БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

Пошук...КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Партнэры... | Кнігі...Аўтары..

 
Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён  
[Allegro.pl]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Дасьледваньні
    Гісторыя
    Грамадзтва
    Літаратура
    Мова
    Палітыка
    Пераклады
    Правы чалавека
    Рэлігія
    Слоўнікі
    Турыстыка

 ЧАСОПІСЫ
  •  Абажур
  •  Akcent

     
Białoruski

  • 
Annus
      Albaruthenicus
  •  АRCHE
  • 
Асамблея
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  • 
БГА
  •  Беларус
  •  Беларускія
     Ведамасьці

  •  Белорусский
     Сборник

  •  Бельскі
     Гостінэць

  •  Гістарычны
     Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Дзеяслоў
  •  Druvis
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Палітычная

       
сфера

  •  Паміж
  •  pARTisan
  •  Правінцыя
  •  Праўнік
  •  Рэзыстанс
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы
  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў ARCHE ФРАГМЭНТЫ Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вока www.bialorus.pl БАЖ ПАГОНЯ Вiльня Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Беларусы ў Аўстраліі Ліра ZBM

 

 
 Агляд-Хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі ў 2000 годзе

Агляд-Хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі ў 2000 годзе1. ПЕРАСЬЛЕД АРГАНІЗАТАРАЎ І ЎДЗЕЛЬНІКАЎ МАСАВЫХ АКЦЫЯЎ АПАЗІЦЫІ. 
Частка 1

Беларускія ўлады ў 2000 годзе не зьмянілі сваіх адносінаў да масавых акцыяў апазіцыі. Як і ў ранейшыя гады кіраваньня краінай Лукашэнкам, шэсьці, мітынгі, пікеты праходзілі пад кантролем ня толькі міліцыі, але і сьпецслужбаў і заканчваліся арыштамі ўдзельнікаў і арганізатараў. Далей «эстафету застрашэньня» прымалі аддзелы міліцыі, сьпецпрыёмнікі-разьмеркавальнікі і, нарэшце, суды, дзе прысуды былі неадэкватнымі надуманым адміністратыўным правапарушэньням грамадзянаў: высокія грашовыя штрафы, утрыманьне за кратамі да пятнаццаці сутак, а то і ўзбуджэньне крымінальнай справы. 

Буйнейшымі акцыямі апазіцыі ў 2000 годзе былі «Марш Свабоды-2» і «Марш Свабоды-3», «Чарнобыльскі шлях-2000», сьвяткаваньні Дня Канстытуцыі, Дня Волі, Дня Незалежнасьці, мерапрыемствы, прысьвечаныя байкоту выбараў у лукашэнкаўскі парламент. Найбольш жорстка ўлады расправіліся з удзельнікамі сьвяткаваньня Дня Волі 25 сакавіка ў Мінску. Было арыштавана больш за 500 чалавек, у тым ліку 36 журналістаў беларускіх і акрэдытаваных у Беларусі сродкаў масавай інфармацыі, лідэры партыяў, праваабаронцы і нават асобы, якія валодаюць дыпламатычнай недатыкальнасьцю: прадстаўнік місіі АБСЕ ў Беларусі Крыстафер Паніко, дэпутат Польскага сейму Марыюш Каміньскі, а таксама восем грамадзянаў Польшчы і грамадзянін Чэхіі. Арышты суправаджаліся зьдзекамі над затрыманымі, зьнявагаю іх чалавечай годнасьці і зьбіцьцём. 

19 студзеня, у першы дзень суда над былым прэм’ер-міністрам РБ Міхаілам Чыгіром, каля будынку суда быў арыштаваны старшыня барысаўскай суполкі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Народная Грамада» Алесь Абрамовіч. Яго затрымалі толькі за тое, што ён трымаў у руках плакат з надпісам: «Рукі прэч ад Чыгіра!» У райаддзеле міліцыі яго пратрымалі каля пяці гадзінаў і адпусьцілі ў сувязі з тым, што не знайшлося «вольнага» судзьдзі. Назаўтра А.Абрамовіча зноў арыштавалі на падыходзе да Мінскага гарадзкога суда і бяз сьведкаў асудзілі на сем сутак арышту. Пры гэтым падсуднаму не дазволілі нават паведаміць пра арышт сваякам. Родныя і блізкія праз дзень пачалі пошукі А.Абрамовіча, які для іх «прапаў бяз вестак». Аднак дзяжурныя міліцыянты, у тым ліку і сьпецпрыёмніку-разьмеркавальніку на вул. Акрэсьціна, дзе ўтрымліваўся А.Абрамовіч, адмовіліся даваць нейкую інфармацыю. Зьняволены апазіцыянер «знайшоўся» толькі на трэці дзень, калі родныя ня ведалі ўжо, што і думаць... 

24 студзеня ў Баранавічах была праведзеная акцыя “Сьвечка незалежнасьці”, накіраваная супраць саюзу Беларусі і Расіі. Удзельнікаў акцыі абурыла інфармацыя (атрыманая праз СМІ) пра тое, што 25 студзеня А. Лукашэнка і в.а. прэзідэнта Расіі У.Пуцін пачнуць кансультацыі па стварэньні саюзных органаў улады. Пасьля заканчэньня акцыі быў затрыманы М.Северцаў, які прысутнічаў на акцыі як назіральнік ПЦ “Вясна”, і фотакарэспандэнт мясцовай незалежнай газеты “Intexpress” В.Клапоцкі. 

3 лютага ў Мінску каля амбасады Расіі адбыўся несанкцыянаваны пікет незарэгістраванай грамадзкай арганізацыі «Камітэт супраць вайны ў Чачні». У пікеце прынялі ўдзел каля 15 чалавек. Яны трымалі плакаты антываеннага зьместу. Пікетоўшчыкі раздавалі мінакам улёткі з пратэстам супраць вайны ў Чачні. Удзельнікі пікету паспрабавалі перадаць тэкст з пратэстам амбасадару Расіі, але да іх ніхто ня выйшаў. Пасьля заканчэньня пікету ўдзельнікі яго непадалёку ад станцыі метро «Няміга» былі затрыманыя асобамі ў цывільным, якія назваліся супрацоўнікамі міліцыі. Кіраваў затрыманьнем намесьнік начальніка Цэнтральнага РАУС А.П.Барсукоў. У пастарунак былі дастаўленыя Д.Юркевіч, Ф.Жалеўскі, С.Пачобут, П.Манькоўскі, Д.Дулько. На іх былі складзеныя пратаколы па арт. 167.1 ч. 1 КаАП РБ. Пасьля гэтага ўсе затрыманыя былі дастаўленыя ў суд Цэнтральнага р-ну г. Мінску. Судзьдзя Анатоль Барысёнак вынес чацьвярым удзельнікам пікету папярэджаньне, а адміністратыўны матэрыял адносна непаўнагадовага Ф. Жалеўскага быў перададзены ў камісію па справах непаўнагадовых па ягоным месцы жыхарства. 

5 лютага ў г.Барысаве на цэнтральнай плошчы перад гарвыканкамам адбыўся несанкцыянаваны пікет. Алесь Абрамовіч, Зьміцер Абрамовіч, Антон Цялежнікаў, Кастусь Кузьняцоў разгарнулі плакаты з надпісамі: “Рукі прэч ад Чачні”, “Свабоду чачэнскаму народу”, “Далоў расійскі імперыялізм!”. Праз пяць хвілінаў іх затрымала міліцыя. Начальнік гарадзкой міліцыі падпалкоўнік Яўстаф’еў вырваў плакаты з рук пікетоўшчыкаў, абшукаў іх. У міліцэйскім пастарунку на затрыманых склалі пратаколы аб адміністратыўным правапарушэньні па арт. 167 КаАП РБ. А.Абрамовіч і З.Абрамовіч, выконваючы рашэньне сваёй арганізацыі ад 8 жніўня 1999 году аб абвяшчэньні грамадзянскага непадпарадкаваньня існуючым уладам, адмовіліся даваць капітану Кірыну тлумачэньні і падпісваць пратаколы. Праз тры гадзіны ўдзельнікаў пікету выпусьцілі. 

9 лютага ў Праваабарончы Цэнтр “Вясна” зьвярнуліся жыхары г.Барысава К.Кузьняцоў і А.Цялежнікаў, якія паведамілі аб тым, што іх правы былі парушаныя супрацоўнікамі міліцыі. Пасьля пікету 5 лютага К.Кузьняцоў і А.Цялежнікаў былі затрыманыя і дастаўленыя ў аддзяленьне міліцыі. Пры гэтым капітан міліцыі Кірын хапаў затрыманых за шыю і спрабаваў ударыць, абражаў (называў “адмарозкамі”, “прыдуркамі” і “ўродамі”), запалохваў (раіў не зьяўляцца ў грамадзкіх месцах). Апроч таго, капітан Кірын сказаў затрыманым, што яны “ня могуць мець сваёй думкі адносна вайны ў Чачні”. К.Кузьняцоў і А.Цялежнікаў прапанавалі супрацоўнікам міліцыі брашуру “Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека”, але яны адмовіліся чытаць яе. 

15 лютага, у дзень вываду савецкіх войскаў з Афганістану, у Мінску на Востраве сьлёз прайшоў жалобны мітынг-рэквіем. Каля двухсот былых воінаў-афганцаў па закліку Каардынацыйнай рады дэмакратычных сілаў сабраліся, каб ушанаваць памяць тых, хто загінуў. За акцыяй, якую Мінгарвыканкам забараніў, назірала каля двух тысяч міліцыянтаў. 

19 лютага ў пакой інтэрнату, дзе жывуць жонка і дочкі сябра БНФ “Адраджэньне” Юрыя Бязрукага, уварваліся супрацоўнікі пашпартна-візавай службы Савецкага РАУС гораду Мінску. У пакоі разам з Юрыем Бязрукім знаходзіліся ягоныя дочкі – Аксана 13-ці гадоў і Маргарыта 8-мі гадоў. Ягоная жонка Сьвятлана ў гэты час была ў краме. Супрацоўнікі РАУС запатрабавалі ў Ю.Бязрукага дакументы на прапіску. Высьветлілася, што ў пашпарце Юрыя была прапіска ў кватэры ягонай маці ў Мінску, а дзеці і жонка прапісаныя ў пакоі інтэрнату. Супрацоўнікі РАУС абвінавацілі Бязрукага ў тым, што ён парушыў пашпартны рэжым, знаходзячыся ў пакоі інтэрнату разам с роднымі дочкамі. Яны склалі пратакол на Бязрукага аб парушэньні ім пашпартнага рэжыму і запатрабавалі, каб ён пакінуў сваіх дачок. Прычына такога стаўленьня да сям’і Бязрукіх у тым, што Ю.Бязрукі і ягоная жонка ўжо дзесяць гадоў сябры БНФ. Яны актыўна ўдзельнічаюць ва ўсіх масавых акцыях пратэсту. Яны інжынеры-праграмісты. Юры да таго ж зьяўляецца кампутаршчыкам высокага класу, ён забясьпечваў доўгі час кампутарамі і кампутарнымі праграмамі кіраўніцтва БНФ і інфармацыйна-аналітычны цэнтр БНФ. ПЦ «Вясна» лічыць, што перасьлед сям’і Ю.Бязрукага зьвязаны з пярэдаднем вясновых выступаў апазіцыі. 

29 лютага ў Брэсьце адбыўся чарговы раунд так званай апраўдаўчай судовай справы сп. Г. Самойленкі. Сэнс гэтай справы ў тым, што сп.Самойленка адсядзеў 10 сутак у ізалятары часовага ўтрыманьня, але пры гэтым у судовай справе былі груба парушаныя ягоныя правы грамадзяніна – адмоўлена ў адвакаце і сьведках. Брэсцкі абласны суд адмяніў папярэднюю пастанову, і справа была накіраваная на пераразгляд. У час пераразгляду ў судзе сьведка Яўген Бяласін адмовіўся даваць сьведчаньні на рускай мове. Быў зроблены перапынак, і судзьдзя сп. М.Шапацюк зрабіў намаганьне знайсьці перакладчыка з беларускай мовы, але такога ў Ленінскім РАУС не знайшлося, таму справа была перанесеная на нявызначаны тэрмін. 

29 лютага Мінскі абласны суд сваёй пастановай адмяніў пастанову суда Салігорскага р-ну і г. Салігорску, згодна з якой актывіст БНФ “Адраджэньне” Валянцін Баранаў быў аштрафаваны на 29 мільёнаў рублёў за тое, што 28 лістапада 1999 году нібыта арганізаваў несанкцыянаванае шэсьце і мітынг у в. Чырвоная Слабада. Варта адзначыць, што кожны год 28 лістапада ў г. Слуцк з Мінску прыязджаюць людзі, каб адзначыць угодкі слуцкага антыбальшавіцкага паўстаньня 1920 году. Людзі наведваюць вёскі, у якіх праходзілі баі паўстанцаў з бальшавіцкімі войскамі, сьпяваюць памінальныя і патрыятычныя песьні, ускладаюць кветкі. З 1994 году фактычна кожная паездка заканчваецца тымі ці іншымі перашкодамі з боку ўладаў. Некалькі гадоў запар людзей затрымліваюць і абвінавачваюць у арганізацыі несанкцыянаванага шэсьця альбо мітынгу. Гэтак было пазалетась, калі да адміністратыўнай адказнасьці ў якасьці арганізатараў былі прыцягнутыя актывісты БНФ М. Анцыповіч і Г. Банкевіч. Але тады Вярхоўны суд адмяніў пастанову Слуцкага суда, паколькі справа была разгледжаная з грубымі парушэньнямі закону, і накіраваў справу на новы разгляд. Пасьля разгляду справы ў судзе г. Слуцку яна была спыненая за адсутнасьцю складу адміністратыўнага правапарушэньня ў дзеяньнях М. Анцыповіча і Г. Банкевіча. Вось і летась гісторыя зноўку паўтарылася, але ў якасьці ахвяры быў абраны ўжо іншы чалавек – В. Баранаў. Пасьля вынясеньня пастановы аб прыцягненьні да адміністратыўнай адказнасьці В. Баранаў зьвярнуўся ў Праваабарончы цэнтр “Вясна” і з дапамогай юрыста цэнтру падаў скаргу на імя старшыні Мінскага абласнога суда. У выніку пастанова суда Салігорскага раёну і г. Салігорску была адмененая і накіраваная на новы разгляд. 

15 сакавіка ў Мінску адбылася акцыя апазіцыі “Марш Свабоды-2”, прысьвечаная Дню Канстытуцыі, у якой прынялі ўдзел, паводле сьведчаньняў відавочцаў, каля 50 тысячаў грамадзянаў (паводле падлікаў Беларускага тэлебачаньня – у дзесяць разоў меней, г.зн. 5 тысячаў; паводле падлікаў расійскіх тэлекампаніяў, больш за 20 тысячаў). Акцыя праходзіла мірна. Адзіны непрыемны інцыдэнт здарыўся, калі калона дэманстрантаў рушыла з плошчы Якуба Коласа: да здымачнай групы расійскага каналу НТВ падышоў вельмі ўзбуджаны агрэсіўны малады чалавек, які ўдарыў карэспандэнта НТВ Аляксандра Калпакова ў твар. Чалавек, які зьдзейсьніў напад, быў затрыманы на месцы здарэньня ўдзельнікамі акцыі, сярод якіх былі назіральнік Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Данільчык і аглядальнік агенцтва “Інтэрфакс” Вераніка Трызна. Затрыманага на машыне ДАІ даставілі ў РАУС Савецкага раёну г.Мінску. Ім аказаўся Сяргей Казлоў, студэнт 2-га курсу геафаку БДУ. Супраць яго ўзбуджаная крымінальная справа па арт. 201 ч.2 Крымінальнага кодэксу РБ – злоснае хуліганства. 

16 сакавіка ў г.Баранавічы (Брэсцкая вобласьць) за расклейваньне аб’яваў-паведамленьняў пра санкцыянаваны гарадзкімі ўладамі пікет былі арыштаваныя і дастаўленыя ў міліцэйскі пастарунак Галіна Багдановіч і Марына Філімоненка. 

20 сакавіка жыхар г. Ліда (Гарадзенская вобласьць) Валеры Гебень быў выкліканы ў гарадзкі суд, дзе яму інкрымінавалі арт. 166.1 КаАП РБ (непавага да суда). Сутнасьць справы такая. 7 лістапада 1999 году В.Гебень быў арыштаваны нарадам міліцыі на прыпынку гарадзкога транспарту. Пры сабе ў яго знайшлі дзьве ўлёткі з выяваю невядомага чалавека. Міліцыянты сьцьвярджалі, што гэта А.Лукашэнка і склалі пратакол. 20 лістапада адбыўся суд, на якім В.Гебень абвінавачваўся па арт. 167.2 КаАП РБ. Судзьдзя адразу рашэньне ня вынес, а сказаў, што паведамленьне аб ім прыйдзе да В. Гебеня па пошце праз тры дні. Аднак рашэньне не прыйшло. 18 лютага 2000 году на кватэру да В. Гебеня прыйшоў чалавек, які не назваўся, не паказаў свае дакументы, а адразу пачаў апісваць маёмасьць. В.Гебень толькі тады даведаўся, што на яго накладзены штраф у 14 тысячаў 500 рублёў. 19 лютага В.Гебень зьвярнуўся ў сакратарыят суда, але рашэньне суда пра штраф яму не далі. Затое судовы выканаўца напісаў заяву ў суд, у якой абвінаваціў В. Гебеня ў тым, што ён сілаю выставіў яго з кватэры. І вось – новае разьбіральніцтва. 

25 сакавіка ў Беларусі прайшло сьвяткаваньне 82-й гадавіны з дня ўтварэньня Беларускай Народнай Рэспублікі. Шэсьці, мітынгі, пікеты адбыліся ў большасьці буйнейшых гарадоў краіны. У Мінску падчас акцыі апазіцыі затрымана больш за 500 чалавек, у тым ліку шмат журналістаў, праваабаронцаў, замежных грамадзянаў. Шэсьце і мітынг з удзелам больш чым 2 тысячаў грамадзянаў прайшлі ў Гародні. Шэсьці і мітынгі адбыліся таксама ў Магілёве, Віцебску, Брэсьце, Лідзе, Бабруйску, Баранавічах, Наваполацку, Сьвіслачы, Смаргоні і іншых гарадах. Пасьля мітынгу ў Бабруйску затрымана восем чалавек, у Віцебску – шэсьць, у Баранавічах – адзін. 25 сакавіка раніцай цэнтр Мінску нагадваў акупаваны горад. Уздоўж прасьпекту Скарыны праз кожныя 10-12 метраў стаялі міліцыянты. Шэрагі людзей у плямістым камуфляжы цягнуліся ад плошчы Незалежнасьці да Акадэміі навук. У некалькіх месцах стаялі «прыхаваныя» бронетранспарцёры (журналісты налічылі іх дзесяць штук) і вадамёты. Сьпецгрупы з сабакамі (усяго каля сарака) патрулявалі па прасьпекце і прылеглых вуліцах. Пачатак акцыі апазіцыі планаваўся ў 12 гадзінаў ад плошчы Якуба Коласа. Але ўжо за паўгадзіны да гэтага патрапіць на плошчу было амаль немагчыма. Перакрытыя былі і выхады з метро на станцыі «Плошча Якуба Коласа» (акрамя аднаго). Прыблізна ў гэты час пачалася і «зачыстка» плошчы ад тых, хто прыйшоў сюды раней. Прычым міліцыянты асабліва не разьбіраліся, хто перад імі: выпадковы мінак, бабулька, якая зайшла ў краму, ці... журналіст альбо назіральнік-праваабаронца. Сярод першых затрыманых быў і прадстаўнік місіі АБСЕ ў Беларусі Крыстафер Паніко, якому не ўдалося давесьці міліцыянтам, што ён дыпламат і мае дыпламатычную недатыкальнасьць. Зрэшты, яны яго і ня слухалі, а проста выконвалі, мяркуючы па нахабнасьці ды ўпэўненасьці, нечы загад. Потым было наладжанае своеасаблівае паляваньне на журналістаў. Усяго было арыштавана 36 журналістаў, якія прадстаўлялі агенцтвы «Асашэйтэд-прэс», Радыё «Свабода», тэлеканалы НТВ, РТР, ГРТ, ТВЦ, Польскую тэлевізію і шматлікія беларускія газеты. Адначасова вяліся арышты лідэраў апазіцыі, праваабаронцаў і «проста» грамадзянаў. Была праведзеная і «зачыстка» штаб-кватэры БНФ, якую штурмам узялі міліцыянты і арыштавалі ўсіх, хто там знаходзіўся. Усяго ў гэты дзень было затрымана больш за 500 чалавек (дакладнай лічбы няма, бо пратаколы складаліся не на ўсіх, многіх, пратрымаўшы па некалькі гадзінаў у пастарунку, проста адпускалі). Затрыманых развозілі па аддзелах міліцыі, а таксама ў металічны ангар на вуліцы Маякоўскага, які зьяўляецца спортзалай Белпалка. Сюды, дарэчы, прывозілі «асабліва важных»: амаль усіх журналістаў, тут былі віцэ-сьпікер ВС 13-га скліканьня Анатоль Лябедзька, галоўны рэдактар газеты «Рабочы» Віктар Івашкевіч, намесьнік старшыні ПЦ «Вясна» Валянцін Стэфановіч і, зразумела ж, Крыстафер Паніко. Усяго ў ангары ўтрымлівалася да 200 чалавек. Аднак, нягледзячы на рэпрэсіі і масавыя затрыманьні, ад плошчы Якуба Коласа ўдзельнікі акцыі дзьвюма калонамі па некалькі тысячаў чалавек накіраваліся да плошчы Бангалор. Першая калона пайшла кароткім шляхам па вуліцы Веры Харужай. Але на вуліцы Максіма Багдановіча на яе напалі амапаўцы і разагналі людзей. А другая калона, якая пайшла шляхам “Маршу Свабоды-2“– па прасьпекце Скарыны і вуліцы Сурганава – да плошчы Бангалор дайшла. Тут і адбыўся мітынг, у якім прынялі ўдзел 10 тысячаў чалавек. 

Затрыманыя 25 сакавіка грамадзяне развозіліся міліцыянтамі і асобамі ў цывільным па ўсіх раённых аддзелах унутраных справаў Мінску. Па ацэнках праваабаронцаў, у кожны з райаддзелаў было дастаўлена ад 30 да 80 чалавек. Акрамя таго, затрыманых адвозілі ў вайсковую частку на вуліцы Грушаўскай, дзе ўтрымлівалася каля 70 чалавек. Каля 100 чалавек былі завезеныя ў сьпецразьмеркавальнік на вул. Акрэсьціна. Каля 200 затрыманых былі дастаўленыя ў частку ўнутраных войскаў на вул. Маякоўскага. 

Па зьвестках Праваабарончага цэнтру “Вясна“, 25 сакавіка ў Мінску былі затрыманыя: 

Асобы, якія валодаюць дыпламатычнай недатыкальнасьцю: 

1. Крыстафер Паніко – прадстаўнік місіі АБСЕ ў Беларусі. 

2. Марыюш Каміньскі – дэпутат Польскага сэйму. 

Журналісты: 

1. Ірына Халіп – газета “Белорусская деловая газета”. 

2. Алег Грузьдзіловіч – газета “Наша Свабода”. 

3. Валер Каліноўскі – Радыё "Свабода“. 

4. Тацяна Сьнітко – газета “Украіна Маладая”. 

5. Марына Бабкіна – “Асашыэйтэд-прэс”. 

6. Аляксей Шыдлоўскі – газета “Наша Свабода”. 

7. Ягор Маёрчык – Радыё “Свабода“. 

8. Альгерд Невяроўскі – газета “Наша Ніва“. 

9. Вадзім Казначэеў – часопіс “Кур’ер”. 

10. Любоў Лунёва – Радыё “Свабода”. 

11. Уладзімір Кармілкін – фотакарэспандэнт, сябра БАЖ. 

12. Ларыса Ключнікава – “ИТАР-ТАСС”. 

13. Алена Лукашэвіч – здымачная група РТР. 

14. Сяргей Пушкін – здымачная група РТР. 

15. Дзьмітры Завадзкі – здымачная група ГРТ. 

16. Дзьмітры Наважылаў – здымачная група ГРТ. 

17. Канстанцін Марозаў – здымачная група НТВ. 

18. Аляксандр Калпакоў – здымачная група НТВ. 

19. Леанід Канфер – здымачная група ТВЦ. 

20. Тацяна Папова – газета “Згода”. 

21. Аляксандр Тамковіч – газета “Свободные новости». 

22. Славамір Адамовіч – газета “Наша Ніва“. 

23. Валеры Дранчук – газета “Белавежская пушча”. 

24. Сяржук Міхальчык – сябра БАЖ. 

25. Юры Дзядзінкін – фотакарэспандэнт, сябра БАЖ. 

26. Паліна Сьцепаненка – бюлетэнь ПЦ “Вясна” – “Права на волю”. 

27. Мар’я Вярнікоўска – здымачная група першай праграмы Польскай тэлевізіі. 

28. Шымон Галеўскі – здымачная група першай праграмы Польскай тэлевізіі. 

29. Юры Дракахруст – Радыё “Свабода”. 

30. Міхась Стэльмах – Радыё “Свабода”. 

31. Дзьмітры Ярмак – газета «Белорусская газета». 

32. Аляксандр Ціханаў – газета “Маладзёвы прасьпект“. 

33. Арсен Скаруліс – газета “Навінкі“. 

34. Валянцін Герновіч – газета «Рабочы». 

35. Аляксей Пакроўскі – здымачная група ТВЦ. 

36. Віктар Драчоў – фотакарэспандэнт. 

37. Валеры Шчукін – газета “Народная воля“ (затрыманы ў г.Віцебску). 



Прадстаўнікі Праваабарончых арганізацыяў Беларусі: 

1. Тацяна Процька – старшыня Беларускага Хельсінкскага камітэту. 

2. Алег Волчак – старшыня арганізацыі “Прававая дапамога насельніцтву. 

3. Валянцін Стэфановіч – намесьнік старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна”. 

4. Вадзім Канапацкі – назіральнік ПЦ “Вясна”. 

5. Алесь Сарнацкі – назіральнік ПЦ “Вясна”. 

6. Кірыл Базьнікін – назіральнік ПЦ “Вясна”. 

7. Зьміцер Маркушэўскі – назіральнік Беларускага Хельсінкскага камітэту. 

8. Алесь Данільчык – назіральнік ПЦ “Вясна”. 

Лідэры партыяў і рухаў: 

1. Анатоль Лябедзька – дэпутат Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня, намесьнік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі (быў зьбіты нагамі па нырках). 

2. Віктар Івашкевіч – намесьнік старшыні Беларускага Народнага Фронту, галоўны рэдактар газеты “Рабочы”. 

3. Юрась Беленькі – выконваючы абавязкі старшыні Кансерватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ (быў моцна зьбіты пры затрыманьні). 

4. Анатоль Крыварот – актывіст Кансерватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ. 

5. Якаў Гутман – Прэзідэнт Міжнароднай асацыяцыі беларускіх яўрэяў. 

Акрамя таго, было арыштавана восем грамадзянаў Польшчы і адзін – Чэхіі. 

Суды над затрыманымі 25 сакавіка ў Мінску на Дзень Волі працягваліся ўвесь канец сакавіка, многія з іх перанесеныя на красавік. На большасьці судоў пабывалі адвакаты, грамадзкія абаронцы і назіральнікі Праваабарончага цэнтру «Вясна». Абвінавачаным аказвалася неабходная ў такіх выпадках дапамога. Было заўважана, што ў якасьці сьведкаў з боку ўладаў часта выступалі адныя і тыя ж людзі, якія блыталіся ў паказаньнях, бо не маглі ў адзін і той жа час знаходзіцца ў некалькіх розных месцах. 

25 сакавіка ў Віцебску сьвяткавалі Дзень Волі. У 12.00 каля абласной бібліятэкі сустрэліся кіраўнік Кансерватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ у Віцебску Уладзімір Плешчанка і сябра гэтай партыі Раман Салаўян. Да іх падыйшоў ганаровы сябра Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валеры Шчукін. Міліцыянты запатрабавалі ад В.Шчукіна, каб ён адыйшоў ад бібліятэкі. В.Шчукін адмовіўся. Тады міліцыянты затрымалі У.Плешчанку, Р.Салаўяна і В.Шчукіна і завезьлі ў РАУС Чыгуначнага раёну. У той жа час ад праваслаўнай царквы, што стаіць насупраць бібліятэкі, рушыла група грамадзянаў. Наперадзе ішоў Зьміцер Піменаў з абразом Маці Божай. На плошчы Свабоды ўсе ўдзельнікі шэсьця былі затрыманыя супрацоўнікамі міліцыі і дастаўленыя ў РАУС Кастрычніцкага раёну, дзе адразу адбыўся суд. Зьм.Піменаў, Ю. Карпаў і Г.Васілеўскі атрымалі па трое сутак адміністратыўнага арышту. В.Канавалаў, І.Марозаў атрымалі адміністратыўнае пакараньне ў выглядзе штрафу ў 20 мінімальных заробкаў. В. Мялешка і В.Акулаў атрымалі папярэджаньні. 

Валеры Шчукін у чаканьні суда двое сутак правёў за кратамі ў прыёмнiку-разьмеркавальнiку Упраўленьня ўнутраных справаў Вiцебскага аблвыканкаму. 27 сакавіка яго даставілі ў суд. Падчас суда было пацьверджана, што В. Шчукін прыехаў у Віцебск як карэспандэнт газеты «Народная воля» і ў момант арышту браў інтэрв’ю ў старшынi Вiцебскай рады КХП БНФ Уладзiмiра Плешчанкi. Аднак судзьдзя вынес прысуд В. Шчукіну – дзесяць сутак арышту за «супраціўленьне супрацоўнікам міліцыі». Пасьля выхаду з-за кратаў В.Шчукіна чакае ў Віцебску яшчэ адзін суд – «за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу». 

27 сакавіка ЗША асудзілі неапраўдана жорсткае падаўленне беларускімі ўладамі мірнага шэсьця ў Мінску 25 сакавіка, арганізаванага ў гонар 82-й гадавіны стварэньня Беларускай Народнай Рэспублікі. Улады ўвялі ў цэнтр Мінску міліцыю з сабакамі, сьпецназ і бронетранспарцёры; было арыштавана ад 300 да 500 беларускіх грамадзянаў, многіх з якіх, як паведамляецца, зьбівалі. Сярод тых, хто стаў аб’ектам нападу, былі першы намесьнік старшыні Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня Анатоль Лябедзька, дэпутат польскага парламенту Марыюш Каміньскі і 35 журналістаў з Беларусі, Расіі і Польшчы. Улады затрымалі таксама грамадзяніна ЗША, акрэдытаванага пры Кансультатыўна-назіральнай групе АБСЕ, сьвядома парушыўшы яго дыпламатычны статус. Падаўленьне рэжымам Лукашэнкі гэтай дэманстрацыі паказвае ягоную незацікаўленасьць у дыялогу. Мы патрабуем ад уладаў у Мінску неадкладна вызваліць усіх арыштаваных і паважаць свабоду слова і сходаў, – гаворыцца ў заяве намесьніка прэс-сакратара Дзярждэпартаменту ЗША Джэймса Фоулі. 

27 сакавіка ў судзе Савецкага раёну г.Мінску адбыліся суды над затрыманымі 25 сакавіка. У працэсах прымалі ўдзел чатыры судзьдзі: Іна Шэйко, Руслан Казадаеў, Аксана Рэлява, Людміла Савасьцян. У першай палове дня судзілі тых, хто зьявіўся ў суд па позвах, атрыманых 25 сакавіка. У другой палове дня судзілі тых, хто ўтрымліваўся з 25 па 27-га сакавіка ў сьпецпрыёмніку-разьмеркавальніку на вул. Акрэсьціна. Са сьпецпрыёмніку затрыманых прывозілі на “аўтазаках”, адкуль па чарзе (па адным чалавеку) дастаўлялі да судзьдзяў у кабінеты. Такім чынам, людзі па некалькі гадзінаў знаходзіліся ў клетцы, у цесным, цёмным, пазбаўленым паветра кузаве “аўтазакаў”, чакаючы сваёй чаргі. Усяго “аўтазакаў” было чатыры, прыблізна па 20 чалавек у кожным. Асноўнае абвінавачаньне, агульнае для большасьці падсудных – парушэньне парадку правядзеньня мітынгаў, шэсьцяў і пікетаваньня (артыкул 167.1 Адміністратыўнага Кодэксу РБ). Суды цягнуліся з 10 да 19.30 гадзінаў. 

27 сакавіка былі разгледжаныя справы: 

1. Масюта Ангеліна (суд перанесены на 28 сакавіка). 

2. Ганчароў Андрэй (суд перанесены на 31 сакавіка). 

3. Барок Юрый (ксёндз, суд перанесены на 28 сакавіка). 

4. Казакевіч Андрэй (суд перанесены на 31 сакавіка). 

5. Багінская Ніна (суд перанесены на 31 сакавіка). 

6. Яўмененка Мікола (суд перанесены на 31 сакавіка) 

7. Плескач Алесь (суд перанесены на 31 сакавіка). 

8. Картэль Ігар (суд перанесены на 31 сакавіка). 

9. Гуніч Зьміцер (суд перанесены на 4 красавіка). 

10. Пагарцаў Алесь (3 сутак адміністратыўнага арышту). 

11. Канапелька Сяргей (справа перададзеная ў РАУС Партызанскага раёну, абвінавачаньне па арт.167.2 КаАП РБ – неаднаразовае парушэньне правілаў правядзеньня масавых мітынгаў, шэсьцяў і пікетаваньня). 

12. Шпакоўскі Адам (суд перанесены на 31 сакавіка). 

13. Шахоўскі Аляксей (суд перанесены на 3 красавіка). 

14. Хільчук Мікола (папярэджаньне, пасьля таго, як адсядзеў 2 сутак). 

15. Явіч Віктар (суд перанесены на 31 сакавіка). 

16. Ясюк Алеся (справа накіраваная на дасьледваньне). 

17. Лябедзька Анатоль (суд перанесены на 4 красавіка). 

18. Беленькі Юрась (справа накіраваная на дасьледваньне). 

19. Ягораў Андрэй (апраўданы). 

20. Жывіца Уладзімір (суд перанесены на 31 сакавіка). 

21. Кардаш Яўген (суд перанесены на 28 сакавіка). 

22. Пціцын Сяргей (суд перанесены на 28 сакавіка). 

23. Патапёнак Пётр (суд перанесены на 29 сакавіка). 

24. Феактыстаў Уладзімір (суд перанесены на 29 сакавіка). 

25. Кавалеўскі Уладзімір (суд перанесены на 29 сакавіка). 

26. Гітліц Рыгор (суд перанесены на 29 сакавіка). 

27. Вяргейчык Сяргей (суд перанесены на 29 сакавіка). 

28. Небышынец Андрэй (суд перанесены на 30 сакавіка). 

29. Саўчыц С. (суд перанесены на 30 сакавіка). 

30. Селезень Сяргей (суд перанесены на 30 сакавіка). 

31. Голуб Сяргей (суд перанесены на 31 сакавіка). 

32. Івашкевіч Віктар (суд перанесены на 30 сакавіка). 

33. Свіб Фелікс (суд перанесены на 30 сакавіка). 

34. Брэзін Аляксандр (Брэсцкая вобласьць, апраўданы). 

35. Іллюкевіч Уладзімір (суд перанесены на 4 красавіка). 

36. Гоман Аляксандр (суд перанесены на 28 сакавіка). 

37. Шарай Міхаіл (суд перанесены на 29 сакавіка). 

38. Шэчка Сяргей (суд перанесены на 3 красавіка). 

39. Кляшторная Мая (папярэджаньне). 

40. П’яных Сяргей (суд перанесены на 30 сакавіка). 

41. Мікалаеў Алесь (папярэджаньне). 

42. Зосімаў Аляксандр (суд перанесены на 30 сакавіка). 

43. Голуб Валеры (папярэджаньне). 

44. Гладухаў Міхаіл (5 сутак адміністратыўнага арышту). 

45. Кухаронак Аляксей (суд перанесены на 30 сакавіка). 

46. Мядзьведзеў Аляксандр (суд перанесены на 29 сакавіка). 

47. Рабкавец Анатоль (суд перанесены на 4 красавіка). 

48. Лемеш Яўген (суд перанесены на 4 красавіка). 

49. Бондараў Алесь (3 сутак адміністратыўнага арышту). 

50. Капуцкі Алесь (суд перанесены на 5 красавіка). 

51. Чахольскі Алесь (суд перанесены на 5 красавіка). 

52. Валуй Леанід (суд перанесены на 28 сакавіка). 

53. Новік Міхась (суд перанесены на 6 красавіка). 

54. Вяроўкін Уладзіслаў (суд перанесены на 30 сакавіка). 

55. Краўцоў (папярэджаньне). 

56. Чарнавус Мікола (суд перанесены на 31 сакавіка). 

57. Шыманскі Ігар (суд перанесены). 

58. Алежка Аляксандр (суд перанесены на 4 красавіка, апраўданы). 

59. Рыбкавец Анатоль (суд перанесены на 4 красавіка). 

60. Бурдыка Уладзімір (суд перанесены на 29 красавіка, потым перанесены на 3 красавіка). 

61. Сіўчык Вячаслаў (суд перанесены на 29 сакавіка). 

62. Статкевіч Мікола (суд перанесены на 29 сакавіка). 

28 сакавіка працэсы адбываліся ў судзе Савецкага раёну г.Мінску. Адміністратыўныя матэрыялы разглядаліся судзьдзёй Русланам Казадаевым. У якасьці сьведкаў у судовых працэсах выступалі супрацоўнікі міліцыі і ваенаслужачыя ўнутраных войскаў, якія давалі непраўдзівыя сьведчаньні. Пры азнаямленьні з матэрыяламі справаў, якія паступілі ў суд, быў выяўлены шэраг парушэньняў: пратаколы аб адміністратыўных правапарушэньнях пісаліся на адзін стандартны ўзор, рапарты складаліся ня тымі супрацоўнікамі міліцыі, якія ажыцьцяўлялі затрыманьні, а на судзе сьведчылі іншыя міліцыянты. Так, судзьдзя Р.Казадаеў пры разглядзе справы Юрыя Барка (каталіцкага сьвятара са Шклоўскага раёну Магілёўскай вобласьці) быў вымушаны вынесьці прадстаўленьне ў ГУУС Мінгарвыканкаму аб прыцягненьні да адказнасьці супрацоўнікаў міліцыі Раманоўскага і Валадзько за дачу ілжывых сьведчаньняў падчас разгляду справы. 

28 сакавіка судом Савецкага раёну г.Мінску былі разглежаныя наступныя справы: 

1. Масюта Ангеліна (папярэджаньне). 

2. Барок Юры (папярэджаньне). 

3. Яўмененка Мікола (суд перанесены на 29 сакавіка). 

4. Кардаш Яўген (суд перанесены на 3 красавіка). 

5. Пціцын Сяргей (штраф 50 млн. беларускіх рублёў). 

6. Гоман Аляксандр (папярэджаньне). 

7. Валуй Леанід (справа спыненая). 

8. Чарнавус Мікола (суд перанесены на 31 сакавіка). 

28 сакавіка старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Мікола Статкевіч атрымаў позву ў суд Савецкага раёну для правядзеньня над ім судовага працэсу як над заяўляльнікам шэсьця і мітынгу прысьвечанага Дню Волі ў гонар утварэньня БНР 25 сакавіка. Судзьдзя разгледзела справу і накіравала яе на дапрацоўку, а Статкевіча адпусьціла да чарговага судовага працэсу. Як толькі Статкевіч выйшаў з суда, на яго накінуліся міліцыянты і пацягнулі ў машыну. Арышт Статкевіча здымала група НТВ і паказала па сваім тэлеканале. У другой палове дня адбыўся разгляд адміністратыўных матэрыялаў па справе М.Статкевіча. Лідэр сацыял-дэмакратаў быў прызнаны вінаватым у парушэньні арт.167.1 КаАП РБ і аштрафаваны на 20 мінімальных заробкаў (каля 50 даляраў ЗША). 

28 сакавіка ў 15.30 каля штаб-кватэры БНФ быў затрыманы намесьнік старшыні БНФ Вячаслаў Сіўчык. В.Сіўчык выйшаў з сядзібы БНФ разам з кіраўніком Магілёўскага праваабарончага цэнтру Сяргеем Абадоўскім. Да іх пад’ехала машына, з якой выскачылі людзі ў цывільным, якія паказалі пасьведчаньні, прадставіліся супрацоўнікамі крымінальнага вышуку і загадалі В.Сіўчыку ехаць з імі ў РАУС Савецкага раёну. С.Абадоўскі запатрабаваў, каб яны назвалі свае прозьвішчы. Людзі ў цывільным назвалі: Кулінковіч Ігар Фёдаравіч і Сталіня Уладзімір Сяргеевіч. С.Абадоўскі спытаў: “Хіба крымінальнаму вышуку больш няма чым займацца?” На гэта яму адказалі: “Мы выконваем загад. Наша справа – даставіць В. Сіўчыка ў Савецкі РАУС”. 

29 сакавіка суды над затрыманымі 25 сакавіка адбыліся ў судзе Савецкага раёну г.Мінску. Былі разгледжаныя справы: 

1. Патапёнак Пётр – суд перанесены на 3 красавіка (не зьявіўся сьведка-міліцыянт). 

2. Феактыстаў Уладзімір – штраф 20 мінімальных заробкаў. 

3. Кавалеўскі Уладзімір – вытворчасьць спыненая за адсутнасьцю складу правапарушэньня. 

4. Гітліц Рыгор – вытворчасьць спыненая зза адсутнасьцю складу правапарушэньня. 

5. Шарай Міхаіл – суд перанесены на 30 сакавіка. 

6. Статкевіч Мікола – штраф 20 мінімальных заробкаў. 

7. Прыкладна ў чатыры гадзіны дня ў суд быў дастаўлены Вячаслаў Сіўчык, які быў затрыманы 28 сакавіка і ўтрымліваўся ў сьпецпрыёмнікуразьмеркавальніку ГУУС Мінгарвыканкаму. Зранку яго даставілі ў РАУС Савецкага раёну г. Мінску, дзе пратрымалі да 16.00. У судзе В. Сіўчык заявіў хадайніцтва аб удзеле ў справе адваката, і суд быў перанесены на 30 сакавіка. 

8. Судзьдзя Аксана Рэлява разгледзела справу Сяргея Вяргейчыка і вынесла яму папярэджаньне. 

9. Судзьдзя Руслан Казадаеў адклаў справу Уладзіміра Бурдыкі на 3 сакавіка. 

10. Судзьдзя Людміла Савасьцян разгледзела справу Аляксандра Мядзьведзева і вынесла яму папярэджаньне. 

На 30 сакавіка быў прызначаны разгляд адміністратыўнай справы намесьніка старшыні БНФ “Адраджэньне”, віцэ-прэзідэнта Кангрэсу свабодных прафсаюзаў Беларусі Віктара Івашкевіча. Судовы працэс не адбыўся з-за хваробы абвінавачваемага, пра што былі прадстаўленыя адпаведныя дакументы. Разгляд справы В. Івашкевіча перанесены на 4 красавіка. 

30 сакавіка судзьдзямі суда Савецкага раёну г. Мінску Інай Шэйко, Аксанай Рэлява, Людмілай Савасьцян было разгледжана дзевяць адміністратыўных справаў над затрыманымі 25 сакавіка і былі вынесеныя наступныя рашэньні: 

1. П’яных Сяргей – апраўданы. 

2. Небышынец Андрэй – штраф 44 тысячы рублёў (каля 50 даляраў ЗША). 

3. Селезень Сяргей – папярэджаньне. 

4. Саўчыц С. – папярэджаньне. 

5. Зосімаў Аляксандр – папярэджаньне. 

6. Свіб Фелікс – суд перанесены на 4 красавіка; 

7. Кухаронак Аляксей – суд перанесены на 4 красавіка. 

8. Шыманскі Ігар – суд перанесены на 4 красавіка. 

9. Першы працэс над Вяроўкіным Уладзіславам адбыўся 27 сакавіка. Тады сьведка з боку міліцыі адмовіўся даваць паказаньні, і судзьдзя Людміла Савасцян перанесла працэс. 30 сакавіка падчас працягу суда высьветлілася, што другі сведка – капітан унутраных войскаў Федзякін Андрэй Уладзіміравіч – не апазнаў Вяроўкіна. Пры гэтым Вяроўкін сьведчыў, што яго затрымлівалі каля Камароўскага рынку, а капітан тлумачыў, што кагосьці падобнага затрымлівалі ці каля філармоніі, ці каля ЦУМу, а потым заявіў, што ўвогуле нікога не затрымліваў, а толькі па рацыі даваў каманды аб затрыманьні. 

Падчас суда У. Вяроўкін расказаў, як яго затрымлівалі. Каля рынку Вяроўкін убачыў, што міліцыянты нацкавалі сабаку на дзяўчыну. Сабака кінуўся на яе, сарваў заплечнік і пачаў шкуматаць. Тады Вяроўкін паспрабаваў зьвярнуцца да афіцэра, каб абараніць дзяўчыну. І за гэта салдаты накінуліся на яго і арыштавалі. Дзяўчыну пасадзілі ў машыну побач з Вяроўкіным, а сабака яшчэ доўга ірваў заплечнік, бо міліцыянты не маглі адцягнуць яго. Гэты факт пацьвердзіўся. Дзяўчыну завуць Марына Азаронак. 

Капітан заявіў судзьдзі, што пісаў рапарт аб затрыманьні Вяроўкіна, на што судзьдзя запярэчыла аб адсутнасьці рапарту. У сувязі з супярэчлівымі паказаньнямі судзьдзя перанесла судовы працэс на 4 красавіка. 

31 сакавіка ў судзе Савецкага раёну г.Мінску працягваліся судовыя працэсы над затрыманымі 25 сакавіка ў Дзень Волі. 

Судзьдзі Р.Казадаеў, І.Шэйко, А.Рэлява і Л.Савасьцян вынеслі наступныя прысуды: 

1. Грузьдзіловіч Алег (журналіст) – справа спыненая. 

2. Ганчароў Андрэй – справа спыненая. 

3. Плескач Аляксандр – матэрыялы накіраваныя на дапрацоўку. 

4. Казакевіч Андрэй – папярэджаньне. 

5. Явіч Віктар – папярэджаньне. 

6. Жывіца Уладзіслаў – справа перанесеная на 4 красавіка. 

7. Шпакоўскі Адам – штраф 20 мінімальных заробкаў (каля 50 даляраў ЗША). 

8. Голуб Сяргей – матэрыялы накіраваныя на дапрацоўку. 

9. Багінская Ніна – матэрыялы накіраваныя на дапрацоўку. 

У сакавіку віцэ-сьпікер Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня Анатоль Лябедзька зьвярнуўся да А. Лукашэнкі з прапановаю пацьвердзіць альбо абвергнуць інфармацыю пра тое, што ў Беларусі ёсьць дамова з Расіяй пра вяртаньне і разьмяшчэньне на нашай тэрыторыі расійскай ядзернай зброі. Сам А. Лябедзька ў інтэрв’ю газеце «Новые Известия» заявіў, што верагоднасьць існаваньня такой дамовы вельмі вялікая, бо Беларусь захавала ў сябе ўсю інфраструктуру дзеля разьмяшчэньня ядзернай зброі, прынамсі, шахты для ядзерных ракетаў не разбураліся... Дарэчы, летась А.Лябедзька за ўдзел у антыядзернай акцыі адсядзеў трое сутак у сьпецпрыёмніку-разьмеркавальніку і быў аштрафаваны на 75 мільёнаў рублёў. 

Частка 2

2 красавіка беларуская апазіцыя традыцыйна праводзіць акцыі пратэсту супраць інкарпарацыі Беларусі Расіяй. Сёлета гэты дзень было вырашана адзначыць чыста сімвалічна, як Дзень памяці беларусаў, што загінулі за незалежнасьць сваёй Бацькаўшчыны. У парку каля помніку народнаму песьняру Янку Купалу сабралася каля тысячы мінчукоў. У памяць продкаў-герояў былі запаленыя сьвечкі, а сьвятары асноўных канфесіяў Беларусі правялі памінальную імшу. Супрацоўнікі міліцыі, якія «вызначыліся» 25 сакавіка, у гэты дзень паводзілі сябе спакойна, і было іх няшмат. 

3 красавіка ў судзе Савецкага раёну г. Мінску судзьдзі Аксана Рэлява, Руслан Казадаеў і Іна Шэйко разгледзелі адміністратыўныя справы над затрыманымі 25 сакавіка і вынесьлі наступныя рашэньні: 

1. Кардаш Яўген – апраўданы; 

2. Бурдыка Уладзімір – суд перанесены на 10 красавіка. 

3. Шахоўскі Аляксей – папярэджаньне. 

4. Шэчка Сяргей – папярэджаньне. 

5. Картэль Ігар – папярэджаньне. 

6. Яўмененка Мікола – суд перанесены на 5 красавіка. 

4 красавіка ў судзе Савецкага раёну судзьдзя Аксана Рэлява разглядала справу намесьніка старшыні Вярхоўнага Савету 13 скліканьня Анатоля Лябедзькі. А.Лябедзьку затрымалі разам з журналістам А.Тамковічам 25 сакавіка за 15 хвілінаў да пачатку мітынгу – у 11.45 – прыблізна ў кіламетры ад плошчы Якуба Коласа трое ў цывільным. Пры гэтым людзі ў цывільным адмовіліся выканаць просьбу-патрабаваньне А.Лябедзькі паказаць свае пасьведчаньні. А ў адказ на прапанову прайсьці ў разьмешчанае непадалёк аддзяленьне міліцыі пачалі заломваць рукі і цягнуць у машыну. Толькі калі да «цывільных» прыбеглі на дапамогу міліцыянты ў форме, А.Лябедзька і А.Тамковіч зразумелі, што іх затрымліваюць прадстаўнікі карных органаў улады. Інакш «затрыманьне» нагадвала тое, што адбывалася год таму з Ю.Захаранкам, а ўвосень мінулага году – з В.Ганчаром і А.Красоўскім, месца знаходжаньня якіх невядомае па сёньня. Тым болей, што ў размовах-запытаньнях кшталту «Хто наступны?», што разпораз узьнікаюць у беларускай прэсе, найчасьцей згадваецца якраз імя А.Лябедзькі... Затрыманага віцэ-сьпікера даставілі ў вайсковую частку па вул.Маякоўскага. Там яго пратрымалі да вечара, а затым разам з іншымі арыштаванымі адвезьлі ў сьпецпрыёмнік-разьмеркавальнік на вул. Акрэсьціна. Судовы разгляд справы А.Лябедзькі пачаўся 27 сакавіка, але быў перанесены на 4 красавіка. На судзе 4 красавіка прысутнічалі журналісты з асноўных расійскіх тэлеканалаў, а таксама пасол ЗША Д.Сьпекхард і прадстаўнікі іншых амбасадаў, разьмешчаных у Мінску. Міліцыянты, што прыйшлі ў суд у якасьці сьведкаў, на пытаньне судзьдзі, што яны могуць сказаць пра правапарушэньне Лябедзькі, заявілі, што нічога ня бачылі, нічога ня ведаюць, нічога ня памятаюць. Судзьдзя А. Рэлява апраўдала Анатоля Лябедзьку. Цяпер віцэ-сьпікер можа падаць у пракуратуру скаргу на тых, хто беспадстаўна затрымліваў яго, а таксама ў суд на тых людзей, якія абразілі ягоны гонар і годнасьць. 

4 красавіка апраўдальным рашэньнем скончыўся разгляд адміністратыўнай справы Віктара Івашкевіча, намесьніка старшыні БНФ, рэдактара незалежнай газеты “Рабочы”. 

У гэты ж дзень былі вынесеныя наступныя судовыя рашэньні: 

1. Іллюкевіч Уладзімір – апраўданы. 

2. Лемеш Яўген – апраўданы. 

3. Рабкавец Анатоль – штраф 44 тыс. рублёў. 

4. Гуніч Зьміцер – штраф 44 тыс. рублёў. 

5. Вяроўкін Уладзімір – апраўданы. 

6. Кухаронак Аляксей – папярэджаньне. 



5 красавіка ў Савецкім судзе г.Мінску працягваліся суды над затрыманымі 25 сакавіка. Судзьдзя Руслан Казадаеў пры ўдзеле адваката Веры Страмкоўскай разгледзеў справу Міколы Яўмененкі і спыніў яе па прычыне адсутнасьці складу правапарушэньня. Варта адзначыць, што з 25 па 27 сакавіка М.Яўмененка знаходзіўся за кратамі ў сьпецпрыёмніку-разьмеркавальніку на вул. Акрэсьціна ў Мінску. Судзьдзя Аксана Рэлява пры ўдзеле адваката Наталі Тарасюк) разгледзела справу Аляксандра Чахольскага, які быў моцна зьбіты службоўцамі ўнутраных войскаў пры затрыманьні на прасьпекце Скарыны. А.Чахольскі вымушаны быў зьняць пабоі 30 сакавіка ў судовай эксьпертызе. З 25 па 27 сакавіка А.Чахольскі знаходзіўся за кратамі ў сьпецпрыёмніку-разьмеркавальніку на вул.Акрэсьціна. На судзе ў якасьці сьведкаў выступалі супрацоўнікі міліцыі Сяргей Раманоўскі (1979 г.н.) і Юры Валадзько (1979 г.н), якія ілжыва сьведчылі, што менавіта яны затрымлівалі А.Чахольскага, які “выкрыкваў супраць прэзідэнта”. Сьведка Ю.Валадзько сказаў: «Было вельмі шмат людзей, якія парушалі грамадзкі парадак, вось іх і затрымлівалі. Затрымалі чалавек восем-дзевяць мужчын. Жанчын я ня браў». Калі адвакат папярэдзіла «сьведкаў», што А.Чахольскі зьняў пабоі і зьвярнуўся ў пракуратуру, дык яны пачалі сумнявацца: ці сапраўды яны затрымлівалі Чахольскага. Ю.Валадзько сказаў, што ўпершыню ўбачыў А.Чахольскага ў Савецкім РАУС, калі складалі пратакол. У выніку разгляд справы А.Чахольскага быў перанесены. 

6 красавіка ў Ленінскім раённым судзе гораду Гародня быў вынесены прысуд Сяргею Мальчыку, які кіруе мясцовай філіяй Праваабарончага цэнтру “Вясна”. Яго абвінавацілі ў “арганізацыі несанкцыянаванага шэсьця” на Дзень Волі 25 сакавіка. С. Мальчык сваёй віны не прызнаў і лічыць свае дзеяньні законнымі. Суд пакараў Мальчыка на 10 сутак зьняволеньня. Адразу пасьля вынясеньня прысуду С. Мальчык у знак пратэсту абвясьціў галадоўку. 

10 красавіка ў судзе Савецкага раёну г.Мінску адбыліся судовыя разгляды дзьвюх адміністратыўных справаў. Судзьдзя Іна Шэйко разгледзела адміністратыўную справу Уладзіміра Жывіцы, які абвінавачваўся ў парушэньні арт. 167.1 КаАП РБ (парушэньне парадку правядзеньня мітынгаў, шэсьцяў, дэманстрацыяў і пікетаваньня), і вынесла яму папярэджаньне. Судзьдзя Руслан Казадаеў, разгледзеўшы матэрыялы справы Уладзіміра Бурдыкі, прызнаў яго вінаватым у парушэньні арт. 167.1 КаАП РБ і таксама вынес папярэджаньне абвінавачваемаму. 

12 красавіка на плошчу Незалежнасьці ў Мінску з нацыянальным сьцягам у руках выйшла Ніна Багінская. За руку яна трымала свайго ўнука. Міліцыянты затрымалі яе і даставілі ў пастарунак, дзе Багінская заявіла, што такім чынам жадала нагадаць грамадзянам Беларусі пра зьбіцьцё дэпутатаў апазіцыі БНФ у красавіку 1995 году ў зале паседжаньняў Вярхоўнага Савету па загадзе Лукашэнкі. Міліцыянты склалі на Багінскую пратакол аб парушэньні закону аб шэсьцях і мітынгах, і ў хуткім часе яе будуць судзіць. Ці будуць судзіць яе маленькага ўнука, пакуль невядома. 

12 красавіка суд г. Баранавічы (Брэсцкая вобласьць) разгледзеў у адкрытым судовым паседжаньні грамадзянскую справу па скарзе Віктара Мезяка на неправамоцныя дзеяньні старшыні Баранавіцкага гарвыканкаму ў сувязі з пераносам месца правядзеньня пікету. У скарзе заяўляльнік прасіў прызнаць неправамоцным рашэньне Баранавіцкага гарвыканкаму ад 14 сакавіка 2000г. аб пераносе правядзеньня пікету з 15 сакавіка на 22 сакавіка 2000 г., абавязаць гарвыканкам праз газеты “Интекспресс”, “Шаг” і “Наш край” прынесьці яму, як арганізатару пікету прабачэньне за зрыў мерапрыемства. Суд прызнаў дзеяньні старшыні гарвыканкаму неправамоцнымі і спагнаў на карысьць В.Мезяка 11 000 рублёў і зварот дзяржпошліны. У астатнім скаргу В.Мезяка пакінулі без задавальненьня. У працэсе прымалі ўдзел сябры Баранавіцкай філіі Праваабарончага цэнтру “Вясна”. Пікантнасьць справы ў тым, што адказчыкам выступаў былы старшыня Баранавіцкага гарвыканкаму Міхаіл Паўлаў, які «пайшоў на павышэньне» і цяпер зьяўляецца старшынёй Мінскага гарвыканкаму. Першай справай новага старшыні ў Мінску стаў якраз разгон акцыі апазіцыі 25 сакавіка. 

13 красавіка мінчанін, сябра БНФ Валянцін Баранаў атрымаў пастанову суда г.Салігорску (Мінская вобласьць), дзе паведамлялася, што адміністратыўная вытворчасьць у адносінах да яго была спыненая ў сувязі са сканчэньнем тэрмінаў прыцягненьня да адказнасьці. Міліцыянты спрабавалі абвінаваціць В.Баранава ў тым, што ён 18 лістапада 1999 году арганізаваў несанкцыянаванае шэсьце са сьцягамі і транспарантамі, прысьвечанае Слуцкаму збройнаму чыну – антыбальшавіцкаму паўстаньню, што адбылося ў 1920 годзе. Аднак пратакол аб адміністратыўным парушэньні быў складзены з памылкамі, і судзьдзя накіравала яго на дапрацоўку. Калі прайшло два месяцы, і пратакол ня быў выпраўлены, судзьдзя Л.Астрэйка апраўдала Баранава. 

16 красавіка падчас візіту ў Мінск в.а.прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна былі затрыманыя Юрась Сьцепанішын і Алег Казарын, якія выйшлі на праезную частку прасьпекту Скарыны (у раёне плошчы Перамогі, дзе ў той час знаходзіўся У.Пуцін) і пачалі паанглійску выкрыкваць: “Пуцін, зьбірайся дамоў з нашай краіны”. Затрыманыя былі дастаўленыя ў аддзяленьне міліцыі і адпушчаныя праз дзьве з паловай гадзіны. 

19 красавіка ў судзе Савецкага раёну г.Мінску адбыўся суд над жыхаром г.Маладэчна Алесем Капуцкім. А.Капуцкі быў затрыманы 25 сакавіка на вул. Варвашэні, 8 (сядзіба БНФ “Адраджэньне”). У якасьці сьведкаў на судзе выступалі супрацоўнікі міліцыі Аляксандр Раманоўскі і Валянцін Шыманскі, у рапартах якіх першапачаткова было ўказана месца затрыманьня А. Капуцкага – плошча Якуба Коласа, і час затрыманьня таксама не адпавядаў рэчаіснасьці. Пры гэтым рапарт В.Шыманскага быў напісаны рознымі почыркамі. На судзе В.Шыманскі тлумачыў, што почырк у яго няўстойлівы, залежыць ад таго, “як павернецца папера”. Апроч таго, В.Шыманскі казаў, што складаў рапарт пасьля 17 гадзінаў, хаця рапарт павінен быць напісаны на працягу трох гадзінаў пасьля затрыманьня, а А.Капуцкі быў затрыманы ў 11.30. Нягледзячы на ўсе гэтыя акалічнасьці, судзьдзя Людміла Савасьцян вынесла А.Капуцкаму папярэджаньне. 

21 красавіка міністр унутраных справаў генерал Юры Сівакоў напісаў на імя А.Лукашэнкі прашэньне аб адстаўцы. Адстаўка была прынятая з фармулёўкай “па стане здароўя”. Выконваючым абавязкі міністра ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь прызначаны Міхаіл Удовікаў, які, паводле зьвесткаў, кіраваў разгонам мітынгу 25 сакавіка. 

21 красавіка ў Брэсьце адбыўся стыхійны мітынг будаўнікоў 33-га ўпраўленьня будтрэсту нумар 8, якія ўзводзяць у абласным цэнтры Лядовы палац. Будаўнікі патрабавалі своечасовай выплаты заробку. 

22 красавіка А.Лукашэнка прымаў удзел у тэлемосьце “Мінск-Масква”. Размова вялася пра стварэньне Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. А.Лукашэнка адказваў на пытаньні расійскай “Независимой газеты”, тэлерадыёкампаніі “Мір” і радыёстанцыі “Маяк”. А.Лукашэнка зноў зьвярнуўся да пытаньня стварэньня ў заходнім накірунку магутнай вайсковай групоўкі. Пра ўнутрыпалітычную сітуацыю А.Лукашэнка сказаў, што для беларускай апазіцыі характэрны адзін крытэрый дзейнасьці: чым горш, тым лепш. 

26 красавіка адбыўся «Чарнобыльскі Шлях-2000», які сабраў найбольшую за апошнія гады колькасьць удзельнікаў – да пяцідзесяці тысячаў грамадзянаў. «...Шлях» пачаўся з плошчы Якуба Коласа ў 18 гадзінаў 20 хвілінаў. Калона з традыцыйным чарнобыльскім звонам і абразом Маці Божай ахвяраў Чарнобыля наперадзе рушыла па прасьпекце Скарыны ў бок плошчы Бангалор. Міліцыянтаў асабліва не было відаць (яны чакалі дэманстрантаў у машынах у дварах каля плошчы Перамогі і далей па прасьпекце ў бок плошчы Незалежнасьці), толькі ўздоўж калоны, якая выцягнулася больш чым на кіламетр, сноўдала машына з міліцэйскім аператарам, які здымаў удзельнікаў шэсьця. Калі калона рушыла, на плошчы Якуба Коласа засталося каля 200 чалавек (сяброў Кансерватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ), якія былі нязгодныя з дазволеным Мінгарвыканкамам маршрутам. Сябры КХП (БНФ) правялі асобны мітынг і абвясьцілі хвіліну маўчаньня. Разам з імі на плошчы Якуба Коласа засталіся назіральнікі беларускіх і міжнародных праваабарончых арганізацыяў. Пасьля таго, як асноўная калона адышлася ад плошчы Якуба Коласа, тут зьявіліся служачыя ўнутраных войскаў і сьпецназу ў чорным камуфляжы з маскамі на тварах і пачалі жорстка зьбіваць удзельнікаў мітынгу. На вачах прадстаўніка місіі АБСЕ Георга Віка і назіральніка ПЦ “Вясна” Барыса Гюнтэра быў затрыманы 17-гадовы жыхар горада Горкі Андрэй Ануфрыеў. Па папярэдніх зьвестках, якія атрымаў ПЦ “Вясна”, было затрымана каля дваццаці чалавек, сярод якіх былі непаўнагадовы Аляксандр Атрошчанкаў, Андрэй Мытчык (жыхар гораду Чашнікі), Дзяніс Яроменка, Зьміцер Жураўчык, Андрэй Сацупа (іх моцна зьбівалі ў аўтобусах)... Усе затрыманыя былі дастаўленыя ў Савецкі РАУС г.Мінску, дзе на некаторых з іх былі складзеныя пратаколы аб адміністратыўным правапарушэньні. 

На плошчы Бангалор адбыўся мітынг, падчас якога выступілі лідэры БНФ – Вінцук Вячорка, БСДП «Народная Грамада» – Мікола Статкевіч, АГП – Анатоль Лябедзька, Маладога Фронту – Павел Севярынец, расійскага Антыфашысцкага маладзёвага руху – Пётр Казначэеў, старшыня Праўленьня дабрачыннага фонду “Дзецям Чарнобыля” Генадзь Грушавы, вядомы вучоны, дасьледчык постчарнобыльскай Беларусі Іван Нікітчанка, чэшскія сенатары Ян Румл і Міхал Жантоўскі ды іншыя. Пасьля заканчэньня мітынгу міліцыянты затрымалі два мікрааўтобусы з тэхнікай, транспарантамі і людзьмі. Іх пад канвоем даставілі ў Савецкі РАУС, дзе адзін з гэтых мікрааўтобусаў быў адразу адпушчаны з-пад варты. Людзей з другога аўтобусу высадзілі, а сам аўтобус альбо тое, што ў ім знаходзілася (міліцыянты дакладна не растлумачылі) пагражалі канфіскаваць. Тых, хто быў у гэтым аўтобусе начале з адказным сакратаром Управы БНФ А.Кавальцом, некалькі гадзінаў пратрымалі ў РАУС без прад’яўленьня абвінавачаньня. Дзеля высьвятленьня сітуацыі ў Савецкі РАУС прыехалі прадстаўнікі кіраўніцтва БНФ, праваабаронцы, прадстаўнік АБСЕ Крыстафер Паніко. У 23.30 міліцэйскае начальства было вымушанае даць загад вызваліць затрыманых людзей і аддаць аўтобус з тэхнікай. 

Пікеты, мітынгі і шэсьці адбыліся ў чарнобыльскую гадавіну і ў іншых гарадах Беларусі. 

У Гародні адбыліся адразу два пікеты: першы з іх каля Дому сувязі, на ім прысутнічала каля 10 чалавек, а другі, у раёне Фарты, сабраў больш за дваццаць чалавек. Абодва пікеты былі дазволеныя ў ня вельмі зручны час – з 19 да 20 гадзінаў, але арганізатары – БНФ і Малады Фронт – пачалі акцыю ўжо а 18 гадзіне. Пікетчыкі трымалі плакаты з заклікам: “Абаронім Беларусь ад Чарнобыльскай бяды, ад лукашэнкаўскага рэжыму і расійскай акупацыі”. Па патрабаваньні міліцыянтаў удзельнікі былі вымушаныя згарнуць плакаты да афіцыйнага пачатку мерапрыемства – 19 гадзінаў. Міліцыя здымала ўдзельнікаў пікету на відэакамеру. 

У Баранавічах пікет з нагоды гадавіны катастрофы на ЧАЭС правялі БСДП «Народная Грамада» і Баранавіцкі экалагічны саюз. Удзельнікі пікету раздавалі ўлёткі з інфармацыяй аб захаваньні здароўя ва ўмовах радыеактыўнай забруджанасьці. У цэнтральнай алеі парку вісеў транспарант: “Чарнобыль – 14 гадоў болю”. За ходам акцыі сачылі прадстаўнікі гарвыканкаму, міліцыі і КДБ. 

У Сьветлагорску мітынг быў дазволены ўладамі ў досыць нязручным і малалюдным месцы, але сабраў каля 100 чалавек. Заяўку на акцыю падаваў БНФ. На мерапрыемстве прысутнічаў і нават папрасіў слова намесьнік галоўнага ўрача гораду, занепакоены станам здароўя сваіх землякоў. 

У Рэчыцы дазволены ўладамі мітынг правялі сумесна БНФ і АГП. Акцыя адбывалася пад пільным наглядам мясцовай афіцыйнай прэсы і тэлевізіі. І хаця затрыманых не было, аднак арганізатарам пагражалі штрафам. 

У Гомелі мясцовы БНФ падаваў заяўку на акцыю з удзелам больш як 3 тысячаў чалавек, але напярэдадні мерапрыемства атрымаў адмову. Прычына: заяўкі на шматлюдныя акцыі мусяць падавацца ў аблвыканкам. Аднак мерапрыемства ў горадзе ўсё ж адбылося. У цэнтры Гомелю прайшла “Гадзіна смутку”, у якой удзельнічала 150 чалавек. Супрацоўнікамі міліцыі быў затрыманы Яўген Мурашка разам з жонкаю, якія трымалі ў руках плакат. 

У Воршы адбыўся санкцыянаваны пікет на плошчы Перамогі, які быў наладжаны КХП БНФ. У акцыі прыняло ўдзел каля дваццаці чалавек. 

У Віцебску каля помніка Еўдакіі Лось прайшла хвіліна маўчаньня. А з 18.00 да 20.00 адбыўся санкцыянаваны мітынг, наладжаны Каардынацыйнай радай дэмакратычных сілаў Віцебску. У акцыі прыняло ўдзел звыш трохсот чалавек. 

У Барысаве, нягледзячы на забарону шэсьця, частка ўдзельнiкаў (каля 30 чалавек) сабралася каля полiтэхнiкуму, дзе людзям было прапанавана разысьцiся альбо прайсьцi на прызначанае месца мiтынгу. Мiтынг адбываўся досыць спакойна. Лiдэр мясцовай арганiзацыi БСДП “Народная Грамада” Алесь Абрамовiч паспрабаваў спаліць партрэт Аляксандра Лукашэнкі і быў затрыманы. У той жа вечар сп. Абрамовіч быў асуджаны на 5 сутак. 

У Магілёве акцыя, прысьвечаная гадавіне Чарнобыльскай трагедыі, распачаліся ўскладаньнем вянкоў да памятнага крыжа на “Лаўсанаўскіх” могілках. Потым мерапрыемствы працягнуліся ў касьцёле сьвятога Станіслава, дзе адбылася сьв. імша, і ў праваслаўнай царкве Трох Сьвяціцеляў, дзе адбылася паніхіда. Кульмінацыяй акцыі стала гадзіна смутку. Удзельнікі, якіх было каля 200, расьцягнуліся ўздоўж цэнтральнай вуліцы гораду Першамайскай з запаленымі сьвечкамі. Пасьля акцыі быў затрыманы старшыня абласной Рады БНФ “Адраджэньне” Анатоль Фёдараў. 

У Бярозе прайшла акцыя “Сьвечка памяці”, у якой прыняло ўдзел каля 200 чалавек. 

У Салігорску ўлады дазволу на правядзеньне мітынгу ў цэнтры гораду не далі. Яны накіравалі мітынгоўцаў на стадыён, дзе і адбылася акцыя, якая прайшла ў выглядзе “Гадзіны смутку”. У акцыі прыняло ўдзел каля тысячы чалавек. Арганізатары запрасілі на мітынг мясцовага сьвятара. Але праваслаўная царкоўная іерархія не дала дазволу на правядзеньне малебну ў памяць ахвяраў Чарнобыля. 

26 красавіка Ленінскі раённы суд г. Бабруйску пад старшынствам судзьдзі Галіны Севасьцянчык вынес папярэджаньне дырэктару Бабруйскага рэгіянальнага інфармацыйна-прававога цэнтру сп. Вячаславу Сьвізунову за арганізацыю сьвята “Дзень Волі” на гарадзкой плошчы Перамогі без дазволу ўладаў. Сп. Сьвізуноў сваёй віны не прызнаў і заявіў: “Нам калі і даюць дазвол на правядзеньне нашых мерапрыемстваў, дык на ўскрайку гораду, на стадыёне “Фандок”, куды трэба дабірацца пешшу. Аднак акцыі грамадзянскага непадпарадкаваньня, кшталту праведзеных Ланцуга Свабоды, Акцыі Любові, Дня Волі будуць працягвацца да таго часу, пакуль мясцовыя ўлады не дазволяць нам праводзіць кожнае нашае мерапрыемства на плошчы Перамогі”. Судовыя працэсы над удзельнікамі Дня Волі ў Бабруйску працягваюцца. 

27 красавіка ў судзе Савецкага раёну г.Мінску разглядалася адміністратыўная справа жыхара г.Ліды Юрыя Кузьміцкага, які быў затрыманы 26 красавіка пасьля заканчэньня мітынгу. Ю.Кузьміцкі нёс у руках вялізны нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг. Супрацоўнікі міліцыі запатрабавалі ў яго, каб ён аддаў сьцяг, пасьля павалілі на зямлю і сталі зьбіваць. Ю.Кузьміцкі быў дастаўлены ў РАУС Савецкага раёну г.Мінску. 27 красавіка судзьдзя Руслан Казадаеў вызначыў меру пакараньня – 5 сутак адміністратыўнага арышту. 

27 красавіка ў судзе Савецкага раёну разглядалася адміністратыўная справа Дзяніса Яроменкі, затрыманага 26 красавіка падчас Чарнобыльскага шляху. Д.Яроменка быў затрыманы за тое, што нёс хакейны шлем на швабры. Супрацоўнікі міліцыі, ведаючы захапленьне хакеем А.Лукашэнкі, палічылі, што швабра са шлемам зьяўляецца выяваю першае асобы ў дзяржаве. Затрыманы Д.Яроменка адстойваў свой погляд – “гэта ня сімвал, гэта проста швабра”. Судзьдзя Іна Шэйко вынесла Д.Яроменку папярэджаньне. 

1 траўня ў Магілёве падчас афіцыйных мерапрыемстваў з нагоды Сьвята Працы адбыліся затрыманьні грамадзянаў. З 10.00 да 11.00 на цэнтральнай вуліцы гораду і на плошчы імя Леніна праводзіўся мітынг, арганізаваны афіцыйнымі ўладамі. Яшчэ да пачатку мітынгу на падыходзе да плошчы супрацоўнікі міліцыі затрымалі людзей, якія з нацыянальнай сімволікай (згорнутыя белчырвона-белыя сьцягі) накіроўваліся на мітынг. Затрыманыя былі дастаўленыя ў РАУС Цэнтральнага раёну г. Магілёву. У РАУС у затрыманых былі канфіскаваныя плакаты і сьцягі. Падчас мітынгу супрацоўнікі міліцыі працягвалі адсочваць людзей з нацыянальнай сімволікай. Былі затрыманыя журналісты, якія спрабавалі сфатаграфаваць тое, што адбывалася. Па зьвестках Магілёўскага абласнога аддзяленьня ПЦ “Вясна”, супрацоўнікі міліцыі таксама абшуквалі маладых людзей, якія накіроўваліся на мітынг з нагоды Дня Працы. Большасьць грамадзянаў пасьля 2-х гадзінаў затрыманьня была адпушчаная без складаньня пратаколаў. На 4 чалавек былі складзеныя пратаколы аб парушэньні арт. 166 КаАП РБ (непадпарадкаваньне патрабаваньням супрацоўнікаў міліцыі), ім былі выпісаныя позвы ў суд. Усяго затрыманых было больш за 15 чалавек. Сярод іх: Аляксандр Александровіч (карэспандэнт “Белорусской деловой газеты), Сяргей Гіркін (сябра БНФ “Адраджэньне”), Мікалай Іллін (сябра Маладога Фронту), Ігар Ірхо (карэспандэнт магілёўскай газеты “Де-факто” – пры яго затрыманьні была пашкоджаная кінакамера, нанесеныя цялесныя пашкоджаньні – праводзіў затрыманьне супрацоўнік АМАП Ігар Абярэмка), Марына Ірхо (карэспандэнт магілёўскай газеты “Де-факто”), Уладзімір Калішэвіч (сябра Маладога Фронту), Аляксей Колчын (супрацоўнік Магілёўскага аддзяленьня ПЦ “Вясна”), Віталь Макаранка (старшыня Магілёўскай гарадзкой рады БНФ “Адраджэньне”), Валеры Сівуха (старшыня Магілёўскай філіі Беларускай Хрысьціянска-Кансерватыўнай партыі). 

11 траўня Ленінскі суд г. Мінску спыніў адміністратыўную справу ў адносінах да намесьніка старшыні БНФ Юрыя Хадыкі, якая была ўзбуджаная па арт. 167.1 ч.2 КаАП РБ за ўдзел у акцыі 21 ліпеня 1999 году. На судзе, які адбыўся 21 верасьня мінулага году, Ю.Хадыка быў аштрафаваны на 150 мільёнаў рублёў... Ю.Хадыка абскардзіў гэтае рашэньне ў Мінскім гарадзкім судзе, які адмяніў пастанову суда і накіраваў справу на перагляд іншаму судзьдзі. 11 траўня г.г. судзьдзя Алена Церашкова спыніла справу з-за адсутнасьці складу адміністратыўнага правапарушэньня ў дзеяньнях Ю. Хадыкі. 

14 траўня апазіцыя правяла масавую акцыю ў абарону нацыянальнай сімволікі і беларускай мовы. Некалькі тысячаў чалавек выйшлі на Кастрычніцкую плошчу г. Мінску з бел-чырвона-белымі сьцягамі, з букетамі кветак, якія спалучалі ў сабе нацыянальныя колеры, і ў нацыянальных строях. Людзі сьпявалі песьні, скандавалі “Жыве Беларусь”. Супрацоўнікі міліцыі падчас акцыі абмежаваліся назіраньнем і здымкамі на відэакамеру. Пікеты і мітынгі прайшлі ў гэты дзень таксама ў Віцебску, Магілёве, Бабруйску, Барысаве ды іншых гарадах краіны і за яе межамі. 

17, 18, 19 траўня абедзьве зьмены прадзільнай фабрыкі Гарадзенскага тонкасуконнага камбінату правялі акцыі пратэсту супраць затрымак зарплаты і яе жабрацкага памеру. Больш як 60 чалавек на працягу трох дзён адмаўляліся выконваць працу. У выніку акцыі генеральны дырэктар Уладзімір Крупін паабяцаў рабочым, што заробак будзе павышаны на 15 працэнтаў. Як паведаміў кіраўнік Свабоднага прафсаюзу Адольф Зацэпін, нават гэтая мізэрная саступка кіраўніцтва прадпрыемства ня мае персьпектываў дзеля выкананьня. 

21 траўня ў памяшканьні Барысаўскага гарадзкога аддзелу міліцыі (Мінская вобласьць) адбыліся суды над затрыманымі ўдзельнікамі несакцыянаванага пікету, які быў наладжаны актывістамі апазіцыйных партыяў г. Барысава. Да адміністратыўнай адказнасьці па арт. 167.1 КаАП РБ былі прыцягнутыя А. Абрамовіч (15 сутак адміністратыўнага арышту), А. Цялежнікаў (10 сутак адміністратыўнага арышту), А. Ясюк (штраф у памеры 390 тысячаў рублёў). Разам з удзельнікамі пікету былі затрыманыя непаўнагадовыя Алена і Марына Ясюк – 17 і 13 гадоў, а таксама прадстаўнікі незалежнай прэсы – галоўны рэдактар газеты “Згода” А.Зьдзьвіжкоў, карэспандэнт газеты “Салідарнасьць” А.Мікалайчанка і назіральнік мясцовага аддзяленьня БХК Кузьняцоў. З імі на працягу 40 хвілінаў правялі прафілактычную размову і адпусьцілі. 

22 траўня Вярхоўны суд РБ адмяніў рашэньне суда г.Барысава ад 3 лютага 2000 году аб прыцягненьні Аляксандра Абрамовіча да адміністратыўнай адказнасьці ў выглядзе пазбаўленьня волі тэрмінам 15 сутак за арганізацыю 16 студзеня на Цэнтральнай плошчы г.Барысава несанкцыянаванага пікету супраць дыктатуры ў Беларусі і з патрабаваньнем неадкладнага пошуку зьніклых дзеячаў беларускай апазіцыі. Як адзначана ў пастанове Вярхоўнага суда, падставай дзеля адмены судовага рашэньня судзьдзі Барысаўскага гарадзкога суда стала тое, што, згодна з заканадаўствам, асоба, якая прыцягваецца да адміністратыўнай адказнасьці, павінна быць азнаёмленая з матэрыяламі справы, а гэтага не было зроблена. Больш за тое, у пратаколе аб адміністратыўным правапарушэньні не ўказаная частка артыкулу 167 КаАП, згодна з якой А.Абрамовіч прыцягваецца да адказнасьці: такім чынам, у пратаколе адсутнічаў нарматыўны акт, які прадугледжваў адказнасьць за парушэньне. Судзьдзя, які выносіў прысуд, павінен быў вярнуць пратакол дзеля выпраўленьня яго недахопаў органу або службовай асобе, якая яго складала, і вынесьці пастанову пра гэта, што таксама не было зроблена. А паколькі недахопы, якія былі дапушчаныя службовымі асобамі органаў унутраных справаў пры складаньні пратаколу, не былі выпраўленыя на працягу 2 месяцаў (згодна з арт. 37 КаАП РБ), і магчымасьць іх выпраўленьня ўжо страчаная, пастанова, вынесеная барысаўскім судзьдзёй па гэтай справе, была адмененая, а справа спыненая. 

У той жа дзень, 22 траўня, Вярхоўны суд РБ разгледзеў і другую скаргу Аляксандра Абрамовіча на пастанову судзьдзі ад 15 лютага 2000 году, згодна з якой ён быў абвінавачаны ў арганізацыі 14 лютага несанкцыянаванага пікету каля будынку суда г.Барысава супраць карупцыі і ў падтрымку барысаўскага прадпрымальніка Ігара Ледніка, суд над якім распачаўся ў той дзень. 14 лютага А.Абрамовіч быў затрыманы, а калі назаўтра адбыўся суд, то на ім разглядаўся не адзін, а два матэрыялы пра адміністратыўныя парушэньні (яшчэ за арганізацыю несанкцыянаванага пікету 5 лютага супраць вайны ў Чачні). У выніку няправільнага прымяненьня закону, згодна з якім пакараньне ў адным судовым разглядзе аналагічных правапарушэньняў павінна выносіцца за больш сур’ёзнае парушэньне, па двух справах, разгледжаных адначасова, судзьдзя вынес пакараньне па кожнай з іх агульным тэрмінам на дваццаць сутак (па 10 сутак за кожную), у той час калі гэты тэрмін не павінен быў перавышаць 15 сутак. У пастанове Вярхоўнага суда ўказана, што гэтае рашэньне судзьдзі г.Барысаву павінна быць адмененае, і пры новым разглядзе дадзеныя справы павінны быць разгледжаныя адначасова іншым судзьдзёй, і па іх вынесенае рашэньне, якое адпавядае дзеючаму заканадаўству. А.Абрамовіч паведаміў таксама ПЦ “Вясна”, што атрымаў ліст з УУС Мінскага аблвыканкаму МУС РБ, у якім сказана, што супрацоўнікі ізалятару часовага ўтрыманьня г.Барысаву, якія дапусьцілі ўтрыманьне яго разам з хворымі на туберкулёз падчас адбываньня адміністратыўнага арышту тэрмінам 35 сутак, прыцягнутыя да адказнасьці правамі начальніка Барысаўскага ГАУС. 

21 траўня ў Барысаве праходзіў несанкцыянаваны пікет у падтрымку М.Чыгіра. Удзельнікаў пікету А.Абрамовіча, А.Ясюк, А.Цялежнікава затрымалі міліцыянты. 

5 чэрвеня ў г.Гародня на лікёра-гарэлачным заводзе адбыўся стыхійны страйк. Ініцыятарам акцыі стаў прафсаюзны камітэт заводу. Рабочыя адмовіліся працаваць у знак пратэсту супраць катастрафічнага падзеньня заробку. 

У чэрвені ў суд Маскоўскага раёну г.Мінску была пададзеная заява ад сяброў гарадзкой арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі, якія лічаць, што Мінгарвыканкам, забараняючы тыя ці іншыя акцыі апазіцыі, парушае правы грамадзянаў на свабоду сходаў. Дзевяць сяброў АГП сьцьвярджаюць, што Мінгарвыканкам ня мае права зьмяняць мэты і месцы пікетаваньняў, якія ўказваюцца ў заявах арганізатараў. Скажам, пікет, прысьвечаны гадавіне зьнікненьня Юрыя Захаранкі павінен адбывацца на месцы здарэньня, а не на плошчы Бангалор, як гэта «дазваляе» Мінгарвыканкам. 

19 чэрвеня суд Кастрычніцкага раёну адмяніў штраф Зьміцеру Марчуку, затрыманаму падчас вынясеньня прысуду Міхаілу Чыгіру. Зьміцер Марчук быў затрыманы 19 траўня ў 10.30 каля будынку Мінскага гарадзкога суда. Як адзначана ў пастанове суда: “Падчас слуханьня прысуду ў адносінах гр-на Чыгіра М.М. Грыб і Марчук у складзе арганізаванай групы гучна крычалі, скандзіравалі лозунг: “Свабоду Чыгіру”, тым самым перашкаджалі нармальнай дзейнасьці Мінскага гарадзкога і Фрунзенскага раённага судоў. Грамадзяне Грыб і Марчук былі затрыманыя і дастаўленыя ў Гарадзкі аддзел міліцыі Фрунзенскага раёну”. Участковы інсьпектар міліцыі Алексяёнак, не азнаёміўшыся з рапартам інсьпектара міліцыі Гадуна, які ажыцьцяўляў затрыманьне, напісаў, што “Марчук лаяўся матам”. Пасьля гэтага падпалкоўнік міліцыі Гардаш вынес па арт. 156 КаАП РБ (дробнае хуліганства) пастанову аб штрафе ў памеры 5.200 рублёў (два мінімальныя заробкі). У ходзе судовага разьбіральніцтва высьветлілася, што Марчук і Грыб не лаяліся матам, а крычалі “Свабоду Чыгіру” (так было напісана ў рапарце інсьпектара Гадуна, які затрымліваў). У выніку суд Кастрычніцкага раёну вынес пастанову, у якой адмяніў адміністратыўнае пакараньне. 

26 чэрвеня ў калгасе “Дуброва” Сьветлагорскага раёну Гомельскай вобласьці механізатары распачалі стыхійны страйк. Усяго ў акцыі ўдзельнічала каля 30 чалавек. Людзі патрабавалі выплаты заробку, які не атрымлівалі з лютага гэтага году. Не спадзеючыся на тое, што калгас зможа выплаціць усю запазычанасьць адразу, людзі патрабавалі, каб выплацілі заробак хаця б за люты... Да 12 гадзінаў дня грошы знайшліся, і механізатарам выплацілі заробак. Пры гэтым паабяцалі выплаціць грошы і за сакавік. 

27 чэрвеня ў Маскоўскім раённым судзе г.Мінску распачаўся суд над чатырма пікетоўшчыкамі – сябрамі Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Вяла паседжаньне судзьдзя Алена Тройніч. Суд над У. Раманоўскім цягнуўся каля 5 гадзінаў. Было відавочна, што судзьдзя ня ведала, якое прыняць рашэньне. Справа ў тым, што папера, якая была атрыманая з Мінгарвыканкаму ад намесьніка старшыні гэтай установы сп.Чыкіна, ня ўтрымлівала ў сабе адмовы ў правядзеньні пікету. Таму судзьдзя ўзяла «тайм-аут» і вынесла прысуд толькі на другі дзень у 12 гадзінаў. У.Раманоўскаму быў прысуджаны штраф 390 тыс. рублёў (каля 400 даляраў ЗША) за тое, што ён нібыта арганізаваў несанкцыянаваны пікет. Адміністратыўную справу ў адносінах да другога пікетоўшчыка Аляксея Радзівона, якога абараняў вядомы праваабаронца Валеры Шчукін, спынілі за адсутнасьцю складу правапарушэньня. Удзельніца пікету Галіна Ганчарык, якую абараняў Барыс Звозкаў (прадстаўнік БХК), была пакараная штрафам у 52 тыс. рублёў, а Людміла Бажок, якую абараняў прадстаўнік “Вясны” Барыс Гюнтэр, атрымала папярэджаньне. 

13 ліпеня ў “маладым” парку г.Баранавічы (Брэсцкая вобласьць) з 17.15 да 18.15 сябры БНФ “Адраджэньне” і ПЦ “Вясна” правялі акцыю салідарнасьці з настаўнікамі: пікет “Настаўнікам школаў – годнае жыцьцё”. Удзельнічала ў пікеце 10-15 чалавек, якія трымалі ў руках плакаты і транспаранты з лозунгамі: “Бедны настаўнік – недавучаныя дзеці – бедная дзяржава”, “Дзяржава, твая будучыня ў руках настаўніка”, “Настаўніку – годную, належную зарплату” ды інш. На акцыі раздаваліся бюлетэні “Права на волю” і “Навіны”, а дзецям – надзьмутыя паветраныя шарыкі з надпісамі: “Беларусь – наш дом”, “Беларусь – наш дом, наш храм”, “Беларусь – гэта сьвятое”, “Жыве Беларусь!” і інш. Акцыя прайшла арганізавана і шматлюдна. Прысутнічалі прадстаўнікі мясцовых недзяржаўных СМІ, карэспандэнты Радыё “Свабода” і “Рацыя”. Гэтым разам абышлося без затрыманьняў і позваў у суд. 

18 ліпеня скончыўся суд над удзельнікамі інфармацыйнай групы Мінскай раённай арганізацыі БНФ “Адраджэньне” Алегам Скарабагатавым, Юрыем Зянковічам і Сяргеем Абакумчыкам. 4 чэрвеня яны ладзілі сустрэчу з намесьнікам старшыні БНФ Юрыем Хадыкам. Сустрэча павінна была адбыцца а 18-й гадзіне на рынкавай плошчы г.Заслаўе, пра што была вусная дамоўленасьць з начальнікам гарадзкой міліцыі Марозавым і намесьнікам старшыні мясцовага гарвыканкаму Бухаўцом. У 17.30, калі А.Скарабагатаў, Ю.Зянковіч і С.Абакумчык запрашалі жыхароў гораду на сустрэчу з лідэрам апазіцыі, да іх пад’ехаў нарад міліцыі, які праверыў дакументы ў маладых людзей і ня выказаў ніякіх прэтэнзіяў. Праз пяць хвілінаў пасьля гэтага міліцыянты вярнуліся да арганізатараў сустрэчы і запрасілі праехаць у гарадзкое аддзяленьне міліцыі “дзеля гутаркі з начальнікам міліцыі”. У аддзяленьні іх сустрэў намесьнік начальніка міліцыі Андрыянаў, які загадаў скласьці пратаколы на затрыманых па арт. 167.1 КаАП РБ, а сам накіраваўся на месца запланаванай сустрэчы. У 19 гадзін ён вярнуўся з рынкавай плошчы і загадаў адпусьціць маладых людзей. Незаконна затрыманыя А.Скарабагатаў, Ю.Зянковіч і С.Абакумчык накіравалі ў Мінскую раённую пракуратуру скаргу. На першым паседжаньні 10 ліпеня справа С.Абакумчыка была накіраваная на дапрацоўку ў гарадзкі аддзел УС г.Заслаўя, бо пратакол, складзены на яго, нікім ня быў падпісаны. 18 ліпеня судзьдзя Зьміцер Грыцэль, выслухаўшы бакі, вынес наступнае рашэньне: спыніць справу ў адносінах да А.Скарабагатава за атсутнасьцю складу правапарушэньня, Ю.Зянковічу – вынесьці папярэджаньне па арт. 167.1 КаАП РБ (арганізацыя несанкцыянаваных сходаў, мітынгаў, шэсьцяў і пікетаваньня). Справа Сяргея Абакумчыка накіраваная на дапрацоўку. 

27 ліпеня адзначалася дзесяцігодзьдзе прыняцьця Дэкларацыі аб Незалежнасьці Беларусі. Г 

29 ліпеня ў Мінску адбыўся Усебеларускі зьезд за Незалежнасьць. У ім прыняло ўдзел 1350 дэлегатаў ад усіх рэгіёнаў Беларусі. На зьезьдзе прысутнічалі замежныя дыпламаты, зьезду даслалі свае прывітаньні Івонка Сурвіла, Васіль Быкаў, Сямён Шарэцкі, Зянон Пазьняк, а таксама прэзідэнт Чэхіі Вацлаў Гавел. Усьведамляючы тое, што «незалежнасьць палукашэнкаўску» прамым шляхам вядзе да аб’яднаньня Беларусі з Расіяй і страты суверэнітэту, Усебеларускі зьезд прыняў адзіны дакумент – Акт Незалежнасьці Беларусі. У Акце дзяржаўны суверэнітэт абвяшчаецца неад’емнай каштоўнасьцю беларускага народу. Дэлегаты зьезду прызналі ня маючымі законнай сілы любыя пагадненьні і рашэньні, скіраваныя на скасаваньне альбо абмежаваньне суверэнітэту Беларусі і заклікалі ўсіх грамадзянаў краіны і ўсіх суайчыньнікаў за мяжой згуртавацца вакол ідэяў Акту Незалежнасьці Беларусі, бараніць незалежнасьць Айчыны. 

27 ліпеня ў Гомелі на Дзень Незалежнасьці каля будынку аблвыканкаму адбыўся несанкцыянаваны пікет, у якім узялі ўдзел сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Народная Грамада» Кацярына Гаравая і прыхільнік гэтай партыі Ігар Раманаў (жыхар пасёлку Доўск Рагачоўскага раёну). Удзельнікі пікету трымалі ў руках плакаты, на якіх было напісана: “З Днём Незалежнасьці”, “Не – фашызму ў Беларусі” (супраць актывізацыі дзейнасьці прафашысцкай арганізацыі РНЕ у Гомелі) і “БСДП (НГ)” – з выявай ружы. Пікетоўшчыкі змаглі прастаяць усяго каля паўгадзіны, потым да іх пад’ехаў нарад міліцыі з Цэнтральнага РАУС г.Гомелю (усяго сем чалавек) і пачаў затрыманьне. Пры арышце да І.Раманава быў прыменены гвалт – яго кінулі тварам на падлогу, а потым надзелі кайданкі. У Цэнтральным РАУС на І.Раманава і К.Гаравую склалі пратаколы, у якіх пікетоўшчыкі абвінавачваліся па арт. 167.1 КаАП РБ (арганізацыя ці ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве). Спачатку затрыманых зьбіраліся судзіць проста ў РАУС, але потым вырашылі судовае разьбіральніцтва перанесьці на панядзелак, 31 ліпеня, пры гэтым у пікетоўшчыкаў узялі пісьмовыя расьпіскі, што яны зьявяцца ў суд. 31 ліпеня ў судзе Цэнтральнага раёну г.Гомелю адбылося судовае паседжаньне. Сьведкамі выступілі ўчастковы інсьпектар Ручкін, які складаў пратакол адміністратыўнага затрыманьня і старэйшы лейтэнант міліцыі Панамарэнка (які пісаў рапарт аб затрыманьні). У судовым паседжаньні прадстаўніком абвінавачваемых выступаў сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Народная Грамада» Алесь Яўсеенка. Працэс цягнуўся нядоўга – усяго каля 30 хвілінаў, у выніку якога судзьдзя Парынскі Яраслаў Ігаравіч вынес наступнае рашэньне: Гаравой Кацярыне – 5 сутак адміністратыўнага арышту; Раманаву Ігару – 7 сутак адміністратыўнага арышту. Асуджаныя адразу былі накіраваныя адбываць пакараньне ў Гомельскі ізалятар часовага ўтрыманьня. 

27 ліпеня ў Маладэчне сябры дэмакратычных партыяў і прыхільнікі незалежнасьці ўскладалі кветкі да памятнага знаку “Пакутнікам за волю і незалежнасьць Беларусі”, які знаходзіцца на Цэнтральнай плошчы гораду. На месцы правядзеньня акцыі былі разгорнутыя нацыянальныя сьцягі і сьцягі БНФ. Пасьля ўскладаньня кветак сімволіка была згорнутая і людзі накіраваліся ў парк, каб на летняй эстрадзе паслухаць канцэрт барда Андрэя Мельнікава. Падчас гэтага перамяшчэньня ўжо ў парку да іх далучыўся Яўген Лугоўскі з бел-чырвона-белым сьцягам. У парку пачаўся “хапун”, падчас якога былі затрыманыя Алесь Капуцкі (старшыня Маладэчанскай рады БНФ “Адра-джэньне”) і сябра КХП Сяргей Боскін, якія былі дастаўленыя ў ГАУС, куды пазьней прывезьлі і Я.Лугоўскага. Затрыманыя спачатку абвінавачваліся ў арганізацыі несанкцыянаванага шэсьця і выкарыстаньні незарэгістраванай сімволікі, але ў хуткім часе гэтыя абвінавачаньні былі зьнятыя з А.Капуцкага і С.Боскіна. С.Боскін меў пры сабе пасьведчаньне аб рэгістрацыі сьцягу БНФ, таму быў адпушчаны першым, а ў дзеяньнях А.Капуцкага намесьнік начальніка ГАУС падпалкоўнік Паплёўка ня ўбачыў нічога супрацьзаконнага, таму аддаў загад адпусьціць яго. На Я.Лугоўскага быў складзены пратакол, у якім ён абвінавачваўся ў карыстаньні незарэгістраванай сімволікай.

Частка 3

3 жніўня на Цэнтральнай плошчы г.Барысава (Мінская вобл.) адбыўся несанкцыянаваны пікет, які прайшоў пад лозунгамі: “Далоў Бургуна, Трусава, Кішчанку!” і “Нам патрэбная гарачая вада!”. Удзельнікі акцыі патрабавалі зьмены мясцовага кіраўніцтва (Бургун – мэр гораду, Трусаў – намесьнік мэра, Кішчанка – намесьнік дырэктара жылкамунгасу). Пікет цягнуўся ўсяго дзесяць хвілінаў – з 11 да 11.10, потым пікетоўшчыкаў затрымалі і павезьлі ў суд. Судзьдзя Алена Бачышча вынесла ўдзельнікам пікету наступныя пакараньні: Абрамовічу Аляксандру – 15 сутак адміністратыўнага арышту (прысумавалася пакараньне за арганізацыю папярэдняга несанкцыянаванага пікету супраць карупцыі: “Барысаў – расаднік карупцыі”); Ледніку Ігару – 5 сутак адміністратыўнага арышту (за арганізацыю антыкарупцыйнага пікету); Ясюк Алесі – штраф у памеры 150 мінімальных заробкаў; Грэбневай Ларысе – папярэджаньне; Сакалову Сяргею – папярэджаньне. Асуджаныя А.Абрамовіч і І.Леднік абвясьцілі галадоўку. 

7 жніўня ў Баранавічах адбыўся судовы працэс, на якім разглядалася скарга Баранавіцкай гарадзкой арганізацыі БНФ “Адраджэньне” на неправамоцную забарону Баранавіцкім гарвыканкамам пікету 27 ліпеня г.г., прысьвечанага дзесяцігодзьдзю Незалежнасьці Рэспублікі Беларусь. Пацярпелы бок прадстаўляў Алесь Пікула, яго грамадзкім прадстаўніком у гэтай справе выступаў Сяргей Гоўша (старшыня мясцовай філіі ПЦ “Вясна”). Сутнасьць справы заключаецца ў тым, што Баранавіцкі гарвыканкам без усялякіх законных падставаў палічыў “немэтазгодным” правядзеньне пікету менавіта ў Дзень Незалежнасьці (27 ліпеня), а прапанаваў правесьці пікет на тыдзень раней. Суд прызнаў неправамоцным рашэньне Баранавіцкага гарвыканкаму і пастанавіў спагнаць з яго на карысьць заяўляльніка 13 тысячаў рублёў з вяртаньнем дзяржпошліны. 

7 жніўня ў судзе Маскоўскага раёну г.Мінску адбыўся суд па справе Уладзіміра Раманоўскага (аднаго з кіраўнікоў Аб’яднанай грамадзянскай партыі), які абвінавачваўся ў тым, што 1 жніўня ён разам з двума сябрамі АГП правялі ля будынку Мінгарвыканкаму несанкцыянаваны пікет. На самой справе У.Раманоўскі прыйшоў туды, каб перадаць петыцыю мэру гораду. Супрацоўнік міліцыі патэлефанаваў у прыёмную мэра і сказаў, што трэба пачакаць. Раманоўскі з сябрамі па партыі чакалі сорак хвілінаў, пры гэтым яны разгарнулі сваю петыцыю. Калі ім паведамілі, што іх ня прымуць, яны сышлі. У.Раманоўскі быў затрыманы па дарозе дахаты і дастаўлены ў Маскоўскі аддзел міліцыі, дзе быў складзены пратакол пра несанкцыянаванае пікетаваньне. Потым У.Раманоўскага больш за 10 гадзінаў пратрымалі ў сьпецпрыёмніку-разьмеркавальніку, а 2 жніўня даставілі ў суд. Слуханьне справы было перанесенае на 7 жніўня. У гэты дзень судзьдзя Д.Анцэновіч у працэсе разгляду справы вынес нечаканае рашэньне. Судзьдзя прызнаў У.Раманоўскага вінаватым у правядзеньні несанкцыянаванага пікету, але, улічыўшы добрую характарыстыку з месца працы і тую акалічнасьць, што пікет не прынёс моцнай шкоды, прыняў рашэньне – зрабіць У.Раманоўскаму заўвагу. Такіх рашэньняў пры разглядзе палітычных справаў не было ўжо вельмі даўно. І прынятае яно было нават нягледзячы на тое, што месяц таму У.Раманоўскі ўжо быў асуджаны гэтым судом па арт.167.1 КаАП за арганізацыю несанкцыянаванага пікету. 

16 жніўня распачалі стыхійны страйк рабочыя Стаўбцоўскага машынабудаўнічага заводу. Прычынай страйку стала двухмесячная нявыплата заробку. 17 жніўня на працу ня выйшлі каля дзьвюх тысячаў рабочых заводу. 

28 жніўня ў Крупскім раённым судзе пачаўся разгляд зыску Аляксандра Абрамовіча (старшыні Барысаўскай арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Народная Грамада”) да Барысаўскага гарвыканкаму. А.Абрамовіч патрабуе кампенсацыі маральнай шкоды ў суме 700 тыс. беларускіх рублёў (прыкладна 700 даляраў ЗША). Суд адбудзецца ў Крупках, бо А.Абрамовіч у зыскавай заяве адзначыў, што не давярае суду г.Барысава (справа тычыцца гарадзкіх уладаў). Нагадаем, што А.Абрамовіч быў незаконна прыцягнуты да адміністратыўнай адказнасьці (Вярхоўны суд адмяніў пастановы суда г.Барысаву) і атрымаў 35 сутак арышту за правядзеньне трох пікетаў. Ён утрымліваўся ў адной камеры з хворымі на адкрытую форму сухотаў (туберкулёзу), што катэгарычна забаронена дзеючым заканадаўствам. 

30 жніўня прадстаўнікі Беларускага Народнага Фронту, якія падавалі заяўку на правядзеньне ў Мінску 8 верасьня сьвяткаваньня Дня беларускай вайсковай славы, на разглядзе гэтай заяўкі ў Мінгарвыканкаме атрымалі адказ, што, маўляў, калі бітва была пад Воршай, дык і сьвяткуйце яе гадавіну там... Намесьнік старшыні БНФ Віктар Івашкевіч адклікаў заяўку і заявіў, што ніхто не перашкодзіць грамадзянам прыйсьці а 18 гадзіне 8 верасьня на плошчу Перамогі і ўскласьці там кветкі, а потым прайсьці ў парк Янкі Купалы і адсьвяткаваць 586-ю гадавіну перамогі войскаў Вялікага княства Літоўскага над войскамі Маскоўскага княства. 

4 верасьня ў Крупскім раённым судзе (Мінская вобласьць) адбыўся працяг разгляду зыску старшыні Барысаўскай арганізацыі БСДП “Народная Грамада” Аляксандра Абрамовіча да Барысаўскага гарвыканкаму. У ходзе судовага працэсу А.Абрамовіч павысіў суму зыскавых патрабаваньняў да мільёну рублёў (прыкладна 1000 даляраў ЗША), бо стала вядома, што адзін з яго былых сукамернікаў памёр ад туберкулёзу, а другі знаходзіцца на лячэньні. Аднак судзьдзя задаволіў зыск часткова – на 200 тысячаў рублёў. Такое рашэньне было патлумачана тым, што бюджэт г.Барысаву невялікі. А.Абрамовіч плануе абскарджваць судовае рашэньне ў калегіі па грамадзянскіх справах Мінскага абласнога суда, бо ўпэўнены, што яго жыцьцё і здароўе падвяргаліся рэальнай небясьпецы. 

8 верасьня колькасьць міліцыянтаў каля плошчы Перамогі ў Мінску, пэўна, перавышала колькасьць удзельнікаў сьвяткаваньня Дня беларускай вайсковай славы, якія прыйшлі сюды, каб ускласьці кветкі да помніку Перамогі. Аднак сьвяткаваньне ў цэлым прайшло без эксцэсаў. Толькі напачатку міліцыянты не хацелі пускаць удзельнікаў цырымоніі да помніку, але потым расступіліся і прапусьцілі людзей. Сьвята працягвалася ў скверы Янкі Купалы, дзе адбыліся народныя гуляньні і паказальныя выступленьні рыцарскіх клубаў. 

8 верасьня, у Дзень беларускай вайсковай славы, у Віцебску адбыўся пікет з нагоды сьвята, арганізаваны Кансерватыўна-Хрысьціянскай партыяй БНФ. У 17.00 Барыс Хамайда, Уладзімір Плешчанка, Юрась Карпаў і Зьміцер Піменаў выйшлі на плошчу Свабоды, дзе разгарнулі два бел-чырвона-белыя сьцягі і два плакаты, прысьвечаныя сьвяточнай даце. Акцыя не была санкцыянаваная, і ўжо праз 10 хвілінаў усе пікетоўшчыкі былі затрыманыя і дастаўленыя ў Кастрычніцкі РАУС г.Віцебску. У РАУС на кожнага з затрыманых былі складзеныя пратаколы за парушэньне арт. 167.1 КаАП РБ, а на У. Плешчанку і Ю.Карпава яшчэ і па арт. 166 КаАП РБ. Пасьля складаньня пратаколаў затрыманыя былі адпушчаныя. 

8 верасьня ў Магілёве адзначылi Дзень беларускай вайсковай славы. Адбыўся канцэрт у памяшканьнi Магiлёўскай арганiзацыi БНФ, дзе выступiлi мясцовыя барды, было шэсьце па вуліцах гораду. Старшыню Магiлёўскай абласной арганiзацыi БНФ Анатоля Фёдарава міліцыянты затрымалі ў цэнтры гораду. У пастарунку на яго склалi пратакол па арт. 167.2 КаАП РБ i адпусьцiлi. Суд адбыўся 13 верасьня. Судзьдзя Цэнтральнага раёну г.Магілёву Ганна Тулянкова прызнала А. Фёдарава вінаватым у парушэньні арт. 167.1 КаАП РБ (парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў) і пакарала яго штрафам у памеры 286 000 рублёў (каля 300 даляраў ЗША). А.Фёдараў зьбіраецца абскардзіць гэтае рашэньне. 

12 верасьня С.Няроўны быў выкліканы ў аддзел міліцыі г.Крычаву (Магілёўская вобласьць), дзе на яго быў складзены пратакол па арт.167.1 ч.2 КаАП РБ, быццам бы за арганізацыю несанкцыянаванага сходу. Справа ў тым, што ў жніўні ў Крычаве адбылася сустрэча жыхароў гораду з кіраўніцтвам Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП), у тым ліку і старшынёй партыі Анатолем Лябедзькам, якая была арганізаваная менавіта С. Няроўным. Проста з аддзелу міліцыі С.Няроўны быў дастаўлены ў суд. Там ён запатрабаваў прысутнасьці адвакатаў і прадстаўнікоў, таму суд быў перанесены. 

19 верасьня ў Віцебску сябры Кансерватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Барыс Хамайда і Уладзімір Плешчанка былі затрыманыя за правядзеньне несанкцыянаванага пікету дзеля збору подпісаў за незалежнасьць Беларусі. У аддзяленьні міліцыі на Барыса Хамайду і Уладзіміра Плешчанку склалі пратаколы. Міліцыянты, нібыта дзеля пацьвярджэньня сапраўднасьці подпісаў, перапісалі з падпісных лістоў прозьвішчы віцяблянаў, якія выказаліся за незалежнасьць сваёй краіны, і затрыманых адпусьцілі. Б.Хамайда і У.Плешчанка паведамілі, што будуць працягваць пікетаваньне з мэтай збору подпісаў і надалей. 

1 кастрычніка ў чарговым «Маршы Свабоды-3», паводле ацэнак назіральнікаў, прынялі ўдзел больш за 15 тысячаў грамадзянаў. Акцыя апазіцыі праходзіла пад лозунгам: “За свабодныя і дэмакратычныя выбары”. У арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы «Маршу...» увайшлі прадстаўнікі буйнейшых палітычных партыяў Беларусі, якія не прымаюць удзелу ў выбарах у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ, прызначаных на 15 кастрычніка. Удзельнікі акцыі сабраліся каля Акадэміі навук і прайшлі па прасьпекце Скарыны і вуліцы Сурганава да плошчы Бангалор, дзе адбыўся кароткі мітынг. На ім выступілі старшыня аргкамітэту “Маршу...” Юры Хадыка, Станіслаў Шушкевіч, Вінцук Вячорка, Анатоль Лябедзька, Людміла Гразнова, Валеры Шчукін, Аляксей Кароль... Мітынг на Бангалор быў, як выказаўся Юры Хадыка, своеасаблівым інструктажам паводзінаў 15 кастрычніка. Калі коратка – у выбарах прымаць удзелу ня трэба, бо рэжым ня выканаў чатырох умоваў. В.Вячорка параіў беларусам вучыцца перамагаць у сербаў, А.Лябедзька «неафіцыйна» паведаміў, што “былы прэзідэнт Югаславіі папрасіў палітычнага прытулку ў былога прэзідэнта Беларусі”... Шэсьце і мітынг праходзілі, згодна з рашэньнем гарадзкіх уладаў, але без правакацыяў з боку міліцыі не абыйшлося. Яшчэ перад пачаткам акцыі на вуліцы Чырвонай былі затрыманыя дзьве машыны з апаратурай і плакатамі. Потым былі затрыманыя вершнікі на конях, якія павінны былі прымаць удзел у шэсьці. Супрацоўнікі міліцыі блакавалі коньнікаў у двары аднаго з дамоў і трымалі там, пакуль ня скончыўся мітынг. На станцыі метро “Інстытут Культуры” быў затрыманы Сяргей Мацкойць за тое, што быў апрануты ў байку з надпісам “Марш Свабоды”. На вачах удзельнікаў шэсьця быў затрыманы непаўнагадовы Аляксей Андросаў, на якім таксама была байка "Марш Свабоды". 

14 кастрычніка шэсьце і мітынг, прысьвечаныя байкоту выбараў у лукашэнкаўскі парламент, беларускія ўлады не дазволілі. Яны сарвалі папярэднія дамоўленасьці і зноў хацелі накіраваць дэманстрантаў на плошчу Бангалор. Тым ня менш, у 15 гадзінаў некалькі тысячаў грамадзянаў з тых, што прынялі рашэньне ня ўдзельнічаць у лукашэнкаўскім фарсе, сабраліся каля Акадэміі навук. Шэсьце пад лозунгамі аб байкоце выбараў прайшло па цэнтры беларускай сталіцы – па прасьпекце Скарыны і вуліцах Варвашэні, Максіма Багдановіча, Янкі Купалы. Рух калоны дэманстрантаў рэгулявала дружына БНФ, міліцыянтаў па ўсім маршруце зусім не было відаць. Мітынг адбыўся на плошчы Парыскай камуны. Выступы палітыкаў на ім зьмяніліся песьнямі бардаў ды паказам батлейкі. У цэлым акцыя апазіцыі атрымалася гэтым разам ня дужа шматлюднай, што можна растлумачыць найперш адсутнасьцю інфармацыі наконт яе. Але сваю функцыю заклікаць людзей да байкоту выбараў яна выканала. Доўжылася акцыя каля трох гадзінаў. Арыштаў ды затрыманьняў не было. Пэўна, паўплывала на тое значная колькасьць міжнародных журналістаў, што прыехалі ў гэтыя дні ў Беларусь. 

14 кастрыніка ў цэнтры Стакгольму (плошча Нормалсмторг) удзельнікі швецкіх няўрадавых арганізацыяў наладзілі пікет супраць апошняга ў Еўропе дыктатарскага рэжыму – рэжыму Лукашэнкі. У пікеце прымала ўдзел каля 40 чалавек, сярод іх Урбан Ахлін (сацыял-дэмакрат, сябра Швецкага парламенту). Марыя Эрмана (арганізацыя “За мір і арбітраж”) распавяла пра свой удзел у «Маршы Свабоды-3» 1 кастрычніка ў Мінску, падзялілася асабістымі ўражаньнямі. Ленард Родзін (Швецкі цэнтр лібералізму) правёў аналогію паміж Беларусьсю і Югаславіяй. 

29 і 30 кастрычніка, а таксама 5 лістапада ў розных раёнах Мінску адбыліся акцыі па ўшанаваньні памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў. У месцах захаваньня бязьвінна палеглых – у Курапатах і Лошыцкім парку – былі ўстаноўленыя памятныя крыжы і прайшлі малебны сьвятароў розных канфесіяў. 

1 лістапада ў Гародні праводзіліся традыцыйныя мерапрыемствы, зьвязаныя з днём ушанаваньня продкаў – Дзядамі. У гэты дзень ускладалі кветкі і запальвалі сьвечкі на магілах знакамітых гарадзенцаў. А 17-ай гадзіне каля 40 чалавек з запаленымі сьвечкамі, бел-чырвона-белымі сьцягамі рушылі па памятных мясьцінах гораду. Ля помніка Янку Купалу чыталі вершы паэта. У гэты час да помніка на вялікай хуткасьці з уключанымі фарамі і сірэнамі пад’ехалі міліцэйскія машыны. Маёр міліцыі загадаў разыходзіцца, а ўсіх, у каго былі нацыянальныя бел-чырвона-белыя сьцяжкі, пачалі арыштоўваць. Сьвятлане Нех з «Маладой Грамады» пры затрыманьні пашкодзілі руку, у аддзяленьні міліцыі да яе выклікалі доктара, каб спыніць кроў і адвезьлі ў траўмапункт на рэнтген. Падчас затрыманьня былі паваленыя на зямлю і закаваныя ў кайданкі Аляксандр Міхальчык (БНФ “Адраджэньне”), Мікола Воран (БНФ “Адраджэньне”) і Пётр Анісімовіч (БНФ “Адраджэньне”). Затрыманых даставілі ў РУУС Ленінскага раёну г. Гародня, дзе былі складзеныя пратаколы па арт. 167.1 КаАП РБ. Пятру Анісімовічу і Міколу Ворану былі ўручаныя позвы ў суд на 2 лістапада. Праз тры гадзіны ўсіх затрыманых адпусьцілі. Усе вярнуліся да помніка Янку Купалу, дзе ўшанаваньне продкаў было спыненае гвалтоўнымі дзеяньнямі міліцыі. Ушанаваньне памяці продкаў працягнулася ў Каложы ў 23.00 памінальнай службай. Былі затрыманыя: 

1. Нех Сьвятлана 

2. Мілюн Аксана 

3. Воран Мікола 

4. Анісімовіч Пётр 

5. Саранчукоў Вадзім 

6. Дарашкевіч Юля 

7. Іванова Вольга 

8. Данілоўская Ірына 

9. Іваноўскі Зьміцер 

10. Хільмановіч Зьміцер 

11. Кургун Генадзь 

12. Кірэеў Віктар 

13. Біруля Веслаў 

14. Рамашка Раман 

15. Салей Ірына 

16. Жынь Кастусь 

17. Міхальчык Аляксандр 

18. Мальчык Сяргей 

19. Станкевіч Сьвятлана 

20. Антусевіч Сяргей 

21. Чартапалаў Уладзімір 

22. Бабкін Ігар 

23. Івашын Дзяніс 

2 лістапада ў Гародні пачаўся разгляд адміністратыўных справаў Міколы Ворана і Пятра Анісімовіча. Пётр Анісімовіч запатрабаваў адкрытага судовага працэсу, а Мікола Воран – перакладчыка (адмовіўся размаўляць па-руску). У сувязі з гэтымі хадайніцтвамі судовыя працэсы былі адкладзеныя. 

3 лістапада сябры Беларускай партыі свабоды правялі несанкцыянаваны пікет каля амбасады Нямеччыны супраць анексіі Беларусі Расіяй, якой, на іх погляд, садзейнічае палітыка Кансультатыўна-назіральнай групы АБСЕ у Беларусі і Нямеччыны.У прыватнасьці, згадвалася выказваньне кіраўніка місіі сп. Віка, што «АБСЕ на працягу апошніх шасьці гадоў вяла палітыку далучэньня Беларусі да Расіі, якая стала на шлях дэмакратызацыі, каб такім чынам дэмакратызавалася Беларусь». Пікет працягваўся ўсяго некалькі хвілінаў. Узяць петыцыю БПС з амбасады ніхто ня выйшаў. Пікетоўшчыкаў акружылі міліцыянты. Ад арыштаў іх выратавала тое, што на акцыю прыйшло шмат журналістаў. 

11 лістапада ў 18.00 у Маскоўскім раёне г.Мінску супрацоўнікі міліцыі затрымалі 62-гадовую Алену Ярмоленка, якая расклейвала ўлёткі з запрашэньнем на маладзёвую акцыю “Пераменаў!” На пенсіянерку складзены пратакол па арт.143 КаАП РБ (антысанітарыя). 

20 лістапада ў г.Барысаве адбыліся тры несанкцыянаваныя пікеты, арганізаваныя мясцовымі сацыялдэмакратамі. Першы пікет сябры Барысаўскай арганізацыі БСДП (НГ) правялі перад пачаткам працоўнага дня з 7 да 8 гадзінаў, перад прахадной шклозаводу (Крыштальны завод імя Ф.Дзяржынскага) пад лозунгам “Сацыял-дэмакраты ведаюць праблемы шклозаводцаў”. 

У 11 гадзінаў на тым жа месцы зноў праводзілася несанкцыянаванае пікетаваньне, якое скончылася ледзь пачаўшыся, бо калі толькі пікетоўшчыкі разгарнулі плакаты, да іх падышлі супрацоўнікі міліцыі і папрасілі згарнуць іх. Зноў пікетоўшчыкі сабраліся каля прахадной заводу ў 15 гадзінаў і змаглі прастаяць усяго хвілінаў 10 – міліцыянты «папрасілі» іх пакінуць гэтае месца. Затрыманьняў не адбылося. Сваю ўвагу да шклозаводцаў пікетоўшчыкі тлумачаць тым, што тыдзень назад на гэтым прадпрыемстве адбыўся стыхійны выбух абурэньня ў некалькіх цэхах з нагоды мізэрнага заробку і несвоечасовай яго выплаты. 

27 лістапада ў судзе Кастрычніцкага раёну г.Віцебску адбылося судовае паседжаньне па разглядзе адміністратыўнай справы сяброў БНФ “Адраджэньне” Сяргея Шапіры, Уладзіміра Патоцкага, Юрыя Мельнікава. Іх абвінавачвалі ў парушэньні арт. 167.1 КаАП РБ – за арганізацыю несанкцыянаванага пікету 12 лістапада на плошчы Свабоды. Пікет быў прысьвечаны вынікам выбараў у Палату прадстаўнікоў РБ. Судзьдзя вынесла ўсім пікетоўшчыкам папярэджаньні. 

26 лістапада ў Слуцку (Мінская вобласьць) адбыўся мітынг памяці ў гонар 80-х угодкаў Слуцкага збройнага чыну – антыбальшавіцкага паўстаньня, што прайшло пад лозунгам незалежнасьці Беларусі ад савецкай Расіі. На месцах жорсткіх баёў былі ўскладзеныя кветкі. 

5 сьнежня інвалід першай групы Валеры Кішчук выказваў маўклівы пратэст, седзячы ў інваліднай калясцы каля будынку Мінгарвыканкаму. Ён выступаў супраць парушэньня і ігнараваньня ягоных чалавечых правоў. Валеры Кішчук вымушаны пакутаваць, жывучы ў нечалавечых бытавых умовах пры адсутнасьці належных сацыяльных гарантыяў. Па загадзе чыноўнікаў Мінгарвыканкаму на В. Кішчука напалі двое супрацоўнікаў міліцыі, апранутых у цывільнае. В. Кішчук спытаў у невядомых у цывільным , хто яны і што ім трэба? У адказ пачуў брудную лаянку і пагрозу пабіць яго “по гражданке” (менавіта так яму сказалі), бо гэта будзе выглядаць як бытавы ўчынак. Невядомыя зрабілі спробу выкінуць Валерыя Кішчука з інваліднай каляскі. В. Кішчук лічыць гэты выпадак зьдзекам уладаў над ім як асобай і грамадзянінам. Заяву наконт таго, што адбылося, Валеры Кішчук падаў у ГА ПЦ «Вясна». 

15 сьнежня ў Магілёве на стыхійны мітынг выйшлі рабочыя буйнейшага ў горадзе прадпрыемства – вытворчага аб’яднаньня «Хімвалакно». Каля 500 чалавек перакрылі рух на прасьпекце Пушкіна з патрабаваньнем неадкладна выплаціць затрыманы заробак. Запазычанасьць рабочым была выплачаная адразу ж.


Публікуецца на сайце з ласкавай згоды Праваабарончага Цэнтру Вясна

 

УВЕРХ


   

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
webmaster