БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

Пошук...КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Партнэры... | Кнігі...Аўтары..

 
Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён  
[Allegro.pl]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Дасьледваньні
    Гісторыя
    Грамадзтва
    Літаратура
    Мова
    Палітыка
    Пераклады
    Правы чалавека
    Рэлігія
    Слоўнікі
    Турыстыка

 ЧАСОПІСЫ
  •  Абажур
  •  Akcent

     
Białoruski

  • 
Annus
      Albaruthenicus
  •  АRCHE
  • 
Асамблея
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  • 
БГА
  •  Беларус
  •  Беларускія
     Ведамасьці

  •  Белорусский
     Сборник

  •  Бельскі
     Гостінэць

  •  Гістарычны
     Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Дзеяслоў
  •  Druvis
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Палітычная

       
сфера

  •  Паміж
  •  pARTisan
  •  Правінцыя
  •  Праўнік
  •  Рэзыстанс
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы
  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў ARCHE ФРАГМЭНТЫ Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вока www.bialorus.pl БАЖ ПАГОНЯ Вiльня Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Беларусы ў Аўстраліі Ліра ZBM

 

 
 Агляд-Хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі ў 1999 годзе

Агляд-Хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі ў 1999 годзе 4. ЗЬНІКНЕНЬНІ ДЗЕЯЧАЎ АПАЗІЦЫІ 

Жорсткае супрацьстаяньне рэжыму і апазіцыйных сілаў у 1999 годзе вылілася ў шэраг загадкавых сьмерцяў і зьнікненьняў дзеячаў апазіцыі. Прычым абставіны гэтых здарэньняў такія, што іх неабходна залічваць у палітычна абгрунтаваныя. Нягледзячы на тое, што віна ў тым ці іншым зьнікненьні можа падаць на ўлады, беларускія афіцыйныя сьледчыя органы праявілі дзіўную незацікаўленасьць і неаператыўнасьць, а часам і недасьведчанасьць у расьсьледваньнях. 

5 красавiка ў Магiлёве адбылася трагедыя — а 4 гадзiне ў будаўнiчым кар’еры знойдзены мёртвым Славамiр Амбружэвiч — сябра сацыял-дэмакратычнай партыi «Народная Грамада». Па зьвестках магiлёўскага праваабаронцы Валадара Цурпанава, цела С. Амбружэвiча было знойдзенае з чэрапнамазгавой траўмай. Пры гэтым агiтацыйныя ўлёткi, грошы з кiшэняў не былi скрадзеныя. Кар’ер, у якiм было знойдзенае цела, знаходзiўся далёка ад дому С. Амбружэвiча — у iншым накiрунку. Вядома, што ў нядзелю 4 красавiка падчас выбараў у мясцовыя саветы С. Амбружэвiч зьяўляўся назiральнiкам на адным з выбарчых участкаў. Мiлiцыя адмовiлася ўзбуджаць крымiнальную справу па факце сьмерцi. Супрацоўнiкi мiлiцыi сьцьвярджаюць, што сьмерць наступiла ня ў вынiку гвалтоўных дзеяньняў, а як няшчасны выпадак. Але сябры па партыi ўпэўненыя, што сьмерць С.Амбружэвiча зьвязаная з ягонай палiтычнай дзейнасьцю. 

6 красавiка раптоўна памёр Генадзь Карпенка, намесьнiк старшынi Вярхоўнага Савету 13-га склiканьня, намесьнiк старшынi Аб’яднанай Грамадзянскай Партыi, доктар тэхнiчных навук, акадэмiк Беларускай iнжынерна-тэхналагiчнай акадэмii, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэмii навук, старшыня Нацыянальнага выканаўчага камiтэту. Сьмерць Генадзя Карпенкі, паводле паведамленьняў друку і расьсьледаваньняў незалежных эксьпертаў, адбылася пры загадкавых і да канца нявысьветленых абставінах. 

У ноч на 8 красавiка з-пад хатняга арышту зьнiкла экс-старшыня Нацыянальнага банку Беларусi Тамара Вiньнiкава. У дачыненьнi да Т. Вiньнiкавай у канцы 1996 г. была ўзбуджаная крымiнальная справа па некалькiх артыкулах Крымiнальнага кодэксу РБ: злоўжываньне службовым становiшчам; службовы падлог; крадзёж у асаблiва буйных памерах. 14 студзеня 1997 г. яна была арыштаваная i амаль 10 месяцаў знаходзiлася ў сьледчым iзалятары КДБ. 7 лiстапада таго ж году Т. Віньнiкавай у сувязi з цяжкiм станам здароўя была зьмененая мера стрыманьня — утрыманьне пад хатнiм арыштам. З таго часу ў яе кватэры знаходзiлiся супрацоўнiкi Галоўнага ўпраўленьня дзяржаўнай аховы. 

8 красавiка пасьля зьнiкненьня экс-старшынi Нацыянальнага банку Тамары Вiньнiкавай, супрацоўнiкi мiлiцыi затрымалi i даставiлi ў Пракуратуру РБ адваката Т.Вiньнiкавай Людмiлу Ульяшыну. 

24 красавiка прыкладна ў 17 гадзiнаў у вынiку аўтакатастрофы, якая адбылася на трасе Мiнск-Масква ў раёне г. Крупкi Мiнскай вобласьцi, загiнуў старшыня аб’яднаньня прадпрымальнiкаў г. Мiнску i Мiнскай вобласьцi «Садружнасьць» Арнольд Пячэрскi. А. Пячэрскаму было 34 гады, ён вядомы тым, што арганiзоўваў некалькi страйкаў прадпрымальнiкаў на стадыёне «Дынама» i на рынку гандлёвага дому «Ждановiчы». Арнольд Пячэрскi зьяўляўся даверанай асобай кандыдата ў прэзiдэнты Мiхаiла Чыгiра, а таксама прымаў актыўны ўдзел у падрыхтоўцы выбараў прэзiдэнта Беларусі, прызначаных Вярхоўным Саветам 13-га склiканьня на 16 траўня. 

8 траўня з заявай аб зьнiкненьнi экс-мiнiстра ўнутраных справаў РБ Юрыя Захаранкi зьвярнулася ў мiлiцыю ягоная жонка Вольга Барысаўна. В.Захаранка паведамiла, што патэлефанавала мужу па сотавым тэлефоне, i Захаранка адказаў ёй, што толькi што паставiў машыну на стаянку i iдзе дадому. «Праз 10 хвiлiнаў буду», — сказаў Юры Захаранка. Шлях ад стаянкi да дому займае 10-15 хвiлiнаў. Ю. Захаранка зьнiк па дарозе. Вольга Захаранка не выключае, што магло здарыцца самае страшнае: «З iм могуць зрабiць што заўгодна, а пасьля сьпiсаць усё на здарэньне на бытавой глебе». Жонка былога мiнiстра сьцьвярджае, што ў апошнi час Ю. Захаранка атрымлiваў шматлiкiя пагрозы i папярэджаньнi, якiя паступалi ў сувязi з дапамогай Ю.Захаранкi кандыдату ў прэзiдэнты М.Чыгiру i дзейнасьцю па стварэньні Саюзу афiцэраў. «... Было бачна, як гэта непакоiць улады. Нас увесь час падслухоўвалi, дасылалi пагрозы». Юры Захаранка быў прызначаны мiнiстрам унутраных справаў у 1994 годзе, але праз паўтары гады зьняты. Ёсьць меркаваньне, што прычынай адстаўкi стала адмова Захаранкi выконваць тую ролю ў барацьбе з апазiцыяй, якую патрабавалi ад яго афiцыйныя ўлады. 

У ліпені віцебскія ўлады аб'явілі пра вышук актывіста Віцебскай рады БНФ «Адраджэньне» Юрася Мароза, які... год таму папрасіў палітычнага прытулку ў Чэхіі і атрымаў яго. 

16 верасьня позна ўвечары па дарозе з лазьні дамоў зьнік старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі РБ, віцэ-сьпікер адзінага легітымнага беларускага органу ўлады Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня Віктар Ганчар. Разам з ім прапаў і вядомы бізьнесмен Анатоль Красоўскі. На месцы зьнікненьня былі знойдзеныя сьляды крыві, рэшткі шкла разьбітых фараў. Пракуратура г. Мінску ўзбудзіла крымінальную справу па артыкуле 101 КК РБ (наўмыснае забойства). Створаная і грамадзкая незалежная сьледчая група па расьсьледваньні абставінаў зьнікненьня В. Ганчара і А. Красоўскага. 

20 верасьня ЗША выказалі занепакоенасьць зьнікненьнем у Беларусі апанентаў рэжыму А. Лукашэнкі. Намесьнік прэс-сакратара Дзяржаўнага дэпартаменту ЗША Джэймс Фоўлі выступіў з заявай, у якой сказана: «Зьнікненьне Віктара Ганчара — ня першае сярод асноўных апанентаў рэжыму Лукашэнкі... Злучаныя Штаты глыбока занепакоеныя тэндэнцыяй да зьнікненьня апанентаў рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі. Мы заклікаем урад Беларусі прыкласьці ўсе намаганьні дзеля вызначэньня месцазнаходжаньня сп.Ганчара, сп. Віньнікавай і генерала Захаранкі і забесьпячэньня іх бясьпекі». 

22 верасьня Зiнаiда Ганчар i Iрына Красоўская — жонкi зьнiклых 16 верасьня Вiктара Ганчара i Анатоля Красоўскага, а таксама сакратарка Ганчара Кацярына Антонiк i ягоны кiроўца Яўген Лычоў былi выклiканыя да сьледчага Мiнскай пракуратуры Сяргея Новiкава дзеля дачы паказаньняў у якасьцi сьведкаў па заведзенай крымiнальнай справе. 

24 верасьня кiраўнiк польскага зьнешнепалiтычнага ведамства Бранiслаў Герэмек зьвярнуўся з асабiстым лiстом да вiцэ-прэм’ера, мiнiстра замежных справаў Беларусi Урала Латыпава. Лiст напiсаны з прычыны таго, што зьнікненьне выконваючага абавязкi старшынi Вярхоўнага Савету Беларусi 13-га склiканьня Вiктара Ганчара выклiкае занепакоенасьць у Польшчы. У лiсьце польскi бок выказвае гатоўнасьць прадаставiць любую iнфармацыю і неабходную дапамогу для праясьненьня факту зьнiкненьня Вiктара Ганчара. 

30 верасьня газета «Народная воля» надрукавала адкрыты зварот мацi Вiктара Ганчара, у якiм гаворыцца: «Я зьвяртаюся да праваахоўных органаў: я буду малiцца за вас усё жыцьцё, толькi дапамажыце мне ў маiм горы! Я зьвяртаюся да Вас, спадар прэзiдэнт: узгадайце маю дабрыню, прастату i гасьцiннасьць у адносiнах да Вас. Дапамажыце мне вярнуць майго сына!» 

12 кастрычніка адбылася сустрэча першага намесьніка міністра ўнутраных справаў РБ М. Удовікава, які сказаў прадстаўнікам прэсы: «У самы бліжэйшы час вы зможаце даведацца пра вельмі цікавыя падрабязнасьці, зьвязаныя са зьнікненьнем Ганчара і Красоўскага...» Слова сваё генерал-маёр не стрымаў. 

У кастрычніку прадстаўнікі грамадзкай камісіі па расьсьледваньні факту зьнікненьня Юрыя Захаранкі — каардынатар Лігі афіцэраў міліцыі Беларусі Уладзімір Арыстаў і былы сьледчы пракуратуры Алег Воўчак былі прынятыя сьледчым Мінскай гарадзкой пракуратуры Сьвятланай Байкавай, якая вядзе справу па факце зьнікненьня Ю.Захаранкі. У выніку сустрэчы ўдзельнікі яе прыйшлі да высновы пра магчымасьць узаемадзеяньня. 

13 сьнежня былая старшыня Нацыянальнага банку Беларусі Тамара Віньнікава, якая была арыштаваная 14 студзеня 1997 г. і зьнікла з-пад варты ў ноч з 7 на 8 красавіка г. г., патэлефанавала ў «Белорусскую деловую газету», чым засьведчыла сваё «вяртаньне». Супраць Т. Віньнікавай была ўзбуджаная крымінальная справа паводле некалькіх артыкулаў Крымінальнага кодэксу РБ: злоўжываньне службовым становішчам, службовы падлог, крадзеж у асабліва буйным памеры... Першае інтэрв'ю, як і іншыя пасьля яго, было дадзенае па тэлефоне. Самую Віньнікаву ніхто з журналістаў ня бачыў. Аднак тыя, хто чуў голас Віньнікавай непасрэдна па тэлефоне, сьцьвярджаюць, што гэта і сапраўды яна...


Публікуецца на сайце з ласкавай згоды Праваабарончага Цэнтру Вясна

 

УВЕРХ


   

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
webmaster