|
| |
|
КНІЖНАЯ
СЭРЫЯ "БЕЛАРУСІКА = ALBARUTHENICA" НА СТАРОНКАХ КАМУНІКАТУ
|
|

Пераклад збліжае народы: Матэрыялы Міжнар. «круглага стала», Мінск, 3-4 верасня 2001 г.
/ Рэдкал.: Р. Барадулін (гал. рэд.) і інш. - Мн.: «Беларускі кнігазбор», 2002. - 152 с. - (Беларусіка = Albaruthenica; Кн. 24).
У зборніку змешчаны матэрыялы Міжнароднага «круглага стала» памяці Алеся Адамовіча, праведзенага Беларускім ПЭН-цэнтрам і прысвечанага праблемам літаратурнага перакладу. Выданне разлічана на літаратуразнаўцаў і перакладчыкаў...
>
падрабязна <
|
| Беларусь - Бельгія: Грамадска-культурнае ўзаемадзеянне |
|

Беларусь - Бельгія: Грамадска-культурнае ўзаемадзеянне: Матэрыялы Міжнар. «круглага стала». Мінск, 18-19 мая 2001 г. / Рэдкал.: А. Мальдзіс (гал. рэд.) і інш. - Мн.: «Беларускі кнігазбор», 2002. - 240 с. - (Беларусіка = Albaruthenica; Кн. 23).
У зборніку змешчаны даклады і паведамленні, прысвечаныя палітычным, гістарычным, культурным сувязям Беларусі і Бельгіі. Асобныя раздзелы прысвечаны літаратурнаму ўзаемадзеянню (найперш перакладу), беларускай дыяспары ў Бельгіі (М. Равенскі, студэнты і выпускнікі Лювенскага універсітэта). Выданне разлічана на гісторыкаў, палітолагаў, краязнаўцаў...
>
падрабязна <
|
|

Нацыянальныя пытанні: Матэрыялы ІІІ Міжнар. кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый»
(Мінск, 21-25 мая, 4-7 снеж. 2000 г.) / Рэдкал.: Э. Дубянецкі (гал. рэд.) і інш. - Мн.: «Беларускі кнігазбор», 2001. - 224 с. - (Беларусіка = Albaruthenica; Кн. 22)
У зборнік уключаны даклады пра фарміраванне і развіццё нацыянальнай самасвядомасці беларусаў, прачытаныя на ІІІ Міжнародным кангрэсе беларусістаў. Разглядаюцца пытанні этнагенезу, самабытнасці, стэрэатыпаў, менталітэту, дзяржаўнасці, міждзяржаўных адносін. У асобны раздзел выдзелены матэрыялы пра нацыянальныя супольнасці Беларусі. Кніга разлічана на гісторыкаў, філосафаў, палітолагаў, сацыёлагаў, а таксама на шырокія колы чытачоў...
>
падрабязна <
|
| Гісторыя, культуралогія, мастацтвазнаўства |
|

Гісторыя, культуралогія, мастацтвазнаўства: Матэрыялы ІІІ Міжнар. кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый» (Мінск, 21-25 мая, 4-7 снеж. 2000 г.) / Рэдкал.: В. Скалабан (гал. рэд.) і інш. - Мн.: «Беларускі кнігазбор», 2001. - 364 с. - (Беларусіка = Albaruthenica; Кн. 21).
У зборнік уключаны даклады і паведамленні па гісторыі, культуралогіі і мастацтвазнаўству, прачытаныя на ІІІ Міжнародным кангрэсе беларусістаў. Матэрыялы маюць цікавасць для навукоўцаў, выкладчыкаў і студэнтаў ВНУ, супрацоўнікаў музеяў, бібліятэк і архіваў, краязнаўцаў...
>
падрабязна <
|
| Скарыназнаўства, кнігазнаўства, літаратуразнаўства |
|

Скарыназнаўства,
кнігазнаўства, літаратуразнаўства:
Матэрыялы ІІІ Міжнар. кангрэса
беларусістаў «Беларуская культура ў
дыялогу цывілізацый» (Мінск, 21-25 мая, 4-7 снеж. 2000 г.) / Рэдкал.: У. Конан (гал. рэд.) і інш. - Мн.: «Беларускі кнігазбор», 2001. - 364 с. - (Беларусіка = Albaruthenica; Кн. 20). У зборніку змешчаны даклады і выступленні на секцыях «Францыск Скарына і еўрапейская культура», «Літаратуразнаўства» дзвюх сесіяў ІІІ Міжнароднага кангрэса беларусістаў. Аўтары даследуюць спадчыну беларускага асветніка і першадрукара ў кантэксце еўрапейскай мастацкай культуры, традыцыі Ф. Скарыны ў славянскім кнігадрукаванні, гістарычныя і эстэтычныя аспекты ўзаемасувязяў беларускай літаратуры з агульнаеўрапейскім літаратурным працэсам XIV-ХХ стст. Кніга разлічана на даследчыкаў, выкладчыкаў літаратуры і культуралогіі, на ўсіх, каго хвалюе беларуская культура, яе гісторыя і сучасны стан...
>
падрабязна <
|
| Беларуская мова: шляхі развіцця, кантакты, перспектывы |
|

Беларуская мова: шляхі развіцця, кантакты, перспектывы: Матэрыялы ІІІ Міжнар. кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый» (Мінск, 21-25 мая, 4-7 снеж. 2000 г.) / Рэдкал.: Г. Цыхун (гал. рэд.) і інш. - Мн.: «Беларускі кнігазбор», 2001. - 308 с. - (Беларусіка = Albaruthenica; Кн. 19).
У зборніку змешчаны даклады і паведамленні, зробленыя ў час ІІІ Міжнароднага кангрэса беларусістаў і прысвечаныя ўзаемадзеянню беларускай культуры з іншымі культурамі ў галіне мовы і мовазнаўства. Кніга разлічана на даследчыкаў-філолагаў, аматараў беларускага слова...
>
падрабязна <
|
| Хрысціянства і беларуская культура |
|

Хрысціянства і беларуская культура: Матэрыялы ІІІ Міжнар. кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый» (Мінск, 21-25 мая, 4-7 снеж. 2000 г.) / Рэдкал.: Л. Уладыкоўская-Канаплянік (гал. рэд.) і інш. - Мн.: «Беларускі кнігазбор», 2001. - 208 с. - (Беларусіка = Albaruthenica; Кн. 18) У зборніку, які з'яўляецца своеасаблівым падсумаваннем міленійнага года ў Беларусі, змешчаны выступленні на секцыі
«Хрысціянства і беларуская культура» ІІІ Міжнароднага кангрэса беларусістаў. Побач з агульнымі, тэарэтычнымі пытаннямі аўтары разглядаюць этапныя моманты тысячагадовай гісторыі хрысціянства на беларускіх землях, уплыў рэлігій на мастацтва, канфесіянальную шматаблічнасць Беларусі. Кніга разлічана на вучоных, настаўнікаў, студэнтаў, шырокія колы інтэлігенцыі, усіх тых, каго цікавіць і хвалюе духоўная культура Беларусі, яе гісторыя і сучасны стан...
>
падрабязна <
|
| Беларуская дыяспара як пасрэдніца ў дыялогу цывілізацый |
|

Беларуская дыяспара як пасрэдніца ў дыялогу цывілізацый: Матэрыялы ІІІ Міжнар. кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый» (Мінск, 21-25 мая, 4-7 снеж. 2000 г.) / Уклад. Т. Пятровіч; рэдкал.: А. Мальдзіс (гал. рэд.) і інш. - Мн.: «Беларускі кнігазбор», 2001. - 312 с. - (Беларусіка = Albaruthenica; Кн. 17) У зборнік уключаны даклады і паведамленні, прачытаныя на аднайменнай секцыі другой сесіі ІІІ Міжнароднага кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый». Матэрыялы маюць цікавасць як для прадстаўнікоў беларускай дыяспары, так і беларускіх вучоных, настаўнікаў, студэнтаў, краязнаўцаў...
>
падрабязна <
|
| Уладзімір Караткевіч і яго творчасць у еўрапейскім культурным кантэксце |
|

Уладзімір
Караткевіч і яго творчасць у
еўрапейскім культурным кантэксце: Навук.збор. / Рэдкал.: А. Мальдзіс (гал. рэд.) і інш. - Мн.: «Беларускі кнігазбор», 2000. - 272 с. - (Беларусіка = Albaruthenica; Кн. 16) Зборнік прысвечаны 70-годдзю з дня нараджэння выдатнага беларускага пісьменніка. У чарговую кнігу серыі «Беларусіка» ўвайшлі матэрыялы Міжнароднай канферэнцыі, праведзенай у Оршы, на радзіме Уладзіміра Караткевіча, а таксама артыкулы вучоных і пісьменнікаў, якія паказваюць ролю яго творчасці ў славянскім і еўрапейскім літаратурным працэсе. Частка публікацый падаецца на мове арыгінала. Кніга ўпрыгожана малюнкамі пісьменніка.
Выданне адрасуецаа навукоўцам, настаўнікам, усім тым, хто захапляецца творчасцю Уладзіміра Караткевіча...
>
падрабязна <
|
| На шляхах да ўзаемаразумення |
|

На шляхах да ўзаемаразумення: Навук.збор. / Рэдкал.: А. Мальдзіс (гал. рэд.) і інш. - Мн.: «Беларускі кнігазбор», 2000. - 356 с. - (Беларусіка =
Albaruthenica; Кн. 15) Зборнік складаецца з матэрыялаў трох міжнародных навуковых сустрэч, асноўнай тэмай якіх было грамадска-культурнае ўзаемадзеянне Беларусі і суседніх краін. У першы раздзел увайшлі даклады, прачытаныя на беларуска-польскім форуме, другі прысвечаны асобе і спадчыне вядомага дзеяча Вялікага Княства Літоўскага М.-К. Радзівіла Сіроткі, трэці - беларускага і рускага вучонага-асветніка Б. Эпімаха-Шыпілы.
Кніжка адрасуецца як навукоўцам, так і шырокаму колу чытачоў...
>
падрабязна <
|
| Belarus - Ěire = Belarus - Ireland = Беларусь - Ірландыя = Беларусь - Ирландия |
|

Belarus
- Ěire = Belarus - Ireland = Беларусь - Ірландыя =
Беларусь - Ирландия: Матэрыялы
навуковага семінара «Беларуска-ірландскія
гістарычна-культурныя сувязі» (Мінск,
1999) / Рэдкал.: А. Мальдзіс (гал. рэд.) і інш.
- Мн.: «Беларускі кнігазбор», 2000. - 186 с. - (Беларусіка
= Albaruthenica; Кн. 14) У зборнік увайшлі
матэрыялы навуковага сімпозіума, а
таксама беларускага і ірландскага
друку, прысвечаныя беларуска-ірландскаму
грамадска-культурнаму ўзаемадзеянню. У
канцы змешчана бібліяграфія
адпаведных публікацый.
Кніга прызначаецца як спецыялістам,
так і шырокаму колу чытачоў...
>
падрабязна <
|
| Грамадскія ідэалы: нацыянальныя традыцыі, сучасны стан, погляд у будучыню |
|
У зборніку змешчаны матэрыялы Рэспубліканскай навуковай канферэнцыі
Грамадскія ідэалы: нацыянальныя традыцыі, сучасны стан, погляд у будучыню, арганізаванай Нацыянальным навукова-асветным цэнтрам імя Ф. Скарыны і Беларускім універсітэтам культуры 26-27 лістапада 1998 г.
Адрасуецца ўсім, хто цікавіцца праблемамі беларускай гісторыі і культуры, беларускай грамадскай думкай і нацыянальнай свядомасцю...
>
падрабязна <
|
| Пушкін - беларуская культура - сучаснасць |
|
Пушкін - беларуская культура - сучаснасць: Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 26-27 мая 1999 г.). - Мн.: «Белаарускі кнігазбор», 1999. - 346 с. - (Беларусіка =
Albaruthenica; Кн. 12).
У зборнік уключаны як навуковыя, так і навукова-папулярныя, публіцыстычныя матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Пушкін - беларуская культура - сучаснасць», прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння вялікага рускага паэта. Кніга з'яўляецца своеасаблісым, даследчыцкім падсумаваннем Года Пушкіна ў Беларусі, асэнсаваннем уплыву рускага класіка на развіццё беларускай культуры.
Даклады і паведамленні друкуюцца на беларускай і рускай мовах - так, як былі прадстаўлены тэксты.
Выданне прызначана для навукоўцаў, студэнтаў, усіх аматараў рускай і беларускай культуры...
>
падрабязна <
|
| Адам
Міцкевіч і нацыянальныя культуры |
|
Адам
Міцкевіч і нацыянальныя культуры:
Матэрыялы Міжнароднай навуковай
канферэнцыі (Мінск, 7-11 верасня 1998 г.) /
Рэд. Н. Давыдзенка, А. Мальдзіс (гал. рэд.).
- Мн.: «Беларускі кнігазбор», 1998. - 448 с. - (Беларусіка
= Albaruthenica; Кн. 11). У зборніку сабраны як
навуковыя, так і навукова-папулярныя,
публіцыстычныя матэрыялы Міжнароднай
канферэнцыі «Адам Міцкевіч і
нацыянальныя культуры» і Пятых
Карэліцкіх чытанняў «Карэліцкая зямля
ў часы Адама Міцкевіча». Яны сталі
падсумаваннем Года Адама Міцкевіча ў
Беларусі, асэнсаваннем значэння яго
спадчыны для беларускага, польскага,
літоўскага, рускага і іншых народаў
Еўропы. Прызначаны для навукоўцаў,
настаўнікаў, краязнаўцаў, усіх
аматараў класічнага мастацкага слова....
> падрабязна <
|
| Ян
Чачот, Ігнат Дамейка, сябры і
паплечнікі Адама Міцкевіча |
|
Ян
Чачот, Ігнат Дамейка, сябры і
паплечнікі Адама Міцкевіча: Матэрыялы
Трэціх і Чацвёртых Карэліцкіх чытанняў
(1996, 1997)
/ Рэд. Н. Давыдзенка, А. Мальдзіс (навук.
рэд.). - Мн.: ННАЦ імя Ф. Скарыны, 1998. - 112 с. -
(Беларусіка = Albaruthenica; Кн. 10). Зборнік
складаецца з дзвюх частак. У першай
змешчаны матэрыялы пра беларускага
паэта і фалькларыста Яна Чачота, у
другой - пра вучонага і падарожніка,
нацыянальнага героя Чылі Ігната
Дамейку. Абодва нарадзіліся на
тэрыторыі Карэліччыны, абодва
сябравалі з Адамам Міцкевічам.
Разлічана на настаўнікаў і краязнаўцаў,
аматараў літаратуры, гісторыі,
падарожжаў...
> падрабязна <
|
| 480 год беларускага кнігадрукавання |
|
480 год беларускага кнігадрукавання: Матэрыялы Трэціх Скарынаўскіх чытанняў
/ Гал. рэд. А. Мальдзіс і інш. - Мн.: Беларуская навука, 1998. - 272 с. - (Беларусіка=Albaruthenica; Кн. 9).
У зборнік уключаны матэрыялы (пераважна ў выглядзе, прадстаўленым дакладчыкамі) Трэціх Скарынаўскіх чытанняў, прысвечаных 480-годдзю беларускага кнігадрукавання. Яны адбыліся на радзіме беларускага і ўсходнеславянскага першадрукара, у Полацку, 9-12 верасня 1997 г. Матэрыялы дадаюць новыя важныя штрыхі да характарыстыкі жыцця і дзейнасці Францыска Скарыны, асвятляюць традыцыі асветніцтва і кнігадрукавання на Полацкай зямлі і - шырэй - у Беларусі, характарызуюць сучасны стан кнігавыдавецкай справы і скарыназнаўства.
Разлічана на вучоных-гуманітарыяў, настаўнікаў, студэнтаў, шырокага чытача...
>
падрабязна <
|
| Беларусь - Расія - Японія = Беларусь - Россия - Япония |
|
Беларусь - Расія - Японія = Беларусь - Россия - Япония: Матэрыялы Першых Астравецкіх краязнаўчых чытанняў, прысвечаных памяці Іосіфа Гашкевіча / Рэд. Г. Брэгер і інш. - Мн.: ННАЦ імя Ф. Скарыны, 1997. - 130 с. - (Беларусіка = Albaruthenica; Кн. 8).
Зборнік складаецца з трох частак. У першай змешчаны матэрыялы пра Іосіфа Гашкевіча, першага консула Расіі ў Японіі, вучонага і падарожніка, які жыў і пахаваны на Астравеччыне, у другой - краязнаўчыя даклады па гісторыі, культуры Астравеччыны, у трэцяй - артыкулы пра беларуска-японскае грамадска-культурнае супрацоўніцтва.
Прызначаны даследчыкам, краязнаўцам, шырокаму чытачу....
>
падрабязна <
|
| Беларуска-нямецкае грамадскакультурнае ўзаемадзеянне: гісторыя, сучаснасць, перспектывы |
|
Беларуска-нямецкае грамадскакультурнае ўзаемадзеянне: гісторыя, сучаснасць, перспектывы
/ Рэд. Л. Кулажанка, А. Мальдзіс і інш. Мн.: Цэнтр імя Ф. Скарыны, 1996. - 176 с. - (Беларусіка = Albaruthenica; Кн. 7).
У зборніку змешчаны матэрыялы Міжнароднага «круглага стала», які адбыўся 29-30 красавіка 1996 г. у Мінску з удзелам вучоных Беларусі, Германіі, Польшчы і Швейцарыі. Шырока асвятляюцца пытанні беларуска-нямецкага ўзаемадзеяння у сферах гісторыі, адукацыі, културы, літаратуры, мовы, эканомікі.
Разлічана на ўсіх,хто цікавіцца праблемамі міжнацыянальнага і міжкультурнага ўзаемададзеяння, беларусістаў, выкладчыкаў і студэнтаў-гуманітарыяў....
>
падрабязна <
|
| Беларусь паміж Усходам і Захадам
ч. 2 |
|
Беларусь паміж Усходам і Захадам: Праблемы міжнацыян., міжрэлігійн. і міжкультур. ўзаемадзеяння, дыялогу і сінтэзу. Ч. 2 / Рэд. Ул. Конан і інш. - Мн.: ННАЦ імя Ф. Скарыны, 1997. - 362 с. - (Беларусіка =
Albaruthenica; Кн. 6).
У кнізе змешчаны матэрыялы ІІ Міжнароднага кангрэса беларусістаў, які адбыўся ў Мінску ў маі 1995 г. і быў прысвечаны праблеме «Беларусь паміж Усходам і Захадам».
Разлічана на вучоных, настаўнікаў, студэнтаў, дзяржаўныя органы і грамадскія арганізацыі, якія займаюцца або цікавяцца праблемамі міжнацыянальнага, міжрэлігійнага і міжкультурнага ўзаемадзеяння, зарубежных беларусістаў...
>
падрабязна <
|
| Беларусь паміж Усходам і Захадам
ч. 1 |
|
Беларусь паміж Усходам і Захадам: Праблемы міжнацыян., міжрэлігійн. і міжкультур. ўзаемадзеяння, дыялогу і сінтэзу. Ч. 1 / Рэд. Ул. Конан і інш. - Мн.: ННАЦ імя Ф. Скарыны, 1997. - 356 с. - (Беларусіка =
Albaruthenica; Кн. 6).
У кнізе змешчаны матэрыялы ІІ Міжнароднага кангрэса беларусістаў, які адбыўся ў Мінску ў маі 1995 г. і быў прысвечаны праблеме «Бeлaрусь паміж Усходам і Захадам».
Разлічана на вучоных, настаўнікаў, студэнтаў, дзяржаўныя органы і грамадскія арганізацыі, якія займаюцца або цікавяцца праблемамі міжнацыянальнага, міжрэлігійнага і міжкультурнага ўзаемадзеяння, зарубежных беларусістаў...
>
падрабязна <
|
|