БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

Пошук...КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Партнэры... | Кнігі...Аўтары..

 
Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён  
[Allegro.pl]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Дасьледваньні
    Гісторыя
    Грамадзтва
    Літаратура
    Мова
    Палітыка
    Пераклады
    Правы чалавека
    Рэлігія
    Слоўнікі
    Турыстыка

 ЧАСОПІСЫ
  •  Абажур
  •  Akcent

     
Białoruski

  • 
Annus
      Albaruthenicus
  •  АRCHE
  • 
Асамблея
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  • 
БГА
  •  Беларус
  •  Беларускія
     Ведамасьці

  •  Белорусский
     Сборник

  •  Бельскі
     Гостінэць

  •  Гістарычны
     Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Дзеяслоў
  •  Druvis
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Палітычная

       
сфера

  •  Паміж
  •  pARTisan
  •  Правінцыя
  •  Праўнік
  •  Рэзыстанс
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы
  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў ARCHE ФРАГМЭНТЫ Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вока www.bialorus.pl БАЖ ПАГОНЯ Вiльня Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Беларусы ў Аўстраліі Ліра ZBM

 

 
 Агляд-Хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі ў 1999 годзе

Агляд-Хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі ў 1999 годзе7. ПЕРАСЬЛЕД БІЗЬНЕСОЎЦАЎ І ПРАДПРЫМАЛЬНІКАЎ

Неакамуніст Лукашэнка з асаблівай нянавісьцю ставіцца да людзей прадпрымальных, незалежных. З першых дзён сваёй улады ён вядзе з імі змаганьне як з класам. У выніку краіну пакінула большасьць уладальнікаў буйнога і сярэдняга бізьнесу, на многіх заведзеныя крымінальныя справы (А. Пупейка, А. Саманкоў, В. Кругавы, А. Клімаў, У. Кудзінаў...) У 1999 годзе Лукашэнка працягнуў змаганьне з дробнымі гандлярамі ды «чаўнакамі», а таксама лідэрамі прафсаюзаў прадпрымальнікаў, якія наладзілі шэраг страйкаў на рынках буйнейшых гарадоў краіны. 

3 красавiка ў г. Гродне быў затрыманы старшыня Свабоднага прафсаюзу прадпрымальнiкаў Валеры Леванеўскi. Ён быў выклiканы ў сьледчае ўпраўленьне да начальнiка гэтай установы Стральцова ў якасьцi сьведкi па справе В. Ганчара. Допыт праводзiў старэйшы сьледчы, падпалкоўнiк мiлiцыi Убарэвiч, які патрабаваў ад В. Леванеўскага iнфармацыю пра дзейнасьць Цэнтрвыбаркаму па выбарах прэзiдэнта РБ. В. Леванеўскаму забаранiлi тэлефанаваць, хадзiць па пакоi, пакiдаць пакой, хаця пратакол аб затрыманьнi ня быў складзены. В.Леванеўскi паскардзiўся на супрацьпраўныя дзеяньнi мiлiцыi кiраўнiку сьледчага апарату Унутраных справаў Гродзенскай вобласьцi Анiшчыну, але той адказаў: «Не падпiшаце дакументы — дадзiм 15 сутак». 

26 красавiка лiдэр прафсаюзнага руху прадпрымальнiкаў г. Гродна Валеры Леванеўскi быў асуджаны на 13 сутак адмiнiстратыўнага арышту за тое, што некалькi прадпрымальнiкаў, якiм забаранiлi правядзеньне сходу па пытаньнях сертыфiкацыi ў закрытым памяшканьнi, паспрабавалi ў прыёмны дзень трапiць да намесьнiка старшынi гарвыканкаму спадарынi Лаўцель. Нiчога палiтычнага, па словах Леванеўскага, там не было: нi плакатаў, нi выступленьняў. Калi В. Леванеўскi пацiкавiўся, чаму людзей не пускаюць у будынак гарвыканкаму, яго абвiнавацiлi ў арганiзацыi мiтынгу i склалi пратакол. В. Леванеўскi сьцьвярджае: «Рашэньне суда было вядомае да майго паходу ў выканкам. 13 сутак — гэта роўна столькi, колькi трэба, каб iзаляваць мяне на час магчымага прыезду прэзiдэнта Лукашэнкi ў Гродна. Гэта чыстая правакацыя». 

У траўні дэпутаты парламенту, якіх прызначыў А. Лукашэнка, увялі ў Крымінальны кодэкс артыкул 256, які прадугледжвае сур’ёзныя пакараньні для асобаў, што займаюцца перапродажам. 

15 чэрвеня прафсаюз прадпрымальнікаў Віцебску часова прыпыніў страйк, у якім бралі ўдзел 900 сяброў прафсаюзу. Гэта адбылося пасьля таго, як улады задаволілі іхнія патрабаваньні пад гарантыю намесьніка старшыні аблвыканкаму М. Федарчука. 

26 чэрвеня на гарадзкім рынку ў Оршы (Віцебская вобл.) супрацоўнікамі міліцыі быў затрыманы старшыня Свабоднага прафсаюзу прадпрымальнікаў г. Оршы і Аршанскага раёну Аляксандр Сталяроў. А.Сталяроў распаўсюджваў на рынку анкеты, у якіх былі пытаньні: «Ці падтрымліваеце вы Свабодны прафсаюз?», «У якой форме вы гатовыя падтрымаць яго патрабаваньні — мітынгі, страйкі, пікеты, грошы?», «Вашыя адносіны да ідэі прэзідэнта Лукашэнкі аб аб'яднаньні Беларусі ды Расіі ў адзіную дзяржаву?». Участковы інсьпектар рынку даставіў затрыманага А.Сталярова ў гарадзкі аддзел міліцыі, дзе яму паведамілі, што ягонай справай будзе займацца Камітэт Дзяржаўнай Бясьпекі, і адпусьцілі. 

1-2 ліпеня ў Гомелі прайшла акцыя пратэсту прыватных прадпрымальнікаў, якія гандлююць на Цэнтральным калгасным рынку. Акцыя праведзеная ў знак пратэсту супраць рашэньня ліквідаваць тут 1200 гандлёвых месцаў і прымусу прадпрымальнікаў пераехаць гандляваць на новы рынак за горадам. 

29 жніўня на рынку горада Оршы адбыўся прафсаюзны сход прадпрымальнікаў. Міліцыянты склалі пратакол пра парушэньні Закону аб сходах. 31 жніўня адбыўся суд, на якім старшыня гарадзкога свабоднага прафсаюзу Віктар Андрэеў за правядзеньне сходу быў аштрафаваны на 20 мільёнаў рублёў. 

З 1 верасьня ўступiў у дзеяньне падпункт 1.22 пункту 1 Дэкрэту прэзiдэнта РБ ад 4 жнiўня 1997 г. № 14, у якiм сказана: «Набытыя альбо рэалiзаваныя ў парушэньне ўсталяванага парадку (без наяўнасьцi суправаджальных дакументаў альбо дакументаў, якiя пацьвярджаюць якасьць прадуктаў, а таксама пры наяўнасьцi неадпаведных рэчаiснасьцi дакументаў) таварнаматэрыяльныя каштоўнасьцi падлягаюць канфiскацыi ў даход рэспублiканскага бюджэту. Калi нехта захоча прадаць свой тавар, ён абавязаны будзе прайсьцi сертыфiкацыю па органалептычных прыкметах (на колер, пах i смак). Калi прадавец паспрабуе прадаць свой тавар без сертыфiкацыi, яго тавар проста канфiскоўваецца ў даход рэспублiканскага бюджэту. Канфiскаваныя ў прадпрымальнiкаў тавары прадаюцца дзяржавай з адзнакай «тавар не сертыфiкаваны». Дзяржава зарэвiзавала сабе права не сертыфiкаваць тавар, калi гэта эканамiчна ня выгадна: калi затраты на сертыфiкацыю перавышаюць плануемы даход. У дадзеным выпадку мае месца парушэньне Канстытуцыi Беларусi — арт.13, якi гарантуе роўныя правы для ажыцьцяўленьня гаспадарчай дзейнасьцi для ўсiх формаў уласнасьцi. У сувязi з гэтым дэкрэтам з 1 верасьня аб’явілі бестэрміновы страйк прадпрымальнікі-гандляры большасьці рынкаў краіны. Паводле паведамленьняў друку, з 1 верасьня не працавала да 75 працэнтаў прыватных гандляроў краіны з рынкаў Мінску, Гродна, Віцебску, Наваполацку, Полацку, Оршы, Пінску і іншых буйнейшых гарадоў Беларусі. 

1 лістапада рашэньнем Мінгарвыканкаму былі скасаваныя дамовы на арэнду плошчаў у мінскім метрапалітэне. Скасаваньне дамоваў было праведзена з парушэньнем устаноўленага парадку. Сваім рашэньнем улады пазбавілі працы каля чатырох тысячаў чалавек — прадпрымальнікаў і асобаў, якія працуюць па найме. Для абароны сваіх правоў прадпрымальнікі і наёмныя работнікі, якія гандлявалі на станцыях метрапалітэну і ў падземных пераходах, стварылі першасную суполку Свабоднага прафсаюзу. Раніцай 4 лістапада каля 30 прадпрымальнікаў і наёмных работнікаў (пераважна жанчыны) сабраліся на плошчы Незалежнасьці, з плошчы яны накіраваліся да офісу Беларускай арганізацыі працоўных жанчынаў, які знаходзіцца на плошчы Свабоды. Міліцыя не стварала перашкодаў шэсьцю, абмежаваўшыся назіраньнем. 

11 лістапада ў Беларусі прайшоў агульнарэспубліканскі папераджальны страйк прадпрымальнікаў, якія гандлююць на рэчавых рынках краіны. Прадпрымальнікі патрабуюць адмены прынятых паводле ўказу А. Лукашэнкі абмежаваньняў на гандаль на рынках. Калі патрабаваньні ня будуць выкананыя, прадпрымальнікі маюць намер пачаць з 1 студзеня бестэрміновы страйк. 

8. ФАКТЫ ЖОРСТКАГА АЛЬБО НЕГУМАННАГА АБЫХОДЖАНЬНЯ З ЗАТРЫМАНЫМІ І ЗЬНЯВОЛЕНЫМІ

Пра фізічны ды псіхалагічны гвалт над затрыманымі і зьняволенымі ў беларускіх міліцэйскіх пастарунках, СІЗА і турмах праваабаронцы паведамлялі неаднаразова. Сьведчаць пра гэта і тыя, хто пабываў у кіпцюрах беларускага правасудзьдзя. Аднак апафеозам бязьмежжа і беспакаранасьці служкаў закону стала расправа над удзельнікамі «Маршу Свабоды», які адбыўся 17 кастрычніка. Каб «заблытаць сьляды», сьпецназаўцы чынілі гвалт ды зьдзекі над нявіннымі людзьмі ў аўтобусах ды машынах па дарозе з пастарункаў да СІЗА альбо судоў. 

3 сакавiка член Цэнтральнай выбарчай камiсii Сяргей Абадоўскi, якi адбываў адмiнiстратыўны арышт у мiнскiм сьпецпрыёмнiку-разьмеркавальнiку, быў дастаўлены ў бальнiцу «хуткай дапамогi» з дыягназам «востры гiпертанiчны крыз» — вынiк галадоўкi, якую ў знак пратэсту супраць незаконнага арышту С. Абадоўскi абвясьцiў у зале суда. У бальнiцы С. Абадоўскаму аказалi тэрмiновую медыцынскую дапамогу, пасьля чаго адпусьцiлi дадому. С. Абадоўскаму заставалася знаходзiцца за кратамi два з паловай днi. Гэты тэрмiн ён павiнен адбыць, калi стан здароўя палепшыцца. 

3 сакавiка ў рэанiмацыйнае адзьдзяленьне мiнскага вайсковага шпiталю з дыягназам «фiзiчнае i псiхiчнае зьнясiленьне» трапiла былая старшыня Нацбанку Тамара Вiньнiкава. Яна знаходзiлася ў сьпецыяльнай палаце пад аховай. За дзень перад гэтым яна зьвярнулася ў Беларускi хельсiнкскi камiтэт па дапамогу. Былая старшыня Нацбанку сьцьвярджала, што далейшае знаходжаньне пад хатнiм арыштам пагражае яе жыцьцю. У 1998 годзе ў Вiньнiкавай было выяўленае анкалагiчнае захворваньне, яе можа выратаваць толькi хiрургiчнае ўмяшальнiцтва. Патрэбную аперацыю можна зрабiць толькi ў 8-ым клiнiчным шпiталi, але там «няма ўмоваў для разьмяшчэньня аховы». У вынiку Т. Вiньнiкавай ужо другi год адмаўляюць у лячэньнi. У студзенi 1999 году адвакат Людмiла Ульяшына зьвярталася са скаргай на ўтрыманьне Вiньнiкавай пад хатнiм арыштам у пракуратуру Беларусi i Фрунзенскi раённы суд г. Мiнску. З пракуратуры паведамiлi, што скарга ня можа быць задаволеная. 

У ноч з 5 на 6 сакавiка дактары гвалтам прымусiлi Вiктара Ганчара спынiць галадоўку — пачалося прымусовае кармленьне. Сябра ЦВК Анатоль Гурыновiч, якi знаходзiўся ў суседняй камеры, чуў, як Вiктар Ганчар супрацiўляўся дактарам. Галоўнае патрабаваньне Вiктара Ганчара — неадкладнае вызваленьне — не было выкананае. Падчас зьняволеньня В. Ганчар падвяргаўся ня толькi прымусоваму кармленьню, але i катаваньням. Людзi ў чорнай вопратцы i масках навязвалi яго кайданкамi да батарэi i зьбiвалi, яму заломвалi рукi i ногi назад — рабiлi гэтак званую «ластаўку». 

18 жніўня газета «Народная Воля» паведаміла, што напрацягу пяці дзён судовага працэсу над дэпутатам Вярхоўнага Савету 13 скліканьня Андрэем Клімавым яго не кармілі і не выводзілі на прагулкі. 

Пасьля «Маршу Свабоды», які адбыўся 17 кастрычніка, у Грамадзкую прыёмную Праваабарончага Цэнтру «Вясна» зьвярнулiся грамадзяне, пацярпелыя ад неправамоцных дзеяньняў супрацоўнiкаў праваахоўных органаў пад час і пасьля заканчэньня палітычнай акцыі апазіцыі. Гэтыя сьведчаньні — прыклад таго, як працуюць праваахоўныя органы ў Беларусі, для якіх нанясеньне фізічнай і маральнай шкоды, жорсткае зьбіцьцё затрыманых зьяўляецца прафесійнай нормай. 

Сьведчыць Абрагімовіч Марына (супрацоўніца Інстытуту мовазнаўства Акадэміі навук, г. Мінск): «Мы з сяброўкаю гулялі па парку Горкага. Раптам пачалася нейкая мітусьня. Мы вырашылі перачакаць на лавачцы. Падышлі незнаёмыя людзі ў камуфляжнай форме, праверылі нашыя дакументы і павялі нас у двары... Прывезьлі ў Ленінскі РАУС і пачалі складаць на нас пратаколы. Абвінавачаньне ва ўсіх было аднолькавае: парушалі грамадзкі парадак, нецэнзурна выказваліся. Потым нас павезьлі ў Партызанскі РАУС, па дарозе нас абражалі. У шэсьць гадзінаў раніцы прыбылі АМАПаўцы дзеля адпраўкі нас у сьпецпрыёмнік... У аўтамашыне на падлозе было месіва з людзкіх целаў, чуліся стогны, нас зьбівалі дубінкамі, тапталі нагамі. АМАПаўцы прымушалі нас сьпяваць, але ў мяне быў шок і я не магла прыгадаць ніводнае песьні. Тады мая сяброўка засьпявала песьню «В траве сидел кузнечик», а яны сталі патрабаваць «Солнечный круг»... Аднаму мужчыну засунулі ў рот дубінку, і ў гэты час нехта крычаў: «Сунь яму да самых гландаў!» Калі выходзілі з машынаў, адзін АМАПавец, павіснуўшы дзьвюмя рукамі на поручні, выштурхоўваў нагамі ў сьпіну людзей з машыны». 

Сьведчыць Ганчар Мікалай Якаўлевіч (1962 г. н., г. Мінск): «Па дарозе да аўтобусу нас білі і штурхалі. У аўтобусе зьбівалі з ног і валілі адзін на аднаго ў кучу. Я апынуўся ўнізе. На мне ляжалі тры ці чатыры чалавекі. Было цяжка, але тым, хто ляжаў наверсе было яшчэ горш, па іх хадзілі і скакалі, іх білі». 

Сьведчыць Мухля Юрый Адамавіч (г. Мінск): «Мне нанесьлі некалькі ўдараў па тулаве, маёй галавой адчынялі дзьверы... Мяне кінулі ў аўтобус, дзе не далі падняцца і, пагражаючы, прымусілі мяне ляжаць у ненатуральнай паставе. Калі паклалі ўсіх затрыманых, мы ад’ехалі ад Савецкага РАУСу. Праз хвілінаў 20-30 аўтобус спыніўся і супрацоўнікі АМАПу пачалі зьбіваць затрыманых. Мне задавалі пытаньне і на кожны адказ наносілі ўдар у вобласьць нырак. Супрацоўнік АМАПу сьмяяўся і казаў, што гэта тое самае, што ён пачаставаў бы мяне півам. Праходзячы па аўтобусе, супрацоўнікі АМАПу наступалі на мяне і сьпецыяльна спыняліся, каб нанесьці мне боль». 

Сьведчыць Цурыкаў Анатоль Аляксандравіч (70 гадоў, г. Мінск): «Я ў сутычцы ўдзелу не прымаў. Калі дэманстранты пачалі разьбягацца, я далучыўся да іх. Праз некалькі метраў мяне дагнаў чалавек у камуфляжнай форме і моцна ўдарыў дубінкай па галаве, а потым яшчэ і па назе. З разьбітай галавы моцна хлынула (гэта не перабольшваньне) кроў. Пасьля гэтага мяне ніхто ня біў. Некалькі жанчынаў спрабавалі мне дапамагчы, але ў іх не было бінтоў. Выклікалі «хуткую дапамогу», якая адвезла мяне ў 4-ю бальніцу, дзе наклалі на рану швы, зрабілі супрацьслупняковую ін’екцыю і праверылі на рэнтгенаўскім апараце месца ўдару па галаве. На маё шчасьце, трэшчынаў на чэрапе не было». 

Сьведчыць Кавалёў Станiслаў Станiслававiч (1957 г. н., Мiнская вобл.): «17 кастрычнiка я разам з усiмi дэманстрантамi прайшоў увесь шлях «Маршу Свабоды». У сутычках з мiлiцыяй ня ўдзельнiчаў... Частка дэманстрантаў пачала адыходзiць па парку ў бок метро. І вось тут пачалi затрымлiваць тых, хто выходзiў з парку. Мяне скруцiлi i пацягнулi да машыны. Я пытаўся: «За што вы мяне затрымлiваеце, i хто вы такiя?» Мне адказалi пагрозамi. Мяне павезьлi ў Савецкi РАУС г. Мiнску, дзе на ўсіх затрыманых склалi пратаколы. Забiралi з камеры нашу партыю прыкладна ў 2.00 — 2.30 ночы 18 кастрычнiка супрацоўнiкi АМАПу. Пры ўваходзе ў аўтобус мяне ўдарылi, я ўпаў, пасьля чаго мяне бiлi нагамi i гналi ў канец аўтобусу. Кiнулi на падлогу. Я чуў, як наступныя праходзiлi такую ж «апрацоўку». Апошнiх яны кiдалi на тых, што ляжалi ўнiзе (у тым лiку i я). Мы пачалі задыхацца ад недахопу паветра. Я чуў, як яны білі студэнта, білі настолькі па-зьвярынаму, што нават афіцэр АМАПу пачаў супакойваць сваіх падначаленых. Пасьля нас некуды павезьлі, амапаўцы сьмела хадзілі па галовах і целах ляжачых, калі хто-небудзь пачынаў варушыцца, білі зноў. Затым мы стаялі недзе каля 40 хвілінаў, мне зрабілася зусім кепска, бо ў мяне хворае сэрца. У гэтым стане я пачуў, што нехта з затрыманых папрасіў дазволу падняцца, бо яго пачало ванітаваць, а нехта з АМАПаўцаў сказаў: «Хай рыгае на сваіх». Далей я кепска памятаю, што было, бо страціў прытомнасьць. Прыйшоў у сябе толькі падчас руху аўтобусу, калі маса людзей, якая ляжала на падлозе пачала перамяшчацца збоку ўбок. Калі нас прывезьлі, я выходзіў апошнім і ня мог стаяць на нагах, таму некалькі АМАПаўцаў трымалі мяне, а астатнія «апрацоўвалі» маё цела дубінкамі і нагамі. Затым адпусьцілі з аўтобусу і ўжо на вуліцы пусьцілі праз свае шэрагі да сьцяны нейкага будынку (як пазьней аказалася, гэта быў сьпецпрыёмнік-разьмеркавальнік на вул. Акрэсьціна). Нас паставілі на «расьцяжку» каля сьцяны (шырока расставіўшы рукі і ногі) і працягвалі «апрацоўку». Асабліва жорстка яны зьбівалі хлопца, які быў у доўгім скураным паліто. Пасьля афіцэр АМАПу загадаў перастаць яго біць, бо хлопец ужо не рэагаваў на ўдары. Гэтую ноч кашмару я запомню на ўсё жыцьцё. Так біць і так маральна зьневажаць людзей маглі толькі фашысты ў канцлагерах». 

Сьведчыць Капарыха Павел Аляксеевіч (г. Мінск): «Падчас правядзеньня акцыі «Марш Свабоды» я быў затрыманы невядомымі асобамі ў цывільным, якія не прад’явілі ніякіх дакументаў. Нас (5 чалавек затрыманых даставілі ў Савецкі РАУС г. Мінску. Пасьля ўтрыманьня ў РАУСе (каля 4 гадзінаў) нашу групу затрыманых перавезьлі ў прыёмнік-разьмеркавальнік на вул. Акрэсьціна. Перад пагрузкай у аўтобус, кожнага з нас прапусьцілі праз строй АМАПаўцаў, у аўтобусе нас паклалі на падлогу, падчас руху працягвалі зьдзеквацца: зьбіваць, хадзіць па людзях, усяляк зьневажаць. За спробу прыўзьняць галаву адразу білі». 

Сьведчыць Капарыха Андрэй Аляксеевіч (г. Мінск): «Падчас майго затрыманьня за ўдзел у шэсьці «Марш Свабоды» мяне жорстка зьбілі невядомыя людзі ў цывільным, а затым адвезьлі ў Кастрычніцкі РАУС. Пры затрыманьні супрацоўнікі міліцыі не прад’явілі свае пасьведчаньні, абражалі, наносілі ўдары дубінкамі па сьпіне і нагах. (...) Пры пасадцы ў аўтобус я трымаў рукі за галавой, а АМАПавец нанёс мне ўдар рукой ў сонечнае спляценьне, а таксама некалькі ўдараў па нырках. У аўтобусе нас было 10 чалавек (7 хлопцаў, 2 дзяўчыны і 1 сталая жанчына). Мы ляжалі на падлозе паміж сядзеньнямі адзін на адным. Пры спробах паварушыцца, у наш адрас сыпаліся пагрозы. Потым адзін з АМАПаўцаў пачаў размаўляць з усімі намі па чарзе. Яго цікавіла: хто мы, чым займаемся, якую маем зарплату. Падчас размовы з кожным з нас ён наносіў удары рукамі і нагамі. Мне былі нанесеныя чатыры ўдары па нырках, а пасьля па галаве». 

Сьведчыць Сачанка Ігар Аляксандравіч: «Пасьля заканчэньня акцыі «Марш Свабоды» я са сваім сябрам быў затрыманы ў канцы вул. Пуліхава асобамі ў цывільным, якія не прадстаўляліся і не паказвалі ніякіх дакументаў. Пры затрыманьні мы не аказвалі ніякага супраціўленьня, але мяне схапілі за шыю, павалілі на зямлю і прыціснулі каленам. Шыю сьціснулі так, што на пытаньне пра дакументы, я ня мог нічога адказаць, бо перацялі дыханьне. Затым маім уласным рамянём, выцягнутым з джынсаў завязалі мне рукі за сьпіной і адвезьлі ў Савецкі РАУС, дзе мы былі з 17.30 да 00.30. Пасьля гэтага затрыманых павезьлі ў прыёмнік-разьмеркавальнік на вул. Акрэсьціна. Перад пагрузкай у аўтобус кожнага з нас прапускалі праз строй АМАПу. У аўтобусе паклалі на падлогу, падчас руху АМАП працягваў зьдзеквацца: зьбіваць, хадзіць па спінах, усяляк зьневажаць. За спробай падняць галаву адразу ішлі некалькі ўдараў». 

Падчас акцыі 17 кастрычніка ў Мінску ад супрацьпраўных дзеяньняў супрацоўнікаў праваахоўных органаў пацярпелі журналісты і лідэры грамадзкіх аб’яднаньняў. У Фігулеўскую Валянціну (кіраўнік жаночага цэнтру г. Ліды) супрацоўнік міліцыі кінуў камень, у выніку чаго ў В. Фігулеўскай быў расьсечаны твар. Супрацоўніка газеты «Навінкі» Міколу Салаўя пасьля заканчэньня акцыі затрымалі і зьбілі каля станцыі метро «Партызанская». У сувязі з тым, што пракуратура ўзбудзіла крымінальную справу па факце падзеяў 17 кастрычніка, сьледчыя органы пачалі весьці пошук удзельнікаў акцыі па аператыўных здымках. Адзін з асуджаных на 15 сутак за ўдзел у «Маршы свабоды» Яўген Афнагель за кратамі ў камеры адчуў боль у сэрцы. Ён перадаў на волю цыдулку, у якой паведаміў, што на ягоныя скаргі на боль у сэрцы наглядчыкі адмовілі яму ў выкліку ўрача-кардыёлага, а далі нейкія таблеткі, ад якіх боль толькі ўзмацніўся. Рэжым утрыманьня зьняволеных ў сьпецпрыёмніку-разьмеркавальніку на вул. Акрэсьціна стаў больш жорсткім. Супрацоўнікі яго адмаўляліся прымаць харчовыя перадачы для ўдзельнікаў акцыі, устанавіўшы норму – адна перадача ў дзесяць дзён. Раней, да 17-га кастрычніка дазвалялася адна перадача ў пяць дзён... 

13 сьнежня супрацоўнікамі сьледчага ізалятара ГУУС Мінгарвыканкаму быў жорстка зьбіты зьняволены дэпутат Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня Андрэй Клімаў. Пасьля зьбіцьця А.Клімаў быў дастаўлены ў суд Ленінскага раёну г. Мінску, дзе праходзіць слуханьне крымінальнай справы, узбуджанай у дачыненьні да А. Клімава і былых супрацоўнікаў ААТ «Андрэй Клімаў і Ко». Прадстаўніцтва АБСЕ ў Мінску выказала асаблівую заклапочанасьць у сувязі са зьбіцьцём А. Клімава і заклікала ўрад Беларусі «неадкладна расьсьледваць гэтае здарэньне, прадаставіць спадару Клімаву неадкладную медыцынскую дапамогу ў адпаведнай бальніцы і вызваліць яго з-пад варты». 

У сьнежні былая старшыня Нацыянальнага банку Беларусі Тамара Віньнікава ў інтэрв’ю радыё Бі-Бі-Сі паведаміла наступнае: «Я дзесяць месяцаў знаходзілася ў адзіночнай камеры. Ці трэба яшчэ казаць, як зроблена наогул турма КДБ — камера мае форму труны. Гэта псіхалагічна так зроблена: калі ты кладзесься спаць альбо калі табе дазволяць прылегчы, калі ты сябе добра адчуваеш, то такое становішча, быццам ляжыш у труне. Гэта не проста труна, а з усімі, скажам, рысачкамі, з усімі дэталямі (...) Сам будынак пабудаваны ў 1926 г. Усе катаваньні 37-га году ўвабралі ў сябе гэтыя сьцены. Там няма ніякай вады — ні халоднай, ні гарачай. Для таго каб памыцца, трэба строга па раскладзе — тры разы на дзень цябе запросяць выйсьці толькі ў грамадзкую прыбіральню. Я жанчына, мяне даглядалі толькі мужчыны (...) Я была пазбаўленая магчымасьці перапісвацца. У мяне не было спатканьняў. Мне не дазвалялі карыстацца паслугамі адваката — я гаварыла з ім праз два шкла за зачыненымі дзьвярыма. Мне не дазвалялі карыстацца заканадаўчай базай. Мне не дазвалялі карыстацца ніякімі дакументамі. Мне не дазвалялі карыстацца ўрачэбнай дапамогай. (...) А праз дзесяць месяцаў мне зьмянілі меру стрыманьня. Але мне не дазволілі вярнуцца дамоў. Мне дазволілі вярнуцца ў кватэру майго сына, можа быць, толькі таму, што кватэра яго знаходзіцца ў суседнім доме з КДБ і МУС. Таму там было пільнае назіраньне. І мне прыставілі ахову — круглыя суткі ў кватэры знаходзіліся лепшыя людзі рэжыму — Галоўнага ўпраўленьня Дзяржаўнай аховы... Ну, як вы разумееце зьбегчы ад такіх людзей немагчыма. Гэта вельмі складана. (...) Мяне проста з групы аховы перадавалі ў групу, скажам, людзей, якія займаюцца фізічным зьнішчэньнем. Вось тут і адбылася невялікая накладка, пра якую я гаварыць не магу». 

21 сьнежня Дзярждэпартамент ЗША зрабіў афіцыйную заяву, у якой сказана: «Зьбіцьцё Андрэя Клімава, дэпутата Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня, якое адбылося 13 сьнежня, указвае на глыбіню палітычнага крызісу ў Беларусі і яе самаізаляцыі ад еўраатлантычнай супольнасьці дэмакратычных дзяржаваў. Дэпутат Клімаў быў зьбіты ахоўнікамі ў турме, дзе знаходзіўся ў папярэднім зьняволеньні з лютага 1998 г. па палітычна матываваных абвінавачаньнях. Беларускія ўлады павінны прыняць меры для расьсьледваньня інцыдэнту і пакараньня вінаватых. Урад ЗША заклікае беларускае кіраўніцтва вызваліць дэпутата Клімава і іншых затрыманых і зьняволеных па палітычных матывах». 

24 сьнежня Пракуратура Рэспублікі Беларусь адмовілася задаволіць хадайніцтва прадстаўнікоў абароны зьняволенага дэпутата Вярхоўнага Савета 13-га скліканьня Андрэя Клімава ва ўзбуджэньні крымінальнай справы па факце яго зьбіцьця. Прадстаўнікі пракуратуры заявілі, што праведзеная імі праверка пацьвердзіла правамоцнасьць усіх дзеяньняў аховы («прымусовая мера дастаўкі ў суд»). Варта нагадаць, што з папярэдняга медыцынскага заключэньня, зробленага ўрачом «хуткай дапамогі», які прыбыў у будынак суда, вынікае, што ў Клімава была выяўленая чэрапнамазгавая траўма і траўма жывата. 

9. ПЕРАСЬЛЕД АЛЬБО ЗАБАРОНА ДЗЕЙНАСЬЦІ ПАЛІТЫЧНЫХ ПАРТЫЯЎ І РУХАЎ

26 студзеня прэзiдэнт РБ А. Лукашэнка падпісаў Дэкрэт №2 «Аб некаторых мерах па ўпарадкаваньні дзейнасьцi палiтычных партыяў, прафесiйных саюзаў, iншых грамадзкiх аб’яднаньняў», якiм увёў абавязковую перарэгiстрацыю грамадзкiх арганiзацыяў. У адпаведнасьцi з дэкрэтам з 1 лютага па 1 лiпеня 1999 году прайшла перарэгiстрацыя палiтычных партыяў, грамадзкiх аб’яднаньняў, прафсаюзаў, а таксама iх сiмволiкi. 

26 студзеня Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь адмовiўся задаволiць скаргу Беларускага студэнцкага саюзу «Салiдарнасьць», якую той падаў на адмову Мiнiстэрства юстыцыi РБ у рэгiстрацыi прафсаюза. Як паведамiў прадстаўнiк iнiцыятыўнай групы прафсаюзу «Салiдарнасьць» Юрась Губарэвiч, наступным крокам будзе «абскарджаньне гэтага рашэньня ў належным парадку»: скарга будзе накiраваная ў Генеральную пракуратуру Рэспублiкi Беларусь. 

8 лютага кiраўнiцтва Федэрацыi прафсаюзаў беларускай (ФПБ) запатрабавала ад уладаў перагледзець дэкрэт прэзiдэнта ад 26 студзеня 1999 году аб дзяржаўнай рэгiстрацыi i перарэгiстрацыi палiтычных партыяў, прафсаюзаў i грамадзкiх аб’яднаньняў. Зварот застаўся незаўважаным. 

1 красавiка ў 17.30 у Гомелi ў офiс аб’яднаньня «Грамадзянскiя ініцыятывы» зьявiлiся 5 супрацоўнiкаў міліцыі на чале з палкоўнiкам Гаркавым, спасылаючыся на тэлефоннае паведамленьне аб тым, што ў гэтым памяшканьнi знаходзяцца наркатычныя сродкi i зброя. У офiсе ў прысутнасьцi панятых быў праведзены вобыск. 

18 жніўня Міністэрства юстыцыі РБ адмовіла ў рэгістрацыі Беларускай асацыяцыі маладых палітыкаў (БАМП). Старшыня асацыяцыі Анатоль Лябедзька патлумачыў, што адмова была зробленая Мінюстам на падставе чыста рэдакцыйных заўвагаў і сапраўдная прычына адмовы – палітычная, бо сам Анатоль Лябедзька як дэпутат Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня, вядзе актыўную палітычную дзейнасьць на міжнароднай арэне, у прыватнасці ў АБСЕ, па распаўсюджаньні праўды пра дыктатарскі рэжым А. Лукашэнкі. 

19 жніўня каля 18 гадзін у офіс Свабоднага прафсаюзу беларускага ўварвалася група супрацоўнікаў міліцыі, якія заявілі аб тым, што ў будынку быццам бы закладзенае выбуховае прыстасаваньне і ў 20 гадзінаў павінен адбыцца выбух. Міліцыянты пачалі ў памяшканьні вобыск і канфіскавалі 30 тыс. улётак, у якіх утрымліваўся заклік маладых палітычных лідэраў да выхаду на «Шлях Свабоды» 100 тысячаў грамадзянаў Беларусі. Міліцыянты склалі пратакол канфіскацыі ўлётак і, забраўшы іх, зьехалі, забыўшыся пра бомбу. 

24 жніўня пяцёра міліцыянтаў уварваліся ў штаб-кватэру Аб’яднанай грамадзянскай партыі. На патрабаваньне прад’явіць дакументы міліцыянты нічога не адказалі і пачалі вобыск. Падчас вобыску міліцыянты забралі газеты і ўлёткі. Сярод «арыштаваных» апынулася і афіцыйна зарэгістраваная «Белорусская деловая газета». Вобыскам кіраваў лейтэнант Кастрыцкі, які на патрабаваньне дэпутата Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня Уладзіміра Навасяда прад’явіць дакументы на вобыск паабяцаў арыштаваць дэпутата на 15 сутак. 


18 верасьня ў офісе Свабоднага прафсаюзу беларускага па вул. Захарава, 24, у г. Мінску была адключаная тэлефонная сувязь. 19 верасьня пад кіраўніцтвам участковага міліцыянта тут быў праведзены вобыск. Прычына — паведамленьне пра нібыта замініраваньне офісу СПБ. Вобыск вынікаў ня даў, але міліцыянты канфіскавалі агітацыйны матэрыял. 28 верасьня памяшканьне офісу наведалі чацьвёра супрацоўнікаў інсьпекцыі фінансавых расьсьледваньняў, якія, ня маючы законнага права на праверку дакументаў, запатрабавалі іх. 29 верасьня ў 19.00 каля ўваходу ў офіс СПБ 24 міліцыянты заблакавалі машыну, якая павінна была ад’ехаць у горад Оршу з прафсаюзнай літаратурай і канцтаварамі. У машыне знаходзілася Эва Савіцка – эксьперт Варшаўскага бюро Амерыканскага цэнтру міжнароднай салідарнасьці працоўных, перакладчык Людміла Каплунік і кіроўца Алесь Кручынін. Адначасова будынак, у якім знаходзіцца офіс СПБ, акружылі супрацоўнікі міліцыі, матывуючы гэта тым, што паступіў сігнал аб яго замініраваньні. Міліцыянты выселілі жыхароў дома № 24 па вул. Захарава. Па камандзе асобаў у цывільным супрацоўнікі міліцыі правялі вобыск, але бомбы не знайшлі. Пасьля гэтага міліцыянты двойчы абшукалі ўласныя рэчы супрацоўнікаў. Аднак нічога «крамольнага» не знайшлі. Падчас вобыску машыны прысутнічаў консул Польшчы. Гэтыя факты сьведчаць пра тое, што ўлады ўсур’ёз устрывожаныя намерам Свабодных прафсаюзаў правесьці 30 верасьня акцыі пратэсту ў буйнейшых гарадах Беларусі. 

У кастрычніку ў Беларусі скончылася перарэгістрацыя палітычных партыяў і грамадзкіх аб'яднаньняў. Па яе выніках перарэгістрацыю не прайшлі дзьве палітычныя партыі — Партыя здаровага сэнсу і Хрысьціянска-дэмакратычная партыя, а таксама 211 няўрадавых арганізацыяў, самая буйная і ўплывовая сярод якіх — Беларуская асацыяцыя маладых палітыкаў.

10. ДЫСКРЫМІНАЦЫЯ ПРАВОЎ ГРАМАДЗЯНАЎ БЕЛАРУСІ ПА ПРЫКМЕТАХ МОВЫ І ВЕРАВЫЗНАНЬНЯ

20 студзеня сакратарыят Таварыства беларускай мовы (ТБМ) iмя Францiшка Скарыны выступiў з заявай, у якой сьцьвярджаецца: «Абодва экземпляры падпiсаных 25 сьнежня 1998 года ў Маскве прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь А.Лукашэнкам i прэзiдэнтам Расійскай Федэрацыi Б. Ельцыным Дагавору аб роўных правах грамадзянаў i Пагадненьня аб стварэньнi роўных умоваў суб’ектам гаспадараньня краiнаў учыненыя ў парушэньне агульнапрынятых дыпламатычных традыцыяў толькi на адной мове — рускай. Тым самым адкрыта засьведчаная непавага да дзяржаўнай беларускай мовы». 

З 16 па 23 лютага ў Беларусі, у першай з краінаў, што сталі незалежнымі ў 90-х гадах, прайшоў перапіс насельніцтва. Факт, што становішча ў беларускай эканоміцы ці не найгоршае сярод былых савецкіх рэспублік. Дык чаму ж тады нашыя ўлады пайшлі на немалыя грашовыя затраты менавіта цяпер? Многае становіцца зразумелым пры ўважлівым знаёмстве з перапісным лістом. Ажно тры пытаньні ў ім прысьвечаныя адной тэме: мове. Першае — вашая родная мова, другое — на якой мове вы размаўляеце дома, трэцяе — якой яшчэ мовай вольна валодаеце... Той, хто ведае моўную сітуацыю ў Беларусі, адразу зразумее, да чаго хочуць схіліць арганізатары перапісу грамадзянаў сваёй краіны. Беларуская мова вынішчалася ў Беларусі на працягу як мінімум двух апошніх стагодзьдзяў. Пасьля кароткага рэнесансу, што надышоў па развале СССР, з прыходам да ўлады Лукашэнкі зноў пачалі зачыняцца беларускія школы і класы. Сёньня нават у сталіцы краіны менш за сем працэнтаў першакласьнікаў вывучаюць беларускую мову, і няма ніводнай сярэдняй і вышэйшай беларускамоўнай навучальнай установы... Перапісныя лісты, у парушэньне Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, Закону «Аб мовах», а значыць, правоў грамадзянаў краіны, былі спачатку надрукаваныя выключна на рускай мове. І толькі пасьля пратэстаў грамадзкасьці частка іх была дадрукаваная па-беларуску. 

З парушэньнямі прайшоў і сам перапіс. Лічыльнікі бралі з сабою толькі рускамоўныя перапісныя лісты, беларускамоўныя трэба было прынцыпова запатрабаваць, падказвалі «правільны» адказ, калі чалавек задумваўся, а то і пісалі, не пытаючы, ва ўсіх трох графах: «рус...». У вайсковых частках камандзіры дыктавалі салдатам, якую мову лічыць роднай, а ў вёсках да старых людзей, часам, лічыльнікі і не прыходзілі зусім. Словам, усё рабілася, каб дабіцца патрэбнага ўладам, і найперш «інтэгратару», выніку. 

17 красавiка ў Гродне падчас правядзеньня пiкету ў абарону польскiх школаў затрыманы старшыня саюзу палякаў Беларусi Тадэвуш Гавiн. 21 красавiка ў судзе Ленiнскага раёну г. Гродна адбылося паседжаньне па справе Тадэвуша Гавiна. У пастанове суда сказана: «Тадэвуш Гавiн, як арганiзатар пiкету 12 сакавiка, дазволiў выкарыстаць плакат наступнага зьместу: «Вiцэ-прэм’ер Замяталiн У., намстаршынi аблвыканкаму Бiрукова М. i старшыня Наваградзкага райвыканкаму Лiс. А. душаць польскую мову». Суд палiчыў, што тым самым Т.Гавiн абразiў службовых асобаў. Т. Гавiну вынесенае адмiнiстратыўнае пакараньне ў выглядзе штрафу — 115 млн. рублёў (прыкладна 300 даляраў ЗША). 

11 траўня ў Мінску ў памяшканьнi Таварыства беларускай мовы быў праведзены вобыск. Байцы сьпецыяльнага сапёрнага падразьдзяленьня войскаў МУС на працягу гадзiны шукалi бомбу. 

24 траўня ў Гомелі ў дзіцячым садку № 99 правялі тэсты для дзяцей, у тым ліку і для Францішка Яўсеенкі. Хлопчык з дзяцінства размаўляў толькі на беларускай мове. Тэсты праводзіліся ў адсутнасьці маці па-руску. Лагапед Прымакова заявіла, што ня ведае і не жадае ведаць беларускай мовы. Па выніках тэстаў лагапед зрабіла выснову, што хлопчык псіхічна непаўнавартасны (не разумее значэньня некаторых рускіх словаў), і яго накіравалі ў сьпецгрупу для дзяцей з замаруджаным псіхічным разьвіцьцём. 

У чэрвені Саюз палякаў Беларусі ініцыяваў судовы працэс у абарону правоў дзяцей, якія хочуць вучыцца на польскай мове. Наваградзкі райвыканкам прыняў рашэньне аб немэтазгоднасьці адкрыцьця ў горадзе першых класаў з польскай мовай навучаньня і будаўніцтва польскамоўнай школы. Менавіта гэтае рашэньне Саюз палякаў і абскардзіў у судзе. Судзьдзя Васіль Аляхновіч «прызнаў зыск неправамерным». 

27 жніўня газета «Народная Воля» паведаміла, што Гродзенскі гарвыканкам адмовіў гарадзкой Радзе ТБМ у правядзеньні 1-га верасьня пікетаваньня супраць далейшага выцясьненьня беларускай мовы са школаў. Сёньня ў Гродне засталіся толькі дзьве школы з частковым выкладаньнем прадметаў па-беларуску. 

7 лістапада ў пасёлку Пагранічны Гродзенскай вобласьці абвясьціў галадоўку сьвятар Беларускай праваслаўнай аўтакефальнай царквы Айцец Ян. Рашэньне сьвятара зьвязанае з тым, што ўлады адмаўляюць у рэгістрацыі і выдзяленьні ўчастку пад будаўніцтва царквы. Сьвятар плануе працягваць галадоўку да таго часу, пакуль улады не зарэгіструюць прыход і ня выдзеляць участак для будаўніцтва царквы ў пасёлку Пагранічны. Тым самым парушаны арт. 16 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, у якім сказана: «Усе рэлігіі і веравызнаньні роўныя перад законам». 

11. АБВАСТРЭНЬНЕ МІЖНАЦЫЯНАЛЬНЫХ УЗАЕМААДНОСІНАЎ

5 лютага ў Мiнску ў раёне плошчы Перамогi члены фашыстоўскай арганiзацыi Рускае нацыянальнае адзiнства (РНЕ) зьбiлi актывiстаў Грамадзянскай iнiцыятывы «Хартыя-97» — Андрэя Саньнiкава (мiжнародны каардынатар грамадзянскай iнiцыятывы «Хартыя-97»), Зьмiцера Бандарэнку (сябра аргкамiтэту грамадзянскай iнiцыятывы «Хартыя-97» i прэс-сакратара Алега Бябенiна. Быў зьбiты таксама выпадковы прахожы — афiцэр Узброеных Сiлаў РБ. Андрэй Саньнiкаў быў дастаўлены ў бальнiцу №2. У яго зламаныя пераносьсе і некалькі рабрынаў, у А. Бябенiна зафiксаваныя шматлiкiя сьляды ад удараў. Падчас зьбіцьця праваабаронцаў неафашысты брыдкасловілі і крычалі «Жиды!», «Если хотите жить, убирайтесь на...» Кіраваў дзеяньнямі падлеткаў сталы мужчына са свастыкай на рукаве. 

3 сакавiка пракуратура г. Баранавiчы нарэшце адрэагавала на заяву старшынi Баранавiцкай гарадской рады БНФ «Адраджэньне» М. Северцава. У яго заяве на iмя пракурора г. Баранавiчы было сказана: «У г. Баранавiчы дзейнiчае незарэгiстраваная ў Рэспублiцы Беларусь арганiзацыя «Русское национальное единство» (РНЕ). Гэтая замежная арганiзацыя распаўсюджвае шавiнiстычныя iдэi, заклiкае да гвалтоўных дзеяньняў, якiя супярэчаць Канстытуцыi РБ. Праз свае ўлёткi i газеты «Русский порядок», «Русский вестник» РНЕ распальвае мiжнацыянальную варожасьць на тэрыторыi РБ. Гэтая замежная арганiзацыя адкрыта праводзiць свае сходкi ў г. Баранавiчы, iмкнецца ўцягнуць у свае шэрагi i падпарадкаваць моладзь, каб пад знакам вiдазьмененай свастыкi германскага фашызму ў ваенiзаванай форме i чорных кашулях выкарыстаць «в битве за установление русского мирового порядка». Зыходзячы з вышэйсказанага i з таго, што мы — грамадзяне незалежнай Рэспублiкi Беларусь, патрабуем прыняць неадкладныя меры па спыненьнi дзейнасьцi на тэрыторыi нашага гораду шавiнiстычна-iмперскай, з фашысцкiм ухiлам арганiзацыi замежнай краiны. Аб прынятых мерах просiм праiнфармаваць нас». Баранавiцкая пракуратура ў адказ прыняла наступныя меры: выклiкалi старшыню мясцовай Рады БНФ М. Северцава i сакратара рады Г. Багдановiч i загадалi прадставiць прозьвiшчы i хатнiя адрасы членаў «Русского Национального Единства» (РНЕ). Толькi пры гэтых умовах пракуратура зацікавіцца дзейнасьцю фашыстаў. 

1 чэрвеня ў Брэсьце на помніку вязьням Брэсцкага гета невядомыя намалявалі фашысцкую свастыку. Гэта ня першы выпадак. Кіраўнік цэнтру «Халакост» Аркадзь Бляхер паведаміў, што ў мінулы раз пасьля такога ж здарэньня ў міліцыі заявілі, што, маўляў, шкоды помніку не нанесена і няма чаго ўздымаць шум. 

15 чэрвеня Мінгарвыканкам адмовіў у правядзеньні мітынгу і шэсьця пад дэвізам «Не — вайне, фашызму і дыктатуры!» Акцыя была прымеркаваная да гадавіны нападу фашысцкай Германіі на СССР. Заяўку падавалі БНФ, АГП, БСДП(НГ). 

30 чэрвеня напярэдадні дня вызваленьня Беларусі ад нямецкафашысцкіх захопнікаў на беларускую вёску Мікалаеўка Сьветлагорскага раёну (Гомельская вобл.) адбыўся напад расійскага «ваенна-патрыятычнага» атраду «Беркут» з Сургуту. 130 чалавек ва ўніформе (падлеткі і іх выхавальнікі — ветэраны войнаў у Афганістане і Чачні) імітавалі захоп вёскі карнікамі, а пасьля — вызваленьне. Жыхары вёскі не былі праінфармаваныя пра правядзеньне «гульні», падчас якой былі ўжытыя дымавыя і выбуховыя прыстасаваньні, газавыя балончыкі. У час акцыі 20 чалавек вяскоўцаў былі сагнаныя ў школу ў якасьці заложнікаў, падлеткі ўрываліся ў хаты мірных жыхароў, людзям заломвалі рукі, кідалі на зямлю, брыдкасловілі. Над сельсаветам быў узьняты расійскі сьцяг. Фінансаваў гэтую акцыю прадпрымальнік родам з Беларусі — Анатоль Сілівончык. Маральныя страты жыхарам вёскі Мікалаеўка ён паспрабаваў кампенсаваць з дапамогай дзьвюх скрыняў гарэлкі. Удзельнікі клубу «Беркут» былі затрыманыя ў г. Бабруйску. Падлеткаў і іх выхавальнікаў дэпартавалі з тэрыторыі Беларусі, а Сілівончык трапіў у СІЗА. Адвакат Анатоля Сілівончыка — Вера Страмкоўская. Падчас нападу на вёску Мікалаеўка былі парушаныя асноўныя правы грамадзянаў Беларусі. Стала вядома, што ўдзельнікі клубу «Беркут» прыехалі ў Беларусь па запрашэньні БПСМ — Беларускага патрыятычнага саюзу моладзі, створанага пасьля прыходу да ўлады А. Лукашэнкі і пад ягоным патранажам. 

11 ліпеня быў забаронены мінскімі гарадзкімі ўладамі дазволены раней антыфашысцкі мітынг і рок-канцэрт вядомых беларускіх гуртоў. Падставай для забароны стала адсутнасьць пашпарту на гукаўзмацняльную апаратуру, што нібыта магло прывесьці да пажару. Між іншым, антыфашысцкія акцыі ў Беларусі забараняюцца з дзіўнай заканамернасьцю, у той час як на дзеяньні прафашысцкіх арганізацыяў ніхто не зьвяртае ўвагі. 

8 верасьня падчас Дня беларускай вайсковай славы каля дзесяцi прадстаўнiкоў прарускiх неанацысцкiх груповак пачалi чапляцца да чарнаскурага беларускамоўнага падлетка, актыўнага ўдзельнiка апазіцыйных акцыяў. Калі за яго заступiліся сябры, пачалася бойка. Удзельнікі сьвята схапілі двух неафашыстаў і перадалі іх міліцыянтам. 

19 сьнежня ў 17.30 у горадзе Віцебску каля свайго дому быў зьбіты Барыс Ханонавіч Хамайда. Б. Хамайда зьяўляецца Ганаровым сябрам Праваабарончага Цэнтру «Вясна», галоўным рэдактарам незалежнай газеты «Выбар», лаўрэатам прэміі Алеся Адамовіча за актыўную бескампрамісную палітычную дзейнасьць па абароне дэмакратыі і правоў чалавека. За тыдзень да здарэньня Б.Хамайду патэлефанаваў дадому капітан КДБ А. Лебедзеў і прапанаваў яму прыйсьці на допыт у КДБ. Хамайда адказаў, што па тэлефонным званку на допыт ня пойдзе. На гэта капітан КДБ сказаў, што калі ён ня прыйдзе, дык тады яму будзе горш. Пагроза капітана КДБ спраўдзілася праз тыдзень. Калі 19 сьнежня ў 17.30. Б.Хамайда падыходзіў да свайго дому, яму насустрач выйшлі 6 чалавек, якія сталі жорстка зьбіваць яго. Злачынцы зьбілі Хамайду нагамі, забралі кейс з дакументамі і зьніклі. Злачынцаў міліцыя, натуральна, не знайшла. Гэта ня першы выпадак зьбіцьця грамадзянаў яўрэйскай нацыянальнасьці за актыўны ўдзел у грамадзкай і праваабарончай дзейнасьці ў Беларусі. Дастаткова ўзгадаць, як у 1997 г. быў жорстка зьбіты режысёр Юры Хашчавацкі, які зьняў фільм пра А. Лукашэнку «Звычайны прэзідэнт». У пачатку сьнежня 1999 г. быў зьбіты Леанід Міндлін, які зьняў фільм «Страх» пра дыктатуру ў Беларусі. 

Пасьля зьбіцьця Б.Хамайды Праваабарончы Цэнтр «Вясна-96» выступіў з заявай «Аб дзяржаўнай палітыцы антысемітызму ў Беларусі». 

12. ПЕРАСЬЛЕД СЕКСУАЛЬНЫХ МЕНШАСЬЦЯЎ

У красавіку старшыня Лігі сексуальных меншасьцяў (ЛЯМБДА) Эдвард Тарлецкі правёў прэс-канферэнцыю, каб акцэнтаваць увагу грамадзкасьці на праблемах дыскрымінацыі правоў чалавека ў Беларусі. Эдвард Тарлецкi паведамiў прадстаўнiкам прэсы, што Лiга распачынае барацьбу супраць вiдавочнай дыскрымiнацыi сексуальных меншасьцяў у краіне. Як вядома, Мiнiстэрства юстыцыi замаруджвае рэгiстрацыю Лiгi, матывуючы гэта тым, што, згодна з апошнiмi зьменамi ў Законе аб грамадзкiх аб’яднаньнях, кожная арганiзацыя павiнна прадставiць у якасьцi заснавальнiкаў ня менш за 50 чалавек. Вядома, такая колькасьць людзей у Лiзе ёсьць, але спадар Тарлецкi лiчыць, што прыняць гэтае патрабаваньне — значыць, падпарадкавацца прававому бязьмежжу, якое творыцца дзяржавай у дачыненьнi да грамадзянскiх свабодаў. Такая палiтыка ўжо дала свае наступствы. Забаронена выступаць на Беларускiм радыё супрацоўнiкам Сексалагiчнага цэнтру Дзьмiтрыя Капусьцiна; мiнiстэрства адукацыi чацьвёрты год ня можа ўвесьцi ў школах дысцыплiну па палавым выхаваньні, што супярэчыць прынятым ва ўсiм сьвеце нормам. Лiга зьбiраецца правесьцi шэраг пiкетаў з нагоды правакаваньня царквой гамафобii ў грамадзтве i адмовы сексменшасьцям у рэгiстрацыi арганiзацыi. Таксама Лiга будзе дзейнiчаць праз Мiжнародную арганiзацыю геяў i лесьбiянак, сябрам якой зьяўляецца Лiга, i якая ўдзельнiчае ў працы ААН у якасьцi кансультанта. «Вiдавочна, — кажа спадар Тарлецкi, — улады iгнаруюць той факт, што Лiга займаецца ня толькi псiхалагiчнай рэабiлiтацыяй прадстаўнiкоў сексменшасьцяў, але i дапамогай хворым на СНIД, абаронай людзей, якiх згвалтавалі ў турмах». Таксама спадар Тарлецкi прывёў жахлівую лiчбу, атрыманую iм з канфiдэнцыйных крынiцаў МУС: на працягу мiнулага году 19 грамадзянаў былi забiтыя за тое, што яны — геi. Мiлiцыя не хавае гэтага факту, але дэманструе нежаданьне надаваць яму значэньне. Гэта, як кажа спадар Эдвард, проста вымушае геяў пачаць баранiць сябе самiм, тым больш што апошнiм часам рэгулярна здараюцца напады на iх неафашысцскiх груповак. 

20 жнiўня ў цэнтры Мiнску (у скверы на плошчы Свабоды) мiлiцыя распачала беззаконныя дзеяньні. Іх аб’ектам стала нестандартна апранутая моладзь i хлопцы з доўгiмi валасамi: гэтак званыя «валасацiкi». Супрацоўнiкi мiлiцыi ў службовай форме ў i цывiльным заганялі маладых людзей у аўтобус «Iкарус». У аўтобусе пачаўся вобыск, падчас якога супрацоўнiкi мiлiцыi сьвядома прынiжалi людзей. Асаблiва мусiравалася тэма гомасексуалiзму. Усе затрыманыя былi дастаўленыя ў РАУС, дзе ў iх узялi адбiткi пальцаў, праверылi дакументы i склалi надуманыя пратаколы: «Пры затрыманьнi хiстаўся з боку ў бок, мова была неразборлiвая». Свае дзеяньнi супрацоўнiкi мiлiцыi патлумачылi тым, што праводзiцца «агульнагарадзкая аперацыя» i дакументам «нельга давяраць».

13. ПЕРАСЬЛЕД ПРАВААБАРОНЧАГА ЦЭНТРУ «ВЯСНА» ДЫ ІНШЫХ ПРАВААБАРОНЧЫХ АРГАНІЗАЦЫЯЎ

14 студзеня ў 22.00 на кватэру загадчыцы грамадзкай прыёмнай Праваабарончага Цэнтру «Вясна» Любовi Лунёвай прыйшлі супрацоўнiкi Савецкага РАУСу, каб уручыць ёй пад роспiс позву, паводле якой яна павiнна 16 студзеня зьявіцца ў Цэнтральны РАУС дзеля складаньня пратаколу за ўдзел у несанкцыянаваным мiтынгу 6 сьнежня, прысьвечаным 50-угодкам абвяшчэньня Усеагульнай дэкларацыi правоў чалавека. Справа ў тым, што 6 лютага заканчваецца 2-х месячны тэрмiн, на працягу якога, паводле КаАП, грамадзяніна можна прыцягнуць да адмiнiстратыўнай адказнасьцi. 

15 студзеня Брэсцкi гарадзкi выканаўчы камiтэт адмовiў актывiсту Праваабарончага Цэнтру «Вясна» Уладзiмiру Вялiчкiну ў правядзеньнi пiкетаў, накiраваных супраць грубага парушэньня Канстытуцыi РБ — iнкарпарацыi Беларусi ў склад Расii. Пiкеты павiнны былi адбыцца 23 i 29 студзеня. У адмове гарвыканкаму сказана, што вулiца Савецкая, на якой У. Вялiчкiн планаваў правесьцi пiкетаваньне, «у адпаведнасьцi з рашэньнем Брэсцкага гарвыканкаму №887 ад 15.10.1998 году ўваходзiць у лiк месцаў, дзе забаронена правядзеньне сходаў, мiтынгаў i пiкетаваньня». 

У ноч з 14 на 15 лютага на Брэсцкай мытнi пры аглядзе рэчаў супрацоўніцы Праваабарончага Цэнтру «Вясна» Тацяны Рэвяка мытнiкi зьвярнулi ўвагу на праваабарончую лiтаратуру (Агляд па правах чалавека ў Беларусi, падрыхтаваны «Вясной», бюлетэнь «Права на волю» і iнш.). Апрача таго, у Т. Рэвяка была дыскета з яе асабiстымi запiсамi. Быў выклiканы эксьперт па лiтаратуры. У вынiку ўся iнфармацыя з дыскеты была сьцертая. 

24 лютага ў Мiнску на плошчы Якуба Коласа адбыўся пiкет, арганiзаваны Праваабарончым Цэнтрам «Вясна». Пiкет быў прысьвечаны абароне правоў чалавека i, апрача таго, меў антыфашысцкую накiраванасьць. 

17 сакавiка ў г. Ганцавiчы (Брэсцкая вобл.) быў прыцягнуты да адмiнiстратыўнай адказнасьцi па арт. 166.1 КаАП РБ (непавага да суда) вядомы ў Ганцавiчах праваабаронца, сябра БНФ «Адраджэньне» Мiкалай Занька. Суд наклаў на яго спагнаньне ў выглядзе 10 сутак адмiнiстратыўнага арышту. 17 сакавiка Мiкола Занька прысутнiчаў пры разглядзе грамадзянскага зыску аб узнаўленьнi на працы жыхаркi Ганцавiчаў Сьвятланы Варвашэвiч. Калi судзьдзя Буднiк, якая разглядала гэтую справу, выйшла ў пакой судзьдзi для вынясеньня канчатковага рашэньня, ён стаў сьведкам грубага парушэньня закону. Занька ўбачыў, як пракурор раёну Сяргей Туравец, якi не прымаў удзелу ў разглядзе гэтай справы, перадаваў тэчку са справай Варвашэвiч старшынi суда. Потым ён i яго сябры бачылi, як сакратар суда Натальля Муха прынесла справу Варвашэвiч ад старшынi суда назад судзьдзі Буднiк, якая прыняла справу i пайшла ў залу паседжаньня для вынясеньня канчатковага рашэньня. Мiкола Занька запатрабаваў спынiць гэтае яўнае парушэньне закону з боку судзьдзяў i супрацоўнiкаў пракуратуры. У адказ на гэта судзьдзя выклiкала ў суд нарад мiлiцыi, якi затрымаў Заньку. Аб дадзеным парушэньнi быў складзены акт, якi падпiсалi чатыры сьведкi гэтага беззаконьня. 

22 i 28 красавiка ў Мiнску адбылiся пiкеты, арганiзаваныя Праваабарончым Цэнтрам «Вясна». На пiкетах былi выкарыстаныя iнфармацыйныя стэнды, якiя ўтрымлiвалi матэрыялы, прысьвечаныя фактам парушэньня правоў чалавека ў Беларусi. 

У красавiку на 10 мiльёнаў беларускiх рублёў аштрафаваны кiраўнiк Брэсцкай ініцыятыўнай групы па стварэньні фiлii ПЦ «Вясна» Уладзiмiр Вялiчкiн. Яго асудзiлi за правядзеньне несанкцыянаванага пiкету. 21 лютага Вялiчкiн з плакатамi «Не — саюзу» i «16 траўня — выбары прэзiдэнта» быў затрыманы супрацоўнiкамi мiлiцыi на брэсцкiм рэчавым рынку. Супраць яго ўзбудзiлi справу па арт. 167, ч.1 КаАП РБ. Рашэньне пра штраф у памеры 20 мiнiмальных заробкаў было вынесенае толькi пасьля чатырох судовых паседжаньняў. 

6 траўня ў офiсе Праваабарончага Цэнтру «Вясна» адбылася прэсканферэнцыя з роднымi Рамана Радзiкоўскага, Анатоля Гаўрылава, Вiктара Янчэўскага, якiх абвiнавачваюць у забойстве старшынi Камiтэту дзяржаўнага кантролю па Магiлёўскай вобласьці Яўгена Мiкалуцкага i ў падрыхтоўцы замаху на жыцьцё прэзiдэнта РБ А. Лукашэнкі. Мацi падсудных напiсалi лiст, адрасаваны да трох прэзiдэнтаў — Бiла Клiнтана, Барыса Ельцына i Аляксандра Лукашэнкi, у якім просяць зрабiць працэс над iх сынамi адкрытым. Мацi просяць дапусьцiць на суд прадстаўнiкоў грамадзкасьцi, прэсу i родных. 

У траўні ў суд Маскоўскага раёну г. Мiнску падала скаргу група грамадзянаў, у якую ўваходзіць юрыст Гары Паганяйла. У якасьцi адказчыка прыцягваецца мэр г. Мiнску Уладзiмiр Ярмошын. У лютым 1999 г. У. Ярмошын сваiм рашэньнем забаранiў калоне антыфашыстаў праход па праезнай частцы прасьпекту Скарыны, чым, на думку iстцоў, груба парушыў правы грамадзянаў. 

15-16 траўня Эканомiка-юрыдычны лiцэй г. Баранавiчы ладзiў у г. Ляхавiчы адукацыйны семiнар для моладзi па правах чалавека. 15 траўня семiнар прайшоў плённа — былi праслуханыя i абмеркаваныя тэмы «Асноўныя правы чалавека: гiсторыя i сучаснасьць» i «Права на жыцьцё». Ранiца 16 траўня пачалася для ўдзельнiкаў семiнару з вобыскаў у пакоях мясцовага гатэлю, дзе яны спынiлся на начлег. Супрацоўнiца ПЦ «Вясна-96» Тацяна Рэвяка распавядае: «Я спала, калi ў мой пакой бяз стуку ўвайшлi двое мужчынаў, адзiн з якiх быў у мiлiцэйскай форме, другi — у цывiльным. «Мы павiнны агледзець вашыя рэчы», — прагучаў адказ на маё пытаньне, хто яны такiя. «Гэта што — вобыск?» — спыталася я i пачула : «Не, мы проста паглядзiм». Супрацоўнiк мiлiцыi i мужчына ў цывiльным абшукалi шафу, стол i мае рэчы. Нiчога не знайшоўшы, яны выйшлi з пакою. Апрануўшыся, я выйшла на калiдор i ўбачыла, як гэтыя людзi павялi ў пастарунак Алеся Горбача. Праз некаторы час яны вярнулiся, каб забраць яшчэ i майго калегу Валянцiна Стэфановiча. Калi я запыталася, куды i для чаго яго забiраюць, пачула ў адказ: «Для высьвятленьня некаторых пытаньняў». Наступная сустрэча з прадстаўнiкамi ўладаў адбылася, калi яны прыйшлi ў гатэль, каб узяць тлумачальныя пра нашае знаходжаньне ў Ляхавiчах. З маiх словаў супрацоўнiк крымiнальнага вышуку напiсаў «объяснительную», якую я адмовiлася падпiсаць, паколькi яна была складзеная па-руску, а нашая размова адбывалася па-беларуску. Супрацоўнiк мiлiцыi пагадзiўся, што ён ня меў права рабiць адвольны пераклад маiх словаў i прапанаваў тлумачальную пiсаць самой. На маё пытаньне, чаму ён ня пiша па-беларуску, адказаў, што судавытворчасьць вядзецца ў iх па-руску, а яшчэ таму, што можа нарабiць памылак». Супрацоўнiкi мiлiцыi прапанавалi ўсiх удзельнiкаў семiнару на службовай машыне адвезьцi да аўтавакзалу i пасадзiць у аўтобус — фактычна, дэпартаваць з Ляхавiчаў. Ад такой паслугi ўладаў маладыя людзi адмовiлiся i зьехалi з «гасьцiнных» Ляхавiчаў самастойна. 

8 ліпеня ўлады Наваполацку забаранілі правядзеньне жалобнага шэсьця, прысьвечанага гадавіне трагедыі — самаспаленьня адваката-праваабаронцы Аляксея Філіпчанкі каля будынку гарадзкога суда. Нагадаем, што А. Філіпчанка зрабіў гэта з мэтай пратэсту супраць спробаў уладаў адабраць кватэру ў А. Воранавай, якую ён абараняў... Навапалачане былі вымушаныя правесьці жалобнае шэсьце на месцы дазволенага ўладамі пікету — шэсьце нагадвала прагулку зьняволеных у турэмным дворыку. Прадстаўнікі праваабарончых арганізацыяў «Вясна», «Хартыя-97» і БХК пасьля заканчэньня пікету ўсклалі кветкі на месцы самаспаленьня А. Філіпчанкі і да яго магілы. 

10 верасьня каля Трактарнага заводу адбыўся пiкет, наладжаны БНФ «Адраджэньне». Падчас пiкету быў затрыманы сябра «Маладога Фронту» Зьмiцер Бунчук, якi распаўсюджваў выданьне Праваабарончай камiсii «Маладога Фронту» «Моладзь за Волю». З. Бунчука даставiлi ў РАУС Партызанскага раёну г. Мiнску, дзе спачатку канфiскавалi выданьне, пасьля ўмяшальнiцтва старшынi Праваабарончай Камiсii МФ Вадзiма Канапацкага канфiскаваныя асобнiкi вярнулi, а З.Бунчука адпусьцiлi. 

23 верасьня ў судзе Маскоўскага раёну г. Мiнску пад старшынствам судзьдзi I. Шэйка адбылося слуханьне адмiнiстратыўнай справы Алега Воўчака (былога сьледчага пракуратуры, старшынi грамадзкай арганiзацыі «Прававая дапамога насельнiцтву») за ўдзел у мiтынгу 27 лiпеня (Дзень Незалежнасьцi). Суд спынiў справу за адсутнасьцю ў дзеяньнях А.Воўчака складу правапарушэньня. 

4 кастрычніка ў кватэру на вул. Кісялёва, дзе месьціўся Праваабарончы Цэнтр «Вясна», уварваліся супрацоўнікі Цэнтральнага РАУСу г. Мінску і людзі ў цывільным. У гэты час у кватэры знаходзіліся бацькі дзяцей, якія загінулі на Нямізе 30 траўня. Яны прыйшлі сюды, каб сустрэцца з журналістамі — укладальнікамі дакументальнай кнігі, прысьвечанай тым падзеям. Супрацоўнікі міліцыі перапісалі пашпартныя дадзеныя ўсіх прысутных, узялі тлумачальныя ў журналістаў і некаторых бацькоў. «Агляд» кватэры з элементамі вобыску доўжыўся з 18 да 22 гадзінаў. У выніку «агляду» былі канфіскаваныя два кампутары, два прынтары, сканер, ксеракс, мадэм і ўсе асобнікі бюлетэняў «Права на волю» на трох мовах. Частка канфіскаванай тэхнікі зьяўляецца маёмасьцю ЗША (знаходзіцца ў арэндзе). 

27 кастрычніка ўпраўленьне юстыцыі Мінгарвыканкаму распачало планавую праверку грамадзкага аб’яднаньня «Прававая дапамога насельніцтву». Кіраўнік аб’яднаньня А. Волчак лічыць, што праверка зьвязаная з актыўнай праваабарончай дзейнасьцю і найперш у сувязі з юрыдычнай дапамогай грамадзянам, якія пацярпелі ад дзеяньняў міліцыі 17 кастрычніка. 

10-11 лістапада адбылася міжнародная канферэнцыя пад назвай «Эфектыўнасьць аказаньня юрыдычнай дапамогі і гарантыі дапамогі юрыстам». Арганізатарамі канферэнцыі выступілі грамадзкія аб’яднаньні «Цэнтр па правах чалавека» і «Прававая дапамога насельніцтву». У працы канферэнцыі прынялі ўдзел вядомыя палітыкі, юрысты, праваабаронцы з ЗША, Беларусі, Англіі, Польшчы, Расіі. Тэма абмеркаваньня асабліва важная для Беларусі, дзе прынцыповыя юрысты і праваабаронцы сутыкаюцца з жорсткім супрацьдзеяньнем з боку ўладаў: адвакаты пазбаўляюцца ліцэнзіяў (так адбылося з Гары Паганяйлам і Надзеяй Дударавай); у дачыненьні да Веры Страмкоўскай была ўзбуджаная крымінальная справа за тое, што яна падчас суда над Васілём Старавойтавым патрабавала прадставіць рэчавыя доказы (40 пляшак каньяку, канфіскаваныя ў Васіля Старавойтава), хаця закон гарантуе імунітэт абаронцы падчас судовых паседжаньняў. Сакратар Дзярждэпартаменту ЗША па пытаньнях дэмакратыі, правоў чалавека і працы Гаральд Коў адзначыў, што Дзярждэпартамент ЗША валодае інфармацыяй пра палітычную сітуацыю ў Беларусі, у тым ліку і пра сітуацыю з правамі чалавека. Гэтая сітуацыя выклікае ў амерыканцаў сур’ёзную заклапочанасьць. У гэтых умовах, па словах Г. Коў, Злучаныя Штаты кіруюцца палітыкай «выбарачных кантактаў», а гэта значыць, што ўся эканамічная дапамога, акрамя гуманітарнай і некаторых адукацыйных праграмаў прыпыненая. Г. Коў заявіў, што вяртаньне ў Беларусь пасла ЗША Дэніэла Сьпекхарда, на жаль, не азначае нармалізацыю адносінаў паміж РБ і ЗША, нармалізацыя не наступіць да таго часу, пакуль урад Беларусі ня зробіць канкрэтныя крокі да ўсталяваньня дэмакратыі і павагі да правоў чалавека. Падчас канферэнцыі з дакладам аб працы Праваабарончага Цэнтру «Вясна» выступіў супрацоўнік «Вясны» В. Стэфановіч. 

12 лістапада ў суд Цэнтральнага раёну г. Мінску ў якасьці «парушальніка» быў выкліканы старшыня Праваабарончага Цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі. Яму было прад’яўленае абвінавачаньне па арт. 172 прым. ч. 2. — «незаконны выраб і распаўсюджаньне друкаванай прадукцыі», г. зн., што бюлетэнь «Права на волю» нібыта выдаваўся накладам больш за 299 асобнікаў, а згодна з беларускім Законам аб друку, такія выданьні павінны быць зарэгістраваныя адпаведным чынам. На судзе А. Бяляцкі здолеў давесьці, што ў пратаколе канфіскацыі, складзеным 4 кастрычніка пасьля вобыску ў офісе «Вясны», не была ўказаная колькасьць канфіскаваных бюлетэняў, што сам пратакол з указаньнем колькасьці быў складзены толькі ў РАУСе Цэнтральнага раёну. У выніку суд быў адкладзены. 

15 лістапада вядомы ў Беларусі адвакат Гары Паганяйла зьвярнуўся з зыскавай заявай ў суд Ленінскага раёну г. Мінску. У якасьці адказчыка па справе заяўленыя Адміністрацыя прэзідэнта РБ і старшыня Камітэту дзяржаўнай бясьпекі РБ Уладзімір Мацкевіч. Нагодай да падачы заявы зьявілася паведамленьне, якое прагучала ў праграме «Панарама» 30 жніўня г. г. аб тым, што «распараджэньнем прэзідэнта Беларусі была створаная міжведамасная камісія пад кіраўніцтвам старшыні КДБ Уладзіміра Мацкевіча, у якую ўвайшлі вядучыя юрысты і сьпецыялісты ў вобласьці заканадаўства і права. Мэта камісіі — падрыхтоўка дакументаў кіраўніку дзяржавы па гэтак званых гучных крымінальных працэсах, выказваньне свайго пункту погляду ня толькі на вынік расьсьледваньня, прыняцьця рашэньняў па крымінальных справах, але і па ходзе сьледзтва». Адвакат Гары Паганяйла лічыць, што «створаная новая антыканстытуцыйная структура, якая практычна робіць замах на кампетэнцыю Генеральнага пракурора і ніжэйстаячых пракурораў па кантролю за законнасьцю». 

8 лістапада каля 16-ай гадзіны ў Цэнтральным РАУСе г. Мінску быў затрыманы старшыня Праваабарончага Цэнтру «Вясна» — Алесь Бяляцкі. Ён разам з супрацоўнікамі Цэнтру прыехаў сюды дзеля таго, каб забраць уласны кампутар, які быў канфіскаваны разам з іншай аргтэхнікай падчас гвалтоўнага вобыску 4 кастрычніка гэтага году. Трэба адзначыць, што аргтэхніку, якая належыць амбасадзе ЗША і знаходзіцца ў арэндзе Праваабарончага Цэнтру «Вясна», да гэтага часу так і не аддалі. Алесь Бяляцкі быў затрыманы і адвезены ў Савецкі РАУС. Ягонае затрыманьне дзяжурны матываваў тым, што ён быў адным з заяўляльнікаў акцыі 17 кастрычніка – «Марш Свабоды» і што ён абвінавачваецца ў парушэньні Арт. 167.1 ч.2 КаАП РБ (арганізацыя несанкцыянаванага шэсьця). Пратрымаўшы ў РАУСе больш за 3 гадзіны, А. Бяляцкага адвезьлі ў сьпецпрыёмнік-разьмеркавальнік, што знаходзіцца па вул. Акрэсьціна. 19 лістапада павінен быў адбыцца суд над А. Бяляцкім. Аднак умяшаньне апазіцыйнай дэлегацыі ў Стамбуле прымусіла ўлады вызваліць А. Бяляцкага з-пад варты праз суткі пасьля затрыманьня. 

23 лістапада ў судзе Савецкага раёну г. Мінску пачаўся разгляд адміністратыўнай справы старшыні Праваабарончага Цэнтру «Вясна» Алеся Бяляцкага. А.Бяляцкі абвінавачваўся ў арганізацыі несанкцыянаванага шэсьця падчас «Маршу Свабоды» 17 кастрычніка г. г., а таксама ў тым, што не прыняў адпаведных мераў па захаваньні грамадзкага парадку. Падчас азнаямленьня з матэрыяламі справы, якія паступілі ў суд толькі непасрэдна перад пачаткам працэсу, высьветлілася, што пратакол аб адміністратыўным правапарушэньні складзены не на Бяляцкага Аляксандра Віктаравіча, а на Бяляцкага Аляксея Віктаравіча. Акрамя таго, рапарты, складзеныя супрацоўнікамі міліцыі, ня ўтрымлівалі даты складаньня і з іх не вынікала, калі яны былі складзеныя. Нягледзячы на яўныя недахопы паступіўшых у суд пісьмовых матэрыялаў справы, судзьдзя Іна Шэйка пачала працэс і заслухала тлумачэньні А. Бяляцкага, з якіх вынікала, што ён і сапраўды зьяўляўся заяўляльнікам «Маршу Свабоды» 17 кастрычніка г. г. Але Мінгарвыканкам сваім рашэньнем неабгрунтавана і беспадстаўна зьмяніў від масавага мерапрыемства з дэманстрацыі на мітынг і перанёс месца правядзеньня мітынгу на пл. Бангалор. А.Бяляцкі вёў мітынг, і падчас яго правядзеньня ніякіх парушэньняў грамадзкага парадку не было. Мітынг быў скончаны, аб чым А. Бяляцкі зрабіў адпаведнае паведамленьне для ўсіх прысутных на ім людзей. На пытаньне судзьдзі І. Шэйка, ці адчувае ён адказнасьць і віну за далейшае разьвіцьцё падзеяў, А. Бяляцкі адказаў, што ніякай віны за сабой не адчувае і лічыць, што ўся адказнасьць за сутыкненьні цалкам кладзецца на афіцыйныя ўлады. У прыватнасьці, ён адзначыў, што сам факт выстаўленьня міліцэйскіх кардонаў ужо правакаваў людзей на агрэсію і нічога страшнага не здарылася б, калі калона дэманстрантаў прайшла б да плошчы Незалежнасьці. Ніякай неабходнасьці ў зьбіцьці людзей, па словах А. Бяляцкага, не было і няма ніякага апраўданьня дзеяньням міліцыі і АМАПу. У прамове адвакат прасіла спыніць вытворчасьць па справе, паколькі матэрыялы справы сфальсіфікаваныя і ня могуць зьяўляцца доказам у дадзеным працэсе. Судзьдзя І. Шэйка з гэтымі высновамі не пагадзілася і перанесла разгляд справы на 25 лістапада. 

26 лістапада ў судзе Цэнтральнага раёну г. Мінску судзьдзя Анатоль Барысёнак разгледзеў матэрыял адміністратыўнай справы, якая была ўзбуджаная пракуратурай Цэнтральнага раёну г. Мінску згодна з прадастаўленымі ў суд пратаколамі. Старшыня ПЦ «Вясна» А. Бяляцкі, які адначасова зьяўляецца галоўным рэдактарам праваабарончага бюлетэню «Права на волю», абвінавачваўся ў парушэньні арт. 172.1 ч. 8 КаАП РБ (незаконны выраб і распаўсюджваньне прадукцыі — сродку масавай інфармацыі). З матэрыялаў, якія прадставіла пракуратура, вынікала, што некаторыя нумары бюлетэняў «Права на волю», канфіскаваныя падчас вобыску ў памяшканьні Праваабарончага Цэнтру «Вясна», перавышалі наклад 300 асобнікаў, што зьяўляецца парушэньнем Закону аб друку Рэспублікі Беларусь. Аднак падчас канфіскацыі друкаванай прадукцыі ў офісе «Вясны» супрацоўнікі міліцыі не пазначылі ў пратаколе колькасьць канфіскаваных бюлетэняў. У судовай справе фігураваў яшчэ адзін пратакол, які міліцыянты склалі ў памяшканьні РАУСу Цэнтральнага раёну. Падчас складаньня гэтага пратаколу не прысутнічалі ні А. Бяляцкі, ні іншыя супрацоўнікі «Вясны». А. Бяляцкі на судовым паседжаньні сьцьвярджаў, што паколькі ніхто з супрацоўнікаў «Вясны» не прысутнічаў пры падліку колькасьці асобнікаў бюлетэню, а ў першым пратаколе колькасьць бюлетэняў адсутнічае, можна лічыць, што доказы правапарушэньня адсутнічаюць. Пасьля разгляду справы судзьдзя Анатоль Барысёнак прызнаў А. Бяляцкага вінаватым у парушэньні арт. 172.1, ч. 8 КаАП РБ і прыцягнуў яго да адміністратыўнай адказнасьці ў выглядзе штрафу памерам 10 мінімальных заробкаў, а таксама ў сваім рашэньні судзьдзя А. Барысёнак пастанавіў зьнішчыць бюлетэні, колькасьць якіх перавышае 300 асобнікаў. 

17 сьнежня ў гарадзкім судзе горада Баранавічы адвакат Зоя Гаўдзей зайшла ў кабінет судзьдзі Т. Ружык, каб прадаставіць ёй дакументы аб удзеле ў судовым працэсе. Судзьдзя пачала крычаць на З. Гаўдзей, папракаючы яе ў тым, што яна бароніць на судовых працэсах палітычных лідэраў. Адвакат З. Гаўдзей спакойна выйшла і пайшла ў залу суда. Калі Т.Ружык пачала судовы працэс па справе прадпрымальніцы, якую бараніла З.Гаўдзей, яна заўважыла, што прадпрымальніца запісвае працэс на магнітафон. Судзьдзя пачала крычаць на адваката. З.Гаўдзей стала дрэнна. Яна папрасіла выклікаць доктара. Судзьдзя пачала крычаць на адваката яшчэ мацней, патрабуючы ад яе даведку пра стан здароўя. Адвакат выйшла з залы суда і з суседняга пакою выклікала «хуткую дапамогу». У той момант, калі доктар рабіў уколы адвакату З. Гаўдзей, у кабінет уварвалася судзьдзя Т.Ружык і зноў пачала крычаць на адваката... Адвакат З. Гаўдзей знаходзіцца ў бальніцы ў непрытомным стане. Варта адзначыць, што патрабаваньне судзьдзі Т. Ружык спыніць гуказапіс працэсу зьяўляецца незаконным. Згодна з п. 6 пастановы пленуму Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь ад 3 чэрвеня 1987 году (са зьменамі ад 19 чэрвеня 1992 г.). «Аб выкананьні судамі рэспублікі працэсуальнага закону пры разьбіральніцтве крымінальных справаў», дазвол суда патрабуецца толькі на фота-, кіна- і відэаздымку. Гэта ўжо ня першы выпадак неэтычных, грубых паводзінаў судзьдзі Т. Ружык. Падобны выпадак быў некалькі месяцаў таму, калі яна не дапусьціла ў якасьці грамадзкіх абаронцаў прадстаўнікоў ПЦ «Вясна» А. Бяляцкага і В. Стэфановіча па адміністратыўнай справе старшыні баранавіцкай гарадзкой рады БНФ “Адраджэньне” Севярцава. У той раз судзьдзя таксама паводзіла сябе неадэкватна. 

17 сьнежня быў абрабаваны офіс Беларускага хельсінкскага камітэту. Не-вядомыя ўкралі кампутар з базаю дадзеных за чатыры гады працы, выдавецкі кампутар з макетамі двух нумароў праваабарончага часопіса «Аркуш» і кампутар сакратарыяту. Напярэдадні абрабаваньня ў офісе было адключанае сьвятло. На ўсе звароты з просьбай наладзіць яго супрацоўнікі БХК атрымлівалі адмовы. Між тым офіс БХК знаходзіцца ў адміністратыўным будынку, падпарадкаваным кі-раўніцтву справамі Лукашэнкі.... 

14. ДАПАМОГА ПЦ «ВЯСНА» БАЦЬКАМ, ДЗЕЦІ ЯКІХ ЗАГІНУЛІ ПАДЧАС ТРАГЕДЫІ НА НЯМІЗЕ

30 траўня ў Мінску ў падземным пераходзе метро «Няміга» адбылася трагедыя. Калі пачаўся дождж, да станцыі метро кінулася некалькі соцень чалавек, якія адпачывалі непадалёк на сьвяце «Пачні лета з Магнай». У неверагоднай ціс-каніне і штурханіне ў падземным пераходзе загінула 53 чалавекі, у асноўным дзяўчаты да 18 гадоў. 

1 чэрвеня быў створаны Грамадзкі камітэт па расьсьледаваньні прычынаў трагедыі на Нямізе. Камітэт зрабіў заяву, што адказнасьць за трагедыю нясе рэжым Лукашэнкі. 

3 чэрвеня Грамадзкі камітэт даручыў Праваабарончаму Цэнтру «Вясна» стаць працоўным органам камітэту. «Вясна» зьвярнулася праз незалежны друк да ўсіх грамадзянаў-сьведкаў трагедыі дзеля дапамогі. 

4 чэрвеня пасьля звароту Праваабарончага Цэнтру «Вясна» з просьбай даць зьвесткі аб тым, што адбывалася падчас трагедыі на Нямізе, невядомыя выразалі кавалак тэлефоннага кабелю, які ішоў да офісу «Вясны». Толькі праз суткі ўдалося адшукаць прычыну адключэньня тэлефону і аднавіць сувязь. 

5 жнiўня ў судзе Маскоўскага раёну г. Мiнску адбыўся разгляд грамадзянскага зыску чатырох iстцоў, бацькоў ахвяраў трагедыі на Нямізе: Нiны Iньковай (мацi Машы Iньковай, 1983 г. н., якая загiнула 30 траўня), Натальлi Навакоўскай (мацi Аляўцiны Навакоўскай, 1983 г. н., якая загiнула 30 траўня), Вольгi Янцовай (мацi Алены Янцовай, 1983 г. н., якая загiнула 30 траўня) i Вячаслава Чабаняна (атрымаў 30 траўня чэрапнамазгавую траўму). Зыск быў прад’яўлены да Мiнгарвыканкаму і ГУУС Мiнгарвыканкаму. Трэцiмi асобамi выступалi радыёкампанiя «Мiр», АТ «Алiварыя» i «Клас-клуб Джас-Крафт» (прадстаўнiк апошняга не зьявiўся). Прадстаўнiкамi законных iнтарэсаў iстцоў выступалi юрысты грамадзкага аб’яднаньня «Прававая дапамога насельнiцтву». Прадстаўнiкi Мiнгарвыканкаму i ГУУС Мiнгарвыканкаму выказалiся супраць удзелу кіраўніка аб’яднаньня «Прававая дапамога насельніцтву» Алега Воўчака ў працэсе на падставе таго, што ён быў дэпутатам гарсавету. Судзьдзя Гусакова адхiлiла гэтае хадайнiцтва чыноўнікаў i дапусьцiла Алега Воўчака да ўдзелу ў працэсе. 

Было вiдавочна, што чыноўнiкi не зьбiраюцца адказваць па законе за сваю злачынную непрафесiйнасьць. Прадстаўнiк ГУУС Мiнгарвыканкаму Радомскi заявiў хадайнiцтва аб тым, што слуханьне па грамадзянскай справе павiнна быць перапыненае ў сувязi з тым, што ўзбуджаная крымiнальная справа па факце трагедыi 30 траўня 1999 году, вядзецца сьледзтва, i суд ня можа вызначыць ступень вiны адказчыкаў дзеля таго, каб кампенсаваць маральныя страты. Прадстаўнiкi iстцоў адхiлiлi хадайнiцтва прадстаўнiка гарвыканкаму, заявiлi, што суд мае права ў працэсе заслухаць непасрэдна бакi, сьведкаў, высьветлiць грамадзянскую вiну i спагнаць матэрыяльную кампенсацыю маральных стратаў. Судзьдзя Гусакова спынiла працэс i пайшла ў дарадчы пакой. Пасьля перапынку судзьдзя Гусакова i абвясьцiла рашэньне пра тое, што немагчыма на сёньняшнi момант вызначыць долю вiны i вiну адказчыкаў, таму разгляд грамадзянскага зыску чатырох iстцоў будзе перапынены да часу, пакуль ня зьявяцца вынiкi расьсьледваньня крымiнальнай справы. Бацькi загiнуўшых дзяцей у чарговы раз пераканалiся, што ўлады наўмысна цягнуць час, каб урэшце абвясьцiць: «вiнаватых няма!» Прадстаўнiкi iстцоў (юрысты грамадзкага аб’яднаньня «Прававая дапамога насельнiцтву») зьбiраюцца абскардзiць рашэньне аб прыпыненьні суда, будуць дамагацца таго, каб суд усё ж пачаў разгляд грамадзянскага зыску, заслухаў усiх удзельнiкаў працэсу, сьведкаў, вызначыў долю адказнасьцi i вырашыў пытаньне па сутнасьці. 

6 верасьня калегiя па грамадзянскiх справах Мiнскага гарадзкога суда пакiнула бяз зьменаў рашэньне суда Маскоўскага раёну па зыску бацькоў, дзецi якiх загiнулi ў пераходзе станцыi метро «Нямiга». Рэспублiканская пракуратура працягнула тэрмiн крымiнальнага расьсьледваньня па справе, узбуджанай па факце трагедыi.


Публікуецца на сайце з ласкавай згоды Праваабарончага Цэнтру Вясна

 

УВЕРХ


   

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
webmaster