КУПЛЯЙ КНІГІ ПОШТАЙ
knihi.net

БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

Пошук... | КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Кнігі... | Партнэры... | Аўтары...

 
Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён  
[Allegro.pl]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Дасьледваньні
    Гісторыя
    Грамадзтва
    Літаратура
    Мова
    Палітыка
    Пераклады
    Правы чалавека
    Рэлігія
    Слоўнікі
    Турыстыка

 ЧАСОПІСЫ
  •  Абажур
  •  Akcent

     
Białoruski

  • 
Annus
      Albaruthenicus
  •  АRCHE
  • 
Асамблея
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  • 
БГА
  •  Беларус
  •  Беларускія
     Ведамасьці

  •  Белорусский
     Сборник

  •  Бельскі
     Гостінэць

  •  Герольд
     Litherland

  •  Гістарычны
     Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Дзеяслоў
  •  Druvis
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Палітычная

       
сфера

  •  Паміж
  •  pARTisan
  •  Правінцыя
  •  Праўнік
  •  Рэзыстанс
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы
  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Еўрапейскае радыё для Беларусі Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Беларускі Маладзевы Рух Амерыкі Васіль Быкаў ARCHE ФРАГМЭНТЫ Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вока www.bialorus.pl БАЖ ПАГОНЯ www.wolnabialorus.pl Вiльня Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт Настаўнік.org ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Беларусы ў Аўстраліі Ліра ZBM

 

 
 Віктар Сазонаў, Занатоўкі кантрабандыста  або аповеды Сымона Нальшанскага

Віктар Сазонаў, Занатоўкі кантрабандыста  або аповеды Сымона НальшанскагаАд аўтара

Смех я падняў на ўзровень святыняў,
Вы, вялікія гэтага свету,
А паспрабуйце смяяцца.
(так казаў Заратустра)

Час — адзінае, над чым ніколі не будзе ўладарыць чалавек. Ён цячэ ў прасторы па сваіх, невядомых нам законах, і ніхто не можа вярнуць яго назад. Ні адзін чалавек не здольны патрапіць ні ў мінулае, ні ў будучыню. Хіба толькі ў марах, або ўспамінах.

Канец васьмідзесятых і пачатак дзевяностых гадоў дваццатага стагоддзя для беларусаў прынёс вялікія змены. Разваліўся Савецкі Саюз, Рэспубліка Беларусь стала незалежнай суверэннай Дзяржавай. Адчыніліся яшчэ нядаўна замкнутыя на сем замкоў межы. Знік страх. Паветра напоўнілася вольнасцю, рамантызмам і надзеямі. Узнікла невядомае дагэтуль заманлівае пачуццё — ты можаш нешта зрабіць сам, нават здольны змяніць сваё жыццё. І не толькі сваё... Такі прыйшоў час.

Для гродзенцаў, якія жывуць у непасрэднай блізкасці з заходняй мяжой, гэты час прынёс і свае эканамічныя перспектывы. Многія людзі марылі адчыніць фірмы, стаць бізнесоўцамі, будаваць будучыню сабе, сваім дзецям і сваёй Краіне. Пошук першапачатковага капіталу прымусіў іх ехаць на захад, за мяжу. Штосьці прадаць, штосьці набыць. Толькі потым яны даведаліся, што іх называюць кантрабандыстамі. А яшчэ пазней сталі так называць самі сябе, укладаючы ў гэтае слова толькі добры сэнс. Сэнс, за якім стаіць рызыка, руплівасць, працавітасць і адвага. Рысы, здаўна ўласцівыя беларусам. І ў віры тагачаснага жыцця, ходзячы на дзяржаўную працу і супрацьдзяржаўныя мітынгі, займаючыся хатняй гаспадаркай і палітыкай, людзі спрабавалі зрэалізаваць і свае эканамічныя мары. І не тое, што ім так моцна хацелася разбагацець — хацелася проста быць фінансава незалежнымі. І не самае галоўнае, што на Захадзе іх тавар куплялі. Проста хацелася ўбачыць гэты Захад. Маладыя, загарэлыя, працавітыя, адважныя і рамантычныя хлопцы паехалі ўбачыць свет. Гэта быў іх час.

Амаль штомесячныя змены мытных правілаў змушалі людзей не звяртаць на іх увагі. Чалавек быў упэўнены, што, перавёзшы нелегальна праз мяжу тое, што забаранялася сёння, але было можна ўчора і будзе дазволена заўтра, ён нікому не робіць шкоды. Галоўнае — не парушаць агульнапрызнаных нормаў чалавечнасці. Людзі ў гэта верылі. Такі быў час.

Час змяніўся. Другая палова дзевяностых гадоў разбурыла мары гэтых людзей, памяняла іх погляды. Нелегальным перавозам тавару праз мяжу сталі займацца буйныя фірмы. Часцей расійскія. Для беларускага кантрабандыста ў гэтым „бізнесе” не засталося месца. Але, калі час ад часу заходзіш у шапік да старога знаёмага, які зараз ужо не ездзіць за мяжу з гарэлкай, а працуе дробным прадпрымальнікам, або перасякаеш мяжу ў машыне былога кантрабандыста і чуеш з яго вуснаў вясёлы аповед тых часоў, задумваешся — які гэта быў час, бо пра другую палову дзевяностых гадоў „кантрабандысты” расказваюць толькі сумнае. А пра першую... Хіба было б няправільна не занатаваць тыя аповеды і не паспрабаваць зафіксаваць у творчасці той час.

 

УВЕРХ


   

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
webmaster