БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Кнігі... | Партнэры... | Гасьцёўня... | Форум...

стары сайт


Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён [Allegro.pl - największy serwis aukcyjny w Polsce]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Гісторыя
    Літаратура
    Пераклады
    Мова
    Крытыка
    Рэлігія
    Палітыка
    Грамадзтва

 ЧАСОПІСЫ
  •  Akcent
     
Białoruski

  •  АRCHE
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  •  БГА
  •  Беларус
  •  Белорусский
      Сборник

  •  Бельскі

      Гостінэць

  •  Гістарычны
      Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Паміж
  •  pARTisan

  •  Правінцыя
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы

  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў Belarus-NATO Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вокаwww.bialorus.pl ПАГОНЯ BrestOnline Вiльня ЗУБР Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Гаспадар Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Дзіма Завадзкі Беларусы ў Аўстраліі Ліра Вольны Край ZBM

 

 
Адам Міцкевіч і Беларусь = Adam Mickiewicz a Białoruś

ДАДАТАК ДА БІЯГРАФІІ АДАМА МІЦКЕВІЧА

Вінцэсь КАРАТЫНСКІ

Прасякнутая ўдзячнасцю або абурэннем, брыльянтовая фантазія люду мела спрадвечны звычай акружаць легендамі імёны людзей, якія праславіліся выключна добрымі ўчынкамі ці злачынствам.

Не было б тады нічога дзіўнага, калі раптам і прозвішча Адама Міцкевіча апляла гэтая сяміколерная пража бабінага лета; наадварот, ёсць нават даволі ўдалыя зачаткі такіх твораў. Аднак калі задумваемся над легендамі іншага роду, якія быццам чартапалох чапляюцца да доўгага адзення аўтара “Гражыны”, невядома чаму больш здзіўляцца: ці звіхнутаму адчуванню паэзіі ў наш час, ці дзёрзкасці тых, хто гаворыць, што сліна ў рот прынясе, ці адсутнасці крытыкі ў чытачоў, якія гэтую свавольную пісаніну прымаюць за чыстую манету. Няцяжка зразумець, чаму ўсялякага роду пасрэднасць чапляецца да імя знатных людзей: яна спадзяецца, што, учапіўшыся за край зорнага плашча прарока Ільі, разам з ім паляціць у краіну бессмяротнасці. Хай бы так было, бо нельга нікога стрымліваць на шляху, што вядзе да “сумленнай славы”; аднак жа абавязковая ў гэтых адносінах умова, каб выбіраліся сродкі, дазволеныя кодэксам здаровага розуму і прыстойнасці. Паколькі гэтых палажэнняў не прытрымліваюцца, утаймоўванне такіх недарэчных жаданняў не толькі становіцца правам, але і абавязкам кожнага. А калі так ёсць на самай справе, то спадзяюся, што “Biblioteka Warszawska”, якая ўжо столькі падрабязнасцяў пра Міцкевіча ў розны час на сваіх ганаровых старонках сабрала, не адмовіць месца і ніжэйпададзеным заўвагам.

У нас няма да гэтага часу, і не ведаю як доўга давядзецца чакаць грунтоўнай ацэнкі пісьменніцкай творчасці Міцкевіча, хоць гэтая справа даступная для кожнага жывога розуму, належным чынам азнаёмленага з краінай хараства. А тым часам хто як можа стварае легенды са здарэнняў яго сціплага, мала каму вядомага прыватнага жыцця, хоць бы давялося памылкі за памылкамі рабіць, абы толькі з гэтага выпадку пахваліцца знаёмствам з выдатным пісьменнікам.

Такім чынам, адны наказваюць Міцкевічу нарадзіцца ажно ў трох месцах: у Наваградку, Асаўцы і Завоссі; а калі з дапамогаю аўтэнтычных дакументаў было даказана, што бацькі Адама ў момант яго нараджэння пастаянна жылі ў Наваградку, высылаюць маці ў фальварачак Завоссе на святы Божага Нараджэння, каб там адбыліся роды дваццаць чацвертага снежня 1798 года. Забыліся пра тое, што жанчына, якая ў любую хвіліну спадзявалася наступлення родаў, не магла па грудзе або снежаньскай гразі, па жудаснай пністай і камяністай сталавіцкай дарозе ехаць за сем міль у пошуках уцехі. Калі б яна і дапусціла такую легкадумнасць, што зусім неверагодна, як гэта можа пацвердзіць кожная маці, дык давайце падумаем, што б гэта была за жорсткасць або неразважлівасць у лютыя студзеньскія маразы 1799 г. вяртацца па той пякельнай дарозе ад сваякоў з нованароджаным нехрышчоным дзіцянём, каб 12 лютага ахрысціць Адама ў Наваградку, калі ў некалькіх вярстах ад Завосся знаходзіўся парафіяльны касцёл у мястэчку Сталавічы 1 . Ды гэта яшчэ найменшая. хоць і зневажальная памяць шаноўнай Міцкевічавай, непрыстойнасць. Другія трынаццацігадовага хлапчука, у дадатак хваравітага, як сведчаць кнігі запісаў наваградскіх школ, і да таго ж асірацелага з прычыны смерці любімага бацькі, адпраўляюць у войска, наказваючы яму цягаць ранец і вінтоўку ды нават прымаць удзел у бітве. Трэція, жадаючы бачыць Адама “цудоўным дзіцём”, наказваюць яму напісаць байку “Сабака і воўк” за школьнай партай у ксяндзоў дамініканаў у Наваградку. Не звярнулі ўвагі на тое, што ў найцудоўнейшага дзіцяці не можа быць такога распрацаванага стылю і такой свабоды вершаскладання, бо гэта набываецца толькі праз вялікую начытанасць і працяглы навык. Не звярнулі таксама ўвагі, што калі б Міцкевіч складаў гэтую байку для паказальнага выступлення ў школе перад манахамі, ён не мог бы сказаць, што ў яго сабакі быў “бернардынскі карак”; а ўрэшце не найлепшым чынам сведчыла б гэта аб дамашнім і школьным выхаванні аўтара, калі б у 15-гадовага хлопца праяўлялася ўжо такая эмансіпацыя. Іншыя зноў з’яўляюцца відавочнымі сведкамі знаёмства Міцкевіча з Пушкінам у Адэсе, калі яны ніколі адначасова ў гэтым горадзе не былі, а пазнаёміліся толькі ў час паўторнага знаходжання Адама ў Пецярбургу. Іншыя ж наказваюць незнаёмым асабіста паэтам, пры першай выпадковай сустрэчы на вуліцы, з першага слова размаўляць паміж сабой вершамі; як быццам бы паэты і з’ехаўшыя з глузду нават у самых звычайных жыццёвых абставінах хадзілі па адной сцежцы.

Найлепш, аднак, павыхваляўся пан Л. П. сваімі апавяданнямі аб знаходжанні Адама Міцкевіча ў Коўне, укладзенымі нібыта ў вусны дырэктара тамашняй гімназіі, цяпер ужо нябожчыка Дабравольскага. Відаць, што аўтар надае ім надта вялікае значэнне, бо надрукаваўшы першы раз у 1854-м, не памятаю ўжо ў якім з варшаўскіх часопісаў, паўтарыў публікацыю ў 1858 годзе ў варшаўскай “Kronice Wiadomoњci krajowych i zagranicznych”, а цяпер перадрукаваў у трэці раз. Знаходзім тут дзівосныя рэчы, сапраўды вартыя як мінімум намалявання вуголлем на коміне. Міцкевіч, сын хоць і не надта заможнага, але ж і не ва ўбостве памёрлага адваката і ўладальніка прыгожай пасэсіі ў Наваградку, сваяк бяздзетнага прафесара універсітэта, які апекаваўся ім пасля смерці бацькі, добра на той час аплочваны штатны настаўнік, які меў магчымасць браць у крэдыт хаця б у ковенскіх жыдоў, жыве ў Коўне як найгоршы жабрак, не мае чаго есці, апрача бульбы, адзінай яго ўцехай з’ўляецца люлька. Аж урэшце злітаваўся над ім ласкавы дырэктар і да бульбы дадаў кавалак мяса, а жонка яго заказала пашыць у крэдыт кашулі для аўтара “Свіцязянкі”. Ой, гэтыя паэты! — заўсёды былі абы-што і заўсёды патрэбны былі ім дырэктары, якія клапаціліся за іх пра крупнік і насоўкі. На бяду, пан Л. П. забыўся пра тое, што нованазначаныя прафесары, якія выпускаліся з настаўніцкай семінарыі, а менавіта такім быў Міцкевіч, атрымлівалі ад Віленскага універсітэта грошы для пакрыцця першых выдаткаў на новай пасадзе. Тады ласкавасць Дабравольскага, прынамсі, у гэтым выпадку была залішняй. Аднак за такую ласкавасць Міцкевіч дэкламуе Дабравольскаму “першу песню” “Гражыны”, якая напісана ў адной песні і да надрукавання мела іншую назву. На празаічныя ж пытанні дырэктара ён адказвае ўрыўкамі са сваіх найбольш патэтычных вершаў: “Сэрца б’ецца гвалтоўна, дыханнем не валодаю!.. Маладосць! ты над узроўні ўзносся!..” Нагадвае мне гэта, не ведаю чаму, да гэтага часу ненадрукаваную камедыю невычарпальнага ў дасціпнасці Юліяна Гарайна, у якой рамантычны паэт, што сватаецца да дачкі кітайскага мандарына, ездзячы на кіі, дэкламуе палкія вершы, што перадражніваюць Фарыса. Як можна не бачыць смешнасці падобнай ролі, і асабліва навязваць яе пісьменніку, які ў стасунках з людзьмі заўсёды быў жартаўлівы, заўсёды лёгка трактаваў сваю вялікасць, “шпарыў” вершы “Пана Тадэвуша” і нудзіўся “пакутамі славы, якая яму воды ў Карлсбадзе эметыкам запраўляла”. Бачым гэта і ў лістах А. Э. Адынца з падарожжа, праведзенага з Міцкевічам за мяжой 2 , і ў лістах самога Міцкевіча, і нават у яго паэтычных творах:

Называюць спакойным мяне дзеці свету,
Бо буры душы я схаваў прад іх вокам,
І
роўны мой гонар імглою адзеты,
Бы ўнутраны гром пазалочан аблокам;
А ноччу я ціха, калі мне не спіцца,
На ўлонне тваё лію слёз навальніцу.

Уся аповесць пана Л. П. аб знаходжанні Міцкевіча ў Коўне з’яўляецца проста самай няўдалай пародыяй урыўкаў з твораў паэта, побач з поўным няведаннем падрабязнасцяў яго прыватнага жыцця. Так, напрыклад, ён сцвярджае, што Міцкевіч пасля выезду з Коўны і перад ад’ездам у паўднёвыя губерні, гэта значыць у 182З–1824 гг., “дом свой некалі жылы (?) у Наваградку, застаў апусцелым, зруйнаваным, а прычынай гэтага былі ваенныя беспарадкі”. Гэтая нібы гістарычная дэталь проста ўзята са сцэны прыбыцця Густава ў бацькоўскі дом, адлюстраванай у чацвёртай частцы “Дзядоў”, (гл. варшаўскае выданне, т. ІІ, с. 266):

Нядаўна я наведаў дом памерлай маці;
Ледзь
мог яго пазнаць, так даўні від ён страціў!
Куды ні глянь — руіна, пустка і знішчэнне,
З платоў калы, з паркету выдзерта каменне,
Дзядзінец мох укрыў, палын на ўсім абшары,
І цішыня вакол, бы ў поўнач на цвінтары.
О, іншым мой прыезд бываў у тыя брамы!
Пасля разлук, калі вяртаўся я да мамы,
Ужо здалёк мяне зычэнні сустракалі
І слугі аж за горадам мяне чакалі,
На рынак выбягалі брацікі й сястрычкі
І з крыкам: “Густаў!
Густаў!” — мчаліся да брычкі.
Вяртаюцца за дарамі, радасці ў іх многа,
Чакае маці з блаславеннем ля парога,
А крык калег, сяброў ажно глушыў парою!..
Сягоння пустка, ціша, ноч, і ні душы жывое!
Чуваць сабачы брэх, штось блізкае да стуку:
Ах, гэта ты, слуга наш верны, мілы Круку,
Наш вартаўнік, любімец нашае радзіны,
З натоўпу слуг, сяброў застаўся ты адзіны!
Хоць голадам замораны, стары, калматы,
Пільнуеш браму без замкоў бязлюднай хаты.
Мой Крук! Хадзі сюды, мой бедны лапавуху!
Бяжыць, на грудзі скача... й падае без духу!..
Святло у вокнах бачу; што ж там за падзея?
З сякерай, з ліхтаром арудуюць зладзеі,
Астаткі бураць з думкаю знайсці багацці!
У месцы, дзе стаяў калісьці ложак маці,
Зладзюга сек падлогу, выкалупваў цэглу;
Я скочыў, змяў яго, й абмяк нягеглы!
Саджуся на зямлю і плачу... у паўзмроку
І
дзе з кіёчкам хтосьці, чую поступ кроку.
Жанчына ў лахманах і ні крывінкі ў твары,
Падобная да здані, той пякельнай мары,
Якую ўбачыўшы ў пустым якімсьці гмаху,
Спалоханы, пачнеш дрыжаць, крычаць ад страху.
“Не бойся! Бог з табой! Скажы, хто ты такая?
Чаго твой цень так рана ў пустыры блукае?”
“Я ўбогая, — адкажа са слязамі ў жалі, —
Паны мае вось тут калісьці пражывалі.
Спагадныя паны, хай век святло ім свеціць,
Але не мелі шчасця ні яны, ні дзеці,
Памерлі, дом пустуе, валіцца ў руіну,
І не чуваць пра паніча, мо й ён загінуў”.
У сэрцы кроў кіпела, стаў я ля парога...
“Ах! Дык усё мінула?”

Калі б у гэтым урыўку шукаць біяграфічных рысаў аўтара, мы прыйшлі б да дзіўных супярэчнасцяў з вядомымі дэталямі яго жыцця: нам неабходна было б даць яму шматлікіх слуг, якіх незаможны дом трымаць не мог; надзяліць сёстрамі, якіх у яго не было, асіраціць з усёй сям’і, калі двое братоў перажыло Адама; і ўрэшце зрабіць забойцам, хоць за ўсё сваё жыццё і мышкі-шкодніцы, магчыма, не забіў. Гэта, аднак, не перашкодзіла пану Л. П. узяць той фрагмент за апісанне сапраўднага здарэння, а пераносячы яго ў 182З–1824 гг., дадаць да вышэйадзначаных недарэчнасцяў новыя — пра ваенныя хваляванні. Міцкевіч на вучобу ў Вільню выехаў у 1815 годзе, у Пецярбург жа — у 1824 годзе, на працягу гэтага часу амаль штогод бываў у Наваградку. Дык вось у гэты перыяд ніякіх войнаў у наваколлі Наваградка не было; ніякія ваенныя хваляванні ў бягучым стагоддзі не знішчылі ніводнага дома ў Наваградку; старэйшы брат Адама Францішак, спачатку разам з маці, а пасля ўжо сам, спакойна жыў у бацькоўскай сядзібе. Пан Л. П. не звярнуў нават увагі на тое, што чацвёртая частка “Дзядоў” выйшла ўпершыню ў 1822 годзе, была, такім чынам, напісана ў 1820 або 1821 годзе, а гэта значыць, не магла стаць адлюстраваннем здарэння, якое быццам бы мела адбыцца ў 182З–1824 гг. Перад абліччам такой блытаніны хай схаваюцца Кадлубкі і Стрыйкоўскія са сваімі Аляксандрамі Вялікімі і Палемонамі.

Не падлягае сумненню, што ў “Дзядах” не адна дэталь з жыцця аўтара адлюстравалася ў прызматычным раскладанні на колеры, ёсць таксама і ў прыведзеным вышэй урыўку пару такіх сапраўдных дэталяў, астатняе ж дабудавала ўяўленне. Першай з гэтых дэталяў з’яўляецца смерць улюбёнай маці паэта, дна памерла 9 кастрычніка 1820 года, якраз менавіта тады, калі паводле ўсякага праўдападабенства ён працаваў над чацвёртай часткай “Дзядоў”. Такім чынам, сапраўдная журба падсунула ўяўленню прадказальніка гэтае ўзнёслае і жахлівае бачанне пустэчы. Другім фактам, узятым з рэчаіснасці, з’ўляецца зварот да “пачцівага Крука”. Пан Адынец у цытаваных вышэй лістах з падарожжа, а менавіта ў лісце з Карлсбада 12 жніўня 1829 года, прыводзіць аб гэтым улюбёнцу Адама наступны ў роўнай меры прыгожы, як і просты ўспамін:

“Пытаўся ў мяне (Міцкевіч), што сталася з тлустым і злым мопсам паненак маршалковых С., які так не любіў Адама, што заўсёды з-пад крэсла хацеў кусаць яго за ногі, прычыняючы гэтым нямала клопату сваім гаспадыням, якія аднолькава баяліся пакрыўдзіць як фаварыта, так і госця. Адсюль, гаворачы пра іншых сабак, што звычайна любілі яго, расказаў мне пра чуллівае здарэнне з Крукам, вялікім чорным сабакам яго бацькоў, з якім у дзяцінстве жыў у вялікай дружбе. Аднойчы далі на падвячорак кавалак хлеба з маслам. Частку яго ён хацеў даць Круку, але Крук схапіў яго цалкам. Малы моцна расплакаўся, чым быў узрушаны, відаць, чацвераногі сябра, які ўжо трымаў хлеб у пашчы, паклаў яго на калені малога і падзяліўся з ім пароўну. Шмат гадоў пазней у Коўне, калі аднойчы прывычна прагульваўся ноччу ў даліне, з’явіўся раптам невядома адкуль нейкі сабака і пачаў лашчыцца да яго; ён так быў падобны на Крука, што гэта страшэнна яго ўразіла. Прыйшла на думку сцэна з “Фаўста” Гётэ, у якой чорт у выглядзе чорнага пудзеля невядома адкуль прыблытаўся на прагулцы да Фаўста, перш чым дома пераўтварыўся ўрэшце ў Мефістофеля. А ўражанне гэтае было настолькі моцным, што, ледзь толькі хуткім крокам дайшоўшы да горада і не аглядваючыся назад, апрытомнеў паступова ад думкі, што д’ябал, а не звычайны сабака бег за ім”.

У гэтым здарэнні адлюстраваўся ўвесь Міцкевіч, ускормлены ў дзяцінстве вясковымі казкамі нянек, дазваляючы фантазіі браць верх над халоднай развагай нават у найбольш стрыманай працы розуму, схільны да пошуку звышнатуральнасці нават у справах найбольш рэальнага парадку. Такіх сцэн, нібыта звычайных, але з выяўленнем разумовага настрою прадказальніка і тлумачэннем не аднаго фрагмента яго паэтычных твораў, сцэн, часам забаўных, як, напрыклад, знаёмства са скульптарам Давідам у Веймары, часам сягнутых аж да самай вяршыні містыцызму, як у гаданні з пярсцёнкаў, можна б шмат прывесці з лістоў Адынца. Але ж не мая задача даследаваць у гэты момант характар Міцкевіча, а толькі высветліць блытаніну, якая ствараецца вакол імені паэта, таму вяртаюся яшчэ раз да п. Л. П. і яго гістарычных успамінаў.

Верачы на словы некаторым паэтам, асабліва ўсходнім пра “апантанасць” духам творчасці, дзіўнае сабе стварылі ўяўленне аб гэтай сутнасці разумовай працы. Зблыталі ўрачысты момант сашэсця натхнёнай думкі ў галаву мастака з мазольнымі гадзінамі і днямі яе рэалізацыі ў мастацкім творы; а гэта дзве цалкам розныя справы. Забыліся, што чым большы натоўп думак, чым жывейшая ігра колераў уяўлення, чым глыбейшыя пачуцці, тым большага патрабуецца роздуму, каб сабраць іх у цэлае, утрымаць у ладзе і ўзнавіць у мастацкай форме. Забыўся пра гэта і пан Л. П., а ў дадатку зняважыў яшчэ ціхае і сціплае жыццё паэта, які з лагоднай усмешкай на вуснах умеў прадаць астатні гадзіннік на патрэбы догляду хворай жонкі. Вядомая сцэна, што суправаджае “імправізацыі” Міцкевіча; давайце паглядзім, якім чынам ён сам яе перарабіў. Вось што ён гаворыць ужо не вуснамі Дабравольскага, а сам ад сябе аб знаходжанні Міцкевіча ў Дрэздэне:

“Я быў знаёмы з ім многа год таму ў Дрэздэне, часта сустракаўся. Памятаю, як сам аднойчы быў з ім у даўняй маёй знаёмай; у гэты дзень Адам быў задумлівы і негаваркі. На змярканні дачка гаспадыні дому села за раяль і пачала іграць на ім нейкія сумныя акорды, якія адпавядалі, магчыма, таму, што тварылася ў душы прадказальніка. Раптам Адам падымаецца з месца, падыходзіць да раяля і, абапёршыся аб край крэсла, пачынае імправізаваць. Ніколі не забуду ўражання, якое зрабілі на нас яго словы; у кожнага былі слёзы ў вачах, і калі паэт змоўк і выйшаў з пакоя, доўга яшчэ панавала між намі ўрачыстае маўчанне. Адам у той час многа працаваў, а калі адчуваў натхненне, то, паставіўшы ў сябе на стол пару бутэлек віна (чаму ж, прынамсі, не адну?) і кавалак хлеба, замыкаўся ў сваім пакоі хоць бы на цэлыя суткі і не выходзіў, пакуль тое, што меў на сэрцы, не кінуў на паперу. Тады мы знаходзілі яго як без дыху, ляжачым на ложку; напружанне стану свядомасці пераадольвала ў ім жыццёвыя сілы”.

Шкада, што п. Л. П. не дапоўніў малюнка: бо чаго не купляць, таго не шкадаваць; а мог бы ён нам, напрыклад, сказаць, як Міцкевіч драпіраваўся ў сваю тогу, прыступаючы да імправізацыі, і якіх гэта двух гатункаў віна ўжываў ён, каб выкрасаць натхненне. Прыкра мне, што на падставе найверагоднейшых дадзеных я вымушаны абвергнуць усе гэтыя сцверджанні. Міцкевіч быў у Дрэздэне трыма наваратамі: два разы толькі праездам, адзін жа раз забавіўся тут некалькі месяцаў. У час першага і другога знаходжання зусім нічога і не пісаў, і не імправізаваў, за трэцім жа разам, хоць перакладаў “Гяура” і пісаў арыгінальныя творы, але ні разу не імправізаваў. Выпадак страты прытомнасці ў час працы здарыўся толькі адзін раз, ды і тады зусім не пан Л. П. прыводзіў паэта ў прытомнасць. Што ж да тых дзвюх бутэлек віна, відаць, што п. Л. П. ніколі на самой справе не меў дачынення да мастацкай творчасці, калі мяркуе, што карчомны ўкладальнік прашэнняў і паэт могуць працаваць у аднолькавых умовах. У гэтым столькі праўды, колькі ва ўсёй гавэндзе пра разбураны дом, пра імправізацыі і страту прытомнасці, чулі, што звоняць, але не ведалі, у якім касцёле.

Я ні на хвіліну не думаю, каб усе гэтыя зневажальныя для памяці аўтара “Пана Тадэвуша” непрыстойнасці выводзіліся са злоснага намеру. Пану Л. П. проста фатальна не шанцуе ў пакланеннях. Бо і ўслаўлены ім Дабравольскі, у рэшце рэшт, Бог ведае чым атрымліваецца. Міцкевіч да прыезду ў Коўну ўжо быў паэтам, які друкаваўся, а пан дырэктар і ўвесь калектыў Ковенскай гімназіі сушаць сабе галаву над пытаннем: ці новы настаўнік з’яўляецца паэтам, ці толькі закаханы па вушы? І ўсё гэта мае адбывацца ў дзесяці мілях ад Вільні, у коле выхавальнікаў моладзі, сярод якіх былі нават таварышы Міцкевіча па настаўніцкай семінарыі! У такім выпадку пан Л. П. не правініўся па злой волі, але вінаваты, што ўзяўся не за сваю справу. Легенда можа быць толькі паэтычным дапаўненнем невядомых дэталяў сапраўднага здарэння; хто гэтага рабіць не ўмее, хай выбірае нешта іншае, а памяць пра вялікіх нябожчыкаў каму іншаму пакіне для захавання.



1 Што датычыць зімы з 1798 на 1799 год, то маразы тады былі настолькі суровыя, што, з таго часу, як пачалі ў нас праводзіць назіранні за тэмпературай, было адзначана яшчэ толькі тры такія лютыя зімы, а менавіта: у 1789, 1812 і 1855 гг., калі ў Варшаве мароз даходзіў да 26,5° па Рэамюру. Вось некалькі дадзеных да часу нараджэння і меркаванага перавозу Адама Міцкевіча з Завосся; гэта выпіскі з назіранняў вядомага езуіта Ёвіна Боньчы Быстшыцкага, узятыя з актаў Варшаўскай абсерваторыі:

 

 

Раніцай

Упоўдзень

Увечары

Снежань 1798:

21

– 8 1/2

– 10 1/2

– 14

 

22

18 1/2

13 1/2

11 1/3

 

23

13 1/2

15

14 1/2

 

24

20 1/2

17 1/2

20

 

25

23

18 1/2

17

 

26

15 1/3

15

16

 

27

17

13

10 1/2

 

 

 

 

 

Студзень 1799:

11

14

13 1/5

15

 

12

17 1/2

15

16

 

13

18 1/2

14 1/2

14 1/2

 

14

17

12

12 2/3

 

15

13 2/3

9

8 1/2

 

 

 

 

 

Студзень 1799:

1

13 1/2

12 1/2

15

 

2

20 2/3

14 1/2

14

 

3

10 2/3

8

8 1/2

 

4

8

5

6

 

5

11 1/2

10

13

 

6

17 2/3

14

16

 

7

20

16

18

 

8

26 1/2

18 1/2

17

 

9

19

15 1/2

18

 

10

24

10

14 1/2

 

11

15

11 1/2

12 1/2

 

12

14

9

10

 

13

12

8 1/2

11

 

14

15

10 1/2