БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Кнігі... | Партнэры... | Гасьцёўня... | Форум...

стары сайт


Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён [Allegro.pl - największy serwis aukcyjny w Polsce]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Гісторыя
    Літаратура
    Пераклады
    Мова
    Крытыка
    Рэлігія
    Палітыка
    Грамадзтва

 ЧАСОПІСЫ
  •  Akcent
     
Białoruski

  •  АRCHE
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  •  БГА
  •  Беларус
  •  Белорусский
      Сборник

  •  Бельскі

      Гостінэць

  •  Гістарычны
      Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Паміж
  •  pARTisan

  •  Правінцыя
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы

  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў Belarus-NATO Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вокаwww.bialorus.pl ПАГОНЯ BrestOnline Вiльня ЗУБР Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Гаспадар Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Дзіма Завадзкі Беларусы ў Аўстраліі Ліра Вольны Край ZBM

 

 
Адам Міцкевіч і Беларусь = Adam Mickiewicz a Białoruś

З А. Міцкевіча
ПАН ТАДЭУШ
(Слова ад перакладчыка)

Вінцэнт ДУНІН-МАРЦІНКЕВІЧ

Аповесць Адама Міцкевіча “Пан Тадэуш”, што так ясна, так шчыра малюе характар, звычаі і абычаі нашых беларускіх паноў часу Напалеона, ужо цяпер (1859 год) перакладаецца на расейскую мову. Чаму ж, думаю, наш народ просты, што з гэтымі панамі так блізка жыў, чаму ж дробная ваколічная шляхта, што, жывучы ў лясным зацішшы, у хаце між сабою сваю родную ўжывае мову, — чаму ж яна не мае пазнаць абычаяў сваіх бацькоў?

Вось гэта ўсё і нагнала мне думку пералажыць “Пана Тадэуша” на беларускую мову.

Праца мая ў гэтай мове, што мела заахвоціць нашага беларускага мужыка і бедную шляхту да навукі, можна сказаць, зусім не сустрэла прыяцеляў. І не знайшла яна прыяцеляў сярод тых багатых людзей нашай старонкі, што, паводле бога і сумлення, павінны б памагчы адкрыць цёмнаму народу вочы.

І вось я сягоння ахвярую “Пана Тадэуша”, прыбранага ў мужыцкую сярмягу, панам і простаму народу з-пад Дняпра, Дзвіны, Бярэзіны, Свіслачы, Віліі і Нёмна. Можа, народ той просты, што з маткай-прыродай блізка жыве, прыме гэты гасцінец ад свайго дудара, што апошнія мінуты свайго жыцця на карысць народу аддае.

 

УВЕРХ


   Dzied Talasz

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
kamunikat@poczta.onet.pl
Інфармацыйная падтрымка - Беларуская Рэдакцыя Радыё Палёнія