БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Кнігі... | Партнэры... | Гасьцёўня... | Форум...

стары сайт


Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён [Allegro.pl - największy serwis aukcyjny w Polsce]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Гісторыя
    Літаратура
    Пераклады
    Мова
    Крытыка
    Рэлігія
    Палітыка
    Грамадзтва

 ЧАСОПІСЫ
  •  Akcent
     
Białoruski

  •  АRCHE
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  •  БГА
  •  Беларус
  •  Белорусский
      Сборник

  •  Бельскі
      Гостінэць

  •  Гістарычны
      Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Дзеяслоў

  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Паміж
  •  pARTisan

  •  Правінцыя
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы
  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў Belarus-NATO Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вокаwww.bialorus.pl ПАГОНЯ BrestOnline Вiльня ЗУБР Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Гаспадар Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Дзіма Завадзкі Беларусы ў Аўстраліі Ліра Вольны Край ZBM

 

 
 Ніна Баршчэўская, Беларуская эміграцыя - абаронца роднае мовы

1.3. Фанэтыка

1.3.1. Аканьне

У Хроніцы на старонках часопіса „Конадні”[1] па­ве­дам­ляецца, што 5 лютага 1955 году Сымон Брага[2] рэфэраваў на­вей­шую лі­та­ра­ту­ру да пытаньня паходжаньня беларускага аканьня, вы­кліканую пер­шым чынам тэорыяй францускага мовазнаўца Андрэ Ваяна, якая бы­ла апублікаваная ў ягонай Параўнальнай гра­матыцы славянскіх мо­ваў, што выйшла ў Парыжы ў 1950 го­дзе. На погляд Ваяна, акань­не ў беларускай мове паўстала ў вы­ні­ку сутыку з мовамі балцкімі. Высно­вы Ваяна пацьвердзіў і пад­ма­ца­ваў іншы мовазнаўца, пра­фэ­сар Калюмбійскага Ўнівэрстэту Юры Шэрэх у сваёй працы Прабле­мы фармацыі беларускае мо­вы, апублікаванай у Нью-Ёрку ў 1953 го­дзе. Правільнасьць вы­ва­даў Ваяна прызнаў таксама нарвэскі мовавед Станг, знаўца ста­ра­бе­ларускае мовы канцылярыі Вялікага Княства Лі­тоўскага[3]. Сьцьвяр­джэньне аканьня як балцкага моўнага элемэнту ў су­час­най беларускай мове, побач з раней выкрытай супольнасьцю па­­ліф­тон­гаў беларускай мовы з балцкімі, дадае яшчэ адну важную – лінгвістычную падбудову высунутаму вучонымі ў канцы XІX ста­годзь­дзя погляду пра балцка-славянскае паходжанне беларускага на­ро­ду – адзначае часопіс „Конадні”[4].

1.3.2. Запазычаны гук ф у беларускай мове

На зборцы пазнаньня беларускае мовы 14 чэрвеня 1952 го­ду[5] раз­глядалася кансанантычная сыстэма беларускае мовы, між ін­шым, за­мена запазычанага гука ф беларускімі п, x ці xв, на­прык­лад: Піліп, Па­нас, хварба, хвабрыка, хунт. Так гэтыя словы вы­маўляюцца ў бе­ла­рускіх гаворках. І таму зборка рэкамэндавала ўжы­ваць ф толькі ў тых словах, якія ня сталіся народнымі ў бе­ла­рускай мове: фізыка, фі­лё­зофія, географія[6].

Не пагаджаецца з гэтым Цімох Саладуха[7], які асабліва кры­ты­куе Яна Станкевіча за выкарыстоўваньне слова хорма:

„Трэба ведаць, што беларуская старадаўняя на­род­ная мо­ва ня мела ў сваім слоўным запасе ані­вод­нага слова з гукам ф. Гэ­та, зразумела, ня слу­жыць падставаю, каб яго не было і ў су­час­най мо­ве, асабліва мове літаратурнай. Цяпер гэты гук лі­та­ра­тур­ная мова мае і няма ніякае падставы пі­саць хорма, а ня форма. Тым болей у гэтым вы­пад­ку, што слова форма не пісалася грэц­кай лі­та­рай тэта ці фіта, а літарай фі. Грэцкія словы, якія пі­са­лі­ся цераз тэту ці як яна вы­маў­ля­ла­ся па-старагрэцку – фіта – у бе­ларускай мове пе­ра­да­валіся ці то цераз хв, як Хведар, Хвя­дос ці то це­раз х, як Хама. Словы з грэцкаю літараю фі пе­ра­да­ва­ліся це­раз п, як Піліп[8].

1.4. Марфалёгія

1.4.1. Лексыка з фармантамі -іня / -іна

На старонках часопіса „Крывіч” Ян Станкевіч разглядае лек­сы­ку на -іня[9]. Гэта адна з важных і цікавых асаб­лі­васьцяў кры­віцкае мо­вы. Сло­вы тыпу велічыня, шырыня, глыбіня, даў­жыня па­шыраныя па ўсёй тэ­рыторыі Беларусі. Выступаюць яны і ў старых помні­ках бе­ла­рус­кае мо­вы: асабліва шмат іх у Біб­ліі Францішка Ска­ры­ны 1517 году ці ў Ста­­­туце Вялікага Княства Літоўскага 1588 го­ду[10].

У іншых славянскіх мовах фармант гэты рэалізуецца як -іна, на­­прыклад: у баўгарскай і сэрба-харвацкай – глубина, вышина, ши­ри­на; у славенскай – globina, širina, nižina, у чэскай – hlubina, menšina, у сэрбскай – vyšina, nižina, młodžina, у польскай – głębina, ва ўкраін­скай – вишина, довжина, у расейскай – вышина, глубина, длина[11].

Другім цікавым прыкладам зьяўляецца тое, што ў бе­ла­рускай мо­­ве -іня выступае ня толькі на месцы ста­ра­сла­вян­скага ці інша­сла­вян­скага -іна, але таксама часта выціскае са­бою іншыя фарманты, а ме­навіта: -осьць і -ство, напрыклад: мяк­касьцьмякчыня; ха­раствохарашыня.

Я. Станкевіч прыводзіць шмат прыкладаў адпрыметнікавых на­­­зоўнікаў на -іня з Ашмяншчыны, часам з дублетнымі фор­ма­мі, на­прыклад: тоўсты таўшчыня, таўсьціня; ціхіці­шы­ня, ці­хі­ня; дзікідзічыня ў значэньні абстрактным і з фармантам -іна – дзі­чы­на ў зна­чэньні ‘мяса дзікае птушкі’.

Аўтар публікацыі зьвяртае ўвагу на факт, што ўсе найменьні на -іня маюць значэнне абстрактнае й толькі сло­ва старшыня зьяў­ляец­ца выключэньнем, мае канкрэтнае зна­чэньне асобы.

Існуе некалькі абстрактных лексэмаў з фармантам -іна тыпу: дур­­ні­на, старына, навіна, але гэтыя словы даволі ўжо канкрэ­ты­за­ва­лі­ся. Дурніна азначае ‘якую-небудзь дробную, малазначную рэч альбо справу, на што часам кажуць дрэнь’; старына ж і на ‘ста­рую альбо новую рэч ці вестку’.

У беларускай мове шмат ёсьць найменьняў з фармантам -іна, але яны азначаюць ужо канкрэтныя рэчы, напрыклад: дубіна, вярбі­на, мя­кі­на, жанчына, мужчына, дзяўчына.             

Я. Станкевіч перасьцерагае перад памылковым вы­ка­рыстань­нем словаў з -іна замест -іня, таму што гэта шко­дзіць чысь­ці­­ні бе­ла­рус­кае мовы. Аўтар раіць прыслухоўвацца да народнага маў­леньня, за­пісваць пачутае з выразным адзна­чэньнем месца на­ціс­ку, са спа­сыл­кай на мясцовасьць, прозьвішча інфар­матара ды ўсё па­чу­­тае пры­сы­лаць у рэдакцыю „Крывіча” дзе­ля публікацыі.

1.4.2. Дзеяпрыметнікі

Вялікую ўвагу дзеяпрыметнікам прысьвячае часопіс „Віці”[12].

У беларускай мове часта ўжываюцца дзеяпрыметнікі з су­фік­са­мі -н- (паважаны чалавек, пастаўленая міска), -т- (падпіты ча­ла­век, пакінутае месца) і -л- (пасівелы чалавек, зарослае мес­ца). Часта аднак здараецца, што выкарыстоўваюцца дзея­пры­мет­ні­кі з суфіксам -ш- (пасівеўшы чалавек замест пасівелы) альбо на­ват з суфіксам -ем- (па­важаемы чалавек замест паважаны). Такія дзея­прыметнікі бе­ла­рус­кай мове нехарактэрныя. На гэта зьвярнуў ува­гу яшчэ ў 1918 го­дзе аўтар першай Беларусай граматыкі для школ Браніслаў Та­раш­ке­віч. У 1924 годзе Язэп Лёсік у сваіх Ува­гах да нашае літаратурнае мо­вы таксама выступіў супраць за­сьмеч­ваньня беларускае мовы зга­да­нымі расейскімі дзея­пры­мет­ні­камі. Пад Лёсікавым уплывам усе пісь­меньнікі тагачаснае Са­вец­кае Беларусі пачалі як мага вы­сьце­ра­гац­ца гэтакіх формаў, і ў мо­ве такіх аўтараў, як: Кузьма Чорны, Мі­хась Зарэцкі, Лукаш Ка­лю­га, а таксама ў мове тагачасных часопісаў і га­зэтаў іх няма.

Аднак, калі ў 1933 годзе бальшавікі выдалі дэкрэт пра рэ­фор­му беларускае мовы, гэта значыць, пра яе русыфікацыю, дык яны адна­вілі ў правох расейскія дзеяпрыметнікі з суфіксамі -ш- і -ем-, і ця­пер аж роіцца ад падпіўшых і напіўшыхся, друкуемых, кі­руемых, чы­таемых і г. д. – заўважае часопіс „Віці”[13]. Замест гэ­тых дзея­пры­мет­нікаў, калі няма беларускіх эквівалентаў, лепш вы­карыстаць апі­саль­ныя формы, напрыклад: замест пабіўшаяся міскаміска, якая па­білася.

Анатоль Клышка прыгадвае выказваньне Якуба Коласа пра тое, што без усякай патрэбы радыё й беларускія газэты за­сьмеч­ваюць мо­ву неўласьцівымі ёй формамі, як: выдаткаваемыя, за­сы­лаемыя, бры­гады ўзначальваемыя, навучаючыяся, якія не бы­туюць у бе­ла­рус­кай мове[14].

Таксама Павел Сьцяцко піша, што суфіксы -ем-, -ім-, як пры­метнікавыя фарманты, чужыя беларускай мове. Ролю гэтых ра­сей­скіх афіксаў у беларускай мове выконваюць суфікс -н- і яго ўсклад­не­ны варыянт -льн- (зрэдку -он-, -ч-, -ев-): незабываемыйне­за­быўны, несравнимыйнепараўнальны, неисчислимыйнезьлічоны... Фор­мы некіруемы, нелюбімы, якія сёньня вы­сту­паюць у Беларуска-рус­кім слоўніку 1988-1989 гадоў, не фікса­ва­лі­ся слоўнікамі адра­джэнскіх часоў. Як заўважае Павел Сьцяцко:

„Гэта потым яны жыўцом утыркаліся на пер­шае месца ў слоў­ні­кавыя артыкулы як дублеты да бе­ларускіх словаў. На­прыклад, у «Белорусско-рус­ский словарь» 1953 года: неосу­ществи­мыйне­­ажыц­цявімы, нездзяйсняльны, незабытны; не­лю­би­мыйне­лю­бімы, нялюбы, нямілы.

Пра штучнасць іх сведчыць і тое, што гэтыя «імаемы» ні­чо­га не дадаюць да семантыкі сваіх сло­ваў, а толькі засмечваюць і разбураюць лексічную і словаўтваральную сістэ­мы беларускай мовы...”[15]

Пэўную праблему выклікаюць таксама дзеяпрыметнікі з су­фік­са­м: -уч- (захапляючае месца). У народнай беларускай мове іх ня­ма, і та­му Язэп Лёсік раіў іх таксама не ўжываць. Але ў старой лі­та­ра­тур­най мове такія формы існавалі, і таму Браніслаў Тараш­ке­віч дазволіў у сваёй Граматыцы на іхнае ўжываньне. Баранілі іх таксама та­кія бе­ларускія мовазаўцы, як Пётр Бузук і Ян Станкевіч[16].

Пра нехарактэрнасьць беларускай мове такіх формаў пісалі так­­сама мовазнаўцы ў Беларусі, на што зьвяртае ўвагу часопіс „На­ві­ны зь Беларусі”. Анатоль Клышка пісаў на старонках „По­лы­мя”:

„А ў наш час чытаеш якую газэту ці кнігу і ба­чыш, як пры­го­жы беларускі дзеяслоў раптам пе­рад назоўнікам па­чы­нае за­вы­ваць -уючы, -юючы ці лемантаваць -аючы, -яючы. (Ці не пра глум над сабою, пра аўтарскую сваволю?) А мы спа­койна глядзім на гэты гвалт. А дзе-хто і ста­ран­на падлічвае гэты енкат, каб пасьля, спа­сы­лаючыся на пра­цэнты, узаконваць такія формы. (...) Беларуская мова лёгка абы­ходзіцца без дзея­пры­метніка. Ня трэба толькі сябе абкрадваць, лі­ча­чы, што ўзбагачваешся”[17].

Часопіс „Віці” зьвяртае ўвагу сваіх чытачоў на тое, што нель­га блы­таць расейскіх формаў дзеяпрыметнікаў з суфіксам -ш- (пад­піў­шы чалавек) зь дзеяпрыслоўямі з гэтым жа суфіксам, якія час­та ўжы­ваюц­ца ў беларускай мове (падпіўшы, чалавек пайшоў у скокі)[18].

У беларускай літаратурнай практыцы ўсё больш назіралася пры­­вычка да падмены словаў і нават канструкцыяў на неўласьцівыя бе­ларускай мове, што адзначыў Янка Скрыган. Гэта вы­нікае з мэ­ха­ніч­нага пераносу расейскіх канструкцыяў у бе­ла­рускую мову, што вы­разна сьведчыць альбо пра няведаньне род­нае мовы, альбо пра адсут­насьць клопату пра яе культуру[19].

Павел Сьцяцко зазначае, што беларуская мова багатая і без прабле­маў можа абысьціся бяз штучных дзеяпрыметнікавых фор­маў. Ра­сейскім деяпрыметнікам з суфіксамі -ащ-, -ущ-, -ем-, -им- у бе­ла­рус­кай мове адпавядаюць:

-              дзеяпрыметнікі з суфіксамі -ан-: скорбящий – засмучаны, не­го­дующий – абураны;

-              прыметнікі з суфіксамі: -н-, -льн-, -ч-, -л-, -іст-, -ов-, -ск-,     -ават-, -ш-, -ян-, -іт-, -ашн-: подходящийпрыдатны, вы­­зы­вающийабуральны, абрабатывающийапра­цоў­чы, под­ле­жа­щийпадлеглы, пламенеющийагністы, тор­гующийгандлё­вы, начальствующийначальніцкі, под­ходящийнішта­ваты, последующийдалейшы, пла­ме­неющийпа­лы­мя­ны, работящийпрацавіты, те­ку­щийцяперашні;

-              аддзеяслоўныя назоўнікі: нападающийнападальнік, на­чи­нающийпачатковец, сочувствующийспачувальнік;

-              назоўнікі з суфіксам -ун- (у біялягічнай тэрміналёгіі ды інш.): лазящиелазуны, млекопитающиесысуны, пре­смы­кающиесяпаўзуны[20].

У 30-80 гадох ХХ стагодзьдзя беларуская мова ўзбагачалася ня толь­кі пры дапамозе неўласьцівых ёй лексэмаў, але й чужых сло­ва­ўтва­ральных сродкаў.

„Усё гэта рабілася нібыта дзеля «ўзбагачэньня» бе­ларускай мо­вы, але мэта была іншая – растварыць нашую мову, за­мя­ніць яе на ра­сій­скую. Таму ў граматыках нярэдка апісваліся ты­пы і ма­дэ­лі («узоры») з чужымі для нашае мовы фар­ман­та­мі, хоць іх ро­лю ў беларускай мове спраў­на выконвалі свае, спрад­вечна бе­ла­рускія[21].

1.4.3. Асаблівасьці скланеньня назоўнікаў

На зборцы пазнаньня беларускае мовы 12 красавіка 1952 го­ду[22] абмяркоўвалася форма роднага склону адзіночнага ліку на­зоў­ні­каў мужчынскага роду. Яшчэ ў 1912 годзе Аляксей Шахма­таў пісаў, што ў беларускай мове мужчынскія зборныя назоўнікі, рэ­чыўныя й абстрактныя маюць у родным склоне канчатак -у (-ю): пяску, па­лы­ну, ле­су, народу, жалю. Пры гэтым не залежыць ён ад месца націску, пра што ўжо пастанавіла ў 1937 годзе зборка чысьціні мовы ў Вільні. Паста­новы зборкаў, што адбываліся ў Віль­ні перад Другой Су­сьвет­най вайной, былі апублікаваныя ў 1937 годзе ў Вільні ў брашуры пад на­зовам Як правільна гаварыць і пісаць пабеларуску[23].

Пра пашырэньне ў родным склоне адзіночнага ліку на­зоў­ні­каў муж­чынскага роду канчатка сьведчаць беларускія дыялек­ты, у якіх канчатак пасьлядоўна ўжываецца ў на­зоў­ні­ках: рэ­чыў­ных (воску, мёду, перцу), зборных (народу, статку), ад­дзея­слоў­ных (вы­ха­ду, кошту), з часавым значэньнем (веку, году, ча­су), з прасторавым зна­чэньнем (лугу, стэпу), якія азначаюць не­прад­метныя паняцьці (ветру, холаду), пачуцьці, перажываньні, псы­хічны стан чалавека (жа­лю, розуму, страху), канкрэтныя прад­меты (возу, дому, мосту), назвы арганізацыяў і ўстановаў (раёну, сельсавету), геаграфічныя назвы (Бабруйску, Менску, Слуцку)[24].

Павел Сьцяцко заўважае, што разбурае норму таксама імкненьне расшчапіць словаформу на дзьве, надаўшы адной зь іх „кан­крэтызаванае” адценьне й замацаваўшы за ёю канчатак : пе­раезда ‘месца, дзе можна пераехаць праз што-небудзь’ і пераезду ‘дзеяньне паводле дзеяслова пераехацьпераяжджаць’.

Гэтым самым «дагаджаем» не сваёй, а ра­сій­скай мове. Але ра­­сій­ская мова абыходзіцца адной сло­ваформай – з кан­чат­кам . (...)

У выкарыстанні словаформаў роднага склону муж­чын­ска­га ро­ду з канчаткам беларуская мо­ва мае шмат супольнага з украінскаю і заходне­сла­вянскімі мовамі, дзе канчатау пе­ра­ва­жае ці вы­ступае як амаль адзіная норма, тым часам як ра­сій­ская мова амаль пазбавілася канчатка на ка­рысць ( за­ха­ва­лі назоўнікі ў складзе ўстойлівых выразаў: без го­ду неделя)”[25].

Асабовыя назоўнікі мужчынскага роду ў месным склоне заўсё­ды маюць канчатак -у (-ю): (аб) кавалю, брату, Івану і інш. Пра гэ­тую асаблівасьць беларускае мовы ўжо ў XІX стагодзьдзі ву­чыў Аля­ксей Сабалеўскі. Дарэчы, таксама зборка чысьціні бе­ла­рускае мовы ў Вільні зрабіла такую пастанову:

„Мясцовы склон адз. ліку ймёнаў мужчынскіх асобавых кан­чаец­ца на -у (-ю): аб гасьцю, аб купцу, аб сыну, аб суседу, аб па­ну, аб поэту, аб Хрысту, аб Буслу (прозьвішча), хоць ка­жацца аб бусьле, калі бусел птушка”[26].

Канчатак быў замацаваны Правапісам беларускай мовы 1934 году ды паўтораны Правіламі беларускай арфаграфіі і пунктуацыі 1959 году. У беларускай мове адзіным для асабовых на­зоў­нікаў меснага склону мусіць быць канчатак -у (-ю) не­за­леж­на ад ты­пу іх асновы[27].

Ян Станкевіч зьвяртае таксама ўвагу на іншыя канчаткі, якія пра­панаваліся ў 20-х гадох мінулага стагодзьдзя Браніславам Та­раш­ке­вічам у якасьці літаратурнае нормы й якія характэрныя для гаворак цэ­лай Беларусі, з выключэньнем усходніх, а менавіта – на націскныя кан­чаткі -ом і -ох у давальным і месным склонах множ­нага ліку на­зоў­нікаў мужчынскага й ніякага роду, на­прык­лад: (каму?) братом, (дзе?) у лясох[28].

Гэтым пытаньнем займаецца таксама часопіс „Віці”, які пад­крэсьлі­вае, што гэта вельмі важная асаблівасьць беларускае мо­вы. Вы­карыстаньне націскных канчаткаў -ом, -ох, напрыклад: сталом, ла­сём; аб сталох, ласёх, „бальшавікі знарок забаранілі, каб наблізіць яе да мовы расейскае”[29]. Трэба аднак памятаць, што гэ­тая асаблі­васьць не датычыць назоўнікаў жаночага роду з кан­чат­кам , і таму трэ­ба казаць: у руках, на нагах і гэтак далей.



[1] Хроніка, у: „Конадні”, 3, Нью-Ёрк 1955, с. 91-95.

[2] Псэўданім Вітаўта Тумаша.

[3] Тамсама, с. 93.

[4] Тамсама.

[5] Із зборкі пазнаньня беларускае мовы 14 чырвіня 1952 г., у: „Веда”, 6 (11), Нью-Ёрк, чэрвень 1952, с. 183-185.

[6] Тамсама, с. 184.

[7] Цімох Саладуха, Больш шкоды чымсь карысьці, у: „Аб’еднаньне, № 3 (61), Лён­дан, красавік 1956, с. 20-24.

[8] Тамсама, с. 23.

[9] Я. Станкевіч, Іменьні з суфіксам -іня, у: „Крывіч”, № 8, Каўнас 1924, с. 102-103.

[10] Тамсама, с. 102.

[11] Тамсама, с. 102-103.

[12] Культура мовы, у: „Віці”, 4, Нью-Ёрк, ліпень жнівень 1953, с. 14-17.

[13] Тамсама, с. 14.

[14] Пра культуру мовы, у: „Навіны зь Беларусі”, 16 (18), Нью-Ёрк, 15 кастрычніка, 1964, с. 2; спасылка на: „Полымя”, № 7, Мінск 1964, с. 170.

[15] Павел Сцяцко, Культура мовы, Мінск 2002, с. 37.

[16] Культура мовы, у: „Віці”, 4, Нью-Ёрк, ліпень – жнівень 1953, с. 15.

[17] Пра культуру мовы, у: „Навіны зь Беларусі”, 16 (18), Нью-Ёрк, 15 кастрычніка, 1964, с. 2; спасылка на: „Полымя”, № 7, Мінск 1964, с. 170.

[18] Тамсама.

[19] З артыкулу Янкі Скрыгана пра мову, у: „Навіны зь Беларусі”, № 16 (18), Нью-Ёрк, 15 кастрычніка 1964, с. 2-3; спасылка на: „Полымя”, № 8, Мінск 1964, с. 181, 184.

[20] Павел Сцяцко, Культура мовы, Мінск 2002, с. 48-51.

[21] Тамсама, с. 21.

[22] Із зборкі пазнаньня беларускае мовы 12 красавіка 1952 г., у: „Веда”, № 4 (9), Нью-Ёрк, красавік 1952, с. 112-116.

[23] Тамсама, с. 114-115.

[24] Э. Блінава, Е. Мяцельская, Беларуская дыялекталогія, Мінск 1969, с. 64-65.

[25] Павел Сцяцко, Культура мовы, Мінск 2002, с. 54.

[26] Із зборкі пазнаньня беларускае мовы 12 красавіка 1952 г., у: „Веда”, № 4 (9), Нью-Ёрк, красавік 1952, с. 115.

[27] Павел Сцяцко, Культура мовы, Мінск 2002, с. 55.

[28] Я. Станкевіч, Аб некаторых словах і хормах нашае мовы, у: „Бацькаўшчына”, № 34 (264), Мюнхэн, 21 жніўня 1955, с. 3; Глядзі таксама: Э. Блінава, Е. Мя­цель­ская, Бе­ла­руская дыялекталогія, Мінск 1969, с. 68, 74-75.

[29] Культура мовы, у: „Віці”, № 1 (3), Нью-Ёрк, студзень 1953, с. 13.

 

УВЕРХ


   Dzied Talasz

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
kamunikat@poczta.onet.pl
Інфармацыйная падтрымка - Беларуская Рэдакцыя Радыё Палёнія