КУПЛЯЙ КНІГІ ПОШТАЙ
knihi.net

БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

Пошук... | КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Кнігі... | Партнэры... | Аўтары...

 
Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён  
[Allegro.pl]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Дасьледваньні
    Гісторыя
    Грамадзтва
    Літаратура
    Мова
    Палітыка
    Пераклады
    Правы чалавека
    Рэлігія
    Слоўнікі
    Турыстыка

 ЧАСОПІСЫ
  •  Абажур
  •  Akcent

     
Białoruski

  • 
Annus
      Albaruthenicus
  •  АRCHE
  • 
Асамблея
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  • 
БГА
  •  Беларус
  •  Беларускія
     Ведамасьці

  •  Белорусский
     Сборник

  •  Бельскі
     Гостінэць

  •  Герольд
     Litherland

  •  Гістарычны
     Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Дзеяслоў
  •  Druvis
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Палітычная

       
сфера

  •  Паміж
  •  pARTisan
  •  Правінцыя
  •  Праўнік
  •  Рэзыстанс
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы
  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Еўрапейскае радыё для Беларусі Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Беларускі Маладзевы Рух Амерыкі Васіль Быкаў ARCHE ФРАГМЭНТЫ Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вока www.bialorus.pl БАЖ ПАГОНЯ www.wolnabialorus.pl Вiльня Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт Настаўнік.org ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Беларусы ў Аўстраліі Ліра ZBM

 

 
 Віктар Сазонаў, Занатоўкі кантрабандыста  або аповеды Сымона Нальшанскага

Віктар Сазонаў, Занатоўкі кантрабандыста  або аповеды Сымона НальшанскагаГонар кантрабандыста

Ад гэтай прапановы Слава хацеў адмовіцца адразу. Куды гэта варта. Усяго за тыдзень перавезці праз мяжу сто пяцьдзесят літраў гарэлкі. Ды не абы-якой. Абавязкова ў шкляных бутэльках і з прыгожымі этыкеткамі. Ды яшчэ на смак добрай. Каб пілася як мёд.

— Дзе ты раней быў? — наракаў Славік на паляка, які зрабіў заказ. — Здаецца і ад бальшавікоў вы пазбавіліся, а бальшавізму з галоў так і не выбілі. Усё ў апошнюю хвіліну робіце, як тыя саветы. Як зіма, дык сена косяць.

— А што рабіць? — апраўдваўся паляк. — Дзеткі ў мяне такія. Яны цяпер хуткія ўсе сталі, як хвароба. Прыйшла дачка дахаты і пытае, ці ведаем мы, што ў яе вяселле праз тыдзень. Матка адразу самлела. А я вось лётаю як венік. Грошы пазычаю, людзей запрашаю. Прывязі ты гэтай гарэлкі таннейшай. Я табе аддзячу, на вяселле запрашу як самага пачэснага госця. Там і начальнік мясцовай паліцыі будзе, і суддзя, і солтыс. Пазнаёмішся з уладай. З такой працай як у цябе гэтыя знаёмствы не зашкодзяць.

Што праўда, то праўда, падумаў Слава і ўзяўся за работу. У Гродне яму нечакана пашанцавала. З’явіўся нейкі новы гандляр гарэлкай. Ды і прадаваў нядорага. Слава паглядзеў на яе. Чыстая, як слёзы святых. І на смак спадабалася. Купіў адразу ўсю партыю ды давай цягаць праз мяжу. Абы ў час паспець. І хоць гэтыя турботы яму пасавалі як кулак да вока, мажлівасць пазнаёміцца з прадстаўнікамі ўлады там, дзе ён збываў кантрабанду, пераважвала ўсе адмоўныя бакі. А іх было безліч. Як кажуць, конь не валяўся. Бяссонныя ночы, рызыка, хабар... Хіба ўсё пералічыш. Але тавар прывёз своечасова. Акурат на вяселле.

Гаспадар слова датрымаў. Прадставіў Славіка гасцям як самага пачэснага. Падкрэсліў, загадкава падміргнуўшы правым вокам, што тыя прыгожыя бутэлечкі, што стаяць на стале, гэта праца Славы. А гасцей як чорт круціў хутчэй паспрабаваць кантрабанднай вадкасці. Але як толькі яе сталі разліваць па шклянках, у Славікавай душы стала неспакойна. Неяк не так яна булькала. Ён хутчэй хапіў бутэльку, наліў сабе, паспрабаваў і збялеў. Там была вада. Звычайная, з крана, нават не падсоленая. Госці таксама ўжо яе пакаштавалі і ўсе да аднога ўтаропіліся на беларускага кантрабандыста як бараны на новы плот. У хаце сціхла нават вясельная музыка. Славік хацеў скочыць у акно, ды было позна. Моцная рука гаспадара ўжо сціскала яго горла.

— Ты, што гэта, пся крэў?! — прастагнаў той у твар пачэснаму госцю. — Здзекуешся.

— Цягні яго на вуліцу! — зараўлі госці. — Забіць гада!

Першым даў у морду солтыс. Пасля ўдару начальніка паліцыі кантрабандыст ляснуўся ў лужыну перад хатай і стаў як апошняга паратунку шукаць вачыма суддзю. А суддзя ўжо тоўк Славіка нагамі. Што пачалося! Кожны лічыў абавязкам адзначыцца на Славікавай мордзе. Нават маладая. А як спрытнаму беларусу ўдалося вырвацца, усё вяселле кінулася даганяць. Але Славіка і сабакі ўжо не дагналі б. Збіты і напалоханы ён прыляцеў на мясцовы рынак і кінуўся да сяброў-кантрабандыстаў. Так і так — тлумачыць ім. Падманулі з гарэлкай. І што цяпер рабіць?

У кантрабандыстаў тых часоў было вострае пачуццё гонару і сваіх прафесійных абавязкаў. Пачалі несці ўсё, што гарыць, акрамя дроў. Хто спірт, хто гарэлку, іншыя самагонку цягнулі. Далі пабітаму сябру машыну, напхалі алкаголю ў багажнік і пажадалі поспехаў.

Як Слава зноў з’явіўся каля хаты, дзе яго нядаўна амаль не забілі, усе аслупянелі. Некаторыя нават падумалі, што ён вярнуўся, каб кінуць у іх бомбу. Самы адважны быў солтыс. Ён, выставіўшы наперад круглы як гарбуз трыбух і пакручваючы пальцамі правы вус, падышоў да Славіка. А той спакойна адчыніў багажнік і хітнуў на бліскучыя бутэлькі.

— Памылка выйшла. Вось вярнуўся выправіць.

Солтыс недаверліва ўзяў адну з бутэлек, здзёр зубамі закрутку і зрабіў з гарла некалькі глыткоў.

— Добрая гарэлка, — заявіў ён праз момант прысутным і ўсё вяселле радасна залямантавала.

Пілі ўсю ноч. Кожны папрасіў у Славы прабачэння. А суддзя аж пяць разоў. Кожны лічыў за гонар выпіць з беларускім кантрабандыстам. І ўсе, а найперш начальнік мясцовай паліцыі, захапляліся тым, што беларускія кантрабандысты аж настолькі людзі гонару. Начальнік паліцыі сказаў, што Слава на яго тэрыторыі можа прадаваць усё, што толькі хоча. Суддзя публічна заявіў, што калі гэтага кантрабандыста хто прывалачэ ў суд, то ён пасадзіць таго, хто прыцягнуў. Солтыс на каленях прасіў пагасцяваць у яго колькі дзён. Ды Слава адмовіўся. Трэба, сказаў, найперш разабрацца з тымі, хто падсунуў яму тую „гарэлку”.

Як сказаў, так і зрабіў, бо на тым, найперш, і палягае гонар кантрабандыста, каб сам нікога не ашукаць і не спусціць тым, хто ашукаў цябе. Шукалі тых ашуканцаў, з вадой замест гарэлкі, даволі доўга. Знайшлі іх гродзенскія кантрабандысты недзе ажно ў Расіі. Што з імі зрабілі, казаць не буду. Але пабіты палякамі Славік выглядаў у параўнанні з імі як эстрадны спявак. Шмат каго тыя дурні ашукалі. Ды за сваё і дасталі. Гонар кантрабандыста менавіта палягае на тым, каб датрымаць сваё слова і ніколі не спусціць таму, хто яго не датрымаў.

 

УВЕРХ


   

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
webmaster