БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Кнігі... | Партнэры... | Гасьцёўня... | Форум...

стары сайт


Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён [Allegro.pl - największy serwis aukcyjny w Polsce]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Гісторыя
    Літаратура
    Пераклады
    Мова
    Крытыка
    Рэлігія
    Палітыка
    Грамадзтва

 ЧАСОПІСЫ
  •  Akcent
     
Białoruski

  •  АRCHE
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  •  БГА
  •  Беларус
  •  Белорусский
      Сборник

  •  Бельскі

      Гостінэць

  •  Гістарычны
      Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Паміж
  •  pARTisan

  •  Правінцыя
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы

  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў Belarus-NATO Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вокаwww.bialorus.pl ПАГОНЯ BrestOnline Вiльня ЗУБР Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Гаспадар Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Дзіма Завадзкі Беларусы ў Аўстраліі Ліра Вольны Край ZBM

 

 
Адам Міцкевіч і Беларусь = Adam Mickiewicz a Białoruś

АДАМ МІЦКЕВІЧ НА БЕЛАРУСІ

Аляксандр ЕЛЬСКІ

Калі заходзіць гаворка пра Міцкевіча і яго сціплае роднае гняздо, міжвольна паўстае пытанне, чаму гэта столькі карыфеяў айчыннай навукі і мастацтва, чаму гэтакіх Хадкевічаў 1 , Несялоўскіх 2 , Рэйтанаў 3 , Касцюшкаў, Багушэвічаў 4 , Манюшкаў, Міцкевічаў, Чачотаў, Кандратовічаў 5 , Занаў, Дамейкаў 6 , Здановічаў 7 , Прозараў 8, Барташэвічаў 9 , Семірадскіх 10 , Крашэўскіх 11 і столькі-столькі іншых выдала адна зямля. Павінна гэта сапраўды быць глеба ўрадлівая, калі нараджае такія шчодрыя плёны! Трапна выказалі гэта Поль і Сыракомля. Першы з іх кажа:

Lud tam jeszcze nie zmieszany,
Wszystko jeszcze jest gniazdowe, —
Każdy swój... 12

Другі ж дапаўняе гэтую думку:


Tutaj chrobrym zapa
łem pieśń męża oddycha
Tutaj mi
łość dziewicza gorąca, choć cicha,
Tutaj zna
ć burze życia na obliczu starem
Kolejno z p
ługiem, krzyżem, z mieczem i pucharem.

  (“Дэмбарог” )

Бо старажытны ж і народ гэты, што насяляе разлеглыя абшары: ад вытокаў Дняпра да Буга і Нарава, ад Віліі да Прыпяцігняздо старадаўняй славяншчыны, краіна герояў, гусляроў, патрыярхальных адносін і ахвяр у імя ўзнёслых ідэалаў! Усё гэта разам узятае злілося ў духу карэннага племені, прывітыя на яго гістарычным пні пабрацімчыя парасткі разрасліся ў магутныя, цудоўныя па форме галіны, поўныя духмяных кветак і салодкіх пладоў!.. Нездарма ж пра гэту родную зямлю, пачынаючы ад Баяна 13 аж да нашых часоў, столькі разоў з захапленнем спявалі нашы вестуны, чэрпаючы з народных песень, легенд і паданняў прарочае натхненне. Гэта ж з роднай глебы прарос геній Міцкевіча, і з яе таксама браў ён сюжэты да многіх сваіх твораў, аб чым сведчаць такія творы, якСвіцязь”, “Свіцязянка”, “Дзяды”, “Дудар”, “Люблю”, “Лілеі”, “Уцёкі”, “Гражына”, “Пан Тадэвуші іншыя, а мноства мясцін і назваў, якія ўспамінае вястун, як Цырын, Грачыхі, Ятра, Нёман, Налібокі, Навагрудак, Мядзведка, Плужыны, Рута, Сапліцова, Свіцязь, Туганавічы, Дзятлава і гд., паказваюць, дзе ахвотней за ўсё блукала думка песняра, якімі вобразамі любіла яна песціцца. “Гражына” пачынаецца цудоўнай начной карцінай навагрудскага замка, “Пан Тадэвуш” — апастрофай да любімай Літвы. Нёман — гэта “дамашняя рака” вестуна, усцяж якой хадзіў ад вёскі да вёскі яго апаэтызаваны “Дудар” 14 . У “Дзядах” мы бачым сапраўдны паток думак, які выцякае з крыніц глыбокай традыцыі і асабістых успамінаў...

Меў жа з чаго чэрпаць паэт, калі традыцыйную жыццяздольнасць аўтахтонаў яго родных старонак канстатавалі нават навукова. Так, бесстаронні рускі даследчык беларускай мовы і песень Бяссонаў адкрыта прызнае, што гэта гаворка і песні маюць у сабе рысы больш глыбокай старажытнасці, чым іншыя блізкія, не толькі велікаруская і маларуская, але і паўднёвых славян. Знаходзіць ён у беларускай гаворцы самыя чыстыя першародныя помнікі першабытнай агульнаславянскай мовы, старажытнасць якіх можна параўнаць з грэкалацінскімі песнямі. Сцвярджае далей, што беларуская мова, малазразумелая для велікарусаў, мае сваю выдатную, незалежную, здзіўляюча жыццяздольную адметнасць і ніколі не адчувала, як памылкова мяркуюць, уплыву польскай або рускай мовы, а наадварот, паглынала гэтыя ўплывы і пераварвала іх у сабе, таму трэба прызнаць за ёй права на існаванне як органам духу некалькіх мільёнаў тыповага народа, а ўсякі замах на гэту святую спадчыну славяншчыны можа прынесці толькі маральную шкоду народу і літаратуры, асабліва рускай, паколькі ў старажытнай песні беларусаў хаваюцца самабытныя скарбы паэзіі; мінскі ж паддыялект, паводле згаданага аўтара, самы чысты і ўзорны ў беларускай гаворцы *1 .

Міцкевіч, будучы ў зеніце славы ў сталіцы свету 15 і выкладаючы гісторыю славянскай літаратуры, шмат разоў звяртаўся да роднай Літоўскай Русі. Сапраўды знаходзім цудоўны ўрывак пра этнаграфію і народную гаворку гэтай зямлі ў лекцыях ХХVІ і ХХVІІ 1841 года. Прызнаючы сілу і вялікую важнасць народных гаворак для культурнай мовы, Міцкевіч у лекцыях VII і ХХ 1842 года папракае рускіх пісьменнікаў, грунтуючыся нават на асвечаным меркаванні вядомага кн. Вяземскага 16 , што, можа, калі-небудзь яны агледзяцца, бо ішлі ў няправільным кірунку, намагаючыся вызваліцца ад “правінцыяльных” гаворак, а дапасоўваючы гэту думку да польскай паэзіі, робіць глыбокую заўвагу ў лекцыі ХІ гэтага ж года: што паколькі Русь нараджала самыя выдатныя самабытныя народныя песні, то найбольш слаўныя пісьменнікі, аўтары ідылій, паходзілі ўласна адтуль; што Фр. Карпінскі, дзіця кобрынскай старонкі, дух якога ўскарміўся народнай песняй, з’яўляецца ўзорам цудоўнай паэзіі, за што яго некалі чакае бязмежная слава на Русі.

У лекцыі VI 1842 года Міцкевіч даводзіць перавагу ў часы Пятра В[ялікага] беларускай мовы, што была калісьці ў Літве афіцыйнай і ўжывалася пры двары, у адносінах да велікарускай і маларускай гаворак. Праўда, вялікі наш па эт, чэрпаючы дух з народных песень, нічога не пісаў па-беларуску, а аматары яго паэзіі, апрача сціплых вытрымак, зусім не ўзнаўлялі прац майстра на беларускай гаворцы, і гэта нягледзячы на факт, што Беларусь мае неаспрэчнае права ганарыцца Міцкевічам, таму што гэты велізарны дух вырас і сфарміраваўся як тып на глебе гэтай карэннай літоўскай славяншчыны. Адзін толькі беларускі пісьменнік нябожчык Вінцэнт Марцінкевіч надрукаваў у Вільні ў 1859 годзе на народнай гаворцы тры часткі 17 “Пана Тадэвуша”, якога майстар так прагнуў бачыць пад кожнай вясковай страхой *2 .

Аўтар гэтай нататкі таксама спрабаваў перакладаць на беларускую мову некаторыя творы Міцкевіча і мае іх у партфелі, а ўзор яго перакладу “Пана Тадэвуша” быў змешчаны ў № 6 “Kraju” за гэты год 18 . Разумеючы бязмерную важнасць выратавальнага ўплыву роднай літаратуры на народ, мы горача і неаднойчы стараліся разбудзіць у грамадзянах добрай волі жаданне падтрымліваць папулярныя выданні на беларускай мове *3 але нашы заклікі не прынеслі жаданага выніку. У сувязі з гэтым міжвольна прыходзіць мне ў галаву сумная страфа “Дудара” 19 :

Як доўгі Неман я з лірай усцяж іду,
Праз горкі, брады і бары,
Ад сяла 20 да слабады, і думачкі свае гуду. 21

Збягаліся 22 людзі, слухалі, да няўцям —
Не зразумелі мяне хутко —
Я слёзы абцёр, хоць сэрцу жутко,
Да і далей пашоў сам...

 

Замосце пад Мінскам Літ[оўскім] 23 , 16 ліст[апада] 1885 г. 

*1 Гл. прадмову Бяссонава да выдадзеных ім у Маскве ў 1871 г. “Беларускіх песень”.
*2 Гл. “Krajза бягучы год, № 10 24 .
*3 Гл. “ Kraj ” за бягучы год, № 8, стар. 2З 25 .

 

Aleksander Jelski. Adam Mickiewicz na Białorusi. “Kraj”, 14 (26) лістапада 1885 г., ą 46, Dział literacki, старЗ4. Пераклад з польскай



1 Хадкевічы — магнацкі род на Беларусі, прадстаўнікі якога займалі вышэйшыя пасады ў Вялікім княстве Літоўскім. З іх найбольш вядомы Ян Карал Хадкевіч (1560–1621), гетман вялікі літоўскі, палкаводзец.

2 Вядомы Несялоўскія: Казімір (памёр у 1754 г.), маршалак канфедэрацыі Навагрудскага ваяводства, польскі пісьменнік і выдавец гістарычных матэрыялаў, і яго сын Юзаф (1728–1814), навагрудскі ваявода, член віленскага паўстанцкага ўрада ў 1794 г.

3 Праціўнік падзелу Польшчы Тадэвуш Рэйтан.

4 Багушэвіч-Мінкоўскі Станіслаў (1751­–1819) — пасол на варшаўскі сейм 177З г. ад Мінскага ваяводства, праціўнік падзелу Рэчы Паспалітай.

5 Паэт Людвік Кандратовіч (Уладзіслаў Сыракомля).

6 Дамейка Ігнат (1801–1889) — філамат, асветнік і падарожнік.

7 Педагог і вучоны Аляксандр Здановіч (1805–1868) і яго сын, паплечнік К. Каліноўскага, Ігнат Здановіч (1841–186З).

8 Прозар Караль (1759–1841) — абозны вялікі літоўскі, прыхільнік Канстытуцыі 3 мая, актыўны ўдзельнік паўстання 1794 г. Арыштоўваўся па справе дзекабрыстаў.

9 Гісторык і літаратуразнаўца Юльян Барташэвіч. Родам з Падляшша.

10 Семірадскі Генрык (Генрых Іпалітавіч; 1843–1902) — гістарычны жывапісец. Родам з Украіны.

11 Крашэўскі Юзаф Ігнат (1812–1887) — польскі пісьменнік. Паходзіў з пружанскай шляхты.

12 Цытата з “Песні аб нашай зямлі” (184З) Вінцэнта Поля.

13 Баян — старажытнарускі пясняр, вядомы па “Слову аб палку Ігаравым”.

14 Маецца на ўвазе герой аднайменнага верша А. Міцкееіча.

15 У Парыжы.

16 Вяземскі Пётр Андрэевіч (1792–1878) — рускі паэт і крытык.

17 Друкаванне трэцяй часткі перакладу В. Дуніна-Марцмкевіча не было скончана.

18 У артыкуле А. Ельскага “Пра беларускую гаворку”.

19 Верш А. Міцкевіча, відаць, у перакладзе А. Ельскага.

20 У “Kraju” памылкова: siata.

21 У “Kraju”: sweje huda.

22 У “Kraju”: Zbiahatisia.

23 Так даўней часам называлі Мінск, бо назву “Літва” адносілі таксама да Беларусі.