БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

Пошук...КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Партнэры... | Кнігі...Аўтары..

 
Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён  
[Allegro.pl]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Дасьледваньні
    Гісторыя
    Грамадзтва
    Літаратура
    Мова
    Палітыка
    Пераклады
    Правы чалавека
    Рэлігія
    Слоўнікі
    Турыстыка

 ЧАСОПІСЫ
  •  Абажур
  •  Akcent

     
Białoruski

  • 
Annus
      Albaruthenicus
  •  АRCHE
  • 
Асамблея
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  • 
БГА
  •  Беларус
  •  Беларускія
     Ведамасьці

  •  Белорусский
     Сборник

  •  Бельскі
     Гостінэць

  •  Гістарычны
     Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Дзеяслоў
  •  Druvis
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Палітычная

       
сфера

  •  Паміж
  •  pARTisan
  •  Правінцыя
  •  Праўнік
  •  Рэзыстанс
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы
  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў ARCHE ФРАГМЭНТЫ Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вока www.bialorus.pl БАЖ ПАГОНЯ Вiльня Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Беларусы ў Аўстраліі Ліра ZBM

 

 
 Агляд-Хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі ў 2001 годзе

Агляд-Хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі ў 2001 годзе9. АКТЫВІЗАЦЫЯ ЦІСКУ БЕЛАРУСКІХ СЬПЕЦСЛУЖБАЎ НА ПАЛІТЫЧНА І ГРАМАДЗКА АКТЫЎНЫХ ГРАМАДЗЯНАЎ І ІНШАДУМЦАЎ

9 лютага ў 14.00 у Жодзінскай пракуратуры павінна была адбыцца размова Аляксея Падалякіна, які апелюе да органаў нагляду з прычыны супрацьзаконнага затрыманьня яго прыхільнікамі РНЕ і псіхалагічнай апрацоўкі супрацоўнікам КДБ тав. Пятровічам з прадстаўніком пракуратуры, якому даручаная гэтая справа. На допыт Аляксей Падалякін вырашыў выклікаць, акрамя замоўленых у позве бацькоў (прысутнічала маці Аляксея – Зоя Падалякіна), таксама грамадзкага абаронцу Аляксея Лапіцкага з праваабарончага аддзяленьня Цэнтру “Ліцьвіны” і прадстаўніка БХК Алеся Мікалайчанку, карэспандэнта Радыё Свабода. Аднак у 14.00 нікога, хто б пажадаў размаўляць з юнаком ды ягонымі законнымі прадстаўнікамі, не аказалася на месцы. Намесьнік пракурора г. Жодзіна І.Дамаронак, які пазначаны ў позве, спазьніўся на паўга-дзіны, а потым адмовіўся праводзіць разьбіральніцтва па скарзе, накіраванай у Генеральную пракуратуру. Давялося чакаць памочніка пракурора вобласьці сп.Ліска, які таксама “спазьняўся”. А.Лісок, той на каго таксама была зробленая заяўнікамі скарга ў Генеральную пракуратуру, быў упаўнаважаны правесьці праверку па гэтай скарзе. Спазьніўшыся амаль на 2 гадзіны, А.Лісок паспрабаваў не дапусьціць да размовы Аляксея Лапіцкага і Алеся Мікалайчанку. Ён паразмаўляў толькі з маці Аляксея. Размова доўжылася больш за гадзіну. З пратаколам размовы А.Лісок ня даў азнаёміцца нават Аляксею Падалякіну і параіў усім дачакацца вынясеньня рашэньня. 

14 красавіка больш за 10 супрацоўнікаў КДБ уварваліся позна ўвечары ў будынак, дзе праходзіла міжнародная канферэнцыя, арганізаваная “Задзіночаньнем беларускіх студэнтаў”. Прадстаўнікі сьпецслужбаў пачалі правяраць дакументы ўдзельнікаў канферэнцыі. Як высьветлілася пазьней, шукалі яны пэўнага чалавека — сябра Моладзевага інфармацыйнага цэнтру Ільлю Глыбоўскага, на кватэры якога жыў дэпартаваны з Беларусі чэскі журналіст, прадстаўнік гуманітарнай арганізацыі «Чалавек у нядолі» Міхал Плавец. Некалькі гадзінаў правялі супрацоўнікі КДБ у фае Дому ветэранаў, пільнуючы спадара Глыбоўскага. Яны таксама спрабавалі абшукаць усе пакоі будынку, але адміністрацыя не дазволіла ім гэтага зрабіць. Людзі ў цывільным таксама затрымалі некалькіх чалавек, падобных да Глыбоўскага, але, убачыўшы, што гэта ня ён, адпусьцілі. Ільлю Глыбоўскага ім затрымаць так і не ўдалося. Прадстаўнікі ЗБС лічаць, што Ільлю Глыбоўскаму пагражае арышт. 

18 красавіка Кансультатыўна-назіральная група АБСЕ даслала заяву, у якой адхіліла абвінавачаньні, зробленыя 12 красавіка старшынёй КДБ Беларусі Леанідам Ерыным у тым, што міжнародная дапамога ў навучаньні назіральнікаў за выбарамі павінна разглядацца як вярбоўка шпіёнаў. Падтрымка ў правядзеньні курсаў па выбарчым заканадаўстве і пастановах па яго прымяненьні ёсьць стандартная практыка ў дзейнасьці АБСЕ, якая праводзілася без ніякіх прэтэнзіяў з боку ўладаў падчас выбараў 1999 і 2000 гадоў у Беларусі... Прапагандысцкая кампанія супраць міжнародных інстытутаў у Беларусі наносіць шкоду прэстыжу краіны за мяжой. 

З 15 траўня пачаўся ціск на рэдакцыю незалежнай газеты “Пагоня” з боку КДБ. Увагу супрацоўнікаў аддзелу барацьбы з тэрарызмам Гарадзенскага ўпраўленьня Камітэту дзяржбясьпекі прыцягнула публікацыя Паўла Мажэйкі “Інтэграсты ў Горадню не прыедуць” (“Пагоня” №19, 10 траўня 2001 г.), дзе ў якасьці ілюстрацыі быў прыведзены фрагмент заявы невядомай дагэтуль Рады камандзіраў Беларускай народнай самааховы (РК БНС). 15 траўня журналіста выклікалі ў аддзел барацьбы з тэрарызмам мясцовага КДБ, дзе цікавіліся ягонымі крыніцамі інфармацыі і спрабавалі абвінаваціць у тэрарызме. У той жа дзень пазьней УКДБ мусілі паасобку наведаць рэдактар газеты Мікола Маркевіч і макетоўшчык Аляксей Салей. 17 траўня паўторна выклікаўся ў аддзел барацьбы з тэрарызмам П.Мажэйка. 18 траўня ўжо ў сьледчы аддзел УКДБ – быў выкліканы А.Салей. Старэйшага сьледчага Барыса Рагімава (вядомага тым, што ў 1998 годзе ён займаўся справай карэспандэнта расійскай тэлекампаніі ОРТ Паўла Шарамета) цікавіла ня столькі інфармацыя пра заяву РК БНС, колькі агульная дзейнасьць рэдакцыі: працэс стварэньня газеты, крыніцы фінансаваньня, тэхнічнае абсталяваньне. 21 траўня журналіст П.Мажэйка і рэдактар М.Маркевіч былі ізноў – трэці раз цягам апошняга тыдня – выкліканыя да сьледчага Гарадзенскага УКДБ Б.Рагімава, дзе кожнаму з журналістаў было інкрымінаванае неданясеньне органам дзяржбясьпекі інфармацыі пра факс ад міфічнай Рады камандзіраў. У гэты ж дзень М.Маркевіч зрабіў пісьмовую заяву, адмовіўшыся надалей хадзіць на размовы ў КДБ. 24 траўня ў КДБ былі запрошаныя карэктар газеты Сьвятлана Гібульская, наборшчыца Аксана Бурдзюк і бухгалтар Ніна Акудовіч. Калі ўлічыць, што штат сталых супрацоўнікаў газеты складае ўсяго 7 чалавек, то такая пільная ўвага з боку КДБ няе можа не адбіцца на дзейнасьці рэдакцыі. Па словах М.Маркевіча, фактычна распачатае запалохваньне супрацоўнікаў газеты мае на мэце дэстабілізаваць працу выданьня і можа прывесьці да закрыцьця няўгоднай уладам газеты. 

22 траўня ў судзе Першамайскага раёну г.Мінску пачалося судовае паседжаньне па зыску студэнта Пінскага філіялу Інстытуту кіраваньня і прадпрымальніцтва Вадзіма Макеева (4 курс, юрыдычны факультэт). У ПЦ “Вясна” Вадзім Макееў распавёў пра сябе наступнае: “26 верасьня 2000 году я прыйшоў у інстытут у беларускай кашулі-вышыванцы. У той жа дзень дырэктар Пінскага аддзяленьня Валеры Савінаў выклікаў мяне да сябе ў кабінет і прымусіў зьняць гэтую кашулю. 30 верасьня Савінаў вынес мне строгую вымову. 13 кастрычніка ў інстытуце быў вывешаны загад аб маім адлічэньні з фармулёўкай “парушэньне ўнутранай дысцыпліны”. Намесьнік дырэктара Васіль Янчук патлумачыў, што “студэнт Макееў заклікаў студэнтаў выступаць у якасьці назіральнікаў на выбарах у Палату прадстаўнікоў”. Пасьля ўмяшальніцтва прэсы і грамадзкіх арганізацыяў Савінаў адмяніў гэты загад. 7 сакавіка 2001 году ў 19.00 я і некалькі маіх сяброў былі затрыманыя міліцыяй за распаўсюджаньне налепак. 6 красавіка я і некалькі маладых хлопцаў былі выкліканыя ў Пінскае аддзяленьне Камітэту дзяржаўнай бясьпекі. Сьледчы неаднаразова пытаўся, да якой арганізацыі я належу, а таксама, што я буду рабіць, калі мяне выганяць з інстытуту? Праз некалькі дзён (9 красавіка) быў падпісаны загад пра маё адлічэньне з фармулёўкай “за пропускі заняткаў па няўважлівай прычыне”. Фармулёўка загаду не адпавядае рэчаіснасьці, бо ў гэты перыяд я знаходзіўся на занятках”. 22 траўня на судзе з майго боку выступілі трое сьведкаў — 2 студэнты і выкладчык. На судзе студэнты-сьведкі заявілі пра магчымасьці фальсіфікацыі з боку адміністрацыі. Была заяўленая эксьпертыза тых подпісаў у журналах, якія зьяўляюцца сумнеўнымі, г.зн. могуць быць падробленымі. Суд перанесены на 10 чэрвеня ў сувязі з тым, што судзьдзя запатрабаваў ад Пінскай філіі інстытуту прадаставіць дадатковыя матэрыялы, а абарона зая-віла хадайніцтва аб выкліку сьведкаў”. На цяперашні момант Вадзім Макееў адлічаны з інстытуту і ня можа наведваць заняткі. 

7 жніўня ўвечары ў Бабруйску супрацоўнік КДБ наведаў журналістку газеты “Рабочы Бабруйска” Юлію Андрэеву. Супрацоўнік КДБ прыйшоў да журналісткі ў кватэру. Яго цікавіла, хто зьяўляецца кіраўніком Маладога Фронту ў Бабруйску, хто з сяброў МФ мог езьдзіць у Мінск падчас выбуху ў двары расійскай амбасады? Супрацоўнік КДБ таксама пытаўся, хто, на думку Ю.Андрэевай, мог кінуць выбуховае прыстасаваньне. На ўсе пытаньні журналістка адказала, што нічога ня ведае і нават не зьяўляецца сябрам МФ. На разьвітаньне супрацоўнік КДБ пакінуў свае каардынаты і прасіў паведаміць інфармацыю, якую “раптам” можа даведацца журналістка. 

9 верасьня каардынатар ГІ “Незалежнае назіраньне” па г. Горадня Сяргей Мальчык і супрацоўніца штабу ГІ Сьвятлана Нех, а таксама некалькі назіральнікаў ад грамадзкіх арганізацыяў былі выкліканыя ў мясцовы КДБ. Яны знаходзіліся на допыце да сканчэньня галасаваньня. Праваахоўныя органы г. Горадня пагражаюць узбудзіць крымінальныя справы ў дачыненьні да каардынатараў незалежнага назіраньня па Гарадзенскай вобласьці С. Мальчыка і Ул. Хільмановіча. 

15 жніўня ў Барысаве супрацоўнікі міліцыі затрымалі 8 удзельнікаў пікету, які адбыўся ў межах акцыі “Хочам ведаць праўду!” Удзельнікі акцыі выйшлі на вуліцы Барысаву з партрэтамі зьніклых бяз вестак — Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Юрыя Захаранкі, Дзьмітрыя Завадзкага. На трох чалавек складзеныя пратаколы па арт. 167. 1 (удзел у несанкцыянаваным пікеце). Астатніх прымусілі пісаць тлумачальныя. А кіраўнік Барысаўскага аддзяленьня ПЦ “Вясна” Зьміцер Бародка атрымаў позву ў КДБ. 

На працягу жніўня па падозраньні ў арганізацыі выбуху каля расійскай амбасады супрацоўнікамі КДБ былі дапытаныя каля 100 юнакоў і дзяўчат з розных гарадоў Беларусі, якія належаць да Маладога Фронту, а таксама руху супраціву “Зубр” і іншых моладзевых арганізацыяў. Некалькі разоў вымушаны быў даваць адказы і лідэр Маладога Фронту Павел Севярынец. 

18 верасьня ў “Задзіночаньне беларускіх студэнтаў” патэлефанаваў супрацоўнік Савецкага РУУС Андрыеўскі. Ён шукаў Хрысьціну Сідун (старшыню ЗБС) і паведаміў, што ў РУУС Савецкага раёну г.Мінску прыйшоў запыт з КДБ. Згодна з гэтым запытам Хрысьціну Сідун выклікаюць у Савецкі РУУС, каб пагутарыць з ёй у прысутнасьці супрацоўнікаў КДБ. 

20 сьнежня ў Гомелі ў выніку шантажу з боку супрацоўнікаў Камітэту дзяржаўнай бясьпекі быў даведзены да самагубства актывіст руху “Зубр” Андрэй Зайцаў. За некалькі дзён да трагедыі ён аднёс заяву аб абароне сваіх канстытуцыйных правоў у гомельскае аддзяленьне БХК. У заяве Андрэй напісаў: “на мяне быў зроблены маральны ціск з элементамі шантажу з боку старэйшага лейтэнанта УКДБ па Гомельскай вобласьці Еўсьцігнеева Алеся Віктаравіча з мэтай прыцягненьня мяне да супрацоўніцтва з КДБ у якасьці сакрэтнага супрацоўніка для атрыманьня інфармацыі пра грамадзка-палітычныя арганізацыі Рэспублікі Беларусь”... А.Еўсьцігнееў, які прадстаўляўся афіцэрам КДБ, неаднаразова тэлефанаваў Андрэю дахаты, высочваў яго, навязваў сустрэчы. Шляхам пагрозаў і шантажу А.Еўсьцігнееў схіляў маладога чалавека да здрадніцтва сваім сябрам. Андрэй запісаў адну з тэлефонных гутарак з кадэбэшнікам на аўдыёкасету. 15 сьнежня з-за гэтай касеты на Андрэя каля пад’езду ягонага дому напалі невядомыя, зьбілі яго і забралі касету, што ляжала ў сумцы. Але гэта была звычайная касета, а не з тым запісам. Андрэю пагражалі турмой і фізічнай расправай, але ён не пайшоў на зьдзелку з сумленьнем. Як вынік – псіхіка 24-гадовага хлопца ня вытрымала пагрозаў і шантажу, і 20 сьнежня ён павесіўся... 

27 сьнежня сябры і паплечнікі Андрэя Зайцава па руху супраціву “Зубр” заявілі, што маюць намер правесьці незалежнае расьсьледваньне абставінаў ягонай сьмерці. Адным з першых крокаў на шляху да гэтага стала акцыя пратэсту супраць запалохваньня, вярбоўкі і шантажу беларускай моладзі Камітэтам дзяржбясьпекі, якая прайшла на прасьпекце Скарыны ў Мінску насупраць будынку беларускага КДБ. Дваццаць актывістаў руху супраціву “Зубр” сталі ланцугом перад будынкам з партрэтамі Андрэя Зайцава. Міліцыя адносна ўдзельнікаў ніякіх дзеяньняў не прадпрымала. Супрацоўнікі КДБ на пікет ніяк не адрэагавалі, да хлопцаў з партрэтамі ніхто ня выйшаў. За паўгадзіны да акцыі “зубры” правялі прэс-канферэнцыю, дзе распавялі падрабязнасьці таго, што адбылося з Андрэем Зайцавым. У прэс-канферэнцыі прымалі ўдзел актывісты руху, якіх у свой час таксама спрабавалі завербаваць супрацоўнікі КДБ. Міліцыянты спрабавалі сарваць прэс-канферэнцыю: на месцы збору журналістаў стаялі два “варанкі” і аўтобус з танаваным шклом. Каля дзьвярэй кватэры, дзе праходзіла прэс-канферэнцыя, дзяжурылі амапаўцы...


Публікуецца на сайце з ласкавай згоды Праваабарончага Цэнтру Вясна

 

 

УВЕРХ


   

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
webmaster