|
5.
ПАРУШЭНЬНІ ПРАВОЎ ЧАЛАВЕКА ПАДЧАС
АРГАНІЗАВАНАГА АПАЗІЦЫЯЙ БАЙКОТУ ВЫБАРАЎ
У ПАРЛАМЕНТ КРАІНЫ.
Частка 1
На арганізацыю і
правядзеньне справядлівых, законных,
раўнапраўных, дэмакратычных выбараў у
парламент краіны ў 2000 годзе А.Лукашэнка не
пайшоў. У новы Выбарчы кодэкс, прыняты 24
студзеня, не былі ўнесеныя папраўкі,
прапанаваныя АБСЕ і апазіцыяй. 7 красавіка
АБСЕ былі сфармуляваныя чатыры ўмовы дзеля
правядзеньня законных, справядлівых і
свабодных выбараў у Беларусі: пашырэньне
функцыяў і паўнамоцтваў парламенту,
забесьпячэньне рэальнага доступу
палітычнай апазіцыі да дзяржаўных СМІ,
прывядзеньне выбарчага заканадаўства ў
адпаведнасьць да еўрапейскіх стандартаў і,
апошняе, устанаўленьне клімату палітычнага
даверу, што азначае спыненьне палітычных
рэпрэсіяў і забесьпячэньне свабоды мірных
сходаў і свабоды слова. Ніводзін з
вызначаных АБСЕ і падтрыманых беларускай
апазіцыяй пунктаў уладамі ня быў выкананы.І
таму буйнейшыя апазіцыйныя партыі Беларусі
прынялі рашэньне аб’явіць лукашэнкаўскім
выбарам байкот. Выбарчы кодэкс не забараняе
заклікаць выбаршчыкаў да байкоту. Але, тым
ня менш, улады, кіруючыся арт. 167 КаАП РБ
пачалі затрымліваць людзей, якія агітавалі
за байкот. Арышты і суды ішлі па ўсёй
Беларусі да самага дня выбараў – 15
кастрычніка. Між тым Закон Рэспублікі
Беларусь “Аб унясеньні зьменаў і
дапаўненьняў у некаторыя заканадаўчыя акты
Рэспублікі Беларусь” быў прыняты Палатай
прадстаўнікоў яшчэ 22 чэрвеня 2000г. і
зацьверджаны Саветам Рэспублікі 30 чэрвеня
2000 г. Гэтым Законам былі ўнесеныя зьмены ў
некаторыя нарматыўныя акты, у тым ліку і арт.167.3
КаАП быў выкладзены ў новай рэдакцыі, і
паводле яго адказнасьць за байкот не
прадугледжвалася. Закон павінен быў
уступіць ў сілу праз месяц з моманту
надрукаваньня. Але толькі 15 кастрычніка
Міністэрства замежных справаў РБ
распаўсюдзіла Закон сярод прадстаўнікоў
замежных амбасадаў і місіі АБСЕ... Такім
чынам, Закон наўмысна ня быў надрукаваны
своечасова, і ўлады скарыстоўвалі гэта
дзеля змаганьня з удзельнікамі байкоту
выбараў.
24 студзеня ніжняя палата Нацыянальнага
сходу Беларусі (створанага Лукашэнкам «парламенту»)
прыняла ў другім чытаньні Выбарчы кодэкс,
паводле якога сёлета ў краіне павінны
прайсьці выбары ў парламент. Прапанаваныя
АБСЕ і беларускай апазіцыяй зьмены ў
Кодэксе ў сваёй большасьці не былі ўлічаныя,
а таму выбары, якія пройдуць паводле гэтага
заканадаўства ня могуць лічыцца
дэмакратычнымі. Лідэры буйнейшых
апазіцыйных партыяў заявілі, што яны
гатовыя ўдзельнічаць толькі ў справядлівых
і дэмакратычных парламенцкіх выбарах 2000
году, але не ў падрыхтаваным уладамі фарсе.
22 лютага дванаццаць палітычных партыяў
Беларусі, якія ўваходзяць у
Кансультатыўную раду, прынялі рашэньне
адмовіцца ад удзелу ў парламенцкіх выбарах
паводле Выбарчага кодэксу, прынятага
лукашэнкаўскім парламентам і падпісанага
Лукашэнкам. «Цяперашняя ўлада, якая
няздольная працягнуць сваё існаваньне на
законных падставах, рыхтуецца арганізаваць
выбарчы фарс па зададзеным сцэнарыі,
удзельнічаць у якім палітычныя партыі
лічаць бессэнсоўным», – гаворыцца ў заяве
Кансультатыўнай рады. На думку Рады,
Выбарчы кодэкс не адпавядае дэмакратычным
прынцыпам, і выбары паводле яго ня могуць
быць усеагульнымі, свабоднымі, роўнымі,
справядлівымі, адкрытымі...
11 красавіка А.Лукашэнка выступіў перад
дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў і членамі
Савету Рэспублікі са штогадовым пасланьнем.
Ягонае выступленьне транслявалася ў прамым
эфіры беларускіх радыё і тэлебачаньня.
Пасьля выступленьня А.Лукашэнка адказваў
на пытаньні прысутных. Намесьнік старшыні
камісіі па міжнародных справах і сувязях з
СНД Палаты прадстаўнікоў Аляксандр
Шпілеўскі пацікавіўся поглядам А.Лукашэнкі
на магчымае абмежаваньне кантактаў з
міжнароднымі арганізацыямі, якія не
прызнаюць новай беларускай Канстытуцыі. А.Лукашэнка
растлумачыў, што паводле яго назіраньняў,
заходнія палітыкі зараз ужо не ўздымаюць
пытаньняў аб неправамоцнасьці рэферэндуму
1996 г. і новай Канстытуцыі: “Захад, захаваўшы
свой твар, адыйшоў ад гэтых патрабаваньняў”.
А.Лукашэнка заявіў, што праводзіць палітыку,
якая не адпавядае інтарэсам Захаду, але, што
тычыцца міжнародных арганізацыяў, то “абмежаваць
іх дзейнасьць нельга. І хоць ў асобных
выпадках яны пераступаюць рысу, у цэлым да
недазволенай дзейнасьці яны не дайшлі”.
Але самая галоўная прычына, па якой А.Лукашэнка
лічыць немагчымым далейшае пагаршэньне
адносінаў з міжнароднымі арганізацыямі –
маючыя адбыцца выбары. “Нам трэба
правесьці парламенцкія выбары, каб камар
носу не падтачыў”, – сказаў А.Лукашэнка. У
сувязі з гэтым выдварэньне, напрыклад,
членаў Кансультатыўнаназіральнай групы
АБСЕ, на думку А.Лукашэнка, выкліча толькі
непатрэбнае чарговае абвастрэньне
адносінаў Беларусі з Захадам.
З 19 па 22 чэрвеня ў Мінску знаходзілася з
візітам дэлегацыя парламенцкай тройкі АБСЕ.
Як паведаміў старшыня падкамітэту па
Беларусі ў Палітычнай камісіі
Еўрапарламенту Ян Марыюс Вірсма, мэтай
візіту зьяўлялася выяўленьне значнасьці
намаганьняў па стварэньні “неабходных
умоваў дзеля правядзеньня свабодных і
дэмакратычных парламенцкіх выбараў у
Беларусі ўвосень гэтага году як асновы
далейшага дэмакратычнага рэфармаваньня
краіны”. Ян Марыюс Вірсма адзначыў, што
працэс узаемаадносінаў паміж урадам і
апазіцыяй, а таксама ініцыяваны А.Лукашэнкам
грамадзка-палітычны дыялог пакуль што не
апраўдваюць даверу парламенцкай тройкі.
15 жніўня адбылася прэс-канферэнцыя лідэраў
аб’яднанай дэмакратычнай апазіцыі.
Старшыня АГП Анатоль Лябедзька, старшыня
БСДГ Станіслаў Шушкевіч, старшыня жаночай
партыі «Надзея» Валянціна Палевікова і
намесьнік старшыні Кангрэсу дэмакратычных
прафсаюзаў Віктар Івашкевіч заявілі, што іх
партыі адмаўляюцца ад удзелу ў выбарах,
прызначаных А.Лукашэнкам на 15 кастрычніка,
і запрашаюць іншыя дэмакратычныя
арганізацыі краіны далучыцца да байкоту
выбараў.
21 жніўня актывістка Аб’яднанай
грамадзянскай партыі Галіна Юрына з
непаўнагадовым сынам знаходзілася каля
ўласнага гаражу. У 22 гадзіны да іх пад’ехалі
дзьве машыны з супрацоўнікамі міліцыі.
Міліцыянты запатрабавалі ад жанчыны, каб
яна адчыніла сваю машыну дзеля
правядзеньня дагляду. На патрабаваньне Г.
Юрынай прадставіць свае службовыя
пасьведчаньні міліцыянты адмовіліся гэта
зрабіць, а таму яна сказала, што дазволіць
адчыніць машыну толькі ў РУУС. Сына Г.Юрынай
адпусьцілі дадому, а яна ў суправаджэньні
супрацоўніка міліцыі, які сеў з ёй побач у
машыну, накіравалася ў Фрунзенскі РУУС. У
РУУС міліцыянты адчынілі машыну і знайшлі
там улёткі (каля 20 тысячаў асобнікаў), якія
ўтрымлівалі заклік да байкатаваньня маючых
адбыцца 15 кастрычніка выбараў у Палату
прадстаўнікоў РБ. Быў складзены пратакол
канфіскацыі, а друкаваная прадукцыя
накіраваная ў пракуратуру на эксьпертызу. У
аддзеле міліцыі Г.Юрыну пратрымалі да
гадзіны ночы, а потым адпусьцілі. Увесь гэты
час там знаходзіўся ў якасьці назіральніка
старшыня ПЦ “Вясна” Алесь Бяляцкі.
29 жніўня ў мінскім гатэлі “Планета”
адбылася сустрэча журналістаў з выканаўчым
дырэктарам Міжнароднай Хельсінкскай
федэрацыі Ааронам Роўдзам, каардынатарам
па СНГ Уладзімірам Вайсманам і
прадстаўнікамі Беларускага Хельсінкскага
камітэту Тацянай Процька і Гары Паганяйлам.
А.Роўдз падзяліўся думкамі і ўражаньнямі
пра праект, Хельсінкскага камітэту,
зьвязаны з выбарамі 15 кастрычніка ў Палату
прадстаўнікоў РБ. Сэнс праекту ў тым, што
падчас выбараў, якім буйныя апазіцыйныя
партыі абвясьцілі байкот, Хельсінкскі
камітэт будзе праводзіць маніторынг. “Мэта
нашай работы – умацаваньне ў Беларусі
міжнародных стандартаў у тым, што тычыцца
дэмакратызацыі і правоў чалавека. У нас
няма звычкі назіраць толькі правільныя і
свабодныя выбары, мы не займаемся
назіраньнямі ў Швейцарыі ці Даніі. Нас
цікавяць выбары ў такіх краінах як Харватыя,
Сербія, Кыргызстан”, – сказаў А.Роўдз.
Журналістаў цікавіла: ці ня будзе праект
Хельсінкскага камітэту садзейнічаць
легітымізацыі выбараў, не прызнаных
еўрапейскай супольнасьцю. А.Роўдз
падкрэсьліў, што праект ня мае палітычнага
характару. Хельсінкскі камітэт не
займаецца палітыкай, а засяродзіцца на
фактах парушэньняў правоў чалавека, якія
адбудуцца падчас выбарчай кампаніі і ў
дзень выбараў. Падчас прэс-канферэнцыі
вядомы ў Беларусі адвакат Гары Паганяйла
паведаміў журналістам пра свае планы
ўдзельнічаць у выбарах, каб мець
магчымасьць выявіць сваю грамадзянскую
пазіцыю. У сувязі з гэтым Г.Паганяйла на час
выбарчай кампаніі прыпыняе сваю дзейнасьць
у БХК (але толькі часова), каб падкрэсьліць,
што БХК – не палітычная арганізацыя.
30 жніўня тэхнічная канферэнцыя АБСЕ ў Вене
прыняла рашэньне не дасылаць сваіх
назіральнікаў на парламенцкія выбары, якія
павінны прайсьці ў Беларусі 15 кастрычніка.
У працы канферэнцыі бралі ўдзел
прадстаўнікі АБСЕ, Парламенцкай асамблеі
АБСЕ, парламенцкай тройкі Еўрапарламенту, а
таксама прадстаўнікі Парламенцкай
асамблеі СНД. Беларускія дэмакратычныя
сілы прадстаўлялі віцэсьпікер Вярхоўнага
Савету, старшыня АГП Анатоль Лябедзька і
старшыня БНФ Вінцук Вячорка. Ад беларускіх
уладаў прысутнічаў намесьнік міністра
замежных справаў Мартынаў. Паводле
рашэньня канферэнцыі, у Мінск будзе
дасланая місія БДІПЧ (Бюро па дэмакратычных
інстытутах і правах чалавека), якая за
чатыры тыдні павінна вынесьці сваю ацэнку
“выбарам у Палату прадстаўнікоў”.
4 верасьня раніцай супрацоўнікамі
Партызанскага РУУС быў затрыманы студэнт
гістарычнага факультэту БДУ Аляксандр
Кадукоў. Яго затрымалі за распаўсюджваньне
ўлётак з заклікамі да байкоту выбараў 15
кастрычніка. У заяве, накіраванай у
Праваабарончы цэнтр “Вясна”, А.Кадукоў
напісаў: “Мяне даставілі ў аддзяленьне
РУУС Партызанскага раёну, забралі
асабістыя рэчы, зрабілі адбіткі пальцаў і
зьнялі на відэакамеру. Пасьля гэтага быў
складзены пратакол па арт. 143 КаАП РБ (антысанітарыя),
і я быў пакінуты ў аддзяленьні міліцыі.
Прыкладна ў 15.00 я нагадаў пра тое, што
знаходжуся ў аддзяленьні больш за 3 гадзіны
і што мне неабходна патэлефанаваць. У гэтым
мне адмовілі. На патрабаваньне адпусьціць
мяне пасьля заканчэньня трохгадзіннага
тэрміну мне не адказалі. Прыкладна ў 16
гадзінаў у аддзяленьне прыйшоў начальнік
РУУС са здымачнай групай БТ. У прысутнасьці
здымачнай групы начальнік пачаў складаць
пратакол і дапытваць мяне. Я адмовіўся
даваць інтэрв’ю БТ, але здымачную групу ня
выдалілі. Новы пратакол быў складзены па
арт. 167. 3 КаАП РБ (парушэньне заканадаўства
аб выбарах). У 17.00 мяне адвялі ў суд, дзе
абылося судовае паседжаньне без сакратара.
Мне быў прысуджаны штраф у памеры 2
мінімальных заробкаў. Пасьля суда мяне зноў
даставілі ў РУУС, нейкі час я праседзеў у
аддзяленьні. У 19.00 зьявіўся
оперупаўнаважаны, узяў мяне і разам са мной
паехаў да мяне дамоў, каб правесьці вобыск (санкцыі
на вобыск у яго не было). У мяне дома знайшлі
дзьве ўлёткі. Оперупаўнаважаны ўзяў у мяне
дзьве відэакасеты “паглядзець”. Акрамя
таго, што мяне пратрымалі ў аддзяленьні
восем гадзінаў, мне пагражалі і абражалі
мяне. Прозьвішчы оперупаўнаважаных –
Мяшкоў і Сазановіч, прозьвішча судзьдзі
Дзёмінская”. А.Кадукоў упэўнены, што
дзеяньні ўладаў былі незаконныя і парушалі
яго канстытуцыйныя правы. Ён накіраваў
скаргу на дзеяньні міліцыі ў пракуратуру
Партызанскага раёну і пракуратуру г.Мінску,
а на пастанову суда Партызанскага раёну –
на імя старшыні Мінскага гарадзкога суда і
ў АБСЕ.
6 верасьня ў ПЦ “Вясна” зьвярнуўся Аляксей
Андросаў. У сваёй заяве ён напісаў
наступнае: “Нас затрымалі міліцыянты, калі
я і мой сябра Г.Прыходзька раскідвалі па
паштовых скрынях улёткі “Байкот-2000”. Нас
абшукалі, знайшлі ўлёткі і павялі ў
пастарунак. Нам інкрымінавалі арт.143.3 КаАП
РБ (антысанітарыя)”.
7 верасьня ў Праваабарончы цэнтр “Вясна”
трапіў унікальны пісьмовы дакумент.
Выдадзены ён выканаўчым камітэтам г.Баранавічы.
Цытуем: “Гарадзкі выканаўчы камітэт
разгледзеў заяву аб дазволе правядзеньня
сустрэчы 20 верасьня з кіраўніцвам БНФ “Адраджэньне”
і партыі БНФ. Паведамляем, што ў цяперашні
час прапанаваць памяшканьне ня маем
магчымасьці. Старшыня выканкаму В.І.Дзічкоўскі”.
Адмова гэтая зьяўляецца незаконнай, але
звычайна прадстаўнікі ўлады давалі адказ у
вуснай форме, а напярэдадні выбараў 15
кастрычніка зьявіліся адмовы і пісьмовыя...
8 верасьня падчас сьвяткаваньня Дня
беларускай вайсковай славы ў парку Янкі
Купалы ў Мінску была затрыманая Зоя Чаропка,
якая зьбірала подпісы грамадзянаў супраць
недэмакратычных выбараў. З.Чаропка была
дастаўленая ў РУУС Цэнтральнага раёну г.Мінску,
дзе яе пратрымалі 2 гадзіны, не складаючы
пратаколу затрыманьня, а толькі ўзяўшы
тлумачальную запіску, адпусьцілі.
10 верасьня проста ў друкарні быў
канфіскаваны сьпецвыпуск газеты «Рабочы»,
прысьвечаны пачатку байкатаваньня выбараў
у лукашэнкаўскі парламент. Супрацоўнікі
Першамайскага РУУС затрымалі галоўнага
рэдактара газеты Віктара Івашкевіча,
генеральнага дырэктара выдавецкага
прадпрыемства «Мэджык» Юрыя Будзько і
юрысконсульта выдавецтва Зьміцера
Касьцюковіча. 13 верасьня распачаўся суд над
імі па абвінавачаньні ў «парушэньні
заканадаўства аб выбарах». Падсудныя
запатрабавалі адвакатаў, і суд быў
перанесены на 18 верасьня.
11 верасьня супрацоўнікамі РУУС Заводзкага
раёну г.Мінску за расклейваньне ўлётак,
якія ўтрымліваюць заклік да байкатаваньня
выбараў, быў затрыманы непаўнагадовы Ігар
Маханёк. Яго даставілі ў памяшканьне РУУС
Заводзкага раёну, дзе канфіскавалі каля
дзесяці ўлётак і прымусілі пісаць
тлумачальную. Супрацоўнікаў міліцыі вельмі
цікавіла, дзе юнак узяў гэтыя ўлёткі, але
затрыманы адмовіўся адказваць на гэтае
пытаньне і сказаў, што іх зьмест цалкам
адпавядае ягоным перакананьням, таму ён і
займаўся іх распаўсюджваньнем.
Адміністратыўныя матэрыялы былі
перададзеныя ў камісію па справах
непаўнагадовых Заводзкага раёну, дзе ў
бліжэйшы час адбудзецца разгляд справы.
12 верасьня ў Мінску на пл. Незалежнасьці за
расклейваньне ўлётак з заклікам да байкоту
выбараў супрацоўнікамі РУУС Маскоўскага
рну г. Мінску быў затрыманы 18-гадовы Міхаіл
Аржаеў. У памяшканьні РУУС Маскоўскага
раёну ў яго былі канфіскаваныя каля 17
улётак з надпісам “Байкот-2000” і складзеныя
пратаколы адміністратыўнага затрыманьня і
адміністратыўнага правапарушэньня. Пасьля
гэтага М. Аржаеў быў адведзены ў камеру
часовага ўтрыманьня, дзе прабыў усю ноч і да
13-ці гадзінаў наступнага дня. Пры гэтым
супрацоўнікі міліцыі шматразова адхілялі
патрабаваньні затрыманага паведаміць
бацькам аб месцы ягонага знаходжаньня. У 12
гадзінаў наступнага дня М. Аржаеў быў
дастаўлены да судзьдзі па адміністратыўных
справах Маскоўскага раённага суда. Праз
некалькі хвілінаў слуханьня справы
судзьдзя вынесла пастанову аб прыцягненьні
М. Аржаева да адміністратыўнай адказнасьці
па арт. 167.3 КаАП РБ і прысудзіла яму штраф у
памеры 2 мінімальных заробкаў.
12 верасьня акружная камісія Полацкай
гарадзкой выбарчай акругі №28
неабгрунтавана адмовіла Валерыю Шчукіну ў
рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты Палаты
прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ. Сам В.
Шчукін тлумачыць прычыны адмовы наступным
чынам: “Мая пасада: дэпутата Вярхоўнага
Савету 13-га скліканьня, асабісты ўдзел у
зборы подпісаў, непрадстаўленьне
своечасова дэкларацыі пра даходы – гэтыя
прычыны не адпавядаюць рэчаіснасьці...» В.Шчукін
лічыць рашэньне Полацкай акружной камісіі
неправамоцным і зьвярнуўся ў ЦВК з заявай, у
якой просіць адмяніць несправядлівае
рашэньне.
14 верасьня ў Праваабарончы цэнтр “Вясна”
зьвярнуўся Аляксандр Карызна, які
паведаміў, што быў затрыманы
супрацоўнікамі міліцыі падчас
распаўсюджваньня сьпецвыпуску газеты “Рабочы”.
У сваёй заяве А.Карызна піша: “13 верасьня я
раскідваў у паштовыя скрынкі дому №145 па пр.Скарыны
сьпецвыпуск газеты “Рабочы”. У другім пад’езьдзе
дому я быў затрыманы нарадам міліцыі з трох
чалавек, пасаджаны ў міліцэйскую машыну і
дастаўлены ў пастарунак. У аддзеле міліцыі
мяне пратрымалі каля паўгадзіны “дзеля
высьвятленьня шкоднасьці справы”, некуды
тэлефанавалі, каб даведацца, што далей са
мной рабіць, а потым адпусьцілі. Міліцыянты
забралі сабе апошні нумар газеты,
патлумачыўшы, што самі хочуць пачытаць, што
там напісана”.
15 верасьня пачалася агітацыйная кампанія
па выбарах дэпутатаў у Палату
прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.
Сустрэчы з выбаршчыкамі адбыліся ў розных
раёнах г.Мінску. Перад пачаткам
правядзеньня гэтых сустрэчаў
арганізатарамі былі пададзеныя адпаведныя
заявы ў раённыя аддзелы ўнутраных справаў,
у якіх паведамлялася пра час і месца
правядзеньня сустрэчаў. Аднак, нягледзячы
на гарантаваныя выбарчым заканадаўствам
правы, усе сустрэчы з выбаршчыкамі былі
гвалтоўна спыненыя супрацоўнікамі міліцыі.
Асобы, якія бралі ўдзел у гэтых сустрэчах,
затрымліваліся, дастаўляліся ў раённыя
ўпраўленьні міліцыі, дзе на іх складаліся
пратаколы аб адміністратыўных
правапарушэньнях. У затрыманых
канфіскоўвалася друкаваная прадукцыя, у
прыватнасьці газеты “Наша Свабода” і “Рабочы”.
Каля кінатэатру “Масква” на прасьпекце
Машэрава прадстаўнікі аб’яднанай
дэмакратычнай апазіцыі стаялі з
плакатамрасьцяжкай “Сустрэча з
выбаршчыкамі” і раздавалі сьпецвыпуск
газеты “Рабочы” мінакам. Побач, на
праезнай частцы прасьпекту, дзяжурыла
міліцэйская машына. Потым пад’ехалі яшчэ
тры міліцэйскія машыны. Затрыманьнем
кіраваў начальнік аддзелу аховы
грамадзкага парадку Цэнтральнага РУУС г.Мінску
Анатоль Прузан. Былі затрыманыя Лявон
Баршчэўскі, Уладзімір Кішкурна і Лявон
Садоўскі і адвезеныя ў Цэнтральны РУУС для
складаньня пратаколаў. Затрыманых
абвінавацілі ў парушэньні артыкулу 167.1 КаАП
РБ (парушэньне парадку арганізацыі і
правядзеньня шэсьцяў, мітынгаў, пікетаў).
Каля універсаму “Першамайскі” ў
мікрараёне Уручча затрыманыя Сяргей
Шынкевіч, Валянцін Гатоўкін, Марына
Сініцына, Сяргей Карбоўскі, Цімафей
Акудовіч, Валеры Жэрбін. На прасьпекце
Газеты “Известия” у Маскоўскім раёне
Мінску затрыманыя: Валянцін Голубеў, Сяргей
Міхноў, Яўген Афнагель, Сяргей Алфер,
непаўнагадовыя Максім Абрамчук, Павел
Юхневіч і інш. Падчас правядзеньня сустрэчы
з выбаршчыкамі каля станцыі метро “Пушкінская”
супрацоўнікі міліцыі спрабавалі затрымаць
адказнага за правядзеньне сустрэчы
Уладзіміра Раманоўскага, але яму ўдалося
давесьці супрацоўнікам міліцыі, што заяўка
была пададзеная ў РУУС за некалькі дзён да
правядзеньня сустрэчы. Супрацоўнікі
міліцыі запісалі прозьвішча У.
Раманоўскага і адпусьцілі яго. Пры гэтым
яны загадалі разысьціся і астатнім
удзельнікам сустрэчы, якія раздавалі
газеты “Наша Свабода” і “Рабочы”.
15 верасьня ў г.Слуцку (Мінская вобласьць) на
цэнтральную плошчу гораду выйшаў на
сустрэчу з выбаршчыкамі кіраўнік мясцовай
суполкі АГП Аляксандр Катляроў. Папярэдне
ён паслаў пісьмовае паведамленьне ў
акруговую выбарчую камісію і ў Слуцкі ГРАУС.
Сустрэча пачалася ў 11.00. Аляксандр Катляроў
трымаў на грудзях шыльду: “Калі я пайду на
выбары – то буду галасаваць супраць усіх”.
Праз пяць хвілінаў да яго падыйшлі
апранутыя ў цывільнае супрацоўнікі
Слуцкага ГРАУС і запрасілі прайсьці ў
аўтамабіль. Пасьля гэтага даставілі ў
будынак ГРАУС і склалі пратакол
адміністратыўнага правапарушэньня па арт.167.3
(парушэньне заканадаўства аб выбарах).
Потым Аляксандр Катляроў быў дастаўлены ў
суд. На паседжаньні суда, дзе прысутнічала
прадстаўнік мясцовай філіі БХК Любоў
Зарыцкая, А.Катляроў заявіў хадайніцтва аб
удзеле адваката ў разглядзе справы. Яго
хадайніцтва было задаволенае.
16 верасьня каля 11 гадзінаў раніцы ў раёне
Камароўскага рынку ў г.Мінску
супрацоўнікамі міліцыі Савецкага РУУС быў
затрыманы Раман Бабаеўскі, які
распаўсюджваў сьпецвыпуск газеты “Наша
Свабода”, дзе ўтрымліваліся заклікі да
байкатаваньня выбараў. Затрыманага
даставілі ў РУУС, склалі пратаколы аб
канфіскацыі 5,5 тысячаў асобнікаў
сьпецвыпуску і адміністратыўнага
правапарушэньня па арт. 167.3 КаАП РБ (парушэньне
заканадаўства аб выбарах). У аддзяленьні
міліцыі Р.Бабаеўскага пратрымалі больш за 6
гадзінаў і адпусьцілі, папярэдзіўшы, што ў
хуткім часе ён атрымае позву ў суд.
17 верасьня падчас сустрэчы з выбаршчыкамі ў
раёне Камароўскага рынку каля 13.30 гадзінаў
былі затрыманыя сябра АГП В. Арэхаў і сябры
БНФ С. Андросаў і Зьм. Касьпяровіч, якія
раздавалі сьпецвыпуск газеты “Наша
Свабода”. Затрыманыя былі дастаўленыя ў
Савецкі РУУС г.Мінску, дзе на іх склалі
пратаколы адміністратыўнага
правапарушэньня па арт. 167.3 КаАП РБ і праз
тры гадзіны адпусьцілі.
18 верасьня адбыліся суды над затрыманымі
падчас сустрэчаў з выбаршчыкамі.
Суд Цэнтральнага раёну г. Мінску:
1. Лявон Баршчэўскі – суд перанесены на 18
верасьня.
2. Уладзімір Кішкурна – суд перанесены на 21
верасьня.
3. Лявон Садоўскі – суд перанесены на 21
верасьня.
Суд Першамайскага раёну г. Мінску:
1. Сініцына Марына – суд перанесены на 21
верасьня.
2. Карбоўскі Сяргей – суд перанесены на 21
верасьня.
3. Шынкевіч Сяргей – суд перанесены на 21
верасьня.
4. Гатоўкін Валянцін – суд перанесены на 21
верасьня.
5. Акудовіч Цімафей (непаўнагадовы) – суд
перанесены на 21 верасьня.
6. Валеры Жэрбін – захварэў і на суд не
зьявіўся.
Суд Маскоўскага раёну г. Мінску:
Судзьдзя Алена Тройніч накіравала
адміністратыўныя матэрыялы, якія да яе
паступілі, старшыні суда Маскоўскага раёну
і перанесла ўсе працэсы на нявызначаны
тэрмін. Сярод абвінавачваемых:
1. Сяргей Міхноў.
2. Яўген Афнагель.
3. Зоя Хіла.
4. Максім Абрамчук (непаўнагадовы).
5. Павал Юхневіч (непаўнагадовы).
6. Валянцін Голубеў.
7. А. Пятроў.
19 верасьня суд над Валянцінам Голубевым быў
адкладзены на нявызначаны тэрмін.
18 верасьня Ў судзе Першамайскага р-ну г.Мінску
падчас судовага разгляду вытворчасьць па
справе дырэктара друкарні “Мэджык” Ю.Будзько
была спыненая за адсутнасьцю складу
адміністратыўнага правапарушэньня.
19 верасьня скончыўся судовы разгляд
адміністратыўных матэрыялаў па справах В.Івашкевіча
і Зьм. Касьцюковіча. Старшынстваваў на
працэсе судзьдзя суда Першамайскага раёну
г.Мінску С.Несінаў. Згодна з вынесенай
судзьдзёй пастановай, В.Івашкевіч быў
прызнаны вінаватым у парушэньні арт. 167.3
КаАП РБ і атрымаў штраф у памеры 5
мінімальных заробкаў. Зьм. Касьцюковіч
таксама быў прызнаны вінаватым у
зьдзяйсьненьні правапарушэньня,
прадугледжанага арт. 167.3 КаАП РБ, і, згодна с
вынесенай пастановай, абвінавачваўся ў “распаўсюджваньні
друкаванай прадукцыі, якая ўтрымлівае
заклікі да байкоту выбараў”, хаця ў
складзеным супрацоўнікамі міліцыі
пратаколе было ўказана, што абвінавачваемы
толькі загружаў газеты. Судзьдзя С.Несінаў
у сваёй пастанове прыняў рашэньне
канфіскаваць арыштаваны наклад
сьпецвыпуску газеты “Рабочы” і зьнішчыць
яго. Вынесеная пастанова будзе
абскарджаная ў Мінскім гарадзкім судзе і,
хутчэй за ўсё, будзе адмененая, але пакуль
вышэйстаячы суд будзе разглядаць скаргу,
увесь наклад сьпецвыпуску “Рабочы” будзе
зьнішчаны.
20 верасьня незарэгістраваныя
дэмакратычныя кандыдаты правялі прэс-канферэнцыю,
на якой выказалі сваё меркаваньне наконт
прычынаў іх нерэгістрацыі. Сярод
удзельнікаў прэс-канферэнцыі – Гары
Паганяйла, Васіль Шлындзікаў, Юлія Чыгір,
Тацяна Ваніна, Генадзь Грушавы, М. Злотнікаў.
Гары Паганяйла распавёў пра агульныя
тэндэнцыі перадвыбарчай кампаніі: “Адсочвалася
ўсё: хто вылучаецца, якіх перакананьняў
прытрымліваецца, ці варта яго пускаць
блізка да выбарчага марафону. Большасьць
дэмакратычна настроеных кандыдатаў былі “вырубленыя”
на гэтым этапе”.
20 верасьня ў г.Брэсьце супрацоўнікамі
міліцыі за расклейваньне налепак “Байкот-2000”
быў затрыманы Сяржук Грынь. На затрыманага
складзены пратакол.
21 верасьня ў Гомелі быў затрыманы старшыня
Гомельскай гарадзкой арганiзацыi БНФ
Анатоль Паплаўны. Супрацоўнiкi мiлiцыi
правялі вобыск у ягонай машыне, дзе ў
багажніку знайшлi сьпецвыпуск газеты “Рабочы”.
Газету канфiскавалi, а самога затрыманага
адвезьлі ў РАУС, дзе склалi пратакол.
21 верасьня ў г. Гомелі ў кватэру да вядомага
палітыка і грамадзкага дзеяча Вiктара Карнiенкi
ўварваліся шасьцёра супрацоўнікаў міліцыі.
Не прадставіўшы дакументаў на вобыск, яны
запатрабавалi ў гаспадара паказаць газету
“Рабочы”. Сп. Карнiенка папрасiў
міліцыянтаў пакiнуць кватэру, а наконт
гэтага выпадку напiсаў скаргу пракурору
Гомельскай вобласьцi.
21 верасьня ў цэнтры Мінску (раён плошчы
Перамогі) адбылася чарговая сустрэча
прадстаўнікоў аб’яднанай апазіцыі з
выбаршчыкамі. Падчас сустрэчы раздавалі
газеты “Народная воля” і “Рабочы”.
Намесьнік старшыні БНФ “Адраджэньне” Юры
Хадыка зьбіраў подпісы за выкананьне
чатырох умоваў АБСЕ. Напрыканцы сустрэчы
арганізатары і ўдзельнікі былі затрыманыя
і дастаўленыя ў РУУС Партызанскага раёну г.Мінску.
Усё гэта адбывалася на вачах журналістаў,
назіральнікаў АБСЕ і ПЦ “Вясна”. Старшыня
ПЦ “Вясна” Алесь Бяляцкі быў затрыманы за
тое, што спрабаваў патлумачыць міліцыянтам,
што затрыманьні беспадстаўныя і незаконныя,
бо, паводле Выбарчага кодэксу РБ, падчас
сустрэчы з выбаршчыкамі можна агітаваць і
за байкот. Сеў у міліцэйскую машыну і юрыст
ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч, які ў
РУУСе паказаў пасьведчаньне назіральніка і
сказаў: “Я назіральнік, прыехаў
добраахвотна” (у выніку пратакол на яго не
складалі). Сярод затрыманых была Алена
Рашэтнікава, у якой дома заставалася малое
дзіця.
22 верасьня ў судзе Партызанскага раёну г.Мінску
адбыліся суды над затрыманымі падчас
сустрэчы з выбаршчыкамі. Ім інкрымінаваўся
арт. 167.3 КаАП РБ. (парушэньне заканадаўства
аб выбарах).
1. Алена Рашэтнікава – суд перанесены на 25
верасьня.
2. Сяргей Рабкевіч – суд перанесены на 25
верасьня.
3. Сяргей Шынкевіч – штраф 2 мінімальныя
заробкі.
4. Юры Хадыка – суд перанесены на 25 верасьня.
5. Алесь Бяляцкі – штраф 2 мінімальныя
заробкі.
6. Мікола Раманаў – суд перанесены на 25
верасьня.
22 верасьня ў Мінску, у адпаведнасьці з
паведамленьнем у Партызанскае раённае
ўпраўленьне міліцыі, па адрасе Грушаўка 1,
была распачатая сустрэча з выбаршчыкамі.
Пры гэтым выбаршчыкам раздавалі афіцыйна
зарэгістраваную газету “Народная воля”.
Сустрэча з выбаршчыкамі пачалася ў 15.00. У 16.45
да Уладзіміра Раманоўскага, які стаяў з
плакатам “Сустрэча з выбаршчыкамі”
падыйшоў супрацоўнік міліцыі, які пачаў
пытацца: “Што вы тут робіце? На якой
падставе?” Яму была прадэманстраваная
копія паведамленьня ў РУУС, але, нягледзячы
на гэта, прапаршчык выклікаў патрульную
машыну. Машына прыбыла праз пару хвілінаў і
спынілася непадалёк ад месца сустрэчы.
Заўважыўшы, што адзін з плакатаў часова
прывязаны да дрэва, прапаршчык абвінаваціў
прысутных у антысанітарыі і кішэнным
сьцізорыкам перарэзаў вяроўку, якая
трымала плакат. Усе падзеі адбываліся на
вачах назіральнікаў АБСЕ.
24 верасьня ў г. Бабруйску каля 21.30 гадзінаў
на вул. Інтэрнацыянальнай былі затрыманыя
чацьвёра маладых людзей за расклейваньне
налепак, якія ўтрымлівалі заклікі да
байкатаваньня выбараў, а таксама налепкі з
інфармацыяй пра “Марш Свабоды-3”.
Затрыманыя былі дастаўленыя ў 8 апорны
пункт гораду, адкуль трое непаўнагадовых
былі адпушчаныя, а 18-гадовы Эдуард
Грынявецкі дастаўлены ў РАУС Ленінскага
раёну г.Бабруйску. Там на яго былі
складзеныя пратаколы канфіскацыі
друкаванай прадукцыі і затрыманьня, а потым
пасьля 3 гадзінаў знаходжаньня ў пастарунку
адпусьцілі і папярэдзілі, што ў хуткім часе
ён атрымае позву ў суд.
25 верасьня ў судзе Савецкага раёну г.Мінску
пачаўся разгляд адміністратыўнай справы
сябра АГП Сяргея Яраца, які быў затрыманы 24
верасьня ў раёне Камароўскага рынку падчас
раздачы газетаў “Наша Свабода” і “Народная
воля” і абвінавачваўся ў парушэньні арт.
167.3 КаАП РБ (парушэньне заканадаўства аб
выбарах). Рашэньне па справе не было
вынесенае, і працяг судовага разгляду
справы судзьдзёй А.Рэлява перанесены на 3
кастрычніка на 10 гадзінаў.
25 верасьня ў г. Слуцку Мінскай вобласьці
скончыўся разгляд адміністратыўных
матэрыялаў па справе кіраўніка мясцовай
суполкі АГП Аляксандра Катлярова. 15
верасьня А.Катляроў на цэнтральнай плошчы
гораду наладзіў сустрэчу з выбаршчыкамі,
падчас якой ён быў затрыманы
супрацоўнікамі міліцыі, што склалі на яго
пратакол адміністратыўнага затрыманьня,
абвінаваціўшы ў парушэньні арт. 167.3 КаАП РБ.
Судовы працэс працягваўся 1,5 гадзіны.
Баранілі А.Катлярова адвакат з мясцовай
калегіі адвакатаў і прадстаўнік Слуцкага
аддзяленьня БХК Любоў Зарыцкая ў якасьці
грамадзкага абаронцы, якія даводзілі, што
іх падабаронны дзейнічаў у межах выбарчага
заканадаўства Беларусі, згодна з арт. 45, і ў
ягоных дзеяньнях адсутнічае склад
адміністратыўнага правапарушэньня.
Судзьдзя Сьвятлана Пастухова, нягледзячы
на доказы абароны, прызнала А.Катлярова
вінаватым і вынесла яму папярэджаньне. А.Катляроў
зьбіраецца абскарджваць рашэньне судзьдзі
ва ўстаноўленым парадку.
25 верасьня ў судзе Партызанскага раёну г.Мінску
адбыўся працяг судовых разглядаў
адміністратыўных справаў над удзельнікамі
сустрэчы з выбаршчыкамі, якая адбылася 21
верасьня на скрыжаваньні пр. Скарыны і вул.
Казлова. У гэты дзень былі разгледжаныя
адміністратыўныя матэрыялы нам. старшыні
БНФ “Адраджэньне” Ю.Хадыкі, С. Рабкевіча, А.Рашэтнікавай
і М.Раманава. Усе яны абвінавачваліся ў
парушэньні арт. 167.3 КаАП РБ, а дакладней – у
распаўсюджваньні сьпецвыпускаў газетаў “Рабочы”
і “Народная воля”, якія ўтрымлівалі
заклікі да байкатаваньня выбараў. Падчас
разгляду адміністратыўнага матэрыялу
адносна А.Рашэтнікавай судзьдзя М.Трубнікаў
прыйшоў да высновы, што ў яе дзеяньнях
адсутнічае склад адміністратыўнага
правапарушэньня, і вынес пастанову аб
спыненьні справы, аднак у дзеяньнях
наступнага “правапарушальніка” С.Рабкевіча,
які разам з А.Рашэтнікавай трымаў плакат з
надпісам “Сустрэча з выбаршчыкамі”, ён
угледзеў склад правапарушэньня і вынес
пастанову аб накладаньні штрафу ў памеры 1
мінімальнага заробку. Адміністратыўную
справу адносна Ю.Хадыкі разглядала
судзьдзя А.Дамінская, якая прызнала яго
вінаватым і вынесла пастанову аб
спагнаньні штрафу ў памеры 2 мінімальных
заробкаў. Разгляд справы М.Раманава быў
перанесены на 27 верасьня.
26 верасьня ў Гомелі былі затрыманыя Мікола
Агароднік і Мікола Зялёнка (жыхары г.Баранавічы).
Яны па прыватных справах на машыне прыехалі
ў Гомель. Там пакінулі адну налепку “Байкот-2000”
на слупе. Гэта ўбачыў супрацоўнік міліцыі ў
цывільным. Праз некалькі сотняў метраў
машыну спынілі супрацоўнікі ДАІ, яны
прапанавалі праехаць ва ўпраўленьне
міліцыі. Там быў агледжаны салон машыны і
знойдзеныя налепкі. Хлопцаў трымалі больш
за 5 гадзінаў, гэта рабілася дзеля таго, каб
пасьпела прыехаць здымачная група
Беларускага тэлебачаньня. Рэпартаж пра
здарэньне ў Гомелі быў у той жа вечар
паказаны ў “Навінах”. Праз 20 хвілінаў
пасьля здымкаў хлопцаў адпусьцілі. Іх
машыну да павароту на Рэчыцу суправаджалі
міліцэйскія машыны, пасьля загадалі
адзначыцца на посце ДАІ ў Калінкавічах.
Пратаколы з Гомелю перадалі па факсе ў
Баранавічы, дзе павінен адбыцца суд.
26 верасьня ў Баранавічах за расклейку
налепак, прысьвечаных «Маршу Свабоды», былі
затрыманыя сябры БНФ “Адраджэньне”. Сярод
іх: Алесь Пікула (старшыня гарадзкой
арганізацыі), Алесь Грыцавец, Руслан Рэвяка.
Як паведаміў сябра Баранавіцкай філіі ПЦ “Вясна”
Уладзімір Гоўша, “міліцыянты з аўтаматамі
абшукалі іх і даставілі ў пастарунак. Там з
Руслана Рэвякі была ўзятая тлумачальная, а
ў астатніх перапісалі прозьвішчы. Мабыць,
тое, што «Марш Свабоды» дазволены Мінскім
гарвыканкамам, адыграла сваю ролю, і праз
паўгадзіны затрыманых вызвалілі і нават
аддалі налепкі”.
26 верасня ўвечары старшыня рады БНФ
Савецкага раёну г.Мінску Сяргей Андросаў і
сябра БНФ Віталь Радкевіч распаўсюджвалі
сьпецыяльны нумар газеты “Народная воля”
ў раёне Камароўскага рынку ў прысутнасьці
назіральнікаў АБСЕ. Прыкладна ў 19.00, праз 15
хвілінаў пасьля сыходу назіральнікаў, да
Андросава і Радкевіча, якія ўжо раздалі ўсе
асобнікі газеты, падышлі некалькі
супрацоўнікаў міліцыі ў цывільным. Яны
паказалі свае пасьведчаньні і выклікалі
міліцэйскую машыну. Затрыманых даставілі ў
РУУС Савецкага раёну г. МІнску, але ў хуткім
часе адпусьцілі, запісаўшы дадзеныя
пашпартоў.
26 верасьня з 17.30 да 19.00 гадзінаў у Мінску ў
раёне філармоніі сябра БНФ Наталя
Емельянава раздавала сьпецвыпуск газетаў
“Наша Свабода” і “Народная воля”,
трымаючы плакат: “Не – лукавым выбарам”.
Да яе падышлі супрацоўнікі міліцыі
бліжэйшай станцыі метро “Плошча Якуба
Коласа” і запрасілі ў пакой міліцыі. Там Н.Емельянаву
распытвалі, дзе яна ўзяла газеты і колькі
яна атрымлівае за іх распаўсюджваньне, а
потым, не складаючы пратаколу
адміністратыўнага затрыманьня, адпусьцілі
.
26 верасьня ў г.Лідзе (Гарадзенская вобл.)
адбылася сустрэча сяброў БНФ з
выбаршчыкамі, падчас якой раздавалася
газета “Голас Ліды”, якая ўтрымлівала
заклікі да байкатаваньня прызначаных на 15
кастрычніка выбараў. Падчас сустрэчы былі
затрыманыя Ю. Войцікаў і А. Ганько, у якіх
супрацоўнікі міліцыі знайшлі невялікі
наклад “Голасу Ліды”. Затрыманых
даставілі ў аддзяленьне міліцыі, дзе на іх
былі складзеныя пратаколы
адміністратыўнага правапарушэньня па арт
167.3 КаАП РБ. Суд над Ю.Войцікавым і А.Ганько
прызначаны на 27 верасьня.
27 верасьня зранку ў сядзібу Таварыства
беларускай мовы ў Лідзе прыйшла
аператыўнасьледчая група, якая без санкцыі
пачала вобыск. Пры гэтым ад сяброў ТБМ
патрабавалі дакументацыю на тэхніку і
друкаваныя матэрыялы, прысьвечаныя
байкатаваньню выбараў.
28 верасьня ў Праваабарончы цэнтр “Вясна”
зьвярнуўся непаўнагадовы Венедыкт Кляўзе,
які 27 верасьня быў затрыманы
супрацоўнікамі міліцыі за тое, што меў на
сваёй куртцы значок “Марш Свабоды”.
Расказвае Венедыкт Кляўзе: “Па дарозе ў
пункт аховы правапарадку міліцыянт сарваў
са слупоў некалькі налепак “Марш Свабоды”
са словамі: “Гэта ты наляпіў”. Машына
даставіла мяне ў РУУС Савецкага раёну г.
Мінску. Начальнік сказаў: “Абавязкова
накіруйце паведамленьне па месцы працы
бацькоў”. Быў складзены пратакол па арт. 143
КаАП РБ (антысанітарыя), выклікалі маю маці
і адпусьцілі, дадаўшы: “Мы яшчэ палюдзку
паставіліся да хлопца, а маглі б раскруціць
на поўную катушку”.
30 верасьня ў мінскім раёне Серабранка
падчас сустрэчы з выбаршчыкамі быў
затрыманы Васіль Шабуневіч, які
распаўсюджваў афіцыйна зарэгістраваную
газету “Наша Свабода”. 2 кастрычніка ў
судзе Ленінскага раёну г.Мінска прызначаны
суд над В.Шабуневічам.
28 верасьня ў Слуцку быў затрыманы Павел
Драбеня, які распаўсюджваў газету “Рабочы”
і зьбіраў подпісы за свабодныя і
дэмакратычныя выбары (за выкананьне
чатырох умоваў АБСЕ). П.Драбеня быў
дастаўлены ў аддзяленьне міліцыі, дзе яго
пратрымалі да 2 гадзінаў ночы. П.Драбеню
зьбілі, газеты канфіскавалі. Яму
інкрымінуюць арт. 167.3 КаАП РБ (парушэньне
заканадаўства аб выбарах).
Частка 2
1 кастрычніка кіраўнік віцебскага цэнтру моладзевых ініцыятываў Юрась Корбан ехаў у Мінск на «Марш Свабоды». На станцыі Ворша Ю.Корбан быў затрыманы нарадам чыгуначнай міліцыі за расклейку налепак “Байкот-2000” і «Марш Свабоды». У аддзяленьні міліцыі быў складзены пратакол, які затрыманаму не паказалі.
2 кастрычніка ў судзе Першамайскага раёну г.Мінску была разгледжаная справа Сяргея Шынкевіча, які 15 верасьня падчас сустрэчы з выбаршчыкамі каля універсаму “Першамайскі” ў мікрараёне Уручча беларускай сталіцы быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі. На яго быў складзены пратакол адміністратыўнага правапарушэньня па арт. 167.1 ч.2 (арганізацыя несанкцыянаванага пікету) і выдадзеная позва ў суд на 18 верасьня. Судовы разгляд адміністратыўных матэрыялаў па справе С. Шынкевіча з 18 верасьня быў перанесены судзьдзёй суда Першамайскага раёну г.Мінску Ю.А.Гарбатоўскім на 2 кастрычніка. У гэты дзень было вынесенае рашэньне: прызнаць С. Шынкевіча вінаватым у арганізацыі несанкцыянаванага пікету і спагнаць з яго штраф у памеры 150 мінімальных заробкаў.
2 кастрычніка ў гадзіну ночы ў Гародні затрыманы Сяржук Паўленка (сябра БНФ “Адраджэньне”). У яго асабістай машыне быў зроблены вобыск і знойдзеныя 16 тысячаў улётак, прысьвечаных байкоту выбараў 15 кастрычніка. Пасьля вобыску С.Паўленка быў дастаўлены ў РУУС Кастрычніцкага раёну г.Гародня, дзе ўлёткі былі канфіскаваныя. У 6 гадзінаў раніцы супрацоўнікі міліцыі прынесьлі дахаты С.Паўленку позву з выклікам на допыт да намесьніка начальніка Кастрычніцкага РУУС падпалкоўніка В.Сідара. С.Паўленка зьвярнуўся па дапамогу ў гарадзенскую філію ПЦ “Вясна”.
2 кастрычніка дамоў да Станіслава Шушкевіча (Старшыні Вярхоўнага Савету РБ 12-га скліканьня) прыязджалі міліцыянты, хацелі ўручыць позву ў суд Заводзкага раёну. С.Шушкевіча дома не было, а ягоная жонка адмовілася браць позву. Зранку міліцыянты зьявіліся зноў. На гэты раз ім трэба было ўручыць новую позву, каб С.Шушкевіч зьявіўся ў якасьці сьведкі ў суд Савецкага раёну. Пасьля таго, як позву ніхто ня ўзяў, быў прысланы міліцыянт, узброены аўтаматам, які заняў пазіцыю каля дзьвярэй кватэры С.Шушкевіча. Паводле сьведчаньня жонкі С.Шушкевіча, аўтаматчык знаходзіўся ў пад’езьдзе працяглы час.
3 кастрычніка ў ПЦ “Вясна” зьвярнуўся непаўнагадовы жыхар г.Жодзіна (Мінская вобл.) Павал Красоўскі, які 27 верасьня быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі. П. Красоўскага затрымалі каля пад’езду ўласнага дому ў 22.40, дзе ён ў кампаніі з іншымі падлеткамі сьпяваў пад гітару. Супрацоўнікі міліцыі зьявіліся нечакана, паставілі падлеткаў тварамі да сьцяны і абшукалі (супрацоўнікі міліцыі дзейнічалі згодна з пастановай, паводле якой падлеткі не павінны зьяўляцца позна ўвечары на вуліцы без суправаджэньня дарослых). Пры вобыску ў П.Красоўскага былі знойдзеныя налепкі “Байкот-2000” і “Марш Свабоды”. П.Красоўскі сьцьвярджае: “Пры затрыманьні міліцыянты перавысілі свае паўнамоцтвы: нецэнзурна лаяліся, білі і аказвалі псіхалагічны ціск. Зараз на мяне заведзеныя дзьве адміністратыўныя справы (арт. 143 КаАП – антысанітарыя, арт. 172 КаАП – распаўсюджаньне друкаванай прадукцыі, вырабленай з парушэньнем усталяванага парадку, без выходных дадзеных, зьмест якіх накіраваны на нанясеньне стратаў дзяржаўнаму і грамадзкаму парадку). На допыце супрацоўнікі міліцыі пыталіся ў П.Красоўскага: ці не супрацоўнічае ён з украінскай арганізацыяй УНА-УНСО і колькі яму плоцяць за распаўсюджаньне налепак? Распавядалі пра тое, што А.Лукашэнка дае ўсім дзецям бясплатную адукацыю, палохалі рэпрэсіямі 30-х гадоў і апісаньнямі камераў у турме КДБ. Прозьвішчы міліцыянтаў Дзінісюк і Хамяшэвіч.
3 кастрычніка супрацоўнікі міліцыі прыходзілі дамоў і да старшыні БНФ “Адраджэньне” Вінцука Вячоркі. Сын В.Вячоркі ім не адчыніў дзьверы.
4 кастрычніка ў суд Савецкага раёну да судзьдзі Іны Шэйко супрацоўнікамі міліцыі на службовай машыне была дастаўленая Людміла Гразнова (дэпутат Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня). Людмілу Гразнову абвінавачвалі ў тым, што яна публічна заклікала да байкоту выбараў, ёй інкрымінавалі арт 167.3 КаАП РБ (парушэньне заканадаўства аб выбарах). Прагледзелі відэаматэрыялы, апыталі сьведкаў. Суд быў перанесены на 5 кастрычніка, бо судзьдзя І.Шэйко сказала, што “вагаецца і ёй трэба падумаць”.
4 кастрычніка судзьдзя па адміністратыўных справах суда Маскоўскага раёну г. Мінску Дзьмітры Антановіч сваёй пастановай прызнаў вінаватым у парушэньні арт. 167.1 КаАП РБ (парушэньне парадку правядзеньня і арганізацыі шэсьцяў, мітынгаў, дэманстрацыяў і пікетаваньня) Сяргея Алфера. Згодна з пастановай суда, ён падвергнуты адміністратыўнаму спагнаньню ў выглядзе папярэджаньня. Нягледзячы на довады падсуднага і яго абароны аб тым, што сустрэча з выбаршчыкамі праходзіць згодна з арт. 45 Выбарчага кодэксу РБ і не патрабуе дазволу Мінгарвыканкаму, судзьдзя Д. Антановіч кваліфікаваў гэтую сустрэчу як несанкцыянаваны пікет. Судзьдзя не прыняў да ведама так сама і той факт, што С. Алфер зьяўляўся афіцыйна зарэгістраваным назіральнікам па выбарчай акрузе № 100, і як прадстаўнік грамадзкай арганізацыі «Беларускі цэнтр канстытуцыяналізму і параўнальнаправавых дасьледваньняў», якая вылучыла яго назіральнікам за правядзеньнем выбараў, мае права прысутнічаць на ўсіх перадвыбарчых агітацыйных мерапрыемствах. Факт няўдзелу С. Алфера ў “пікеце” пацьвердзіў нават сьведкаміліцыянт, які прысутнічаў пры затрыманьні ўдзельнікаў сустрэчы з выбаршчыкамі. Але ж судзьдзя вырашыў усё пасвойму.
6 кастрычніка ў Першамайскім раённым судзе г.Мінску было вынесенае рашэньне па адміністратыўнай справе аднаго з кіраўнікоў АГП Уладзіміра Раманоўскага. Яго абвінавачвалі ў несанкцыянаваным пікетаваньні, якое нібыта адбылося 25 верасьня, калі У.Раманоўскі каля станцыі метро “Усход” трымаў плакат “Сустрэча з выбаршчыкамі”. Тады У.Раманоўскаму была выдадзеная позва ў аддзел міліцыі Першамайскага раёну на наступны дзень. У аддзяленьні міліцыі 26 верасьня на У.Раманоўскага быў складзены пратакол адміністратыўнага правапарушэньня па арт. 167.1 ч.2 (арганізацыя несанкцыянаванага пікету). Суд быў прызначаны на 5 кастрычніка, а працяг яго адбыўся 6 кастрычніка. Судзьдзя С.Несінаў, нягледзячы на довады У.Раманоўскага, што ён мае права падчас выбарчай кампаніі агітаваць як “за”, так і “супраць” любога кандыдата (згодна з арт. 45 Выбарчага кодэксу РБ), прызнаў яго вінаватым у арганізацыі несанкцыянаванага пікету і прыцягнуў да адміністратыўнай адказнасьці ў выглядзе 10 сутак арышту. У зале суда У.Раманоўскі быў узяты пад варту і накіраваны адбываць пакараньне ў сьпецпрыёмнік-разьмеркавальнік.
6 кастрычніка ў г.Салігорску (Мінская вобл.) каля 23 гадзінаў супрацоўнікамі міліцыі былі затрыманыя Андрэй Лапановіч і Зьміцер Тычына. Затрыманыя былі дастаўленыя ў аддзяленьне міліцыі, дзе на іх былі складзеныя пратаколы адміністратыўнага правапарушэньня па арт. 167.3 КаАП РБ і былі канфіскаваныя 2 500 абвестак пра маючы адбыцца 8 кастрычніка мітынг, прысьвечаныя кампанii “Байкот-2000”, і нумары праваабарончага бюлетэню “Права на волю”. Праз тры гадзіны затрыманых адпусьцілі.
8 кастрычніка па ўсёй Беларусі, ва ўсіх буйнейшых гарадах краіны адбыліся акцыі пратэсту супраць недэмакратычных выбараў у парламент, наладжаных уладамі. Мітынгі, шэсьці, пікеты, арганізаваныя апазіцыйнымі сіламі ў межах агульнадзяржаўнай акцыі «Байкот-2000», упершыню за апошнія гады прайшлі так масава не ў сталіцы краіны, а ва ўсіх рэгіёнах.
У Магілёве мітынг быў несанкцыянаваны, прысутнічала каля 300 грамадзянаў. За акцыяй сачылі больш за 30 міліцыянтаў, вяліся відэаздымкі. Перад пачаткам мітынгу супрацоўнікі міліцыі блакавалі выхады з магілёўскага офісу БНФ “Адраджэньне”, абшуквалі ўсіх, хто выходзіў адтуль – рабілі агляд асабістых рэчаў, шукалі агітацыйныя матэрыялы і плакаты. Праз такі дагляд прайшло 20 чалавек.
У Брэсьце падчас распаўсюджаньня газеты “Рабочы” і першага нумару грамадзка-палітычнай газеты “Наш выбар” (Брэсцкай абласной рады БНФ) старэйшым сяржантам С.Бабнішчавым быў затрыманы Рыгор Варвашэвіч. Апроч таго, ён раздаваў запрашэньні прыняць удзел у акцыі. Р.Варвашэвіча даставілі ў РУУС Маскоўскага раёну г.Брэсту, дзе абшукалі. Р.Варвашэвіч патрабаваў дазволу патэлефанаваць у ПЦ “Вясна”. Урэшце пратакол ня быў складзены, а ў 15.35 маёр Журан выказаў затрыманаму Р.Варвашэвічу свае прабачэньні і адпусьціў. Супрацоўнікі міліцыі аддалі ўсе газеты. Р.Варвашэвіч быў затрыманы да пачатку акцыі. У Брэсьце ў акцыі ўзялі ўдзел звыш 2000 чалавек. Удзельнікі акцыі прынялі рэзалюцыю, у якой было сказана: “Абвешчаныя ўладамі 15 кастрычніка выбары ў “палату прадстаўнікоў” не зьяўляюцца ні свабоднымі, ні справядлівымі. Рэжым ня выканаў ніводнага з 4-х патрабаваньняў Еўрапейскай супольнасьці. Зыходзячы з гэтага, удзельнікі мітынгу заклікаюць берасьцейцаў выкарыстаць сваё канстытуцыйнае права – не ісьці на выбары, ня браць удзелу ў фарсе, які за народныя грошы ставіць нелегітымны “прэзідэнт”, каб захаваць сваю нелегітымную ўладу”.
У Віцебску пасьля заканчэньня акцыі былі затрыманыя 7 чалавек. Іх затрымалі за збор подпісаў за “свабодныя і дэмакратычныя выбары” (выкананьне чатырох умоваў АБСЕ). Сярод затрыманых: Аляксандр Прахарэнка, Марат Волкаў, Сяргей Сьмірноў, Андрэй Саўчанка, Сяргей Доўгі, Сяргей Васенка... Затрыманых даставілі ў РУУС Кастрычніцкага раёну, дзе пратрымалі каля гадзіны, склалі пратаколы аб адміністратыўным правапарушэньні. Позвы ў суд павінны прыйсьці на хатнія адрасы.
У Гародні ў шэсьці і мітынгу ўзялі ўдзел 1500 чалавек. На патэнцыйных удзельнікаў акцыі аказваўся моцны псіхалагічны ўціск – па мясцовым тэлебачаньні папярэджвалі, што акцыя забароненая, запалохвалі магчымымі карамі. 7 кастрычніка ў 23.00 за распаўсюджаньне запрашэньняў на мітынг быў затрыманы Мікалай Івашын.
У Баранавічах на мітынг сабралася каля 500 чалавек. Акцыя доўжылася дзьве гадзіны, удзень усё абыйшлося без затрыманьняў і правакацыяў. Але ўвечары ў 21.00 да аднаго з актыўных удзельнікаў акцыі Міхаіла Барысевіча прыходзілі супрацоўнікі крымінальнага вышуку. М. Барысевіч адчыніў ім дзьверы, і сказаў: “Я сёньня нічога ня ўкраў. Калі я вам патрэбны, дасылайце позву”. Варта адзначыць, што Міхаіл Барысевіч падчас акцыі зьбіраў подпісы за “свабодныя і дэмакратычныя выбары” (выкананьне чатырох умоваў АБСЕ).
У Салігорску былі затрыманыя Анатоль Лобан (БНФ “Адраджэньне”), Пётр Голасаў (АГП), Валянцін Баранаў (БНФ “Адраджэньне”). Затрыманых даставілі ў аддзяленьне міліцыі, дзе пратрымалі 2 гадзіны. На Лобана і Голасава былі складзеныя пратаколы.
У Лідзе былі затрыманыя 4 чалавекі – Станіслаў Суднік, Алесь Судак, Віктар Аўгусьцін, Павел Анацка.
У Жодзіна падчас акцыі мелі месца шматлікія правакацыі. На мясцовую штабкватэру БНФ “Адраджэньне” напярэдадні быў учынены налёт – выбітыя шыбы, зламаны званок, усю ноч былі тэлефонныя званкі ад невядомых асобаў з бруднай лаянкай і пагрозамі. Перад пачаткам акцыі супрацоўнікі міліцыі не дазволілі падключыць апаратуру. Мітынг праходзіў пад наглядам вялікай колькасьці супрацоўнікаў міліцыі і КДБ – у форме і ў цывільным. Сьведчыць удзельнік акцыі Аляксей Лапіцкі: “На плошчы знаходзіліся брытагаловыя неафашысты з РНЕ, якія спрабавалі кідаць у выступоўцаў нейкія прадметы. Праз гадзіну яны пачалі падпальваць улёткі і плакаты. Фатограф, які спрабаваў зьняць гэта, быў зьбіты брытагаловымі. Мы ў першы раз назіралі такую актыўнасьць брытагаловых у нашым горадзе, яны дзейнічалі пры маўклівай згодзе ўладаў. Рукамі брытагаловых фашыстаў улады аказвалі ўзьдзеяньне на тых, хто заклікаў да байкоту выбараў 15 кастрычніка”:
У Гомелі ў мітынгу прыняло ўдзел каля 500 чалавек.
У Бабруйску адбыўся несанкцыянаваны мітынг, у якім удзельнічала больш за 200 чалавек.
У Мазыры мітынг і шэсьце былі забароненыя ўладамі, але на іх сабралася каля 60 чалавек.
У Рагачове адбыўся пікет з удзелам 25 чалавек.
9 кастрычніка адбылася прэс-канферэнцыя, прысьвечаная акцыям у рэгіёнах. Старшыня БНФ “Адраджэньне” Вінцук Вячорка адзначыў “беспрэцэдэнтны геаграфічны ахоп. Акцыі адбыліся паўсюль, дзе планавалася. Натхняе аптымізм людзей, якія, пераадолеўшы страх, выйшлі на мітынгі”. Паводле падлікаў арганізатараў, усяго ў акцыях па рэгіёнах Беларусі ўзялі ўдзел каля 10 000 чалавек.
9 кастрычніка ў судзе Фрунзенскага раёну г. Мінску павінен быў адбыцца разгляд справы Андрэя Церашкова, Лявона Садоўскага і Наталі Емяльянавай. Усе яны абвінавачваліся ў парушэньні арт. 167. 3 КаАП РБ. Судзьдзя Уладзімір Карноў доўга думаў, а пасьля адмовіўся разглядаць адміністратыўныя матэрыялы і накіраваў іх на дапрацоўку ў міліцыю, спаслаўшыся на арт. 234.1 КаАП РБ (паўнамоцтвы службовых асобаў па складаньні пратаколаў па адміністратыўных правапарушэньнях). Судзьдзя прыйшоў да высновы, што супрацоўнікі міліцыі ня маюць права складаць пратаколы па арт. 167. 3 КаАП РБ – складаньне пратаколаў па гэтым артыкуле адносіцца выключна да кампетэнцыі выканкамаў. З гэтага вынікае, што альбо судзьдзя У.Карноў ня ведае пра існаваньне рашэньня Мінгарвыканкаму ад 18.03. 99 г. №265, якім супрацоўнікам міліцыі надаецца права складаць пратаколы па арт. 167.3, альбо гэта агульная тэндэнцыя апошніх дзён, і судовы перасьлед за заклікі да байкоту будзе спынены. Гэтую тэндэнцыю пацьвердзіў прадстаўнік адміністрацыі прэзідэнта сп.Сазонаў падчас сустрэчы з арганізатарамі «Маршу Свабоды» 14 кастрычніка ў Мінгарвыканкаме. Сп.Сазонаў сказаў, што адміністратыўных справаў за байкот у Мінску больш ня будзе. Калі гэта так, дык мы маем яшчэ адно сьведчаньне таго, што суды ў нашай краіне не зьяўляюцца незалежнымі, а выконваюць загады, што прыходзяць зьверху.
10 кастрычніка ў Віцебску атрадам АМАПу (каля 15 чалавек з аўтаматамі) быў затрыманы Яніс Чучман (Малады Фронт), які расклейваў улёткі з тэкстам “Моладзь на выбары ня пойдзе”. Затрыманы быў дастаўлены ў РУУС Першамайскага раёну г. Віцебску, куды адразу накіраваліся прадстаўнікі ПЦ “Вясна” і БНФ “Адраджэньне”. На пытаньне пра прычыну затрыманьня дзяжурны прапаршчык А.Варапаеў адказаў, што Я.Чучман падазраецца ў зьдзяйсьненьні супрацьпраўных дзеяньняў і затрыманы дзеля высьвятленьня асобы (Я.Чучман ня меў пры сабе пашпарту). Пасьля складаньня пратаколу (арт.167.3 – парушэньне заканадаўства аб выбарах) Я.Чучман быў зьмешчаны ў клетку і чакаў перамяшчэньня ў суд.
10 кастрычніка арганізатары шэсьця і мітынгу ў г.Воршы (Віцебская вобл.), прысьвечаных байкатаваньню выбараў, Віктар Андрэеў і Юры Санько атрымалі позвы ў аддзяленьне міліцыі гораду. 11 кастрычніка на іх былі складзеныя пратаколы адміністратыўнага правапарушэньня па арт. 167.1 КаАП РБ (парушэньне парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў), і на 12 кастрычніка прызначаны судовы разгляд.
10 кастрычніка жыхар г.Маладэчна, сябра БНФ Алесь Дудка знаходзіўся ў бары, калі туды ўвайшлі супрацоўнікі міліцыі. Яны пазналі А.Дудку і сталі да яго чапляцца з патрабаваньнем паказаць, што знаходзіцца ў ягонай торбе (відаць, яны чакалі знайсьці матэрыялы, зьвязаныя з байкатаваньнем выбараў). А.Дудка адмовіўся, і міліцыянты сталі чакаць фронтаўца каля выхаду з бару. За гэты час сябра БНФ аддаў сваю торбу знаёмым, а сам выйшаў. Калі міліцыянты ўбачылі, што ў руках А.Дудкі нічога няма, яны пачалі яго зьбіваць і патрабаваць, каб ён сказаў, каму аддаў свае рэчы. Затым яны зрабілі ператрус у бары, знайшлі торбу і адвезьлі А.Дудку ў аддзяленьне міліцыі г.Маладэчна. Там на затрыманага склалі пратакол адміністратыўнага правапарушэньня, абвінаваціўшы яго ў “дробным хуліганстве”. Да раніцы А.Дудка знаходзіўся ў пастарунку, а раніцай 11 кастрычніка яго адвезьлі ў суд. Судзьдзя прызнаў А.Дудку вінаватым і вынес рашэньне аштрафаваць яго на 900 рублёў. А.Дудка абураны такім прысудам і зьбіраецца яго абскарджваць.
12 кастрычніка ў Праваабарончы цэнтр “Вясна” зьвярнуўся студэнт 4 курсу Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універсітэту, які паведаміў, што на лекцыю па статыстыцы да іх зьявіўся дэкан факультэту В.Н.Платонаў. Мэтай ягонага прыходу была гутарка са студэнтамі пра ўдзел у выбарах. Спадар Платонаў сказаў, што ўсе студэнты павінны прыйсьці на выбары і падмацаваў гэта пагрозамі высяленьня з інтэрнату іншагародніх. Гутарка скончылася тым, што дэкан сказаў: “Вы разумееце, мне трэба дапрацаваць да пенсіі”. Гэта сьведчыць пра тое, што ціск робіцца ня толькі на студэнтаў, але і на выкладчыкаў.
12 кастрычніка стала вядома, што ў Беларускім універсітэце культуры намесьнік дэкана факультэту бібліятэчна-інфармацыйных сістэмаў Галіна Дуркіна зьняла ўвесь паток з лекцыі па сусьветнай літаратуры. Студэнтаў, якія жывуць у інтэрнаце, накіравалі на прымусовае датэрміновае галасаваньне. Кіраўніцтва універсітэту небеспадстаўна хвалюецца, што 15 кастрычніка (нядзеля) іншагароднія зьедуць дамоў і не прагаласуюць. Датэрміновае галасаваньне адбывалася з парушэньнямі Закону аб выбарах – замест пашпартоў студэнты прад’яўлялі студэнцкія білеты (студэнцкі білет не зьяўляецца дакументам, які замяняе пашпарт – там не адзначанае грамадзянства, прапіска і г.д.).
14 кастрычніка ў 2 гадзіны ночы ў г.Кобрыне супрацоўнікамі пазаведамаснай аховы былі затрыманыя 4 жыхары гораду, сярод якіх непаўнагадовы Вакульчык Зьміцер і ягоны брат Вакульчык Андрэй. У затрыманых праверылі дакументы і торбы, у якіх знайшлі брашуру “Край” і бюлетэнь “Змагар”. Паколькі толькі ў братоў былі пры сабе пашпарты, былі перапісаныя іх дадзеныя, і маладых людзей адпусьцілі, але ў 7 гадзінаў раніцы да Вакульчыкаў дахаты прыйшлі супрацоўнікі міліцыі з аўтаматамі і павезьлі хлопцаў у РАУС г.Кобрыну. Там іх пратрымалі каля гадзіны і адпусьцілі не складаючы пратаколаў, сказаўшы, што гэтая справа не адносіцца да іх сферы дзейнасьці. Наступны раз узброены нарад аператыўных работнікаў пад кіраўніцтвам сяржанта Сідарука завітаў дадому да братоў Вакульчыкаў у 12.30, каб другі раз даставіць у РАУС. Дапытвалі братоў у РАУС начальнік міліцыі Седзін і сьледчы па асабліва важных справах старэйшы оперупаўнаважаны крымінальнага вышуку С.Марковіч. Яны прымушалі братоў прызнацца, што тыя расклейвалі ўлёткі і налепкі ў Кобрыне, але тыя адмаўляліся, бо доказаў іх вінаватасьці ніякіх не было. Не дабіўшыся прызнаньня, сьледчы і начальнік міліцыі сталі запалохваць маладых людзей, што звольняць з працы іх маці і Андрэя Вакульчыка, а Зьміцера выключаць з вучэльні. Пасьля допыту, не складаючы пратаколу, у хлопцаў узялі адбіткі пальцаў і адпусьцілі.
Частка 3
Перасьлед грамадзянаў, зьвязаны з выбарчай кампаніяй
Грамадзяне, на якіх складзеныя пратаколы адміністратыўнага затрыманьня, і грамадзяне, прыцягнутыя да адміністратыўнай адказнасьці:
1. Кадукоў Аляксандр (Мінск, затрыманы 4 верасьня за распаўсюджваньне ўлётак з заклікам да байкоту выбараў, арт. 143 КаАП РБ) – штраф 2 мінімальныя заробкі.
2. Аржаеў Міхаіл (Мінск, затрыманы 12 верасьня за налепкі з заклікам да байкатаваньня выбараў, арт. 167.3 КаАП РБ) – штраф 2 мін. зар.
3. Баршчэўскі Лявон (Мінск, затрыманы 15 верасьня падчас сустрэчы з выбаршчыкамі, арт. 167.3 КаАП РБ) – штраф 5 мін. зар.
4. Кішкурна Уладзімір (Мінск, затрыманы 15 верасьня падчас сустрэчы з выбаршчыкамі, арт. 167.3 КаАП РБ) – штраф 5 мін. зар.
5.Садоўскі Лявон (Мінск, затрыманы 15 верасьня падчас сустрэчы з выбаршчыкамі, арт. 167.3 КаАП РБ) – штраф 5 мін. зар.
6. Карбоўскі Сяргей (Мінск, затрыманы 15 верасьня падчас сустрэчы з выбаршчыкамі, арт. 167.3 КаАП РБ) – папярэджаньне.
7. Гатоўкін Валянцін (Мінск, затрыманы 15 верасьня падчас сустрэчы з выбаршчыкамі, арт. 167.3 КаАП РБ) – папярэджаньне.
8. Катляроў Аляксандр (г.Слуцк, затрыманы 15 верасьня падчас сустрэчы з выбаршчыкамі, арт. 167.3 КаАП РБ) – папярэджаньне.
9. Івашкевіч Віктар (Мінск, затрыманы 13 верасьня, як рэдактар газеты «Рабочы» абвінавачваўся ў публічным закліку да байкоту выбараў па арт. 167.3 КаАП РБ) – штраф 5 мін. зар.
10. Касьцюковіч Зьміцер (Мінск, затрыманы 13 верасьня, абвінавачваўся ў распаўсюджваньні друкаванай прадукцыі, якая ўтрымлівае заклікі да байкоту выбараў, арт. 167.3 КаАП РБ) – штраф 2 мін. зар.
11. Бяляцкі Алесь (Мінск, затрыманы 21 верасьня падчас сустрэчы з выбаршчыкамі, арт. 167.3 КаАП РБ) – штраф 2 мін. зар.
12. Хадыка Юры (Мінск, затрыманы 21 верасьня падчас сустрэчы з выбаршчыкамі, арт. 167.3 КаАП РБ) – штраф 2 мін. зар.
13. Рабкевіч Сяргей (Мінск, затрыманы 21 верасьня падчас сустрэчы з выбаршчыкамі, арт. 167.3 КаАП РБ) – штраф 1 мін. зар.
14. Рашэтнікава Алена (Мінск, затрыманая 21 верасьня падчас сустрэчы з выбаршчыкамі, арт. 167.3 КаАП РБ) – справа спыненая.
15. Раманаў Мікалай (Мінск, затрыманы 21 верасьня падчас сустрэчы з выбаршчыкамі; арт. 167.3 КаАП РБ) – штраф 1 мін зар.
16. Шынкевіч Сяргей (Мінск, затрыманы 15 верасьня падчас сустрэчы з выбаршчыкамі, арт. 167.1 ч.2 КаАП РБ) – штраф 150 мін. зар.
17. Андросаў Аляксей (Мінск, затрыманы 6 верасьня за распаўсюджваньне ўлётак з заклікам да байкоту выбараў, арт. 143 КаАП РБ) – матэрыялы накіраваныя ў камісію па справах непаўнагадовых.
18. Маханёк Ігар (Мінск, затрыманы 11 верасьня за расклейваньне ўлётак з заклікам да байкатаваньня выбараў,) – матэрыялы накіраваныя ў камісію па справах непаўнагадовых.
19. Сініцына Марына (Мінск, затрыманая за сустрэчу з выбаршчыкамі 15 верасьня, арт. 167.1 КаАП РБ) – справа спыненая.
20. Шынкевіч Сяргей (Мінск, затрыманы падчас сустрэчы з выбаршчыкамі 21 верасьня, арт. 167.3 КаАП РБ) – штраф 2 мін. зар.
21. Акудовіч Цімафей (Мінск, затрыманы 15 верасьня падчас сустрэчы з выбаршчыкамі, арт. 167.3 КаАП РБ) – матэрыялы накіраваныя ў камісію па справах непаўнагадовых.
22. Жэрбін Валеры (Мінск, затрыманы 15 верасьня падчас сустрэчы з выбаршчыкамі, арт. 167.3 КаАП РБ).
23. Голубеў Валянцін (Мінск, затрыманы 15 верасьня падчас сустрэчы з выбаршчыкамі, арт. 167.3 КаАП РБ) – штраф 5 мін. заробкаў.
24. Міхноў Сяргей (Мінск, затрыманы 15 верасьня падчас сустрэчы з выбаршчыкамі, арт. 167.3 КаАП РБ) – штраф 10 мін. зар.
25. Афнагель Яўген (Мінск, затрыманы 15 верасьня падчас сустрэчы з выбаршчыкамі, арт. 167.3 КаАП РБ).
26. Алфер Сяргей (Мінск, затрыманы 15 верасьня падчас сустрэчы з выбаршчыкамі, арт. 167.3 КаАП РБ) – папярэджаньне.
27. Абрамчук Максім (Мінск, непаўнагадовы, затрыманы 15 верасьня падчас сустрэчы з выбаршчыкамі каля ўнівермагу “Кірмаш”, пратакол складзены на маці па арт. 162 КаАП РБ) – матэрыялы накіраваныя ў камісію па справах непаўнагадовых.
28. Юхневіч Павел (г.Мінск, непаўнагадовы, затрыманы 15 верасьня падчас сустрэчы з выбаршчыкамі каля ўнівермагу “Кірмаш”,) – матэрыялы ў камісіі па справах непаўнагадовых.
29. Грынявецкі Эдуард (Бабруйск, затрыманы 24 верасьня за расклейваньне налепак з заклікам да байкоту выбараў, арт. 167.3 КаАП РБ).
30. Ярац Сяргей – (Мінск, затрыманы 24 верасьня падчас распаўсюджваньня газетаў “Наша Свабода” і “Народная воля”, арт. 167.3 КаАП РБ) – справа спыненая.
31. Грынь Сяргей (г. Брэст, затрыманы 20 верасьня за налепкі “Байкот-2000, арт. 167.3 КаАП РБ).
32. Бабаеўскі Раман (Мінск, затрыманы 16 верасьня падчас распаўсюджваньня сьпецвыпуску газеты “Наша Свабода” з заклікамі да байкатаваньня выбараў, арт. 167.3 КаАП РБ) – справа спыненая.
33. Арэхаў Валеры (Мінск, затрыманы 17 верасьня падчас распаўсюджваньня сьпецвыпуску газеты “Наша Свабода”, арт. 167.3 КаАП РБ).
34. Андросаў Сяргей (Мінск, затрыманы 17 верасьня падчас раздачы сьпецвыпуску газеты “Наша Свабода”, арт. 167.3 КаАП РБ).
35. Войцікаў Юрый (г.Ліда, затрыманы 26 верасьня падчас сустрэчы з выбаршчыкамі за распаўсюджваньне газеты “Голас Ліды”, арт. 167.3 КаАП РБ).
36. Ганько Артур (г.Ліда, затрыманы 26 верасьня падчас сустрэчы з выбаршчыкамі за распаўсюджваньне газеты “Голас Ліды”, арт. 167.3 КаАП РБ).
37. Мароз Анастасія (г.Рэчыца, непаўнагадовая).
38. Кляўзе Венядзікт (Мінск, непаўнагадовы, затрыманы 27 верасьня за тое, што меў на куртцы значок “Марш Свабоды”, арт. 143 КаАП РБ).
39. Суднік Яўген (Мінск, непаўнагадовы, затрыманы 21 верасьня за налепкі з заклікам да байкоту выбараў, арт. 167.3 КаАП РБ) – штраф 2 мін. заробкі (рашэньне камісіі па справах непаўнагадовых).
40. Бялькевіч Дзьмітры (Мінск, непаўнагадовы, затрыманы 23 верасьня за налепкі, арт. 167.3 КаАП РБ) – матэрыялы накіраваныя ў камісію па справах непаўнагадовых.
41. Ядранцаў Ілля (Мінск, непаўнагадовы, затрыманы 23 верасьня за налепкі, арт. 167.3 КаАП РБ) – матэрыялы накіраваныя ў камісію па справах непаўнагадовых.
42. Савін Сяргей (Мінск, затрыманыя 23 верасьня за налепкі, арт.167.3 КаАП РБ) – вусная заўвага ў судзе.
43. Кубранаў Аляксей (Мінск, затрыманы 23 верасьня за налепкі, арт. 167.3 КаАП) – штраф у памеры 1 мін. зар.
44. Зялёнка Мікола (жыхар г.Баранавічы, затрыманы 26 верасьня ў г. Гомелі за налепкі з заклікам да байкоту, арт. 167.3 КаАП РБ).
45. Агароднік Мікола ( жыхар г.Баранавічы, затрыманы 26 верасьня ў г. Гомелі за налепкі з заклікам да байкоту, арт. 167.3 КаАП РБ).
46. Раманоўскі Уладзімір (Мінск, затрыманы 25 верасьня падчас сустрэчы з выбаршчыкамі, арт. 167.1 ч.2) – 10 сутак арышту.
47. Корбан Юрась (жыхар г.Віцебску, затрыманы 1 кастрычніка ў Воршы за налепкі з заклікам да байкоту выбараў, пратакол не паказалі, таму невядома, па якім артыкуле абвінавачваюць).
48. Паўленка Сяргей (г. Гародня, затрыманы 2 кастрычніка за ўлёткі з заклікам да байкоту выбараў, арт. 167.3 КаАП РБ).
49. Касьпяровіч Зьміцер (Мінск, затрыманы 17 верасьня падчас распаўсюджваньня сьпецвыпуску газеты “Наша Свабода”, арт. 167.3 КаАП РБ).
50. Туравец Яўген (г.Клецк).
51. Красоўскі Павел (Жодзіна, затрыманы 27 верасьня за налепкі з заклікам да байкатаваньня выбараў, матэрыялы накіраваныя ў камісію па справах непаўнагадовых). Па паказаньнях П.Красоўскага вынесенае папярэджаньне А.Лапіцкаму па арт. 172 КаАП РБ (пакараньне адмененае).
52. Драбеня Павел (Слуцк, затрыманы за распаўсюджаньне газеты «Рабочы», арт. 167.3 КаАП РБ) – штраф 2 мін. заробкі.
53. Самойленка Генадзь (г.Жабінка Брэсцкай вобласьці, 3 кастрычніка складзены пратакол па арт. 167.3 КаАП РБ за распаўсюджваньне сьпецвыпуску газеты “Рабочы”) – штраф 3 мін. зар.
54. Адзінец Сяргей.
55. Шабуневіч Васіль.
56. Гразнова Людміла – (Мінск, за выступ на мітынгу 1 кастрычніка складзены пратакол па арт. 167.3 КаАП РБ) – суд перанесены на нявызначаны тэрмін.
57. Паплаўны Анатоль (Гомель, затрыманы 21 верасьня за распаўсюджваньне сьпецвыпуску газеты “Рабочы”, арт. 167.3 КаАП РБ) – штраф 10 тысячаў рублёў.
58. Туркоўскі Генадзь (Жлобін).
59. Волатаў Ігар (Жлобін).
60. П’яных Сяргей (Мінск, затрыманы 15 верасьня падчас сустрэчы з выбаршчыкамі, арт. 167.3 КаАП РБ) – штраф 8 мін. зар.
61. Дзьвігун Андрэй (г.Магілёў, затрыманы за распаўсюджаньне газеты «Рабочы», арт. 167.3 КаАП РБ).
62. Кухарэнка Сяргей (Полацк, затрыманы 2 кастрычніка за налепкі з заклікам да байкоту, арт. 172 КаАП РБ).
63. Сівуха Валеры (Магілёў, затрыманы 30 верасьня за распаўсюджваньне сьпецвыпуску газеты “Рабочы”, арт. 167.3 КаАП РБ) – штраф 2 мін. зар.
64. Губко Аляксей (Магілёў, затрыманы 30 верасьня за распаўсюджваньне сьпецвыпуску газеты “Рабочы”, арт, 167.3 КаАП РБ) – штраф 2 мін. зар.
65. Ужоў Мікалай (Магілёў, затрыманы 1 кастрычніка за распаўсюджваньне сьпецвыпуску газеты “Рабочы”, арт. 167.3 КаАП РБ) – штраф 2 мін. зар.
66. Андрасюк Васіль (Брэст, затрыманы 26 верасьня за распаўсюджваньне газеты “Рабочы” з заклікамі да байкатаваньня выбараў, арт. 172.3 КаАП РБ)
67. Чыжык Міхась (г. Мінск, непаўнагадовы, затрыманы 4 кастрычніка за распаўсюджваньне бюлетэню “Права на волю” з інфармацыяй пра байкот выбараў, арт. 167.3 КаАП РБ) – разгляд у камісіі па справах непаўнагадовых – штраф 1 мін. зар.
68. Церашкоў Андрэй (г.Мінск, затрыманы 4 кастрычніка падчас сустрэчы з выбаршчыкамі за распаўсюджваньне газетаў “Наша свабода”, “Народная воля”) – суд прызначаны на 9 кастрычніка, матэрыялы накіраваныя на дапрацоўку ў міліцыю. 17 кастрычніка вытворчасьць спыненая за нязначнасьцю, суд абмежаваўся вусным папярэджаньнем.
69.Садоўскі Лявон (г.Мінск, затрыманы падчас сустрэчы з выбаршчыкамі 4 кастрычніка, арт. 167.3 КаАП РБ) – суд прызначаны на 9 кастрычніка, справа накіраваная на дапрацоўку ў міліцыю. 17 кастрычніка вытворчасьць спыненая за нязначнасьцю, суд абмежаваўся вусным папярэджаньнем.
70. Емяльянава Наталя (г.Мінск, затрыманая падчас сустрэчы з выбаршчыкамі 4 кастрычніка) – суд прызначаны на 9 кастрычніка, матэрыялы накіраваныя на дапрацоўку ў міліцыю. 17 кастрычніка вытворчасьць спыненая за нязначнасьцю, суд абмежаваўся вусным папярэджаньнем.
71. Філатава Сьвятлана (Магілёў, затрыманая 3 кастрычніка за збор подпісаў пад адозвай “4 умовы АБСЕ”).
72. Радкевіч Віталь (г.Мінск, затрыманы 30 верасьня за распаўсюджваньне газетаў з заклікамі да байкоту выбараў, арт. 167.3 КаАП РБ).
73. Лапановіч Андрэй (Салігорск, затрыманы 6 кастрычніка з бюлетэнямі “Права на волю”, якія ўтрымлівалі інфармацыю пра байкатаваньне выбараў, арт.172 КаАП РБ).
74. Тычына Зьміцер (Салігорск, затрыманы 6 кастрычніка з бюлетэнямі “Права на волю”, якія ўтрымлівалі інфармацыю пра байкатаваньне выбараў, арт. 172 КаАП РБ).
75. Шасток Сяргей (Ліда)
76. Андрасюк Васіль (Брэст, затрыманы 3 кастрычніка за распаўсюджваньне друкаванай прадуцыі з заклікамі да байкоту, пагроза ўзбуджэньня крымінальнай справы па арт. 190 КК РБ).
77. Лобан Анатоль (Салігорск, затрыманы 8 кастрычніка падчас пікету супраць недэмакратычных выбараў, арт. 167.1 КаАП РБ).
78. Баранаў Валянцін (Салігорск, затрыманы 8 кастрычніка падчас пікету супраць недэмакратычных выбараў, арт. 167.1 КаАП РБ).
79. Голасаў Пётр (Салігорск, затрыманы 8 кастрычніка падчас пікету супраць недэмакратычных выбараў).
80. Івашын Мікалай (Гародня, затрыманы 7 кастрычніка за раскідваньне абвестак, арт. 167.3 КаАП РБ) – штраф 2 мін. заробкі, звольнены з працы).
81. Прахарэнка Аляксандр (Віцебск, затрыманы 8 кастрычніка падчас акцыі супраць недэмакратычных выбараў, арт. 167.1 КаАП РБ).
82. Волкаў Марат (Віцебск, затрыманы 8 кастрычніка падчас акцыі супраць недэмакратычных выбараў, арт. 167.1 КаАП РБ).
83. Саўчанка Андрэй (Віцебск, затрыманы 8 кастрычніка падчас акцыі супраць недэмакратычных выбараў, арт. 167.1 КаАП РБ).
84. Доўгі Сяргей (Віцебск, затрыманы 8 кастрычніка падчас акцыі супраць недэмакратычных выбараў, арт. 167.1 КаАП РБ).
85. Васенка Сяргей (Віцебск, затрыманы 8 кастрычніка падчас акцыі супраць недэмакратычных выбараў, арт. 167.1 КаАП РБ).
86. Кухаронак Валянціна (Сьмілавічы, Чэрвеньскі раён, за распаўсюджваньне газеты “Рабочы” складзены пратакол па арт. 167.3 КаАП) – штраф 2 мін. зар.
87. Шусьціцкі Тадэвуш (Маладэчна, затрыманы 9 кастрычніка за распаўсюджваньне ўлётак з заклікам да байкатаваньня выбараў, арт. 172 КаАП РБ).
88. Чучман Яніс (Віцебск, затрыманы 10 кастрычніка за ўлёткі “Моладзь на выбары не пойдзе”, арт. 167.3 КаАП РБ).
89. Садоўскі Лявон (Мінск, затрыманы 11 кастрычніка за распаўсюджваньне газетаў з заклікам да байкоту выбараў, арт.167.3 КаАП РБ) – справа спыненая.
90. Росьлік Ян (Мінск, затрыманы 11 кастрычніка за распаўсюджваньне газетаў з заклікам да байкоту выбараў, арт.167.3 КаАП РБ).
91. Садоўскі Мікалай (Мінск, затрыманы 11 кастрычніка падчас распаўсюджваньня інфармацыі пра байкатаваньне выбараў, арт. 167.3 КаАП РБ).
92. Міхноў Сяргей (Мінск, затрыманы 11 кастрычніка падчас распаўсюджваньня газетаў з заклікамі да байкоту, арт. 167.3 КаАП РБ) – справа спыненая.
93. Кішкурна Уладзімір (Мінск, затрыманы 11 кастрычніка падчас распаўсюджваньня газетаў з заклікам да байкоту выбараў, арт. 167.3 КаАП РБ).
94. Юрына Галіна (Мінск, затрыманая 21 жніўня з улёткамі, якія ўтрымліваюць заклікі да байкатаваньня выбараў, арт.167.3 КаАП РБ).
95. Андрэеў Віктар (Ворша, затрыманы за акцыю 8 кастрычніка, складзены пратакол па арт. 167.1 КаАП РБ) – штраф 150 мін. заробкаў.
96. Санько Юры (Ворша, за акцыю 8 кастрычніка складзены пратакол па арт. 167.1 КаАП РБ) – штраф 150 мін. заробкаў.
97. Патоцкі Уладзімір (Віцебск, затрыманы 12 кастрычніка падчас сустрэчы з выбаршчыкамі, арт. 167.1 КаАП РБ) – папярэджаньне.
98. Мельнікаў Юры (Віцебск, затрыманы 12 кастрычніка падчас сустрэчы з выбаршчыкамі, арт. 167.1 КаАП РБ) – папярэджаньне.
99. Прахарэнка Аляксандр (Віцебск, затрыманы 12 кастрычніка падчас сустрэчы з выбаршчыкамі, арт. 167.1 КаАП РБ) – папярэджаньне.
100. Волкаў Марат (Віцебск, затрыманы 12 кастрычніка падчас сустрэчы з выбаршчыкамі, арт. 167.1 КаАП РБ) – папярэджаньне.
101. Гродзь Сяргей (Віцебск, затрыманы 12 кастрычніка падчас сустрэчы з выбаршчыкамі, арт. 167.1 КаАП РБ) – папярэджаньне.
102. Шапіра Сяргей (Віцебск, затрыманы 12 кастрычніка падчас сустрэчы з выбаршчыкамі, арт. 167.1 КаАП РБ) – папярэджаньне.
103. Доўгі Сяргей (Віцебск, затрыманы 12 кастрычніка падчас сустрэчы з выбаршчыкамі, арт. 167.1 КаАП РБ) – папярэджаньне.
104. Шэндараў Сяргей (Бабруйск, за ўдзел у акцыі 8 кастрычніка, арт. 176.1 ч.1) – папярэджаньне.
105. Ахранчук Віктар (Сьветлагорск, затрыманы 4 кастрычніка за налепкі, арт. 172.3) – штраф 5 мін. зар.
106. Шчытко Уладзімір (бацька) (Бабруйск, затрыманы 12 кастрычніка за распаўсюджваньне сьпецвыпуску газеты “Рабочы” і ўлёткі з заклікам да байкатаваньня выбараў, арт. 167.3 КаАП РБ) – штраф 10 тысячаў рублёў.
107. Шчытко Уладзімір (сын) (Бабруйск, затрыманы 12 кастрычніка за распаўсюджваньне сьпецвыпуску газеты “Рабочы” і ўлёткі з заклікам да байкатаваньня выбараў, арт. 167.3 КаАП РБ) – штраф 10 тысячаў рублёў.
108. Кірыенкава Наталя (г.Горкі Магілёўскай вобл., затрыманая 13 кастрычніка за распаўсюджваньне газеты “Рабочы”, арт. 167.3 КаАП РБ).
109. Будная Галіна (г.Горкі, затрыманая 13 кастрычніка за распаўсюджваньне газеты “Рабочы”, арт.167.3 КаАП РБ).
110. Франкоўскі Зьміцер (г.Горкі Магілёўскай вобл., затрыманая 13 кастрычніка за распаўсюджваньне газеты “Рабочы”, арт. 167.3 КаАП РБ).
111. Шыдлоўскі Аляксей (Мінск, затрыманы 14 кастрычніка за налепку “Байкот – 2000”, арт. арт. 143, 167.3 КаАП РБ).
112. Прыварнікаў Мікола
113. Бордак Уладзімір (Мінск, арт. 172 КаАП РБ).
114. Галай Аркадзь (Мінск, арт. 172 КаАП РБ).
115. Корбан Юрась (г.Віцебск, затрыманы 13 кастрычніка за налепкі з заклікам да байкатаваньня выбараў, арт. 167.3 КаАП РБ).
116. Мярдзьвінаў Валянцін (г.Бабруйск, затрыманы 9 кастрычніка за распаўсюджваньне газетаў з заклікамі да байкоту, арт. 167.3 КаАП РБ).
117. Капуцкі Алесь (г. Маладэчна, затрыманы 13 кастрычіка, арт. 167.3 КаАП РБ).
118. Сьвянціцкі Алесь (Маладэчна, затрыманы 13 кастрычніка за расклейку налепак з заклікам да байкоту выбараў, арт. 167.3 КаАП РБ) папраўчыя работы па месцу працы тэрмінам на 1 месяц з утрыманьнем у даход дзяржавы 20% заробку.
119. Васенка Сяргей (Віцебск, затрыманы 21 кастрычніка, пікет, прысьвечаны вынікам першага туру выбараў, арт. 167.ч 1 КаАП РБ).
120. Гродзь Сяргей (Віцебск, затрыманы 21 кастрычніка, пікет, прысьвечаны вынікам першага туру выбараў, арт. 167.ч 1 КаАП РБ).
121. Мельнікаў Юры (Віцебск, затрыманы 21 кастрычніка, пікет, прысьвечаны вынікам першага туру выбараў, арт. 167.ч 1 КаАП РБ).
122. Патоцкі Уладзімір (Віцебск, затрыманы 21 кастрычніка, пікет, прысьвечаны вынікам першага туру выбараў, арт. 167.ч 1 КаАП РБ).
123. Саўчанка Андрэй (Віцебск, затрыманы 21 кастрычніка, пікет, прысьвечаны вынікам першага туру выбараў, арт. 167.ч 1 КаАП РБ) .
124. Аксімовіч Сяргей (Віцебск, затрыманы 21 кастрычніка, пікет, прысьвечаны вынікам першага туру выбараў, арт. 167.ч 1 КаАП РБ).
125. Чучман Яніс (Віцебск, затрыманы 21 кастрычніка, пікет, прысьвечаны вынікам першага туру выбараў, арт. 167.ч 1 КаАП РБ).
126. Волкаў Марат (Віцебск, затрыманы 21 кастрычніка, пікет, прысьвечаны вынікам першага туру выбараў, арт. 167.ч 1 КаАП РБ).
127. Аляксеенка Аляксей (Віцебск, затрыманы 21 кастрычніка, пікет, прысьвечаны вынікам першага туру выбараў, арт. 167.ч 1 КаАП РБ).
128. Прахарэнка Аляксандр (Віцебск, затрыманы 21 кастрычніка, пікет, прысьвечаны вынікам першага туру выбараў, арт. 167.ч 1 КаАП РБ)
129. Кішкурна Уладзімір (Мінск, затрыманы 20 кастрычніка, станцыя метро «Плошча Якуба Коласа”, арт.156 КаАП РБ)
130. Понасаў Алесь (Сьветлагорск, затрыманы 12 кастрычніка за налепкі) – адміністратыўная камісія 16 лістапада – штраф 5 мін. зар.
131. Шэвяленка Андрэй (Сьветлагорск, затрыманы 12 кастрычніка за налепкі) – адміністратыўная камісія 16 лістапада – штраф 5 мін. зар
132. Пезушчонак Алесь (Бабруйск, 15 гадоў, за налепкі) — адміністратыўная камісія 17 лістапада – штраф 3 мін. зар.
133. Клемпач Андрэй (Бабруйск, 15 гадоў, за налепкі) – адміністратыўная камісія 17 лістапада – штраф 3 мін. зар.
134. Саліхаў Цімур (Бабруйск, 15 гадоў, за налепкі) – адміністратыўная камісія 17 лістапада – штраф 1 мін. зар.
Асобы, якіх расшуквалі дзеля складаньня адміністратыўных пратаколаў:
1. Вячорка Вінцук.
2. Шушкевіч Станіслаў.
Грамадзяне, затрыманыя без складаньня пратаколу:
1. Андросаў Аляксей (1 кастрычніка).
2. Чаропка Зоя (8 верасьня, затрыманая за збор подпісаў супраць недэмакратычных выбараў).
3. Карызна Аляксандр (затрыманы 13 верасьня падчас распаўсюджваньня сьпецвыпуску газеты “Рабочы”).
4. Андросаў Сяргей (акцыя 26 верасьня).
5. Радкевіч Віталь.
6. Емяльянава Наталя (затрыманая 29 верасьня падчас сустрэчы з выбаршчыкамі каля станцыі метро “Усход”).
7. Жэрбін Валеры.
8. Емяльянава Наталя (Мінск, затрыманая 26 верасьня падчас распаўсюджваньня сьпецвыпускаў газетаў “Наша Свабода” і “Народная воля”).
9. Баранаў Валянцін.
10. Садоўскі Лявон (затрыманы 27 верасьня).
11. Андросаў Сяргей (затрыманы 26 верасьня падчас распаўсюджваньня сьпецвыпускаў незалежных газетаў, якія ўтрымліваюць заклікі да байкоту недэмакратычных выбараў).
12. Емяльянава Наталя (затрыманая 27 верасьня падчас распаўсюджваньня сьпецвыпускаў незалежных газетаў з заклікамі да байкоту выбараў).
13. Сінякоў Андрэй (затрыманы 9 кастрычніка).
14. Кішкурна Уладзімір (затрыманы 27 верасьня падчас распаўсюджваньня сьпецвыпускаў незалежных газетаў з заклікамі да байкоту выбараў).
15. Раманоўскі Уладзімір (затрыманы 15 верасьня падчас сустрэчы з выбаршчыкамі).
16. Шусьціцкі Тадэвуш (Маладэчна).
17. Макаранка Віталь.
18. Палякоў Васіль (Гомель).
19. Калішэвіч Уладзімір (Магілёў).
20. Касьпяровіч Зьміцер.
21. Кавалец Аляксей.
22. Емяльянава Наталя (затрыманая 4 кастрычніка за распаўсюджваньне газетаў “Наша Свабода” і “Народная воля”)
23. Вялічкін Уладзімір (Брэст, затрыманы 6 кастрычніка за распаўсюджваньне абвестак пра акцыю 8 кастрычніка).
24. Грынь С. (Брэст, акцыя 6 кастрычніка).
25. Апаляйчук В. (Брэст, акцыя 6 кастрычніка).
26. Гіркін Сяргей (Магілёў, затрыманы 7 кастрычніка за плакат: “Байкот фальшывым выбарам”).
27. Андрасюк Васіль (Брэст, затрыманы 6 кастрычніка за распаўсюджваньне абвестак пра акцыю 8 кастрычніка).
28. Качуроўскі Андрэй (Магілёў, затрыманы 7 кастрычніка за плакат: “Выбары ў палату – чарговы падман народу”).
29. Варвашэвіч Рыгор (Брэст, затрыманы 8 кастрычніка).
30. Барысевіч Міхаіл (Баранавічы, 8 кастрычніка)
31. Суднік Станіслаў (Ліда, 8 кастрычніка).
32. Судар Алесь (Ліда, 8 кастрычніка).
33. Аўгусьцін Віктар (Ліда, 8 кастрычніка).
34. Анацка Павел (Ліда, 8 кастрычніка).
35. Сінякоў Андрэй (11 кастрычніка).
36. Буднік Васіль (г.Магілёў, затрыманы 8 кастрычніка падчас мітынгу).
37. Ільін Мікалай (г.Магілёў, непаўнагадовы, затрыманы 10 кастрычніка за расклейку налепак з заклікам да байкатаваньня).
38. Казакевіч Раман (непаўнагадовы, 11 кастрыніка).
39. Сініцына Марына (11 кастрычніка).
40. Шынкевіч Сяргей (11 кастрычніка).
41. Холусева Жана (12 кастрычніка).
42. Кішкурна Уладзімір (Мінск, 12 кастрычніка).
43. Сінякоў Андрэй (12 кастрычніка).
44. Туравец Яўген (11 кастрычніка, Клецк).
45. Бандарэнка Андрэй (Мінск, 12 кастрычніка).
46. Юсьцін Сяргей (Мінск, 12 кастрычніка).
47. Понасаў Андрэй (Сьветлагорск, 12 кастрычніка).
48. Шэвяленка Алесь (Сьветлагорск, 12 кастрычніка).
49. Шыкуць Кацярына (Жодзіна, затрыманая 10 кастрычніка за налепкі з заклікам да байкоту выбараў).
50. Шынкевіч Сяргей (Мінск, затрыманы 13 кастрычніка каля станцыі метро “Усход” за распаўсюджваньне друкаванай прадукцыі з заклікам да байкоту).
51. Жэрбін Валеры (Мінск, затрыманы 13 кастрычніка каля станцыі метро “Усход” за распаўсюджваньне друкаванай прадукцыі з заклікам да байкоту).
52. Гразнова Людміла (г.Мінск, затрыманая 13 кастрычніка).
53. Кляузе Венядзікт (затрыманы 13 кастрычніка).
54. Хадаркевіч Сяргей (затрыманы 13 кастрычніка)
55. Івашкевіч Станіслаў (Мінск).
56. Вакульчык Зьміцер (г.Кобрын, затрыманы 14 кастрычніка)
57. Вакульчык Андрэй (г.Кобрын, затрыманы 14 кастрычніка)
58. Марціновіч Ігнат (г. Мінск, затрыманы 14 кастрычніка за распаўсюджваньне газеты «Рабочы»)
59. Мінаў Леанід (г. Асіповічы, затрыманы 13 кастрычніка за распаўсюджваньне газеты «Рабочы»)
60. Макаранка Віталь (г.Магілёў, затрыманы 14 кастрычніка за заклікі да байкатаваньня выбараў– трымаў плакат: «Байкот фальшывым выбарам»)
61. Кучароўскі Андрэй (г.Магілёў, затрыманы 14 кастрычніка за заклікі да байкатаваньня выбараў – трымаў плакат: «Байкот фальшывым выбарам»)
62. Кухарэнка Сяргей (г.Наваполацк, затрыманы 14 кастрычніка за заклікі да байкатаваньня выбараў, трымаў плакат: «Лепшы выбар – не ісьці на выбары», складзены пратакол выняцьця плакатаў, запрошаны прыйсьці ў гарвыканкам на «размову»)
63. Балтовіч Міхась (г.Наваполацк, затрыманы 14 кастрычніка за заклікі да байкоту выбараў, трымаў плакат: «Лепшы выбар – не ісьці на выбары», складзены пратакол выняцьця плакатаў, запрошаны прыйсьці да старшыні гарвыканкаму на «размову»)
64. Блізьнюк Александр (Радашковічы, затрыманы 14 кастрычніка за распаўсюджваньне газеты «Рабочы» і выданьне Маладога Фронту «Вырабы»)
65. Чырэц Андрэй (Мінск, затрыманы 22 кастрычніка, раздаваў сьпецвыпуск газеты «Наша Свабода»)
66. Сінякоў Андрэй (Мінск, затрыманы 20 кастрычніка каля станцыі метро «Плошча Якуба Коласа»)
67. Холусева Жана (Мінск, затрыманая 24 кастрычніка на прахадной заводу «Гарызонт» за распаўсюджваньне сьпецвыпуску газеты «Наша Свабода»)
68. Кішкурна Уладзімір (Мінск, затрыманы 24 кастрычніка на прахадной заводу «Гарызонт» за распаўсюджваньне сьпецвыпуску газеты “Наша Свабода”)
Грамадзяне, якія былі звольненыя з працы ці адлічаныя з навучальных установаў за ўдзел у кампаніі “Байкот2000”:
1. Зюзіна Галіна (Магілёў, студэнтка філалагічнага факультэту Магілёўскага дзяржаўнага універсітэту)
2. Івашын Мікалай (Гародня, затрыманы 7 кастрычніка за раскідваньне абвестак, арт. 167.3 КаАП РБ) – штраф 2 мін. зар., звольнены з працы.
Па няпоўных дадзеных, якімі валодае ГА ПЦ «Вясна», за ўдзел у акцыі “Байкот2000” па Беларусі і г. Мінску былі затрыманыя, прыцягнутыя да адміністратыўнай адказнасьці больш за 200 чалавек.
16 кастрычніка былі прааналізаваныя тыповыя факты парушэньняў Выбарчага кодэксу, зафіксаваныя назіральнікамі. Можна вылучыць асноўныя тэндэнцыі парушэньняў выбарчага заканадаўства, характэрныя для выбараў 15 кастрычніка:
1. Зьніжэньне колькасьці зарэгістраваных выбаршчыкаў (пачалося з 14 гадзінаў).
На ўчастку 251 (Паўднёвазаходняя выбарчая акруга) на 8 раніцы зарэгістравана 2985 выбаршчыкаў, а перад падлікам галасоў стала 2920. На ўчастку 501 зранку было 2236 выбаршчыкаў, перад падлікам галасоў – 1813. Гэта рабілася з мэтай павышэньня працэнту яўкі.
2. Хаджэньне сяброў выбарчых камісіяў па кватэрах з выбарчымі скрынямі.
На 100-м мінскім выбарчым участку сябры камісіі хадзілі па кватэрах і агітавалі ісьці на выбарчыя ўчасткі. На 195-м участку старшыня камісіі В.Клышэўскі прызнаў, што людзі не прасілі прыходзіць да іх, многія, да каго прыходзілі са скрынямі, ужо прагаласавалі, але не былі выкрэсьленыя з агульнага сьпісу.
ПЦ “Вясна” таксама стала вядома, што на вул. Асаналіева, у мікрараёне Шабаны, на вул. Кнорына сябры камісіяў хадзілі па кватэрах з выбарчымі скрынямі і прапаноўвалі галасаваць дома. Між тым у Выбарчым кодэксе сказана, што галасаваньне па “месцы знаходжаньня асобы” можа адбывацца выключна па “просьбе выбаршчыкаў, выказанай у вуснай ці пісьмовай форме”. Але ж людзі са скрынямі прыходзілі да тых людзей, якія не выказвалі жаданьня галасаваць і не падавалі заявак ні ў вуснай, ні ў пісьмовай форме.
3. Галасаваньне па студэнцкіх білетах і заліковых кніжках.
У першай палове дня з 497-га мінскага выбарчага ўчастку Каліноўскай акругі ад назіральніка ПЦ “Вясна” Станіслава Карашчанкі паступіў сігнал, што студэнты галасуюць па студэнцкіх білетах (у той час, як арт. 52 Выбарчага кодэксу гаворыць, што бюлетэнь для галасаваньня выдаецца “пасьля прад’яўленьня пашпарту альбо замяняючага яго пасьведчаньня асобы”). У Выбарчым кодэксе не агаворана, ці зьяўляецца такім пасьведчаньнем студэнцкі білет (там не адзначанае грамадзянства і месца прапіскі). Юрыст ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч патэлефанаваў у Цэнтральную выбарчую камісію, дзе сказалі, што па студэнцкім білеце галасаваць нельга, бо там не адзначанае грамадзянства. Але на 497-м выбарчым участку працягвалі настойваць на тым, што з Цэнтральнай выбарчай камісіі прыйшло вуснае распараджэньне – дазволіць галасаваньне па студэнцкіх білетах. В.Стэфановіч патэлефанаваў яшчэ раз у ЦВК, трубку ўзяў Яўген Аўдзееў, які адназначна заявіў: “Па студэнцкім білеце галасаваць дазволена, можаце на мяне спасылацца”. Такім чынам, ПЦ “Вясна” атрымаў з ЦВК два супрацьлеглыя адказы, і для ўдакладненьня пытаньня супрацоўнікі патэлефанавалі намесьніку старшыні ЦВК сп.І.Ліхачу. Сп. І. Ліхач сказаў, што 14 кастрычніка зьбіралася паседжаньне ЦВК, і па шматлікіх просьбах кіраўніцтва навучальных установаў вырашылі дазволіць галасаваньне па студэнцкіх білетах. Варта адзначыць, што ў канцы дня на ўчастку 497 галасавалі ня толькі па студэнцкіх білетах, але і па заліковых кніжках.
4. Псіхалагічны ціск на выбаршчыкаў у дзень галасаваньня.
На 529-м выбарчым участку ў Мінску выхавацель інтэрнату Валянціна Маскалёва агітавала за ўдзел у выбарах. На пытаньне назіральніка: “Чаму вы гэта робіце?”, адказала: “А што мне застаецца, калі загадала начальства”. Гэты факт сьведчыць пра ціск, які на розных узроўнях аказвалі ўлады на грамадзянаў у дзень выбараў.
Аляксандр Міхайлавіч Заніманец, які праходзіў лячэньне ў Навукова дасьледчым інстытуце туберкулёзу, паведаміў, што яго папярэдзілі: калі ён не пойдзе галасаваць у нядзелю, то ў панядзелак яго выпішуць з бальніцы.
5. Зьнішчэньне (без падліку) нявыкарыстаных бюлетэняў.
На 195-м мінскім участку Ясенінскай акругі (старшыня Веналі Клышэўскі) пры падліку галасоў усе нявыкарыстаныя бюлетэні былі парваныя і выкінутыя без падліку. Колькасьць нявыкарыстаных бюлетэняў стала немагчыма падлічыць, і гэта дае шырокія мажлівасьці для фальсіфікацыі вынікаў, бо невядомая колькасьць прагаласаваўшых. Гэтым было груба парушанае патрабаваньне арт. 55 Выбарчага кодэксу РБ, які гаворыць: “Перад ускрыцьцём скрыняў для галасаваньня ўсе нявыкарыстаныя бюлетэні падлічваюцца і пагашаюцца, складаюцца ў пакункі і апячатваюцца выбарчай камісіяй. На пакунках надпісваюцца назва і нумар участку, колькасьць нявыкарыстаных бюлетэняў”.
6. Удзел супрацоўнікаў выканкамаў у падліку галасоў.
Паведамляе назіральнік Сяргей П’яных: “15 кастрычніка гг. я назіраў за выбарамі дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў РБ па Каліноўскай акрузе (старшыня камісіі А.Валевіч). На паседжаньне акружной камісіі мяне дапусьцілі ў 23.00. За час маёй прысутнасьці на паседжаньні старшыні ўчастковых камісіяў, у якіх знаходзіліся якія-небудзь заўвагі па пратаколах галасаваньня, перапісвалі пратаколы, не выходзячы з будынку выканкаму (на працягу 15-20 хвілінаў). Гэта былі 512 і 497 участкі і некаторыя іншыя. У 23.30 на паседжаньне прыйшла Л.Старасьціна (супрацоўнік выканкаму) і давала парады па выпраўленьні памылак у пратаколах. Яна таксама запрасіла супрацоўнікаў выканкаму прыняць удзел у падліку галасоў. У 23.30 на паседжаньне прыйшлі два супрацоўнікі выканкаму (адна з іх – Абакунчык) і сталі падводзіць падлікі галасоў, беручы пратаколы ў старшыняў участковых камісіяў. Мною быў папярэджаны старшыня камісіі А.Валевіч, які адказаў, што гэта тэхнічныя супрацоўнікі камісіі, але прозьвішчаў іх ён ня ведае. Праз паўгадзіны гэтыя супрацоўнікі выканкаму перайшлі ў іншы кабінет, і сябра камісіі Н.Анасава стала накіроўваць старшыняў участковых камісіяў да іх. Камісію 526-га ўчастку пры мне накіравалі “перабіваць” вынікі выбараў у кабінет да Л.Старасьцінай”.
7. Псіхалагічны ціск на студэнтаў падчас папярэдняга галасаваньня.
Студэнтка Мінскага універсітэту культуры паведаміла: “13-га кастрычніка да нас на лекцыю прыйшла намесьнік дэкана Галіна Дуркіна і сказала: “Хто не прагаласаваў, хай ня скардзяцца, што ў іх будуць праблемы. Калі вам заплацілі за байкот, то праблемы ў вас будуць”. Яна папрасіла ўстаць тых, хто жыве ў інтэрнаце і не прагаласаваў учора. Такіх было два чалавекі, яны разам з Галінай Дуркінай пайшлі на ўчастак 176 на папярэдняе галасаваньне”.
16 кастрычніка парламенцкая “тройка” зрабіла высновы пра парламенцкія выбары 15 кастрычніка 2000г.: “У канчатковым выніку ўлады Беларусі не выкарысталі мажлівасьці, якая зьявілася ў выніку правядзеньня выбараў, каб дабіцца задавальняючага прагрэсу. Парламенцкая “тройка” выказвае шкадаваньне аб тым, што ўлады Беларусі не падтрымалі імкненьня значнай часткі насельніцтва краіны да дэмакратычных пераўтварэньняў”.
16 кастрычніка ў Мінску ў сядзібе БНФ “Адраджэньне” адбылася прэс-канферэнцыя, прысьвечаная вынікам першага туру выбараў у Палату прадстаўнікоў. Старшыня БНФ “Адраджэньне” Вінцук Вячорка канстатаваў, што “байкот адбыўся”: у Мінску, Пінску, Баранавічах, Магілёве, Маладэчне – выбары не адбыліся. Па словах В.Вячоркі, “У Гарадзенскай вобласьці – беспрэцэдэнтны ўціск напярэдадні выбараў. Папярэдняе галасаваньне там дало 20 адсоткаў – за кошт рабочых і студэнтаў, якія жывуць у інтэрнатах, вайскоўцаў, пацыентаў бальніц. Папярэдняе галасаваньне – злачынства ўладаў, якія не давалі людзям рабіць выбар: ісьці галасаваць ці не. Прававым чынам Палата прадстаўнікоў не была сфармаваная, цяпер Лукашэнку застаецца адно – зноў прызначыць Палату”. Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька сказаў: “Мы цалкам задаволеныя кампаніяй актыўнага байкоту. Але мы ня ставім кропку, працягваем правядзеньне пікетаў у Мінску і рэгіёнах да 29 кастрычніка (другога туру выбараў)”. Старшыня ПЦ “Вясна” Алесь Бяляцкі распавёў пра асноўныя тэндэнцыі парушэньня заканадаўства падчас выбараў.
16 кастрыніка місія па тэхнічнай ацэнцы Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) прадставіла свае папярэднія высновы па выбарах 15 кастрычніка ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. У адпаведнасьці з рашэньнем трэцяй Тэхнічнай канферэнцыі, якая адбылася 30 жніўня ў Вене, БДІПЧ прыняло рашэньне накіраваць на выбары ў Беларусь толькі Місіію па тэхнічнай ацэнцы. У сувязі з тым, што палажэньні пра папярэдняе галасаваньне, пераносныя скрыні для галасаваньня, правілы падліку і абагульненьня вынікаў галасаваньня далёка не адпавядалі мінімальным патрабаваньням адкрытасьці, неабходным для ажыцьцяўленьня незалежнай праверкі, БДІПЧ (АБСЕ) адмовілася накіраваць сваіх назіральнікаў у дзень выбараў.
Іншымі прычынамі, якія тлумачаць неадпаведнасьць гэтых выбараў мінімальным міжнародным патрабаваньням, зьўляюцца:
Заканадаўства аб выбарах, прынятае напачатку 2000 г., будучы палепшаным наступнымі зьменамі і дадаткамі, унесенымі ў чэрвені, усё роўна ўтрымлівае істотныя і значныя недахопы.
Тым ня менш, усебаковае выкарыстаньне выбарчага заканадаўства магло б забясьпечыць дэмакратычнасьць працэсу выбараў, але гэтаму перашкодзілі наступныя фактары:
1. Ажыцьцяўленьне выканаўчай уладай кантролю за работай выбарчых камісіяў.
2. Злоўжываньне працэдурай рэгістрацыі кандыдатаў дазволіла выключыць непажаданых прэтэндэнтаў з перадвыбарчай барацьбы, што абмежавала свабоду выбару выбаршчыкаў.
3. Ажыцьцяўленьне жорсткага рэгуляваньня перадвыбарчай кампаніі кандыдатаў, што абмежавала магчымасьць яе правядзеньня.
17 кастрычніка ў судзе Фрунзенскага раёну г.Мінску адбыліся судовыя паседжаньні па адміністратыўных справах Наталі Емяльянавай, Лявона Садоўскага і Андрэя Церашкова, затрыманых за заклікі да байкоту выбараў. Перад пачаткам працэсу грамадзкі абаронца ПЦ “Вясна” Барыс Гюнтэр прадставіў судзьдзі Карнову Закон Рэспублікі Беларусь “Аб унясеньні зьменаў і дапаўненьняў у некаторыя заканадаўчыя акты Рэспублікі Беларусь”, які быў прыняты Палатай прадстаўнікоў 22 чэрвеня 2000 г. і зацьверджаны Саветам Рэспублікі 30 чэрвеня 2000 году. Гэтым Законам унесеныя зьмены ў некаторыя нарматыўныя акты, у тым ліку і арт. 167.3 КаАП выкладзены ў новай рэдакцыі, дзе адказнасьць за байкот не прадугледжваецца. Закон павінен быў уступіць ў сілу праз месяц з моманту надрукаваньня (так сказана ў арт. 7 дадзенага Закону). Але пра факт публікацыі ніякай інфармацыі не было. 15 кастрычніка Міністэрства замежных справаў РБ распаўсюдзіла Закон сярод прадстаўнікоў замежных амбасадаў і місіі АБСЕ. Напярэдадні суда (16 кастрычніка) у праграме “Падзея” Беларускага тэлебачаньня міністр замежных справаў Урал Латыпаў сказаў, што ў Адміністратыўны кодэкс унесеныя зьмены, і адказнасьці за байкот няма. Судзьдзя глядзеў перадачу “Падзея” і, атрымаўшы на рукі Закон, пайшоў тэлефанаваць у Міністэрства юстыцыі, дзе яму адказалі, што Закон яшчэ ня дзейнічае: “Магчыма, яго надрукуюць на днях, і толькі праз месяц ён уступіць у законную сілу”. Судзьдзя спыніў вытворчасьць па справе ўсіх трох абвінавачваемных за нязначнасьцю і абмежаваўся вуснай заўвагай. Адзначым яшчэ раз тую акалічнасьць, што Закон, прыняты ў чэрвені, да выбараў не ўступіў у сілу. Гэта наводзіць на думку, што ўлады наўмысна не друкавалі яго, каб была магчымасьць узьдзейнічаць на ўдзельнікаў байкоту, а прыняты Закон быў для міжнародных назіральнікаў.
19 кастрычніка каля станцыі метро “Плошча Якуба Коласа” былі затрыманыя Уладзімір Кішкурна і Андрэй Сінякоў. Нарад міліцыі выклікаў супрацоўнік міліцыі ў цывільным. Міліцыянты сталі патрабаваць, каб У. Кішкурна спыніў раздачу газетаў, якія ўтрымлівалі заклікі да байкоту выбараў, У.Кішкурна адказаў: “Раздаваў і буду раздаваць”. Пасьля гэтага ў адносінах да У.Кішкурны была ўжытая фізічная сіла. Затрыманых даставілі ў РУУС Савецкага раёну г.Мінску. Разам з імі паехаў назіральнік ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч. У Савецкім РУУС маёр загадаў складаць на У.Кішкурну пратакол па арт. 156 КаАП (дробнае хуліганства), бо старшына, які праводзіў затрыманьне, засьведчыў, што У.Кішкурна лаяўся матам. У гэты час В.Стэфановіч размаўляў з супрацоўнікамі міліцыі. На пытаньне: “Па якім артыкуле вы зьбіраецеся іх афармляць? Газета “Наша Свабода” – афіцыйна зарэгістраваная”, капітан міліцыі са сьмехам адказаў: “Назойливое приставание к гражданам с целью раздачи газет”...
21 кастрычніка ў судзе г. Ворша скончыўся трохдзённы разгляд адміністратыўных матэрыялаў Віктара Андрэева і Юрыя Санько, якія абвінавачваліся па арт. 167.1 ч.2 КаАП РБ (арганізацыя ці актыўны ўдзел у несанкцыянаваным шэсьці, мітынгу, пікетаваньні). Гэтае абвінавачаньне было прад’яўленае В.Андрэеву і Ю.Санько за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу 8 кастрычніка, які праводзіўся ў межах агульнарэспубліканскай акцыі «Байкот2000». Пасьля заканчэньня мітынгу ніхто ня быў затрыманы, але 9 кастрычніка дахаты да В.Андрэева і Ю.Санько прынесьлі позвы ў аддзяленьне міліцыі, і калі яны туды зьявіліся, на іх былі складзеныя пратаколы адміністратыўнага правапарушэньня як на арганізатараў несанкцыянаванага масавага мерапрыемства. Праз некаторы час зноў жа дахаты былі прынесеныя позвы ў суд, які распачаўся 18 кастрычніка. Справа разглядалася на працягу трох дзён, і ў выніку судзьдзя Дзямешчанка Алена Аляксандраўна прызнала В.Андрэева і Ю.Санько вінаватымі ў зьдзяйсьненьні адміністратыўнага правапарушэньня і прысудзіла кожнаму штраф у памеры 150 мінімальных заробкаў (каля 550 даляраў ЗША).
21 кастрычніка ў Баранавіцкае аддзяленьне ПЦ «Вясна» патэлефанавала жанчына, якая пажадала застацца невядомай, і паведаміла, што старшыня гарвыканкаму В.Дзічкоўскі праз два дні пасьля выбараў выклікаў у гарвыканкам дырэктараў і завучаў школаў і ўчыніў ім сапраўдны разнос за тое, што выбары ў Баранавічах не адбыліся. Пасьля прыгразіў, што па сьпісах прагаласаваўшых праверыць, ці галасавалі самі настаўнікі і кіраўніцтва. На прадпрыемствах і ва ўстановах праводзіцца анкетаваньне людзей, якія мусяць адказаць на пытаньні, ці бралі яны ўдзел ў выбарах, чаго чакалі ідучы на выбарчыя ўчасткі, на што спадзяваліся, ці калі ня ўдзельнічалі, дык чаму.
21 кастрычніка ў Віцебску адбыўся пікет, прысьвечаны вынікам першага туру выбараў. Акцыя адбылася ў цэнтры Віцебску каля помніку паэтцы Еўдакіі Лось, у ёй удзельнічала каля 30 чалавек, пераважна моладзь. Пасьля заканчэньня пікету міліцыянты затрымалі найбольш актыўных удзельнікаў яго. Былі арыштаваныя: Сяргей Васенка, Сяргей Гродзь, Юрый Мельнікаў, Уладзімір Патоцкі, Сяргей Шапіра, Андрэй Саўчанка, Сяргей Аксімовіч, Яніс Чучман, Марат Волкаў, Аляксей Аляксеенка. Аляксандр Прахарэнка, які нёс бел-чырвона-белы сьцяг пасьля пікету, быў дастаўлены ва Упраўленьне МУС Віцебскага аблвыканкаму. Астатнія затрыманыя былі дастаўленыя ў РАУС Чыгуначнага раёну г.Віцебску, дзе на іх былі складзеныя пратаколы па арт. 167. ч.1 (арганізацыя несанкцыянаванага пікету).
22 кастрычніка ў Мінску каля станцыі метро “Усход” быў затрыманы Андрэй Чырэц, які раздаваў сьпецвыпуск газеты “Наша Свабода”. Яго затрыманьню спрыяла пільная бабуля, якая, узяўшы сьпецвыпуск газеты, выклікала міліцыю. Андрэй Чырэц атрымаў пісьмовае “запрашэньне”, выпісанае на звычайнай паперцы (афіцыйным дакументам не зьяўляецца) у РУУС Першамайскага раёну на 23 кастрычніка. У гэты дзень супрацоўнікі Першамайскага РУУС вырашылі накіраваць газеты “Наша Свабода” (каля 1000 асобнікаў) на эксьпертызу ў Першамайскую пракуратуру. Быў складзены пратакол выняцьця.
25 кастрычніка Міхаіл Чыгір зрабіў заяву пра зьняцьце сваёй кандыдатуры з другога туру выбараў у Палату прадстаўнікоў у сувязі з грубай фальсіфікацыяй вынікаў першага туру.
27 кастрычніка ў судзе Першамайскага раёну г.Бабруйску былі разгледжаныя адміністратыўныя справы (па арт. 167.3 КаАП РБ) Шчытко Віктара Уладзіміравіча (бацькі) і Шчытко Уладзіміра Уладзіміравіча (сына), затрыманых 12 кастрычніка за распаўсюджаньне сьпецвыпуску газеты “Рабочы” і ўлётак з заклікам да байкоту выбараў. Бацька і сын аштрафаваныя на 10 тыс. рублёў кожны.
27 кастрычніка ў ПЦ “Вясна” зьвярнуўся студэнт Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універсітэту, які паведаміў наступнае: “Каб паўтарыць “выдатныя” вынікі першага туру галасаваньня, заняткі ва універсітэце перанесьлі з суботы 4 лістапада на нядзелю 29 кастрычніка (дзень другога туру галасаваньня). Такім чынам у горадзе былі затрыманыя іншагароднія студэнты. Выкладчыца Ляўшынская паведаміла нашай групе, што ў дэканаце яе папярэдзілі аб маючых адбыцца праверках з удзелам прарэктара ў 13.00 29 кастрычніка. “Калі студэнтаў ня будзе на занятках, іх чакае сур’ёзная размова”, – папярэдзіла выкладчыца.
31 кастрычніка адбыўся суд па справе Сяргея Шэндарава (аднаго з арганізатараў акцыі «Байкот-2000» 8 кастрычніка ў Бабруйску). С. Шэндараву вынесенае папярэжаньне.
8 лiстапада ў 11 гадзiнаў у судзе Цэнтральнага раёну г.Мiнску была разгледжаная скарга Уладзімiра Кiшкурны на незаконныя дзеяньнi супра-цоўнiкаў мiлiцыi. Уладзiмiр Кiшкурна быў затрыманы 15 верасьня падчас сустрэчы з выбаршчыкамi. У гэты дзень быў складзены пратакол па арт.167.1 КаАП (парушэньне закону аб правядзеньнi масавых мерапрыемстваў). Праз тры днi, 18 верасьня, У.Кiшкурну запрасiлi ў РУУС Цэнтральнага раёну, дзе склалi пратакол па арт.167. 3 КаАП РБ (парушэньне заканадаўства аб выбарах). 22 верасьня адбыўся суд, якi апраўдаў У.Кiшкурну па арт.167. 1 КаАП РБ, але асудзiў па арт.167. 3 КаАП РБ – вынесенае адмiнiстратыўнае пакараньне ў выглядзе штрафу памерам 5 мiнiмальных заробкаў. Фактычна атрымалася, што асуджаны У.Кiшкурна быў па пратаколе, складзеным праз тры днi пасьля затрыманьня. Таму У.Кiшкурна падаў скаргу на дзеяньнi мiлiцыi, ён патрабаваў прызнаць незаконнасьць затрыманьня, пiсьмовага прабачэньня i кампенсацыi грашовых стратаў на падачу скаргi (дзяржпошлiну). Судзьдзя Есьман адмовiў у задавальненьнi скаргi. Сваё рашэньне судзьдзя нiчым не матываваў. У.Кiшкурна плануе падаваць скаргу ў вышэйшыя iнстанцыі. Наступны этап – Мiнскi гарадзкi суд.
8 лістапада стала вядома, што 20 кастрычніка па скарзе Міхаіла Аржаева пракуратурай Маскоўскага раёну г.Мінску была праведзеная праверка, у ходзе якой пацьвердзіліся выкладзеныя ў скарзе факты. Начальніку УУС адміністрацыі раёну г.Мінску вынесенае прадстаўленьне аб ліквідаваньні выяўленых парушэньняў заканадаўства і пастаўленае пытаньне аб прыцягненьні да адміністратыўнай адказнасьці вінаватых асобаў. Міхаіл Аржаеў быў затрыманы ў Мінску 13 верасьня ў раёне плошчы Незалежнасьці, дастаўлены ў памяшканьне для затрыманых РУУС Маскоўскага раёну, дзе на яго быў складзены пратакол па арт. 167.3 КаАП РБ (парушэньне заканадаўства аб выбарах, заклікі да байкоту). Пасьля складаньня пратаколу яго адвялі ў камеру для затрыманых, дзе ён правёў усю ноч да 12.00 наступнага дня. У 12.30 М.Аржаеў быў дастаўлены да судзьдзі Алены Тройніч і прыцягнуты да адміністратыўнай адказнасьці. Сваімі дзеяньнямі супрацоўнікі міліцыі груба парушылі нормы дзеючага заканадаўства. Так, у адпаведнасьці з арт. 242 КаАП РБ, час адміністратыўнага затрыманьня не павінен складаць больш за 3 гадзіны. Апрача таго, на неаднаразовыя просьбы М.Аржаева паведаміць бацькам аб месцы яго знаходжаньня супрацоўнікі міліцыі адмаўлялі, чым парушылі арт.6 Закону аб міліцыі і арт. 240 КаАП РБ. На званкі маці М.Аржаева міліцыянты адказвалі, што яго тут няма... Факты пацьвердзіліся, вінаватыя міліцыянты павінны быць прыцягнутыя да адміністратыўнай адказнасьці.
16 лістапада ў горадзе Сьветлагорску (Гомельская вобласьць) адміністратыўная камісія гарвыканкаму вынесла пастанову аштрафаваць на пяць мінімальных заробкаў кіраўніка мясцовай суполкі «Маладой Грамады» Алеся Шэвяленку і сябра «Маладой Грамады» Андрэя Понасава. Гэтае пакараньне было вынесенае за тое, што хлопцы 6 кастрычніка расклейвалі па горадзе абвесткі аб маючым адбыцца ў Сьветлагорску 8 кастрычніка санкцыянаваным мітынгу ў падтрымку байкоту выбараў у Палату прадстаўнікоў РБ, наладжаных А.Лукашэнкам. Па меркаваньні камісіі, А. Шэвяленка і А. Понасаў парушылі артыкулы 172 ч.3 і 143 ч.3 КаАП РБ – распаўсюджаньне друкаванай прадукцыі без выходных дадзеных і парушэньне санітарных правілаў.
20 лістапада ў судзе Ленінскага раёну г.Мінску былі спыненыя адміністратыўныя справы У.Кішкурны, Л.Садоўскага, М. Садоўскага і С.Міхнова, якія абвінавачваліся ў парушэньні арт. 167.3 КаАП РБ (парушэньне заканадаўства аб выбарах) за тое, што 11 кастрычніка раздавалі сьпецвыпуск газеты “Наша Свабода”, прысьвечаны байкоту выбараў 15 кастрычніка ў ПП РБ. Справы судзьдзі Церашкова і Жданок спынілі згодна з арт. 227 ч.6 КаАП РБ (абставіны, якія выключаюць вытворчасьць па справе аб адміністратыўным правапарушэньні – адмена акту, які ўстанаўлівае адміністратыўную адказнасьць). Маюцца на ўвазе зьмены ў арт. 167.3, згодна з якімі адмяняецца адказнасьць за заклікі да байкоту выбараў.
20 лістапада ў Жодзінскім гарадзкім судзе пад старшынствам судзьдзі Мікалая Самойлава адбылося другое судовае паседжаньне па справе аб зьбіцьці 14-гадовага Алеся Лапіцкага (сына старшыні Жодзінскіх аддзяленьняў ТБМ і БНФ Аляксея Лапіцкага). Юнак быў зьбіты сябрам БПСМ і прыхільнікам РНЕ С.Маклаком 8 кастрычніка гг. падчас акцыі, якая праводзілася ў межах агульнарэспубліканскага “Байкоту-2000”. Першае судовае паседжаньне адбылося 16 лістапада, і разгляд справы быў працягнуты 20 лістапада. Падчас двухгадзіннага разьбіральніцтва судзьдзя разгледзеў прадстаўленыя адказчыкам і сьведкамі з боку пацярпелага факты, а таксама фотаматэрыялы. У выніку было вынесенае пакараньне С.Маклаку ў выглядзе адміністратыўнага штрафу ў 1(адзін) мінімальны заробак.
21 лістапада ў Жодзінскім гарадзкім судзе пад старшынствам судзьдзі Ларысы Фраленкавай адбылося другое паседжаньне па разглядзе скаргі старшыні мясцовага аддзяленьня ТБМ і БНФ Аляксея Лапіцкага на незаконнае адміністратыўнае пакараньне, вынесенае яму 9 кастрычніка адміністратыўнай камісіяй пры Жодзінскім выканкаме за быццам бы парушаны артыкул 172 ч.3 КаАП РБ (распаўсюджаньне друкаванай прадукцыі без выходных дадзеных). Справа ў тым, што 27 верасьня каля пад’езду свайго дому быў затрыманы непаўнагадовы Павел Красоўскі, у якога былі знойдзеныя налепкі з заклікам да байкоту выбараў. Тады юнака міліцыянты прымусілі даць паказаньні супраць Аляксея Лапіцкага, які быццам бы даў яму гэтыя налепкі, і старшыні ТБМ і БНФ было вынесенае адміністратыўнае пакараньне ў выглядзе папярэджаньня. У выніку апытаньня сьведкаў з боку Аляксея Лапіцкага і Паўла Красоўскага, а таксама тлумачэньняў міліцыянтаў Дзенісюка і Хаменкава, якія зьдзейсьнілі шматлікія парушэньні, судзьдзя Фраленкава вынесла пастанову аб адмене накладзенага на А.Лапіцкага адміністратыўнага спагнаньня. Да таго ж былі вынесеныя прыватныя судовыя прадстаўленьні ў міліцыю і Жодзінскі гарвыканкам з указаньнем цэлага шэрагу правапарушэньняў з боку міліцыянтаў і сяброў камісіі пры гарвыканкаме.
7 сьнежня суд г.Слуцку і Слуцкага раёну (Мінская вобласьць) разледзеў адміністратыўную справу вайсковага пенсіянера Аляксандра Катлярова, якога абвінавачвалі ў арганізацыі несанкцыянаванага мітынгу 8 кастрычніка ў Слуцку (у межах агульнарэспубліканскага “Маршу Свабоды”). Судзьдзя Наталя Халадок вынесла рашэньне – штраф у памеры 150 мінімальных заробкаў. А. Катлярову пагражаюць канфіскацыяй маёмасьці ў тым выпадку, калі ён ня выплаціць штраф на працягу двух сутак. Гэта яўнае парушэньне закону, бо, згодна з арт. 286 КаАП РБ, штраф павінен быць выплачаны не пазьней за 15 дзён пасьля ўручэньня судовай пастановы. Апрача таго, згодна з арт. 287 КаАП, маёмасьць канфіскоўваюць толькі ў тых выпадках, калі асоба ня мае заработнай платы альбо пенсіі. Аляксандр Катляроў атрымлівае пенсію, таму накладзены штраф павінен быць вылічаны з ягонай пенсіі ў адпаведнасьці з правіламі, усталяванымі Грамадзянскім працэсуальным кодэксам РБ (па 20 адсоткаў штомесяц). А.Катляроў мяркуе абскардзіць гэтае судовае рашэньне.
Публікуецца на сайце з ласкавай
згоды Праваабарончага Цэнтру Вясна
|