Адам
Міцкевіч — паэт з тых, у якіх толькі дзень нараджэння, што пачаў бяссмерце. 24
снежня 1798 года. Нават не дзень, а позні зімовы вечар, што затрымаў у дарозе
маці — Барбару з роду Маеўскіх. Паводле легенды нарадзіла яна ў прыдарожнай
карчме, нібы прадвяшчаючы сыну бясконцыя дарогі па белым свеце. З’явіўся Адам
Бярнард у незвычайны вечар, у так званую вігілію — напярэдадні каталіцкага
свята божага нараджэння, што таксама нібы прадвяшчала незвычайны лёс.
І стаў ён сапраўды незвычайны, хоць і не лёс Хрыстоў.
Паэт не
выбірае свае радзімы. Аднак на іншую не прамяняе, якой бы пакутнай, занядбанай
богам і людзьмі яна камусь ні здавалася. Радзіме ж па-мацярынску бывае
ніякавата заганарыцца славай узгадаванага ў горасці сына. Дык вось і наша — не
ганарлівая зямелька...
Нічога. Сам
Міцкевіч сказаў пра яе, пра калыску, як не скажа ніводзін:
Вярнуцца не
давялося. Ды гэта целам, адзіным, што ў паэтаў тлення не міне. А пранікнёнымі
вобразамі, а трапяткою ценню Адам Міцкевіч вяртаецца да нас увачавідкі. Бо пра
нас з вамі думаў ён, калі так хацелася яму “... дажыць да той уцехі, // Каб
гэтай кнізе прыблудзіць пад стрэхі // І
каб на попрадках там папрадушкі, // Адпеўшы песеньку пра лёс пастушкі [... ] яе
чыталі ў дзень прадвесня // І
мелі ўцеху, як я з народнай песніі” .
Словы вось
гэтых папрадушак ды пастушак “скідалі ў песню” яшчэ ў Адасевым маленстве.
Сялянскае асяроддзе ўжо сто гадоў з гакам заставалася хавальнікам жывой
народнай гаворкі. Рашэннем сейма 1696 года мова літвінаў, ці русінаў, была
па-казуісцку забаронена ў афіцыйным ужытку. Ва ўсёй Еўропе цяжка згадаць нешта
падобнае. Былі, вядома, мовы, што зазналі ўціск, заняпад, асіміляцыю. Але каб
дзяржаўную мову, на якой напісаны выдатныя помнікі пісьменнасці, Статут
Вялікага княства Літоўскага, прынамсі, — узор прававога зводу для еўрапейскіх
краін — узялі ды замянілі іншай, “больш панскай”, раз ёю карысталіся паны
Кароны... Не, цёмныя гады, відаць, насталі. Адракліся ад свайго мясцовыя паны,
падпанкі, іх спадручныя і найміты. Хто з карысці — выслужыцца, а хто — з
няведання, што творыць. Дорага ж абышлася народу нацыянальна-культурная здрада
вярхоў і проста адшчапенцаў. Але годзе ступаць па выбойных паваротках гісторыі!
Народ і
ўратаваў. У рассыпаных вёсках, сёлах зберагаўся скарб. Не ў каваных куфрах — у
вуснапаэтычнай творчасці, надзвычай разнастайнай, у цёплым, задушэўным слове.
Той скарб чакаў рупліўца, які б сабраў і ацаніў. Прыйшоў з-над Нёмана, з-пад
Навагрудчыны Ян Чачот і, выдаўшы шэсць зборнікаў фальклорных песень, шырока
паказаў, якім багаццем валодаюць сціплыя беларусы. А ўслед прыйшоў ён, Адам
Міцкевіч, Чачотаў дружбак, аднадумец — з тых жа нёманскіх, навагрудскіх мясцін,
дзе бацька яго Мікалай Міцкевіч працаваў адвакатам. Прыйшоў і зняў чары з таго
багацця. Так, упершыню, па-сапраўднаму, на ўзроўні вышэйшага ўзлёту рамантычнай
паэзіі аграніў беларускія народныя алмазы Адам Міцкевіч. Мала казаць, што
дачыніўся, мала казаць, што дачыніўся глыбока. ён
пранікся самім духам, асэнсаваў, увасобіў. Яго балады і рамансы, якія
склалі разгорнуты аднайменны цыкл, выраслі на беларускай, хай яму вымаўлялася —
літоўскай, глебе, як растуць на ёй векавечныя дрэвы, дзівосныя кветкі. Букет
гэты — “Балады і рамансы”, як нішто да яго, зрошаны ў Міцкевіча палкай слязою
рамантыка-патрыёта.
Шмат гадоў
спагадзя новы волат Янка Купала горда заявіў: “Я беларускае песні ўладар”. А
мог бы заявіць у свой час і Адам Міцкевіч, скажам, такое: “Я беларускай балады ўладар”. Перачытайма “Свіцязь”, “Свіцязянку”,
“Магілу Марылі”, “Рыбку”, да якой Станіслаў Манюшка напісаў музыку, улюбёную і
спевакамі, і слухачамі. З малалецтва захапляемся мы паэтычнымі постацямі
народных музыкаў. Дудара, напрыклад. І
ўсплывае ў памяці “Дудка беларуская” Францішка Багушэвіча. Але ж самае ранняе
(1821 год) увасабленне вобліка “старога срэбрагрывага” належыць у нас
Міцкевічу. Раманс на тэму народнай песні так і называецца “Дудар”.
Дудару-Міцкевічу ўдалося гарманічна перадаць і ўладу музыкі, і скруху
нешчаслівага кахання, і тугу адзінокага ўмірання далёка ад родных гоняў. Быццам
прадчуваў ён (а генію дадзена прадчуваць), што матыў ростані з Бацькаўшчынай
стане самым трагічным у яго мастакоўскім свеце.
Калі
параўноўваць найслаўнейшых рамантыкаў у еўрапейскіх літаратурах, то Міцкевіч,
бадай, не мілаваў буйных набегаў фантазіі на заморскія старонкі і па
“нетутэйшую” бывальшчыну, якія іншы раз падагравалі ў сабе боганатхнёныя барды.
І тым ярчэй засведчыў свой
глыбінны патрыятызм. Такія сюжэты, як пра Гражыну, пра Канрада Валенрода,
натхнялі яго подыхам беларуска-літоўскай спадчыны непараўнальна мацней, чым
усялякія запазычаныя. Па-першае, крыніца вуснапаэтычнай творчасці жывіла яго
менавіта як паэта, а не як гучнага вершатворца і таму не спынялася струменіць.
Падругое, узрос і ўзмужнеў гэты талент сярод люду, якому дзіва дзіўнае строіць
сябе ў кідкія ўборы.
Жыў сярод
люду ці сам быў яго часцінкай, крывінкай? Пэўна, што быў, бо як жа іначай?
Шаноўны выкладчык Віленскага універсітэта Іахім Лялевель увайшоў у гісторыі як
дзеяч польскага і міжнароднага дэмакратычнага руху, блізкага да рабочага, да
марксісцкага. Міцкевіч пасылаў яму многія творы на строгі водгук як гісторыку,
знаўцу старажытнасці і суд яго прымаў без агаворак. Прысвяціў любімаму
настаўніку верш, у якім даў паэтычны агляд гістарычнага мінулага розных народаў
і ўславіў пошукі новай ісціны. Такім чынам, значыў для Міцкевіча шмат. А з
якога роду-племені быў? Сам Лялевель прызнаваў, што бацька яго — сын прусака і
саксонкі, а дзед — русін, а можа, і маскаль. І дадаваў: “Вось якая сумесь атрымалася — гарох і капуста, а
ляха няма” .
Няма, што не зашкодзіла яму стаць на шлях польскай палітычнай арыентацыі, якой
з гонарам служыў.
Ці не такі
і Міцкевіч? Навагрудскі “літвін”, які ведаў сваю
“Літву” лепш за ўсе абшары і лапікі зямлі, куды б ні кідала яго жыццё, да якой
цягнуўся, гарнуўся як да бацькавага парога, як да матчынай ласкі. З гарачай
сыноўняй любові, а не толькі з прафесарскае эрудыцыі можна было горда выказаць
тыя словы пра беларускую мову, роўных каторым няма і па сёння. Шкада, што час
рамантычнага водсвету факталогіі мінуўся ці незваротна.
І усё ж мы паўторым, што гаварыў Міцкевіч: “... З усіх
славянскіх народаў русіны, гэта значыць сяляне Пінскай, часткова Мінскай і
Гродзенскай губерняў, захавалі найбольшую колькасць агульнаславянскіх рыс. У іх казках і песнях ёсць усё. Пісьмовых помнікаў у
іх мала, толькі Літоўскі Статут напісаны іх мовай, самай гарманічнай і з усіх
славянскіх моў найменш змененай. Усю сваю гісторыю на зямлі яны прайшлі ў
страшэннай галечы і прыгнёце 5 .
І яшчэ;
“... На
беларускай мове, якую называюць русінскай альбо літоўска-русінскай... гаворыць
каля дзесяці мільёнаў чалавек; гэта самая багатая і самая чыстая гаворка, яна
ўзнікла даўно і цудоўна распрацавана. У перыяд незалежнасці Літвы вялікія князі
карысталіся ёю для сваёй дыпламатычнай перапіскі”.
Гаварыў —
і чулася яму, нашчадку беларускага акаталічанага роду,
дзяржаўная годнасць айчыны “дзядоў”, якія ўмелі даражыць традыцыяй. Даражыў і
ён. Адзіным, чаго ў яго не здолелі забраць.
Сам
Міцкевіч пісаў по-польску. Ёсць, праўда, звесткі, што таксама — па-беларуску.
Адам Міцкевіч — польскі паэт. Вялікі паэт польскага народа. Толькі карані яго
беларускія. І тым павінны ганарыцца абодва народы-суседзі, народы-браты. Ці не
настаў час сказаць прама, што Адам
Міцкевіч польскамоўны паэт і самой Беларусі, прыналежны беларускай гісторыі
і ўласна беларускай літаратуры? Гэта найбольш адпавядае ісціне.
Яшчэ пры
жыцці Міцкевіча ў польскай літаратуры ўзнікла так званая беларуская школа;
браты Гржымалоўскія, А. Грот-Спасоўскі,
А. Гроза, В. Рэут, В. Чайкоўскі, Ю. Ляскоўскі, г. Марцінкевіч
і іншыя. Менавіта з гэтай школы выйшлі і беларуска-польскія пісьменнікі — Ян
Чачот, Ян Баршчэўскі, Вінцэт Дунін-Марцінкевіч, якія сталі ля вытокаў новай
беларускай літаратуры.
А хто пасля
Скарыны ў Падуі, пасля Міколы Гусоўскага ў Рыме так расказваў пра Беларусь, яе
народ і славу, як у сваіх лекцыях па славянскіх літаратурах Адам Міцкевіч у
Калеж дэ Франс?! З першых месяцаў эміграцыі стаў ён душой і розумам Таварыства
Літоўскага і Зямель Рускіх — “аазісу
навагрудска-віленскага”, — як назваў яго даследчык Юзаф Каленбах.
Агонь яго
жыцця палымнеў для Польшчы заняволенай, расшарпанай на часткі махровай рэакцыяй
— імперыямі Прусіі, Аўстрыі, Расіі. У барацьбе за яе вызваленне, а значыць, і
за вызваленне Літвы ён бачыў сваё жыццёвае прызначэнне. І падпарадкаваў яму не
толькі магутны дар паэта, але і дар арганізатара, магічную сілу ўплыву на
паплечнікаў, на шматлікіх суайчыннікаў.
Польскаму і
беларускаму нацыянальна-вызваленчым рухам, шляхі якіх былі непадзельныя, аддаў
Адам Міцкевіч сваю філамацкую маладосць, як і сталыя гады, і пажылыя. Чвэрць
стагоддзя — ад позняй восені 1829-га, калі пакінуў Пецярбург, і да апошняга
ўздыху ў Стамбуле, так і не ўбачыўшы Польшчы свабоднай.
Пасля
разгрому паўстання 1830–1831 гадоў на ўсезямны, усечалавечы суд выклікаў змагар
сацыяльны і палітычны прымус, прыгнёт трэцяй, так званай дрэздэнскай, часткай
паэмы “Дзяды”.
І, нарэшце, надмагільным каменем, як назваў рэвалюцыянер-дэмакрат Станіслаў Ворцэль, над Польшчай
старой, кунтушнай лягла паэма “Пан
Тадэвуш”. Польская кніга пра Беларусь, пра народ беларускі. Міцкевіч прысвяціў
яе “Літве”, не стамляючыся паўтараць, песціць яе імя ў лірычных
адступленнях-зваротах, як бясконца ўдзячны сын — імя сваёй маці. Паэму лічаць
энцыклапедыяй шляхецкага нацыянальна-вызваленчага руху пачатку 19-га стагоддзя.
Увогуле, няшмат паэм ва ўсёй сусветнай літаратуры заслугоўвае гэтай высокай
адзнакі — энцыклапедыя. “Пан Тадэвуш” — адна з багацейшых. Імёны, геаграфічныя
мясціны, пейзажныя замалёўкі, этнаграфічныя дэталі ў ёй зусім канкрэтныя —
відочныя і асязальныя. Здаецца, дрыготкая, пахучая плоць жыцця-быцця на
паэтавай зямлі ажывае.
Ажывае
мілая Навагрудчына, яе простыя людзі, карпатлівая праца, несамавіты побыт,
няхітрыя песні і няхітрыя жаданні. Проста раздолле для пэндзля мастака!
І бездань кранальнага, ласкава-сумнага перажывання для
музыканта. “Пан Тадэвуш” нібы
выходзіць за рамкі літаратуры і робіцца з’явай агромністай у нашай свядомасці,
у нашай духоўнасці.
Духоўнасць
Адама Міцкевіча была, між тым, пад сур’ёзнай пагрозай. У Парыж з Пецярбурга
прыбыў Андрэй Тавянскі — шарлатан, містык, агент
ІІІ аддзялення. Разлік быў хітры: растліць польскую эміграцыю
знутры, па-валенродаўску. Тавянскі гіпнатызаваў, Тавянскі Міцкевіча — прарока
рэвалюцыйнай барацьбы — заганяў у сухотлівы тупік месіянізму і містыцызму. Не
народ — творчая сіла гісторыі, не рэвалюцыі — лакаматывы гісторыі, — нашэптваў,
прапаведуючы: “Школьма сябе да абсалюту, і наша маральная чысціня прывядзе да
таго, што самі па сабе адпадуць царызм, гвалт, прымус!.. ”
Бачыў Парыж
і гэтага, — зацуглянага, бездапаможнага Міцкевіча, — і крывёю абліваецца сэрца за тыя яго пакуты. Але пакуты генія
спараджалі не толькі спачуванне, яны давалі і прасвятленне, разуменне.
У паядынку
з Тавянскім пераможцам выйшаў Міцкевіч. Водбліск пажараў Кракаўскага сялянскага
паўстання 1846 года абудзіў яго з наслання, з ачмурэння. Сівізны пабольшала ў
буйной чупрыне, ды, здавалася, нібыта зноўку нарадзіўся ён. Была вясна народаў
— час найвышэйшых узлётаў Адама Міцкевіча-рэвалюцыянера. Пушкін пра Міцкевіча
пісаў:
Он говорнл о временах грядущих,
Когда народы, распри позабыв,
В еднную семью соединятся.
Тое, што
чуў калісьці Пушкін у сяброўскіх гутарках з Міцкевічам, у 1849 годзе пачула ўся
Еўропа — са старонак “Трыбуны народаў”. Ідэю інтэрнацыянальнай еднасці народаў
у барацьбе супраць рэакцыі з паэтаў новага часу, відаць, ніхто так найшырэй і
найзванчэй не ўзнёс, як Адам Міцкевіч.
Недзе на
вуліцах лістападаўскай Варшавы 1830 года ўзнік упершыню лозунг “За нашу і вашу
свабоду!”. Міцкевіч, падхопліваючы яго, словы “за вашу” паставіў першымі: “За
вашу і нашу свабоду!.. ”
І не толькі лозунгі абвяшчаў паэт. Ён, адам
Міцкевіч, на дапамогу рэвалюцыйнаму Парыжу 1848 года павёў інтэрнацыянальны
легіён. Фларэнційцы, генуэзцы, падуанцы праносілі легіянераў па гарадскіх вуліцах на руках.
І не трэба забываць, што гэты трыумфальны марш адбываўся пасля аўдыенцыі
Міцкевіча ў папы рымскага. Папа адмовіўся блаславіць рэвалюцыйнае змаганне. Гэта
ведаў Міцкевіч, і ўжо не каталіком ішоў у папскія палаты, хоць веруючымі
суайчыннікамі ўспрымаўся пад знакам віфлеемскай зоркі. “Дух божы сёння ў блузе парыжскага
люду!” — горда сказаў ён папе і са сваім легіёнам падаўся ў Парыж.
Рэвалюцыі
1848 года не перамаглі. Але даволі было ледзь заўважнаму сполаху надзеі
прабіцца ў сутарэнні бібліятэчных сховішчаў, Міцкевіч зноў быў у дарозе...
Жыццё Адама
Міцкевіча прадаўжаецца не толькі ў яго неўміручых творах. Вобраз яго
ўвекавечаны славутай карцінай беларускага ж мастака Валенція Ваньковіча
“Міцкевіч на скале Аю-Даг” (каля 1831). Рамантычны краявід, рамантычная постаць
паэта, глыбокі псіхалагізм, пранікнёнасць і нейкая асаблівая паважнасць, што
ніяк не замінае чалавечаму даверу, робяць карціну шэдэўрам, культурным набыткам
не толькі беларускага, польскага, але і рускага народа.
Муза
Міцкевіча і сам пясняр натхняюць і беларускіх савецкіх мастакоў. Жывапісцы,
графікі, скульптары робяць свой уклад у “Міцкевічаяну” — У. Пасюкевіч,
С. Герус, А. Бембель і іншыя. Малады скульптар В. Янушкевіч
выканаў два скульптурныя партрэты Адама Міцкевіча. Адзін з іх будзе ўстаноўлены
ў Навагрудку, другі — у Лідзе.
Відаць,
упушчэнне астраномаў, што ніводная рэальная зорка ў небе па-над Беларуссю,
Польшчай не названа дасюль Міцкевічаўскай. Ды тое не значыць, што яе няма: у
кожную гадавіну нараджэння Паэта яна ўсё ярчэй і ярчэй успалымняецца — не
віфлеемская, а наваградская — Зорка Адама Міцкевіча.