выстаўцы... (Алена устае, бярэ кашолку iдзе да хмызьняка; Цiмка iдзе блiжэй да Недбайлы) Дазвольцi кончыць пра нясьцерпнасьць... На мастацкай выстаўцы, я прыслухаўся да тлумачэньня мастака адной старэнькай жанчыне, ягонага краявiду. Яня нiяк не магла зразумець: чаму дрэва нiяк дрэва, а бы страла што вось-вось вырвiцца ад зямлi ды паляцiць дзесьцi у нябёсы. (заходзiць на другi бок Нядбайлы) Мастак так i не растлумачыў старэнькай пра сваё дрэва у крыявiдзе. Яна спачувальна, адыходзячы, сказала яму: — Ты не нажывеш хлеба ад гэтага крыявiду. (адыходзiць, сядае на ўзьбярэжжа) Мне самому удалося зразумець “дрэва” шмат пазьней, i толькi таму што прышлося бачыць iншыя працы мастака. Я даю яму сьвядомасьць майго уражаньня. Аднойчы вясной, сонячным днём, я назiраў за гульнёй дзяцей у парку. Было поўнай азяровай блiзiнi неба над палянай, а ўся вяснавая зелянь, бадай цьвiцелася нетрамi зямлi... Паверце уверылася: дрэва пабач мяне пасылала ў небы стрэлы-вецьцi, як у творы мастака.
Нядбайла: (падцягвае вуду) Зырвалася.
Цiмка: (зноў блiжэй да Недбайлы) Пра гэткiя дрэвы шмат малявiдаў у старых ды у блiжэйшым 20-м веку мастакоў. Класiкi прывучылi ў спакоi гасподы людзей да разумнага гультайства... (падумаўшы) I тады мяне ахапiла адчуваньня чалавека 20-га веку, блiзу як той мастак, у краявiдзе з дрэвам. Мне зажадалася скомкаць у побач мяне дрэва-бярозу каб адчуць у спкменьнях жыцьця усённая затаённая, ашчадлiвае — кiнуць у неба. (ходзiць каля Недбайлы) Чалавек шмат залежыць ад уселякай рэчы. (паўза; Алена вяртаецца апранутая у купальнiк; расьцiлае коўдру; на яе азiрнуўся Нядбайла) Цi можа тады правучыць чалавека поўнага энэргii цялеснай i разумовай да грамадзкага суладу праз розныя клюбы, арганiзацыi? А потым часу мусiм гутарыць пра жыцьцё бы якiя iнквiзытары дзеля рэлiгii?..
Алена: (урыўна) Памыляешся... Цiмка перастань. Валей пра штосьцi iншае.
Нядбайла: Я люблю слухаць Цiмку. (Алена выгадней абцягвае купальнiк) Я вучуся у Цiмкi насьледаваць прыроду. (Цiмка сядае каля Недабайлы разуць абутак; Алена заходзiць у раку; Цiмка уражлiва ускаквае з адным чаравiкам на назе)
Цiмка: Справядлiва, Нядбайла! Справядлiва! Прырода вечна маладая, бы кажны дзень на iншую кватэру пераежджаеш. Усе мы насьледваем прыроду але богу-прыродзе шмат што не патрэбна ад нас. Нячыстых i сьвятых прад боскiм аўтаром няма. Боскi аўтар — усе людзi. А калi кагосьцi сьвятым прызналi, дык гэта тое, што прынялi мяне сябрам якой небудзь арганiзацыi. (Алена пырскае на iх вадой)
Алена: Мужчыны, з вамi жанчына, гаварыць з ёй! (Цiмка з адным чаравiком на назе уцякае ад пырскаў; нар;шце здымае чаравiк i садзiцца на коўдру; Нядбайла крыху адыходзiць з вудай далей; яна у мiж часе вылазiць з ракi садзiцца на узьбярэжжы, да Недбайлы) Не адыходзiць, купацца ня буду — вада сьцюдзёная.
Нядбайла: Цi патрэбна закiдваць вуду? Дурная рыба падчэпiцца толькi — ужо позна... прышлi. (усе азiраюцца — прыйшоў Зыбайла з пад пахай невялiкiм скомкам закручаны ў газэту)
Зыбайла: Лавеце, сябры, лавеце! Цалунак усiм! А я увечары буду лавiць. (да ЦIмкi) Пакажы той вiр дзе сама злавiў надоечы, невялiкi, але сом быў. (наўмысна да усiх) Мне хочацца сама злавiць, але велiчэзнага. (да Алены) Як чуешся?
Алена: (узмашна узьплеччамi, з усьмехам) Няпозна i табе пабыць з намi.
Зыбайла: (да ЦIмкi) Я зперша у вiр прыманку ўкiну. (паказвае на скопак ў газэце) Цiмка, калi ласка, будзь дружам, пакончы. (падскаквае) Фу, ты, скалёная! Жыву чалавекам, а люгашкi палохаюся. Якое гадлiвае стварэньня!
Цiмка: (заўсёды паслухмяны — абуваецца) Хадзем я зусiм забыўся пра самоў. (усьмiхаецца пырськлiва; у воддалi пачулася неглухаватая сьпеўка песьнi: Не кукуй, зязюлянька, так рана; адыходзяць)
Алена: (з Недайблым) Я люблю гэтую песьню. Нехта-ж надумаўся сьпяваць сярод прастораў?
Нядбайла: Ужо нерана. Я таксама люблю гэтую песьню, яна бадай сымфонiя...
Алена: (блiжэй да яго) Сымфонiя! Сымфонiя! (Нядбайла закiнуў вуду) Дай патрымаць вуду, прысядзяць ногi забаляць. (Нядбайла дае вуду) Не адыходзiць ад мяне. (кiдае вуду) Пагаварыць хачу з табой. (пазiрае куды пайшлi Цiмка i Зыбайла) Мне сумна сяньня. Даражоны, сумна мне — плакаць хачу.
Нядбайла: (руплiва) Можа ад таго што ты ў паважным стане. Як даўно яно?
Алена: Даўно, цi нядаўна, але нарэшце трэба спынiць нашы патаемнасьцi. Столькi год быць двайнiкамi... гадаваць сям’ю, i гадваць твае пачуцьцi. Буду гадаваць сям’ю ад двух бяцькоў. Божа мой, колькi год! Колькi год наўперазе... Я паеду ад гэтуль. Я спыню гэтае. Буду наўмысна падмаўляць Зыбайлу каб дамогся пераезду ў iншы горад. (паўза) Але мне шкада Цiмку. (пазiрае на раку) Мой дарагi брат! Мой родны дом, каму цябе пакiнуць?
Нядбайла: Алюся, табе ня можна хвалявацца. Паважай сябе, соблiва цяпер.
Алена: (зноў бярэ вуду) Ха! Асоблi — i — ва цяпер! Асоблiвая спагада, цi раазьлiк што прынясе спагаду?
Нядбайла: (ступаючы каля Алены) Алюся, мне будзе балюча наша растаньня.
Алена: (спакойна) Найбольш вiноўная я, але вiновен i ты. Мы мусiм растацца. Я надумалася выехаць з роднага месца. Не дапаможацца пераводу Зыбайла, дамагуся я — настаўнiкаў па цэлай Беларусi не стае. (кiдае вуду, заходзiць у раку, стуль нямоцна) Народзiцца дзiця. Зыбайла будзе цешыцца над iм. Будзе паказваць буслоў, ад бусьлiнага клёкату прыседаць, i тлумачыць: — Мой гэтак кулямёт стракочыў. А я? Буду чуць у дзецкiм лепятаньнi голас Недбайлы — сябры майго маленства.
Нядбайла: Толькi не плач. Табе блага плакаць.
Алена: (iдзе па рацэ, рукамi барозьнiць ваду) Я нiколi не клялася табе плакаць ня буду. А памаему лепш плакаць. (спыняецца, глядзiць на Недбайлу) Па вачах тваiх, бачу: разумееш мяне. Мне не плакаць? Жаночы плач — радасьць i спадзеў!
Нядбайла: (шчыра) Пакiнь Зыбайлу. Мы таксама пераедзем у iншы горад. Будзем жыць шчасьлiва.
Алена: (крыху напэўна) I нiхто ня будзе ведаць чаму жанiлася iз Зыбайлым, а кахала Недабайлу. (пераменна настроям) Нядбайла плюс Зыбайла. (iдзе па рацэ да месца дзе стаiць вуда)
Нядбайла: (упрошна iдзе ў сьлед) Алюся, пакiнь свайго гэроя. Калi-б яму прышлося змагацца першабытнай дзiдай супраць ворага, ён-бы струсiў.
Алена: (сьмяецца, вылазiць iз ракi) Першабытнай дзiдай? Струсiў?... Дарадоны, сьмешна. Не дзяцiнся! (Нядбайла блiжэй да Алены) Якi ты наiўны! Ах, божа мой, якiя наiўныя рыцары каля мяне!
Нядбайла: (несамавiта) Што вада яшчэ сьцюдзёная?
Алена: (павучальна) Усе, i усё каля мяне сьцюдзёная. (азiрае Недбайлу) Калi ласка, не абражай яго — ён мой сужэнiц. Шмат цяжкiх дзён я перажыла зь iм пад час Айчынай вайны. Прынамсi, ён больш настойлiвы чымсьцi ты. Ён падчыняў сваёй воляй салдат. А ты з маёй волi да цябе: каханьня ёсьць, — вось што скажыш сяньня i заўтра... Дзiўна! Дзiўна! Мой любы любоўнiк. (забаўна) Камандвую адным, а валадую ажно двумя мужчынамi. Вельмi добры i шчыры спакусьнiк, ня ведаю цi суровая я, цо можа справядлiвая? каханьня з мае волi было. (падумаўшы) Можа? Я люблю цябе...
Нядбайла: Я непамерлы яшчэ. Я зраблю усё каб жыць з табой шчасьлiва.
Алена: (капнуўшы кашолку) Пра якое шчасьце, мой старэнны каханец, гаворыць? Я шчасьлiвая, нiчога благога ў маiм сужэнству з Зыбайлам няма. Ён клапоцiцца пра мяне пра сына, i нават пра гасьцей што некалi прыдуць да нас, — i ня будзе ведаць, адчынiўшы дзьверы iз спачывальнi, спытаць: — Любая, няўжо ты кахаеш Недбайлу, — пасьля гэтага будзе той самы Зыбайла, i тая самая Алюся... Алена... (з боку куды пайшлi ЦIмка iз Зыбайлам, выходзiць мужчына каля 60 год стары, з трыма дзяцьмi-падлеткамi)
Мужчына: (спакмецiўшы Алену i Нядбайлу) Дабрыдзень, таварышы! (дзецi таксама вiтаюцца; ён растаўляе партатыўнае крэсла) Прабачце мяне! Крыху скалечыў нагу — таму сядзець пабольш трэба. (сядае) Даўно усiх бачыў вас. Як трымаецеся, як адпачываеце??
Алена: (вясёла) А нiчога сабе — вось бачаце каля ракi гультаем.
Нядбайла: (бы рады пра сябе сказаць) А я з вудамi. Не настаўнiк, а рыбу навучаю як за гук чапляцца. (iдзе да вуды)
Мужчына: А як-жа адпачывае таварыш Зыбайла? (не чакаючы адказу) Вам абавязкаў на канiкулы летнiя не дасталося, а я мушу, раз у тыдзень, працаваць... (да дзяцей) Ву-у, паглядзiце што злавiў Нядбайла! (дзецi адбегаюцца да Недбайлы, ён злавiў невялiкую рыбiнку) Працую аддана — гэта-ж мае унукi — прывучаю усiх траiх разумець замежныя мовы.
Алена: Радавайцеся iмi — люба чуць ад вас.
Мужчына: (да дзяцей) Да дому, да дому, галубятнiкi... Мы гадуем галубоў. калi ласка завiтайце да нас, ведаемся няпершы дзень, у адным пасёлку жывём.
Алена: Дзякую — калi небудзь! (дзецi вяртаюцца ад Недбайлы)
Мужчына: Гэтай вось 10 год, гэтаму 12, а трэцьцяму 8. (падбiрае крэсла; да дзяўчынкi)Зоя, скажы па iтальянску: — Да хуткага пабачаньня.
Дзяўчынка: Я забылася ўжо.
Мужчына: (нездаволена) Ты заўсёды не памятаеш... тады ўнукi па беларуску, разам: — Добрага дня вам! (дзецi уторвуюць за iм) А па дарозе да дому яшчэ iншую песьню прасьпеваем: — Ах пайду, пайду я лугам... (пачыная нямоцна пеяць, дзецi торуць яму; сьпеў ацiхае калi апошнiм зьнiкае Мужчына; Алена iдзе да Недбайлы)
Алена: Яны напэўна калi iшлi сюды “зязюлю” сьпявалi?.. Хай будзе каму небудзь вясёла...
Нядбайла: (таксама ад ейнага настрою) Ты напраўду зьбiраешся паехаць ад гэтуль?
Алена: (бяз увагi на пытаньня; духатворна) ...памятаеш пасьля вайны, сустрэўшыся з табой, ты цьвердзiў: з Беларусi нiколi ня еду, я памiраў за яе, а не загiнуў, значыць дзеля яе жыву. Я усе твае гутаркi памятаю. Сяньня я жадаю успамiнаць. успамiнаць усё. Усё што было з мною, нават пра каменчыкi што ляжаць на дварэ нашае сялiбы хачу успамiнаць... У маёй душы сяньня благое адчуваньня, ведаю што iсную i бачу Нядбайлу... Цiмка, дзе ты — памажы, растлумач маё адчуваньня...
Нядбайла: (не дае дакончыць) Алюся, не маладзею, здаецца! Раблюся зайздросным. Гавары, успамiнай пра ўсё, але не мешай Зыбайлу ў твае успамiны...
Алена: (бадай выхоплiвае вуду з Недайблавых рук) Кiнь стаяць над ракой. Мы-ж адны! Та не падумаў мяне зноў пацалаваць. (адступае крыху) За тое ў Нядбайлы поўны збор пацалункаў калi Алюся апыноўваецца на ягонай кватэры. (кiдае вуду на ўзьбярэжжа)
Нядбайла: Алюся, няўжо ты хочыш растацца з мной? Алюся, гэта будзе зьдек.
Алена: (але несварлiва) Не падыходзь да мяне. Валей, слухай мяне.
Нядбайла: гавары, але не пра яго, Зыбайлу.
Алена: О, якая шчырая, неадступная зайздрасьць ад каханьня! каханец мой, я пачынаю любiць Зыбайлу! Пражыць столькi год бяз каханьня, i раптам пачынаю любiць каханьням, сапраўдным каханьням яго... Ах, не! Моўкнi! Моўкнi! Я палохаюся сябе, i я сяньня бы гэтая рака цячэ, а па ўзьбярэжжы ейным бяз неякага сполаху расьце тоесамая стагодзямi, i тые, i ня тые людзi па ўзьбярэжжу ходзяць, i iм нiшто мае цярплiвасьцi й пакуты.
Нядбайла: (блiжэй да Алены) Ты сталася iншай... успамiнай Алюся.
Алена: (перамена настроям) ...даўней калi студэнткай была i лiсты дапатрабаваньня ад Недбайлы атрымовала, муж мой Зыбайла прыежджаў на адпачынак у Рагачоў. Скардзiўся каленымi пабiтымi, мулякамi на плячох ад кулямёта — афiцэрам вышэйшым вучыўся. Аджа я слухала ягоныя скаргi, а думала пра цябе, i быццам адстала у лекцыях па старасьветнай лiтаратуры, уторна чытала Гамэраву Адысэю (гульлiва) Я хачу шмат што ўспамiнаць... (пазiрае па скраю ракi-узьбярэжжу iдзе Цiмка й Зыбайла; Зыбайла час ад часу трымае правiцу каля вока) Яны вяртаюцца, шмат шкада не ўспомнiла табе...
Нядбайла: (цiхотна, барзьлiва) Алюся, дзеля чаго мы перажываем, што трэба яшчэ больш адчуваць i мець?
Алена: (бадай абыякава; пазiраючы у бок ЦIмкi й Зыбайлы) Та-а-к... абы адчуваць.
Цiмка: (калi падыйшлi разам iз Зыбайлам, да Алены як заўсёды зналуску) Сястра, мы зноў ваяўнiкi. А нiякага хiстаньня прашу. Памiж намi двумя бiблiйная лягэнда уторылася... (Алена падыходзiць да Зыбайлы спрабуе адняць ягоную руку ад вока; ён не дазваляе; Цiмка адзадзя яе)
Алена: (да Цiмкi) Што здарылася? Скажы хоць раз коратка i даўцемлява! (Нядбайла ад няведамкi прыняць удзел, пахаджвае то да Алены, то да Зыбайлы)
Зыбайла: (апускае руку у той час калi Алена зварачвалася да Цiмкi) Не хвалюй яго. Я дараваў яму адразу. Крыху патоўпалiся мiж сабой. (да ЦIмкi) Дазволiм яшчэ раз, пры сьведках, прыцiснуць рукi дружбай, хай сястра глядзiць мы больш ня ворагi. (спакойна) Мы пабiлiся. Я расказаў яму пра сон мiнулай ночы, а пасьля успомнiў тоё-сея пра вайну... (каманда па афiцэрску зрабiў крок на месцы) ...але Цiмка не ўмея бочыцца: астаўся добрым салдатам з другой вайны. (праводзiць рукой па патылiцы) ...але не паслухмяны.
Цiмка: (працягвае руку Зыбайлу) Дарую табе i я — дружба! (трымае руку надалей, зналусна) А гiсторыю Другой вайны, павучаць i памятаць, належыць мне, а табе толькi сьнiць яе рахубы. (выпускае руку)
Нядбайла: Адно зноў не пабецеся. (на яго не зварачваюць увагу; чуцень перарыўны клёкат буслоў у скараёх пушчы)
Зыбайла: (далiкатна на левай пяце досiць шпарка павярнуўся да Алены) Тэлеграму атрымаў, па тэлефоны пагаварыў пакуль ты купалася. Тыдзень буду лавiць рыбу... можа з Цiмкам... а тады, тады? Бывай! Зноў лiсты буду пiсаць i слаць да цябе... Мушу у армейскi запас вярнуцца — маладых салдат навучаць...
Алена: (нэрвова) Ня ўжо зноў вайна?
Зыбайла: Я афiцэр, Алена! Я умею лiчыць салдат, я умею навучаць iх, але войны не лiчу. Мне ўсёдна колькi iх было або будзе.
Алена: (усклiчна i шчыльней да Зыбайлы) Ня веру! Цiмка, ты чуў што ён сказаў? (зiрнула на Недайблу)
Цiмка: Не! Я дараваў яму. (бы сумна) Заўтра восьмы дзень Зыбайлавай нядзелi — новая гiсторыя... мне памятаць яе. Буду памятаць. Хадзем ад гэтуль. Наўлоньнi прыроды толькi нашыя сьляды пакiнем. (Цiмка iдзе за iм, Алена падруку iз Зыбайлам; Нядбайла зьбянтэжана падбiрае Аленiну коўдру i кашолку; спакмечвае: Цiмка спынецца; адмахна рукой да Зыбайлы i Алены; вяртаецца да яго)
Нядбайла: (хлусьлiва) Я ухiнуўся iх. Цiмка, жадаю вяртацца да дому з табой. (кiдае падабраныя рэчы на дол)
Цiмка: (кладзе мiла руку на плячо Нядбайлы; падумаў коратка, прынiмае руку) ...а чаму не пераканацца што я сказаў Зыбайлу: гiсторыю памятаць мне а не яму? Вайсковыя людзi ня толькi ў нас. Яны спэцыялiсты, прафэсаналы, бадай выканаўцы iхнага дабра i праўды, але не аўтарытэты да iхнага iмя герой цi то сапраўдны, а цi выдуманы?
Нядбайла: (стаяць каля бэрэжжа ракi) Цiмка, кажы я паслухаю.
Цiмка: (бы просьбна) Нядбайла, калi ласка, не загадвай мне. Ты-ж добры да мяне — лепшым чым Алена, сястра мая. (Нядбайла хоча нешта сказаць; Цiмка не дазваляе) Нiчога ня кажы. Прашу толькi слухаць мяне. Я паважаю цябе. Я спадзяюся на цябе. Праз тваю помач збудую дамбу на рэчцы. Карысьць будзе. (мiмавольная паўза; ня моцна) навошта заўважаць мне? Я разумею усё што ёсьць з мной, ведаю што ёсьць памiж табой i Аленай. Багаслаўлю! Яна зробiць усё каб быць з табой. (Нядайла хоча зноў перарваць ягоную гутарку — уздымае руку) Далей слухай мяне. Ты адзiны хто можа слухаць мяне. Ты адзiны ёсьць — людзi, людзьвiнiсты чалавек... Грэшна не кажу... А за статкам, як авечка, не бяжы. Вер сваiм здольнасьцям i талянту. Iншыя параўнуюць свае магчымасьцi й талянты з тваiм. Гiсторыя патрабуе сьведка i асуду. Прысуд усяму гiстарычнаму зрабiў i творыць чалавек якi назiрае i ўдзельнiчае з боку людскога статку. (Нядбайла падбiрае Аленiны рэчы)
Нядбайла: Хадзем ад гэтуль...
Цiмка: Не! Не, сябёр, я не тое гавару, за цябе адкажу. Я хачу сказаць: калi якi небудзь народ не адчувае сваю будучыню памiж стстку iншых народаў, тады будзь, астанся сляпцом — хто небудзь пашкадуе захопам.
Нядбайла: Хадзем ад гэтуль, ужо позна.
Цiмка: Кiнь гэтыя бургэрскiя лахманы — ня трымай. (як раней кладзе руку на плячук Недбайлу) Мы пойдзем — ня будзем начаваць тут. Хай яна пабудзе зь iм, паслухае дакладней ягоныя навiны. Яна яшчэ жонка яму, яна стварыла сябе гiсторыю сям’i, у ейнай душы жывуць успамiны. (Нядбайла хоча iсьцi) Пачакай! Ты аддзiны мой сябра, i ты жадаў, прашу цябе, мець мяне у побач. Будзь прышчанай маiм часе з табой. Алена жадае каб я iшоў у лекарню, да дактароў. А яны, лечучы мяне, створуць дадатны элемэнт: небясьпека грамадству. Яны зьнiшчуць мяне. (зноў клёкат буслоў) Зыбайла праз некалi дзён апынецца ў сваiм жаданьнi. Будзе слухаць стрэлы кулямётаў, а можа зноў енкi раненых, паўзабiтых салдатаў. (капнуў кашолку з Недайблавых рук, пачаў хадзiць па бярэжжу ракi) Ты будзеш каля Алены, сястры маёй. (клёкат буслоў зноў) Нядбайла:(акуратлiва кладзе Аленiны рэчы на зямлю) Ужо нядзень, ноч надыходзiць. Хадзем. Прывiтаем Зыбайлу з навiнамi.
Цiмка: Шмат дзён мiнула мiж мной i табой. Чуюся нiчога ня стварыў у помачы табе... Ты штосьцi хаваеш ад мяне, бо пэўнiсю я ёсьць i ты. (паўза) Ты жывеш, ад цябе патрабуюць жыць даўжэй... а маё iмя у рыестрах: гэткага кляса, атрымовае рэнту-пэнсiю-дапамогу. Ты належыш грамадству. А я? Я — Цiмка, прозьвiшча i пабацьку гэтакi.
Нядбайла: Хадзем ад гэтуль. (зноў падбiрае пакiненыя Аленай рэчы)
Цiмка: Я не прашу цябе заступацца перад Аленай, сястрой маёй, цi нават перад усёй дзяржавай — толькi ўсяго жадаў сказаць табе.
Нядбайла: Я ня ведаю што адказаць табе.
Цiмка: I ня трэба, ня трэба. (згiнаецца раптоўна i падымае невялiкi каменчык; Нядбайла глядзiць на каменчык) Каменчык нехта прынёс сюды. Тут навакол ракi калiсьцi высахла балота, сталася добрым лугам, i на iм краскi, краскi што любяць каб iх дратавалi людзi, а яны усёдна астаюцца краскамi. (прыпановае каменчык Недбайлу)
Нядбайла: (не бярэ каменчык; бязуражлiва успрыйманьня) Навошта? (сьмехатлiва) Гэта-ж не дыямэнт!
Цiмка: Не, гэта адаматны дыямэнт! Я захаваю гэты каменчык. Ён цьвердзiць гiсторыю i будзе гiстарычным. Мы улепiм яго у дамбу на рэчцы ў памяць Зыбайлы, першага мужа маёй сястры. (зноў вокметна азiрае каменчык, кладзе яго у кiшэню) Але, але у памяць Зыбайлы улепiм яго у дамбу, адасобiм яго памятна, паэтычна.
Нядбайла: Цiмка, ты кiнуўся у мяшчанства.
Цiмка: Мяшчанства ня можна вiнаваць, яно карысьць нацыi й дзяржаве. Яно карысьць для культуры й цывiлiзацыi — ад iх пачынаецца.
Нядбайла: Хадзем адгэтуль.
Цiмка: (сам сабе) Восьмы дзень Зыбайлавай нядзелi пачаўся.
Нядбайла: Хадзем ад гэтуль памалу.
Цiмка: А я пабуду тут... куды дзевацца мне? Успамiнайце свае успамiны.

 

УВЕРХ


   

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
webmaster