БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

Пошук...КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Партнэры... | Кнігі...Аўтары..

 
Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён  
[Allegro.pl]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Дасьледваньні
    Гісторыя
    Грамадзтва
    Літаратура
    Мова
    Палітыка
    Пераклады
    Правы чалавека
    Рэлігія
    Слоўнікі
    Турыстыка

 ЧАСОПІСЫ
  •  Абажур
  •  Akcent

     
Białoruski

  • 
Annus
      Albaruthenicus
  •  АRCHE
  • 
Асамблея
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  • 
БГА
  •  Беларус
  •  Беларускія
     Ведамасьці

  •  Белорусский
     Сборник

  •  Бельскі
     Гостінэць

  •  Гістарычны
     Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Дзеяслоў
  •  Druvis
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Палітычная

       
сфера

  •  Паміж
  •  pARTisan
  •  Правінцыя
  •  Праўнік
  •  Рэзыстанс
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы
  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў ARCHE ФРАГМЭНТЫ Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вока www.bialorus.pl БАЖ ПАГОНЯ Вiльня Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Беларусы ў Аўстраліі Ліра ZBM

 

 
 Агляд-Хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі ў 2001 годзе

Агляд-Хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі ў 2001 годзе4. ПРАБЛЕМА ЗЬНІКНЕНЬНЯ ЛЮДЗЕЙ У БЕЛАРУСІ

9 студзеня карэспандэнт БелаПАН Генадзь Барбарыч быў выкліканы ў пракуратуру г. Мінску ў сувязі з публікацыяй “Дзіма: новыя надзеі” ў газеце “Народная Воля” (за 6 студзеня 2001 году). Супрацоўнікаў пракуратуры цікавіла: адкуль журналісту сталі вядомыя факты, выкладзеныя ў артыкуле. Допыт журналіста быў запратакаліраваны. Г.Барбарычу прапанавалі падпісаць паперу аб “неразгалошваньні” таямніцы сьледзтва, але журналіст катэгарычна адмовіўся гэта рабіць. 

12 сакавіка ўвечары на мінскім чыгуначным вакзале быў затрыманы старшыня выканкаму Аб’яднанай грамадзянскай партыі Яўген Лабановіч, які ехаў у камандзіроўку ў Маскву. Супрацоўнікі міліцыі і пракуратуры канфіскавалі ў яго дакументы, што тычацца зьніклых у Беларусі вядомых асобаў. Яўген Лабановіч быў затрыманы а 22-й гадзіне на чыгуначным пероне за некалькі хвілінаў да адыходу цягніка «Мінск–Масква». У Маскве ён меркаваў сустрэцца з вядомымі расійскімі палітыкамі і супрацоўнікамі тэлеканалу НТВ. Аднак, калі Яўген Лабановіч ужо зьбіраўся сесьці ў вагон, да яго падышлі два міліцыянты і каля дзесяці асобаў у цывільным і заявілі, што маюць загад затрымаць яго ды перагледзець багаж. Яўген спрабаваў пратэставаць, але безвынікова. Старшыню выканкаму АГП даставілі ў вакзальны пастарунак, паказалі пастанову пра ператрус ягоных рэчаў, падпісаную сьледчым, які вядзе справу Дзьмітрыя Завадзкага, ды загадалі распакаваць багаж. Спадар Лабановіч адмовіўся падпарадкоўвацца загаду, тады міліцыянты і супрацоўнікі пракуратуры ўжылі сілу і правялі дагляд. У Яўгена Лабановіча канфіскавалі відэакасету з фільмам Паўла Шарамета «Дзікае паляваньне», копію заявы супрацоўніка пракуратуры пра некаторыя падрабязнасьці зьнікненьня вядомых асобаў ды іншыя дакументы, што тычацца справаў Ганчара, Завадзкага, Захаранкі і Красоўскага. Яўген Лабановіч адмовіўся падпісваць пратаколы затрыманьня і канфіскацыі дакументаў. Яго пратрымалі ў пастарунку каля трох гадзінаў, пасьля адпусьцілі. Старшыня выканкаму АГП сеў на начны цягнік і раніцай ужо быў у Маскве. Паводле словаў Я.Лабановіча, затрыманьне яго атрымалася бессэнсоўным. Бо пасьля выхаду з пастарунку ён патэлефанаваў сваім партыйным калегам, і тыя прывезьлі яму на вакзал копіі ўсіх канфіскаваных дакументаў. 

14 траўня на сьпецыяльна скліканым брыфінгу пракурор Іван Бранчэль, які кіраваў расьсьледваньнем справы аб зьнікненьні Дзьмітрыя Завадзкага, і намесьнік Генеральнага пракурора Міхаіл Сьнягір назвалі вінаватых у зьнікненьні Дз.Завадзкага. Паводле іх высноваў, гэта справа злачыннай групоўкі, арганізаванай былым супрацоўнікам сьпецпадразьдзяленьня “Альфа” Валерыем Ігнатовічам (прозьвішчы астатніх бандытаў не былі названыя – пракуроры патлумачылі гэта таямніцай сьледзтва і прэзумпцыяй невінаватасьці). Па словах пракурораў, Ігнатовіч адпомсьціў Завадзкаму за тое, што той назваў яго ў адным з газетных інтэрв’ю. Журналістам гэтая версія падалася вельмі хісткай, і яны закідалі спадароў пракурораў пытаньнямі, не на ўсе з якіх атрымалі адказы. Справа Ігнатовіча патрапіць у суд не раней чым праз два месяцы, а потым суд будзе пэўны час вызначаць пачатак працэсу. Словам, разгляд справы можа пачацца толькі пасьля прэзідэнцкіх выбараў. 

21 траўня ў сталіцы Славацкай Рэспублікі Браціславе адбылася дэманстрацыя фільму, прысьвечанага праблеме зьнікненьня ў Беларусі палітычных і грамадзкіх дзеячоў. Фільм быў зьняты чэскім тэлебачаньнем пры садзейнічаньні праваабарончай арганізацыі “PEOPLE IN NEED”. Прэзентацыя фільму адбывалася ў Чэскім культурным цэнтры ў г.Браціславе. На прагляд фільму былі запрошаныя шматлікія прадстаўнікі славацкіх СМІ і праваабарончых арганізацыяў і іншых НДА. Пасьля прагляду была наладжаная дыскусія, якая ператварылася ў прэс-канферэнцыю. Асноўныя пытаньні журналістаў былі скіраваныя да чэскага журналіста Міхала Плаўца (прымаў удзел у стварэньні фільму) і Валянціна Стэфановіча (прадстаўніка Праваабарончага цэнтру “Вясна”). 

11 чэрвеня па электроннай пошце ў Грамадзкае аб’яднаньне “Праваабарончы цэнтр “Вясна” прыйшло інтэрв’ю з Дзьмітрыем Петрушкевічам – супрацоўнікам сьледчай групы па справе зьніклага аператара ОРТ Дзьмітрыя Завадзкага і былым сьледчым пракуратуры Алегам Случакам. У інтэрв’ю сьцьвярджаецца, што “зьнікненьнямі” вядомых у Беларусі людзей займаўся гэтакзваны “эскадрон сьмерці”, створаны па загадзе вышэйшых беларускіх уладаў, у які ўваходзілі байцы сьпецпадразьдзяленьня “Алмаз” начале з падпалкоўнікам Дз.Паўлічэнкам. Сам факт зьяўленьня такога інтэрв’ю, распаўсюджанага сярод незалежных СМІ і грамадзкіх арганізацыяў, сьведчыць пра тое, што сітуацыя ў пракуратуры і КДБ Беларусі робіцца “набліжанай да крытычнай”. Такое меркаваньне выказаў у інтэрв’ю БелаПАН кіраўнік аддзелу сьпецыяльных інфармацыйных праектаў ОРТ Павел Шарамет. “Па нашых дадзеных, – паведаміў ён, – два сьледчыя, якія ўдзельнічалі ў справе зьніклых людзей, нядаўна памерлі ад сардэчнай недастатковасьці пры загадкавых абставінах. Таксама ад сардэчнай недастатковасьці памёр адзін з галоўных сьведкаў, былы амапавец, нехта Кабзар. Таксама дзіўная сьмерць, бо, паводле сьведчаньняў, ён вёў выключна здаровы лад жыцьця”. Шарамет мяркуе, што сьледчаму пракуратуры Дзьмітрыю Петрушкевічу і былому сьледчаму Алегу Случаку, якія выехалі за мяжу, таксама пагражала рэальная небясьпека. Сітуацыя вакол сьледчай групы, па зьвестках Шарамета, “вельмі нярвовая”. Пасьля выбараў (пры перамозе Лукашэнкі) дастаткова жорстка абыдуцца з усімі, хто мае прамыя ці ўскосныя адносіны да справы зьніклых... Між тым “справа Завадзкага” рыхтуецца да перадачы ў суд. З матэрыяламі справы заканчваюць азнаямленьне асноўныя ўдзельнікі працэсу – пацярпелыя і абвінавачваемыя. 

23 ліпеня крымінальная справа па выкраданьні аператара беларускага бюро расійскай тэлекампаніі ОРТ Дзьмітрыя Завадзкага была перададзеная ў Мінскі абласны суд. Рашэньне аб вызначэньні тэрытарыяльнай падсуднасьці па названай справе прыняў старшыня Вярхоўнага суда Беларусі Валянцін Сукала. Пры вынясеньні гэтага рашэньня галоўны судзьдзя краіны кіраваўся артыкулам 274 Крымінальна-працэсуальнага кодэксу Беларусі. Ён прыняў пад увагу тыя абставіны, што большасьць пацярпелых і сьведкаў па эпізодах, па якіх абвінавачваюцца В.Ігнатовіч, М.Малік, А.Гуз і С.Савушкін, жывуць на тэрыторыі Мінскай вобласьці. 

У ліпені да раней абнародаваных сьледчымі А.Случакам і Дз.Петрушке-вічам фактаў аб дачыненьні вышэйшага беларускага кіраўніцтва да зьнікненьняў людзей у Беларусі дадаліся новыя дакументы. 13 ліпеня на прэс-канферэнцыі ў штаб-кватэры Федэрацыі прафсаюзаў Беларускай старшыня ФПБ, патэнцыйны кандыдат у Прэзідэнты Беларусі Уладзімір Ганчарык паведаміў, што мае ксеракопіі дакументаў, якія датычацца зьнікненьняў у 1999 годзе былога міністра ўнутраных справаў Юрыя Захаранкі, намесьніка старшыні Вярхоўнага Савету Віктара Ганчара і бізьнесоўца Анатоля Красоўскага. На прэс-канферэнцыі Уладзімір Ганчарык прадэманстраваў журналістам ксеракопіі рукапісных тэкстаў, якія, паводле ягоных словаў, зьяўляюцца рапартамі начальніка галоўнага ўпраўленьня крымінальнай міліцыі МУС генерал-маёра Мікалая Лапаціка і начальніка СІЗА палкоўніка Алкаева міністру ўнутраных справаў Уладзіміру Навумаву. З дакументаў вынікае, што ранейшыя паведамленьні пра дачыненьне “эскадрону сьмерці” да зьнікненьняў людзей маюць пад сабою глебу. Больш за тое, якраз у той час, калі зьнікалі людзі, у СІЗА падпалкоўнік Дз.Паў-лічэнка браў гэтакзваны “расстрэльны” пісталет, якім выконваліся прысуды. Сьцьвярджаецца, што загад на зьнішчэньне Ю.Захаранкі Дз.Паўлічэнку даў асабіста Віктар Шэйман (тады старшыня Савету бясьпекі, а цяпер Генеральны пракурор РБ)... Уладзімір Ганчарык заявіў, што накіруе адкрыты ліст Аляксандру Лукашэнку, у якім выкладзе вядомую яму інфармацыю, і спадзяецца, што той абавязкова адрэагуе. Цяпер ужо можна сказаць, што надзея гэтая была дарэмнай. Ні А.Лукашэнка, ні прэм’ер-міністр, ні генеральны пракурор, ні міністр унутраных справаў афіцыйна ніяк не адрэагавалі ні на гэтую, ні на якую іншую інфармацыю, ні на запыты грамадзянаў Беларусі наконт лёсу зьніклых людзей. Ці не таму, што менавіта іх прозьвішчы называюцца сярод тых, што аддавалі загады на “зьнікненьне” таго ці іншага чалавека... 

31 ліпеня А.Лукашэнка заявіў, што апазіцыя плануе пасьля выбараў узяць штурмам ягоную рэзідэнцыю. “Яны цудоўна ведаюць, што я буду абараняцца. Я ў бункеры сядзець, як Мілошавіч, ня буду. Я нікога не баюся, я нічога ня ўкраў у свайго народу. І я буду абараняцца. Хто будзе абараняць? Армію ва ўнутраныя справы не прыцягнеш. Умешвацца яна ня будзе. Вядома, унутраныя войскі. Ва ўнутраных войсках ёсьць сьпецыяльная брыгада сьпецназаўская пад камандаваньнем Паўлічэнкі. Прозьвішча вам вядомае”. Нагадаем, што згодна з апублікаванымі апошнім часам дакументамі, менавіта палкоўнік Дз.Паўлічэнка абвінавачваецца ў арганізацыі забойстваў апазіцыйных палітыкаў. 

13 жніўня жонка Віктара Ганчара Зінаіда Ганчар зьвярнулася з заявай у Камітэт дзяржаўнай бясьпекі, Міністэрства ўнутраных справаў і Пракуратуру Беларусі: «Апошнім часам у прэсе зьявілася шмат інфармацыі, зьвязанай з выкраданьнем майго мужа В.І. Ганчара, — піша З.Ганчар. — Пры гэтым ідуць спасылкі на нейкі дакумент, аўтарства якога прыпісваецца генералу МУС М.Лапаціку. Мяне зьдзіўляе адсутнасьць усялякай рэакцыі з боку праваахоўных органаў, і ў першую чаргу пракуратуры, якая вядзе следзтва», — зазначае Зінаіда Ганчар. Яна просіць дапытаць генерала Лапаціка на прадмет сапраўднасьці названага дакументу, правесьці графалагічную эксьпертызу і праверыць выкладзеную інфармацыю. Апрача таго, праз СМІ Зінаіда Ганчар зьвярнулася з просьбай да генерала Лапаціка «як афіцэра і грамадзяніна публічна пацьвердзіць або абвергнуць сваё аўтарства». 

16 верасьня споўнілася два гады, як бяз вестак прапалі Віктар Ганчар і Анатоль Красоўскі. Як заявіла ў інтэрв’ю БелаПАН жонка Віктара Ганчара Зінаіда, на працягу двух гадоў “улада нават не спрабуе стварыць ілюзію пошуку тых, хто зьнік”. “Я перакананая, што гэта было выкраданьне — выкраданьне чалавека, які, на мой погляд, быў галоўным апанентам рэжыму Лукашэнкі. Я спадзяюся, што Віктар жывы, што рука таго, каму даручылі забойства, усё ж задрыжала. Зараз, пасьля выбараў, усё залежыць ад пазіцыі грамадзтва. Увесь гэты час я варушыла ўлады, патрабуючы правесьці расьсьледаваньне і паведаміць поўную і праўдзівую інфармацыю аб тым, што здарылася. Але аднаму гэтага нельга дамагчыся. І ўсё ж злачынцы павінны ведаць: “заўтра” наступіць для кожнага з іх, праз пяць, праз дзесяць гадоў, але наступіць абавязкова”. 

17 верасьня ў Мінску лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька паведаміў журналістам, што беларуская апазіцыя мае намер ініцыяваць разгляд гучных справаў аб зьнікненьні вядомых палітычных дзеячаў Беларусі ў Еўрапейскім судзе па правах чалавека. Паводле яго словаў, ініцыяваць разгляд гучных беларускіх справаў у Еўрапейскім судзе будзе няпроста, бо Беларусь не ўваходзіць у Савет Еўропы. Аднак, паведаміў Лябедзька, прадстаўнікі апазіцыі знайшлі спосаб, пры дапамозе якога адпаведны зварот зьяўляецца магчымым. 

10 кастрычніка праўленьне Беларускай асацыяцыі журналістаў зьвярнулася ў Мінскі абласны суд з просьбай дапусьціць прадстаўніка БАЖ на судовы разгляд справы аб зьнікненьні Дзьмітрыя Завадзкага. Як вядома, суд распачнецца 23 кастрычніка і будзе закрытым. Сваю просьбу БАЖ аргументуе высноваю: пры правядзеньні закрытага паседжаньня грамадзкасьць можа не даведацца праўды пра зьнікненьне Дз.Завадзкага. Аднак у акрэдытацыі прадстаўніку БАЖ адмоўлена. 

22 кастрычніка распачаўся суд над гэтакзванай “бандай Ігнатовіча”, якая абвінавачваецца ў шэрагу злачынстваў, у тым ліку і ў выкраданьні і забойстве аператара расійскай тэлекампаніі ОРТ Дзьмітрыя Завадзкага. Нягледзячы на шматлікія просьбы і заявы родных і сяброў Дзьмітрыя, а таксама грамадзкіх арганізацыяў, слуханьне справы аб’яўленае закрытым. Старшыня Вярхоўнага суда Беларусі Валянцін Сукала патлумачыў гэта патрабаваньнем пяцёх сьведкаў, якія асьцерагаюцца за сваё жыцьцё і заявілі, што будуць даваць паказаньні толькі ў закрытым судзе. З мэтаю бясьпекі яны праходзяць у справе пад несапраўднымі імёнамі. Каля будынку Вярхоўнага суда РБ па вуліцы Леніна ў Мінску перад пачаткам паседжаньня 24 кастрычніка сабралася шмат людзей, сярод якіх былі журналісты, праваабаронцы, а таксама адвакаты, родныя і блізкія пацярпелых, прадстаўнікі Кансультацыйна-назіральнай групы АБСЕ. Але ў будынак суда нікога не пускалі. Служба аховы паказала сьпіс з 20 чалавек, якія былі дапушчаныя на працэс: толькі адвакаты, родныя і блізкія пацярпелых. З боку Завадзкіх права прысутнічаць на судзе атрымалі жонка Дзьмітрыя Сьвятлана, маці Вольга Рыгораўна і адвакат Ігар Аксёнчык. На суд ня быў дапушчаны нават прадстаўнік расійскага тэлеканалу ОРТ, хоць папярэдне кіраўніцтву ОРТ абяцаў забясьпечыць ягоную прысутнасьць сам міністр унутраных справаў Беларусі Уладзімір Навумаў. 

23 кастрычніка ў Гомелі з вуснаў Аляксандра Лукашэнкі прагучала сенсацыйная заява: “Калі ты сумленна праводзіш палітыку, калі ты сам ня злодзей, яны гэтага жахліва баяцца: “Да ну, хлопцы, бацька сказаў — замочыць”. Быў выпадак, калі яны няправільна сябе паводзілі. Памятаеце вы гэтых Шчаўлікаў ды іншых. Дзе яны цяпер? Таму ў краіне парадак і ўсе задаволеныя. І дакладаюць у службу бясьпекі: “Тры тысячы галоваў за вас прагаласавала”. Так, так, тэлефанавалі і дакладалі — галоваў”. Аляксандр Лукашэнка фактычна прызнаў, што кантралюе крымінальны сьвет, а крымінальнікі за яго галасуюць на выбарах. Больш за тое, Лукашэнка намякнуў, што “бацька замачыў Шчаў-ліка”. “Шчаўлік” – мінскі “злодзей у законе”, які зьнік бяз вестак, і якога, паводле інфармацыі сьледчых Случака і Петрушкевіча, забіў той самы “эскадрон сьмерці”. Сьледчыя сьцьвярджалі, што “эскадрон...” спачатку трэніраваўся на крымінальніках Шчаўліку і Маманцёнку, а потым перайшоў да палітычных забойстваў – Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага... 
23 лістапада ў Мінскім абласным судзе, дзе працягваюцца слуханьні па справе “групы Ігнатовіча”, распачаліся допыты супрацоўнікаў беларускага бюро расійскай тэлекампаніі ОРТ у сувязі з эпізодам абвінавачаньня аб выкраданьні Дзьмітрыя Завадзкага. Працэс па-ранейшаму праходзіць за закрытымі дзьвярыма ў будынку Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь. Журналістаў на паседжаньні не пускаюць, а вакол будынку пастаянна дзяжурыць вялікая колькасьць міліцыянтаў і супрацоўнікаў сьпецслужбаў у цывільным. Стала вядома, што на мінулым тыдні Аляксей Гуз – адзін з падсудных па гэтай крымінальнай справе – зьвярнуўся да сваякоў Дз. Завадзкага з заявай, што ні ён, ні Валеры Ігнатовіч, ні іншыя абвінавачваемыя ніякім чынам не зьвязаныя са зьнікненьнем тэлеаператара. Думкі, што “група Ігнатовіча” ня мае дачыненьня да зьнікненьня Завадзкага, прытрымліваюцца і былы супрацоўнік КДБ Генадзь Угляніца, і актывіст арганізацыі “Край” Андрэй Жарнасек, якія сёлета ў жніўні пакінулі Беларусь і цяпер знаходзяцца ў Нарвегіі. У сваім інтэрв’ю Радыё Свабода Г.Угляніца сказаў, што Дз. Завадзкі быў у Чачні ня два разы, а тры. І падчас трэцяй паездкі ён быў затрыманы расійскімі амапаўцамі. “Але калі мы распачалі справу пошукаў Ганчара і Красоўскага, – кажа Г.Угляніца, – і выйшлі на групоўку Дз. Паўлічэнкі, ягоны САХР (Сьпецыяльны атрад хуткага рэагаваньня – рэд.), нам стала вядома, што САХР Паўлічэнкі ў сьнежні 2000 году, пасьля таго, як Паўлічэнку затрымліваў Камітэт дзяржбясьпекі і потым са скандалам выпусьціў, а з пасадаў былі зьнятыя Бажэлка і Мацкевіч (тагачасныя Генеральны пракурор РБ і старшыня КДБ – рэд.), САХР быў расфармаваны – яго былы склад, усе людзі з гэтага САХРу ў асноўным паехалі ў Расію служыць у АМАПе Расіі, у тым АМАПе, які потым ваяваў у Чачні... Уявіце сабе, – дадае А.Жарнасек, – што 3-4 ліпеня на мерапрыемствах, прысьвечаных сьвяту Дзень Рэспублікі, Дз.Завадзкі выпадкова сустрэў на прысязе ў в/ч 3214 тых людзей, якія затрымлівалі яго ў Чачні, але яны былі ўжо ў форме беларускага войска...” Такім чынам, сьляды ў справе зьнікненьня Дз.Завадзкага вядуць да таго самага Дз.Паўлічэнкі і далей да Савету бясьпекі... 23 лістапада былі дапытаныя супрацоўнікі бюро ОРТ у Беларусі – яго кіраўнік Дзьмітрый Наважылаў, тэлеаператар Сяргей Гельбах і кіроўца Яраслаў Аўчыньнікаў. З іх была ўзятая падпіска аб нераскрыцьці пададзеных зьвестак. 


Публікуецца на сайце з ласкавай згоды Праваабарончага Цэнтру Вясна

 

 

УВЕРХ


   

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
webmaster