КУПЛЯЙ КНІГІ ПОШТАЙ
knihi.net

БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

Пошук... | КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Кнігі... | Партнэры... | Аўтары...

 
Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён  
[Allegro.pl]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Дасьледваньні
    Гісторыя
    Грамадзтва
    Літаратура
    Мова
    Палітыка
    Пераклады
    Правы чалавека
    Рэлігія
    Слоўнікі
    Турыстыка

 ЧАСОПІСЫ
  •  Абажур
  •  Akcent

     
Białoruski

  • 
Annus
      Albaruthenicus
  •  АRCHE
  • 
Асамблея
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  • 
БГА
  •  Беларус
  •  Беларускія
     Ведамасьці

  •  Белорусский
     Сборник

  •  Бельскі
     Гостінэць

  •  Герольд
     Litherland

  •  Гістарычны
     Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Дзеяслоў
  •  Druvis
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Палітычная

       
сфера

  •  Паміж
  •  pARTisan
  •  Правінцыя
  •  Праўнік
  •  Рэзыстанс
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы
  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Еўрапейскае радыё для Беларусі Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Беларускі Маладзевы Рух Амерыкі Васіль Быкаў ARCHE ФРАГМЭНТЫ Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вока www.bialorus.pl БАЖ ПАГОНЯ www.wolnabialorus.pl Вiльня Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт Настаўнік.org ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Беларусы ў Аўстраліі Ліра ZBM

 

 
 Віктар Сазонаў, Занатоўкі кантрабандыста  або аповеды Сымона Нальшанскага

Віктар Сазонаў, Занатоўкі кантрабандыста  або аповеды Сымона НальшанскагаДобры знаёмы

Было гэта акурат перад Вялікаднем. Для кантрабандыста сама працоўны час. Кожны чалавечак хоча назапасіць алкаголю на свята, а попыт вызначае прапанову. Галоўны закон бізнесу! Вось і кінуліся ўсе са сваімі прапановамі ў Польшчу. Адна бяда — польскія мытныя службы таксама пра гэта ведаюць. Так пачалі трэсці бутлегераў, што алкаголь стала мажлівым перавезці толькі ў страўніку. Людзі, у якіх забралі тавар, былі ў роспачы і стане пошуку новых метадаў. Працоўныя няўдачы заўсёды актывізоўваюць мазгі. У такім працоўным пошуку я заспеў Аліка Гартанюка, беларуса з Беласточчыны, на гродзенскім вакзале.

— Слухай мяне ўважліва, — пачаў ён так таямніча, нібы прапаноўваў мне стаць сябрам тайнай масонскай арганізацыі. — У мяне ўжо два разы запар сканфіскавалі тавар. Як так пойдзе далей, то застанемся без порткаў. Збанкрутуем зусім. Трэба штосьці мяняць. Лепш усяго знайсці добрага знаёмага ў польскіх службах, які будзе намі апекавацца. Я маю такога на воку. Шалёна любіць выпіць. Гэта адзіны чалавек у Беластоку, які можа мяне перапіць. Мы яго будзем паіць, а ён дапамагаць нам у перавозе спірту. Калі так пойдзе, то справы скочаць угару. Грошай будзе як у жыдоў. Ты мне вельмі патрэбны, бо ты беларус. Сваіх яны баяцца, думаюць, падстава. А разам усё пойдзе гладка.

У цягніку да Беластока, які народ ласкава называў спіртавозам, я па складзенаму сцэнару падышоў да памежніка і папрасіў яго хутчэй праверыць пашпарт. Маўляў, нічога не вязу, але вельмі спяшаюся. А тут, нібы выпадкова, падышоў Алік.

— Якая сустрэча! — радасна закрычаў ён. — Гэта ж трэба так. Сустрэў разам двух сваіх лепшых сяброў. Трэба нам гэта замачыць. Маю трошачкі спірту. Адмыслова важу для такіх выпадкаў.

Памежнік, як даведаўся, што ён лепшы сябра Аліка, трошкі здзівіўся. Але паведамленне пра спірт пераканала яго.

— Мне на працы піць нельга, — задумліва прашаптаў ён. — Пачакайце мяне ў Кузніцы. Як скончу працу, паедзем у Беласток разам. А зараз пасяджу з вамі, каб мытнікі не лезлі ў торбы.

Мытнікі, убачыўшы, што мы размаўляем з памежнікам, нават не падышлі да нас. Алік быў шчаслівы. На вакзале ў Кузніцы ён не змаўкаў. Тлумачыў, што калі мы сёння добра напоім Казіка (так звалі памежніка), то ўсе нашыя праблемы скончацца адразу і назаўсёды. А як змена памежніка закончылася, мы паехалі разам у Беласток. Алік дастаў пляшку, проста з бутэлькі адпіў каля паловы і падаў яе Казіку.

— Ну ты і п’еш! — сказаў той, і нагбом дапіў што засталося. Спытаўся толькі, чым можна закусіць.

— Якая закуска? — падміргнуў яму Гартанюк. — У нас столькі гарэлкі, што мы можам яе піць і ёй закусваць.

Пры гэтых словах ён раскрыў сваю торбу і паказаў што там ляжыць. Вочы ў памежніка блісканулі як ядзерны выбух. Ён моўчкі залез у торбу і дастаў кожнаму па пляшцы. На беластоцкі перон мы ледзьве выпаўзлі. Шапка памежніка была чамусьці на галаве ў Аліка, а я цягнуў па зямлі за рукаво памежніцкую куртку. Куды мы ідзём, ніхто не ведаў, але неяк незразумелым чынам апынуліся ў Алікавай хаце. Пасля таго, як Гартанюк сказаў сваёй жонцы, што гэты памежнік цяпер будзе рабіць усё, што скажам, нават есці з нашых рук, яна маланкай паляцела збіраць на стол.

Прачнуўся я сярод ночы ад моцнага крыку. Нада мной у трусах і службовай шапцы стаяў Казік і патрабаваў пашпарт.

— У яго ад выпітага на халяву спірту пачаліся праблемы з мазгамі, — патлумачыў Алік. — Але ж упіўся, брыда! Думае, што ён на працы ў цягніку. Лазіць з пакою ў пакой, як па вагонах, і патрабуе пашпарты. Ты яму хаця б далонь выцягні.

Я так і зрабіў. Казік ляпнуў па ёй кулаком, нібы паставіў пячатку ў пашпарце і пасунуўся ў другія „вагоны”. У кватэры ніхто не спаў. Памежнік хадзіў па пакоях і пляскаў кулаком па выцягнутых далонях, спраўна выконваючы свае працоўныя абавязкі. Не даваў прадыхнуць нікому: ні мне, ні Аліку, ні ягоным маленькім дзецям, якія ўвогуле яшчэ не дараслі да пашпартоў, ні яго старым бацькам, якія ўжо забыліся, што такое пашпарт. Дзеці плакалі, старыя пачалі маліцца, каб той памежнік здох. А той насіўся па „вагонах” як шалёны і патрабаваў паважаць законы пераезду мяжы. Нарэшце хтось пачуў малітвы старых. Казік зачапіўся за крэсла, грымнуўся на зямлю і захроп. Усе астатнія, падзякаваўшы лёсу, таксама ўлягліся.

Раніцай я пабудзіў Аліка, каб ісці на рынак прадаваць спірт.

— Спі далей, — сумна адказаў той. — Няма аніякага спірту. Наш добры знаёмы выпіў увесь. Апошнія дзве бутэлькі забраў з сабой. Лепш бы гэты спірт у нас забралі на мяжы. Хоць галава не балела б. А як праспімся, падумаем наконт таго, каб знайсці якога-небудзь іншага знаёмага. З гэтым нічога не заробіш, каб яго халера забрала!

 

УВЕРХ


   

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
webmaster