КУПЛЯЙ КНІГІ ПОШТАЙ
knihi.net

БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

Пошук... | КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Кнігі... | Партнэры... | Аўтары...

 
Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён  
[Allegro.pl]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Дасьледваньні
    Гісторыя
    Грамадзтва
    Літаратура
    Мова
    Палітыка
    Пераклады
    Правы чалавека
    Рэлігія
    Слоўнікі
    Турыстыка

 ЧАСОПІСЫ
  •  Абажур
  •  Akcent

     
Białoruski

  • 
Annus
      Albaruthenicus
  •  АRCHE
  • 
Асамблея
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  • 
БГА
  •  Беларус
  •  Беларускія
     Ведамасьці

  •  Белорусский
     Сборник

  •  Бельскі
     Гостінэць

  •  Герольд
     Litherland

  •  Гістарычны
     Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Дзеяслоў
  •  Druvis
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Палітычная

       
сфера

  •  Паміж
  •  pARTisan
  •  Правінцыя
  •  Праўнік
  •  Рэзыстанс
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы
  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Еўрапейскае радыё для Беларусі Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Беларускі Маладзевы Рух Амерыкі Васіль Быкаў ARCHE ФРАГМЭНТЫ Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вока www.bialorus.pl БАЖ ПАГОНЯ www.wolnabialorus.pl Вiльня Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт Настаўнік.org ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Беларусы ў Аўстраліі Ліра ZBM

 

 
 Віктар Сазонаў, Занатоўкі кантрабандыста  або аповеды Сымона Нальшанскага

Віктар Сазонаў, Занатоўкі кантрабандыста  або аповеды Сымона НальшанскагаУ кожнага свой хлеб

— Як цяжка на гэтым сабачым свеце чалавеку даецца хлеб, — разважаў ля ляснога вогнішча Сяржук. — Вы возіце ў Польшчу гарэлку ды цыгарэты, каб неяк зарабіць на сям’ю. Мытнікі вас ловяць, каб захаваць працу. Выйграе спрытнейшы ды разумнейшы.

— Ды не бывае мытніка разумнейшага за кантрабандыста, — даводзіў новаму знаёмаму Юрка. — Сам падумай. У іх працоўны дзень восем гадзінаў. А мы, каб іх „накалоць”, дваццаць чатыры гадзіны думаем, як гэта зрабіць. Таму заўсёды будзем на некалькі крокаў наперадзе. Гэтыя вялікагаловыя дурні з курынымі мазгамі ніколі нас не раскусяць. У нас хлеб цяжкі і даводзіцца ўвесь час штосьці камбінаваць. А ў іх — лёгкі. Прыходзяць на працу толькі час адбыць ды атрымаць свой заробак.

— Але пры кепскай працы яе можна згубіць, — не пагаджаўся Сяржук. — Яны маюць свае планы, павышэнні па службе за добрую работу, прэміі. Там таксама даводзіцца круціцца. Кваліфікацыя мытніка залежыць ад таго, ці ведае лазейкі кантрабандыстаў. Не знойдзе кантрабанды — паляціць з працы.

Нашая бадзёрая кампанія весела рассмяялася. Ну што з яго ўзяць. Маладзенькі сціплы хлопчык, які першы раз прыехаў у Польшчу і прывёз толькі дзве пляшкі гарэлкі. Сказаў, што больш праз мяжу не прапускаюць. Шкода яго стала. З такой працай нават на паліва не заробіць. Вось і ўзялі яго з сабой начаваць у лес. Каб навучыць таму-сяму.

У кантрабандыстаў, калі пачынаецца размова пра недасведчанасць мытнікаў, аповеды могуць цягнуцца цэлую ноч. Ну, а калі ў кампаніі смаркаты навічок, яны набываюць асаблівы каларыт. Мы Сержука так і празвалі — смаркач. Не са зла. Проста хацелася пахваліцца сваім спрытам у справе абдурвання мытнай службы. Ён у нас адразу выклікаў шчырае захапленне: вельмі хацеў усяму навучыцца, з павагай успрымаў парады, да канца выслухваў кожнага. Нават тое-сёе занатоўваў.

— Вучыся, смаркач, пакуль я жыву, — не супакойваўся Юрка. — Гэтыя таўстапузыя дзеці гарадскіх гультаёў ніколі не дадумаюцца дзе я хаваю цыгарэты.

І ён, хітра глянуўшы на новага знаёмага, адкруціў другое днішча ў сваёй машыне. Там, у адмыслова зробленых сховах, ляжала каля трыццаці блокаў „Марлбары”.

Сяржук не крыўдзіўся на тое, што яго называюць смаркач. Наадварот. Быў шчыра ўсім удзячны за навуку, называў нас каралямі вынаходніцтваў, эйнштэйнамі і дактарамі кантрабандных навук.

— А зараз глянь на сапраўдны палёт думкі, — улучыўся ў размову Мікола з﷓пад Мастоў і адкруціў дно ў газавым балоне. — Тут у мяне змяшчаецца дзевяноста літраў разліўнога спірту. А для некаторых, надта выслужлівых правяральнікаў у мундзірах, інтэлект якіх набліжаецца да сярэдняга, я яшчэ ў сярэдзіну ўпаяў маленькі газавы балончык. На ім можна праехаць кіламетраў дваццаць. Як набліжаюся да мытні, пераключаю машыну на газ. Датчыкі паказваюць поўны балон. Машына працуе на газе. Скажы, ці дапетрыць хто-небудзь з гэтых тугадумаў, што там у мяне спірт?

Кожны хацеў чамусьці навучыць маладога калегу. Хтось паказаў як хаваць цыгарэты ў дзвярах, каб пры гэтым адчыняліся шыбы. Хтосьці распавёў як прывязваць бутэлькі да трубы пад машынай так, каб тыя не награваліся ад яе і не пачыналі страляць. Сержуку толькі не падабалася, што ўсе смяяліся з прымітыўнасці мытнікаў. Але мы гэта спісалі на ягоную маладосць. А з ранку, развітваючыся, Юрка сказаў, што цяпер поспех у працы залежыць толькі ад яго стараннасці. Усё, чаму маглі, таму навучылі.

Праз дзень я зноў выбраўся ў Польшчу. Ля самай мытні заўважыў сваіх знаёмых. Пад’ехаў да іх. Хлопцы былі злыя, як шалёныя сабакі. Спрачаліся, пляваліся, махалі рукамі. Я спытаўся, што здарылася.

— На мытню не сунься, — хмура адказаў мне Мікола. — У нас увесь тавар сканфіскавалі, усё пазнаходзілі. Нават мой газавы балон раскруцілі. А наш знаёмы Сяржук сёння хіба будзе ў рэстаране на атрыманую прэмію святкаваць павышэнне па службе. Гэта табе не жарты. За адну змену раскрыў ажно пяць кантрабандных сховаў.

Я абліўся халодным потам.

— Дык што, — пытаю, — гэты смаркач — інспектар мытні?

— Сёння ўжо інспектар, — гнеўна плюнуў на зямлю Юрка. — А яшчэ ўчора быў смаркатым стажорам, з якога ўся мытня смяялася, бо за цэлы год не змог выявіць аніводнай кантрабанды і амаль не страціў працу. Мытнікі, паміж сабой, за няўмеласць называлі яго „смаркач”.

 

УВЕРХ


   

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
webmaster