БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Кнігі... | Партнэры... | Гасьцёўня... | Форум...

стары сайт


Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён [Allegro.pl - największy serwis aukcyjny w Polsce]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Гісторыя
    Літаратура
    Пераклады
    Мова
    Крытыка
    Рэлігія
    Палітыка
    Грамадзтва

 ЧАСОПІСЫ
  •  Akcent
     
Białoruski

  •  АRCHE
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  •  БГА
  •  Беларус
  •  Белорусский
      Сборник

  •  Бельскі
      Гостінэць

  •  Гістарычны
      Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Дзеяслоў

  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Паміж
  •  pARTisan

  •  Правінцыя
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы
  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў Belarus-NATO Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вокаwww.bialorus.pl ПАГОНЯ BrestOnline Вiльня ЗУБР Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Гаспадар Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Дзіма Завадзкі Беларусы ў Аўстраліі Ліра Вольны Край ZBM

 

 
 Ніна Баршчэўская, Беларуская эміграцыя - абаронца роднае мовы

1.8. Фразэалёгія

Прыказкам у беларускай мове было прысьвечана некалькі публі­­кацыяў на старонках „Бацькаўшчыны”. У артыкуле Аб пры­каз­ках, сьвіньнях і да гэтага падобным[1] аналізуецца прыказка Абы толь­кі была лужына, а сьвіньня знойдзецца. Вы­ка­рыстоў­ваючы факт, што ў той час у Савецкім Саюзе паявіліся праблемы зь мясам у су­вязі са зьмяншэньнем сьвінога пагалоўя, аўтар публі­кацыі па­ра­фра­зуе гэтую прыказку наступным чынам: Як пры­шло ка­му­ністыч­нае безгалоўе, зьменшылася сьвіное пагалоўе.

Чарговая публікацыя аб прыказках пад назовам І б’юць, і пла­каць не даюць[2] гэта рэцэнзія на зборнік Беларускія народныя пры­каз­кі і прымаўкі, падрыхтаваны да друку Фёдарам Янкоўскім, зрэ­да­га­ваны Міхаілам Суднікам і выдадзены Акадэміяй Навук БССР. На шасна­ццаці з паловаю друкаваных аркушах зьмешчана агу­лам больш за пяць з паловаю тысяч прыказак, прымавак і ўстой­лівых зваротаў, якія былі пададзены не ў альфабэтным па­рад­ку, але ў пляне тэ­ма­тыч­на­га прынцыпу сыстэматызацыі, гэта зна­чыць у пляне ідэйна-па­лі­тыч­нага, сацыяльнага зьместу пры­ка­зак і прымавак. У сувязі з гэтым пры­казкі былі падзеленыя на дзьве часткі. У першую частку – Да­рэ­ва­люцыйныя прыказкі і пры­маўкі ўваходзяць наступныя пад­разьдзе­лы, пададзеныя – як адзна­чаецца на старонках „Бацькаўшчыны” – згод­на з савецкім ма­не­рам: Сацыяльная няроўнасьць і не­спра­вядлі­васьць у мінулым, узаема­адносіны паміж багатымі і беднымі; Бы­лыя законы і суд; Узаема­адносіны паміж працоўнымі і пры­служ­ні­ка­мі царызму і магна­таў; Рэлігія і яе сутнасьць; Рэлігійныя пры­служ­ні­кі; Ра­дзі­ма, патрыятызм; Падхалімства, махлярства, кры­ва­душ­ша, хіт­расьць, няўдзячнасьць, самалюбства, недаверлівасьць, інды­ві­дуалізм. У другую частку – Новыя прыказкі і прымаўкі ўва­хо­дзяць пад­разьдзелы: Каму­ністыч­ная партыя; Вялікі Ленін; Кастрыч­ніцкая рэ­валюцыя; Гра­ма­дзян­ская вайна; Савецкая айчы­на; Новае жыцьцё; Ка­лектывізацыя, кал­гас­ная праца; Вя­лі­кая Айчынная вайна; Супраць пад­пальшчыкаў вай­ны, ворагаў са­вец­кай радзімы і гэтак далей.

Аўтар рэцэнзіі зьвяртае ўвагу на тое, што ў камуністычны час жы­хары, выкарыстоўваючы старыя прыказкі, часта ўкладалі ў іх но­вы зьмест:

„Пэўна-ж што, савецкі чалавек, прыгадваючы пры­маўку Каб ня панскія парадкі, дык і самі былі-б гладкі мае на ўвазе не па­ноў-абшарнікаў, не магна­таў мінулага, а савецкія па­рад­кі, са­вец­кага па­на-камуністага; у прыказку Круцель на кру­цялі едзе й кру­цялём паганяе ўкладаецца зьмест са­вец­ка­га круцельства-шаль­моўства; прыказкі Бяда на бядзе ядзе, бя­дою паганяе, Жар га­рыць, вада кі­піць, толькі няма чаго ва­рыць – выказваюць бя­ду-гора, выкліканую беднасьцю й бя­спраў­насьцю са­вецага пра­цоў­нага чалавека; прыгадваючы пры­­казку Паны грызуцца, а ў му­жыкоў чубы тра­суц­ца, ча­ла­век мае на ўвазе зьмест новае, ство­­ра­нае на ейны кшталт пры­казкі У Маскве грызуцца, а ў лю­дзей ногі трасуцца; пры­маў­каю Бяз Бога ні да парога вы­каз­ваец­ца рэакцыя народу на па­лі­ты­ку камуністычнага бязбожніцтва, ад­маўленьне «ўсе­ма­гутнасьці» й «мудрасьці» камуністычнай пар­тыі й г.д.”[3]

Уладзімер Дудзіцкі заўважае, што бальшыня да­рэ­ва­лю­цый­ных пры­казак і прымавак вельмі добра ілюструе бальшавіцкую ня­волю ў Бе­ларусі, напрыклад: Аднаму льецца, а другому нават ня капае; Для ха­луя й ката адна падрыхтавана плата; І не­дасту­піў – б’юць, і пе­расту­піў – б’юць; Каторы конь цягне, таго й па­га­няюць; Ня п’ём, не гу­ляем, а нічога ня маем; Прымусовая ра­бо­та самая цяжкая; Сыты га­лоднаму не спрагадае; Ядзім хлеб траякі: чорны, белы й ніякі.

Другая частка зборніка Новыя прыказкі й прымаўкі – па сло­вах аўта­ра рэцэнзіі – ня мае нічога супольнага з народнай твор­часьцю. Гэ­так званыя новыя прыказкі й прымаўкі – гэта баль­ша­віцкія лёзунгі кшталту: Ад ленінскай навукі мацнеюць розум і ру­кі. Аўтар рэцэнзіі па­рафразуе яе наступным чынам: Ад ле­нін­скай навукі сохнуць розум і ру­кі. Згодна з гэтым прынцыпам, у публі­кацыі прыводзіцца цэлы шэ­раг прыказак і прымавак: Баль­ша­віку, як і чорту, нічым не дагодзіш; Масква плачу ня верыць, а лю­дзі Маскве; На калгасным полі ні хлеба, ні волі; У калгасным за­секу – ні мышы, ні чалавеку; Царкву зачынілі, каб у турме ма­лі­лі­ся; Чалавек любіць партыю, як кот сабаку; Ад ле­нін­скага за­паве­ту гора цэламу сьвету; Баіцца, як камуніст крыжа і гэ­так далей.

Але-ж будзе й на нашай вуліцы кірмаш – верыць аўтар рэ­цэнзіі Бе­ларускіх народных прыказак і прымавак.



[1] П. С., Аб прыказках, сьвіньнях і да гэтага падобным, у: „Бацькаўшчына”, № 27 (39), Мюнхэн, 1 ліпеня 1957, с. 4.

[2] У. Д. (крыптонім Уладзімера Дудзіцкага – сапр. Уладзімер Гуцька), І б’юць, і пла­каць не даюць, у: „Бацькаўшчына”, № 46 (380), Мюнхэн, 17 лістапада 1957, с. 2.

[3] Тамсама.

 

УВЕРХ


   Dzied Talasz

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
kamunikat@poczta.onet.pl
Інфармацыйная падтрымка - Беларуская Рэдакцыя Радыё Палёнія