БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

Пошук...КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Партнэры... | Кнігі...Аўтары..

 
Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён  
[Allegro.pl]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Дасьледваньні
    Гісторыя
    Грамадзтва
    Літаратура
    Мова
    Палітыка
    Пераклады
    Правы чалавека
    Рэлігія
    Слоўнікі
    Турыстыка

 ЧАСОПІСЫ
  •  Абажур
  •  Akcent

     
Białoruski

  • 
Annus
      Albaruthenicus
  •  АRCHE
  • 
Асамблея
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  • 
БГА
  •  Беларус
  •  Беларускія
     Ведамасьці

  •  Белорусский
     Сборник

  •  Бельскі
     Гостінэць

  •  Гістарычны
     Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Дзеяслоў
  •  Druvis
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Палітычная

       
сфера

  •  Паміж
  •  pARTisan
  •  Правінцыя
  •  Праўнік
  •  Рэзыстанс
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы
  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў ARCHE ФРАГМЭНТЫ Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вока www.bialorus.pl БАЖ ПАГОНЯ Вiльня Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Беларусы ў Аўстраліі Ліра ZBM

 

 
 Агляд-Хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі ў 1999 годзе

Агляд-Хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі ў 1999 годзе 5. ПАРУШЭНЬНІ ПРАВОЎ ГРАМАДЗЯНАЎ НА СВАБОДУ СЛОВА І АТРЫМАНЬНЕ ПРАЎДЗІВАЙ ІНФАРМАЦЫІ, ПЕРАСЬЛЕД НЕЗАЛЕЖНАЙ ПРЭСЫ І ЖУРНАЛІСТАЎ 

Свабода слова гарантаваная беларускай канстытуцыяй, аднак на справе гэтае права ажыцьцяўляць у краіне з кожным годам становіцца ўсё цяжэй. Афіцыйныя выданьнні з першых дзён улады Лукашэнкі патрапілі пад жорсткі кантроль дзяржавы, а незалежных з кожным годам становіцца ўсё менш і менш. У 1999 годзе ня стала апазіцыйных газетаў «Навіны» і «Имя», Дзяржкамдрук сьпецыяльным рашэньнем адмовіў у ліцэнзіях дзевяці выданьням, у тым ліку і «Нашай свабодзе», якая павінна была выходзіць замест зачыненых «Навінаў». Да электронных сродкаў масавай інфармацыі — да радыё і тэлебачаньня — беларуская апазіцыя ўвогуле ня мае ніякага доступу. Некалькі месяцаў працягваліся перамовы паміж прадстаўнікамі Лукашэнкі і буйнейшых апазіцыйных партыяў і рухаў, па выніках была нібыта дасягнутая дамоўленасьць пра выдзяленьне апазіцыі ўсяго паўтары хвіліны эфірнага часу ў вячэрняй інфармацыйнай праграме тэлебачаньня. Аднак А. Лукашэнка ў аднабаковым парадку гэтую дамову скасаваў. 

У студзенi кіраўніцтва друкарні ў г. Рэчыца (Гомельская вобласьць), нягледзячы на афiцыйную дамову, адмовiлася друкаваць незалежную газету «Гомельская думка». Друкаваць газету забаранiў начальнiк абласнога ўпраўленьня па друку Рыгор Сьцепаненка, якi палiчыў, што «Гомельская думка» у сваiх публiкацыях абражае прэзiдэнцкую «вертыкаль». 

У лютым Дзяржкамiтэт па друку вынес папярэджаньнi незалежным газетам, якiя надрукавалi матэрыялы пра правядзеньне ў Беларусi чарговых прэзiдэнцкiх выбараў, прызначаных Вярхоўным Саветам РБ 13-га склiканьня. У папярэджаньнях сказана, што публiкацыя дакументаў «неiснуючага дзяржоргану» парушае закон аб друку ў частцы: «заклiк да захопу ўлады». 

2 сакавiка супрацоўнiкi Гродзенскай пракуратуры, мiлiцыi і КДБ правялi вобыскi ў рэдакцыi мясцовай незалежнай газеты «Пагоня», офiсе грамадзкай арганiзацыi «Ратуша» i лялечным тэатры. Шукалi iнфармацыйныя матэрыялы, зьвязаныя з правядзеньнем выбараў прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. У рэдакцыi «Пагонi» былi канфiскаваныя рэдакцыйная пошта i архiўныя дакументы. У гродзенскiм аб’яднаньнi «Ратуша» супрацоўнiкi пракуратуры дзейнiчалi паводле крымiнальнай справы аб зьнявазе гонару i годнасьцi прэзiдэнта А. Лукашэнкi, якая была заведзеная на падставе выхаду зборнiку карыкатураў Алеся Суворава «У пагоню!». У вынiку вобыску было канфiскавана некалькi асобнікаў зборнiку карыкатураў, брашура старшыні Вярхоўнага Савету Сямёна Шарэцкага «Трагедыя Беларусi», а таксама пратакол паседжаньня камiсiй па выбарах прэзiдэнта Беларусi. 

17 сакавiка ў г. Наваполацку (Вiцебская вобл.) позна ўвечары пачаўся пажар у рэдакцыi мясцовай незалежнай газеты «Хiмiк». Невядомымi асобамi былi падпаленыя дзьверы рэдакцыi. Газета надрукавала шэраг артыкулаў, якiя ўтрымлiвалi крытыку дзейнасьцi мясцовых уладаў, друкавалася iншая iнфармацыя апазіцыйнага зьместу. Мясцовыя ўлады спрабавалi зьнiшчыць гэтае незалежнае выданьне шляхам аб’яднаньня рэдакцыi газеты «Хiмiк» з газетай выканкаму «Новая газета». Супрацоўнiкi «Хiмiка» сьцьвярджаюць, што неаднаразова атрымлiвалi пагрозьлівыя ананiмныя званкi. Такiм чынам, ёсьць падставы меркаваць, што гэты падпал можа быць невыпадковым i накiраваным на далейшае запалохваньне супрацоўнiкаў незалежнай газеты «Хiмiк». 

19 сакавіка ў Віцебску быў затрыманы рэдактар газеты «Выбар» Барыс Хамайда, які абвінавачваўся ў «дробным хуліганстве» (арт. 156 АК РБ). Эксьпертыза, праведзеная ў медвыцьвярэзьніку, паказала, што затрыманы быў цьвярозым. 22 сакавіка адбыўся суд над Б. Хамайдам, на якім судзьдзёй Чыгуначнага райсуда Афанасьевым быў вынесены прысуд:1 млн. руб. штрафу. Па гэтым жа артыкуле 18 сакавіка быў затрыманы журналіст «Выбару» Юрась Карпаў, на якога быў складзены пратакол. Дарэчы, абодва затрыманыя выступаюць у судзе над Уладзімірам Плешчанкам у якасьці сьведкаў. 

7 красавiка журналiст незалежнай газеты «Навiны» Алег Грузьдзiловiч быў дастаўлены на допыт у КДБ. Зранку, калi Алег Грузьдзiловiч выйшаў са свайго дому, да яго падышлi 8 чалавек у цывiльным, прадставiлi пасьведчаньнi супрацоўнiкаў КДБ, пасадзiлi ў службовую машыну i даставiлi ў КДБ. Варта адзначыць, што яшчэ 5 красавiка Алег Грузьдзiловiч атрымаў позву з КДБ. У той дзень А.Грузьдзiловiч зьявiўся ў КДБ у прызначаны час разам з вядомым у Беларусi адвакатам Гары Паганяйлам i заявiў, што будзе размаўляць са сьледчым толькi ў прысутнасьцi адваката. Сьледчы КДБ па асаблiва важных справах Генадзь Гнядзько адмовiўся ад такой размовы. 7 красавiка, пасьля таго як А. Грузьдзiловiч быў дастаўлены ў КДБ, яму абвясьцiлi, што ўзбуджаная крымiнальная справа, i ён павiнны даць паказаньнi ў якасьцi сьведкi. Алег Грузьдзiловiч адмовiўся адказваць на пытаньнi без юрыдычнага кансультанта, спаслаўшыся пры гэтым на арт. 62 Канстытуцыi РБ, якi гарантуе юрыдычную дапамогу ў такiх выпадках. Апрача таго, А. Грузьдзiловiч адмовiўся падпiсацца пад пратаколам, дзе былi пераказаныя ягоныя словы, а таксама даць распiску аб «неразгалошваньнi папярэдняга сьледзтва». Магчыма, выклiк у КДБ зьвязаны з артыкулам «Сакрэтны план супраць апазiцыi», якi быў надрукаваны ў газеце «Навiны» 19 сакавiка. У артыкуле быў працытаваны план супрацьдзеяньня «групе лiдэраў радыкальнай апазiцыi па падрыхтоўцы антыпрэзiдэнцкiх выбараў прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь». У гэтым дакуменце было шмат палажэньняў, якiя адкрыта супярэчаць Канстытуцыi РБ i парушаюць правы чалавека. Так, Камiтэт дзяржаўнай бясьпекi, згодна з планам, павiнен «выкарыстаць сiтуацыю з мэтай разлажэньня i «кампраметацыi» апазiцыйных стуктураў». 

21 траўня ў Мiнску ўвечары каля пад’езду дома невядомыя ў цывiльным жорстка зьбiлi П. Канавальчыка — галоўнага рэдактара незалежнай газеты «Навiнкi», органа «Мінскага культурнага бамонду», што была заснаваная групай анархiстаў у студзенi 1998 г. Газета сатырычна рэагавала на ўсе праявы жыцьця. Па словах адказнага сакратара «Навiнак» Алеся Мазура, гэта маглi быць і звычайныя хулiганы, але нельга выключаць i таго, што П. Канавальчыка вырашылi правучыць прадстаўнiкi сьпецслужбаў. З цяжкiмi траўмамi П. Канавальчык быў дастаўлены ў бальнiцу, дзе яму зрабiлi аперацыю. 

26 траўня Дзяржаўны камiтэт па друку Беларусi вынес рэдакцыi незалежнай газеты «Навiны» чарговае папярэджаньне — другое на працягу году. Першае папярэджаньне было вынесенае за публiкацыю iнфармацыi пра выбары 16 траўня. Другое папярэджаньне вынесенае за артыкул Аляксандра Дубравiна «Карбункулы законнасьцi». На думку Дзяржкамдруку, А. Дубравiн распальвае ў грамадзтве сацыяльную варожасьць i зьневажае супрацоўнiкаў мiлiцыi. 

У чэрвені папярэджаньне ад Дзяржаўнага камітэта па друку атрымала рэдакцыя незалежнай газеты «Имя». Гэта ўжо другая праява пільнай ўвагі да рэдакцыі ўладаў з пачатку бягучага года. Першы раз Дзяржкамдрук папярэдзіў «Имя» ў сярэдзіне лютага за артыкул галоўнага рэдактара Ірыны Халіп пра выбары прэзідэнта Беларусі 16 траўня. На гэты раз прычына незадаволенасьці чыноўнікаў – рэпартаж пад назвай «Фестываль, падобны да «Кінатаўра». У матэрыяле сьцьвярджаецца, што падчас правядзеньня кінафестывалю расійскі горад Сочы наведваў без залішняга шуму прэзідэнт Беларусі. Удзельнікі «Кінатаўра» з ліку расійскай інтэлігенцыі, па словах аўтара газеты «Имя», меркавалі пры зьяўленьні на фестывалі нікім не запрошанага, але вядомага сваёй нахабнасьцю Лукашэнкі дружна пакінуць залу... Дзяржкамдрук Беларусі не бярэцца аспрэчваць ступень «павагі» інтэлігенцыяй (у тым ліку расійскай) кіраўніка нашай дзяржавы. Дзяржкамдрук настойвае на такой версіі падзеяў, што Лукашэнка ня езьдзіў у Сочы наогул. Галоўны рэдактар газеты і аўтар згаданага рэпартажу Ірына Халіп паведаміла, што мае доказы і сьведкаў, якія пацьвярджаюць выкладзеныя ў матэрыяле пра «Кінатаўр» факты... Паводле дзеючага Закону «Аб друку і іншых СМІ», пры атрыманьні рэдакцыяй двух папярэджаньняў на працягу году выхад у сьвет друкаванага органа можа быць «прыпынены». 

22 лiпеня ў рэдакцыi газеты «Имя» зьявiлiся сьледчыя пракуратуры з ордэрам на вобыск, выдадзеным Кастрычнiцкай раённай пракуратурай г. Мінску. Мэтай вобыску было «адшуканьне і канфіскацыя дакументаў з паклёпніцкімі выдумкамі і іншых носьбітаў інфармацыі». Прычынай узбуджэньня крымiнальнай справы сталі публiкацыi ў тыднёвіку па справе нядаўна арыштаванага прадпрымальнiка Вiктара Лагвiнца. У публiкацыях гаварылася пра шчыльныя сувязi В. Лагвiнца з Генеральным пракурорам Беларусі. Падчас вобыску ў рэдакцыi «Имя» былi канфiскаваныя сем дыскетаў, адна вiдэа i тры аўдыёкасеты, два сiстэмныя блокi, дзьве чарнавыя паласы газеты «Имя» . Дарэчы, галоўны рэдактар газеты «Имя» Iрына Халiп была затрыманая 21 лiпеня пасьля народных гуляньняў з нагоды заканчэньня прэзiдэнцкiх паўнамоцтваў Аляксандра Лукашэнкi. Iрыну Халiп даставiлi ў РАУС, але ў хуткім часе адпусьцiлi. Увечары 22 лiпеня адбыўся вобыск на кватэры Iрыны Халiп, былi канфiскаваныя дыскеты i кампутарны сiстэмны блок. У I. Халiп забралi пашпарт i авiябiлеты (яна павiнна была ляцець у ЗША на семiнар). I. Халiп атрымала позву ў пракуратуру на 14 гадзiнаў 23 лiпеня. У пракуратуры I. Халiп вярнулi авiябiлеты i пашпарт. Такiм чынам, Генеральны пракурор дазволiў галоўнаму рэдактару газеты «Имя» вылецець у ЗША на семiнар, але пасьля свайго вяртаньня I.Халiп павiнна зноў зьявiцца ў пракуратуру. 

7 верасьня пасьля несанкцыянаванай акцыі, якую праводзіла Партыя свабоды ў Мінску каля помніка Янку Купалу, на фотавідэакарэспандэнта газеты «Беларуская маладзёжная» Сяргея Чырыка накінуліся некалькі супрацоўнікаў міліцыі. Яны арыштавалі яго, не зважаючы на журналісцкае пасьведчаньне. С. Чырык быў адвезены ў Цэнтральны РАУС, дзе ў яго адабралі відэакамеру. Урэшце міліцыянты відэакамеру вярнулі, падмяніўшы пры гэтым каштоўную відэакасету, на якой былі адзьнятыя падзеі, на больш простую і няякасную. 

24 верасьня ў судзе Маскоўскага раёну г. Мiнску адбыўся беспрэцэдэнтны працэс па зыску дзяржсакратара Савету бясьпекi Рэспублiкi Беларусь Вiктара Шэймана да незалежнай газеты «Навіны» і журналіста Сяргея Аніські. Зыск зьявіўся пасьля таго, як на публікацыю ў газеце зьвярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка і на чарговай нарадзе загадаў «закрыць газету па суду». В. Шэйман палiчыў, што газета «Навiны» у артыкуле «Хто ў церамках жыве» (публікацыя прысьвечаная сядзiбе бацькоў В. Шэймана ў в. Падлiпкi Пухавiцкага раёну) абразiла ягоныя «гонар i годнасьць». Маральную шкоду В. Шэйман ацанiў наступным чынам: 10 мiльярдаў рублёў спагнаць з газеты «Навiны», 5 мiльярдаў рублёў — з аўтара артыкула Сяргея Анiські (усяго каля 50 тысячаў амерыканскiх даляраў). Напачатку зала паседжаньняў не магла зьмясьцiць усiх прадстаўнiкоў грамадзкасьцi i прэсы, якiя хацелi прысутнiчаць на працэсе. Так, з 10 гадзінаў да 12.30 у калiдоры чакалi магчымасьцi трапiць у залу прадстаўнiк АБСЕ Крыстафер Панiко, сябры Беларускага хельсiнкскага камiтэту i журналiсты. Дзяржаўны сакратар Савету бясьпекi В.Шэйман на суд не зьявiўся. 

Адказчыкi падалi некалькi хадайнiцтваў (у тым лiку i пра недавер суду), але ўсе яны былi адхiленыя. Судзьдзя Савiч задаволiў зыск В.Шэймана у поўным аб’ёме. 

29 верасьня выйшаў у сьвет апошнi нумар незалежнай газеты «Навiны». Маскоўскiм судом г. Мiнску быў накладзены арышт на маёмасьць газеты. Судовы выканаўца Iзарын зьявiўся ў друкарню i запатрабаваў спынiць друк чарговага нумару газеты «Навiны», а таксама зрабіў арышт газетнай паперы. Рэдакцыя плануе выпускаць газету пад новай назвай — «Наша свабода». 

У кастрычніку прэс-сакратар Дзярждэпартаменту ЗША Джэймс Рубін выступіў з заявай, у якой акцэнтаваў увагу на «узрослы ў апошні час ціск на незалежную прэсу ў Беларусі», які «уяўляе сабою эскалацыю намаганьняў, што скіраваныя на задушэньне свабоды слова ў парушэньне Беларусьсю сваіх абавязацельстваў у адпаведнасьці з дакументамі АБСЕ». ЗША занепакоеныя ў прыватнасьці рашэньнем Дзяржкамдруку РБ аб ануляваньні ліцэнзіяў на выпуск дзевяці незалежных выданьняў, у тым ліку газеты «Наша свабода», якая павінна была выходзіць замест «Навінаў». 

8 лістапада ў гарадзкім судзе Мінску разгледжаная скарга рэдакцыі газеты «Навіны» і журналіста Сяргея Аніські на рашэньне суда Маскоўскага раёну сталіцы. Судовая калегія гарсуда ў складзе Іны Яблыкавай, Галіны Глухоўскай, Алены Дулуб разгледзела скаргу рэдакцыі і журналіста. Сяргей Аніська абвергнуў сьцьвярджэньне прадстаўніка В. Шэймана ў судзе пра тое, што артыкул паўплываў на здароўе маці дзяржсакратара і яна была шпіталізаваная. С.Аніська прадставіў зьвесткі аб іншым паходжаньні хваробы. Журналіст таксама зьвярнуў увагу суда на памеры сумы зыску, якая складае больш за 45 тысяч даляраў ЗША. Выслухаўшы ўсе аргументы, судовая калегія не знайшла падставаў дзеля адмены рашэньня суда Маскоўскага раёну і пакінула яго ў сіле, не задаволіўшы скаргу. Рэдакцыя газеты «Навіны» мае намер абскардзіць і гэтае рашэньне Мінскага гарсуда, але ўлады фактычна дасягнулі мэты — газета «Навіны» не выходзіць у сьвет. 

15 лістапада А. Лукашэнка рэзка адмоўна ацаніў пратакол пра доступ беларускай палітычнай апазіцыі да дзяржаўных СМІ, падпісаны падчас кансультацыяў паміж уладамі і апазіцыяй. Выступаючы на нарадзе, прысьвечанай удзелу Беларусі ў Стамбульскім саміце АБСЕ, А. Лукашэнка заявіў, што гэты дакумент супярэчыць усім цывілізаваным нормам. Пры гэтым ён спаслаўся на практыку, якая нібыта існуе ў іншых дзяржавах: «У Вялікабрытаніі, да прыкладу, ёсьць партыйныя выданьні, якія асьвятляюць дзейнасьць лейбарыстаў і кансерватараў. І ніхто там ня ставіць пытаньне аб тым, каб лейбарысты прэтэндавалі на СМІ кансерватараў і наадварот». 

27 сьнежня ўступіў у сілу Закон «Аб унясеньні зьменаў і дадаткаў у некаторыя заканадаўчыя акты Рэспублікі Беларусь», падпісаны А. Лукашэнкам. Згодна з гэтым законам павінны быць унесеныя папраўкі ў Кодэкс аб Адміністратыўных Правапарушэньнях і Закон «Аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі». У КаАП РБ зьявіцца артыкул 167-10 і 167-11. Артыкул 167-10 прадугледжвае адказнасьць за дзейнасьць незарэгістраванай альбо неперарэгістраванай палітычнай партыі ці грамадзкага аб’яднаньня (папярэджаньне альбо штраф ад 10 да 50 мінімальных заробкаў). Паўторныя дзеяньні на працягу году могуць карацца штрафам ад 50 да 100 мінімальных заробкаў альбо адміністратыўным арыштам тэрмінам да 15 сутак. Артыкул 167-11 прадугледжвае адміністратыўную адказнасьць за непрадастаўленьне рэгіструючаму органу ў месячны тэрмін дадзеных аб зьмене юрыдычнага адрасу (штраф да 30 мінімальных заробкаў). 

4. ЗЬНІКНЕНЬНІ ДЗЕЯЧАЎ АПАЗІЦЫІ

Жорсткае супрацьстаяньне рэжыму і апазіцыйных сілаў у 1999 годзе вылілася ў шэраг загадкавых сьмерцяў і зьнікненьняў дзеячаў апазіцыі. Прычым абставіны гэтых здарэньняў такія, што іх неабходна залічваць у палітычна абгрунтаваныя. Нягледзячы на тое, што віна ў тым ці іншым зьнікненьні можа падаць на ўлады, беларускія афіцыйныя сьледчыя органы праявілі дзіўную незацікаўленасьць і неаператыўнасьць, а часам і недасьведчанасьць у расьсьледваньнях. 

5 красавiка ў Магiлёве адбылася трагедыя — а 4 гадзiне ў будаўнiчым кар’еры знойдзены мёртвым Славамiр Амбружэвiч — сябра сацыял-дэмакратычнай партыi «Народная Грамада». Па зьвестках магiлёўскага праваабаронцы Валадара Цурпанава, цела С. Амбружэвiча было знойдзенае з чэрапнамазгавой траўмай. Пры гэтым агiтацыйныя ўлёткi, грошы з кiшэняў не былi скрадзеныя. Кар’ер, у якiм было знойдзенае цела, знаходзiўся далёка ад дому С. Амбружэвiча — у iншым накiрунку. Вядома, што ў нядзелю 4 красавiка падчас выбараў у мясцовыя саветы С. Амбружэвiч зьяўляўся назiральнiкам на адным з выбарчых участкаў. Мiлiцыя адмовiлася ўзбуджаць крымiнальную справу па факце сьмерцi. Супрацоўнiкi мiлiцыi сьцьвярджаюць, што сьмерць наступiла ня ў вынiку гвалтоўных дзеяньняў, а як няшчасны выпадак. Але сябры па партыi ўпэўненыя, што сьмерць С.Амбружэвiча зьвязаная з ягонай палiтычнай дзейнасьцю. 

6 красавiка раптоўна памёр Генадзь Карпенка, намесьнiк старшынi Вярхоўнага Савету 13-га склiканьня, намесьнiк старшынi Аб’яднанай Грамадзянскай Партыi, доктар тэхнiчных навук, акадэмiк Беларускай iнжынерна-тэхналагiчнай акадэмii, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэмii навук, старшыня Нацыянальнага выканаўчага камiтэту. Сьмерць Генадзя Карпенкі, паводле паведамленьняў друку і расьсьледаваньняў незалежных эксьпертаў, адбылася пры загадкавых і да канца нявысьветленых абставінах. 

У ноч на 8 красавiка з-пад хатняга арышту зьнiкла экс-старшыня Нацыянальнага банку Беларусi Тамара Вiньнiкава. У дачыненьнi да Т. Вiньнiкавай у канцы 1996 г. была ўзбуджаная крымiнальная справа па некалькiх артыкулах Крымiнальнага кодэксу РБ: злоўжываньне службовым становiшчам; службовы падлог; крадзёж у асаблiва буйных памерах. 14 студзеня 1997 г. яна была арыштаваная i амаль 10 месяцаў знаходзiлася ў сьледчым iзалятары КДБ. 7 лiстапада таго ж году Т. Віньнiкавай у сувязi з цяжкiм станам здароўя была зьмененая мера стрыманьня — утрыманьне пад хатнiм арыштам. З таго часу ў яе кватэры знаходзiлiся супрацоўнiкi Галоўнага ўпраўленьня дзяржаўнай аховы. 

8 красавiка пасьля зьнiкненьня экс-старшынi Нацыянальнага банку Тамары Вiньнiкавай, супрацоўнiкi мiлiцыi затрымалi i даставiлi ў Пракуратуру РБ адваката Т.Вiньнiкавай Людмiлу Ульяшыну. 

24 красавiка прыкладна ў 17 гадзiнаў у вынiку аўтакатастрофы, якая адбылася на трасе Мiнск-Масква ў раёне г. Крупкi Мiнскай вобласьцi, загiнуў старшыня аб’яднаньня прадпрымальнiкаў г. Мiнску i Мiнскай вобласьцi «Садружнасьць» Арнольд Пячэрскi. А. Пячэрскаму было 34 гады, ён вядомы тым, што арганiзоўваў некалькi страйкаў прадпрымальнiкаў на стадыёне «Дынама» i на рынку гандлёвага дому «Ждановiчы». Арнольд Пячэрскi зьяўляўся даверанай асобай кандыдата ў прэзiдэнты Мiхаiла Чыгiра, а таксама прымаў актыўны ўдзел у падрыхтоўцы выбараў прэзiдэнта Беларусі, прызначаных Вярхоўным Саветам 13-га склiканьня на 16 траўня. 

8 траўня з заявай аб зьнiкненьнi экс-мiнiстра ўнутраных справаў РБ Юрыя Захаранкi зьвярнулася ў мiлiцыю ягоная жонка Вольга Барысаўна. В.Захаранка паведамiла, што патэлефанавала мужу па сотавым тэлефоне, i Захаранка адказаў ёй, што толькi што паставiў машыну на стаянку i iдзе дадому. «Праз 10 хвiлiнаў буду», — сказаў Юры Захаранка. Шлях ад стаянкi да дому займае 10-15 хвiлiнаў. Ю. Захаранка зьнiк па дарозе. Вольга Захаранка не выключае, што магло здарыцца самае страшнае: «З iм могуць зрабiць што заўгодна, а пасьля сьпiсаць усё на здарэньне на бытавой глебе». Жонка былога мiнiстра сьцьвярджае, што ў апошнi час Ю. Захаранка атрымлiваў шматлiкiя пагрозы i папярэджаньнi, якiя паступалi ў сувязi з дапамогай Ю.Захаранкi кандыдату ў прэзiдэнты М.Чыгiру i дзейнасьцю па стварэньні Саюзу афiцэраў. «... Было бачна, як гэта непакоiць улады. Нас увесь час падслухоўвалi, дасылалi пагрозы». Юры Захаранка быў прызначаны мiнiстрам унутраных справаў у 1994 годзе, але праз паўтары гады зьняты. Ёсьць меркаваньне, што прычынай адстаўкi стала адмова Захаранкi выконваць тую ролю ў барацьбе з апазiцыяй, якую патрабавалi ад яго афiцыйныя ўлады. 

У ліпені віцебскія ўлады аб'явілі пра вышук актывіста Віцебскай рады БНФ «Адраджэньне» Юрася Мароза, які... год таму папрасіў палітычнага прытулку ў Чэхіі і атрымаў яго. 

16 верасьня позна ўвечары па дарозе з лазьні дамоў зьнік старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі РБ, віцэ-сьпікер адзінага легітымнага беларускага органу ўлады Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня Віктар Ганчар. Разам з ім прапаў і вядомы бізьнесмен Анатоль Красоўскі. На месцы зьнікненьня былі знойдзеныя сьляды крыві, рэшткі шкла разьбітых фараў. Пракуратура г. Мінску ўзбудзіла крымінальную справу па артыкуле 101 КК РБ (наўмыснае забойства). Створаная і грамадзкая незалежная сьледчая група па расьсьледваньні абставінаў зьнікненьня В. Ганчара і А. Красоўскага. 

20 верасьня ЗША выказалі занепакоенасьць зьнікненьнем у Беларусі апанентаў рэжыму А. Лукашэнкі. Намесьнік прэс-сакратара Дзяржаўнага дэпартаменту ЗША Джэймс Фоўлі выступіў з заявай, у якой сказана: «Зьнікненьне Віктара Ганчара — ня першае сярод асноўных апанентаў рэжыму Лукашэнкі... Злучаныя Штаты глыбока занепакоеныя тэндэнцыяй да зьнікненьня апанентаў рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі. Мы заклікаем урад Беларусі прыкласьці ўсе намаганьні дзеля вызначэньня месцазнаходжаньня сп.Ганчара, сп. Віньнікавай і генерала Захаранкі і забесьпячэньня іх бясьпекі». 

22 верасьня Зiнаiда Ганчар i Iрына Красоўская — жонкi зьнiклых 16 верасьня Вiктара Ганчара i Анатоля Красоўскага, а таксама сакратарка Ганчара Кацярына Антонiк i ягоны кiроўца Яўген Лычоў былi выклiканыя да сьледчага Мiнскай пракуратуры Сяргея Новiкава дзеля дачы паказаньняў у якасьцi сьведкаў па заведзенай крымiнальнай справе. 

24 верасьня кiраўнiк польскага зьнешнепалiтычнага ведамства Бранiслаў Герэмек зьвярнуўся з асабiстым лiстом да вiцэ-прэм’ера, мiнiстра замежных справаў Беларусi Урала Латыпава. Лiст напiсаны з прычыны таго, што зьнікненьне выконваючага абавязкi старшынi Вярхоўнага Савету Беларусi 13-га склiканьня Вiктара Ганчара выклiкае занепакоенасьць у Польшчы. У лiсьце польскi бок выказвае гатоўнасьць прадаставiць любую iнфармацыю і неабходную дапамогу для праясьненьня факту зьнiкненьня Вiктара Ганчара. 

30 верасьня газета «Народная воля» надрукавала адкрыты зварот мацi Вiктара Ганчара, у якiм гаворыцца: «Я зьвяртаюся да праваахоўных органаў: я буду малiцца за вас усё жыцьцё, толькi дапамажыце мне ў маiм горы! Я зьвяртаюся да Вас, спадар прэзiдэнт: узгадайце маю дабрыню, прастату i гасьцiннасьць у адносiнах да Вас. Дапамажыце мне вярнуць майго сына!» 

12 кастрычніка адбылася сустрэча першага намесьніка міністра ўнутраных справаў РБ М. Удовікава, які сказаў прадстаўнікам прэсы: «У самы бліжэйшы час вы зможаце даведацца пра вельмі цікавыя падрабязнасьці, зьвязаныя са зьнікненьнем Ганчара і Красоўскага...» Слова сваё генерал-маёр не стрымаў. 

У кастрычніку прадстаўнікі грамадзкай камісіі па расьсьледваньні факту зьнікненьня Юрыя Захаранкі — каардынатар Лігі афіцэраў міліцыі Беларусі Уладзімір Арыстаў і былы сьледчы пракуратуры Алег Воўчак былі прынятыя сьледчым Мінскай гарадзкой пракуратуры Сьвятланай Байкавай, якая вядзе справу па факце зьнікненьня Ю.Захаранкі. У выніку сустрэчы ўдзельнікі яе прыйшлі да высновы пра магчымасьць узаемадзеяньня. 

13 сьнежня былая старшыня Нацыянальнага банку Беларусі Тамара Віньнікава, якая была арыштаваная 14 студзеня 1997 г. і зьнікла з-пад варты ў ноч з 7 на 8 красавіка г. г., патэлефанавала ў «Белорусскую деловую газету», чым засьведчыла сваё «вяртаньне». Супраць Т. Віньнікавай была ўзбуджаная крымінальная справа паводле некалькіх артыкулаў Крымінальнага кодэксу РБ: злоўжываньне службовым становішчам, службовы падлог, крадзеж у асабліва буйным памеры... Першае інтэрв'ю, як і іншыя пасьля яго, было дадзенае па тэлефоне. Самую Віньнікаву ніхто з журналістаў ня бачыў. Аднак тыя, хто чуў голас Віньнікавай непасрэдна па тэлефоне, сьцьвярджаюць, што гэта і сапраўды яна... 

5. ПАРУШЭНЬНІ ПРАВОЎ ГРАМАДЗЯНАЎ НА СВАБОДУ СЛОВА І АТРЫМАНЬНЕ ПРАЎДЗІВАЙ ІНФАРМАЦЫІ, ПЕРАСЬЛЕД НЕЗАЛЕЖНАЙ ПРЭСЫ І ЖУРНАЛІСТАЎ

Свабода слова гарантаваная беларускай канстытуцыяй, аднак на справе гэтае права ажыцьцяўляць у краіне з кожным годам становіцца ўсё цяжэй. Афіцыйныя выданьнні з першых дзён улады Лукашэнкі патрапілі пад жорсткі кантроль дзяржавы, а незалежных з кожным годам становіцца ўсё менш і менш. У 1999 годзе ня стала апазіцыйных газетаў «Навіны» і «Имя», Дзяржкамдрук сьпецыяльным рашэньнем адмовіў у ліцэнзіях дзевяці выданьням, у тым ліку і «Нашай свабодзе», якая павінна была выходзіць замест зачыненых «Навінаў». Да электронных сродкаў масавай інфармацыі — да радыё і тэлебачаньня — беларуская апазіцыя ўвогуле ня мае ніякага доступу. Некалькі месяцаў працягваліся перамовы паміж прадстаўнікамі Лукашэнкі і буйнейшых апазіцыйных партыяў і рухаў, па выніках была нібыта дасягнутая дамоўленасьць пра выдзяленьне апазіцыі ўсяго паўтары хвіліны эфірнага часу ў вячэрняй інфармацыйнай праграме тэлебачаньня. Аднак А. Лукашэнка ў аднабаковым парадку гэтую дамову скасаваў. 

У студзенi кіраўніцтва друкарні ў г. Рэчыца (Гомельская вобласьць), нягледзячы на афiцыйную дамову, адмовiлася друкаваць незалежную газету «Гомельская думка». Друкаваць газету забаранiў начальнiк абласнога ўпраўленьня па друку Рыгор Сьцепаненка, якi палiчыў, што «Гомельская думка» у сваiх публiкацыях абражае прэзiдэнцкую «вертыкаль». 

У лютым Дзяржкамiтэт па друку вынес папярэджаньнi незалежным газетам, якiя надрукавалi матэрыялы пра правядзеньне ў Беларусi чарговых прэзiдэнцкiх выбараў, прызначаных Вярхоўным Саветам РБ 13-га склiканьня. У папярэджаньнях сказана, што публiкацыя дакументаў «неiснуючага дзяржоргану» парушае закон аб друку ў частцы: «заклiк да захопу ўлады». 

2 сакавiка супрацоўнiкi Гродзенскай пракуратуры, мiлiцыi і КДБ правялi вобыскi ў рэдакцыi мясцовай незалежнай газеты «Пагоня», офiсе грамадзкай арганiзацыi «Ратуша» i лялечным тэатры. Шукалi iнфармацыйныя матэрыялы, зьвязаныя з правядзеньнем выбараў прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. У рэдакцыi «Пагонi» былi канфiскаваныя рэдакцыйная пошта i архiўныя дакументы. У гродзенскiм аб’яднаньнi «Ратуша» супрацоўнiкi пракуратуры дзейнiчалi паводле крымiнальнай справы аб зьнявазе гонару i годнасьцi прэзiдэнта А. Лукашэнкi, якая была заведзеная на падставе выхаду зборнiку карыкатураў Алеся Суворава «У пагоню!». У вынiку вобыску было канфiскавана некалькi асобнікаў зборнiку карыкатураў, брашура старшыні Вярхоўнага Савету Сямёна Шарэцкага «Трагедыя Беларусi», а таксама пратакол паседжаньня камiсiй па выбарах прэзiдэнта Беларусi. 

17 сакавiка ў г. Наваполацку (Вiцебская вобл.) позна ўвечары пачаўся пажар у рэдакцыi мясцовай незалежнай газеты «Хiмiк». Невядомымi асобамi былi падпаленыя дзьверы рэдакцыi. Газета надрукавала шэраг артыкулаў, якiя ўтрымлiвалi крытыку дзейнасьцi мясцовых уладаў, друкавалася iншая iнфармацыя апазіцыйнага зьместу. Мясцовыя ўлады спрабавалi зьнiшчыць гэтае незалежнае выданьне шляхам аб’яднаньня рэдакцыi газеты «Хiмiк» з газетай выканкаму «Новая газета». Супрацоўнiкi «Хiмiка» сьцьвярджаюць, што неаднаразова атрымлiвалi пагрозьлівыя ананiмныя званкi. Такiм чынам, ёсьць падставы меркаваць, што гэты падпал можа быць невыпадковым i накiраваным на далейшае запалохваньне супрацоўнiкаў незалежнай газеты «Хiмiк». 

19 сакавіка ў Віцебску быў затрыманы рэдактар газеты «Выбар» Барыс Хамайда, які абвінавачваўся ў «дробным хуліганстве» (арт. 156 АК РБ). Эксьпертыза, праведзеная ў медвыцьвярэзьніку, паказала, што затрыманы быў цьвярозым. 22 сакавіка адбыўся суд над Б. Хамайдам, на якім судзьдзёй Чыгуначнага райсуда Афанасьевым быў вынесены прысуд:1 млн. руб. штрафу. Па гэтым жа артыкуле 18 сакавіка быў затрыманы журналіст «Выбару» Юрась Карпаў, на якога быў складзены пратакол. Дарэчы, абодва затрыманыя выступаюць у судзе над Уладзімірам Плешчанкам у якасьці сьведкаў. 

7 красавiка журналiст незалежнай газеты «Навiны» Алег Грузьдзiловiч быў дастаўлены на допыт у КДБ. Зранку, калi Алег Грузьдзiловiч выйшаў са свайго дому, да яго падышлi 8 чалавек у цывiльным, прадставiлi пасьведчаньнi супрацоўнiкаў КДБ, пасадзiлi ў службовую машыну i даставiлi ў КДБ. Варта адзначыць, што яшчэ 5 красавiка Алег Грузьдзiловiч атрымаў позву з КДБ. У той дзень А.Грузьдзiловiч зьявiўся ў КДБ у прызначаны час разам з вядомым у Беларусi адвакатам Гары Паганяйлам i заявiў, што будзе размаўляць са сьледчым толькi ў прысутнасьцi адваката. Сьледчы КДБ па асаблiва важных справах Генадзь Гнядзько адмовiўся ад такой размовы. 7 красавiка, пасьля таго як А. Грузьдзiловiч быў дастаўлены ў КДБ, яму абвясьцiлi, што ўзбуджаная крымiнальная справа, i ён павiнны даць паказаньнi ў якасьцi сьведкi. Алег Грузьдзiловiч адмовiўся адказваць на пытаньнi без юрыдычнага кансультанта, спаслаўшыся пры гэтым на арт. 62 Канстытуцыi РБ, якi гарантуе юрыдычную дапамогу ў такiх выпадках. Апрача таго, А. Грузьдзiловiч адмовiўся падпiсацца пад пратаколам, дзе былi пераказаныя ягоныя словы, а таксама даць распiску аб «неразгалошваньнi папярэдняга сьледзтва». Магчыма, выклiк у КДБ зьвязаны з артыкулам «Сакрэтны план супраць апазiцыi», якi быў надрукаваны ў газеце «Навiны» 19 сакавiка. У артыкуле быў працытаваны план супрацьдзеяньня «групе лiдэраў радыкальнай апазiцыi па падрыхтоўцы антыпрэзiдэнцкiх выбараў прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь». У гэтым дакуменце было шмат палажэньняў, якiя адкрыта супярэчаць Канстытуцыi РБ i парушаюць правы чалавека. Так, Камiтэт дзяржаўнай бясьпекi, згодна з планам, павiнен «выкарыстаць сiтуацыю з мэтай разлажэньня i «кампраметацыi» апазiцыйных стуктураў». 

21 траўня ў Мiнску ўвечары каля пад’езду дома невядомыя ў цывiльным жорстка зьбiлi П. Канавальчыка — галоўнага рэдактара незалежнай газеты «Навiнкi», органа «Мінскага культурнага бамонду», што была заснаваная групай анархiстаў у студзенi 1998 г. Газета сатырычна рэагавала на ўсе праявы жыцьця. Па словах адказнага сакратара «Навiнак» Алеся Мазура, гэта маглi быць і звычайныя хулiганы, але нельга выключаць i таго, што П. Канавальчыка вырашылi правучыць прадстаўнiкi сьпецслужбаў. З цяжкiмi траўмамi П. Канавальчык быў дастаўлены ў бальнiцу, дзе яму зрабiлi аперацыю. 

26 траўня Дзяржаўны камiтэт па друку Беларусi вынес рэдакцыi незалежнай газеты «Навiны» чарговае папярэджаньне — другое на працягу году. Першае папярэджаньне было вынесенае за публiкацыю iнфармацыi пра выбары 16 траўня. Другое папярэджаньне вынесенае за артыкул Аляксандра Дубравiна «Карбункулы законнасьцi». На думку Дзяржкамдруку, А. Дубравiн распальвае ў грамадзтве сацыяльную варожасьць i зьневажае супрацоўнiкаў мiлiцыi. 

У чэрвені папярэджаньне ад Дзяржаўнага камітэта па друку атрымала рэдакцыя незалежнай газеты «Имя». Гэта ўжо другая праява пільнай ўвагі да рэдакцыі ўладаў з пачатку бягучага года. Першы раз Дзяржкамдрук папярэдзіў «Имя» ў сярэдзіне лютага за артыкул галоўнага рэдактара Ірыны Халіп пра выбары прэзідэнта Беларусі 16 траўня. На гэты раз прычына незадаволенасьці чыноўнікаў – рэпартаж пад назвай «Фестываль, падобны да «Кінатаўра». У матэрыяле сьцьвярджаецца, што падчас правядзеньня кінафестывалю расійскі горад Сочы наведваў без залішняга шуму прэзідэнт Беларусі. Удзельнікі «Кінатаўра» з ліку расійскай інтэлігенцыі, па словах аўтара газеты «Имя», меркавалі пры зьяўленьні на фестывалі нікім не запрошанага, але вядомага сваёй нахабнасьцю Лукашэнкі дружна пакінуць залу... Дзяржкамдрук Беларусі не бярэцца аспрэчваць ступень «павагі» інтэлігенцыяй (у тым ліку расійскай) кіраўніка нашай дзяржавы. Дзяржкамдрук настойвае на такой версіі падзеяў, што Лукашэнка ня езьдзіў у Сочы наогул. Галоўны рэдактар газеты і аўтар згаданага рэпартажу Ірына Халіп паведаміла, што мае доказы і сьведкаў, якія пацьвярджаюць выкладзеныя ў матэрыяле пра «Кінатаўр» факты... Паводле дзеючага Закону «Аб друку і іншых СМІ», пры атрыманьні рэдакцыяй двух папярэджаньняў на працягу году выхад у сьвет друкаванага органа можа быць «прыпынены». 

22 лiпеня ў рэдакцыi газеты «Имя» зьявiлiся сьледчыя пракуратуры з ордэрам на вобыск, выдадзеным Кастрычнiцкай раённай пракуратурай г. Мінску. Мэтай вобыску было «адшуканьне і канфіскацыя дакументаў з паклёпніцкімі выдумкамі і іншых носьбітаў інфармацыі». Прычынай узбуджэньня крымiнальнай справы сталі публiкацыi ў тыднёвіку па справе нядаўна арыштаванага прадпрымальнiка Вiктара Лагвiнца. У публiкацыях гаварылася пра шчыльныя сувязi В. Лагвiнца з Генеральным пракурорам Беларусі. Падчас вобыску ў рэдакцыi «Имя» былi канфiскаваныя сем дыскетаў, адна вiдэа i тры аўдыёкасеты, два сiстэмныя блокi, дзьве чарнавыя паласы газеты «Имя» . Дарэчы, галоўны рэдактар газеты «Имя» Iрына Халiп была затрыманая 21 лiпеня пасьля народных гуляньняў з нагоды заканчэньня прэзiдэнцкiх паўнамоцтваў Аляксандра Лукашэнкi. Iрыну Халiп даставiлi ў РАУС, але ў хуткім часе адпусьцiлi. Увечары 22 лiпеня адбыўся вобыск на кватэры Iрыны Халiп, былi канфiскаваныя дыскеты i кампутарны сiстэмны блок. У I. Халiп забралi пашпарт i авiябiлеты (яна павiнна была ляцець у ЗША на семiнар). I. Халiп атрымала позву ў пракуратуру на 14 гадзiнаў 23 лiпеня. У пракуратуры I. Халiп вярнулi авiябiлеты i пашпарт. Такiм чынам, Генеральны пракурор дазволiў галоўнаму рэдактару газеты «Имя» вылецець у ЗША на семiнар, але пасьля свайго вяртаньня I.Халiп павiнна зноў зьявiцца ў пракуратуру. 

7 верасьня пасьля несанкцыянаванай акцыі, якую праводзіла Партыя свабоды ў Мінску каля помніка Янку Купалу, на фотавідэакарэспандэнта газеты «Беларуская маладзёжная» Сяргея Чырыка накінуліся некалькі супрацоўнікаў міліцыі. Яны арыштавалі яго, не зважаючы на журналісцкае пасьведчаньне. С. Чырык быў адвезены ў Цэнтральны РАУС, дзе ў яго адабралі відэакамеру. Урэшце міліцыянты відэакамеру вярнулі, падмяніўшы пры гэтым каштоўную відэакасету, на якой былі адзьнятыя падзеі, на больш простую і няякасную. 

24 верасьня ў судзе Маскоўскага раёну г. Мiнску адбыўся беспрэцэдэнтны працэс па зыску дзяржсакратара Савету бясьпекi Рэспублiкi Беларусь Вiктара Шэймана да незалежнай газеты «Навіны» і журналіста Сяргея Аніські. Зыск зьявіўся пасьля таго, як на публікацыю ў газеце зьвярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка і на чарговай нарадзе загадаў «закрыць газету па суду». В. Шэйман палiчыў, што газета «Навiны» у артыкуле «Хто ў церамках жыве» (публікацыя прысьвечаная сядзiбе бацькоў В. Шэймана ў в. Падлiпкi Пухавiцкага раёну) абразiла ягоныя «гонар i годнасьць». Маральную шкоду В. Шэйман ацанiў наступным чынам: 10 мiльярдаў рублёў спагнаць з газеты «Навiны», 5 мiльярдаў рублёў — з аўтара артыкула Сяргея Анiські (усяго каля 50 тысячаў амерыканскiх даляраў). Напачатку зала паседжаньняў не магла зьмясьцiць усiх прадстаўнiкоў грамадзкасьцi i прэсы, якiя хацелi прысутнiчаць на працэсе. Так, з 10 гадзінаў да 12.30 у калiдоры чакалi магчымасьцi трапiць у залу прадстаўнiк АБСЕ Крыстафер Панiко, сябры Беларускага хельсiнкскага камiтэту i журналiсты. Дзяржаўны сакратар Савету бясьпекi В.Шэйман на суд не зьявiўся. 

Адказчыкi падалi некалькi хадайнiцтваў (у тым лiку i пра недавер суду), але ўсе яны былi адхiленыя. Судзьдзя Савiч задаволiў зыск В.Шэймана у поўным аб’ёме. 

29 верасьня выйшаў у сьвет апошнi нумар незалежнай газеты «Навiны». Маскоўскiм судом г. Мiнску быў накладзены арышт на маёмасьць газеты. Судовы выканаўца Iзарын зьявiўся ў друкарню i запатрабаваў спынiць друк чарговага нумару газеты «Навiны», а таксама зрабіў арышт газетнай паперы. Рэдакцыя плануе выпускаць газету пад новай назвай — «Наша свабода». 

У кастрычніку прэс-сакратар Дзярждэпартаменту ЗША Джэймс Рубін выступіў з заявай, у якой акцэнтаваў увагу на «узрослы ў апошні час ціск на незалежную прэсу ў Беларусі», які «уяўляе сабою эскалацыю намаганьняў, што скіраваныя на задушэньне свабоды слова ў парушэньне Беларусьсю сваіх абавязацельстваў у адпаведнасьці з дакументамі АБСЕ». ЗША занепакоеныя ў прыватнасьці рашэньнем Дзяржкамдруку РБ аб ануляваньні ліцэнзіяў на выпуск дзевяці незалежных выданьняў, у тым ліку газеты «Наша свабода», якая павінна была выходзіць замест «Навінаў». 

8 лістапада ў гарадзкім судзе Мінску разгледжаная скарга рэдакцыі газеты «Навіны» і журналіста Сяргея Аніські на рашэньне суда Маскоўскага раёну сталіцы. Судовая калегія гарсуда ў складзе Іны Яблыкавай, Галіны Глухоўскай, Алены Дулуб разгледзела скаргу рэдакцыі і журналіста. Сяргей Аніська абвергнуў сьцьвярджэньне прадстаўніка В. Шэймана ў судзе пра тое, што артыкул паўплываў на здароўе маці дзяржсакратара і яна была шпіталізаваная. С.Аніська прадставіў зьвесткі аб іншым паходжаньні хваробы. Журналіст таксама зьвярнуў увагу суда на памеры сумы зыску, якая складае больш за 45 тысяч даляраў ЗША. Выслухаўшы ўсе аргументы, судовая калегія не знайшла падставаў дзеля адмены рашэньня суда Маскоўскага раёну і пакінула яго ў сіле, не задаволіўшы скаргу. Рэдакцыя газеты «Навіны» мае намер абскардзіць і гэтае рашэньне Мінскага гарсуда, але ўлады фактычна дасягнулі мэты — газета «Навіны» не выходзіць у сьвет. 

15 лістапада А. Лукашэнка рэзка адмоўна ацаніў пратакол пра доступ беларускай палітычнай апазіцыі да дзяржаўных СМІ, падпісаны падчас кансультацыяў паміж уладамі і апазіцыяй. Выступаючы на нарадзе, прысьвечанай удзелу Беларусі ў Стамбульскім саміце АБСЕ, А. Лукашэнка заявіў, што гэты дакумент супярэчыць усім цывілізаваным нормам. Пры гэтым ён спаслаўся на практыку, якая нібыта існуе ў іншых дзяржавах: «У Вялікабрытаніі, да прыкладу, ёсьць партыйныя выданьні, якія асьвятляюць дзейнасьць лейбарыстаў і кансерватараў. І ніхто там ня ставіць пытаньне аб тым, каб лейбарысты прэтэндавалі на СМІ кансерватараў і наадварот». 

27 сьнежня ўступіў у сілу Закон «Аб унясеньні зьменаў і дадаткаў у некаторыя заканадаўчыя акты Рэспублікі Беларусь», падпісаны А. Лукашэнкам. Згодна з гэтым законам павінны быць унесеныя папраўкі ў Кодэкс аб Адміністратыўных Правапарушэньнях і Закон «Аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі». У КаАП РБ зьявіцца артыкул 167-10 і 167-11. Артыкул 167-10 прадугледжвае адказнасьць за дзейнасьць незарэгістраванай альбо неперарэгістраванай палітычнай партыі ці грамадзкага аб’яднаньня (папярэджаньне альбо штраф ад 10 да 50 мінімальных заробкаў). Паўторныя дзеяньні на працягу году могуць карацца штрафам ад 50 да 100 мінімальных заробкаў альбо адміністратыўным арыштам тэрмінам да 15 сутак. Артыкул 167-11 прадугледжвае адміністратыўную адказнасьць за непрадастаўленьне рэгіструючаму органу ў месячны тэрмін дадзеных аб зьмене юрыдычнага адрасу (штраф да 30 мінімальных заробкаў). 


Публікуецца на сайце з ласкавай згоды Праваабарончага Цэнтру Вясна

 

УВЕРХ


   

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
webmaster