БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Кнігі... | Партнэры... | Гасьцёўня... | Форум...

стары сайт


Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён [Allegro.pl - największy serwis aukcyjny w Polsce]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Гісторыя
    Літаратура
    Пераклады
    Мова
    Крытыка
    Рэлігія
    Палітыка
    Грамадзтва

 ЧАСОПІСЫ
  •  Akcent
     
Białoruski

  •  АRCHE
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  •  БГА
  •  Беларус
  •  Белорусский
      Сборник

  •  Бельскі

      Гостінэць

  •  Гістарычны
      Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Паміж
  •  pARTisan

  •  Правінцыя
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы

  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў Belarus-NATO Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вокаwww.bialorus.pl ПАГОНЯ BrestOnline Вiльня ЗУБР Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Гаспадар Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Дзіма Завадзкі Беларусы ў Аўстраліі Ліра Вольны Край ZBM

 

 
Адам Міцкевіч і Беларусь = Adam Mickiewicz a Białoruś

СВЕТЛЫЯ СТАРОНКІ ДРУЖБЫ

Якуб КОЛАС

Многія мясціны Беларусі захоўваюць жывую памяць аб Адаме Міцкевічу. Па дарозе з Баранавіч у Навагрудак, робячы невялікія адхіленні ўбок, спыняемся з хвалюючым пачуццём у Заоссі, дзе нарадзіўся найвялікшы паэт польскага народа; моўчкі заходзім у парк Туганавічы, апеты Міцкевічам; бачым маляўнічае возера Свіцязь, услаўленае ў яго дзівосных баладах; узнімаемся на ўзвышша Чамброва, і адсюль паўстаюць перад нашымі вачыма карціны прыроды, любоўна намаляваныя ў “Пане Тадэушы”; нарэшце ўязджаем у Навагрудак, паветрам якога Міцкевіч дыхаў у дзіцячыя і юнацкія гады.

Роднай душы паэта была не толькі прырода Беларусі і Літвы. Народнае жыццё, духоўныя скарбы блізкіх народаў нязменна прыцягвалі яго ўвагу, служылі невычэрпнай крыніцай натхнення.

Нацыянальны паэт польскага народа ў самым поўным сэнсе гэтага слова, Адам Міцкевіч, належыць усяму чалавецтву. Іменна таму яго імя бясконца дарагое нам, што ён, выказнік спадзяванняў свайго народа, быў у той жа час палымяным барацьбітом “за вашу і нашу свабоду”.

Ва ўзнёсласці ідэй, якім цалкам аддадзены быў паэтычны геній Міцкевіча, у незвычайнай высакароднасці і прывабнасці яго асобы хаваецца прычына таго глыбокага ўзаемаразумення, якое ўстанаўлівалася паміж песняром польскага народа і выдатнымі прадстаўнікамі іншых нацый. Пранікнёныя радкі, укладзеныя ў вусны Конрада, героя паэмы “Дзяды”, выяўляюць шырыню душы самога паэта, якая ўвабрала ў сябе бязмежнае мора людскіх пакут, незвычайна спачувальнай і чулай да народнага гора, напоўненай да краёў святой нянавісцю да тыраніі, да душыцеляў свабоды.

Міцкевіч — сын сваёй эпохі. Ён адлюстраваў лёс свайго народа ў адзін з самых трагічных перыядаў яго гісторыі, і гэта тлумачыць нам многае ў супярэчлівай свядомасці паэта, у складанасці творчага шляху, які ён прайшоў. І, зразумела, не часовае і выпадковае, не прыватныя памылкі, абумоўленыя рознымі абставінамі, трэба бачыць перш за ўсё ў мастацкай спадчыне Міцкевіча.

З далечыні цэлага стагоддзя, што мінула з дня смерці паэта, з незвычайнай яснасцю вырысоўваецца для нас уся яго веліч, усе тыя каштоўнейшыя рысы вобраза мастака-барацьбіта, якія родняць яго з сучаснасцю, робяць яго вечна жывым у памяці нашчадкаў.

Як геніяльны паэт, Міцкевіч быў і не мог не быць выдатнай асобаю, незвычайным, але сапраўды зямным чалавекам. Ужо раннія яго вершы здзіўляюць багаццем унутранага свету, надзвычайнай праўдзівасцю чалавечых пачуццяў. Адной любоўнай лірыкі, прысвечанай Марылі Верашчак, пранікнёных песень і апісанняў прыроды, грацыёзных жартаў і імправізацый было б дастаткова, каб паставіць імя паэта у адзін рад з самымі яркімі прадстаўнікамі сусветнай паэзіі. Ступень за ступенню Міцкевіч паднімаўся ўсё вышэй у сваёй творчай самасвядомасці. Перамагаючы боль і адчай уласнага сэрца, ён здолеў узвысіцца дасапраўдных вяршынь грамадзянскай тугі і грамадзянскай мужнасці.

У той час, калі Міцкевіч уступаў на літаратурную ніву, у польскай паэзіі панаваў класіцызм. На долю маладога паэта выйшла нялёгкая і ў вышэйшай ступені высакародная місія — выступіць супраць мёртвага засілля кананізаваных правіл струхлелай піітыкі і сцвердзіць паэзію натхнення, жывых чалавечых пачуццяў. Узняўшы сцяг рамантызму, Міцкевіч адстойваў патрабаванні самага перадавога рэвалюцыйнага крыла ў еўрапейскім рамантызме.

Бясспрэчна правільныя вывады робяць даследчыкі, калі адзначаюць плённы ўплыў на Міцкевіча перадавых літаратурных ідэй, успрынятых ім у Расіі ад Пушкіна і яго асяроддзя. Бліскучы росквіт рускай паэзіі і кірунак яе развіцця яшчэ больш пераканалі Міцкевіча ў правільнасці абранага ім шляху. Бясспрэчна і тое, ші-о своеасаблівыя рамантычныя формы, у якія адліваліся думкі і пачуцці Міцкевіча, найбольш адпавядалі духу яго свабодалюбнай паэзіі і былі неабходнай ступенню ў развіцці рэалізму.

Глыбока асабістае, патаемнае, захоўваючы ўсю ўсхваляванасць і непаўторнасць чалавечага лёсу паэта, усё больш, аднак, адступала ў творах Міцкевіча на задні план, раствараючыся ў агульнанародных спадзяваннях і трывогах, падпарадкуючыся высокім мэтам барацьбы за свабоду Польшчы, за чалавечае шчасце.

Мяцежныя думы, багаборніцкія матывы, умоўна рамантычная сімволіка — усё гэта былі формы і сродкі ўвасаблення вызваленчых ідэй, якімі наскрозь прасякнута муза паэта.

Бачачы пакуты эмучанай Польшчы, сам ахвяра паліцэйскага сыску і жорсткіх праследаванняў з боку царскіх улад, сведка крывавых вынікаў паўстання 1830 года, Міцкевіч не толькі асабіста пакутаваў. “На гнеўны лад настроіўшы ліру”, ён заклікаў працягваць барацьбу, умацоўваў веру ў будучую перамогу над цёмнымі сіламі беззаконнасці і заняволення. Толькі палымяная любоў да свайго народа магла нарадзіць такія надзвычайныя па сіле паэтычнага адлюстравання радкі:

Гляджу я на край свой змучаны,
Як сын, чыйго бацьку ўздымаюць на кола.
Я чую пакуты народу,
Як маці ва ўлонні ўздрыгванне плоду.

Цяжкія выпрабаванні, праз якія суджана было прайсці Міцкевічу разам з лепшымі сынамі польскага народа, накіравалі шукальніцкі дух паэта да самых важных сацыяльных праблем эпохі. Пры ўсёй сваёй прыхільнасці да лепшых бакоў бытавога і маральнага аблічча дробнамаянтковай шляхты, паэт валодаў цвярозым і ясным поглядам — поглядам, накіраваным не ў мінулае, а ў будучае. Беззваротна адышлі ў нябыт маляўнічыя тыпы, з такім рэалістычным майстэрствам і дасціпным гумарам выведзеныя ў эпапеі “Пан Тадэуш”. Далёка не ўсе прымае мастак, малюючы справы і норавы мінулых дзен. Тым больш бачыць ён недасканаласць ранейшага сацыяльнага ладу ў святле новых патрабаванняў эпохі. Хай супярэчлівыя і ў многім наіўныя грамадска-палітычныя погляды, якія складваліся ў Міцкевіча пад уплывам гістарычных падзей. Сутнасць іх, аднак, у тым, што паэт прыходзіў да думкі аб заганнасці і нядаўгавечнасці ладу, заснаванага на прыгнечанні, гвалце, сацыяльнай няроўнасці. Сляды глыбокага роздуму над жыццём, над прычынамі, якія прывялі Польшчу да нацыянальнай катастрофы, мы знаходзім у многіх творах Міцкевіча, і ў тым ліку на старонках “Пана Тадэуша”. Асуджаючы фанабэрыстых магнатаў, выкрываючы жорсткасць, бессумленнасць, рэнегацтва, паэт поўнасцю на баку простых, сумленных людзей, што жывуць працаю сваіх рук. Уласнасць — зло, яблыка разладу, “якое пасварыла ўсіх на свеце”, рабаўласнік — імя, якое ганьбіць чалавека. Зямля і ўсе багацці зямлі павінны належаць тым, хто працуе да сёмага поту і за кошт каго жыве ўвесь свет.

Сярод думак і заклікаў Міцкевіча-публіцыста многа такіх, якія сугучныя нашым дням, выказваюць пачуцці інтэрнацыянальнай салідарнасці, ідэю барацьбы за свабоду. “Народы ніяк не зацікаўлены ў тым, — пісаў Адам Міцкевіч у “Адозве да рускіх”, — каб энішчыць адзін другога. Дзень падзення дэспатаў будзе першым днём міру і дружбы народаў”.

Фактам у вышэйшай ступені знамянальным была сардэчная дружба паміж геніяльнымі паэтамі двух брацкіх народаў — Міцкевічам і Пушкіным. Выгнаннік, якога праследаваў царскі дэспатызм, Міцкевіч знайшоў у перадавой Расіі не толькі цаніцеляў свайго таленту, але і аднадумцаў, дарадчыкаў, саюзнікаў па агульнай справе барацьбы з дэспатызмам, за свяшчэнныя ідэалы свабоды. Самае шчырае спачуванне да лёсу польскага паэта выказвалі побач з Пушкіным дзекабрысты К. Рылееў і А. Бястужаў, многія вядомыя літаратары, якія перакладалі творы Міцкевіча на рускую мову і садзейнічалі іх выданню. Ніякімі паклёпніцкімі выдумкамі і фальсіфікацыяй нельга сказіць галоўнага, самага важнага ва ўзаемаадносінах Міцкевіча з прадстаўнікамі перадавой рускай грамадскасці. Час, наступныя гістарычныя падзеі згладзілі і аддалі забыццю тое, што было толькі часовым асадкам або асобнымі непрыемнымі адценнямі ўспрыняццяў. Затое навекі засталіся ў памяці народаў светлыя старонкі ўзаемнай дружбы, духоўных сувязей і брацкай салідарнасці. Агульнавядомыя непасрэдныя выказванні аб гэтым Міцкевіча (у “Помніку Пятру Вялікаму”, “у пасланні Рускім сябрам”) і Пушкіна, які з любоўю і павагай успамінаў свайго польскага сабрата.

Свабодалюбівыя мары і спадзяванні Адама Міцкевіча знаходзяць жыццёвае ўвасабленне ў сучаснай, народнай Польшчы. Аддаючы паэту даніну найглыбейшай любві, польскі народ мае права ганарыцца сваім вялікім сынам. Разам з палякамі шырока адзначаюць стагоддзе з дня смерці паэта ўсе народы свету.

Канулі ў Лету адасобленасць і варожасць, якія сеялі паміж народамі, штучна распальвалі і падтрымлівалі царызм і эксплуататарскія класы, імкнучыся трымаць у паслушэнстве прыгнечаныя масы. Цяпер спраўляе ўрачыстасць садружнасць нацый, магутнае яднанне народаў у іх агульнай барацьбе за мір і сацыяльны прагрэс. Паглыбляецца ўзаемаразуменне, працоўныя і культурныя сувязі паміж польскім і савецкім народамі.

Бессмяротныя творы Адама Міцкевіча чытаюць у перакладах і ў арыгінале, іх высока цэняць і любяць у Маскве і Ленінградзе, у Літве і Беларусі, на Украіне і ў Эстоніі — ва ўсіх кутках нашай неабдымнай краіны. Імя вялікага польскага паэта назаўсёды застанецца сімвалам усеперамагаючых сіл розуму, справядлівасці і мацнеючай дружбы народаў.


ВЕЧНА ЖЫВАЯ ПАЭЗІЯ

Янка КУПАЛА

На ўсе шматлікія мовы народаў Савецкага Саюза перакладаюцца вечна жывыя і вечна свежыя яго творы. З асаблівым хваляваннем у гэтыя дні разгортваюць старонкі Міцкевічавай паэзіі чытачы Савецкай Беларусі, чытачы той зямлі, на каторай нарадзіўся, рос і пачынаў сваю працу Адам Міцкевіч. І ў сувязі з гэтым кожнаму міжвольна прыходзяць на думку радкі, прысвечаныя Адаму Міцкевічу яго сучаснікам, геніем рускага народа Аляксандрам Сяргеевічам Пушкіным:

Он между нами жил
Средь племени ему чужого; злобы
В душе своей к нам не питал, и мы
Его любили. Мирный, благосклонный,
Он посещал беседы наши. С ним
Делились мы и чистыми мечтами
И песнями....

І сапраўды, у самым літаральным сэнсе гэтага слова, беларускі народ дзяліўся з Адамам Міцкевічам сваімі песнямі-марамі, легендамі, песнямі і казкамі. Нямала бліскучых старонак у паэзіі Адама Міцкевіча напісана пад самым непасрэдным уплывам беларускай народнай творчасці. Як бы ў адплату за гэты шчодры дар Міцкевіч заўсёды з велізарнай павагай і любасцю ставіўся да беларускага народа, яго жыцця і творчасці. У сваіх лепшых лекцыях па гісторыі славянскіх літаратур ён называе беларускую мову самай багатай і чыстай гаворкай, поўнай урачыстасці і непасрэднасці. У сваіх творах, асабліва ў паэме “Пан Тадэуш”, ён з вялікім замілаваннем і вялікай сілай малюе хараство і багацце беларускай прыроды. Гэтыя старонкі ў творчасці Адама Міцкевіча такжа дорагі беларускаму савецкаму чытачу, як дорага яму ўся паэзія Міцкевіча, у якой ён з велізарнай сілай гневу ганьбіў царызм і дэспатыю, у якой ён горача з трыбуны клікаў на змаганне за волю, у якой пасведчыў словы Пушкіна:

Он говорил о временах грядущих,
Когда народы, распри позабыв,
В велиикую семью соединятся.

Надзеі Міцкевіча здзейсніліся. Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік аб’яднаў у сваёй сям’і сотні нацыянальнасцей прагрэсіўных працоўных усяго свету. Да гэтай сям’і год таму назад была далучана Заходняя Беларусь і радзіма Адама Міцкевіча. У гэтую сям’ю, як роўная паміж роўных, увайшла і Літва, неаднойчы апетая Адамам Міцкевічам. Волю роўных гэтым землям прынёс савецкі народ і яго гераічная Чырвоная Армія... І польскі, і беларускі, і літоўскі народы разам з народамі ўсяго нашага Савецкага Саюза пойдуць да новых вышынь у жыцці і ў паэзіі, несучы ў сваіх сэрцах цудоўныя песні Адама Міцкевіча і шануючы яго светлую памяць.

 

УВЕРХ


   Dzied Talasz

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
kamunikat@poczta.onet.pl
Інфармацыйная падтрымка - Беларуская Рэдакцыя Радыё Палёнія