БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

Пошук...КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Партнэры... | Кнігі...Аўтары..

 
Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён  
[Allegro.pl]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Дасьледваньні
    Гісторыя
    Грамадзтва
    Літаратура
    Мова
    Палітыка
    Пераклады
    Правы чалавека
    Рэлігія
    Слоўнікі
    Турыстыка

 ЧАСОПІСЫ
  •  Абажур
  •  Akcent

     
Białoruski

  • 
Annus
      Albaruthenicus
  •  АRCHE
  • 
Асамблея
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  • 
БГА
  •  Беларус
  •  Беларускія
     Ведамасьці

  •  Белорусский
     Сборник

  •  Бельскі
     Гостінэць

  •  Гістарычны
     Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Дзеяслоў
  •  Druvis
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Палітычная

       
сфера

  •  Паміж
  •  pARTisan
  •  Правінцыя
  •  Праўнік
  •  Рэзыстанс
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы
  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў ARCHE ФРАГМЭНТЫ Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вока www.bialorus.pl БАЖ ПАГОНЯ Вiльня Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Беларусы ў Аўстраліі Ліра ZBM

 

 
 Агляд-Хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі ў 2001 годзе

Агляд-Хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі ў 2001 годзе7. ФАКТЫ ЗЬБІЦЬЦЯ ІНШАДУМЦАЎ «НЕЎСТАНОЎЛЕНЫМІ АСОБАМІ» І «ЛЮДЗЬМІ Ў ЦЫВІЛЬНЫМ»

31 студзеня каля свайго дому трыма невядомымі быў жорстка зьбіты супрацоўнік грамадзкага аб’яднаньня «Прававая дапамога насельніцтву» Алег Случак. Злачынцы былі затрыманыя міліцыянтамі Фрунзенскага РУУС г.Мінску, але крымінальная справа не была ўзбуджаная, бо яны ўсё адмаўлялі, а ў міліцыянтаў доказаў супраць іх было мала... А.Случак у цяжкім стане дастаўлены ў бальніцу. 
22 сакавіка ўвечары на шляху дадому быў моцна зьбіты старшыня Баранавіцкай гарадзкой арганізацыі БНФ “Адраджэньне” Алесь Пікула. Трое невядомых напалі на Алеся і зьбілі яго да непрытомнага стану. На Алеся напалі на невялікай пустцы па дарозе ад аўтобуснага прыпынку. Яго павалілі на зямлю і пачалі зьбіваць нагамі. Непрытомнага Алеся знайшла жанчына, якая выгульвала сабаку. Яна патэлефанавала ў міліцыю, але міліцыя не прыехала. 

У пачатку красавіка ў Мінску нявысьветленымі асобамі быў зьбіты вядомы адвакат Аляксандр Пыльчанка, які абараняў Міхаіла Чыгіра і ягонага сына Аляксандра, а таксама сына Т.Віньнікавай Сяргея. А.Пыльчанка знаходзіцца ў шпіталі. Адвакат Г.Паганяйла лічыць, што А.Пыльчанку спрабуюць запалохаць, каб ён адмовіўся ад працы па справах, узбуджаных супраць вядомых у краіне асобаў і іх дзяцей. 

10 чэрвеня позна ўвечары па дарозе ў інтэрнат невядомымі быў жорстка зьбіты актывіст Рэчыцкай арганізацыі Маладога Фронту, студэнт ІІІ курсу Рэчыцкага педагагічнага каледжу Антось Цярэнцьеў. Ачуняўшы праз некалькі гадзінаў, ён здолеў знайсьці тэлефон і выклікаць «хуткую дапамогу». Хлопец быў дастаўлены ў шпіталь, дзе яму наклалі некалькі швоў на галаву. Зараз ён праходзіць курс лячэньня. Варта адзначыць, што за некалькі дзён да здарэньня да Антося на вуліцы падыходзіў малады чалавек у цывільным, які, прадставіўшыся супрацоўнікам міліцыі і паказаўшы нейкае пасьведчаньне, цікавіўся, ці ўваходзіць ён у арганізацыю «Зубр», дзе жыве, чым займаецца... Па факце зьбіцьця была ўзбуджаная крымінальная справа. 

20 чэрвеня ў Віцебску на плошчы Свабоды пры спробе паведаміць грамадзянам аб месцах збору подпісаў за вылучэньне кандыдатам у Прэзідэнты РБ Зянона Пазьняка да кіраўніка Віцебскай арганізацыі КХП-БНФ Уладзіміра Плешчанкі падскочылі двое невядомых мужчынаў, адзін з якіх з крыкам “убирайся отсюда!” выхапіў у Плешчанкі з рук нумар бюлетэню “Беларуская салідарнасьць” і ўдарыў кулаком у твар. Убачыўшы кроў ад разьбітай губы, нападнікі зьбеглі. Назаўтра Ул.Плешчанка зноў выйшаў на тое ж самае месца зьбіраць подпісы. 

21 чэрвеня ўвечары ў Барысаве фашыстоўскія малойчыкі зьбілі дзьвюх непаўнагадовых актывістак моладзевага руху «Зубр» Тацяну і Марыну Ясюк. Дзяўчаты накіравалі ў Барысаўскі гараддзел унутраных справаў заявы пра тое, што іх моцна зьбілі каля 30 малойчыкаў з ліку прыхільнікаў РНЕ і так званых скінхэдаў. Білі іх у раёне вуліцы Гагарына, непадалёк ад інтэрнату медвучэльні і цэнтральнага гарадзкога стадыёну. Кіраваў расправай 20-гадовы хлопец, які меў на твары шнар. Ён зьдзекліва гаварыў сваім ахвярам: «Дзе ж барысаўская тысяча вашых «зуброў»? Чаму яны дапусьцілі такое, каб мы бесьперашкодна напалі на вас?» Малойчыкі кінулі дзяўчат на асфальт, білі іх нагамі па галаве, руках, тулаве... Адзін з бандытаў пагражаў зарэзаць Тацяну і Марыну бутэлькай, разьбітай на іх галовах. Але раптам зьявіўся міліцэйскі “аўтазак”, і нападнікі разьбегліся хто куды. Міліцыянты падабралі дзяўчат ды паехалі на машыне ўсьлед за ўцекачамі. Як вынік, трох з іх затрымалі. Адметна, што пазьней ахоўнікі парадку не пацікавіліся станам зьбітых дзяўчат, не ўзялі ў іх сьведчаньняў і тлумачэньняў. Паводле меркаваньня барысаўскага прадстаўніка Праваабарончага цэнтру «Вясна» Зьміцера Бародкі, гэты напад на «зуброў», як і цкаваньне мясцовых актывістаў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) ёсьць вынік палітыкі запалохваньня прадстаўнікоў дэмакратычнай апазіцыі Барысаву. Палітыку запалохваньня праводзяць сьпецслужбы перад прэзідэнцкімі выбарамі. 

23 чэрвеня ў Барысаве каля 22 гадзінаў Тацяна Ясюк зноўку была моцна зьбітая на прыпынку. Яна страціла прытомнасьць і некалькі гадзінаў ляжала ў такім стане, пакуль ёй не дапамаглі дабрацца да шпіталю. На гэты раз стан дзяўчыны выклікае ў дактароў хваляваньне. У яе моцна пашкоджаныя ўнутраныя органы, закрытая траўма страўніку. 16-гадовая дзяўчына атрымала вельмі шкодныя для яе ўзросту траўмы. Хто яе зьбіваў паўторна, невядома, але ёсьць думка, што гэтае зьбіцьцё было падрыхтаванае і зьяўляецца працягам папярэдніх падзеяў. Хутчэй за ўсё, за Тацянай Ясюк сачылі і дзеля нападу былі выбраныя месца і час, калі нікога побач не было. 

9 лiпеня пасьля суда ўдзельнікі пікету, які адбываўся 7 ліпеня на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску, Аляксандр Барадуля, Сяргей Падзолка і Зьміцер Фядорчанка накіраваліся дамоў у горад Барысаў. Яшчэ ў электрычцы яны заўважылі, што за імі сочаць людзі ў цывільным, якія таксама селі ў электрычку. Сяргей Падзолка і Зьміцер Фядорчанка сышлі з цягніка, не даязджаючы да гораду адзін прыпынак — у Печах. У лесапаласе на іх напала група з пяці маладых людзей, апранутых у спартыўную форму. На думку Зьміцера Фядорчанкі, магчыма, гэтая група суправаджала іх з Мінску. Пасьля першага ўдару Сяргей Падзолка крыкнуў “За што?” і пачуў у адказ: “Пры іншых абставінах вы б тут засталіся ляжаць назаўсёды”. Двух маладых людзей зьбілі, прычым грошы і матэрыяльныя каштоўнасьці ў іх не адабралі. Таму напад на сябе яны зьвязваюць з палітычнай дзейнасьцю і правядзеньнем пікету ў гадавіну зьнікненьня Дзьмітрыя Завадзкага. Сяргей Падзолка і Зьміцер Фядорчанка зьвярнуліся ў пракуратуру з заявай аб нападзе і зьнялі ў судова-медыцынскай эксьпертызе сьляды пабояў. 

17 ліпеня Сяргей Лапцеў, які падчас лыжнага забегу 3 ліпеня патрапіў памідорам у А.Лукашэнку, быў зьбіты невядомымі. С.Лапцеў у складзе ініцыятыўнай групы па збору подпісаў за вылучэньне А.Ярашука кандыдатам у Прэзідэнты РБ зьбіраў подпісы каля гастраному па вуліцы Прытыцкага ў Мінску. Да яго падышлі невядомыя і прапанавалі прайсьці з імі. Сяргея Лапцева схапілі за рукі і завялі ў сквер у раёне плошчы Прытыцкага і з размаху ўдарылі аб дрэва. Потым білі ў твар, забралі пэйджэр і грошы. Пры гэтым прыгаворвалі: “Мы цябе адвучым на прэзідэнта руку падымаць”. Па звароце ў клініку з-за атрыманых пашкоджаньняў С.Лапцеву давялося застацца там на ноч. На наступны дзень ён напісаў заяву аб нападзе ў міліцыю. Нагадаем, што за кідок у Лукашэнку Сяргею Лапцеву прысудзілі 7 сутак арышту, але “прэзідэнт” зрабіў ласку, і яго амніставалі. Аднак цяпер зразумела, чаго вартае дараваньне Лукашэнкі: помста ўсё ж адбылася. 

21 ліпеня позна ўвечары групаю невядомых быў зьбіты былы намесьнік сакратара Савету бясьпекі Беларусі генерал-маёр запасу Валеры Кез. Ужо некалькі гадоў Валеры Кез працуе ў Маскве. У Мінск ён прыехаў дзеля ўдзелу ў працы 5-га Кангрэсу дэмакратычных сілаў і Устаноўчым зьезьдзе арганізацыі “За новую Беларусь”. Па словах Валерыя Кеза, ён вяртаўся дадому праз раён новабудоўлі, разьмешчанай паміж вуліцамі Парніковай і Філімонава. На адной з лаваў сядзела трое маладых, фізічна моцных хлопцаў у спартовым адзеньні. Прыкладна за 20-30 метраў знаходзіўся аўтамабіль “Жыгулі” з заведзеным рухавіком. Праходзячы ля троіцы, В.Кез раптам пачуў шум за сьпіною і адчуў удар у вобласьці ключыцы. У выніку ў Валерыя Кеза – вялікая гематома ў вобласьці першай ключыцы, драпіны на сьпіне і руках. Невядома, як бы скончыўся гэты напад, калі б людзей, якія зьбівалі Кеза, не адпалохалі мінакі. Кез ня стаў рызыкаваць бясьпекаю і ў суправаджэньні аховы зьехаў у Маскву. Аднак у хуткім часе ён мае намер зноў наведаць Беларусь і прыняць актыўны ўдзел у працы перадвыбарчага штабу Уладзіміра Ганчарыка. Валеры Кез заявіў: “Няхай апрычнікі ад улады ня думаюць, што здолелі мяне запалохаць”. Пацярпелы ня мае намеру зьвяртацца з заяваю ў пракуратуру і органы МУС да аб’яўленьня вынікаў выбараў. Ён патлумачыў: “Калі зараз напісаць заяву, дык яны будуць мяне тэрарызаваць выклікамі на размову ў якасьці пацярпелага і сьведкі, і такім чынам не дадуць працаваць у інтарэсах адзінага кандыдата”. Акрамя таго, Валеры Кез упэўнены, што сьледчыя ня ў стане знайсьці тых, хто нападаў, бо “яны, напэўна, таксама носяць пагоны”. 

22 верасьня двое невядомых увечары моцна зьбілі рэдактара незалежнай газеты “Шклоўскія навіны” Аляксандра Шчарбака. Напад адбыўся на неасьветленай частцы вуліцы а 10 гадзіне вечару. Нягледзячы на тое, што ўсё адбылося досыць хутка, у адным з нападнікаў журналіст пазнаў прадстаўніка мясцовых “эрэнешнікаў”. Нагадаем, што супраць рэдактара “Шклоўскіх навінаў” падчас выбарчай кампаніі была ўзбуджаная крымінальная справа. А.Шчарбак ня мае вялікіх надзеяў на дапамогу праваахоўных органаў пасьля гэтага нападу. Ён зьвярнуўся ў міліцыю, але супрацоўнікі Шклоўскага РАУС здолелі толькі вярнуць яму разьбітыя акуляры. 

7 верасьня каля 23 гадзінаў, вяртаючыся дамоў з аўтастаянкі, быў зьбіты адвакат Сяргей Цурко. С.Цурко зьяўляецца адвакатам Мінскай гарадзкой калегіі адвакатаў, а ў структуры “Незалежнага назіраньня” займаецца аналізам парушэньняў выбарчага заканадаўства. Таксама ён вядомы як абаронца прадстаўнікоў апазіцыі. Непадалёк ад аўтастаянкі да С.Цурко з аўтамашыны “Жыгулі” чырвонага колеру выйшлі двое мужчынаў. Яны схапілі адваката і зацягнулі ў машыну. Кінулі на задняе сядзеньне, нанёсшы пры гэтым удар у грудзі. Удар выклікаў у С.Цурко прыступ ягонай хранічнай хваробы, аднак мужчыны на давалі магчымасьці яму прыняць лекі. С.Цурко пачаў задыхацца. Павазіўшы нейкі час па горадзе, С.Цурко выкінулі з машыны. Падчас “паездкі” мужчыны неаднаразова пагражалі С.Цурко фізічнай расправай, калі ён ня спыніць сваю праваабарончую дзейнасьць. 

8 верасьня «людзі ў цывільным» затрымалі 18 сяброў Беларускай партыі свабоды, пры гэтым зьдзекваліся з іх і моцна зьбівалі. Прапануем сьведчанньні аднаго з затрыманых – Юрыя Карэтнікава: “Я, Карэтнікаў Юры Вячаслававіч і 18 маіх сяброў былі затрыманыя 8 верасьня ў 15.30 у парку Янкі Купалы людзьмі ў цывільным, якія прадставіліся супрацоўнікамі мінскага АМАПу. Падстава дзеля затрыманьня была названая банальная – праверка дакументаў. Праз пяць-восем хвілінаў да нас пад’ехаў аўтобус, з якога выскачылі людзі ў цывільным. Яны даволі хутка нас “уладкавалі” ў аўтобус і адвезьлі ў РУУС Цэнтральнага раёну. Па дарозе чалавек у масцы вёў відэаздымкі затрыманых. У Цэнтральным РУУС нас разьмясьцілі ў актавай зале і забралі дакументы. Па адным пачалі выклікаць на допыт – пыталіся пра мэты нашага збору і абшуквалі. Асабіста ў мяне спыталі, дзе я быў 31 траўня гэтага году падчас выбуху ў двары Расійскай амбасады. Пасьля допыту мяне вярнулі ў актавую залу, паабяцаўшы паразмаўляць пазьней. Прыкладна ў 17.30 зьявілася група людзей у цывільным, якія выклікалі з залы мяне, а таксама Андрэя Макаранку і Юрыя Злобіча. На нас надзелі кайданкі, закінулі ў машыну “Газель” зялёнага колеру і павезьлі на кватэру, дзе жыве мой бацька Вячаслаў Карэтнікаў. Па дарозе Макаранку і Злобіча вельмі моцна зьбівалі. Мяне ў прысутнасьці ўчастковага павялі да кватэры на 3 паверх дому. Праз пяць хвілінаў сюды прывялі дзьвюх суседак – панятых. Пасьля даставілі зьбітых Макаранку і Злобіча. У Макаранкі была разарваная губа, разьбіты нос і падпухлыя вочы. У прысутнасьці панятых я адчыніў кватэру. У пакоі знаходзіліся сьцягі – бел-чырвона-белы і бел-чырвона-чорны (сьцяг Беларускай партыі свабоды), улёткі, газеты, часопісы. Усё гэта было скінута на падлогу ў агульную кучу. Увесь час вяліся відэаздымкі аператарам у цывільным. Потым 3 чалавекі ў цывільным запрасілі мяне для размовы на кухню, дзе некалькі разоў ударылі па галаве. Я адчуў моцны боль і галавакружэньне. Мяне яшчэ раз ударылі галавой аб сьцяну і загадалі даць інтэрв’ю на камеру. Дзеля гэтага яны пасадзілі мяне, Макаранку і Злобіча на канапу і пачалі здымаць мае адказы на пытаньні. Андрэю Макаранку яны загадалі памыцца і пераапрануць майку, якая ўся была ў крыві. Ніякіх абвінавачаньняў нам ніхто не прад’яўляў. Ні адзін з людзей у цывільным на нашыя пытаньні наконт таго, чаму ўсё гэта адбываецца і за што нас арыштавалі не адказаў і ўвогуле рэагавалі на іх агрэсіўна і з сарказмам”.


Публікуецца на сайце з ласкавай згоды Праваабарончага Цэнтру Вясна

 

 

УВЕРХ


   

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
webmaster