БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

Пошук...КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Партнэры... | Кнігі...Аўтары..

 
Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён  
[Allegro.pl]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Дасьледваньні
    Гісторыя
    Грамадзтва
    Літаратура
    Мова
    Палітыка
    Пераклады
    Правы чалавека
    Рэлігія
    Слоўнікі
    Турыстыка

 ЧАСОПІСЫ
  •  Абажур
  •  Akcent

     
Białoruski

  • 
Annus
      Albaruthenicus
  •  АRCHE
  • 
Асамблея
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  • 
БГА
  •  Беларус
  •  Беларускія
     Ведамасьці

  •  Белорусский
     Сборник

  •  Бельскі
     Гостінэць

  •  Гістарычны
     Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Дзеяслоў
  •  Druvis
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Палітычная

       
сфера

  •  Паміж
  •  pARTisan
  •  Правінцыя
  •  Праўнік
  •  Рэзыстанс
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы
  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў ARCHE ФРАГМЭНТЫ Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вока www.bialorus.pl БАЖ ПАГОНЯ Вiльня Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Беларусы ў Аўстраліі Ліра ZBM

 

 
 Агляд-Хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі ў 1999 годзе

Агляд-Хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі ў 1999 годзеУступ

1999 год стаў годам заканчэньня легітымнасьці Аляксандра Лукашэнкі як прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У 1994 годзе шляхам дэмакратычных выбараў ён быў абраны на пяцігадовы тэрмін. Аднак увосень 1996 году А. Лукашэнка з дапамогаю, як сьведчаць міжнародныя назіральнікі, у тым ліку прадстаўнікі Еўрасаюзу і АБСЕ, незаконнага, несвабоднага і несправядлівага рэферэндуму падоўжыў тэрмін сваёй улады да сямі гадоў. 

Члены Канстытуцыйнага суда і дэпутаты парламенту, якія супрацьстаялі узурпатарскім і дыктатарскім намерам Лукашэнкі былі звольненыя. Права грамадзянаў на законную зьмену ўлады было дыскрэдытавана. 

Спроба легітымнага Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня на чале з Сямёнам Шарэцкім правесьці выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, падтрыманая буйнейшымі апазіцыйнымі партыямі і рухамі, была сустрэтая жорсткім супраціўленьнем, рэпрэсіямі супраць арганізатараў і ўдзельнікаў выбарчай кампаніі. У барацьбе з апанентамі за захаваньне ўлады рэжым Лукашэнкі ня грэбаваў самымі бруднымі і антыдэмакратычнымі метадамі. Ніводная акцыя апазіцыі не абышлася без арыштаў, без перасьледу яе арганізатараў альбо ўдзельнікаў, без папярэджаньняў, штрафаў альбо зьняволеньняў... А яшчэ 1999 год стаў годам перманентных выступленьняў беларускага народу супраць навязанага ўладамі саюзу з Расіяй, годам спробаў прадстаўніцтва АБСЕ наладзіць дыялог паміж уладамі і апазіцыяй, годам небывалай колькасьці ўзбуджаных крымінальных справаў супраць кіраўнікоў апазіцыйных партыяў і рухаў, удзельнікаў масавых акцыяў пратэсту, годам зьнікненьняў ды нечаканых сьмерцяў вядомых палітыкаў і змагароў з рэжымам... 

Праваабарончы Цэнтр «Вясна» канстатуе, што сітуацыя з захаваньнем правоў чалавека ў Беларусі ў 1999 годзе значна пагоршылася. 

На працягу году ПЦ «Вясна» крок за крокам фіксаваў шматлікія парушэньні рэжымам Лукашэнкі правоў грамадзянаў Беларусі. Вынікам гэтай працы і стаў прапануемы «Агляд-Хроніка...» 


Публікуецца на сайце з ласкавай згоды Праваабарончага Цэнтру Вясна

 

УВЕРХ


   

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
webmaster