|
| |
|
КНІЖКІ
МІЖНАРОДНАЙ АСАЦЫЯЦЫІ БЕЛАРУСІСТАЎ НА СТАРОНКАХ КАМУНІКАТУ
|
| КНІЖНАЯ СЭРЫЯ "БЕЛАРУСІКА = ALBARUTHENICA" НА СТАРОНКАХ КАМУНІКАТУ |
|
Выдавецкая сэрыя заснаваная Міжнароднай Асацыяцыяй Беларусістаў, арганізацыяй якая аб’ядноўвае каля 600 беларусістаў, у тым ліку каля 200 з 23 замежных краін. Яе прэзыдэнтам зьяўляецца доктар філялягічных навук прафэсар Адам Мальдзіс. МАБ падтрымлівае кантакты і сувязі з беларусістамі, абменьваецца з імі інфармацыяй, кнігамі. Мае базу дадзеных па беларусістыцы і пра беларусістаў свету. Прымае ўдзел ў арганізацыі і правядзенні «круглых сталоў» па асобных праблемах беларусістыкі. Ажыццяўляе выданне штомесячнага інфармацыйна-аналітычнага і культуралагічнага бюлетэня «Кантакты і дыялогі» (выходзіць з 1996 г., адсылаецца ў 19 краін свету) і зборніка «Беларусіка = Albaruthenica»...
>
падрабязна <
|
| Адам Міцкевіч і Беларусь = Adam Mickiewicz a Białoruś |
|

Адам Міцкевіч і Беларусь = Adam Mickiewicz a Białoruś
/ Уклад. В. Грышкевіч, навук. рэд. А. Мальдзіс, Т. Нягодзіш. - Мн.: ННАЦ імя Ф.Скарыны, 1997. - 320 с., іл.
У кнігу ўключаны артыкулы беларускіх аўтараў, прысвечаныя класіку польскай літаратуры, а таксама бібліяграфія «Адам Міцкевіч у друку Беларусі». Выданне выходзіць да 200-годдзя з дня нараджэння славутага сына Навагрудскай зямлі.
Разлічана як на спецыялістаў-філолагаў, так і на шырокія колы чытачоў, настаўнікаў, вучняў...
>
падрабязна <
|
| А. С. Пушкін і Беларусь = А. С. Пушкин и Беларусь |
|

А. С. Пушкін і Беларусь = А. С. Пушкин и Беларусь
/ Уклад. Т. Махнач, галоўн. рэд. А. Мальдзіс. - Мн.: Беларуская навука, 1999. - 428 с., іл.
Кніга выдаецца да 200-гадовага юбілею з дня нараджэння А. С. Пушкіна. Зборнік дае цэласнае ўяўленне пра адносна малавядомыя сучаснаму беларускаму чытачу звесткі аб сувязях вялікага рускага паэта з Беларуссю. Распавядаецца пра падарожжы А. С. Пушкіна праз беларускія мясціны, пра яго нашчадкаў - жыхароў Беларусі, пра ўплыў яго творчасці на развіццё беларускай літаратуры і мастацтва.
Выданне складаецца з прысвечаных А. С. Пушкіну артыкулаў беларускіх навукоўцаў, пісьменнікаў, журналістаў, вершаў беларускіх паэтаў пра яго. Упершыню падаецца найбольш поўная бібліяграфія, дзе адзначаны ў храналагічным парадку выдадзеныя ў Беларусі творы паэта (пачынаючы з 1864 г. і да нашых дзён), а таксама пераклады яго твораў, асобныя кнігі, мастацкія творы, артыкулы пра А. С. Пушкіна.
Кніга будзе карысная настаўнікам і навучэнцам, спецыялістам-філолагам, шырокаму колу чытачоў як своеасаблівы беларускі даведнік па пушкіназнаўству...
>
падрабязна <
|
|

На шляху да праўды: Матэрыялы VIII Міжнар. навук. канф. «Шлях да ўзаемнасці» (Белавежа, 15-17 чэрв. 2000 г.) і «круглага стала» «Ідэя беларускасці і ідэя польскасці на мяжы тысячагоддзяў: да вызначэння паняццяў» (Мінск, 6-7 верас. 2000 г.) / Рэдкал.: А. Баршчэўскі і інш. - Мн.: «Беларускі кнігазбор», 2001. - 224 с. - (Acta Albaruthenica; Кн. 2).
У зборнік уключаны даклады і паведамленні беларускіх і польскіх навукоўцаў па актуальных праблемах беларусазнаўства, беларуска-польскіх узаемадачыненнях.
Выданне разлічана на навуковых работнікаў, выкладчыкаў і студэнтаў ВНУ...
>
падрабязна <
|
| Рэстытуцыя культурных каштоўнасцей: праблемы вяртання і сумеснага выкарыстання |
|

Рэстытуцыя культурных каштоўнасцей: праблемы вяртання і сумеснага выкарыстання (юрыдычныя, навуковыя і маральныя аспекты). Матэрыялы Міжнарод. навук. канферэнцыі. Мінск. 19-20 чэрвеня 1997г. / Пад рэд. А.Мальдзіса. - Мн.: ННАЦ імя Ф.Скарыны, 1997. - 344 с. - (Вяртанне; Кн. 4).
У зборнік увайшлі матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі, дзе былі разгледжаны пытанні вяртання і сумеснага выкарыстання спрэчных музейных, бібліятэчных і архіўных каштоўнасцей. Вучоныя шасці краін уводзяць у навуковы ўжытак невядомыя раней факты, выказваюць прапановы, робяць абагульненні.
Разлічана як на вучоных-спецыялістаў, так і на шырокія колы чытачоў...
>
падрабязна <
|
| Выяўленне, сумеснае выкарыстанне і вяртанне архіўных
каштоўнасцей... |
|

Выяўленне, сумеснае выкарыстанне і вяртанне архіўных, бібліятэчных і музейных каштоўнасцей, якія захоўваюцца ў замежных краінах
/ Пад рэд. А. Мальдзіса (гал. рэд.) і інш. - Мн.: БФК, 1999. - 372 с. - (Вяртанне; Кн. 6).
Зборнік складаецца з навуковых даследаванняў, якія заснаваны на выніках пошукаў у архівах, бібліятэках і музеях Беларусі, Польшчы, Расіі, Украіны і Францыі, дзе выяўляліся матэрыялы, якія звязаны з духоўнай і матэрыяльнай культурай беларускага народа, паходзяць з яе тэрыторыі.
Выданне разлічана на вучоных-спецыялістаў, а таксама аматараў беларускай даўніны...
>
падрабязна <
|
| Нясвіжскія зборы Радзівілаў |
|

Нясвіжскія зборы Радзівілаў: іх фарміраванне, гістарычны лёс, цяперашняе месцазнаходжанне і шляхі выкарыстання / Рэдкал.: А. Мальдзіс (гал. рэд.) і інш. - Мн.: «Беларускі фонд культуры», 2002. - 368 с. - (Вяртанне; Кн. 7) Чарговы зборнік з серыі "Вяртанне" прысвечаны архіўным і музейным зборам Радзівілаў, уладальнікаў Нясвіжа і ў XVI-XVIII стст., некаранаваным каралям беларускіх зямель. У першай частцы кнігі змешчаны як абагульняючыя артыкулы, так і канкрэтныя апісанні, вынікі пошукаў і знаходак. Другая частка - апісанне фонда "Радзівілы, князі", які захоўваецца ў Вільнюсе, Дзяржаўным гістарычным архіве Літвы, і цяпер цяжка даступны беларускім даследчыкам. Зборнік завяршаецца паказальнікамі (да другой часткі).
Выданне разлічана як на даследчыкаў, гісторыкаў, так і шырокага чытача, які цікавіцца мінулым, найперш краязнаўцаў...
>
падрабязна <
|
|