|
Частка 1.
У БЕЛАРУСІ РЭГУЛЯРНА ПАРУШАЕЦЦА «ПРАВА НА СВАБОДУ МІРНЫХ СХОДАЎ I АСАЦЫЯЦЫЯЎ».
Амаль ніводная, нават дазволеная ўладамі акцыя не абыходзіцца без гвалтоўнага ўдзелу карных структураў. Пры гэтым выкарыстоўваюцца супрацьзаконныя метады захопу людзей: падчас і пасьля правядзеньня мітынгаў, шэсьцяў і пікетаў асобы ў цывільным, выкарыстоўваючы сьпецтранспарт і радыётэхнічныя сродкі, хапаюць людзей і адвозяць у міліцэйскія пастарункі і разьмеркавальнікі. Пры гэтым іх жорстка зьбіваюць, палохаюць і па некалькі сутак трымаюць галоднымі.
Закон РБ ад 30.12. 1997 г. №114-3 «Аб сходах, мітынгах, вулічных шэсьцях, дэманстрацыях і пікетаваньнях» сур'ёзна абмяжоўвае права чалавека на вольнае выказваньне сваіх палітычных перакананьняў. Меры пакараньня, прадугледжаныя гэтым законам, зьяўляюцца адным са сродкаў узьдзеяньня на апазіцыйна настроеных грамадзянаў. Штрафы, якія выносяць суды згодна з артыкулам 167.1 КаАП РБ, выглядаюць як канфіскацыя маёмасьці. Пры сярэднім заробку 7 млн. бел. рублёў (канец 1998 г.) прадугледжваецца штраф у памеры ад 20 да 150 мінімальных зарплатаў, што складае ад 5 млн. бел. руб. да 38 млн. бел. руб. Гэта пры першым прыцягненьні да адміністратыўнай адказнасьці. Пры паўторным прыцягненьні да адказнасьці на працягу году памер штрафу можа скласьці да 75 млн.бел.рублёў, а арганізатара акцыі пры паўторным затрыманьні чакае крымінальная справа.
Апрача таго, арт. 167.1. КаАП РБ прадугледжвае адміністратыўны арышт ад 3 да 15 сутак. Кодэкс аб адміністратыўных правапарушэньнях прадугледжвае таксама затрыманьне ўдзельнікаў мітынгаў і шэсьцяў да разгляду справы ў судзе да 3 сутак. У выніку чалавек можа атрымаць папярэджаньне на судзе пасьля таго, як правядзе некалькі сутак у сьпецразьмеркавальніку. Гэта здарылася ў сьнежні 1998 г. з настаўніцай малодшых класаў, назіральнікам «Вясны-96» Леанардай Мухінай і актывістам БНФ Лявонам Садоўскім.
23 сакавіка пасьля дазволенага мітынгу з нагоды 80-ых угодкаў БНР быў затрыманы і дастаўлены ў пастарунак 31 чалавек.
2 красавіка, у дзень сьвяткаваньня аб'яднаньня Беларусі і Расіі, некалькі соцень апазіцыянераў прыйшлі ў Мінску на плошчу Якуба Коласа, каб выказаць свой погляд на задуманае Лукашэнкам яднаньне з Расіяй і адзначыць гадавіну зьбіцьця ўдзельнікаў шэсьця 2 красавіка 1997 г. Але ж і праз год асобы ў цывільным хапалі людзей на вуліцах і цягнулі іх да сьпецыяльна падрыхтаваных машынаў. У гэты дзень было зьбіта і арыштавана больш за сорак чалавек. Аднымі з першых у пастарункі патрапілі сакратар Управы Беларускага Народнага Фронту Вячаслаў Сіўчык і лідэр Маладога Фронту Павел Севярынец, а таксама выконваючы абавязкі старіныні БНФ Лявон Баршчэўскі і намесьнік старшыні БНФ Юры Хадыка. Сярод затрыманых і дастаўленых у Цэнтральны і Савецкі адзьдзелы міліцыі было шмат непаўналетніх. Супраць некаторых былі ўзбуджаныя крымінальныя справы і ўзятыя падпіскі аб нявыезьдзе. Лідэр Маладога Фронту Павел Севярынец утрымліваўся ў мінскім СІЗА па вуліцы Валадарскага да 3 чэрвеня 1998 г. Пасьля двух месяцаў зьняволеньня яго вызвалілі пад падпіску аб нявыезьдзе. Паўла Севярынца дэпартавалі ў Віцебск, па месцы жыхарства яго бацькоў. А ў канцы 1998 г. крымінальная справа, узбуджаная супраць П.Севярынца, за недаказаннасьцю ягонай віны была спыненая.
25 красавіка 1998 г. у Мінску ў чарговы раз адбыўся мітынг-шэсьце «Чарнобыльскі шлях», арганізаваны Беларускім Народным Фронтам. Каля 7 тысячаў чалавек сабраліся на плошчы Якуба Коласа, каб прыняць удзел у афіцыйна дазволеным уладамі жалобным шэсьці. У калонах дэманстрантаў былі заўважаныя былы сьпікер Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня С. Шарэцкі, намесьнік сьпікера Г.Карпенка, былы міністр унутраных спраў Ю. Захаранка і іншыя. Побач з беларусамі ў калонах ішла група маскоўскіх студэнтаў з Антыфашысцкага Маладзёжнага Дзеяньня (АМД). Маладыя масквічы несьлі транспарант з надпісам: «Лукашэнка капут! Жыве Беларусь!» Пасьля заканчэньня мітынгу група масквічоў была арыштаваная пры выхадзе са штаб-кватэры БНФ. Маладыя людзі былі дастаўленыя ў Савецкі РАУС. На лідэра АМД і ягоных чатырнаццаць сяброў былі складзеныя пратаколы, іх абвінавацілі ў «зьнявазе гонару прэзідэнта», пасьля чаго маладых антыфашыстаў даставілі ў сьпецпрыёмнік. Супраць расійскіх грамадзянаў была ўзбуджаная крымінальная справа. Адміністрацыя ізалятару адмовіла расійскаму консулу Уладзіміру Каралькову ў сустрэчы з затрыманымі. Пасольства Расіі накіравала ноту пратэсту ў Беларускае МЗС. У адміністрацыю А. Лукашэнкі пачалі паступаць заявы ад дэпутатаў Дзярждумы. Каб не псаваць адносіны з Масквой, увечары 26 красавіка ўсіх расіянаў дэпартавалі з Беларусі.
1 мая пасьля афіцыйна дазволенага шэсьця было затрымана 16 чалавек: актывісты сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада», два непаўналетнія і два фота-карэспандэнты. Член ЦК С.-Д. партыі А. Завадскі пры затрыманьні быў жорстка зьбіты, пасьля чаго на шыі засталіся сінякі. У гэты ж дзень у офіс сацыял-дэмакратычнай партыі прыехаў нарад міліцыі, быў складзены пратакол на старшыню партыі Мікалая Статкевіча, яго павезьлі ў Цэнтральны РАУС, пасьля чаго без суда пратрымалі трое сутак у сьпецразьмеркавальніку на вул. Акрэсьціна.
5 мая 1998 г. адбылася акцыя ў падтрым-ку палітзьняволеных, якую наладзіў Малады Фронт. На шляху ад плошчы Якуба Коласа да Опернага тэатру інцыдэнтаў не адбылося, але пасьля заканчэньня акцыі асобы ў цывільным пачалі хапаць яе ўдзельнікаў. У той вечар затрымалі 10 чалавек. Адзін з іх, Віктар Жагунь, ратуючыся ад захопу, выскачыў на праездную частку вуліцы, дзе быў зьбіты машынай. Акрываўленага В.Жагуня даставілі ў міліцэйскі пастарунак і толькі потым выклікалі «хуткую дапамогу». В.Жагунь напісаў скаргу ў пракуратуру. 22 кастрычніка ў судзе Ленінскага раёну г. Мінска была разгледжаная справа маладафронтаўца Віктара Жагуня. 25-гадовы Віктар Жагунь прасіў суд адмяніць штраф за «парушэньне правілаў дарожнага руху», накладзены на яго Цэнтральным райсудом 6 мая 1998 г. Судзьдзя Валянціна Крывая, разгледзеўшы скаргу Віктара Жагуня, адмовіла ў адмене штрафу. Хаця з самага пачатку было відавочна, што дарожна-транспартнае здарэньне адбылося не па віне В.Жагуня. Судзьдзя В.Крывая выклікала ў якасьці сьвсдкаў супрацоўнікаў міліцыі, якія 5 мая прымалі ўдзел у затрыманьні моладзі. Ніхто са сьведкаў ня змог узгадаць, хто менавіта з іх калегаў затрымліваў Віктара Жагуня. Вынік «справы Жагуня» сьведчыць пра імкненьні праваахоўных органаў утойваць выпадкі парушэньня закону з боку міліцыі ад шырокіх колаў грамадства. В.Жагунь напісаў скаргу ў гарадскую пракуратуру. 13 сьнежня 1998 г. прыйшоў адказ, падпісаны пракурорам, у якім сказана: «Праведзеная праверка паказала, што сапраўды 05.05.98 г. Вы зьдзейсьнілі адміністратыўнае правапарушэньне, прадугледжанае арт. 120, ч.З КаАП РБ, у сувязі з чым правамерна прыцягнуты да адміністратыўнай адказнасьці. Вашыя до вады пра зьдзейсьненае правапарушэньне ў стане крайняй неабходнасьці ня могуць быць прынятыя пад увагу, паколькі абвяргаюцца тлумачэньнямі шэрагу сьведкаў, якія былі дапрошаныя на судовым паседжаньні. Пры такіх абставінах падставаў для прынясеньня пратэсту на рашэньне суда Ленінскага раёну г.Мінска ад 22.10.98. і пастанову намесьніка начальніка ДАІ Цэнтральнага РАУС г.Мінска ад 06.05.98 г. няма». Справа Віктара Жагуня выразна дэманструе сапраўдны стан правасудзьдзя ў Беларусі.
14 мая ў Мінску адбыліся шэсьце і рок-канцэрт у абарону палітычных зьняволеных. Пасьля акцыі асобамі ў цывільным ужо на другім канцы гораду былі затрыманыя Т.Судзілоўская і Л.Валуй. На наступны дзень суд Савецкага раёну г.Мінска асудзіў Т.Судзілоўскую да штрафу ў памеры 5 мільёнаў бел. рублёў (больш за 100 даляраў ЗША), а Л.Валуя пры дапамозе Праваабарончага Цэнтру «Вясна-96» апраўдаў.
У чэрвені 1998 г. у Маладзечне прайшоў фестываль беларускай песьні, падчас якога АМАПам было затрымана восем чалавек толькі за тое, што яны трымалі ў руках бел-чырвона-белыя паветраныя шарыкі і парасоны.
23 чэрвеня, падчас чытаньняў пра захаваньне правоў чалавека ў Беларусі ў так званай Палаце Вярхоўнага Савету РБ, на плошчы перад парламентам міліцыя затрымала двух чалавек, якія хацелі зьвярнуць увагу грамадскасьці на парушэньне іх асабістых правоў. Адзін з іх — Віктар Забалоцкі, беспрацоўны, у знак пратэсту супраць парушэньня сваіх правоў прывязаў сябе да слупа ланцугом. У гэты ж дзень В.Забалоцкі быў асуджаны ў Маскоўскім судзе і папярэджаны. У той жа самы час чатыры дэпутаты Вярхоўнага Савету РБ 13-га скліканьня С.Багданкевіч, А.Дабравольскі, А Лябедзька і П.Знавец з плакатамі «Свабоду палітзьняволеным У.Кудзінаву і А.Клімаву» прайшлі ад плошчы Незалежнасьці да муроў мінскага сьледчага ізалятару, а затым да рэзідэнцыі прэзідэнта РБ, дзе і былі спыненыя. Усе яны атрымалі павесткі ў суд, дзе неўзабаве былі асуджаныя.
27ліпеня адбылося шэсьце, прысьвечанае 8-й гадавіне прыняцьця Дэкларацыі аб суверэнітэце Беларусі. Падчас шэсьця на дэманстрантаў адбыўся напад з боку фашыстоўскай групы «Русского национального единства». Двое з неафашыстаў былі затрыманыя і здадзеныя ў міліцыю. Але ж пры рэжыме Лукашэнкі ніводзін фашыст ня быў пакараны. У той час, як за антыпрэзідэнцкія лозунгі маладых людзей адпраўляюць за краты. Лозунгі накшталт «Жыве Беларусь!» старанна замалёўваюцца. У гэты самы час аўтары антысеміцкіх лозунгаў, накіраваных на распальваньне міжнацыянальнай розьні, якія перыядычна зьяўляюцца на сьценах у гарадах Беларусі, застаюцца нявыяўленымі, а значыць—непакаранымі. Лозунгі такога плану ўлады не сьпяшаюцца зьнішчаць.
29 ліпеня 1989 г. Цэнтральны суд г. Магілёва прысудзіў кіраўніку мясцовай арганізацыі Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне» Анатолю Фёдараву штраф у памеры 37, 5 мільёнаў бел. рублёў (больш за 400 даляраў ЗША). Віна А.Фёдарава была ў тым, што 15 ліпеня 1998 г. ён арганізаваў несанкцыянаваны пікет у абарону правоў замежных дыпламатаў, якіх беларускія ўлады прымусова выселілі з рэзідэнцыі ў Драздах.
28 жніўня ў судзе Маскоўскага раёну г. Мінска адбыўся суд над актывістамі грамадзянскага руху «Хартыя-97» Зьміцерам Бандарэнкам і Алегам Бябеніным, а таксама журналістам Валерыем Шчукіным за правядзеньне 3 ліпеня 1998 г. акцыі ў падтрымку палітзьняволеных. З.Бандарэнку, А. Бябеніну вынесеныя папярэджаньні, а В.Шчукін аштрафаваны на 5 мільёнаў беларускіх рублёў.
Адміністрацыя беларускіх прадпрыемстваў баіцца уплыву Свабодных прафсаюзаў. Улады раздражняе актыўная нязгода Свабодных прафсаюзаў з сацыяльна-зканамічнай палітыкай, якая праводзіцца ў Беларусі.
3 верасьня ў 14.30 каля Мінскага заводу халадзільнікаў актывісты палітычнай арганізацыі «Хартыя-97», члены Аб'яднанай Грамадзянскай партыі Валянціна Каралсва і Кацярына Гаравая раздавалі рабочым, якія ішлі дамоў з работы, газету Свабоднага прафсаюзу «Рабочий». Нягледзячы на тое, што адбывалася гэта па-за тэрыторыяй заводу, да жанчын падыйшлі прадстаўнікі адміністрацыі ў суправаджэньні ахоўніка, якія ў грубай форме запатрабавалі спыніць раздачу газет. «Нам ня трэба вашага прафсаюзу, — заявілі прадстаўнікі адміністрацыі, — у нас ссьць свой прафсаюз. Вы дэмаралізуеце наш калектыў». У адносінах да Валянціны Каралёвай была ўжытая сіла. Актывістак «Хартыі-97» суправаджалі да прыпынку грамадскага транспарту. Пры гэтым прадстаўнікі адміністрацыі заводу так і не назвалі свае прозьвішчы і пасады.
21 кастрычніка начальнік аховы Мінскага Аўтамабільнага заводу з двума ахоўнікамі затрымалі ў прахадной актывістаў Свабоднага прафсаюзу МАЗа М.Карповіча, М.Марыніча і Г.Хазана, якія несьлі рабочым матэрыялы паседжаньня заводскага Савету Свабоднага прафсаюзу. Ахова пры затрыманьні ўжыла фізічную сілу. У гэты ж дзень старшыня Савету Свабоднага прафсаюзу МАЗа зьвярнуўся да пракурора Заводскага раёну з хадайніцтвам аб узбуджэньні крымінальных справаў у адносінах да ахоўнікаў, якія дапусьцілі супрацьпраўныя дзеяньні.
У акцыі 5 лістапада, накіраванай супрань зьніжэньня жыцьцёвага ўзроўню і жабрацкіх зарплатаў, арганізаванай Свабодным прафсаюзам (СПБ) у Мінску, узялі удзел каля 2 тысячаў чалавек. Адразу пасьля заканчэньня шэсьця былі затрыманыя 10 чалавек: 1. Івашкевіч Віктар (заяўляльнік акцыі); 2. Мацкойць Сяргей (рабочы-будаўнік); 3. Лазарчык Алена (жонка Мацкойця С., цяжарная на 9-ым мссяцы); 4. Раманаў Мікалай (рабочы Мінскага аўтазаводу); 5. Канапацкі Вадзім (назіральнік Праваабарончага Цэнтру «Вясна-96»); 6. Касьцяневіч Юрась (непаўналетні); 7. Петрашкевіч Павел (непаўналетні); 8. Дранчук Цімафей (непаўналетні); 9. Скрабец Павел (вадзіцель з МАЗу); 10. Скочка Яўген.
Заяўляльніцы мітынгу М.Аліевай і яе дачцэ, а таксама журналістцы Жыхар Ірыне раніцай 6 лістапада супрацоўнікі міліцыі ўручылі судовыя позвы ў іхніх кватэрах. На наступны дзень, 6 лістапада 1998 г, у Партызанскім судзе г.Мінска адбыліся судовыя працэсы над затрыманымі. Апроч таго, у будынку суда быў затрыманы журналіст Валеры Шчукін. Тром затрыманым: Лазарчык А., Жыхар I. і Аліевай М. суд вынес папярэджаньні.
11 сьнежня старшыня пярвічнай арганізацыі Свабоднага прафсаюзу металістаў Мінскага трактарнага заводу Вячаслаў Козел быў зьбіты ахоўнікамі пры спробе прайсьці ў будынак адміністрацыі МТЗ. У В.Козела была глыбока параненая рука.
10 сьнежня 1998 г. у Віцебску сябры суполкі БНФ «Адраджэньне» Барыс Хамайда і Юрась Карпаў да 50-ых угодкаў прыняцьця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека правялі акцыю пратзсту. Барыс Хамайда стаяў з плакатам «Свабоду ўсім палітвязьням Беларусі». Праз паўгадзіны ён быў затрыманы. Юрась Карпаў з плакатам «Свабоду Плешчанку» прайшоў ад бібліятэкі ім.Леніна да Кастрычніцкага РАУС, дзе быў затрыманы. Двое актывістаў БНФ атрымалі па 10 сутак адміністатыўнага арышту за несанкцыянаваны пікет.
6 сьнежня на Кастрычніцкай плошчы г. Мінска (насупраць рэзідэнцыі прэзідэнта РБ А.Лукашэнкі) адбыўся мітынг, прысьвечаны 50-ым угодкам Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Заяўляльнікамі акцыі былі намесьнік старшыні Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне» Юры Хадыка і старшыня Праваабрончага Цэнтру «Вясна-96» Алесь Бяляцкі. Заяўка на правядзеньне акцыі на Кастрычніцкай плошчы была пададзеная ў Мінскі гарвыканкам, але гарвыканкам адмовіў у правядзеньні мітынгу на Кастрычніцкай плошчы. Паколькі гарвыканкам ня меў матывацыі для сваёй адмовы, то вымушаны быў тэрмінова выдаць сьпецыяльную пастанову пра асаблівы статус Кастрычніцкай плошчы, паводле якога на ёй нельга праводзіць масавыя акцыі. Гэтая пастанова супярэчыць дзейснаму заканадаўству. Варта нагадаць, што 4 гады таму ўлады забаранілі апазіцыі праводзіць акцыі на плошчы Незалежнасьці, таксама надаўшы ёй асаблівы статус.
Заяўляльнікі акцыі падалі скаргу ў суд Маскоўскага раёну г. Мінска на дзеяньні гарвыканкаму.
Акцыя адбылася, нягледзячы на перашкоды супрацоўнікаў міліцыі, якія палічылі, што з боку заяўляльнікаў акцыі мелі месца «перавышэньне паўнамоцтваў і парушэньне дзеючага заканадаўства». У сваім выступленьні Юры Хадыка спасылаўся на Усеагульную дэкларацыю правоў чалаваека, якая гарантуе «права на свабоду мірных сходаў», «права на свабоду перакананьняў і на свабоднае выказваньне іх», «права атрымліваць і распаўсюджваць інфармацыю». Свой выступ Алесь Бяляцкі прысьвяціў праблеме правоў чалавека ў Беларусі. Яшчэ на плошчы арганізатарам уручылі позвы, а 7 сьнежня яны зьявіліся ў Цэнтральны РАУС для складаньня пратаколу.
Пасьля заканчэньня акцыі оперсупрацоўнікі ГУУС пачалі масавыя затрыманьні.
Машыны зьнешняга назіраньня ўзялі ў аблогу сядзібу Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне», людзей, якія выходзілі адтуль, адразу хапалі асобы ў цывільным і кідалі ў машыны.
Актывісты Праваабрончага Цэнтру «Вясна-96» даведаліся, што затрыманыя былі дастаўленыя ў Цэнтральны РАУС г.Мінска. Загадчыца грамадскай прыёмнай «Вясны-96» Любоў Лунёва і журналіст Генадзь Барбарыч накіраваліся туды з мэтай высьвятленьня колькасьці затрыманых, але былі выстаўленыя за межы РАУС з ужываньнем фізічнай сілы.
Такім чынам у Мінску адсьвяткавалі 50-ыя ўгодкі абвяшчэньня Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.
7 сьнежня ў Мінску адбыліся суды над затрыманымі ўдзельнікамі акцыі, прысьвечанай 50-ым угодкам прыняцьця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавска. 7 сьнежня ў Цэнтральным судзе было разгледжана 15 адміністратыўных справаў. Судзьдзя Анатоль Уладзіміравіч Барысёнак вынес у дачыненьні да затрыманых удзельнікаў мітынгу наступныя прысуды:
1. Бяляцкі Алесь, старшыня Праваабрончага Цэнтру «Вясна-96», заяўляльнік акцыі -- 10 сутак адміністратыўнага арышту; 2. Хадыка Юры, намесьнік старшыні БНФ «Адраджэньне», заяўляльнік акцыі — 10 сутак адміністратыўнага арышту; 3. Сяргей Шынкевіч — штраф 7 млн. бел. рублёў; 4. Алег Шатулін — 3 сутак адміністратыўнага арышту; 5. Вячаслаў Бірыла -- штраф 7 млн. бел. рублёў; 6. Міхаіл Новік -- папярэджаньне; 7. Людміла Гразнова, дэпутат Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня -- папярэджаньне; 8. Ядзьвіга Лабковіч -- папярэджаньне; 9. Леанарда Мухіна, настаўніца малодшых класаў, назіральнік «Вясны-96» -- папярэджаньне, правяла ноч у сьпецразьмеркавальніку; 10. Віктар Рабушка -- 3 сутак адміністратыўнага арышту; 11. Эдуард Бокі -- папярэджаньне; 13. Уладзімір Кішкурна— 3 сутак адміністратыўнага арышту; 14. Алесь Станішэўскі — 7 млн. бел. рублёў; 15. Мікола Статкевіч, старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Народная Грамада» — 3 сутак адміністратыўнага арышту.
7 сьнежня ў судзе Партызанекага раёну г.Мінска адбыўся судовы працэс па адміністратыўнай справе над журналістам Валерыем Шчукіным за ўдзел у прафсаюзнай акцыі 5 лістапада. Судзьдзя Мікалай Трубнікаў асудзіў яго да 15 сутак адміністратыўнага арышту. Пасьля вынясеньня прысуду сп. Шчукіну на рукі былі накладзеныя кайданы. Супрацоўнікі міліцыі, ужыўшы фізічную сілу, пацягнулі сп.Шчукіна ў машыну, якая даставіла яго ў сьпсцразьмеркавальнік на вул.Акрэсьціна. 22 сьнежня скончыўся тэрмін 15-дзённага адміністратыўнага арышту журналіста. Валерыя Шчукіна мусілі выпусьціць са сьпсцразьмеркавальніка ў 14 гадзінаў. А ў 10 раніцы па яго прыйшлі супрацоўнікі міліцыі і сказалі: «На выхад!». Шчукін сказаў, што нікуды з імі ня пойдзс. Тады яго схапілі і пацягнулі па падлозе на вуліцу, там яго кінулі голым торсам на сьнег. На службовай машынс В.Шчукіна даставілі ў суд Цэнтральнага раёну г.Мінска, каб судзіць за ўдзел у акцыі 6 сьнежня, прысьвечанай 50-ым угодкам з дня абвяшчэньня Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Падчас судовага паседжаньня міліцыянты ўварваліся да судзьдзі Анатоля Уладзіміравіча Барысёнка і кінулі В.Шчукіна на падлогу. Але судзьдзя перанёс разгляд справы.
8 сьнежня, пасьля заканчэньня мітынгу Свабоднага прафсаюзу Беларускага (СПБ) быў затрыманы актывіст Беларускага Народнага Фронту Лявон Садоўскі. 8 сьнежня на плошчы Якуба Коласа ў Мінску адбыўся мітынг пратэсту супраць зьніжэньня жыцьцёвага ўзроўню працоўных. На адным з плакатаў была цытата з выступленьня прэзідэнта РБ А.Лукашэнкі: «Рабочим платить надо так, чтобы глаза засветились». А таксама: «Ці ёсьць у вас грошы на падарункі дзецям на Новы год?», «Новыя працоўныя месцы: Лукашэнку, Абрамовічу, Лінгу». Пасьля заканчэньня мітынгу Лявон Садоўскі быў захоплены на трамвайным прыпынку асобамі ў цывільным. У мышыне Лявон Садоўскі чуў, як захапіўшыя яго людзі размаўлялі паміж сабой: «Работаем по фотографнн № 3». Меўся на ўвазс фотаздымак, зроблены 6 сьнежня на Кастрычніцкай плошчы. Лявон Садоўскі правёў ноч у сьпецразьмеркавальніку на вуліцы Акрэсьціна. 9 сьнежня адбыўся суд, які вынес Лявону Садоўскаму папярэджаньне. У якасьці сьведкаў на судзе выступалі тыя самыя асобы ў цывільным, якія праводзілі затрыманьне. Апрача таго, у судзе фігуравалі фотаздымкі, зробленыя сьпецслужбамі падчас правядзеньня акцыі, прысьвсчанай 50-ым угодкам Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.
9 сьнежня пасьля заканчэньня чарговай акцыі Свабоднага прафсаюзу Беларускага (СПБ) на мінскім прасьпекце Машэрава асобамі ў цывільным быў затрыманы непаўнагадовы (16 з паловай гадоў) Карашчанка Станіслаў -- навучэнец Цэнтру прафесійнай адукацыі Партызанскага раёну (вучыцца на сьлссара). Станіслаў Карашчанка зьяўляецца сябрам Маладога Фронту, намесьнікам старшыні Партызанскай Рады. Пры затрыманьні Станіслаў быў зьбіты людзьмі ў цывільным, якія нават не паказалі свае пасьвсдчаньні. Станіслаў Карашчанка спрабаваў супраціўляцца, яго прыціснулі да сьцяны, душылі, схапіўшы за куртку, не рэагавалі на крыкі. Казалі: «Заткніся, што ты крычыш?» і «Ён п'яны, з яго гарэлка прэ, яны ўсе там п'яныя былі». На машыне «Жыгулі» шэрага колеру ён быў дастаўлены ў РАУС Цэнт ральнага раёну г. Мінска (у машыне яго таксама білі); калі адводзілі з машыны, перад самым РАУС, ударылі ў сьпіну. У Цэнтральным РАУС быў складзены пратакол. Тут у яго ўпершыню спыталі імя і прозьвішча. Яго абвінавачвалі ўтым, што падчас мітынгу 6 сьнежня ён трымаў мегафон Юрыю Хадыку і выкрыкваў лозунг: «Жыве Беларусь!» У РАУС затрыманаму паказвалі фотаздымкі, зробленыя 6 сьнежня сьпецслужбамі падчас мітынгу. Апрача супрацоўнікаў міліцыі ў РАУС каля вакна сядзеў чалавек, які не прадстаўляўся, але таксама задаваў пытаньні і запісваў адказы асобна. У 5-й мінскай клініцы, куды зьвярнуўся С.Карашчанка ўвечары 9 сьнежня, ён быў агледжаны хірургам і неўрапатолагам. Быў пастаўлены дыягназ: «ушибы мягких тканей головы». Са словаў супрацоўнікаў міліцыі, Станіславу Карашчанку пагражае пгграф. У сваю чаргу Станіслаў Карашчанка падаваў скаргу ў пракуратуру на неправамоцныя дзеяньні праваахоўных органаў. 23 сьнежня С.Карашчанку выклікалі ў Камісію па справах непаўнагадовых па месцы жыхарства. У камісіі Станіславу Карашчанку патлумачылі, што ён ня мае права хадзіць на мітынгі пакуль яму ня споўніцца 18 гадоў. Яму сказалі: «Ня ты гэтую ўладу выбіраў, не табе супраць яе выступаць». Станіславу Карашчанку вынесьлі папярэджаньне за ўдзел у акцыі 6 сьнежня, прысьвечанай абвяшчэньню Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека (паводле арт. 167, ч. 1 КаАП РБ).
25 сьнежня 1998 г. у Мінску адбылася акцыя грамадзянскага непадпарадкаваньня ў знак пратэсту супрань падпісанай у Маскве прэзідэнтамі Расіі і Беларусі дэкларацыі аб стварэньні ў 1999 годзе саюзнай дзяржавы. Прыкладна ў 18 гадзінаў 20 хвілінаў цэнтральны прасьпект горада — Францішка Скарыны — быў перакрыты ўдзельнікамі акцыі пратэсту, якія трымалі бел-чырвона-белыя нацыянальныя беларускія сьцягі і сьцяг еўрапейскай супольнасьці, а таксама плакат: «Жыве незалежная Беларусь!» Акцыя адбылася як стыхійны адказ грамадзянаў на падпісаньне ў Масквс шэрагу дакументаў, накіраваных на далейшую інкарпарацыю Бсларусі ў склад Расіі і рэанімацыю савецкай расійскай імперыі. Прыкладна праз 20 хвілінаў акцыя пратэсту была разагнаная супрацоўнікамі міліцыі. 9 чалавск былі затрыманыя. Гэта: Бандарэнка Зьміцер, актывіст грамадзянскай ініцыятывы «Хартыя-97»; Гразнова Людміла, дэпутат ВС Беларусі 13-га скліканьня; Карызна Алесь, актывіст Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне»; Лунёва Любоў, загадчык грамадскай прыёмнай Праваабарончага Цэнтру «Вясна-96»; Марозаў Віктар, актывіст БНФ «Адраджэньне»; Руснак Уладзімір, актывіст БНФ «Адраджэньне»; Шчукін Валеры, дэпутат ВС Беларусі 13-га скліканьня; Фурман Віктар; Юрына Галіна, актывістка грамадзянскай ініцыятывы «Хартыя-97». Таксама на непрацяглы час былі затрыманыя журналісты: Завадскі Дзьмітры, аператар здымачнай групы ГРТ; Пульша Сяргей, карэспандэнт газеты «Беларуская Маладзёжная»; Талочка Віктар, фотакарэспандэнт інфармагенцтва ІТАР ТАСС. Падчас разгону акцыі пратэсту невядомай машынай быў зьбіты адзін з дэманстрантаў — Сакольчык Лявон. Па паказаньнях відавочцаў, кіроўца машыны пэўны час перад здарэньнсм размаўляў з супрацоўнікам міліцыі. Пасьля дарожна-транспартнага здарэньня ён бесперашкодна зьехаў, нягледзячы на заклікі людзей да супрацоўнікаў Дзяржаўтаінсьпекцыі. Міліцыянты дэманстратыўна адмовіліся затрымліваць віноўніка ДТЗ, як і выклікаць «хуткую дапамогу». Усе затрыманыя былі дастаўленыя ў РАУС Савецкага р-ну. Жанчын, якія маюць дзяцей да 12 гадоў, пратрымалі больш трох гадзінаў, што зьяўляецца парушэньнем Кодэксу аб адміні стратыўных правапарушэнньях. Яны атрымалі позвы ў суд Савецкага р-ну на панядзелак, 28 сьнежня 1998 г. Іншыя затрыманыя былі завезеныя ў сьпецпрыёмнік па вул. Акрэсьціна, дзе іх будуць утрымліваць да суда. Адзін з затрыманых, В.ІІІчукін, са сьпецпрыёмніка быў дастаўлены ў 9-ю гарадскую бальніцу ў адзьдзяленьне нейрахірургіі.
28 сьнежня ў Мінску адбыліся суды над ўзельнікамі акцыі грамадзянскага непадпарадкаваньня, якая прайшла ў сталіцы Беларусі 25 сьнежня супраць інкарпарацыі Беларусі ў Расію.
Суды адбыліся ў розных месцах -- Гарадскім адзьдзеле міліцыі на Камароўскім рынку (ГАМ) і ў будынку ДАІ Савецкага раёну г. Мінска. Гэта было зроблена наўмысна, каб не прыцягваць ўвагу грамадскасьці. Супрацоўнікі міліцыі Савецкага РАУС адмаўляліся даваць інфармацыю прадстаўнікам праваабарончых арганізацыяў пра дакладнае месца правядзеньня суда. Акрамя таго, супрацоўнікі міліцыі атрымалі загад не пускаць журналістаў і прадстаўнікоў грамадскіх арганізацыяў у будынкі, дзе адбываліся суды. Таму давялося чакаць вынікаў суда на ганку.
У Гарадскім адзьдзеле міліцыі былі вынесеныя наступныя прысуды: Марозаў Віктар (БНФ «Адраджэньне» ) — 5 сутак зьняволеньня; Руснак Уладзімір (БНФ «Адраджэньне») — 5 сутак; Карызна Алесь (67 гадоў, БНФ «Адраджэньне») — 5 сутак; Бандарэнка Зьміцер (грамадзянская ініцыятыва «Хартыя-97») — 5 сутак; Фурман Віктар (БНФ «Адраджэньне») — штраф 5 млн. бел. рублёў. У будынку ДАІ Савецкага раёну былі вынесеныя наступныя прысуды: Лунёва Любоў — папярэджаньне; Гразнова Людміла (дэпутат Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня) – 52 млн.рублёў штрафу; Юрына Галіна (актывіст грамадзянскай ініцыятывы «Хартыя-97») — 52 млн.рублёў.
Частка 2.
ХАРАКТЭРНА, ШТО ПРАВААБАРОНЧЫ РУХ У
БЕЛАРУСІ, ЯКІ ЗЬЯЎЛЯЕЦЦА ЧАСТКАЙ
ГРАМАДЗЯНСКАЙ СУПОЛЬНАСЬЦІ, АДЧУВАЕ НА
САБЕ ЦІСК УЛАДАЎ.
Назіральнікі
праваабарончых арганізацыяў перыядычна
падвяргаюцца рэпрэсіям. У 1998 годзе
назіральнікаў Беларускага Хельсінкскага
Камітэту Маркушэўскага, Чырвонага,
Валодзіна неаднаразова затрымлівалі з
ужываньнем сілы.
Прыцягненьне назіральнікаў ад
праваабарончых арганізацыяў да
адказнасьці ў якасьці ўдзельнікаў акцый
робіць дзейнасьць назіральнікаў досыць
складанай і небясьпечнай.
9 лістапайа 1998 г. суд вынес папярэджаньне
старшыні Праваабрончага Цэнтру «Вясна-96»
Алесю Бяляцкаму за тое, што ён прысутнічаў
на акцыі 5 лістапада, арганізаванай
Свабодным прафсаюзам (СПБ) у якасьці
назіральніка. Сьведкамі на судзе выступалі
супрацоўнікі міліцыі, якія ілжыва
сьведчылі пра тое, што А. Бяляцкі ішоў у
калоне дэманстрантаў і гучна крычаў. 17
лістапада 1998 г. суд Партызанскага раёну г.
Мінска асудзіў назіральніка
Праваабарончага Цэнтру «Вясна-96»
Канапацкага Вадзіма да 15 сутак
адміністратыўнага арышту. Падчас
прафсаюзнай акцыі 5 лістапада Вадзім
Канапацкі выконваў свае абавязкі — назіраў
за дзеяньнямі супрацоўнікаў міліцыі ў
форме і ў цывільным, а таксама дзеяньнямі
дэманстрантаў. Хаця, паводле Статуту,
асноўнай задачай Праваабарончага Цэнтру
зьяўляецца «вывучэньне стану
грамадзянскай супольнасьці і прававой
абароны ў г. Мінску, арганізацыя
грамадазнаўчых дасьледваньняў,
сацыялагічных і праваахоўных маніторынгаў».
Такім чынам, прысутнасьць назіральнікаў на
масавых акцыях абумоўленая Статутам.
19 кастрычніка старшыня гомельскай
арганізацыі Беларускага Хельсінкскага
Камітэту Яўген Мурашка правёў пікет каля
Гомельскага гарвыканкаму. Ён трымаў у руках
плакат: «Злачынная тая ўлада, якая парушае
правы сваіх грамадзянаў». За гэты пікет ён
быў аштрафаваны на 7 мільёнаў 10 рублёў. 3
сьнежня старшыня Гомельскай філіі
Бсларускага Хельсінкскага Камітэту Яўген
Мурашка рашэньнем суда Цэнтральнага расну
г.Гомсля быў падвергнуты адміністратыўнаму
арышту на 10 сутак. Я.Мурашка ў знак пратэсту
абвясьціў галадоўку. Сутнасьць справы
заключаецца ў тым, што 7 лістапада Яўген
Мурашка, аплаціўшы гандлёвае месца на
Цэнтральным калгасным рынку, прадаваў
плакат з надпісам: «Злачынная тая ўлада,
якая парушае правы сваіх грамадзянаў». Я.Мурашку
інкрымінавалі правядзеньне
несанкцыянаванага пікету.
Частка 3.
РЭЖЫМ ЛУКАШЭНКІ КІДАЕ ЗА КРАТЫ I
ІМКНЕЦЦАЗАПАЛОХАЦЬ АПАЗІЦЫЙНА НАСТРОЕНУЮ
МОЛАДЗЬ.
24 лютага 1998 г.
маладафронтаўцам Аляксею Шыдлоўскаму і
Вадзіму Лабковічу былі вынесеныя прысуды.
Вадзім Лабковіч атрымаў год і шэсьць
месяцаў пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай
выкананьня прысуду на два гады. Аляксей
Шыдлоўскі атрымаў такі ж тэрмін, але з
адбываньнем меры пакараньня ў калоніі
ўзмоцненага рэжыму. У абвінаваўчым
заключэньні па крымінальнай справе №230817 па
абвінавачаньні Шыдлоўскага Аляксея
Міхайлавіча і непаўналетняга Лабковіча
Вадзіма Дзьмітрыевіча ў зьдзяйсьненьні
злачынства, прадугледжанага арт. 201 ч.2,186,225 ч.2
КК РБ сказана:»У перыяд часу з 00 гадзінаў 30
хвілінаў непаўналетні Лабковіч В.Д. па
папярэдняй змове з Шыдлоўскім А.М. і групай
нявызначаных асобаў у колькасьці васьмі
чалавек сумесна, беспрычынна, з хуліганскіх
намераў з асаблівай дзёрзкасьцю і
выключным цынізмам, груба парушаючы
грамадскі парадак, выказваючы яўную
непавагу і зьневажальныя адносіны да
грамадства, імкнучыся праявіць свавольства
і бясчынства, сарвалі дзяржаўны сьцяг
Рэспублікі Беларусь (сьцяг, прыняты А.Лукашэнкам
у якасьці дзяржаўнага ў 1995 годзе — «Вясна-96»)
з флагштока, які ўстаноўлены на будынку
стаўбцоўскага гарвыканкаму ў г.Стоўбцы
Мінскай вобласьці, вывесілі замест яго
сьцяг бел-чырвона-белага колеру і
прымацавалі прадмет, які імітуе ўзрыўное
прыстасаваньне, нанссьлі надпісы фарбай
пунсовага і зялёнага колеру з балончыкаў-распыляльнікаў
на пастамент скульптуры У.І.Леніна, бюст і
пастамент з мемарыяльнай дошкай Ф.Э.Дзяржынскаму,
а таксама на адміністрацыйныя і гаспадарча-бытавыя
будынкі, разьмешчаныя на тэрыторыі г.Стоўбцы».
За ўдзел у несанкцыянаваных шэсьцях 10 і 23
красавіка 1997 г., а таксама супраціўленьне
міліцыі актывісту Маладога Фронту Вадзіму
Кабанчуку ў канцы красавіка 1998 г. быў
вынесены прысуд: тры гады ўмоўнага
зьняволеньня з адтэрміноўкай на два гады.
Больш за пяць месяцаў, з кастрычніка 1997 г., В.Кабанчука
ўтрымлівалі ў СІЗА. Гэта рабілася наўмысна,
каб запалохаць апазіцыйна настроеную
моладзь.
3 2 красавіка 1998 г. па 3 чэрвеня ў мінскім СІЗА
па вул. Валадарскага ўтрымлівалі лідэра
Маладога Фронту Паўла Севярынца. Яго
абвінавачваюць па арт. 201, частка 2: «хуліганскія
дзеяньні з асаблівым цынізмам». Уся віна
Паўла Севярынца заключаецца ў тым, што
падчас акцыі пратэсту супраць аб'яднаньня
Расіі і Беларусі ён падымаў рукі ўгору і
трос кулаком. Адвакату Гары Паганяйлу было
адмоўлена ў абароне Паўла Севярынца, бо ён
не ўваходзіць у рэспубліканскую калегію
адвакатаў. Між тым, па словах Г. Паганяйлы, «беларускае
заканадаўства гарантуе абвінавачваемым
права выбару любога адваката».
Разам з Паўлам Севярынцам быў затрыманы
непаўналетні Зьміцер Васьковіч, які на
працягу чатырох сутак утрымліваўся ў
дзіцячым разьмеркавальніку, дзе за ўвесь
гэты час яго пакармілі толькі адзін раз.
Псіхалагічны стрэс, перажыты З.Васьковічам,
прывёў да абвастрэньня гастрыту, падлетак
трапіў у бальніцу.
14 мая ў Мінску быў затрыманы 13-га-довы
школьнік Раман Шкор, які распаўсюджваў
улёткі аб акцыі ў падтрымку палітвязьняў.
Яго затрымаў і даставіў у міліцэйскі
пастарунак член Беларускага Патрыятычнага
Саюзу Моладзі Валеры Вашкевіч.
Супрацоўнікі міліцыі канфіскавалі ўсе
ўлёткі і спалілі іх. Р.Шкору сфатаграфавалі,
узялі адбіткі пальцаў і пасьля складаньня
пратаколу, так і не паведаміўшы бацькам пра
затрыманьне, вызвалілі падлетка.
31 жніўня 1998 г. суд Ленінскага раену г. Мінска
вынес прысуд па справс Ігара Корсака і
Паўла Сілівончыка. Навучэнцы
(23 гады) і Сілівончык Павел (18 гадоў) былі
затрыманыя міліцэйскім патрулём 2 чэрвеня ў
5 гадзінаў раніцы. Яны расклейвалі ў мінскім
мікрараёне Серабранка ўлёткі апазіцыйнага
зьместу, акрамя таго, малявалі фарбай
сімвал (эмблема нефармальнай арганізацыі «Белы
легіён»), які мае назву «спарыш» і шырока
выкарыстоўвасцца ў беларускіх
нацыянальных арнаментах. Пасьля
затрыманьня I. Корсак і П. Сілівончык былі
дастаўленыя ў РАУС Ленінскага раёну г.
Мінска, дзе іх пратрымалі 6 гадзінаў На
кватэрах І.Корсака і П. Сілівончыка быў
праведзены вобыск, падчас якога ў кватэры І.Корсака
былі знойдзеныя ўлёткі апазіцыйнага
зьместу, клей і трафарэт са «знакам
складанай канфігурацыі» (геаметрычны
малюнак «спарыша»). Абвінавачваньне было
прадстаўленае І.Корсаку і П.Сілівончыку
амаль праз месяц пасьля затрыманьня, і
толькі тады былі ўзятыя і падпіскі аб
нявыезьдзе. Спачатку справа І.Корсака і П.Сілівончыка
мела адміністратыўны характар, але ў ходзе
сьледства была перакваліфікаваная ў
крымінальную. I. Корсак і П. Сілівончык
абвінавачваліся па артыкулу 201, ч. 2 КК РБ — «хуліганскія
дзеяньні з асаблівым цынізмам і
дзёрзкасьцю». У якасьці сьведкаў выступалі
супрацоўнікі міліцыі, якія праводзілі
затрыманьне. Пракурор Слука прасіў
пакараць Корсака і Сілівончыка адным годам
пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай прысуду.
Акрамя таго, у выяве «спарыша» сьледства
ўбачыла аналогію з фашыстоўскай свастыкай.
Адвакаты і грамадскі абаронца (прадстаўнік
Праваабарончага Цэнтру «Вясна-96» Любоў
Лунёва) настойвалі, каб з падсудных было
зьнятае абвінавачваньне ў
распаўсюджваньні фашыстоўскай сімволікі.
Суду было прадстаўленае заключэньне
эксьпертаў-мастацтвазнаўцаў, з якога
вынікала, што знак «спарыша» зьяўляцца
часткай беларускага арнаменту. Дарэчы, гэты
самы арнамент выкарыстаны ў аздабленьні
афіцыйна прынятага пры Лукашэнку сьцяга РБ.
На судзе I. Корсак і П. Сілівончык «прызналі
сваю віну часткова». Суд прыйшоў да высновы,
што «знак складанай канфігурацыі чырвонага
колеру», які падсудныя наносілі з дапамогай
трафарэту на сьцены ў мінскім раёне
Серабранка, «не зьяўляецца свастыкай». І.Корсаку
і П. Сілівончыку быў вынесены прысуд —
штраф у памеры 10 мінімальных зарплатаў (2,5
млн. беларускіх рублёў). Трафарэт «знака
складанай канфігурацыі» і ўлеткі
апазіцыйнага зьместу было вырашана
зьнішчыць.
Ноччу 7 верасьня І998г. каля Мінскага
Аўтамабільнага заводу (МАЗ) былі затрыманыя
17-гадовы выпускнік мінскай школы №33
Цімафей Дранчук і студэнт Тэхналагічнага
ўніверсітэту Яўген Скочка. Незадоўга перад
гэтым на браме каля прахадной МАЗ быў
зроблены надпіс: «Хартыя-97. Власть народа!»
Пасьля затрыманьня міліцыянеры
фатаграфавалі закаваных у кайданкі юнакоў
на фоне надпісу. Білі за спробу закрыць твар
рукамі. Ц.Дранчук і Я.Скочка былі
дастаўленыя ў РАУС Заводскага раёну г.
Мінска, дзе іх пратрымалі да раніцы. У 11
гадзінаў раніцы 8 верасьня адбыўся суд, які
вызначыў наступныя меры пакараньня:
непаўналетняму Ц.Дранчуку -- штраф у памеры
400 тыс.бел. руб. (каля 5 амерыканскіх даляраў),
а Яўгену Скочку -- 10 сутак адміністратыўнага
арышту. Іх дзеяньні былі кваліфікаваныя як
«дробнае хуліганства». Справа мела
адміністратыўны характар. Яўген Скочка ў
зале суда абвясьціў сухую галадоўку.
Цімафей Дранчук пасьля суда быў дастаўлены
ў РАУС Заводскага раёну, дзе з яго ўзялі
распіску аб тым, што ён ня будзе прымаць
удзелу ў мітынгу і шэсьці 8 верасьня.
Адміністрацыя Беларускага Дзяржаўнага
Універсітэту баіцца росту палітычнай
сьвядомасьці і акыўнасьці студэнтаў. 16
верасьня ў Мінску на тэрыторыі
ўніверсітэцкага гарадка службай аховы
ўніверсітэту былі затрыманыя актывісты
грамадскага руху «Хартыя-97» — Сяргей Кур'ян
і Галіна Юрына. Сяргей Кур'ян і Галіна Юрына
раздавалі студэнтам бюлстэнь прэс-цэнтру
грамадзянскай ініцыятывы «Хартыя-97» і
ўлёткі, у якіх было сказана: «Мы заяўляем
сёньня аб сваёй адказнасьці за лёс краіны,
за будучыню кашых дзяцей. Мы зробім
Беларусь вольнай, незалежнай, квітнеючай
еўрапейскай дзяржавай, дзе абароненыя
правы чалавека, дзе няма палітзьняволеных,
дзе ўсе маюць годныя правы для жыцьця».
Прадстаўнік службы аховы ўніверсітэту, які
адмовіўся паказаць свае дакументы,
прапанаваў прайсьці ў службовае
памяшканьне, каб «поговорить» і «разобраться».
Пры затрыманьні была ўжытая сіла.
Затрыманых адвялі ў службовае памяшканьне
аховы і выклікалі міліцыю. С.Кур'яна і Г.Юрыну
даставілі ў РАУС Маскоўскага раёну г.Мінска,
дзе ім вярнулі незаконна канфіскаваныя
ахоўнікамі газеты і адпусьцілі.
Частка 4.
ПАВЯЛІЧВАЕЦЦА КОЛЬКАСЬЦЬ ПАЛІТЫЧНЫХ
БЕЖАНЦАЎ 3 БЕЛАРУСІ.
12 чэрвеня 1998 г.
жыхар г. Віцебска Юры Мароз папрасіў у Чэхіі
палітычнага прытулку. За апошнія два гады Ю.Мароз
за сваю палітычную дзсйнасьць быў
аштрафаваны на 75 млн. бел. рублёў і адсядзеў
за кратамі болып за 30 дзён. Дзеля сваіх
палітычных перакананьняў ён ня мог
знайсьці сабе працу. На Ю.Мароза быў
зроблены шэраг замахаў: адзін раз ён быў
зьбіты невядомымі, другі раз у ягоную
адсутнасьць міліцыяй былі ўзламаныя
дзьверы ў ягонай кватэры.
2 верасьня 1998 г. былы студэнт мінскага
Дзяржаўнага Універсітэту Радыёэлектронікі
і Інфарматыкі Алссь Мухін папрасіў
палітычнага прытулку ў Польшчы. 28 сакавіка
1998 г. Алесь Мухін быў выключаны з
універсітэту за свае палітычныя погляды. 28
лютага 1998 г. Алесь Мухін разам са сваімі
сябрамі — Андрэен Гілевічам і Паўлам
Мурашкам, — вяртаючыся з канцэрта
беларускага рок-гурта «NRМ», напісалі на
сьценах дамоў і на агароджах лозунгі
кшталту: «Жыве Беларусь» і «Луку на муку».
Каля надпісаў яны зьмяшчалі выявы
нацыянальнага бел-чырвона-бела га сьцягу.
Студэнты былі затрыманыя міліцэйскім
патрулём. Допыты ў РАУС Цэнтральнага раёну
г. Мінска доўжыліся да раніцы. У адносінах
да паўналетніх А. Мухіна і А. Гілевіча была
ўзбуджаная крымінальная справа паводле
трох артыкулаў Крымінальнага Кодэксу РБ —
201, ч.2 «злоснае хуліганства», 96-га «нанясеньне
страты маёмасьці» і 205 — «прыцягненьне
непаўналетніх да злачынных дзеяньняў». 18
мая 1998 г. суд Цэнтральнага раёну г. Мінска
разгледзеў справу А. Мухіна, А. Гілевіча і
непаўналетняга П. Мурашкі. Суд прызнаў усіх
трох вінаватымі. Прысуд -- пазбаўленьне волі
на год умоўна з адтэрміноўкай выкананьня
прысуду на год.
Частка 5.
ПАШЫРАЮЦЦА ПАЎНАМОЦТВЫ РЭПРЭСІЎНЫХ
СТРУКТУРАЎ КДБ.
14 красавіка
зьявіўся ў друку Загад №33, падпісаны
старшынёй У.Мацкевічам. Гэтым загадам
старшыня КДБ распарадзіўся папярэджваць
грамадзянаў «аб недапушчальнасьці
незаконных дзеяньняў».
13 мая загадчык адзьдзела КДБ па Мінскай
вобласці У.Шабан выклікаў да сябе
маладафронтаўцаў Вадзіма Канапацкага і
Віталя Умрэйку і прапанаваў падпісаць
пратакол, у якім значылася, што яны «папярэджаныя».
Гаворка ішла пра ўдзел у акцыі падтрымкі
палітычных вязьняў Паўла Севярынца і
Аляксея Шыдлоўскага, якая прайшла ў Мінску 2
мая. Варта адзначыць, што пасьля шэсьця
Вадзім Канапацкі ў ліку дзесяці чалавек быў
затрыманы і па рашэньні суда атрымаў 10
сутак арышту за «выкрыкваньне
антыпрэзідэнцкіх лозунгаў».
Беларускія сьпецслужбы праводзяць
аператыўную распрацоўку некаторых
апазіцыйных партыяў. У прыватнасьці, прэс-сакратар
маладзёжнай сацыял-дэмакратычнай
арганізацыі «Маладая Грамада» Павел
Карназыцкі быў скампраментаваны
супрацоўніцтвам з КДБ. Адразу пасьля
выбараў яго старшыней арганізацыі «Маладая
Грамада» П.Карназыцкі заявіў пра тое, што
дабраахвотна пакідае пасаду, бо ня мае
маральнага права займаць яе па прычыне
меўшага месца супрацоўніцтва з КДБ. Ён
паведаміў, што быў завербаваны
супрацоўнікамі сьпецслужбаў і атрымаў
псеўданім «Ралан». У ходзе вярбоўкі П.Карназыцкаму
прапаноўвалі дапамагаць КДБ у справе
выяўленьня неафашыстоўскіх групіровак. На
самай справе сьпецслужбы выкарыстоўвалі
яго для збору кампрамату на палітычных
апанентаў рэжыму. Скампрамантаваны
супрацоўніцтвам з КДБ П.Карназыцкі
вымушаны быў пакінуць Беларусь і пераехаў
жыць у Кіеў.
Частка 6.
У БЕЛАРУСІ ПАРУШАЕЦЦА «ПРАВА НА СВАБОДУ
ПРЫТРЫМЛІВАЦЦА СВАІХ ПЕРАКАНАНЬНЯЎ
I СВАБОДУ ШУКАЦЬ, АТРЫМЛІВАЦЬ I
РАСПАЎСЮДЖВАЦЬ ІНФАРМАЦЫЮ».
Робяцца ўсе
намаганьні, каб праўдзівая інфармацыя не
патрапіла ў сродкі масавай інфармацыі. Указ
«Аб ўзмацненьні контрпрапаганды
выступленьняў апазіцыйнай прэсы»
забараніў афіцыйным асобам даваць
інфармацыю для недзяржаўных СМІ. Гэткім
чынам чарговы раз была парушаная
Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь.
Праца журналістаў у краіне, дзе пануе
дыктатарскі рэжым, робіцца небясьпечнай. У
Беларусі парушаецца адно з асноўных правоў
чалавека — свабодна выказваць свае думкі. У
дзяржаўных сродках масавай інфармацыі па-ранейшаму
пануе цэнзура. Журналістаў, якія
асьмельваюцца сказаць праўду, пазбаўляюць
акрэдытацыі. Некалькі месяцаў у
Гродзенскім СІЗА па надуманым
абвінавачваньні правёў супрацоўнік
беларускага бюро ГРТ Павал Шарамет, пасьля
чаго яны разам з аператарам Дзьмітрыем
Завадскім былі асуджаныя Ашмянскім судом.
Шарамет атрымаў тры гады паўзбаўленьня
волі, Завадскі — 2 гады, з адтэміноўкай
прысуду на адзін год.
12 жніўня ў Вышэйшым гаспадарчым судзе
адбылося першае судовае паседжаньне па
справе газеты «Наша Ніва». На паседжаньні
была разгледжаная правамернасьць
папярэджаньня, вынесенага «Нашай Ніве»
Дзяржкамдрукам Беларусі за парушэньне
артыкулу 6 Закону аб друку, які абавязвае
ўсе сродкі масавай інфармацыі карыстацца «агульнапрынятымі
нормамі мовы». Газета «Наша Ніва» выходзіць
на «тарашкевіцы» (г.зн. па нормах граматыкі
Браніслава Тарашкевіча, якая выйшла ў 1918
годзе). У 1933 годзе правапіс і граматыка
Тарашкевіча былі скасаваныя з мэтай
набліжэньня беларускай мовы да рускай. У
жніўні 1998 г. судзьдзя Пятухова прыняла
рашэньне правесьці «комплексную
эксьпертызу» мовы газеты «Наша Ніва», дзеля
чаго была ўтвораная сьпецыяльная група
эксьпертаў-мовазнаўцаў. Паводле
меркаваньняў сьпецыялістаў, ужываньне «тарашкевіцы»
не зьяўляецца парушэньнем Закону аб друку і
Закону аб мовах. 22 сьнежня суд вынес
рашэньне на карысьць рэдакцыі: судзьдзя М.Пятухова
прыпыніла дзеяньне папярэджаньня
Дзяржкамдруку ў дачыненьні да «Нашай Нівы».
27 жніўня двое невядомых узламалі дзьверы і
абшукалі кватэру галоўнага рэдактара
бюлетэню Свабоднага прафсаюзу «Рабочий»
Віктара Івашкевіча. Каштоўныя рэчы ня
зьніклі. Рэдактар бюлетэню «Рабочий», які
выходзіць накладам 50 000 асобнікау, лічыць,
што гэта была акцыя запалохваньня.
У ноч на 1 лістапада 1998 г. быў абрабаваны
офіс рэдакцыі незалежнай газеты «Навіны» (да
забароны афіцыйнымі ўладамі 24 лістапада 1997
г. — газета «Свабода»). Невядомыя праз вакно
забраліся ў памяшканьне рэдакцыі, якое
знаходзіцца на першым паверсе жылога дома
па вуліцы Зьмітрака Бядулі. Рабаўнікі
дзейнічалі прафесійна. Усе сучасныя
кампьютары былі дэмантаваныя ў ванным
пакоі. Скралі дыскі з памяцьцю і платы
працэсара. Зьнішчаны архіў газеты, базы
дадзеных, 2000 фотаздымкаў, якія знаходзіліся
ў памяці кампьютараў. База дадзеных
назапашвалася восем гадоў, аднавіць яе
практычна немагчыма. 3 рэдакцыі вынесьлі
таксама факс і каляровы прынтар. Выдавец
газеты Павал Жук упэўнены, што гэтае
здарэньне -- «вынік дзейнасьці сьпецслужбаў
напярэдадні масавых акцыяў пратэсту».
Рэдактар газеты «Навіны» Ігар Гермянчук
падкрэсьліў, што «газета будзе выходзіць ня
гледзячы ні на што». Сьледства па справе
вядуць супрацоўнікі Партызанскага РАУС г.Мінска.
2 сьнежня каля сьпецразьмеркавальніка на
вул. Акрэсьціна супрацоўнікамі міліцыі быў
затрыманы сябра Беларускай Асацыяцыі
Журналістаў (БАЖ) фотакарэспандэнт
Уладзімір Сапагоў. У.Сапагоў планаваў
зрабіць некалькі фотаздымкаў В.Канапацкага
і В.Сіўчыка, якіх павінны былі ў гэты дзень
вызваліць. Супрацоўнікі міліцыі
патлумачылі сваё затрыманьне тым, што «сёньня
была скрадзеная кінакамера», і таму трэба
праверыць апаратуру У.Сапагова. Не
зьвяртаючы ўвагі на словы У.Сапагова, што ў
яго «не кінакамера, а фотаапарат»,
супрацоўнікі даставілі яго на службовай
машыне ў Маскоўскі РАУС. 3 Маскоўскага РАУС
фотакарэспандэнта выпусьцілі, не склаўшы
пратаколу.
Улады Беларусі зацікаўленыя ў тым, каб
праўдзівая інфармацыя пра сітуацыю ў
краіне не распаўсюджвалася за яе межамі.
Менавіта таму ў Рэспубліцы Беларусь
незалежныя выданьні канфіскуюць пры
выезьдзе з краіны. 26 лістапада 1998 г.
беларуская дэлегацыя накіроўвалася ў
Варшаву для ўдзелу ў прэзентацыі «Беларуская
апазіцыя-98». На Брэсцкай мытні ў старшыні
Праваабарончага ІДэнтру «Вясна-96» Алеся
Бяляцкага і намесьніка старшыні БНФ «Адраджэньне»
Юрыя Хадыкі пры аглядзе рэчаў былі
канфіскаваныя незалежныя выданьні і паперы
асабістага зьместу. Старшы інсьпектар
Кураш А.М. канфіскаваў у спадара А.Бяляцкага
англамоўны бюлстэнь «Права на волю» (50
асобнікаў), агляд «Правы чалавека ў
Беларусі» (студзень-верасень 1998 г),
падрыхтаваны Праваабрончым Цэнтрам «Вясна-96»,
прэс-рэлізы Цэнтру «Вясна-96», а таксама
тэзісы даклада А.Бяляцкага, які ён павінен
быў прачытаць у Варшаве. У сп. Ю.Хадыкі былі
канфіскаваныя тэзісы даклада і асабістыя
паперы. Свае дзеяньні інсьпектар Кураш А.М.
матываваў тым, што гэтая друкаваная
прадукцыя мусіць прайсьці эксьпертызу,
якая павінна высьветліць, ці ня
ўтрымліваюць дадзеныя матэрыялы абразу
гонару і годнасьці прэзідэнта Рэспублікі
Беларусь, і ці не наносяць яна шкоды
суверэнітэту і існуючаму канстытуцыйнаму
ладу Рэспублікі Беларусь.
У ноч з 19 на 20 сьнежня на Брэсцкай мытні ў
сябра Праваабарончага Цэнтру «Вясна-96»
Валянціна Стэфановіча была канфіскаваная
праваабарончая літаратура. В.Стэфановіч
накіроўваўся ў польскі горад Тэрэспаль на
канфсрэнцыю, прысьвечаную супрацоўніцтву
маладзёжных арганізацыяў Беларусі, Польшчы
і Украіны. У багажы ў В.Стэфановіча былі
бюлетэні Праваабарончага Цэнтру «Вясна-96»
«Права на волю» (на беларускай і англійскай
мовах). Інсьпектар мытнай службы, які
знайшоў бюлетэні, пачаў крычаць: «Арыштаваць!»
На пытаньне В. Стэфановіча: «Гэта што —
кантрабанда?», ён адказаў: «Это хуже!». У
выніку мытнікі забралі бюлетэні,
патлумачыўшы, што літаратуру такога
кшталту правозіць нельга. В.Стэфановічу
сказалі, што бюлетэні будуць вывучаць на
прадмет утрыманьня матэрыялаў, якія «зьневажаюць
гонар і годнасьць прэзідэнта РБ і наносяць
шкоду суверэнітэту Рэспублікі Беларусь». В.Стэфановіч
патрабаваў, каб быў складзены пратаюл аб
канфіскацыі, але мытнікі па невядомых
прычынах адмовіліся гэта рабіць.
18 лістапада на Мінскім маторным заводзе
генеральным дырэктарам К.Шаўлоўскім
падпісаны Загад №531 пра забарону
распаўсюджваньня лістовак і іншых сродкаў
масавай інфармацыі. Прычынай для такога
рашэньня паслужылі «выпадкі
бескантрольнага праносу на тэрыторыю
заводу ММЗ і распаўсюджваньне невядомымі
асобамі друкаваных аб'яваў» (маюцца на
ўвазе друкаваныя лістоўкі Свабоднага
прафсаюзу металістаў), якія, па словах
дырэктара, «былі знойдзеныя раскіданымі па
прахадной і ў вытворчых памяшканьнях».
Загадам дырэктара забаронена: «усім
работнікам, грамадскім арганізацыям, якія
знаходзяцца на тэрыторыі аб'яднаньня,
распаўсюджваць аб'явы і друкаваныя альбо
памножаныя іншым чынам сродкі масавай
інфармацыі (лістоўкі, газеты, аб'явы, іншыя
выданьні) у нявызначаных для гэтага месцах,
а таксама раскідваць іх у цэхах,
памяшканьнях будынкаў і г.д. на тэрыторыі
ММЗ. Для таго, каб вывесіць аб'яву любога
зьместу ў сьпецыяльна вызначаным для
гэтага месцы, неабходна атрымаць пісьмовы
дазвол намесьніка генеральнага па
інфармацыі. Парушальнікаў загадана
тэрмінова затрымліваць і дастаўляць у
вартавое памяшканьне (разам з
распаўсюджваемымі матэрыяламі) для
складаньня адпаведных актаў». Кантроль за
выкананьнем гэтага загаду ўскладзены на
намесьніка генеральнага дырэктара Д.Краеўскага.
Частка 7.
У БЕЛАРУСІ ПАЧЫНАЮЦЬ АРЫШТОЎВАЦЬ ЗА
ПАЛІТЫЧНУЮ ПРЫНАЛЕЖНАСЬЦЬ.
2 верасьня 1998 г.
трое сяброў Віцебскай Рады БНФ: Уладзімір
Плешчанка, Барыс Хамайда і Юры Карпаў былі
затрыманыя па справе, зьвязанай са
зьнікненьнем бюста расійскага палкаводца А.Суворава
ў Віцебску. 2 верасьня, пасьля затрыманьня, Б.Хамайду
і Ю. Карпава даставілі ў РАУС
Кастрычніцкага раёну г. Віцебска, дзе
пратрымалі больш за сем гадзінаў.
Гэта ўжо ня першае неабгрунтаванае
затрыманьне сяброў Віцебскай Рады БНФ.
Падчас правядзеньня ў ліпені 1998 г.
традыцыйнага эстраднага фестывалю «Славянскі
базар» яны былі затрыманыя тройчы. Два
затрыманьні былі праведзеныя падчас
выступленьня прэзідэнта А. Лукашэнкі. Сябры
Віцебскай Рады БНФ былі абвінавачаныя ў
згвалтаваньні малалетняй. Іх пратрымалі 3
гадзіны ў РАУС Кастрычніцкага раёну г.
Віцебска і адпусьцілі без тлумачэньняў.
2 верасьня 1998 г. у Віцебску быў арыштаваны
інжынер ВА «Маналіт», старшыня Віцебскай
Рады БНФ «Адраджэньне» Уладзімір Плешчанка.
Ён быў дастаўлены ў сьледчы ізалятар г.Віцебска,
дзе знаходзіцца і сёньня. Інжынера
Плешчанку падазраюць ва ўдзеле ў справе,
зьвязанай са зьнікненьнем бюста расійскага
палкаводца А.Суворава, які вызначыўся ў
Беларусі тым, што ў 1794 годзе патапіў у крыві
нацыянальна-вызваленчае паўстаньне пад
кіраўніцтвам Тадэвуша Касьцюшкі. Бюст А.Сувораву
быў устаноўлены перад віцебскім
ваенкаматам у 1952 годзе і зьнік з пастаменту
ў ноч з 31 жніўня на 1 верасьня гэтага года.
Праз суткі супрацоўнікі міліцыі адшукалі
бюст А.Суворава ў адным з двароў недалёка ад
ваенкамату, але гэта не дапамагло
Уладзіміру Плешчанку, супраць якога
ўзбуджаная крымінальная справа па арт. 225 КК
РБ — «зьнішчэньнс гісторыка-культурных
каштоўнасьцяў» і па арт. 201, ч. 2 — «злоснае
хуліганства». Паводле гэтых артыкулаў,
Уладзіміру Плешчанку пагражае ад двух да
пяці гадоў пазбаўленьня волі. Вінаватым
сябе Уладзімір Плешчанка не прызнае.
Частка 8.
СПРАВЫ ПРАДПРЫМАЛЬНІКАЎ У.КУДЗІНАВА I А.КЛІМАВА
-- ТЫПОВЫЯ ПРЫКЛАДЫ РАСПРАВЫ ДЫКТАТАРСКАГА
РЭЖЫМУ НАД ІНШАДУМЦАМІ.
На сёньняшні
дзень у Беларусі ў выніку недасканаласьці
заканадаўства за кратамі ўтрымліваецца
каля тысячы прадпрымальнікаў. Па словах
прэзідэнта РБ, за апошні час у Беларусі
арыштавана 58 чалавек з «вялікімі
партфелямі».
17 сакавіка 1998г. на сустрэчы з журналістамі А.Лукашэнка
запэўніў, што «сядуць усе, хто вінаватыя».
Рэжым Лукашэнкі бязьлітасна распраўляецца
з дэпутатамі незаконна разагнанага
Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня. Пасьля
разгону Вярхоўнага Савету ў лістападзе 1996 г.
частка дэпутатаў ад апазіцыі працягнула
прадпрымальніцкую дзейнасьць. Варта
адзначыць, што ў занядбанай беларускай
эканоміцы яны змаглі дасягнуць адметных
посьпехаў. Але ж для прэзідэнта Лукашэнкі
яны па-ранейшаму засталіся палітычна
ненадзейнымі.
У лютым 1997 г. трапіў за краты дэпутат
Уладзімір Кудзінаў. У 1992 годзе ў род ным
мястэчку Івацэвічы У.Кудзінаў стварыў
гандлёва-прамысловае прадпрыемства. Ён
рэгулярна выплочваў падаткі. Фірма
Кудзінава забясьпечвала ў раёне больш за 350
працоўных месцаў. Мяса-малочная прадукцыя,
вырабляемая прадпрыемствам, па якасьці
была значна вышэйшая, а па кошце таньнейшая
за дзяржаўную. Гэта вельмі задавальняла
мясцовае насельніцтва, аб чым сьведчаць
сабраныя больш за 600 подпісаў у падтрымку
дэпутата і прадпрымальніка У. Кудзінава.
Уладзімір Кудзінаў, які зьяўляўся
беспартыйным дэпутатам, тым ня менш
уваходзіў у апазіцыйную фракцыю «Грамадзянскае
дзеяньне». Ён паставіў подпіс пад зваротам
аб імпічменце прэзідэнта ў Канстытуцыйны
суд. Відавочна, што такім людзям прэзідэнт
Лукашэнка не даруе. Супраць
прадпрымальніка У.Кудзінава была
ўзбуджаная крымінальная справа. Яго
абвінавачвалі ў дачы хабару міліцыянеру. 4
жніўня 1997 г. Барысаўскі суд вынес прысуд па
справе У.Кудзінава. Суд не ўлічыў станоўчых
характарыстык У.Кудзінава і зварот
выбаршчыкаў Івацэвіцкага раёну. Прысуд —
сем гадоў узмоцненага рэжыму з
канфіскацыяй маёмасьці.
19 верасьня 1998 г. у Уладзіміра Кудзінава
адбылося чарговае доўгатэрміновае
спатканьне са сваякамі. На сустрэчу
прыехалі дзьве непаўналетнія дачкі У.
Кудзінава — Наташа і Зоя, а таксама іхняя
маці — Зоя Міхайлаўна Кудзінава. Але
начальнік установы УЖ-15/1 Бахур Іван
Іванавіч загадаў прапусьціць толькі дзяцей.
Зоі Міхайлаўне Кудзінавай начальнік
калоніі заявіў: «Вы ніколі ў мяне не
атрымаеце спатканьня. У пячонках вы ў мяне
сядзіце — вы і ваш Кудзінаў». Зоя
Міхайлаўна адмовілася адпускаць
непаўналетніх дзяцей на тэрыторыю калоніі
без суправаджэньня дарослых. Яна сказала
начальніку калоніі: «Я толькі патрабую
выкананьня закону аб правах дзіцяці». Зоя
Міхайлаўна была вымушаная прывесьці 75-гадовую
маці У.Кудзінава і накіраваць яе разам з
дзецьмі на тэрыторыю калоніі. У сваю чаргу,
адміністрацыя калоніі патрабавала ад У.Кудзінава
адмовіцца ад доўгатэрміновага спатканьня
са сваякамі. Рэакцыя адміністрацыі калоніі
была выкліканая тым, што напярэдадні ў
незалежных сродках масавай інфармацыі ў
чарговы раз прайшло паведамленьне аб
палітвязьні Уладзіміры Кудзінаве.
Уладзімір Кудзінаў напісаў пасланьне да
беларускай моладзі, у якім сьцьвярджаў, што
дыктатарскі рэжым Лукашэнкі ня вечны. У.Кудзінаў
паспрабаваў перадаць пасланьне на волю
праз сваіх дзяцсй, але на кантрольна-прапускным
пункце дзяцей абшукалі і канфіскавалі
пасланьне. Адміністрацыю калоніі вельмі
хвалюе, каб інфармацыя ад палітвязьня
Уладзіміра Кудзінава не трапіла на волю.
У верасьні 1998 г. у мінскай калоніі УЖ 15/1
пагоршыліся ўмовы ўтрыманьня зьняволенага
бізьнесьмена і дэпутата Вярхоўнага Савету
РБ 13-га скліканьня У. Кудзінава. У. Кудзінаў
быў адхілены ад працы ў сувязі са спробай
перадачы на волю «Пасланьня да беларускай
моладзі». Аб гэтым паведаміла жонка
зьняволенага дэпутата — Зоя Міхайлаўна
Кудзінава, якая зьвярнулася ў
Праваабарончы Цэнтр «Вясна-96». 23 верасьня
1998 г. у 20.30 да З.М.Кудзінавай паступіў
ананімны звонок. Ей паведамілі пра тое, што
21 верасьня, пасьля спатканьня з дзецьмі, У.Кудзінаў
быў зьбіты і кінуты ў карцэр. 24 верасьня З.М.
Кудзінава прыехала з мястэчка Івацэвічы ў
Мінск, каб сустрэцца з начальнікам атрада
№11 УЖ 15/1, у якім утрымліваецца У.Кудзінаў. З.М.Кудзінава
паведаміла начальніку атрада пра тэлефонны
званок. Яна сказала, што хацела б
пераканацца ў тым, што з яе мужам усё ў
парадку і прасіла, каб ёй паказалі У.Кудзінава
хаця б здалёк. Начальнік атрада пацьвердзіў
інфармацыю аб тым, што У.Кудзінаў адхілены
ад працы, і пры гэтым заявіў: «Чым большую
хвалю вы будзеце ўздымаць у прэсе, тым горш
будзе Кудзінаву». Пасьля гэтага начальнік
атрада параіў З.М. Кудзінавай зьвярнуцца да
в.а. начальніка УЖ 15/1, які адмовіў у просьбе
пабачыць У.Кудзінава.
17 верасьня 1998 г. у Мінску адбыўся пікет,
прысьвечаны 33-годзьдзю Андрэя Клімава —
бізьнесьмена і дэпутата Вярхоўнага Савету
РБ 13-га скліканьня, які з 11 лютага 1998 г.
знаходзіцца ў мінскім СІЗА. Ініцыятарам
пікету выступіла жонка А.Клімава —
Тацьцяна Леановіч. На пікеце была маці А.Клімава
— Ала Пятроўна Клімава, а таксама — ягоныя
дзеці і сябры. У пікеце прымалі ўдзел
актывісты грамадзянскай ініцыятывы «Хартыя-97»,
Праваабарончага Цэнтру «Вясна-96».
Удзельнікі мітынгу трымалі ў руках плакаты:
«Свободу Андрею Климову!», «Свабоду
палітвязьням», «Вясна-96» — супраць
палітычных рэпрэсіяў». Быў на піксце і
сьвяточны торт са сьвечкамі.
Андрэй Клімаў быў арыштаваны 11 лютага 1998
года. Ён зьяўляўся членам сьпецыяльнай
парламентскай камісіі па прававой ацэнцы
дзейнасьці прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Аляксандра Лукашэнкі. Малады бізьнесьмен
узначальваў Акцыянернае таварыства, якое
займалася будаўніцтвам. На працягу сваёй
дзейнасьці прадпрыемства своечасова
выплочвала падаткі. Будучы дэпутатам
Вярхоўнага Савету, А.Клімаў рашуча выетупаў
супраць палітыкі, якую праводзіў А.Лукашэнка,
пра што можа засьведчыць цытата з
пленарнага паседжаньня Другой сесіі
Вярхоўнага Савету РБ 13-га скліканьня: «Узурпатар
Лукашэнка па-ранейшаму будзе чыніць
беззаконьне ў нашай краіне». Пасьля
рэферэндуму 1996 г. пачаліся праверкі
прадпрымальніцкай дзейнасьці А.Клімава.
Каб знайсьці кампрамат на бізьмесьмена,
былі задзейнічаныя супрацоўнікі КДБ, МУС і
адміністрацыі прэзідэнта. Гэтыя дзеяньні
перашкаджалі стабільнай працы
прадпрыемства. Арышт Клімава адбыўся на
другі дзень пасьля паседжаньня
сьпецыяльнай камісіі, членам якой ён
зьяўляўся. Падчас працы камісіі было
падрыхтаванае заключэньне аб дастатковай
юрыдычнай падставе для пачатку палітычнай
працэдуры імпічменту прэзідэнта А.
Лукашэнкі. Раніцай 11 лютага 1998 г.
прадпрымальніка А.Клімава арыштавалі, і па
сёньняшні дзень ён знаходзіцца ў СІЗА г.
Мінска. Яму інкрымінуюць «крадзёж па
папярэдняй змове ў памеры 2 млрд. бюджэтных
сродкаў (арт. 91, ч. 4 Крыміналь-нага Кодексу
РБ) і правядзеньне ў 1995 годзе будаўнічых
работ без належна аформленнага дазволу (арт.
151, ч. 2)». Знаходзячыся ў СІЗА, шляхам сухой
галадоўкі А.Клімаў спрабаваў пратэставаць
супраць парушэньня Канстытуцыі 1994 г., па
якой ён мае права дэпутацкай
недатыкальнасьці. Станоўчых вынікаў гэта
не дало, як і зварот адваката Веры
Страмкоўскай да сьледчага А.Кужэля аб
зьмяненьні меры стрыманьня. Сваю адмову А.Кужэль
матываваў тым, што сьледства не знаходзіць
аргументаў на карысьць зьмяненьня меры на
падпіску аб нявыезьдзе. 18 верасьня 1998 г. суд
Маскоўскага раёну г. Мінска другі раз
разгледзеў хадайніцта аб зьмяненьні меры
стрыманьня ў сувязі са станам здароўя, якое
значна пагоршылася за час знаходжаньня
Андрэя Клімава за кратамі. Судзьдзя
Аляксандр Вальковіч не палічыў мэтазгодным
вызваліць Андрэя Клімава з-пад варты.
Частка 9.
ПАШЫРАЮЦЦА АНТЫДЭМАКРАТЫЧНЫЯ ТЭНДЭНЦЫІ Ў
ЭКАНОМІЦЫ.
Абяцаньні
прэзідэнта РБ Лукашэнкі «запусьціць заводы»,
падняць калгасы, забясьпечыць усіх працай
засталіся нявыкананыя. Замест правядзеньня
рынкавых рэформ прэзідэнт выдае
антыдэмакратычныя дэкрэты і ўказы, у якіх
кіруецца не эканамічнымі, а
адміністратыўнымі метадамі. Так была
выдадзеная дырэктыва, якая забараняе
павышаць кошты на тавары больш чым на два
працэнты ў месяц. Вытворцам нявыгадна
пастаўляць у крамы тавары па цэнах, меншых
за себякошт. Паліцы ў крамах пусьцеюць. У
розных рэгіёнах Беларусі ўстаноўленыя
нормы продажу харчовых тавараў. Так, у
Магілёўскай вобласьці масла і сыру ў адныя
рукі можна атрымаць ня больш, чым па 300
грамаў.
Восеньню 1998 г. у Беларусь вярнуліся чэргі па
яйкі і малочныя прадукты. 15 сьнежня ў г.Гродна
памерла ў чарзе па яйкі пажылая жанчына.
Гэта адбылося ў краме «Птушка» мясцовай
птушкафермы.
Дэкрэтам «Аб неадкладных мерах па абароне
спажывецкага рынку» прапануецца ўвесьці
дзяржаўную манаполію на ўвоз і вываз з
тэрыторыі РБ тавараў. Пры гэтым ня
ўлічваецца, што шматлікія прадпрымальнікі
і гандляры згубяць працу і сродкі для
існаваньня.
У красавіку 1998 г. адміністрацыяй прэзідэнта
быў падрыхтаваны дэкрэт аб фактычнай
нацыяналізацыі недзяржаўных аптэк. Рабочая
назва дэкрэта: «Аб мерах па забесьпячэньні
канстытуцыйнага права грамадзянаў на ахову
здароўя». Вырашана ўвесьці манаполію
дзяржавы на продаж медыцынскіх вырабаў, а ў
прыватнікаў забраць ліцэнзіі на гандль.
Гэта вядзе да стварэньня дэфіцыту. У
адпаведнасьці з указам прэзідэнта РБ «Аб
крэдытнай падтрымцы прадпрыемстваў
аграпрамысловага комлексу» ад 3 сакавіка №
96, Нацыянальны банк РБ абавязаў усе
камерцыйныя банкі выдзяляць крэдыты
прадпрыемствам аграпрамысловага комлексу.
Частка 10.
ПРАВААБАРОНЧЫ ЦЭНТР «ВЯСНА-96» АДЗНАЧАЕ, ШТО НАЦЫЯНАЛЬНАЯ АДУКАЦЫЯ
Ў БЕЛАРУСІ МЭТАНАКІРАВАНА ЗЬНІШЧАЕЦЦА.
Пайшла чацьвёртая гадавіна выкараненьня беларускай мовы з навучальных установаў краіны. Ліквідуюцца беларускамоўныя садкі і класы. За чатыры гады колькасьць першакласьнікаў, якія пайшлі ў класы з беларускай мовай навучаньня, скарацілася амаль у 10 разоў.
Стварылася сітуацыя, калі ў сталіцы Беларусі б'юць за беларускую мову. 25-га-довы Алесь Піткевіч і ягоны 19-гадовыя сябры Зьміцер Міронаў і Алесь Поклад у ноч з 13 на 14 красавіка ішлі паўз мінскі Камароўскі рынак. Пачуўшы іхнюю говорку, ахоўнікі Камароўкі пачалі называць хлопцаў «фашыстамі», зьбіваць і, урэшце, нацкавалі службовых сабак. Пасьля гэтага хлопцы апынуліся ў савецкім РАУС, дзе іх працягвалі зьбіваць. У Алеся Піткевіча дактары канстатавалі сатрасеньне мозгу і пашкоджаньне скуры і мышачных тканак. Зьміцер Міронаў трапіў у 2-ю мінскую гарадскую бальніцу.
У мінскай СШ № 37 з агульна-этычным ухілам узьнік канфлікт паміж беларускамоўнай настаўніцай Леанардай Мухінай і дырэктарам школы Валянцінай Галкінай. У сярэдзіне сакавіка 1998 г. дырэктар школы ў прысутнасьці педагогаў зачытала ліст, быццам бы напісаны бацькамі школьнікаў, у якім Л.Мухіна абвінавачвалася ў непрафесіяналізме, сьцьвярджалася, што замест вучобы Л.Мухіна займаецца з дзецьмі палітыкай. Дырэктар настойвала на звальненьні Л.Мухінай. Падствай для гэтага паслужыла затрыманьне за напісаньне актыпрэзідэнцкіх лозунгаў сына Л.Мухінай — Алеся. Апытаньне сярод бацькоў паказала, што ніхто з іх гэты ліст не падпісваў, ён быў сфабрыкаваны. Даведаўшыся пра гэта, бацькі вырашылі правесьці ў школе сход, на які запрасілі журналіста і загадчыка РАНА Ю.Канзаса. У клас, дзе праходзіў сход, карэспандэнта радыё «Свабода» Эдварда Тарлецкага загадчык РАНА не пусьціў, пры гэтым піхнуў і паваліў журналіста на падлогу. 21 красавіка 1998 г. падчас судовага працэсу паміж Л.Мухінай і В. Галкінай у залу паседжаньняў суда Цэнтральнага раёну для дачы паказаньняў былі запрошаныя пераважна прадстаўнікі РАНА і адміністрацыі школы. Журналістаў у залу суда прапусьціць сакратар суда катэгарычна адмовіўся.
У 1998 г. узьнікла пагроза існаваньню Беларускага гуманітарнага ліцэю — адзінай у Мінску сярэдняй навучальнай установы, дзе навучаньне адбываецца цалкам на беларускай мове. Вясной 1998 г. бацькоўскі камітэт ліцэю атрымаў інфармацыю пра падрыхтаваны міністэрствам адукацыі праект, згодна з якім Беларускі гуманітарны ліцэй планавалася аб'яднаць з ліцэем пры Беларускім Дзяржаўным Універсітэце. Па сутнасьці, гэта азначала ліквідацыю Беларускага гуманітарнага ліцэю як навучальнай установы. У выніку аб'яднаньня Беларускі гуманітарны ліцэй страчваў ня толькі сваю юрыдычную самастойнасьць, але і адукацыйную адметнасьць. Выкладчыкі, вучні і бацькі пратэставалі супраць ліквідацыі ліцэю. На бацькоўскім сходзе быў падпісаны ліст у абарону ліцэю, з якім 21 мая быў азнаёмлены віцэ-прэм'ер Уладзімір Замяталін. 29 мая дэлегацыя бацькоў наведала місію АБСЕ. Трэба адзначыць, што гэта ўжо ня першы наступ на Беларускі гуманітарны ліцэй. Вясной 1997 г у ліцэя хацелі адабраць будынак. Бацькі, дзеці і выкладчыкі разам выходзілі на пікеты, зьбіралі подпісы. Да праблемы была прыцягнутая грамадская ўвага. Пільную ўвагу ўладаў да Беларускага гуманітарнага ліцэю можна патлумачыць тым, што гуманітарны ліцэй — той адукацыйна-культурны асяродак, у якім выхоўваюцца наныянальна сьвядомыя высокаадукаваныя кадры, якія ў будучым могуць скласьці рэальную небясьпеку для існаваньня дыктатарскага рэжыму ў Беларусі. Толькі дзякуючы пікетам ды іншым акцыям пратэсту бацькам удалося адстаяць ліцэй. Аднак дырэктар ліцэю У. Колас быў звольнены з пасады міністэрствам адукацыі.
У новым навучальным годзе беларускія ўлады працягваюць антынацыянальнук палітыку ў галіне адукацыі. У пачатку новага 1998-1999 навучальнага года мінскія школьнікі Аляксандр і Зьміцер Іокшы ня селі за парты. Раней браты вучыліся з беларускіх класах СШ №166 г.Мінска. У 1997-1998 навучальным годзе клас, у якім вучыўся Зьміцер Іокша, быў пераведзены на рускую мову навучаньня. Бацькі былі вымушаныя перавесьці сына ў СШ №48, дзі захаваўся беларускамоўны клас. У РАНА (Раённым адзьдзеле народнай адукацыі) гарантавалі, што гэты клас не зачыніцца, але праз год клас быў пераведзены на рускую мову навучаньня. Тое самае здарылася і з класам старэйшага брата — Аляксандра. Побач з домам сям'і Іокшаў не знайшлося беларускай школы. Бацькі адмовіліся ад навучаньня сваіх дзяцей на рускай мове, браты Іокшы не пайшлі ў школу. За гэты ўчынак дзяцей разам з бацькамі выклікалі ў РАУС Фрунзенскага р-ну г.Мінска на паседжаньне камісіі па справах непаўналетніх. Бацькі патлумачылі камісіі, што іх дзеці па Канстытуцыі маюць права навучацца на роднай мове. У адказ бацькам было чарговы раз прапанавана зьмяніць школу.
Грамадскасьць Беларусі занепакоеная станам нацыянальнай адукацыі ў краіне. 16 верасьня 1998 г. у Мінску па ініцыятыві ТБМ (Таварыства беларускай мовы імі Францішка Скарыны) адбыўся мітынг у абарону беларускай нацыянальнай адукацыі і ў падтрымку ідэі стварэньня беларускамоўнага нацыянальнага ўніверсітэту. Улады дазволілі мітынг з умовай, што на ім будзе ня больш за 300 чалавек. На мітынгу быў працытаваны фрагмент са стэнаграмы сустрэчы прэзідэнта РБ з членамі Рады Саюзу беларускіх пісьменьнікаў 5 жніўня 1998 г, падчас якой А.Лукашэнка сказаў: «Для мяне, як для палітыка, пытаньне двухмоўя ўжо вырашанае: у Беларусі роўнасьць моў — і рускай, і беларускай. I калі недзе дзікасьці нейкія праяўляюцца, хтосьці з чыноўнікаў забараніў беларускую мову і беларускія класы, даў каманду на згортваньне вывучэньня беларускай мовы, робіць націск на бацькоў — рашуча буду спыняць, нават калі гэта адзінкавыя факты». Але выказваньне прэзідэнта РБ супярэчыць фактам, якія прыводзілі ўдзельнікі мітынгу. Пераважная большасьць з іх — бацькі, якія ня могуць забясьпечыць сваім дзецям атрыманьне адукацыі на роднай мове. Удзельнікі мітынгу называлі наступныя лічбы: калі ў 1994 г. у Мінску з 240 школаў 136 мелі статус беларускіх, то на сёньняшні дзень знайсьці беларускую школу ў сталіцы Беларусі — вялікая праблсма, беларускія класы зачыняюцца адзін за адным.
У грамадскую прыёмную Праваабарончага Цэнтру «Вясна-96» зьвярнуўся Леанід Кудзін — жыхар Фрунзенскага раёну беларускай сталіцы. Ягонаму сыну, вучню 5”А” класа СШ №96 г. Мінска Аляксандру Кудзіну, адмоўлена ў праве атрымліваць адукацыю на роднай мове. Чатыры гады Аляксандр Кудзін вучыўся ў беларускім класе з паглыбленым вывучэньнем англійскай мовы. 2 верасьня 1998 г. адбыўся сход, на якім бацькі былі пастаўленыя перад фактам — класны кіраўнік Людміла Мікалаеўна Крамнёва сказала, што клас пераводзіцца на рускую мову навучаньня. Бацькам патлумачылі, што гэта абумоўлена тым, што ствараецца «моцны клас», дзе застануцца толькі самыя здольныя вучні. 3 прамовы класнага кіраўніка, настаўніцы англійскай мовы, вынікала, што здольным вучням ведаць родную мову неабавязкова. Леанід Кудзін, бацька Аляксандра, не пагадзіўся з тым, што ягоны сын павінен вучыцца на рускай мове. Але ж кіраўніцтва школы №96 прапанавала бацькам Аляксандра Кудзіна адно — перавесьці сына ў другую школу, да якой нязручна дабірацца. У свой час Леанід Кудзін сам заканчваў беларускую школу і хацеў, каб ягоныя дзеці працягвалі вучобу на роднай мове. Леанід Кудзін узгадвае, што калі чатыры гады назад ягоны сын пайшоў у школу, усе першыя класы былі беларускія.
У Праваабарончы Цэнтр «Вясна-96» зьвярнуўся Гарніцкі Андрэй Аляксандравіч, сын якога пайшоў у новым навучальным годзе ў першы клас з беларускай мовай навучаньня СШ №210 г. Мінска. Гэта быў адзіны беларускі клас у мікрараёне Шабаны, дзе існуе чатыры сярэднія школы. 24 верасьня 1998 г. бацькам было паведамлена, што адзіны беларускі клас расфарміроўваецца. Гэта было патлумачана тым, што ў класе ўсяго 10 чалавек, і гэта «эканамічна немэтазгодна».
Частка 11.
У БЕЛАРУСІ ІСНУЕ ЗАБАРОНА НА ПРАФЕСІІ ДЛЯ АПАЗІЦЫЯНЕРАЎ.
Былы дэпутат Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня Сяргей Антончык ня можа ўладкавацца на працу. У адзьдзеле кадраў Мінскага трактарнага заводу яму сказалі, што «вас загадана ня браць ні ў якай якасьці. Загад прыйшоў зьверху». Дэпутат Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня стаў адным з першых барацьбітоў з дыктатурай, калі рэжым Лукашэнкі толькі пачаў усталёўвацца. Дэпутат С.Антончык выступіў з дакладам, у якім выкрываліся злоўжываньні новага рэжыму. Напярэдадні рэферэндуму 1995 г. С.Антончык разам з парламенцкай апазіцыяй трымаў галодоўку ў авальнай зале Дому ўраду, за што разам з іншымі дэпутатамі-апазіцыянерамі быў жорстка зьбіты сьпецназам. Праз тры гады ўлады помсьцяць С.Антончыку за палітычную прынцыповасьць. С.Антончык сьцьвярджае, што спрабаваў уладкавацца на працу па сьпецыяльнасьцях, «якія патрабуюцца. У іх ліку кават самыя некваліфікаваныя. Напрыклад, я хацеў уладкавацца грузчыкам». С.Антончык гаворыць: «Я не хачу з сябе рабіць ахвяру рэжыму. Я проста бачу, што яны мяне баяцца. Вось я заходжу на прадпрыемства да начальніка цэху зборкі. Ён мяне яшчэ ня ведае, яму патрэбныя людзі. Ён мяне прымае, потым я іду ў адзьдзел кадраў, а з адзьдзела кадраў яму тэлефануюць: каго ж ты прыняў!? I калі мы зноў сустракаемся з ім, я бачу, што гэта ўжо зусім іншы чалавек. Ён бледны, у яго трасуцца рукі...»
Частка 12.
БЕЛАРУСЬ ЗАСТАЕЦЦА Ў ЛІКУ ТЫХ КРАІНАЎ, ДЗЕ ІСНУЕ СЬМЯРОТНЫ ПРЫСУД.
За апошнія два гады каля 70 чалавек у Беларусі былі асуджаныя да вышэйшай меры пакараньня. Большасьць з іх зьвярталася да прэзідэнта Беларусі з хадайніцтвам аб памілаваньні, але ніводная просьба не была задаволеная. Між тым, факты сьведчаць, што беларускія праваахоўныя органы не заўсёды працуюць сумленна, якасна і дакладна.
У лютым 1998 г. у Праваабарончы Цэнтр «Вясна-96» зьвярнулася па дапамогу Цярэнцьева Галіна Генадзьеўна. Яна прасіла ўратаваць ад сьмерці яе сына Фаміна Івана, які атрымаў вышэйшую меру пакараньня — расстрэл. Існуюць факты, якія дазваляюць меркаваць, што І.Фамін агаварыў сябе ў працэсе сьледства, прыняў чужую віну, а сапраўдныя забойцы здолелі яго запалохаць і захаваць свае жыцьці. Аднак ні сьледства, ні суд не зьвярнулі ўвагі на супярэчнасьці ў справе Фаміна. Не дапамаглі і звароты маці ў Вярхоўны суд і да Генеральнага пракурора.
У грамадскую прыёмную Праваабарончага Цэнтру «Вясна-96» зьвярнуліся асуджаныя на сьмерць з просьбай абараніць іх права на жыцьцё:
1. Фамін Іван Васільевіч. Быў асуджаны 9.12.97 г. Мінскім абласным судом да выключнай меры пакараньня — расстрэлу. Пагрозамі і шантажом падзельнікі А. Шаткін і С. Жараў прымусілі асуджанага ўзяць на сябе віну за зьдзяйсьненьне двух забойстваў. Эксьпертыза ня выявіла на рэчах асуджанага І.Фаміна крыві забітых, у той час як адзеньне А.Шаткіна і С.Жарава было ў крыві. Падчас сьледства не праводзіліся сьледчыя эксьперыменты, не дапрошваліся сьведкі, і былі іншыя парушэньні крымінальна-працэсуальнага заканадаўства. Падчас сьледчых дзеяньняў І.Фамін быў падвергнуты катаваньням. Асуджанага да вышэйшай меры пакараньня Івана Фаміна ў ходзе сьледства білі гумавай дубінкай і нагамі, адзявалі супрацьгаз, перакрывалі доступ кіслароду — тры разы ён губляў прытомнасьць, пры гэтым яго прымушалі падпісваць дакументы, якія нават не дазвалялі прачытаць.
2. Праціраеў Сяргей Емяльянавіч. Справа № 129684. Справу вяла пракуратура г.Жлобіна Гомельскай вобласьці. Адвакаты гарадской калегіі г.Жлобіна і Мінскай абласной калегіі абураныя грубай падтасоўкай сьледчых матэрыялаў, парушэньнямі крымінальна-працэсуальнага кодэксу РБ.
3. Склярэнка Ігар. Парушаная прэзумпцыя невінаватасьці, права на абарону. Ёсьць сьведкі, якія сьцьвярджаюць, што ў момант зьдзяйсьненьня забойства І. Склярэнка не знаходзіўся ў г. Сьветлагорску (месцы злачынства), а быў у Жлобіне. Суд не прыняў гэта пад увагу.
4. Глушонак Міхаіл Мікалаевіч падпісаў прызнаньне ў забойстве пад уціскам з боку сьледчага Місюкевіча, які ведаў, што Глушонак ужываў наркотыкі з 1990 года. Сьледчы Місюкевіч прапанаваў Глушонку «узяць на сябе забойства» у абмен на наркотыкі. Глу шонак адмовіўся, пасьля чаго супрацоўнікі Чэрвеньскага ізалятару часовага ўтрыманьня білі яго па пятках і нырках гумавай дубінкай. Затым зноў зьявіўся сьледчы, які прынёс наркотыкі. Сьледчы сказаў: «Калі ты адмовішся пісаць, то я ня дам табе гэтыя таблеткі, і цябе тут заб'юць». У выніку Глушонак падпісаў яўку з павіннай. Сьледчы таксама сказаў: «Калі ты, Глушонак, уздумаеш на судзе даць задні ход, то пасьля суда цябе застрэляць пры спробе ўцёкаў». На Вярхоўным Судзе пры касацыйным разглядзе справы Глушонак расказаў пра гэта, але прысуд пакінуты бяз зьменаў – вышэйшая мера.
5. Капусьцін Анатоль. Прысуд па артыкулах 87ч. 1, 191 ч.3, 189 ч. 1, 124 ч.2, 89 ч.2, а па арт. 100 п. «а», «е», «з» КК — сьмяротнае пакараньне, расстрэл з канфіскацыяй маёмасьці. 11 верасьня 1997 г. судовая калегія па крымінальных справах Віцебскага абласнога суда пад старшынствам Дзядкоўскай С.Я. прызнала яго вінаватым у крадзяжы маёмасьці і асобных дакументаў, злачынным нападзе па папярэдняй змове групай асобаў з нанясеньнем цяжкіх цялесных пашкоджаньняў і прысваеньнем маёмасьці ў буйным памеры, пагрозе забойства асобе ў сувязі з ажыцьцяўленьнем службовай дзейнасьці, незаконным пазбаўленьні волі метадам, небясьпечным для жыцьця і здароўя пацярпелага, зьвязаным з фізічнымі пакутамі, а таксама ва ўмысным забойстве, забойстве з карысьлівай мэтай асобай, якая раней зьдзейсьніла забойства.
6. Забабурына Сяргея прызналі віноўным у забойстве, махлярстве і незаконным вырабу і нашэньні агнястрэльнай зброі. Прысуд: сьмяротнае пакараньне — расстрэл з канфіскацыяй маёмасьці. У Праваабарончы Цэнтр «Вясна-96» зьвярнуліся бацькі Забабурына Сяргея, якія прадставілі сьведчаньні таго, што іх сын на самой справе не зьяўляўся забойцам.
Анатоль Капусьцін з камеры сьмяротнікаў перадаў ліст, у якім ён піша, што ў ходзе сьледства ў судзе ён агаварыў Забабурына, таму што баяўся адзін несьці адказнасьць за забойствы. Вось толькі некаторыя фрагменты з ліста Капусьціна: «Па эпізоду гібелі Тамашова У. я наўмысна агаварыў Забабурына С.А. у тым, што ён дапамагаў мне зьвязваць Тамашова, а потым вывозіць ягоны труп для крэмацыі. Я хацеў частку віны за сьмерць Тамашова ўзваліць на Забабурына С. Заяўляю: Забабурын Сяргей Анатольевіч не вінаваты ні ў адным абвінавачваньні ў забойстве». Недаступнасьць месцаў утрыманьня асуджаных на сьмерць даюць магчымасьць несумленным супрацоўнікам СІЗА ужываць у адносінах да іх катаваньні і зьдзек, якія прыніжаюць чалавечую годнасьць.
Правабарончаму Цэнтру «Вясна-96» стала вядома, што асуджаныя да вышэйшай меры пакараньня ўтрымліваюцца ў мінскім СІЗА у нечалавечых умовах. Асуджаных б'юць літаральна за ўсё: за тое, што пішуць заяўкі ў медыцынскую частку, за тое, што пішуць заяўкі, каб прыйшоў сьвятар для споведзі. Б'юць драўляным малатком для прастукваньня кратаў і сьцен. Былі выпадкі, калі малатком ламалі рэбры, рукі, адбівалі лёгкія. Падчас спатканьня з роднымі альбо адвакатам прадстаўнікі адміністрацыі мінскага СІЗА забараняюць гаварыць аб рэжыме ўтрыманьня.
Частка 13.
ВЫКЛІКАЕ ЗАНЕПАКОЕНАСЬЦЬ СІТУАЦЫЯ 3 УМОВАМІ ЎТРЫМАНЬНЯ АСУДЖАНЫХ У МЕСЦАХ ЗЬНЯВОЛЕНЬНЯ.
Згодна з крымінальна-працэсуальным кодэксам РБ, асоба можа ўтрымлівацца пад вартай да суда паўтары гады.
Людзі, віна якіх не даказаная ў судзе, утрымліваюцца ў сьледчых ізалятарах у вельмі цяжкіх умовах.
Месцы пазбаўленьня волі сталі расаднікамі эпідэміі СНІДу, туберкулёзу ды іншых хваробаў. Праваабарончаму Цэнтру «Вясна-96» стала вядома, што ў аршанскай калоніі УЖ 15/8 у 1998 годзе была ўспышка дыфтэрыту са сьмяротнымі выпадкамі.
Паводле афіцыйных дадзеных, больш за траціну ВІЧ-інфіцыраваных у Беларусі знаходзяцца ў турмах. Аднак з размоваў з былымі і цяперашнімі зьняволенымі можна зрабіць выснову, што абсьледваньні на наяўнасьць вірусу прыкладна ў 50 працэнтаў выпадкаў не праводзяцца ўвогуле. У тых месцах, дзе такія абсьледваньні праводзяцца, яны ідуць з парушэньнямі элементарных правілаў — ін'екцыі і забор крыві праводзяцца нестэрыльнымі шпрыцамі, што стварае прамую пагрозу распаўсюджваньня СНІДу паралельным шляхам.
Камеры ў месцах пазбаўленьня волі перапоўненыя ў некалькі разоў (зьняволеным прыходзіцца спаць па чарзе альбо на падлозе), медыцынская дапамога недастатковая. Зафіксаваныя выпадкі сьмерці ў выніку неаказаньня зьняволеным своечасовай медыцынскай дапамогі.
9 сьнежня Кіраўскі раённы суд прыняў рашэньне аб пераносе наступнага паседжаньня па справе 74-гадовага экс-старшыні ЗАТ «Расьсьвет» Васіля Старавойтава ў сувязі са станам здароўя — у падсуднага абвастрыўся бранхіт. Гэта першы выпадак, калі праваахоўныя органы прызналі ягоны кепскі стан здароўя. Тэмпература ў камеры, у якой утрымліваецца В.Старавойтаў, вельмі нізкая, акрамя таго ў СІЗА у бальнічнай камеры няма неабходнага медыцынскага абсталяваньня. Між тым, стан здароўя В.Старавойтава працягвае пагаршацца.
Частка 14.
У БЕЛАРУСІ АДСУТНІЧАЕ НЕЗАЛЕЖНАЯ СУДОВАЯ ЎЛАДА.
Згодна з законам аб судаўладкаваньні ад 13.01.95 г. з унесенымі ў 1996-1998 гадах зьменамі, суды Рэспублікі Беларусь ствараюцца на падставе выбарнасьці альбо прызначэньні судзьдзяў. Судзьдзі абласных, Мінскага гарадскога, раённых (гарадскіх), вайсковых судоў, гаспадарчых судоў абласьцей, гаспадарчых судоў гарадоў і раёнаў і сьпецыялізаваных судоў прызначаюцца прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. У адпаведнасьці з незаконнымі зьменамі ў Канстытуцыі, зробленымі ў 1996 г., стварылася сітуацыя, што са згоды Савету Рэспублікі прэзідэнт прызначае на пасады судзьдзяў Вярхоўнага Суда, Вышэйшага Гаспадарчага Суда. Прэзідэнт мае права прызначаць шэсьць судзьдзяў Канстытуцыйнага Суда, вызваляць з пасады старшыню і судзьдзяў Канстытуцыйнага Суда, старшыню і судзьдзяў Вярхоўнага Суда, старшыню і судзьдзяў Вышэйшага Гаспадарчага Суда. Судзьдзі сярэдняга і ніжэйшага зьвеньняў судовай сістэмы РБ вызваляюцца з пасады па рашэньню органа, які прызначыў яго на пасаду.
Частка 15.
У РЭСПУБЛІЦЫ БЕЛАРУСЬ АДСУТНІЧАЕ НЕЗАЛЕЖНАЯ АДВАКАТУРА.
31 ліпеня 1997 г. у Рэспубліцы Беларусь ліквідаваная свабодная адвакатура. Тыя адвакаты, хто не ўступіў у падпарадкаваныя дзяржаве калегіі адвакатаў, цяпер ня маюць права займацца адвакацкай дзейнасьцю, а іхнія ліцэнзіі будуць ануляваныя міністэрствам юстыцыі. Прэзідэнцкі дэкрэт №12 фактычна скасаваў незалежную адвакатуру і ўзмацніў дзяржаўную рэпрэсіўную машыну. На падставе гэтага дэкрэту ў Закон пра адвакатуру былі ўнесеныя значныя зьмены. Згодна з артыкулам 12 Закону пра адвакатуру, ліцэнзія на права займацца адвакацкай дзейнасьцю выдаецца тэрмінам на 5 гадоў. Пасьля заканчэньня тэрміну дзеяньня ліцэзіі адвакаты павінны пацьвярджаць яе ў Міністэрстве юстыцыі. Ва ўнутрыпалітычнай сітуацыі, якая склалася на сёньняшні дзень у РБ, гэты артыкул можа паслужыць падставай для пазбаўленьня няўгодных адвакатаў ліцэнзіі. У прыватнасьці, ліцэнзіі пазбаўленыя вядомыя беларускія адвакаты Г.Паганяйла і Н.Дударава.
Міністэрству юстыцыі нададзеныя шырокія паўнамоцгвы адносна кантролю за дзейнасьцю адвакатуры.
8 ліпеня 1998 г. беларускі юрыст Аляксей Філіпчанка зьдзейсьніў акт самаспаленьня перад будынкам гарадскога суда ў г. Наваполацку, дзе была спроба міліцыі затрымаць яго па загаду мясцовых уладаў. Юрыста чакаў арышт. А. Філіпчанка выліў на сябе тры літры бензіну і падпаліўся. 3 цяжкімі апёкамі адвакат быў дастаўлены ў бальніцу. 31 жніўня Аляксей Філіпчанка памёр у Віцебскім абласным апёкавым цэнтры. Аляксей Філіпчанка абараняў сваю кліентку, жыхарку Наваполацка — пенсіянерку А.Воранаву, у якой мясцовыя ўлады з дапамогай суда, пракуратуры, міліцыі і нават пажарных хацелі забраць кватэру, якая знаходзілася ў яе прыватнай уласнасьці. Усе юрыдычныя сродкі дапамогі — звароты ў пракуратуру і Вярхоўны суд — былі безвыніковымі.
Юрыст спаліў сябе, каб зьвярнуць увагу грамадскасьці на парушэньне правоў чалавека ў Беларусі. «Мае дзеяньні сьвядомыя, як юрыст я дзейнічаю асэнсавана», — так сказаў А.Філіпчанка. Сьпецыялісты, якія гаварылі з А. Філіпчанкам у апёкавым цэнтры, не знайшлі ў яго адхіленьняў у псіхіцы.
Частка 16.
У РЭСПУБЛІЦЫ БЕЛАРУСЬ ДАГЭТУЛЬ ІСНУЕ ІНСТЫТУТ ПРАПІСКІ.
Гэта ўваходзіць у супярэчаньне з арт. 13 Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, які сьцьвярджае, што «кожны чалавек можа вольна перамяшчацца і выбіраць сабе месца жыхарства ў межах кожнай дзяржавы», а таксама з арт. 30 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, дзе сказана: «грамадзяне Рэспублікі Беларусь маюць права вольна перамяшчацца і абіраць месца жыхарства ў межах Рэспублікі Беларусь». Інстытут прапіскі зьяўлецца перашкодай для ўладкаваньня на працу і абмяжоўвае права чалавека на вольнае абраньне месца жыхарства.
Частка 17.
У БЕЛАРУСІ ІСНУЕ ЎСЕАГУЛЬНЫ ВАЙСКОВЫ АБАВЯЗАК.
Дагэтуль адсутнічае Закон пра альтэрнатыўную службу. Гэта значыць, што асобы, якія па сваіх рэлігійных альбо іншых перакананьнях ня могуць браць у рукі зброю, прызываюцца ў войска на агульных падствах.
Частка 18.
БЕЛАРУСЬ АПЫНУЛАСЯ Ў ПАЛІТЫЧНАЙ ІЗАЛЯЦЫІ.
У лістападзе 1996 г, калі незаконна быў разагнаны Вярхоўны Савет 13-скліканьня, Беларусь апынулася ў палітычнай і эканамічнай ізаляцыі.
У чэрвені 1998 г. у Рэспубліцы Беларусь разгарэўся міжнародны палітычны скандал. 22-23 чэрвеня 1998 г. сталіцу Беларусі пакінулі паслы краінаў Еўрасаюзу: Велікабрытаніі, Германіі, Грэцыі, Італіі, Францыі, а таксама Японіі, Злучаных Штатаў Амерыкі і Польшчы. Гэтаму папярэднічаў загад прэзідэнта РБ А.Р. Лукашэнкі, каб да 17 чэрвеня 1998 г. дыпламаты і члены іх сем'яў пакінулі тэрыторыю комплексу Дразды пад Мінскам. Падставай для высяленьня паслужылі рамонтна-будаўнічыя работы на тэрыторыі комплексу. Прэзідэнт РБ надаў комплексу Дразды статус сваёй рэзідэнцыі. Знаходжаньне 22 паслоў побач з кіраўніком дзяржавы стала непажаданым. 17 чэрвеня паслы краін Еўрасаюзу накіравалі міністру замежных спраў Івану Антановічу рашучае папярэджаньне: альбо афіцыйны Мінск спыняе патрабаваньні адсяленьня, альбо ўрады краінаў адклікаюць з рэспублікі сваіх надзвычайных і паўнамоцных прадстаўнікоў. 19 чэрвеня паслы выехалі на працу ў свае амбасады, якія знаходзяцца ў Мінску, але вярнуцца на абед у комлекс Дразды ім не давялося. Цэнтральны праезд у пасёлак аказаўся перакапаным, а брама завараная. У свае рэзідэнцыі паслы дабіраліся хто як мог. Дэніэл Спекхард, пасол ЗША, пайшоў пешшу. Пасол Францыі Бернар Фасье даехаў да рэзідэнцыі на ровары. Апрача гэтага, у рэзідэнцыях былі адключаныя вада, электрычнасьць і тэлефонная сувязь. 19 чэрвеня ў Брытанскай амбасадзе з гэтай нагоды адбылася надзвычайная нарада, у якой прымалі ўдзел 14 амбасадараў, пасьля чаго было прынятае рашэньне, што паслы краін Еўрасаюзу пакінуць Мінск і вернуцца ў свае краіны для кансультацыяў. У сваю чаргу прэзідэнт РБ праз сродкі масавай інфармацыі паведаміў, што «кожны дыпламат павінен падпарадкоўвацца парадкам той краіны, дзе ён знаходзіцца». 6 кастрычніка, у дзень 1-х угодкаў сьмерці ад тэрарыстычнага акту кіраўніка магілёўскай абласной службы кантролю Я.Мікалуцкага, прэзідэнт РБ А. Лукашэнка зрабіў заяву, што гэтая крымінальная справа датычылася і яго асабіста. «Жыцьцё прззідэнта было на валаску», — так заявіў А.Лукашэнка журналістам падчас цырымоніі закладкі першага дому жыльлёвага комлексу «Алімпійскі» у Мінску, які будуецца непадалёку ад пасёлка Дразды. «Гэтае злачынства рыхтавалася, на жаль, у некалькіх метрах адсюль, таму ня трэба адназначна ўспрымаць усё тое, што адбывалася вакол Драздоў. Там усё больш складана і сур'ёзна», — заявіў Лукашэнка.
Аб'ектам інтэграцыі для А.Лукашэнкі зьяўляецца Расія, аднак і ў Маскве ёсьць уплывовыя палітыкі, якія разумеюць небясьпечнасьць рэжыму Лукашэнкі. Таму прэзідэнту РБ даводзіцца абапірацца выключна на агрэсіўна-рэакцыйныя сілы Расіі.
16 кастрычніка ў Маскве на сумеснай калегіі міністэрстваў абароны Расіі і Беларусі заключана пагадненьне паміж расійскімі і беларускімі ваеннымі ведамствамі. Мэта гэтага пагадненьня — умацаваньне супрацьстаяньня пашырэньню НАТА. Міністр абароны Расіі Ігар Сяргееў назваў пагадненьне сакрэтным. Сярод дакументаў, падпісаных 16 кастрычніка ў Маскве, быў план работы ваенных ведамстваў на 1999 г, план работы міністэрстваў абароны па фарміраваньню сумеснага абароннага заказу. На сумеснай калегіі абмяркоўвалася сітуацыя ў Косава. Прадстаўнікі Беларусі заявілі пра сваю гатоўнасьць аказаць дапамогу Белграду зброяй і тэхнікай. Пагадненьне аб ваенным супрацоўніцтве, падпісанае ў Маскве, сьведчыць аб тым, што беларуска-расійская інтэграцыя набыла рэальную аснову — супрацьстаяньне НАТА.
25 сьнежня 1998 г. у Маскве прэзідэнты Беларусі і Расіі падпісалі дэкларацыю аб стварэньні ў 1999 годзе саюзнай дзяржавы. У дакуменце сказана, што дзяржавы-удзельніцы саюзу захаваюць пры гэтым нацыянальны суверэнітэт. Да сярэдзіны 1999 г. «будзе распрацаваны і вынесены на ўсенароднае абмеркаваньне дагавор аб аб'яднаньні» дзьвюх краінаў. Плануецца летам правесьці рэферэндумы ў Беларусі і Расіі па гэтым пытаньні. У дэкларацыі таксама заяўлены паэтапны пераход да адзінай валюты, які павінен пачацца ў сакавіку 1999 г. Гэтая дэкларацыя адкрыта парушае Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь.
Такім чынам, можна канстатаваць, што парушэньні правоў чалавека ў Беларусі трывала ўваходзяць у сістэму кіраваньня дзяржавай А.Лукашэнкам і ўрадам краіны, што зьяўляецца адкрытым ігнаранаваньнем міжнародных нормаў па захаваньні правоў чалавека і парушэньнем Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.
Публікуецца на сайце з ласкавай
згоды Праваабарончага Цэнтру Вясна
|