1.2. Уплыў правапісу на вымаўленьне
1.2.1.
Адлюстраваньне й і ў
Эміграцыйныя газэты праяўлялі клопат пра аднолькавыя прынцыпы правапісу.
З гэтай мэтай „Беларускае Слова” апублікавала заўвагі да напісаньня й ды ў, апрацаваныя Антонам Лёсікам у 1943 годзе. У артыкуле Заўвагі да пытаньня „Беларускага правапісу” 1943 г. А. Лёсік заяўляе, што Беларускі правапіс 1943 году
зьяўляецца ў асноўным тым самым правапісам, які стварыў „асновапаложнік
нарматыўнае граматыкі беларускае мовы Бр. Тарашкевіч”. Адрозьненні датычацца пашырэньня фанэтычных прынцыпаў,
такіх як, напрыклад, пашырэньне аканьня на чужаземныя словы, ці ўвядзеньня
зьменаў у напісаньні нескладовых й ды
ў. Зьмены датычацца разрозьненьня
ў вымаўленьні націскных і ненаціскных гукаў і й у, што павінна знаходзіць
сваё адлюстраваньне і ў напісаньні. Гэтыя зьмены праведзеныя згодна з праектам
правапісу 1930 году.
Крыху раней Акадэмічная Канфэрэнцыя па пытаньнях рэформы правапісу
пастанавіла і, якое стаіць асобна
альбо на пачатку слова, не скарачаць таксама ў становішчы пасьля галосных.
Што датычыцца ў, меркаваньні былі
падобныя. Аднак у гэтым выпадку Акадэмічная Канфэрэнцыя не прыняла ніякай
пастановы й вырашыла перадаць гэтае пытаньне, ды шмат іншых, у спэцыяльную
правапісную камісію.
Камісія была створаная ў 1927 годзе. У яе склад увайшлі: старшыня Сьцяпан Некрашэвіч, сакратар Адам Багдановіч і сябры Язэп Лёсік, Вацлаў Ластоўскі, Пётр Бузук, Ян Бялькевіч, Іван Луцэвіч (Янка Купала) і Уладзімір Чыржынскі. Правапісная камісія ў такім складзе скончыла сваю працу ў 1929 годзе. Вынікам працы Камісіі зьявіўся праект Беларускага прав, выданы Акадэміяй
Навук у
1930 годзе.
Камісія прынцып напісаньня і й у фармулявала наступным чынам:
„Галосныя у, і ў пачатку слова і
асобна (...) як пасьля зычнай,
гэтак і пасьля галоснай папярэдняга слова, пішуцца праз у, і (складовыя)”.
Беручы пад увагу пастановы такой аўтарытэтнай камісіі, А. Лёсік вырашыў увесьці гэтае правіла ў
свой Беларускі правапіс у 1943 годзе.
„Правапіс паказвае, як пісаць, а
не як гаварыць, і таму ён ня можа сьцерці асаблівасьцяў беларускае мовы,
як некаторыя думаюць, як ня сьцірае асаблівасьцяў расейскае мовы правапіс,
які ладна разыходзіцца з вымаўленьнем”.
У вымаўленьні ў пазыцыі пасьля
галоснага і й у, зразумела, скарачаюцца, напрыклад:
чытала й пісала, яна йдзе, было ўлетку, бралі ўдзел.
„Сыстэма пабудовы «Беларускага правапісу» і
фармулёўка правілаў паказваюць, што гэтая кніжка не прызначалася для вучняў
народнае школы, чаму ў ёй няма практыкаваньняў, але яна патрэбная для
настаўнікаў і ўсіх тых, каму даводзіцца пісаць пабеларуску”.
Адлюстраваньне ў напісаньні скарачэньня
нескладовага й, таксама як
нескладовага ў, спрасьціла б правапіс ды прычынілася б, несумненна, да меншай
колькасьці памылак у вымаўленьні.
Зьмяшчэньне публікацыі Антона Лёсіка на старонках газэты „Беларускае Слова” – сьведчаньне таго, што імкненьне да
нармалізацыйнай працы актыўна праводзілася й на старонках эміграцыйных выданьняў,
у тым ліку на старонках такіх газэтаў, якія былі прысьвечаныя ў асноўным
грамадзка-палітычным пытаньням, як згаданае „Беларускае Слова”.
1.2.2.
Гукі б і в у запазычанай лексыцы
На старонках „Крывіча” разглядаецца
напісаньне пачатковага грэцкага б і в у крыўскай мове. Заўважаецца, што ў беларускіх пісьменьнікаў
праяўляецца непасьлядоўнасьць пры напісаньні словаў, узятых з грэцкае мовы,
якія ў расейскай мове пачынаюцца літарай в: варвар, Вавілон, Васілій.
Грэцкая мова ў сваім клясычным пэрыядзе
зусім ня ведала гуку в і замяняла яго пры транскрыпцыі з лацінскай мовы знакам у: імя славутага рымскага паэты В грэкі пісалі Уергілій. У сярэднія вякі, калі клясычная
мова грэкаў вельмі зьмянілася ў Канстантынопалі, б пачалі замяняць гукам в: замест барбар пісалі варвар, замест Бабілён – Вавілон.
Масква атрымала грэцкую навуку ўжо ў тыя часы, калі ад клясычнай
грэцкай мовы не асталося й сьледу. Беларуская культура – па словах аўтара
публікацыі – прыняла ў сябе грэцкія ўплывы яшчэ ў той час, калі ў Грэцыі пераважала клясычная мова грэкаў. Таму немэтазгодна ў
беларускай мове пісаць у грэцкіх словах літару в замест б: барбар, Барбара, Бабілён, Бізанцыя, Базыль, сымболь[6].
У беларускай мове б у запазычанай лексыцы захоўвалася да
рэформы беларускага правапісу ў 1933 годзе. Таксама напісаньне ўласных
імёнаў Базыль альбо Васіль – паводле жаданьняў іх носьбітаў –
прапанавалася ў рэформе, праведзенай народнымі камісарамі[7].
1.2.3. Пачатковыя ур-, ул- у беларускай мове
Беларускай мове нехарактэрнае
спалучэньне літар ур у пачатку словаў. Яно чужое, таму на
месцы расейскага в у беларускай мове выступае поўнагалосьсе – вораг. Іншае шырока распаўсюджанае слова
ў увогуле не
павінна ўжывацца, таму што па-беларуску лекар.
Таксама прадстаўляецца справа са
злучэньнем гукаў ул у пачатку словаў. Па-беларуску трэба
пісаць замест Уладзімір – Валадзімір альбо Ладзімір,
замест уладар – валадар, замест уласны – свой альбо собскі. Выснова наступная: пазьбягаць пры
напісаньні злучэньня ул, як нязгоднага з духам мовы: трэба альбо разьдзяляць гэтыя дзьве літары
галоснай, альбо зусім адкідаць пачатковае у – раіць аўтар кароткай занатоўкі на старонках „Крывіча”.
Напісаньне пачатковага у ў імёнах, прозьвішчах і геаграфічных назвах у выпадку, калі ў беларускім
вымаўленьні разьвілося яно з в (Уладзімір, Уладзіслаў, Уладзівасток) рэкамэндавалася ў пастанове
спрашчэньня беларускага правапісу 1957 году.
1.2.4. Цьвёрдыя зычныя ў запазычанай лексыцы
Правапіс запазычанай лексыкі
разглядаецца таксама на старонках часопіса „Віці”. У запазычаных словах гукі з, с застаюцца цьвёрдымі, напрыклад, магазын. Але ёсьць з гэтага адзін вынятак,
устаноўлены на аснове народнага вымаўленьня яшчэ Браніславам Тарашкевічам, аўтарам
першае Беларускае граматыкі
для школ. Рэч у
тым, што перад суфіксальным іj(a) зычныя зьмякчаюцца: камісія, экскурсія, сэсія, гімназія, паэзія. У народнай мове заўсёды скажуць: Азія, азіят, а ніколі Азыя, азыят[11].
1.2.5.
Зюканьне
Бэрнатовіч, аўтар
публікацыі, зьмешчанай на старонках часопіса „Беларус на чужыне”, зьвяртае
ўвагу на зюканьне ў беларускай мове –
піша пра разнагалосьсі ў самой эміграцыі, зьвязаныя з напісаньнем
прыназоўніка з.
„Кожная апэрацыя ў жывым
арганізьме выклікае нямінучы боль і таму кожны стараецца яе абмінуць,
нават калі яна патрэбна дзеля захаваньня жыцьця. А што-ж сказаць, калі гэтая
апэрацыя ёсьць зусім непатрэбнай?”
Адной з гэтакіх непатрэбных апэрацыяў
на мове Бэрнатовіч лічыць менавіта адлюстроўваньне зюканьня на
пісьме ў прыназоўніках, напрыклад – зь Вільні, дзе прыназоўнік з выступае зь мяккім знакам. Зьвяртае
ён увагу на тое, што ні Тарашкевіч, ні Лёсік ня ўводзілі гэтага прынцыпу ў свой правапіс.
Бэрнатовіч уважае, што паколькі прыназоўнік з у беларускай мове ўзьнік са стараславянскага съ, (ъ у слабой
пазыцыі занікаў, а ў моцнай вакалізаваўся), дык формы са мною, са школы абгрунтаваныя, а галосны а
на месцы этымалягічнага
о зьяўляецца доказам цьвёрдасьці беларускага
прыназоўніка.
„Не без значэньня ёсьць так-жа той
факт, што сустракаюцца прыназоўнікі, якія маюць выразнае мягкае
канцавое -зь, але яго ніколі не мяняюць,
напр.: скрозь. Гэта таксама не малаважны доказ трываласьці правапісу канцавога -з у прыназоўніках і прыслоўях”.
Аднак вымаўленьне з у сярэдзіне словаў, ці на пачатку, узалежнена
ад пазыцыі – перад мяккім зычным ці перад цьвёрдым. Перад мяккім, у выніку
асыміляцыі, зьмякчаецца, напрыклад: зьвіць, разьлічваць, хмызьняк. Гэты правапіс пашыраецца таксама на прыназоўнікі, якія
ў вымаўленьні зьліваюцца з наступным словам.
1.2.6. Цьвёрдае напісаньне мяккіх зычных – прычына ненатуральнага вымаўленьня
Часопіс „Навіны зь Беларусі” піша пра
ўплыў зрусыфікаванага правапісу на ненатуральнае для беларускае мовы вымаўленьне,
на страту мяккіх зычных дзь, зь, сь, ць, нь. З таго часу, як быў выкінуты мяккі знак, вымаўленьне
перастала перадаваць асаблівасьць мовы, у выніку чаго літаратурная мова
аддалілася ад народнай. Спадзяваньні на асыміляцыйнае зьмякчэньне не апраўдаліся.
Замест сьвет, сьнег, сьмех, цьвік, жыццё, шчасьце, дзьверы, зьвер, каханьне, сьвітаньне, цяпер скрозь вымаўляюцца цьвёрдыя
зычныя: свет, снег, смех, цвік, жыццё, шчасце, дзверы, звер, каханне, світанне. Пры фанэтычным прынцыпе беларускай
граматыкі, дзе чытаем так, як напісана, інакш і быць ня можа.
„Наогул, граматыка нарабіла цяпер
столькі правіл і столькі выключэньняў зь іх, што стала цяжка быць пісьменным
чалавекам. Нездарма-ж работнікі рэдакцыяў газэт, часапісаў і выдавецтваў
вечна поўзаюць па слоўніках і ўсялякіх даведніках, каб упэўніцца – як
правільна напісаць. І можа варта зноў падумаць пра
ўдасканаленьне нашага правапісу, з большым набліжэньнем да фанэтыкі...”
Праблема ў тым, што бальшыня вучняў нават старэйшых клясаў не валодае
вуснай мовай; гаворыць невыразна, неахайна, некультурна – падкрэсьліваюць
„Навіны зь Беларусі”. Каб гаварыць правільна,
выразна, прыгожа, трэба быць ня толькі начытаным, але й наслуханым
народнай гаворкі.
„Бо ў народзе ствараецца мова, там
гартуецца, выпрабоўваецца кожнае слова на моц, на смак, на даўгавечнасьць.
(...) Некаторыя сьцьвярджаюць, што мясцовыя гаворкі не павінны брацца
пад увагу культурным чалавекам. Але-ж ня трэба забывацца, што
літаратурная мова зьявілася ў выніку дасканальнага адбору таго лепшага, што ёсьць у кожнай мясцовай гаворцы, таго, што адпавядае нутраным законам мовы. І колькі
яшчэ самабытных словаў, пашыраных у межах адной мясцовасьці, просяцца на
старонкі нарматыўных слоўнікаў, каб стаць скарбамі агульнанароднымі”.