БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

Пошук...КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Партнэры... | Кнігі...Аўтары..

 
Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён  
[Allegro.pl]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Дасьледваньні
    Гісторыя
    Грамадзтва
    Літаратура
    Мова
    Палітыка
    Пераклады
    Правы чалавека
    Рэлігія
    Слоўнікі
    Турыстыка

 ЧАСОПІСЫ
  •  Абажур
  •  Akcent

     
Białoruski

  • 
Annus
      Albaruthenicus
  •  АRCHE
  • 
Асамблея
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  • 
БГА
  •  Беларус
  •  Беларускія
     Ведамасьці

  •  Белорусский
     Сборник

  •  Бельскі
     Гостінэць

  •  Гістарычны
     Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Дзеяслоў
  •  Druvis
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Палітычная

       
сфера

  •  Паміж
  •  pARTisan
  •  Правінцыя
  •  Праўнік
  •  Рэзыстанс
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы
  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў ARCHE ФРАГМЭНТЫ Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вока www.bialorus.pl БАЖ ПАГОНЯ Вiльня Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Беларусы ў Аўстраліі Ліра ZBM

 

 
 Агляд: правы чалавека ў Беларусі, 1998 год 

Агляд: правы чалавека ў Беларусі, 1998 годУСТУП

У 1998 годзе, калі ўвесь сьвет адзначаў 50-годзьдзе абвяшчэньня Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, рэжым Лукашэнкі працягваў антыдэмакратычныя дзеяньні. У Рэспубліцы Беларусь ішоў адкрыты наступ на палітычных апанентаў з боку ўлады. 

На працягу 1998 году аказваўся пастаянны ціск на кіраўніцтва розных палітычных партыяў, якія знаходзяцца ў апазіцыі да прэзідэнта РБ. Так, за гэты час да адміністратыўнай адказнасьці прыцягваліся: старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі, дэпутат Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня С.Багданкевіч; намесьнік старшыні АГП, дэпутат ВС 13-га скліканьня А.Дабравольскі; адныя з лідэраў АГП: дэпутаты ВС ІЗ-га скліканьня А.Лябедзька і Л.Гразнова; выконваючы абавязкі старшыні Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне» Л.Баршчэўскі, намесьнікі старшыні БНФ«Адраджэньне» В.Вячорка і Ю.Хадыка; сакратары БНФ«Адраджэньне» А.БЯЛЯЦКІ, В.Сіўчык і А.Чахольскі; старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Народная Грамада» М.Статкевіч і адзін з кіраўнікоў гэтай партыі, дэпутат ВС 13-га скліканьня П.Знавец. 

Рэжым робіць усё магчымае, каб захаваць «гонар і годнасьць» Лукашэнкі. 4 чэрвеня дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі законапраект, які прадугледжвае рэалізацыю артыкулу 79 новай рэдакцыі Канстытуцыі. Новы законапраект прапануе кваліфікаваць любы «замах на гонар і годнасьць» прэзідэнта РБ як небясьпечнае дзяржаўнае злачынства, якое можа быць пакаранае пазбаўленьнем волі на чатыры гады. У тым выпадку, калі гэтыя дзеяньні зьдзяйсьняюцца паўторна і з прыцягненьнем СМІ, пакараньне будзе больш жорсткім — да 5 гадоў пазбаўленьня волі. Распаўсюджаньне СМІ зьвестак, якія закранаюць гонар прэзідэнта, будзе цягнуць за сабой штраф у памеры да 100 мінімальных зарплат. Паводле новага законапраекту, права падаваць іскі пра абарону гонару і годнасьці прэзідэнта мае права Генеральны пракурор Беларусі, абласныя пракуроры і пракуроры г.Мінска пры згодзе «абражанага» прэзідэнта. Новы законапраект абгрунтаваў глава Адміністрацыі прэзідэнта М.Мясьніковіч, які сказаў, што «вышэйшай дзяржаўнай асобе павінна быць прадастаўленая аднаведная прававая абарона» («Советская Белоруссия», 5.06.98). Варта адзначыць, што прыняты 4 чэрвеня законапраект — не адзіны акт, прыняты ў абарону годнасьці прэзідэнта. У зацьверджаным на пачатку 1998 г. Законе «Аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі» сказана, што «... распаўсюджваньне зьвестак, якія прыніжаюць гонар і годнасьць кіраўнікоў дзяржаўных органаў, статус якіх устаноўлены Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь», лічыцца злоўжываньнем. Такім чынам, «вышэйшая дзяржаўная асоба» мас права на захаваньне сванго гонару і годнасьці. 

У сьнежні 1998 г. на пятай сесіі так званай Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу быў прыняты Закон «Аб выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў у Рэспубліцы Беларусь». Закон забараняе ўдзел у выбарах асобаў, якія прыцягваліся да адміністратыўнай адказнасьці. Гэтая норма адкрыта парушае Канстытуцыю РБ, яна была ўведзеная ў Закон па прапанове прэзідэнта РБ А.Лукашэнкі, які хоча такім чынам адхіліць ад удзелу ў выбарах сваіх палітычных апанентаў. Вядома, што амаль усе апазіцыйныя палітыкі прыцягваліся да адміністратыўнай адказнасьці за ўдзел у акцыях пратэсту. 


Публікуецца на сайце з ласкавай згоды Праваабарончага Цэнтру Вясна

 

УВЕРХ


   

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
webmaster